Папярэдняя старонка: Населеныя пункты

Камень-следавік ў в.Бабры 


Аўтар: Ў.Круцікаў Л.Лаўрэш,
Дадана: 15-12-1999,
Крыніца: Лiдзкi Летапiсец №9.



Крыжаўзвіжанская царква знаходзіцца ў цэнтры вескі. Пабудавана у 1810 г. з дрэва. У 1880 г.над бабінцам надбудавана званіца, а пры ўваходзе зроблены тамбур. Камень-следавiк у в.Бабры. Царква агароджана невысокім мурам, з якога наілепей захавалася фасадная частка, рэставраваная ў 1935 г.

На пачатку 60-х гадоў царква была гвалтоўна зачынена. Мясцовыя жыхары успамінаюць, што яны баранілі царкву цэлы дзень, мужчыны баранілі браму агароджы , а жанчыны - царкву. Жаночы лямант быў чутны нават у навакольных весках. І толькі ў начы нам.старшыні Лідскага райвыканкаму Баранаў і парторг Тарноўскага саўгасу Жэнько здолелі выканаць загад партыі. Пры гэтым вялікія стосы царкоўных кніг былі павыкіданыя у вул i чны бруд і страчаныя.

Зараз царква знаходзіцца у добрым стане і дзейнічае.

На царкоўным двары на поўнач ад храма знаходзіцца камень-валун вышынёю 0,5 м. з адбіткам жаночай ступні прыкладна 34 памеру. Па мясцовавым паданням гэты след належыць Маці Божай. Гэты камень раней знаходзіўся на лузе за царкоўнымі могілкамі. У 20-х гадах нашага стагоддзя быў прывезены да храму і асвенчаны мясцовым святаром.

Сведчанні аб камяні адсутнічаюць у даведніках.

Навогул камяні-валуны з поўнасцью ці часткова выбітай выявай слядоў чалавека або розных жывёл, шырока распаўсюджаныя у Эўропе і Азіі, трапляюца і ў Афрыцы. На Беларусі вядомы каля семідзесяці такіх камянёў, якія сканцантраваны на поўначы і ў цэнтры краіны. У большасьці выпадкаў, як і ў в.Бабры, гэта адзін след у натуральную велічыню, але сустракаюцца і два (звычайна след дарослага і дзіцяці), бываюць камяні са слядамі жывёл (аленя, зайца, мядзведзя, лісіцы, ваўка, быка, казы, ката).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX