Папярэдняя старонка: Населеныя пункты

Вялiкае i Малое Мажэйкава 


Аўтар: Лаўрэш Л. Круцікаў У.,
Дадана: 31-07-2009,
Крыніца: Спадчына. 2001 №1-2.



Вялікае Мажэйкава

Знаходзіцца Крокі сядзібаў.на паўночнай ускраіне вёскі. Адбудова сядзібы пачалася на пачатку XVIII ст. пры Адаме Тадэвушу Хадкевічу. Комплекс з'ядноўваў сядзібны дом, вялікі парк (10 га), адпачатку з трох бакоў акружаны пладовым садам, мураваную агароджу, флігель, гаспадарчыя пабудовы: сабакарня, лядоўня, два дамы прыслугі - левы й правы, лямус, вялікі склад, альтанка, капліца (пабудаваная ў другой палове XVIII ст., на пачатку XX ст. рэстаўраваная паводле плану архітэктара Тадэвуша Раствароўскага), фантан, млын, дзве сажалкі, побач з сядзібай вінакурня 1890 г.

Лічылася, што агульны выгляд сядзібнага дому захаваўся толькі на малюнку Н.Орды, але падчас экспедыцыі летам 1999 г. у жыхароў В.Мажэйкава знойдзены фотаздымак пачатку стагодцзя, на якім таксама бачны сядзібны дом i агароджа.

Сядзібны дом - будынак прастакутнай формы на высокім падмурку з высокім ламаным гонтавым дахам. Злева й направа ад сядзібы сіметрычна стаялі два будынкі прыслугі, знешне падобныя на сядзібны дом. Згодна з мясцовай традыцыяй у ix месцілася харугва Хадкевічаў. У абодвух будынках былі стайні для 20 коней i памяшканні для вершнікаў. У XIX ст. абодва дамы перапланавалі пад жытло для прыслугі. У 1920 г. згарэў левы дом. Зруйнаваны сядзібны дом згарэў у 1915 г. У першую сусветную вайну захаваліся толькі дзве калоны агароджы.

Сядзіба на фатаздымку пачатку 20-га ст..

Апошні гаспадар В.Мажэйкава - Міхал Верашчака, збольшага перабудаваў ацалелы правы дом пад жытло для сябе. Пакоі адрамантавалі, але ўжо не было ні каштоўнай мэблі, ні каштоўных твораў мастацтва.

Сядзібны парк знаходзіцца ў занядбаным стане: заросли i засмечаны. Бачна, што працяглы час не даглядаўся. Ліхтары i прымітыўныя сталёвыя альтанкі савецкіх часоў паразбіваныя i выверненыя.

Раней меў сіметрычную рэгудярную планіроўку. Складаўся з параднага партэру й сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых i кляновых алеяў. Кампазіцыйная вось парку пачыналася брамай i завяршалася капліцаю. У паўднёва-ўсходняй частцы парку была альтанка. Ад альтанкі захаваліся прыступкі i падмурак.

Сядзіба на малюнку Н. Орды.

У заходняй частцы знаходзіўся флігель. Ён прастакутны, мураваны, атынкаваны. Вырашаны ў класічным стылі.

Захаваўся адносна добра, месцамі абсыпалася атынкоўка. Выкарыстоўваецца як жылы дом.

Вялікі склад i лямус размешчаны ў цэнтры сядзібы. Лямус двухпавярховы, квадратны ў плане будынак, аздоблены вонкавай драўлянай галерэяй на ўзроўні другога паверху. Першы паверх мураваны, другі - драўляны.

Вялікі склад i лямус захаваліся ў адносна добрым стане. Абодва выкарыстоўваюцца пад калгасныя склады.

Захаваліся фрагментамі мураваная агароджа, рэшты слупоў брамы.

Лядоўня й сабакарня знаходзяцца з паўночнага боку саду, што мяжуе з вуліцаю Леніна. Абодва будынкі ў добрым стане. Над дзвярыма лядоўні захавалася дата, маляваная фарбаю, - 1790.

Сведчанні пра будынкі адсутнічаюць у даведніках. Лядоўня мае вялікія лёхі, там знаходзіцца студня. Сцены таўшчынёй каля 1 м. Цяпер лядоўня прыстасавана пад жытло.

Герб 'Окша'.

Дом прыслугі захаваўся добра, гэта жылы дом. Капліца й фантан не захаваліся. Млын часткова захаваўся. Дзве зарослыя сажалкі ў благім стане.

Жыхары В. Мажэйкава памятаюць, што апошні гаспадар сядзібы быў з роду Верашчакаў. Ёсць звесткі, што на пачатку XVI ст. сядзіба, якая аб'ядноўвала Вялікае й Малое Мажэйкава належала Міхалу Наніну, намесніку мазырскаму, які прыняў удзел у здрадзе М.Глінскага. Таму кароль Жыгімонт Стары перадаў маёнтак Івану Тышкевічу. Унучка І.Тышкевіча - Аляксандра (памерла ў 1593 г.) выйшла замуж за Аляксандра Хадкевіча (памёр у 1578 г.) - старасту горадзенскага, i такім чынам сядзіба перайшла да Хадкевічаў.

Але ўжо ў XVII ст. маёнтак належаў Нарушэвічам. Каля 1666 г. Аляксандар Нарушэвіч (памёр у 1668 г.) - падканцлер Вялікага Княства Літоўскага перапісаў В.Мажэйкава разам з Дзікушкамі й Лябёдкай сваёй жонцы Аляксандры з Сапегаў. Цэцылія Соф'я Сапежанка (1688-1762) у 1710 г. шлюбуецца з Янам Каралем Хадкевічам (1686-1712), i В.Мажэйкава на доўгі час становіцца дзядзінцам Хадкевічаў. У маёнтку доўгі час жыў Адам Тадэвуш Хадкевіч (1711-1745), ваявода берасцейскі, пашлюбаваны з Евай Чарскай (памерла ў 1769 гг.). Ці доўга маёнтак належаў ix нашчадкам, невядома, але ўжо іхны сын Ян Мікалай Хадкевіч (1738-1781) жыў у в.Турэц на Наваградчыне.

Невядома, у каго ў 1832 г. В. Мажэйкава купіў Кароль Рафаіл Грабоўскі гербу Окша (памёр у 1857 г., пахаваны ля касцёлу ў в.Ішчална; гл.: (Лідзкі Летапісец", № 8, 1999, с. 21), падкаморы пружанскі, сын Фэліцыяна Грабоўскага, маршалка пружанскага, суддзі апеляцыйнага суду пружанскага, а потым лідскага. Ад Караля Рафаіла Грабоўскага маёнтак перайшоў да ягонага сына Станіслава, які, не маючы нашчадкаў, перадаў маёнтак сваім сестрам - Тэадозіі Аскерцы i Францішцы Верашчацы. У выніку сямейнай дамовы 1923 г. дзядзінец у 6 000 га быў падзелены між Аскеркамі й Верашчакамі (15/36 да 21/36).

Вялікае Мажэйкава заступілі Верашчакі. Апошнім гаспадаром маёнтку быў Міхал Верашчака (жанаты з Янінай Ельскай). Міхал Верашчака нашчадкаў не меў, i на ім згас род Верашчакаў, да якога належала Міцкевічава Марыля Верашчака.

Малое Мажэйкава

Да маёнтку належалі Панскі дом пад бел-чырвона-белым сцягам.вёскі: Скрыбаўцы, Шпількі, Гасцілаўцы, Бешанкі. Агульная плошча маёнтку складала 3 500 га, але да 1914 г. зменшылася да 1 500 га, Панскі дом у 1999 г.а пасля першае сусветнае вайны агульная плошча зменшылася зноў. Да 1868 г. М. Мажэйкава належала Румэрам. Эмілія Румэр выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага, атрымаўшы М.Мажэйкава ў пасаг. Іхная дачка Казіміра ўнесла гэта маёнтак, як пасаг, свайму мужу Аляксандру Брахоцкаму гербу Праўдзіц. Апошнім гаспадаром сядзібы быў унук Аляксандра - Андрэй Брахоцкі. Ён нарадзіўся ў 1895 г. у М. Мажэйкаве. Класічную гімназію скончыў у Вільні, a ў 1914 г. быў залічаны на аграрны факультэт Рыжскае палітэхнікі. У 1916 г. мабілізаваны ў войска, дзе атрымаў першы афіцэрскі чын прапаршчыка. У 1918 г. уступае ў Афіцэрскі легіён 1-га корпусу генерала Доўбар-Мусніцкага i ў ліпені 1918 г. вяртаецца ў М. Мажэйкава, каб фармаваць адцзелы польскага войска ў акрузе.

Разам з 13-м палком уланаў у аддзелах генерала Л.Жалігоўскага браў удзел у баях за Вільню. Узнагароджаны найвышэйшым польскім ордэнам "Virtuti Militari" i крыжам заслугі "Litvy Środkowej".

У 1921 г. выйшаў у рэзерв i прадоўжыў адукацыю ў Варшаўскай палітэхніцы, якую скончыў у 1927 г. з дыпломам інжынера-гідратэхніка. У 1931 г. становіцца гаспадаром М.Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Лідчыны i ў працы Віленскага таварыства сяброў навукі, якому дапамагаў матэрыяльна. З верасня 1939 г. звестак Герб 'Праўдзіц'. пра Андрэя Брахоцкага няма.

Сядзіба М. Мажэйкава знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, створана ў XVIII ст. Напрыканцы XVIII ст. i пачатку XIX ст. Румэры пабудавалі вялікі мураваны двор. Аляксацдар Брахоцкі прадоўжыў будоўлю, i канчатковы выгляд сядзіба набыла ў 1908-1910 гг. Панскі дом замест гонту быў накрыты бляхай, зроблена ўнутраная перабудова. У левай палове змяшчаўся вялікі хол, сцены ўпрыгожвалі аленевыя рогі i ваўчыныя галовы. У правай палове - чатыры пакоі, большы з якіх - сталовая. Цяпер у сядзібе знаходзіцца сельсавет.

Сядзібны комплекс складаўся з трох зонаў: цэнтральнай - жылой, заходняй - гаспадарчай i ўсходняй - паркавай. Сядзібны дом - мураваны, прастакутны, аднапавярховы будынак з двухсхільным дахам. Цэнтральная частка з мансардавым паверхам i чатырохкаленным дарычным порцікам. У гаспадарчай зоне знаходзяцца дзве атынкаваныя пабудовы: маслабойня й стайня - у класічным стылі, ад пачатку крытыя гонтам.

"Усе тры пабудовы ў добрым стане, але адрамантаваныя без уліку гісторыка-архітэктурных асаблівасцяў аб'ектаў: накрытыя чырвонаю дахоўкай.

Сядзібны парк займаў плошчу ў 6 га. Некалькі ліпавых алеяў разбівалі парк на сектары. Дрэвы высаджаныя так, што галіны на вышыні 2,5 м, скіраваныя да сярэдзіны дарожак, стваралі гатычныя тунэлі. Парк злучаўся з садамі, якія раслі з тыльнага боку панскага дому.

Сядзібныя сажалкі ў гаротным стане, паўднёвая напалову засыпана. Ад парку амаль нічога не засталося.

Заўвагі

1. "Збор помнікаў гісторыі i культуры. Гродзенская вобласць". Мінск, БелСЭ, 1986.

2. "Страчаная спадчына". Мінск, Полымя, 1998.

3. "Ziemia Lidzka", № 1 (36), 1999; №№ 18, 19, 1996.



В.Мажэйкава. Сабакарня. В.Мажэйкава. Лямус. В.Мажэйкава. Лядоўня. В.Мажэйкава. Флігель.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX