Вярнуцца: Населеныя пункты

Жэмаласлаў Żemłosław


Аўтар: Нехвядовіч Казімір,
Дадана: 20.05.2007,
Крыніца: Gawia. Познань 2005.




Чалавек можа тварыць
Умее таксама знішчаць
Застаецца тады толькі памяць
Памяці майго бацькі

Аўтар просіць прабачэння за страту літары "А" у слову "Жэмаласлаў" на вокладке


На вокладцы - фатаграфія палаца Умястоўскіх у Жэмлаславе. З зaду цэглa з цaгельні ў Дaбрaўлянaх, з якой пaбудaвaны кaсцёл у Суботнікaх.

Каляровыя фатаграфіі былі зробленыя аўтарам у 2001-2003 гг.

Лазенкаўскі палац у Варшаве з фат. Р. Яблонскага

Чорна-белыя фатаграфіі, акрамя межавага слупа, зробленыя да 1939 г.

Прaект воклaдкі Казімір Нехвядовіч

Склaд, фaтaздымкі Казімір Нехвядовіч

Перaклaд нa белaрускую мову Вольгa Рудніцкaя

Перaклaд подпісaў пaд здымкaмі нa белaрускую мову Вітaль Лубa


Друк і перaплёт

WYDAWNICTWO I DRUKARNIA UNI-DRUK S.J. ul. Przemysłowa 13, 62-030 Luboń, tel. (061) 899-49-49 do 52, fax (061) 813-93-31

http://www.unidruk.poznan.pl/


ISBN 83-920882-3-9

Copyright by GAWIA Kazimierz Niechwiadowicz

e-mail: sobotniki@poczta.onet.pl



Уступ

Гэтая праца з'яўляецца дапаўненнем і пашырэннем кнігі пад назвай Мае Суботнікі, у якой я таксама змясціў інфармацыю пра Жэмласлаў. Аднак, прымаючы пад увагу важную ролю, якую Жэмласлаў і людзі, што яго тварылі, адыгралі ў гісторыі нашага раёна, я вырашыў прысвяціць яму асобныя раздзелы. Кніга Жэмласлаў прызначана перш за ўсё для маладога пакалення - жыхароў мясціны, назва якой вынесена ў тытул, жыхароў навакольных вёсак і Суботніцкага сельсавета. У другую чаргу, для тых, хто звязаны якім-небудзь чынам з нашай суботніцкай зямлёй, напрыклад, жыў там, нарадзіўся, адтуль паходзіць сям'я ці проста мімалётна да яе дакрануўся. Затым - для ўсіх іншых суайчыннікаў, што жывуць на тэрыторыі Беларусі, а таксама для палякаў, якія цікавяцца гісторыяй Крэсаў і сённяшнім днём гэтых тэрыторый.

Мая кніга не з'яўляецца дакладнай гісторыяй Жэмласлава крок за крокам, хутчэй - спарадычным яе паказам у храналагічнай паслядоўнасці. Я апісаў таксама падзеі, якія толькі на выгляд не маюць адносінаў да гэтай мясцовасці. Згадаў у кнізе таксама некалькі асабістых думак і пачуцці, што ўзніклі падчас наведвання Жэмласлава і яго найбліжэйшай ваколіцы. Лічу, што менш вядомая, але цікавая інфармацыя, змешчаная ў маёй працы, будзе дапаўненнем тых звестак, якімі вы, мае землякі, валодаеце, якія захаваліся ў вашых дамах. Можа, дзякуючы гэтаму вы будзеце з большай цеплынёй ставіцца да сваёй зямлі, і я абуджу ў вас пачуццё гонару за тое, што вы адтуль родам.

Дзякую тым людзям, якія дапамаглі мне пры напісанні кнігі, даючы мне доступ да сямейных фатаграфій і дакументаў, дзелячыся ўспамінамі. Асаблівую падзяку за добразычлівасць хацелася б выказаць Малгажаце Грунэр, якая перадала мне багаты збор даваенных здымкаў, а таксама падрыхтаванае яе бацькам Генрыкам Оскарам Грунэрам апісанне жэмласлаўскіх лясоў і гадоўлі баброў.

Казімір Нехвядовіч


Першая сустрэча і пачатак гісторыі

Я шмат разоў прыязджаў у родныя Суботнікі, спачатку з бацькамі потым - адзін, але нічога пра тое месца не чуў. Можа, нехта дзесьці ў размовах (29KB) zem_cover.jpg узгадаў, што, напрыклад, едзе па штосьці ў Жэмаслав - так яго называюць мясцовыя людзі, мае землякі. У некаторых беларускіх публікацыях з'яўляюцца няправільныя пераклады гэтага слова, як, напрыклад, Жэмыслаўль ці Жамыслаў. Мне здаецца, што правільная беларуская версія Жэмласлаў, абавязкова з першай літарай л пасля літары м. Назва ж гэтай мясцовасці паходзіць ад прозвішча Жэмлла. Яна, аднак, не затрымалася ў маёй памяці. Мы гасцілі ў сваякоў, не трацячы часу на наведванне іншых месцаў, якія для іх і маіх бацькоў былі вядомыя з малых гадоў. У 1987 годзе я ўзяў у Суботнікі чатырохгадовага сына Яся. У размове з дзядзькам Альбінам я даведаўся, што на адлегласці ўсяго толькі чатырох кіламетраў ад нашага мястэчка ёсць палац. Я ўзяў у дзядзькі ровар, да рамы прывязаў плед, пасадзіў на яго Яся, і мы паехалі ў Жэмласлаў. Так у першы раз я пазнаёміўся з гэтым месцам.

Жэмласлаў належыць да Суботніцкага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці на Беларусі. Таксама, як і маё мястэчка, ён стаіць на рацэ Гаўя, за 4 км на поўнач ад Суботнікаў, каля 46 км на паўночны ўсход ад вялікага горада Ліда. Да сучаснай мяжы з Літвой у кірунку на Дзевянішкі - 3 км, да саміх Дзевянішак - 10 км, да Вільні - каля 70 км, да Ашмянаў - 35 км, да Беняконяў - 30 км. Да 17 верасня 1939 года Жэмласлаў быў таксама ў гміне Суботнікі, але ў Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства - у Польшчы.

Людзі, якія тут жывуць, добра ведаюць найбліжэйшую ваколіцу і дарогі, што вядуць у Жэмласлаў. Вось як больш за 100 гадоў таму выглядала падарожжа да яго са сталіцы вялізнага калісьці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, а потым Віленскай губерні. З Ашмянаў падарожнік накіроўваўся спачатку на Граўжышкі, потым - на Доржы. За Доржамі ён уязджаў на пясчаную тэрыторыю, густа ўсеяную камянямі. На палях, што міналіся ўздоўж дарогі, раслі толькі кепская грэчка і буйныя купы ядлоўцу. Гэта пачыналася неўрадлівая зямля, называная Ашмянскай Сахарай, якая распасціралася аж за Дуды, за Ліпнішкі. Неўзабаве на сустрэчу нашаму падарожніку выбягала дарога, абсаджаная старымі сурвіліскімі бярозамі. Едучы ёю далей, трэба было аб'язджаць двор Паплаўскіх і млын на Баранцы, прытоку Клевы. Потым пясчаны тракт вёў да невялікага ўзгорка, дзе на ростані дарог стаіць сурвіліскі касцёл Святой Тройцы. Далейшае падарожжа зноў вяло праз пустку, усё часцей усеяную ядлоўцам. І вось перад вачыма вандроўніка з'яўлялася серабрыстая стужка вады. Гэта Гаўя - яна тут яшчэ невялікая, але ўжо паказвае сваё чароўнае аблічча. Зрэдку да яе туліліся зялёныя плямы лугоў. Навакольныя палі пераважна ляжалі аблогай і былі пакрытыя ядлоўцам. У слотны восеньскі дзень гэты меланхалічны краявід мог выклікаць настрой прыгнечанасці і безнадзейнасці. Далей дарога нядоўга вяла праз прыгожы сасновы бор, а пасля ўязджалі як бы ў іншы край. На ўскрайку бору стаяла пошта з тэлеграфным слупам. Скончылася пустка, паказаліся вясковыя хаты, агароды, уробленыя палі, на якіх працуюць людзі. Падарожнік зварочваў управа і яго вачам адкрываўся жэмласлаўскі палац.

Жэмласлаў. Даўней гэтая зямля мела іншыя назвы. Утваралі яе некалькі частак, з якіх самымі вялікімі былі маёнтак 1 Кандрацішкі на рацэ Гаўя і фальварак 2 Пятроўшчына. Меншыя ўладанні насілі назвы Пагаўя, Прыбышэўшчына, Абрамаўскі маёнтак. Пісаная гісторыя гэтага месца пачынаецца ў XVI стагоддзі, калі яно належала да Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў 3 . Уладальнікам Кандрацішкаў быў у той час памешчык Ян Зяновіч. У 1587 годзе яго дзеці прадалі маёмасць ашмянскаму падкаморніку 4 Стэфану Роскаму. Належалі тады да яе таксама вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі з Дзевянішак у Навагрудак.

Кандрацішкамі валодалі па чарзе Стахоўскія і Шыўкоўскія, а з 1649 года - ашмянскі падчашы 5 Мікалай Грудзь і яго жонка Канстанцыі з Падбярэзскіх. Фальварак Пятроўшчына і некалькі меншых суседніх фальваркаў былі ўласнасцю рода Жэмллаў герба Тапор. Усё гэта разам называлі Жэмлаўскім маёнткам. Ян Жэмлла прадаў Пятроўшчыну Андрэю Крыўцу. Той, у сваю чаргу, Пятру Кміту, аднак неўзабаве яна вярнулася назад да Жэмллаў. Яны павялічылі сваю маёмасць, дакупіўшы пару малых фальваркаў. Урэшце ўладальнікам усяго маёнтка стаў Юры Войцех Жэмлла. Яму таксама Крысціна Канстанцыя, дачка Мікалая Грудзя, прадала ў 1684 годзе Кандрацішкі. Юры Жэмлла арандаваў ужо Солы, а ў тым самым годзе, што і Кандрацішкі, ён купіў палову Клявіцы, якую яго сын Марцыян прадаў у 1706 годзе Андрэю Грабскаму.

Пятроўшчыне з фальваркамі была надана новая афіцыйная назва Жэмласлаў. Юры Войцех Жэмлла менаваўся з таго часу дзедзічам Кандрацішкаў і Жэмласлава. Назва Кандрацішкі з цягам часу знікла з ужытку і засталася толькі адна, Жэмласлаў. Можа, корань гэтага слова - прозвішча ўладальніка маёнтка? Жэмллуслаў. Праслаўляй Жэмллу, род Жэмллаў, добрых гаспадароў - так на старапольскай мове называецца добрая пшанічная булка жэмла. У кнізе змешчаны фотаздымак з альбома, знойдзенага ў плябаніі ў Суботніках. Гэтая фатаграфія падпісана для тагачаснага пробашча нашай парафіі ксяндза Тамаша Жаброўскага. Ці ж увекавечаны на ёй Ян Жэмлла не быў патомкам роду, які даў назву гэтай мясцовасці?

Юры Войцех Жэмлла быў паважаным чалавекам ва ўсім Ашмянскім павеце і выконваў у ім адказныя функцыі. У завяшчанні ён адпісаў Кандрацішкі і Жэмласлаў сваёй другой жонцы Барбары Гэлене з Аборскіх, абмінаючы сына ад першага шлюбу Марцыяна. Ён, аднак, пасля смерці бацькі ў 1690 годзе захапіў усю маёмасць, не пакінуўшы нічога сваім зводным сёстрам. Жэмласлаў меў тады сем дымоў 6 , млын, дзве карчмы і, што цікава, невялікі металургічны завод (гуту). Відавочна, у склад маёнтка ўваходзіў таксама фальварак Лынтупка. Думаю, што завод - гэта адна, можа, дзве невялікія металаплавільныя печы, якія называліся гамэрнямі. Адкуль жа ў гэтых краях узялася гамэрня? Хутчэй за ўсё, у блізкім наваколлі, над ракой Гаўя ёсць жалезная руда. Пра гэта сведчыць назва ўзвышша на беразе ракі - Чырвоная гара, у падножжы якой пясок быў чырвонага колеру, афарбаваны, мабыць, кампанентамі руды. Таксама і тое, што перад Другой сусветнай вайной у Суботнікі прыязджалі геолагі і праводзілі даследаванні на Гаўі, шукаючы гэты мінерал.

Аднак Марцыян аддаў Жэмласлаў у зaклaд Пятру і прыёмнaй сястры Анэлі з Жэмллаў Пацам, вілейскім старастам 7. У сваю чаргу тыя ў 1723 адступілі свае правы Францішку і Цэцыліі з Марыконяў, ашмянскім скарбнікам 8. За нейкі час зaклaд гэты змяніўся ў фармальны продаж. Марцыян памёр у 1728 годзе не пакінуўшы патомства. Большасць з гэтых уладанняў, якія ён і далей лічыў сваімі, Марцыян адпісаў у завяшчанні ад 28 лютага дваюраднай сястры Іаанне Верашчакавай з Кярсноўскіх. Пасля шматлікіх сварак і скасавання завяшчання Марцыяна спадчынніцай усяго стала Людвіка Шчыт. Яна была дачкою Анэлі і Пятра Пацаў, унучкаю Юрыя і Барбары Жэмллаў. У 1745 годзе яе сям'я выкупіла ў Андрушкевічаў пакінуты Жэмласлаў. У 1784 годзе дзедзічам маёнтка стаў сын Людвікі Крыштаф. Падчас яго панавання ў садзе перад палацам, насупраць дзвярэй у салон, была пастаўлена невялікая драўляная капліца. У маёнтку тады налічвалася 411 чалавек, у тым ліку 213 мужчын і 198 жанчын. У яго ўваходзілі таксама вёскі і паселішчы Рудня, Жамайтукі, Шайдзюны, Шаркуці, Лаўкенікі, Гута і Падваранцы.

Назва Гута паходзіць ад Шкляной Гуты (тая была на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў), бо калісьці на гэтым месцы, у гушчы лясоў пачалі выплаўляць шкло. З цягам часу рабочы пасёлак разросся ў вялікую вёску, а завод (гута) працаваў яшчэ ў 1905 годзе. Падваранцы ўзялі сваю назву ад беларускага слова двор. Большасць першых вясковых паселішчаў стваралася з асобных двароў, раскіданых сярод палёў і лясоў. У недалёкім наваколлі ёсць вёскі з падобнаю назваю і паходжаннем - Дварчаны і Дворышчы. Жамайтукі вядуць сваю этымалогію 9 з літоўскай мовы. Паблізу ад нашай гміны праходзіла этнічная мяжа літоўскай аседласці, адсюль літоўскія назвы з характэрным канчаткам мясцовасцяў у нашым павеце і ў суседніх: Нарвілішкі, Сурвілішкі, Дзевянішкі, Ліпнішкі, Граўжышкі. Але таксама і Геранёны і Гервяты, а таксама прозвішча Жэмлла.

У 1806 годзе Юзаф Шчыт, брат Крыштафа, маршалак 10 Мозырскага павета, прадаў Жэмласлаў Антонію Кеневічу, мозырскаму земскаму суддзі 11 . Той жа 4 студзеня 1807 года саступіў усю маёмасць Якубу Умястоўскаму. Якуб пераехаў у Жэмласлаў з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў 1786 годзе ў Вінцэнта Грабскага.

Цэнтрам кожнага маёнтка быў палац або двор. Тагачасны жэмласлаўскі палац быў вялікі. Пабудаваны з пафарбаванага ў белы колер бруса 12, з ашалёванымі шэрай дранкай вугламі, з жоўтымі рамамі вокнаў і чатырма ганкамі з ліхтарамі. Дах быў ламаны, пакрыты гонтамі чырвонага колеру. У самым велікапышным гасцявым пакоі сцены былі аздоблены белым галандскім палатном. Паркет у ім быў сасновы, а столь з дранкі таксама была пакрытая белым палатном. Каля ўваходу ў гасцёўню стаяла гіпсавая статуя цара Аляксандра І, а ўнутры пакоя знаходзілася вялікая печ з аздобнай бледна-зялёнай кафлі. Такая печ была неабходным элементам жылой часткі кожнага палаца.

Якуб Умястоўскі разам з жонкай Ганнай адразу заняўся пашырэннем новай рэзідэнцыі. На Гаўі быў пабудаваны драўляны, часткова мураваны бровар - тыповы гаспадарчы аб'ект у большых маёнтках. Паколькі мясцовыя палі давалі высокі ўраджай, узнікла неабходнасць пабудовы новага, ужо мураванага свірна. У ім - два паверхі з аркадамі 13 па ўсёй даўжыні, пад якія заязджалі вазы з зернем. Яго ніжняя частка з тоўстымі сценамі і жалезнымі дзвярыма служыла для захоўвання сельскагаспадарчых прадуктаў, а таксама для засцярогі дакументаў ад пажараў. Нагадаю, што да таго часу будынкі ў маёнтку былі драўляныя. Якуб і Ганна цікавіліся таксама ператварэннем зямлі, якой валодалі, каб яна добра апрацоўвалася і прыносіла ўсё большыя ўраджаі. З гэтай мэтай на месцы высечаных лясоў яны заклалі новыя фальваркі: Рацкішкі, Казімірава і Людвінаў.

Умястоўскія - герба Рох ІІІ. Першым з гэтага мазавецкага 14 роду, хто асеў у Літве, быў Ян, сын Войцеха Альбрэхта, каралеўскі цівун 15 у Вялікім Княстве. Ён пакінуў пасля сябе трох сыноў, з якіх адзін, таксама Ян, атрымаў у спадчыну набытыя бацькам у 1583 годзе Дукшняны і Юркаўляны ў Ашмянскім павеце. Ян Еранім, прапраўнук таго Яна, маёр у прыдворнай артылерыі караля Аўгуста ІІ 16 і валынскі падчашы, купіў у 1760 годзе ў Стэфана Кунцэвіча невялікі маёнтак Апіта Талькоўшчына 17, а ў 1764 годзе -Заранкоўшчыну каля Геранёнаў. Гэта ён закараніў сям'ю Умястоўскіх у Ашмянскім павеце. У яго былі чатыры сыны, з якіх Ян атрымаў у спадчыну П'яную Талькоўшчыну і Заранкоўшчыну, пазней праданую. Другі сын, Тамаш купіў у 1784 годзе Бярдоўшчыну, якая стала месцам, дзе збіраўся сямейны архіў. Менавіта дзякуючы Тамашу ўзраслі значэнне Умястоўскіх у павеце і іх заможнасць.

Тамаш Умястоўскі выконваў па чарзе функцыі земскага рэгента 18 ў Лідзе, Ашмянах і ў Галоўным віленскім трыбунале. З 1792 года ён быў ашмянскім земскім суддзёю, а ў рэшце рэшт стаў старшынёю Галоўных судоў літоўскіх правінцый. Тамаш быў здольны і вельмі працавіты. Яго праца пад назваю Літоўскі працэс на працягу доўгага часу служыла судзейскаму асяроддзю ў якасці кодэкса асноўных законаў. Дзякуючы сваім станоўчым якасцям і пратэкцыі ён атрымаў у арэнду Геранёны і Ліпнішкі ад Казіміра Сапегі 19. Гэтыя мястэчкі - пажыццёвая арэнда Міхала Паца 20 і былі адпісаны ім у 1670 годзе на ўтрыманне літоўскай артылерыі. Тамаш Умястоўскі з замілаваннем гаспадарыў у іх добра і прагрэсіўна.

Ў 1794 годзе ўспыхнула паўстанне Касцюшкі 21 і Тамаш прыняў у ім актыўны ўдзел, а пасля яго падаўлення эмігрыраваў за мяжу. Жадаючы зберагчы сваю маёмасць ад касацыі за ўдзел у паўстанні, ён перапісаў яе на брата Якуба. Пасля яго вяртання на радзіму гэтае становішча не было зменена. Шматлікія выпрабаванні аслабілі здароўе Тамаша. Нягледзячы на гэта, ён усцяж быў дзейны і працавіты, прысвячаў сябе дзейнасці на карысць сям'і. Гэта дзякуючы яму расла маёмасць праз набыццё чарговых маёнткаў і вёсак, такіх як Клявіца, Арлоўцішкі, Гяложы, Квяткоўцы, Суботнікі, Тамашполе, Круканы, Залессе, Туланка, Карэйвічы, Нацковічы, Лушнева, Жэмласлаў.

Калі ў 1809 годзе паміраў Якуб Умястоўскі, кіраванне ўсёй маёмасцю ён даручыў менавіта свайму брату Тамашу. Наколькі добрым ён быў гаспадаром, сведчыць здарэнне з часоў напалеонаўскіх войнаў. Пасля бітвы французскіх і расійскіх войскаў на полі Барадзіно ў 1812 годзе пачалося адступленне Вялікай Арміі. На знішчаных вайной тэрыторыях цяжка было знайсці харчаванне для салдатаў. Калі расіяне, якія праследавалі французаў, з'явіліся ў нашай аколіцы і пачалі шукаць правіянт, аказалася, што ў меру заможны толькі Жэмласлаў і яго фальваркі.

Тaмaш Умястоўскі быў вядомы тaксaмa як aпякун шмaтлікіх сіротaў нa Літве. Нa кожным зaпaвеце для тaкой aсобы было яго прозвішчa, юрыдычнaгa aпекунa дa тaго чaсу, пaкуль aсобa не дaсягне пaўнaгaдовaгa ўзросту. Сaм жыў вельмі сціплa, дa тaкой ступені, што быў нaзывaны скупым, нaвaт коштaм свaйго здaроўя. Вельмі высокі, пaд стaрaсць быў худы і сухі, як шчэпкa. Aпрaнaўся пa-польску увесь чaс у той сaмы сэледынaвы кaнтуш 22 з тоўстaгa сукнa, сa стaрым, пaднішчaным слуцкім пaясом. Гэтaя яго зaлішняя aшчaднaсць былa тэмaю шмaтлікіх жaртaў. У aпошнія гaды жыцця дaзволіў сaбе нa aдну шыкоўнaсць. Купіў двух прыгожых коней і элегaнцкую кaрэту. Тамаш Умястоўскі памёр у 1822 годзе, і сыны Якуба - Антоні, Людвік і Казімір - атрымалі спадчыну бацькі. Антоні прыняў ва ўласнасць Квяткоўцы і Суботнікі, Казімір атрымаў аднайменны фальварак, а Людвіку дастаўся Жэмласлаў. Людвік перад сваёй заўчаснай смерцю адпісаў маёнтак Казіміру, які ў 1828 годзе пераехаў у Жэмласлаў.

Казімір Умястоўскі і яго жонка Юзэфа з Дунін-Раецкіх вельмі энергічна ўзяліся гаспадарыць у новым уладанні. Яны пасяліліся ў старым, але добрым яшчэ палацы Шчытаў. Два бакавыя драўляныя флігелі 23 былі разабраныя, і на іх месца пастаўлены мураваныя, двухпавярховыя, у класічным стылі 24. Асабліва прадстаўнічым быў левы флігель. Спераду ў яго быў чатырохкалонны тасканскі порцік 25, які замыкаўся трохвугольным франтонам 26. На першым паверсе ў флігелі змяшчалася кантора маёнтка, куды прыходзілі наведвальнікі. У Казіміра таксама там была свая канцылярыя, з якой крытым калідорам можна было прайсці ў стайню. На другім паверсе былі пакоі для гасцей. Была пабудавана мураваная двухпавярховая лядоўня, злучаная са складам для вяндліны, пастаўлена аранжарэя 27. За левым флігелем знайшлося месца для вялікіх стайняў на некалькі дзесяткаў коней, вазоўні і манежа. Аборы і валоўні маёнтка заўсёды былі поўныя.

Увесь час удасканальвалася культура вядзення сельскай гаспадаркі праз увядзенне розных навінак, закладаліся сады, дакуплялася зямля. У Караля Янкоўскага, уладальніка Палянаў, Казімір Умястоўскі купіў маёнтак Канвелішкі з мястэчкам і лясамі. На месцы высечаных лясоў ён заснаваў чарговыя фальваркі: Явелі, Каралейгі і Альберцін. Жонка Ганна была таксама працавітая, практычная і мела пачуццё прыгожага. Гэтыя рысы дазвалялі ёй выдатна замяшчаць у гаспадарчых абавязках мужа падчас яго адсутнасці. Умястоўскія былі ўзорнай сямейнай парай для ўсіх. Іх жыццё было напоўнена працай і выхаваннем дзяцей.

Каля 1861 года ў склад маёнтка Жэмласлаў уваходзіла 13 мясцовасцяў, а колькасць яго жыхароў складала 475 чалавек. Да Жэмласлава належалі вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі. У чэрвені гэтага года адбылося выступленне сялянаў, што належалі да маёнтка. Яны дамагаліся ўвядзення ў жыццё законаў аб скасаванні прыгону і паншчыны, змешчаных у царскім маніфесце 28 ад 1 сакавіка 1861 года. Умястоўскія, з аднаго боку, былі прагрэсіўныя, калі гаворка ішла пра гаспадарку, аграрную культуру, атрыманне ведаў, з другога жа, кансерватыўныя ў адносінах да грамадскага парадку, што існаваў у вёсцы. Можа, не хацелі спяшацца страчваць выгаду, якую яны дзякуючы свайму становішчу мелі да гэтага часу?

Казімір Умястоўскі памёр раптоўна ў 1863 годзе, і стырно ўлады ў маёнтку прыняла яго жонка Юзэфа. Гэта быў год Студзеньскага паўстання 29, чарговага ўздыму супраць царызму з мэтай вяртання свабоды Польшчы. Яго ўдзельнікі часам з'яўляліся праездам у Жэмлаславе, дзе атрымлівалі пасілак і начлег. Яўрэі з Дзевянішак паведамілі пра гэта паліцыі і Юзэфу забралі ў Ашмяны. Аднак сын Уладзіслаў дзякуючы пратэкцыі ў Вільні хутка дабіўся свабоды для маці. Пасля вяртання дадому яна з яшчэ большым запалам узялася за гаспадаранне. Часта асабіста аб'язджала фальваркі, кантралюючы працу аканомаў 30. Юзэфа вельмі любіла коней. Яе ўлюбёным месцам сталі Рацкішкі, недалёка ад Геранёнаў, дзе гадавалі жарабятаў.

На месцы драўлянага палаца, сведкамі якога былі дзве лістоўніцы, што раслі за сучаснай пабудовай, яна вырашыла пабудаваць у Жэмлаславе новую сядзібу. Так узнік чатырохпавярховы будынак (на плане меў выгляд чатырохвугольніка) у неакласічным стылі 31, увенчаны чатырохбаковым бельведэрам 32 . Сам палац падобны да варшаўскіх Лазенак 33 і падвіленскай Вакі Тышкевічаў. Праўдападобна, што ён быў спраектаваны тым самым архітэктарам, што і Вака - Леанардо Марконі 34. Самыя старыя выявы жэмласлаўскага палаца, на якія я натрапіў, - гэта малюнкі Напалеона Орды (1807-1883) і паходзяць з 1875-1877 гадоў. Першая з выяваў памерам 19,5х28,5 см, на якой адлюстраваны пад'езд да палаца, намалявана алоўкам і падмалявана акварэллю. Другая выява - гэта літаграфія 35 памерам 80х54 см.

Орда нарадзіўся ў маёнтку Варацэвічы, недалёка ад Янава Палескага (цяпер - Іванава) у Пінскім павеце. Быў польскім акварэлістам, чарцёжнікам, удзельнікам Лістападаўскага паўстання 36, піяністам і кампазітарам. Пасля вяртання з эміграцыі на радзіму правёў шмат часу ў вандроўках па роднай зямлі. Іх плёнам было больш за 1000 малюнкаў і акварэляў, якія маюць мастацкую і дакументальную вартасць. Выбраныя з іх аказаліся ў альбоме выяваў гарадоў і мястэчкаў з помнікамі архітэктуры 1873-1883 гадоў. Ён быў выдадзены пад назвай Альбом гістарычных выяваў Польшчы, прысвечаны суайчыннікам, намаляваны з натуры Напалеонам Ордам ( Album widoków historycznych Polski poświęcony rodakom, zrysowanym z natury przez Napoleona Ordę). Альбом быў літаграфаваны ў майстэрні Максіміліяна Фаянса 37 ў Варшаве.

Капліца пры палацы, пастаўленая Шчытамі, была знішчана часам. Аднак немагчыма было атрымаць дазвол уладаў на пабудову хатняй каплічкі. Таму ў парку над ракою Гаўя, недалёка ад палаца была пабудавана драўляная альтарыя, у якой праводзіліся майскія набажэнствы. Пазней узнікла мураваная каплічка пры дарозе, што вяла ў Суботнікі. Па ўказанні Юзэфы Умястоўскай за мостам на Гаўі, якая вясною шырока разлівалася, перашкаджаючы праезду да палаца, была насыпана высокая грэбля. Быў абсаджаны новымі дрэвамі адрэзак ракі з некалькімі вялікімі паўвыспамі, зарослымі старымі ліставымі дрэвамі. З гэтага месца вялі каналы да млына і Рудні. Усё разам, асабліва ўвесну, калі вада ў Гаўі выходзіла з берагоў, стварала непаўторнае хараство. Юзэфа Умястоўская дбала таксама пра пасадку новых дрэваў пры дарогах і ўвесь час упрыгожвала акружэнне палаца. Унутры палаца з'явілася мэбля, зробленая нанятымі сталярамі, у тым ліку вялікі арэхавы стол, інкруставаны мазаікай. Відавочна, над яго стварэннем больш за год працавала двое рамеснікаў.

Пасля працяглай хваробы і цяжкіх сямейных перажыванняў Юзэфа памерла 28 мая 1877 года.


Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія

Уладзіслаў, сын Юзэфы, стаў спадкаемцам Жэмласлава, а таксама Клявіцы, Канвелішкаў, Альберціна і іншых уладанняў. Да гэтага ён гаспадарыў, і з добрым вынікам, у атрыманым ад бацькоў маёнтку Пузіневічы на Нёмане, каля Навагрудка. У 1882 годзе Уладзіслаў Умястоўскі ўзяў шлюб з Янінай Вострарог-Садоўскай герба Налэнч. Яму тады было 48 гадоў, а ёй - 22. Сям'я Яніны паходзіла з Украіны. Мела таксама шматлікія маёнткі на варшаўскай і радомскай землях, бацькі ж валодалі вялікай зямельнай рэзідэнцыяй Машчаніца пад Пятркоўскім.

Пасля шлюбу маладая пара некаторы час жыла ў левым флігелі палаца. У ім самім праводзіліся рамонтныя і аддзелачныя работы. Памянялі дзверы і вокны, змянілі размяшчэнне пакояў, у якіх паставілі парыжскія мармуровыя каміны, на падлогу паклалі паркет, а сцены пакрылі шалёўкаю. Ад фасада за чатырма калонамі знаходзіўся прасторны хол 38, выкладзены мазаікай. У ім стаяла садовая мэбля, і заўсёды было шмат кветак. На другім паверсе з аднаго боку знаходзіўся салон для прымання гасцей, а з другога - бібліятэка. У ёй быў багаты кнігазбор з калекцыяй каштоўных і рэдкіх польскіх выданняў. Сабраў іх страсны аматар і бібліяфіл Альберт Умястоўскі, брат Уладзіслава. З замежных падарожжаў у Парыж, Вену, італьянскія гарады сужэнцы прывозілі стыльную мэблю, карціны, крышталь, кандэлябры, маёліку 39. Яшчэ калі быў халасты, Уладзіслаў Умястоўскі сабраў каштоўную калекцыю штыхаў 40 і польскіх манет. Усё гэта - з мэтай годнага абсталявання інтэр'ера палаца.

Для кіравання працамі ў парку і садзе граф Уладзіслаў наняў французскага спецыяліста Жамэ з Вэрак каля Вільні. Палац разам з садам ствараюць сіметрычна-восевую структуру, тэрыторыю якой вызначаюць чатыры каменныя межавыя слупы. Насупраць палаца быў зроблены новы пад'езд да яго, які ўжо перад самым палацам акружаў вялікі газон 41, поўны ружаў. Вакол палаца расло вельмі шмат іх разнавіднасцяў. Яніна Умястоўская асабіста сачыла за тым, каб у сталовай і іншых пакоях кожны дзень былі свежыя кветкі.

Па абодвух баках пад'язной дарогі да палаца былі насаджаны 24 ліпы, а паміж імі - дзікі вінаград, які, калі разросся, злучыў зялёнымі гірляндамі кароны дрэваў. За ліпамі ў рэпрэзентатыўнай частцы парку былі пасаджаны клёны, вязы і яліны. У ставе плавалі лебедзі, а па паркавых вулачках прагульваліся ганарыстыя паўліныГэтая частка была абрамлена таксама ліпамі і клёнамі, сярод іх - рэдкімі экземплярамі вастралістага клёна Шведлера ( acer planatoides Schwedleri), сібірскай кедравай сасны ( pinus cemra sibirica), бярозы махрыстай ( betula pendula dalecarlica).

Самым каштоўным экземплярам, аднак, з'яўляецца пенсільванскі ясень ( fraxinus pensylvanica). Вышыня дрэва каля 17 метраў, у яго шырокая і густая крона. Кара на старых камлях гэтых дрэваў шэрая, з неглыбокімі барознамі. Лісце пераважна яйкападобнае, ланцэтападобнае або эліптычнае даўжынёю ад 8 да 14 см, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлейшае. Увосень яно прыгожа перафарбоўваецца, пераважна ў жоўты ці карычнева-зялёны колер, але, на жаль, рана ападае. Дрэвы гэтыя вытрымліваюць засуху, забруджанне паветра пылам і дымам. Таблічка, змешчаная каля экземпляра ў Жэмлаславе, інфармуе, што гэта помнік прыроды Беларусі.

Адразу ж за палацам быў невялікі стаў, а на ім былі лодкі для прагулак. Масток на Гаўі злучаў паркавую частку з далінай ракі, якая на гарызонце была абрамленая лясамі, упрыгожанымі па краях кустамі бэзу. І хоць плошча самога парку складала ўсяго толькі 3 га, але пры позірку на маляўнічую даліну Гаўі, падобную да серабрыстага серпанціну сярод зеляніны лугоў, на шырокія краявіды, якія адкрываліся, здавалася, што ён не мае ніякіх межаў.

Пусты пляц паміж уязною брамаю і гаспадарчымі будынкамі быў добраўпарадкаваны. Былі праведзены дарогі да бровара, абораў, крыжа ў кірунку Суботнікаў. Гэтыя дарогі былі абсаджаны каштанамі і бэзам, а з самага краю - піхтачкамі, якія рэгулярна падразаліся ў выглядзе плоту. Піхтамі было засаджана таксама ўсё свабоднае месца на пляцы. Такім чынам палацава - паркавая частка аддзялялася ад фальварка, што ўзнік на тэрыторыі Жэмласлава.

Граф Уладзіслаў Умястоўскі звяртаў увагу на добры стан дарог не толькі ў маёнтку, але і ва ўсім яго наваколлі. На чыгуначную станцыю Беняконі вяла зручная дарога праз прыгожыя лясы, і можна было нават не заўважыць, як хутка мінаў час. Калі граф раніцай выязджаў фаэтонам 42 па справах да Вільні, якая знаходзілася за 71 км, то ў той жа самы дзень вяртаўся ў Жэмласлаў.

Рака Гаўя вельмі прыгожая. Тую яе частку, якая працякала за паркам - з паўвыспамі, зарослымі дрэвамі, з праведзенымі каналамі, млынам і некалькімі дамкамі, называлі Венецыяй. У памяць прабывання Уладзіслава і Яніны Умястоўскіх у гэтым прыгожым горадзе на вадзе. Іншае месца з прыгожымі краявідамі называлася Устроні. Яно знаходзілася ў лесе за паркам, праз які бегла дарога на Клявіцы. Дарога пралягала праз невялікі ўзгорак, з якога можна было, гледзячы паміж дрэвамі, любавацца лугамі ў нізіне і Гаўяй, што маляўніча працякала пасярэдзіне. Каля тракта да Ашмянаў быў бачны стары заезны дом - карчма Заказанка. Такая назва ўзнікла ад таго, што людзям з маёнтка было забаронена туды хадзіць. Пазней яна служыла жыхарам Рудні за абору. Паселішча Рудня было створана спецыяльна для парабкаў. Хаты ў ім былі драўляныя і выгодныя. Былі пастаўлены таксама два мураваныя будынкі, кожны на чатыры сям'і.

У 1886 годзе граф Уладзіслаў пабудаваў у Рудні пошту і ўвёў у дзейнасць тэлеграф, якія мелі сувязь з Беняконямі і прынялі на сябе абавязкі стацыянарнага аддзялення сувязі ў Суботніках. Начальнікам гэтага паштова-тэлеграфнага аддзялення былі Мікалай Булгак - у 1886 годзе, Аляксандр Шубін - у 1892, Андрэй Пясэцкі - у 1897, Аляксандр Барадзей - у 1905. У 1900 годзе аддзяленне сувязі было перанесена ў Іўе, а ў 1907 - на чыгуначную станцыю ў Юрацішках. Пачынаючы з 1913 года паштовыя паслугі зноў прадастаўляліся ў Суботніках.

Увесь час садзіліся новыя дрэвы ўздоўж дарог у кірунку Гуты, Суботнікаў, фальваркаў, Клявіцы. Вёскі, што належалі да Жэмласлава і ляжалі паблізу ад яго, станавіліся ўсё больш дагледжанымі. За работнікамі ў маёнтку вёўся пільны нагляд, каб усе працы выконваліся дакладна і своечасова. Граф Уладзіслаў выплочваў ім дзённы заробак і добра ставіўся да вяскоўцаў, але няглядзячы на гэта, часта здараліся крадзяжы, нелегальныя выпасы ці ворыва. Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія былі вельмі захопленыя клопатамі аб маёнтку і фальварках. На месцах высечаных лясоў ствараліся новыя фальваркі, такія як Яняў, Уладзіславаў, Рохаў, Умястаў.

Прысвячэнне ўвагі галоўным чынам гаспадарчым справам, развіццю і ўпрыгожанню свайго ўладання прыводзіла да таго, што сужэнцы мелі няшмат часу на свецкае жыццё. З суседзяў іх наведвалі часам Дмахоўскія з Якуні, а летам - родныя і знаёмыя з Варшавы. Ян Дмахоўскі таксама, як і граф Уладзіслаў, быў вялікім аматарам коней. Таму яны разам ездзілі купляць коней, а таксама валоў і кароў у Мір ці Гарадзішча. Варшавянаў жа вабіла тут прыгожая прырода, купанне ў Гаўі і чыстае, сухое паветра, насычанае смалістымі эфірнымі алеямі. На рацэ была вялікая крытая лазня, з якой можна было выйсці прама да вады. Наладжваліся пешыя паходы і конныя паездкі ў навакольныя лясы, плаванне на лодках па ставе і лоўля рыбы, гульня ў кракет 43, кеглі, тэніс. Ахвотна выбіраліся на пешую прагулку ў Рудню, дзе іх чакала свежая прэса і дасланая карэспандэнцыя. Вечарамі адпачывалі на верандзе, слухаючы салаўіныя канцэрты. Улетку ксяндзы, што прыязджалі ў Жэмласлаў, адпраўлялі святую Імшу ў каплічцы, устроенай у даўняй садовай альтарыі.

У 1855 годзе граф Уладзіслаў пабудаваў новы бровар на чатыры заторы па 160 пудоў 44 у дзень кожны. Праца ў ім ішла днём і ноччу, а вырабленую гарэлку экспартавалі таксама за мяжу. Спірт вырабляўся з бульбы, якую разам з развіццём вінакурэння садзілі ўсё больш як у маёнтку, так і ў сялянскіх гаспадарках. Гарэлку гналі таксама з жыта і прывазной кукурузы. Граф Уладзіслаў, аднак, строга прытрымліваўся забароны піць алкаголь у Жэмлаславе. Экспартным матэрыялам была таксама драўніна з клявіцкіх і жэмласлаўскіх лясоў. Абчасаныя ад галінаў бярвёны транспартаваліся на высокі бераг Гаўі, адкуль іх скочвалі ў ваду. Бярвёны сплаўлялі ў Нёман, дзе звязвалі ў плыты, якія далей плылі да Мастоў.

Уладзіслаў Умястоўскі асабіста сачыў за многімі гаспадарчымі работамі. Ахвотна выкарыстоўваў новаўвядзенні і тэхнічныя палягчэнні ў працы. Прымаў таксама прафесійныя парады і дапамогу спецыялістаў па сельскай гаспадарцы, такіх, напрыклад, як варшаўскі інжынер-аграном Людвік Росман. У 1893 годзе Росман разам з шасцю польскімі прамыслоўцамі, інжынерамі Казімірам Матэцкім і Эмілем Шонфельдам, Людвікам Фіялкоўскім, Станіславам Раствароўскім, Аляксандрам Радзікоўскім і Каралем Штрасбургерам, заснаваў у Варшаве Акцыянернае таварыства завода спецыяльнай арматуры. Фірма вырабляла абсталяванне для цукраварнай, вінакурнай і харчовай прамысловасці, арматуру для сістэм цэнтральнага ацяплення, водаправодную арматуру і супрацьпажарныя гідранты. З часам таварыства ператварылася ў вядомыя па ўсёй краіне заводы URSUS, якія выраблялі трактары.

Была адчынена лесапільня пад назвай Стэла, якая спачатку прыводзілася ў рух з выкарыстаннем энергіі вады Гаўі, а пазней - пры дапамозе выпісанага лакамабіля 45. На лесапільні вырабляліся дошкі і гонты. Пры млыне ўзніклі ганчарня і валюш 46. На дабраўлянскай цагельні вырабляліся цэгла і чарапіца пры дапамозе машын, выпісаных з Францыі. Быў пабудаваны вялікі склад для машын і сельскагаспадарчых прыладаў, бо паступалі новыя плугі, спружыновыя бароны, жняяркі, грабілкі, малатарня і сячкарня. У аборах было больш за 200 галоў кароў і валоў, у стайнях - 40 коней, прызначаных для розных работ.

Зямля, якая апрацоўвалася, была ачышчана ад вялікай тут колькасці камянёў. Хоць не вельмі ўрадлівая, але, дзякуючы пастаяннаму паляпшэнню і догляду, яна давала добрыя ўраджаі. Тут раслі амерыканскае высокае жыта з поўнымі каласамі, авёс, канюшына, лубін, сырадэля, гарох. Адны сарты бульбы з вялікім утрыманнем крухмалу прызначаліся для бровара, іншыя былі вельмі добрыя для спажывання. Разрасталіся агароды і сад. Ствараліся таксама доследныя палеткі, на якіх выпрабоўваліся новыя разнавіднасці раслінаў. Гадавалі пчолаў, а з мёду выраблялі старапольскую медавуху, якая карысталася вялікім прызнаннем сярод знаёмых графа за мяжой. Хаця плёны зямлі былі прызначаны галоўным чынам на задавальненне патрэбаў Жэмласлава, фальваркаў і бровара, аднак ураджаі былі настолькі высокія, што прадавалася, напрыклад, шмат лішкаў зерня жыта.

Калі Жэмласлаў быў ужо дастаткова развіты як гаспадарка, знаходзіўся на добрым узроўні, Уладзіслаў Умястоўскі вырашыў перакінуць сваю энергію на задуму, якую выношваў ужо даўно, - будаўніцтва новага касцёла ў Суботніках. Гэтую самую вялікую мару свайго жыцця ён рэалізаваў. Касцёл у нашым мястэчку быў кансэкраваны 27 чэрвеня 1904 года пад тытулам св. Уладзіслава Венгерскага 47.

Апрача афіцыйнай версіі будоўлі касцёла, я сустрэў яшчэ дзве іншыя. Умястоўскія на працягу пакаленняў сабралі немалое багацце таксама і ў банках. Калі граф Уладзіслаў хацеў зняць значную суму грошай, аказалася, што ён павінен быў бы заплаціць за яе дзяржаве вельмі вялікі падатак. Гэтага можна было пазбегнуць, прызначыўшы грошы на мэту, якая служыць грамадству, напрыклад, бальніцу або нават касцёл. Жадаючы мець доступ да банкаўскіх укладаў, граф, быццам бы, заявіў, што збудуе ў Суботніках новы касцёл.

Чаму ж, аднак, наш касцёл меншы, чым прадугледжвалася паводле першапачатковага праекта? Карыстаючыся частым прабываннем графа за мяжой, тагачасны пробашч парафіі, інжынер, які наглядаў за будаваннем, і члены парафіяльнай рады нібыта супольна вызначылі пабудову меншай святыні. Зэканомленыя такім чынам грошы яны падзялілі паміж сабою. Пра гэта нібыта сведчыць тое, што неўзабаве пасля заканчэння будаўніцтва асобы з парафіяльнай рады неспадзявана пачалі купляць то кавалак лесу, то ворную зямлю або сенажаці. Калі, вярнуўшыся ў Жэмласлаў, Уладзіслаў Умястоўскі ўбачыў, што касцёл меншы, чым у суседніх Трабах, ён так раззлаваўся, што ў першую хвіліну хацеў разабраць частку будынка і ўзнавіць працы паводле праекта. Гэтага, аднак, не здарылася. Граф уступіў, дзякуючы ўгаворам жонкі і просьбам парафіянаў, якія не маглі дачакацца новай святыні.

Па другой версіі шчодры дзедзіч не хацеў сам фінансаваць будаўніцтва новага суботніцкага касцёла. Выклаў грошы на фундамент і сцены да пэўнай вышыні, а на заканчэнне будоўлі павінны былі скласціся парафіяне. Цяжка хоць часткова пагадзіцца з гэтымі версіямі. У той перыяд, гэта значыць на мяжы ХІХ-ХХ стст., у Ашмянскім павеце, і не толькі, ставілі шмат новых касцёлаў. Дазвалялі гэта рабіць больш ліберальныя царскія законы. Лічу таксама, што граф, чалавек з высокім пачуццём гонару, патрыёт, вельмі заможны, не мог застацца ззаду, адстаць ад іншых падобных людзей, якія ў Віленскай губерні ставілі новыя касцёлы.

Хутчэй за ўсё, у Ашмянскім павеце Часлава Янкоўскага 48, а менавіта ва ўспамінах Яніны Умястоўскай пад загалоўкам Кавалак зямлі і жыцця, напісаных пад яго рэдакцыяй, постаці Умястоўскіх прыхарошаныя. Напрыклад, Яніну Умястоўскую людзі, якія яшчэ жывуць, у тым ліку члены сям'і Вострарог-Садоўскіх, памятаюць як чалавека вельмі скупога. Нават да такой ступені, што за вынесенае селянінам без дазволу сухое галлё з яе канвелішскіх лясоў яна загадала звольніць мясцовага ляснічага. Відавочна, таксама яна паўплывала на віленскага арцыбіскупа Эдварда Ропа, каб ён перавёў суботніцкага пробашча Юзафа Бародзіча ў іншую, аддаленую парафію, бо той не хацеў згадзіцца на такую колькасць памятных дошак членаў сям'і Умястоўскіх у нашай святыні. Сапраўды, іх шмат, і здаецца, што сваёй прысутнасцю яны прыглушаюць самую важную ў касцёле рэч - алтар і табэрнакулюм.

Несупынны клопат пра Жэмласлаў, будаўніцтва новага касцёла ў Суботніках прывялі да таго, што ў графа Уладзіслава пагоршылася здароўе. Ён часта ездзіў за мяжу па справах, напрыклад, у Францыю па спецыяльныя машыны для вытворчасці чарапіцы, якую называлі марселькамі. Падарожнічаў таксама з жонкаю для папраўкі здароўя і адпачынку, задавальнення ад наведвання іншых краінаў. У адной з такіх паездак ён занядужаў на сэрца і для лячэння павінен быў даўжэй, аж на тры гады, застацца за мяжой. Вярнуўся ў Жэмласлаў, дзе зноў радаваў вока выгляд гэтай мясціны. Толькі ў марозныя зімовыя месяцы ён адпраўляўся ў цёплыя краі, чаго патрабавала яго здароўе. На мяжы 1904-1905 гадоў ён марудзіў з выездам. 16 студзеня 1905 года ў Вільні каля чатырох гадзін раніцы яго сэрца перастала біцца.

Уладзіслаў Умястоўскі любіў родны край і зямлю, якой прысвяціў лепшыя гады свайго жыцця. Ён мог выбраць больш лёгкі шлях, прадаць Жэмласлаў у рускія рукі, выехаць за мяжу і жыць у дастатку, як гэта рабілі некаторыя. Ён, аднак, выбраў тое, што дыктавала яму сэрца і пра што так трапна сказаў Пётр Скарга 49: Хто бацькаўшчыне сваёй служыць, сам сабе служыць, бо ў ёй ўсё ягонае.

Граф Уладзіслаў меў прыемны і лёгкі для штодзённага жыцця характар. Ветлівы да чужых, ён цаніў людзей паводле іх маральнасці. Не кланяўся ні мамоне, ні пасадам. Не меў таксама схільнасці да празмернай фамільярнасці і пацалункаў у абедзве шчакі. Крыху замкнуты, ён збліжаўся з чалавекам пасля таго, як лепш пазнаваў яго. Не піў алкаголю і не гуляў у карты. Вызначаўся сур'ёзнасцю, што некаторымі людзьмі яго сферы не прымалася. Добры грамадзянін сваёй краіны, добры сын, муж, сябар. Чалавек тонкіх пачуццяў, але адначасова такі, што жыў у згодзе са сваім сумленнем, без ніякіх кампрамісаў. Добры католік, які часта паўтараў: Трэба жыць так, быццам заўтра збіраешся памерці, а працаваць так, быццам збіраешся жыць вечна. Так Уладзіслаў Умястоўскі жыў і сам.

Труна з целам Уладзіслава Умястоўскага была перавезена цягніком у Беняконі. Адтуль пахавальная працэсія на чале з пробашчам з Канвелішак адправілася санямі ў Суботнікі. Дарога ў снезе была загадзя падрыхтавана і выслана галінкамі піхты. Даехалі да Жэмласлава, дзе памерлы сімвалічна развітаўся з месцам, якое ствараў, у якім жыў і працаваў. Увечары пры запаленых паходнях рушылі ў Суботнікі, адкуль насустрач графу Уладзіславу цяклі гукі касцёльных званоў. Ва ўпрыгожанай зелянінай святыні на высокім катафалку 50 была пастаўлена труна. На наступны дзень пасля набажэнства ў інтэнцыі памерлага яе перанеслі і паклалі ў часткова ўжо падрыхтаваным для гэтай мэты падзямеллі касцёла.

Спадчынніцай сямейнай маёмасці стала Яніна Умястоўская. Яна была ўладальніцай каля 19 500 га зямлі і лясоў на Віленшчыне і Міншчыне. У склад маёнтка Жэмласлаў, апрача яго самога, уваходзілі тады калонія Рудня, жэмласлаўскі млын і лесапільня, карчомная дзялянка ў засценку Галынка і млын Галынка, парк у Падваранцах, карчомныя дзялянкі Балтуцёва, Брадоўка, Заказанка, Рыбакі, а таксама засценкі 51 Балтуцёва, Галынка - Брадоўка - Рудня, Шалашова. Самымі вялікімі фальваркамі Жэмласлава былі Гута і Залессе з карчомным участкам Чырвонка, цагельняй Дабраўляны і засценкам Дабраўляны. Іншыя пералічаныя раней фальваркі размяшчаліся галоўным чынам вышэй за Жэмласлаў, а больш за ўсё іх было у ваколіцы Дзевянішак. Умястоўскай належалі таксама іншыя маёнткі - Клявіца з цудоўнымі лясамі, Канвелішкі з мястэчкам, Геложы.

У 1905 годзе ў Жэмлаславе было 125 жыхароў і 1548 дзесяцін 52 зямлі. Гэты год прынёс Еўропе, а асабліва Расіі, шмат рэвалюцыйных падзей. Таксама і сяляне з блізкіх ад Жэмласлава вёсак паддаліся націску і розным параспусканым плёткам, напрыклад, пра тое, што ўся панская маёмасць будзе цяпер іх, што яны могуць усё рабіць самавольна і насуперак закону. Некаторыя з іх пачалі апрацоўваць на свае патрэбы зямлю, якая належала маёнтку. Яніна Умястоўская дзеля сваёй бяспекі выехала ў Вільню. У Жэмласлаў жа прыбыло дванаццаць салдатаў для аховы палаца і забеспячэння нармальнага функцыянавання ўсяго маёнтка.

Калі агульная сітуацыя трохі супакоілася, Яніна вярнулася. Занялася завяршэннем касцёла ў Суботніках, рамонтам у маёнтку і фальварках, будаваннем новых леснічовак. Распачала таксама сур'ёзнае капітальнае будаўніцтва. Былі ўзведзены дзве вялікія аборы на сто галоў скаціны кожная і стайні для рабочых коней. У фальварку Гута быў пабудаваны двухпавярховы цагляны дом для кіраўніка фальварка і ляснічага. Аднак графіня разумела, што не зможа весці і кантраляваць разнастайныя працы ў маёнтку і фальварках так добра, як яе памерлы муж. У яе не было ні падрыхтоўкі, ні практыкі для таго, каб пераадольваць розныя праблемы, якія патрабавалі амаль што пастаяннай прысутнасці на месцы.

Каля 1910 года яна стала жонкай Ігнацыя Корвін-Мілеўскага, уладальніка маёнтка Геранёны і вельмі цікавага чалавека. Відавочна, перад падпісаннем з Янінай шлюбнага кантракта граф Ігнаць фіктыўна прадаў свой маёнтак Мяйштовічам, каб у выпадку разводу валодаць як мага меншай маёмасцю. Пасля шлюбу Яніна збіралася даць яму вялікую суму грошай, каб ён выплаціў іх на пэўную мэту. Ён жа перавёў грошы на свой рахунак. Сужэнства трывала нядоўга, і развод павінен быў прынесці вялікую фінансавую карысць Ігнацыю Корвін-Мілеўскаму. Было гэта таксама, хіба што, яго замыслам. Яніна Умястоўская была выхавана так, як жанчына яе сферы. І як жанчыны тых часоў яна стаяла ў ценю свайго мужа. Таму Яніна вырашыла аддаць у арэнду Жэмласлаў, Гуту і Залессе. З гэтай мэтай для будучага арандатара паблізу ад бровара быў пабудаваны вялікі дом на шэсць пакояў і з падвалам, які стаіць да сённяшняга дня.

Пасля смерці мужа Яніна часта выязджала за мяжу, каб паправіць здароўе, сваё і матчына. Зімой яна шмат часу праводзіла ў Варшаве, дзе мела некалькі дамоў, нерухомасць, а таксама вілу, падараваную мужам. Летам жыла пераважна ў Жэмлаславе, прымаючы знаёмых, лекараў, якія клапаціліся пра яе здароўе, ксяндзоў езуітаў, розных артыстаў і рамеснікаў, якім даручаліся аддзелачныя работы ў суботніцкім касцёле. Сярод гасцей быў прафесар Стэфан Дэмбінскі з Львова, які складаў каталог фондаў жэмласлаўскай бібліятэкі. А Вінцэнт Янкоўскі, дыпламаваны ляснік з маёнтка Закрэўшчына, узяўся за працу па ўліку лясоў, што належалі графіні. Яму падпарадкоўваліся тры чэшскія каморнікі 53, якія рабілі абмеры і складалі планы лясных гаспадарак. У Жэмлаславе ў распараджэнні заўсёды было шмат дошак з драўніны розных відаў, дошкі складваліся ў старым бровары. Ясеневыя і сасновыя паходзілі з клявіцкіх лясоў, дубовыя - з кошалеўскіх, з іншых месцаў - ліпавыя.

Пачалася Першая сусветная вайна, і Віленшчыну занялі немцы. Яніна Умястоўская разам з маці выехала з Жэмласлава ў Вільню, а потым у Пецярбург. Такім чынам яна хацела ўберагчы маці ад ваеннай завірухі і паклапаціцца аб фінансавым забеспячэнні свайго маёнтка. Потым, акружным шляхам праз Скандынавію, Англію, Францыю і Швейцарыю яна адправілася ў Берлін. Мела там адданыя на захаванне значныя капіталы, якія хацела атрымаць назад. Затым Яніна вярнулася ў Пецярбург, дзе неўзабаве памерла маці. Пасля розных ваенных перыпетыяў, падарожжаў дзеля выратавання пакладзеных у банк дэпазітаў у 1918 годзе Яніна зноў апынулася ў Вільні. У хуткім часе яна паехала ў Жэмласлаў, які не абмінулі ваенныя падзеі. Палац стаяў, але быў дашчэнту абрабаваны: не было ўсіх каштоўных рэчаў, якія Умястоўскія збіралі на працягу пакаленняў. Засталася толькі частка кнігазбору. Не было экіпажаў, коней, вупражы. Знікла палова дабраўлянскай цэглы, падрыхтаванай для магчымых праектаў будаўніцтва школаў у Жэмлаславе. Захаваліся толькі парк і сад. Праз Жэмласлаў пракаціліся і расійскія, і нямецкія войскі. Апошнія затрымаліся ў маёнтку даўжэй, выкарыстоўваючы яго для адпачынку і адначасова рабуючы.

Неўзабаве чарговая вайна, на гэты раз польска-бальшавіцкая 54, прайшла праз гэтую зямлю. І зноў Яніна для сваёй бяспекі пакінула Жэмласлаў, а пазней і Вільню. Вярнулася пасля пераможнай для Польшчы вайны. У Вільні застала свае дамы абрабаванымі, а ў Жэмлаславе было яшчэ горш, бо бальшавікі, займаючы чарговыя землі, стваралі ў кожнай мясцовасці рэвалюцыйныя камітэты, якія мелі неабмежаваную ўладу. Адначасова поўная нянавісці і фальшу прапаганда, скіраваная супраць зямельных уладальнікаў, называных панамі, прыводзіла да таго, што пэўны тып людзей ёй паддаваўся. Збірала яна таксама кончаных людзей, звычайных злачынцаў і падонкаў. Яны накінуліся на пазбаўленыя апекі маёнткі, палацы, рабуючы і знішчаючы іх. Не абмінула гэта і Жэмласлаў. Вайна скончылася, і надышоў цяжкі час аднаўлення. Яніне Умястоўскай здавалася, што яна ў стане вярнуць былую пышнасць Жэмлаславу і яго фальваркам, падняць іх сельскагаспадарчы ўзровень. Пасля правядзення неабходных разлікаў выявілася, аднак, што на гэта патрэбны значныя сумы грошай. Графіня згадала размовы з мужам пра будучыню іх маёнтка, сабранага багацця. Іх сужэнства было бяздзетным, і ў графа Уладзіслава была пэўная думка, на што прызначыць частку свайго скарбу ў адноўленай польскай дзяржаве, у якую ён верыў. У Жэмлаславе павінна была з'явіцца школа з інтэрнатам на заходнееўрапейскі узор.

Адначасова з адраджэннем польскай дзяржавы адразу распачалася праца, якая датычыла сістэмы адукацыі, у тым ліку вышэйшай. Аднавіў сваю дзейнасць Віленскі універсітэт імя караля Стэфана Баторыя 55. Гэтаму універсітэту, да якога было падаць рукой, Яніна Умястоўская вырашыла перадаць Жэмласлаў на навучальна-навуковыя мэты. У першыя гады існавання адроджанай Польшчы адным з тэрміновых урадавых праектаў стала сельскагаспадарчая рэформа. Для яе рэалізацыі павінна была правесціся парцэляцыя 56 вялікіх зямельных маёнткаў. Гэта магло таксама датычыць Жэмласлава. Можа, Яніна хацела выратаваць маёнтак, адпісваючы яго універсітэту? Парцэляцыя была прымусовай акцыяй, якой уладальнікі маёнткаў не маглі пазбегнуць. За забраную зямлю яны атрымлівалі ад дзяржавы вызначаную грашовую кампенсацыю.

Перад парцэляцыяй Яніна Умястоўская мела каля 16 200 га, гэта значыць менш, чым пасля смерці мужа. На гэтую розніцу паўплываў продаж перад вайной маёнтка Ляўкоў у Вілейскім павеце, лесу, што рос там асобна, і пусткі ў ваколіцы Нянькава. З маёмасці маркграфіні 57 былі забраныя землі маёнтка Клявіца, акрамя лясоў, фальваркі Анопаль, Дабрамысль, Уладзіславаў і частка Казімірава. Гэтыя землі атрымала вакольнае насельніцтва. Далей падпалі пад парцэляцыю маёнткі Канвелішкі і Даўбуцішкі з засценкамі, фальваркі Альберцін і Гедуны. Гэтыя землі таксама набылі мясцовыя сяляне. Маёнтак Рацкішкі з лясамі і сенажацямі купіў мецэнат Мацей Ямонт, які быў упаўнаважаным маркграфіні. Галоўную частку Казімірава набыў суддзя Аляксандр Пулкозіц Вольскі, млын Рудня каля Казімірава купіў Грэгаровіч. Наступнымі фальваркамі, якія пайшлі на сельскагаспадарчую рэформу, былі Геложы, Умястаў, Яняў, Рохаў, частка Людвінова і Явелі. Землі фальварка Каралейгі былі далучаны да дзяржаўных лясоў, а цэнтр фальварка быў прызначаны для сядзібы лесніка. Леснічоўку Даўбуцішкі таксама замянілі на лясную старожку.

Вышэйназваныя землі, пачынаючы з Геложаў, з-за нямецкай акупацыі не апрацоўваліся з часоў Першай сусветнай вайны. Яны зараслі дрэвамі і кустоўем, а давесці іх да папярэдняга стану ў тагачаснай эканамічнай сітуацыі было немагчыма. Землі маркграфіні ў Навагрудскім павеце: маёнтак Нянькаў, Кошалеў і Пузіневічы - атрымала мясцовае насельніцтва і салдаты, ветэраны польска-бальшавіцкай вайны. У Яніны Умястоўскай засталіся невялікія цэнтры маёнткаў у Клявіцы, Канвелішках і Геложах, а таксама млын у Суботніках. Апошні яна купіла 5 лістапада 1911 года ў Мар'яна Умястоўскага, сына Эміля. Разам з млынам яна набыла 60 га ворнай зямлі, сенажацяў, якія называлі Поплаў, садоў і лесу. Жылы будынак маёнтка ў Клявіцы быў прызначаны на летнік для беднай студэнцкай моладзі, у Канвелішках - на адпачынкавы пасёлак для мастакоў і літаратараў, а ў Казіміраве, выкупленым у суддзі Вольскага, - на месца адпачынку для хваравітых дзяцей. 6 сакавіка 1922 года рэктар Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя прафесар Вітольд Станевіч 58 падпісаў акт дару маркграфіні навучальнай установе. У склад дару ўваходзілі:

1) жэмласлаўскі ключ 59, які ахопліваў маёнтак Жэмласлаў і два вялікія фальваркі Гута і Залессе, разам каля 2290 га; з гэтага 990 га прыпадала на сельскагаспадарчыя ўгоддзі, а 1300 га ахоплівала стары, вельмі каштоўны сасновы лес;

2) грашовыя сумы з дзяржаўнай казны Польшчы за аддадзеныя на парцэляцыю пад вайсковае пасяленне два маёнткі ў Навагрудскім павеце - Кошалеў і Пузіневічы; разам - каля 1623 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў;

3) чацвёртая частка ад сумаў, атрыманых за парцэляцыю іншай маёмасці і эксплуатацыю лясоў.

Гэта ахоплівала 9000 гектараў лясоў і 4000 гектараў сельскагаспадарчых ўгоддзяў.

Дар даваў падставы для стварэння фонду, мэтай якога была пабудова ў Жэмлаславе вышэйшай сельскагаспадарчай ўстановы з інтэрнатам для студэнтаў, а таксама жаночай і мужчынскай гімназій, таксама з інтэрнатам на англійскі і швейцарскі ўзор. Гімназія павінна была змяшчаць сто вучняў, дзяўчат і хлопцаў, а для правядзення заняткаў прадугледжвалася выкарыстоўваць таксама некаторыя палацавыя памяшканні. Важным элементам у выхаванні моладзі павінна была стаць таксама фізкультура, добрае здароўе. Спрыяць гэтаму павінен быў здаровы клімат жэмласлаўскай ваколіцы.

Фонд быў створаны, але з самага пачатку ім дрэнна кіравалі. Універсітэт быццам не ведаў, што можна зрабіць з такім цудоўным дарам. А можа, не быў таксама адпаведнай для гэтага ўстановай, бо займаўся справаю навучання студэнтаў і навуковымі даследаваннямі. А тут патрэбны быў добры гаспадар, практык і эканаміст. Як сказалі б мы сёння - мэнэджэр. Змяняліся чарговыя кіраўнікі, было дарэмна высечана шмат старых дрэваў, у тым ліку ва ўрочышчы Галынка, стогадовыя сосны пры дарозе на Канвелішкі, ліпы і клёны каля палаца. У Залессі на вельмі ўрадлівай зямлі сеялі лён, а стайні і гумны 60 пачалі зеўраць пустатой. Змянілася акружэнне палаца з-за ўзнікнення незапланаваных і нядбайна апрацаваных агародных участкаў.

Маркграфіня Яніна Умястоўская, не могучы спакойна глядзець на тое, што робіцца з Жэмлаславам, шмат разоў звярталася ў сенат навучальнай установы, да міністра веравызнанняў і грамадскай асветы. Урэшце з дазволу новага рэктара універсітэта, прафесара Станіслава Пігоня, які разумеў неабходнасць зменаў, 15 сакавіка 1927 года кіраўніцтва Фонду перайшло ў рукі юрыста, прафесара Зыгмунта Юндзілы і Зыгмунта Рушчыца, старшыні Віленскага сельскагаспадарчага таварыства. Праз некаторы час, убачыўшы, што адбыўся пералом у добрым кірунку, маркграфіня пачала дадаткова фінансаваць пачынанні новага кіраўніцтва.

Шаноўны чытач, думаю, варта прыблізіць да цябе гэтыя тры вышэйназваныя прозвішчы. Прафесар Станіслаў Пігонь (1885-1968) быў выдатным гісторыкам польскай літаратуры, філолагам і рэдактарам. Даследаваў літаратуру перыяду ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя. Займаўся галоўным чынам творчасцю Адама Міцкевіча 61, Аляксандра Фрэдры 62, Стэфана Жэромскага 63 і Уладзіслава Аркана 64.

Зыгмунт Юндзіл насіў прозвішча вялікага прыродазнаўцы Станіслава Баніфацыя Юндзілы (1761-1847), ксяндза піяра 65 і вучонага. Станіслаў пачаў сваю навуковую кар'еру ў шчучынскім калегіуме 66 піяраў, заснаваным Андрэем Глябіцкім у 1718 годзе. Станіслаў Юндзіл арганізаваў школу нанава. Вучыў у ёй прыродазнаўству, фізіцы, прыродазнаўчай гісторыі, стварыў школьны батанічны сад. Дзякуючы яму калегіум стаў самым перадавым на той час у сферы прыродазнаўчых навук і славіўся ва ўсім рэгіёне. Станіслаў Юндзіл з'яўляўся прафесарам Віленскага універсітэта, заклаў універсітэцкі батанічны сад, быў аўтарам першых польскіх падручнікаў па батаніцы і заалогіі. Не ведаю, ці даводзіўся Зыгмунт Юндзіл сваяком Станіславу. Зыгмунт быў выдатным юрыстам, вядучым краёўцам і сенатарам.

Краёўцамі называлі групу людзей, якія на пачатку ХХ стагоддзя дзейнічалі ў Польскай дэмакратычнай партыі на Літве. Яны былі прыхільнікамі так званай краёвай ідэі, дзе край азначаў землі былога Вялікага Княства Літоўскага. Люд, які іх насяляе, з'яўляецца мешанінай літоўскай, польскай, беларускай, украінскай крыві, спалучанай з яўрэйскай, татарскай, караімскай і стараверскай. Спецыфічнай рысай гэтай ідэі было стварэнне сваёй сталіцы ў Вільні рознымі народамі. Краёўцы былі прыхільнікамі разнароднай у геаграфічным і культурным аспекце цэласнасці гэтай тэрыторыі. Яны не згаджаліся на дамінаванне адной культуры над іншымі. Лічылі, што тоеснасць іх краю заключана ў супольнасці ўсіх народаў, якія тут жывуць. Спачатку - край, потым - народ. Гэтая ідэя практычна не мела шанцаў на рэалізацыю з-за аўтаномных імкненняў літоўцаў, палякаў, беларусаў і ўкраінцаў, але была цікавая, сучасная на тыя часы, і мне асабіста падабаецца.

У родзе Рушчыцаў самай выдатнай постаццю быў Фердынанд Рушчыц (1870-1936). Нарадзіўся ён і быў пахаваны недалёка ад Жэмласлава і Суботнікаў, у Багданаве, які знаходзіцца каля старога тракта Гальшаны - Валожын, за 16 км на ўсход ад Трабаў. Там праходзіць чыгуначная дарога Ліда - Маладзечна, і гэта ўжо Мінская вобласць, Валожынскі раён. Фердынанд Рушчыц быў выдатным мастаком-пейзажыстам, у многіх яго працах паказана прыгажосць роднага Багданава. Займаўся таксама графікай і сцэнаграфіяй. Арганізоўваў культурна-мастацкае жыццё на Віленшчыне ў міжваенны перыяд. Мастак быў адным са стваральнікаў факультэта выяўленчага мастацтва пры Віленскім універсітэце пасля здабыцця Польшчай незалежнасці. Кіраўнік дзяржавы Юзаф Пілсудскі 67 7 мая 1919 года прызначыў прафесара Людвіка Калянкоўскага 68 ўпаўнаважаным па справах узнаўлення дзейнасці Віленскага універсітэта, зачыненага царскімі ўладамі ў 1830 годзе пасля Лістападаўскага паўстання. Быў створаны Камітэт аднаўлення універсітэта, у склад якога ўвайшоў Фердынанд Рушчыц. Зыгмунт Рушчыц быў яго пляменнікам.

Будзем жа ганарыцца людзьмі, якіх нарадзіла наша зямля, і чэрпаць з іх здзяйсненняў. Давайце вернем гістарычную памяць пра іх. Увекавечым іх імёны ў назвах вуліц нашых гарадоў і вёсак. Чаму, напрыклад, у Жэмлаславе не можа быць вуліцы Уладзіслава Умястоўскага, у Іўі - Яна Кішкі 69 ці Кішкаў, Татарскай ці Мураўшчыны (раён Іўя быў населены татарамі), а ў Лідзе - Ігната Дамейкі 70? Не згадваюць пра гэтых людзей школьныя падручнікі, збядняючы тым самым веды маладога пакалення і гісторыю гэтых земляў. Затое ў кожным горадзе і вёсцы на Беларусі ёсць вуліцы 1 мая, Камсамольская ці Савецкая, Кастрычніцкая і шмат іншых назваў, якія часам не маюць нічога супольнага з дадзеным горадам і нават з Беларуссю. Недалёкая адсюль статысячная Ліда з больш чым шасцівяковай гісторыяй у гарадскіх назвах і сёння камуністычная, савецкая, руская. Часы змяніліся, і самая пара вярнуцца да нармальнасці.

Новае кіраўніцтва Фонду, новыя людзі ўвялі сучасныя метады гаспадарання, якія неўзабаве пачалі даваць добрыя плады. Зямля фальварка ў Залессі, дзякуючы адпаведнаму догляду, пачала даваць высокія ўраджаі. На ёй раслі высокі авёс, кармавая морква. Там гадавалі кароў, для якіх была пастаўлена вялікая абора з сасновага дрэва. Відаць, за некалькі гадоў да вайны маркграфіня змяніла завяшчанне. Палац у Жэмлаславе яна адпісала езуітам, якія часта наведвалі маёнтак і з якімі яна была ў добрых адносінах. Потым яна паехала ў Італію, дзе памерла 6 лістапада 1941 года. Яна перажыла шмат падзеяў, якія змянялі аблічча Віленшчыны, аднак заўсёды Жэмласлаў вяртаўся да яе. Ці і тады ў Рыме думала, што будзе так?

Можа, не, бо ў сваім тэстамэнце адпісала пэўныя грашовыя сродкі на стварэнне ў Вечным горадзе фонду свайго імя пад назвай Fondazione Romana Marchesa J. S. Umiastowska. Яго праца ў цяперашні час скіравана на розныя аспекты жыцця і дзейнасці палякаў у Італіі ў ХХ стагоддзі. Шкада, што ў Фонду няма ніякіх сувязяў з сённяшнім Жэмлаславам, з якім яго шмат чаго яднае: існуе ён, між іншым, на грошы, заробленыя ў жэмласлаўскім маёнтку і яго фальварках. Калі італьянскі фонд змог арганізаваць збор сродкаў на пакупку мармуру для каралеўскага замка ў Варшаве, то таксама мог бы штосьці зрабіць і для Жэмласлава. На жаль, акрамя зробленага невялікага аднаразовага ўзносу на рамонт касцёла ў Суботніках, кіраўнікі фонду ў Рыме не выказваюць ніякай зацікаўленасці тутэйшымі справамі і праблемамі, а іх нямала, напрыклад, ратаванне палаца ад знішчэння. Назначэнне ж стыпендыі для маладога, здольнага чалавека, які адтуль родам, было б хоць сімвалічнай рэалізацыяй намераў Уладзіслава Умястоўскага навучаць мясцовую моладзь.

У пэўным сэнсе экзотыкай, якая прыцягвала ў Жэмласлаў цікаўных людзей з розных бакоў, была першая ў Польшчы гадоўля баброў. Гэтых звяркоў не было ў нашых краях. Ва ўсёй краіне і нават у Еўропе бабры былі ў той час рэдкасцю. Запаведнік знаходзіўся вышэй за Жэмласлаў, недалёка ад левага берага Гаўі. Адным з яго стваральнікаў і адначасова старшым ляснічым у жэмласлаўскіх лясах быў Генрык Оскар Грунэр (1889-1978). Яго сям'я была родам з узбярэжжа Фінскага заліва і мела руска-польска-нямецкія карані. Сямейным маёнткам Грунэра было Шашымарова з фальваркамі Курганы і Абрамава, што ляжалі за 100 км на паўднёвы ўсход ад Масквы на рацэ Рузе, прытоку ракі Масквы. Гэта недалёка ад Мажайска і поля бітвы пад Барадзіно. Генрык вучыўся ў Лясным інстытуце Петра-Разумоўскай акадэміі каля Масквы. У 1910 годзе ён стаў дыпламаваным лесніком і прыняў кіраўніцтва ў сваім маёнтку. Гаспадарыў у ім да 1917 года.

Пасля таго, як успыхнула рэвалюцыя і ўзніклі рабоча-сялянскія саветы, працаўнікі яго маёнтка, сяляне і парабкі, выбралі яго старшынёю такога савета. Зрабілі так таму, што ён быў добрым панам і разбіраўся ў сельскай гаспадарцы. У 1919 годзе Грунэр быў папярэджаны пра тое, што па яго едзе НКВД, і ўцёк у Маскву. Там за цяля купіў дакументы чэшскага палоннага, які быў рэпатрыяваны Чырвоным Крыжам у сваю краіну. Транспартам, якім ехаў Генрык, кіраваў англійскі афіцэр. Калі яны былі ў Рызе, англічанін заплюшчыў вочы на яго ўцёкі. Генрык адразу ж адправіўся па дапамогу да брата сваёй будучай жонкі, які працаваў у горадзе інжынерам-архітэктарам.

Яго жонка Ганна Малгажата з дому Фірхуф (1892-1978) была родам з Латвіі і была дачкой урача хірурга з Вендэна. Цяпер гэты гістарычны горад называецца Цэсіс. Знаходзіцца ён на паўночны ўсход ад Рыгі і, што цікава, таксама на рацэ Гаўя. У Ганны былі тры браты і сястра. Пасля заканчэння гімназіі ў Дэн-Бурзе дзяўчына паехала на кандыцыю 71 ў маёнтак па суседстве з Шашымаровам, дзе стала настаўніцай дзяцей. Вучыла іх музыцы і замежным мовам. Маці Генрыка пасля аднаго з візітаў у той маёнтак сказала яму: Оскар, у мяне ёсць для цябе жонка. Так яна да яго звярталася, і ён таксама аддаваў перавагу свайму другому імю. Так у 1912 г. маладыя пазнаёміліся.

Праз дзевяць гадоў яны пажаніліся ў Вендэне і паехалі ў Польшчу, у Вільню. Генрык завязаў там знаёмства з Паўлам Герле, які загадваў бюро кіравання лясамі. Відаць, дзякуючы гэтаму Грунэры апынуліся ў нашых краях. Генрык, эмігрант з нансэнаўскім пашпартам 72, інжынер-ляснік, у 1925 годзе заняў пасаду ляснічага ў Жэмлаславе. Сям'я пасялілася ў двухпавярховым мураваным будынку ў фальварку Гута. Яны занялі левую частку першага паверха, у другой жыў загадчык фальварка Вронскі. У 1927 годзе Грунэр стаў старэйшым ляснічым і адначасова меў права працаваць у іншым месцы. Яго пасада ў Жэмлаславе была малааплатнай, і ён карыстаўся гэтым, даючы кансультацыі і распрацоўваючы праекты па кіраванню лясамі ў вялікай і прагрэсіўнай гаспадарцы Караля Вагнара ў Вялікіх Салечніках, потым у Беражніках у Станкевічаў і ў іншых маёнтках. У 1931 годзе сям'я Грунэраў на чатыры гады паехала ў маёнтак Храптовічаў Шчорсы, дзе Генрык спрабаваў пачаць гадоўлю баброў. Грунэры вярнуліся ў Жэмласлаў і засталіся тут да 1939 года.

У Жэмлаславе праходзіла вакацыйная практыка студэнтаў лясных і сельскагаспадарчых факультэтаў, галоўным чынам з Познані і Львова. Прафесары жылі на працягу гэтага часу ў Доме адпачынку, студэнты - на кватэрах у сялянаў. Дом студэнта яшчэ толькі будаваўся. У маёнтку ў той час было шумна і весела. Акрамя абавязковых заняткаў, практыканты здзяйснялі шматлікія вандроўкі па ваколіцах, конныя паездкі, купаліся ў Гаўі. Яшчэ перад выездам у Жэмласлаў Генрык Грунэр пазнаёміўся з прафесарам Эдвардам Шэхтэлем з Познанскага універсітэта. Прафесар праводзіў інспекцыю месцаў, дзе вадзіліся бабры ў Польшчы, і неўзабаве выявілася, што мужчыны маюць агульныя інтарэсы. Летам 1929 года прафесар наведаў бабровы запаведнік у мастоўскім падлясніцтве каля вёскі Рыбакі. Потым паехаў у Жэмласлаў адведаць познанскіх студэнтаў. Беручы пад увагу добрыя прыродныя ўмовы і захапленне бабрамі, Грунэр і Шэхтэль вырашылі гадаваць іх тут. Мэтай было размнажэнне гэтых рэдкіх на той час звяркоў (я пішу пра гэта далей у асобным раздзеле).

Генрык Грунэр займаўся таксама пчалярствам. У яго было больш за дзесятак вулляў, і ў 1937 годзе ён закапаў у фальварку Гута бутэлькі з медавухай, якія прызначаліся на вяселле яго дачкі Малгажаты. Ёй тады было 14 гадоў, мела брата Генрыка, які быў малодшы за яе на чатыры гады. Яны вучыліся дома з настаўнікам, здаючы штогод чарговыя экзамены. Яе любімым пісьменнікам да выезду ў Вільню быў Генрык Ібсэн 73, чыю Нору яна чытала, седзячы на дрэве ў садзе. У 1936 годзе Малгажата пасялілася ў Вільні ў пансіёне для памешчыцкай моладзі ў пані Ядвігі Шаняўскай. Яна хадзіла ў гімназію імя Элізы Ажэшкі, вучылася музыцы, удзельнічала ў харцэрстве. З мамай і братам яна адведвала бабулю ў Вендэне.

У 1927-1930 гадах функцыі галоўнага агародніка ў Жэмлаславе выконваў Станіслаў Староста. Ён быў родам з Велікапольшчы, з Панеца. У недалёкім адсюль Лешне ён закончыў сельскагаспадарчую школу і, як многія з маладых людзей, што атрымалі адукацыю ў гэтым кірунку, паехаў на Крэсы. Там не хапала спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі, а ўзровень яе быў нізкі. Ён трапіў у маёнтак Міхалоўка, што недалёка ад Мастоў. Туды часта прыязджала знаёмая Яніны Умястоўскай, якая, бачачы здольнага і энергічнага маладога чалавека, угаварыла яго выехаць у Жэмласлаў. Станіслаў Староста разам з жонкай Зяновіяй, дачкамі Вандай і Івонай прыехаў сюды ў 1927 годзе і пасяліўся на другім паверсе правага флігеля палаца. У Суботніках нарадзілася іх трэцяя дачка Тэрэса. Станіслаў вельмі добра развіў агародніцтва ў маёнтку. Штотыдзень свежая агародніна вазілася ў Вільню, калі там была маркграфіня. Калі кіраўніцтвам маёнтка са згоды Умястоўскай было вырашана пабудаваць лесапільню ў Геложах, Староста быў пасланы туды ў 1930 годзе. Ён быў чалавекам адказным і вартым даверу, таму яму даручылі агульны нагляд за будаўніцтвам. Пасля яго заканчэння Староста стаў кіраўніком лесапільні.

Геложы былі невялікім паселішчам, якое знаходзілася недалёка ад дарогі Дзевянішкі - Клявіца. Гэта была ўжо ўскраіна раскошных клявіцкіх лясоў, што належалі маркграфіні, пра якія гаварылі, што яны ні ў чым не саступаюць фінскім лясам. Паблізу знаходзіўся невялікі фальварак, які арандаваў яўрэй Эйшыцкі. Лесапільня займала велізарную плошчу. Пасярэдзіне яе былі пракладзены пуці з ваганеткамі, на якія клалі прывезеныя з лесу абчасаныя камлі дрэваў. Потым матэрыял перавозіўся ў вялікі будынак, дзе былі дзве піларамы, габлявальныя станкі і іншыя машыны. У Геложах вырабляліся перш за ўсё дошкі, але таксама чатырохгранныя бярвенні, бэлькі, кроквы для даху, дранка, гонты.

Частка адпаведным чынам падрыхтаваных дошак ішла на экспарт у Англію. З Вільні прыязджалі два інжынеры, якія павінны былі прагледзець і зацвердзіць кожную высылаемую партыю. Потым коннымі павозкамі дошкі перавозілі на чыгуначную станцыю ў Беняконях. Усе машыны ў лесапільні сілкаваліся парай, вырабленай у вялізнай кацельні-лакамабілі. Пары было столькі, што яе хапала для падагравання вады для пастаянных жыхароў лесапільні і для лазні, пабудаванай для працаўнікоў. Парай прыводзіліся ў рух генератары, якія давалі электрычны ток пяць дзён на тыдзень, калі лесапільня працавала. Сілкавалі ёй таксама вялікі млын, пабудаваны разам з лесапільняй. Акрамя мукі, на ім вырабляліся розныя крупы. Кацельню апальвалі драўнінаю і пілавіннем, якое заставалася пасля вытворчасці.

Давайце падумаем, наколькі на тыя часы і ўмовы гэта быў добры тэхнічны праект, як добра ўсё было прадумана. Пры лесапільні пастаянна жылі Станіслаў Староста з сям'ёй, механік, двое піларамшчыкаў і млынар, таксама з сем'ямі. Іншыя працаўнікі прыязджалі, а для высечкі і звозу дрэва з лесу былі нанятыя людзі з навакольных вёсак - мелі працу і заробак. Не паддаліся падгаворванню нейкага чалавека, які прыязджаў да іх і заклікаў да забастоўкі. Як з прыходам бальшавікоў у 1939 годзе, так і з прыходам немцаў у 1941-м, Старосту пагражала смяротная небяспека. З аднаго боку, ад акупантаў, бо ён раздаў людзям муку і зерне, што заставаліся на млыне. З другога боку, ад тых несумленных сялянаў, якія, калі прыйшлі саветы, хацелі скрасці дошкі з лесапільні, але ім перашкодзіў кіраўнік.

Калі сям'я пераехала ў Геложы, а дзяўчынкі падраслі, пачалі жыць на кватэры ў Дзевянішках, дзе хадзілі ў школу. Самая старэйшая Ванда пайшла ў 1936 годзе ў гімназію ў Ашмяны. Пасля 17 верасня 1939 года яе школу замянілі на беларускую, а праз год - на рускую. На мяжы верасня і кастрычніка быў арыштаваны дырэктар Лакуцеўскі 74, большасць выкладчыкаў і група вучняў (хто павінен быць арыштаваны, пра гэта бальшавікі ведалі ўжо значна раней). Іх пасадзілі ў турму побач з будынкам канцылярыі старасты. Уся школа, усе як адзін пайшлі да турмы, патрабуючы выпусціць сваіх сяброў і настаўнікаў. З канцылярыі старасты ім прыгразілі, што, калі яны не разыдуцца, у іх кірунку будуць страляць. Пры іх вывозілі арыштаваных. Тыя сядзелі ў адкрытых грузавіках з накінутымі на галовы брызентавымі палотнішчамі. Як толькі хтосьці высоўваў галаву, канваір біў яго прыкладам карабіна.

Падчас існавання беларускай гімназіі адбылося наступнае здарэнне. На ўроку гісторыі настаўнік расказваў, як у часы Леніна маладыя людзі прымалі ўдзел у прапагандысцкай акцыі расклейвання афішаў і плакатаў. На гэтыя словы ўсе вучні пачалі тупаць нагамі. Разнерваваны педагог пабег да дырэктара. У адказ на катэгарычнае патрабаванне дырэктара прызнацца, хто тупаў, падняла руку адна дзяўчына. Яе бацька, Наркевіч вучыў у гімназіі гімнастыцы і быў у групе раней затрыманых выкладчыкаў. Дзяўчыну выключылі са школы, а 10 лютага 1940 года іх з маці забралі і вывезлі падчас першай вялікай рэпрэсійнай акцыі, якая ахапіла ўсе Усходнія Крэсы Рэчы Паспалітай.

Увосень 1943 года лесапільня ў Геложах была спалена лясной бандай (так іх называлі), якая нападала на Геложы некалькі разоў. Гэта не былі ні нашыя партызаны, ні савецкія. Можа, якая-небудзь група з тых, што хаваліся ў лясах, каб перажыць вайну, бо ў ёй былі яўрэі. Пасля гэтага здарэння сям'я Старостаў выехала ў Вільню, а ў 1945 годзе - у новую Польшчу.

На працягу нейкага часу перад вайной у Жэмлаславе жылі сёстры Бася і Янка Плябанскія, вельмі прыгожыя дзяўчыны. Разам з Рэняй Ярмалінскай, дачкой доктара Казіміра, яны прымалі Першую святую Камунію ў Суботніках. У 1943 годзе яны жылі ў Варшаве, дзе наведвалі патаемны ліцэй. Яны былі харцэркамі і прымалі ўдзел у акцыях Малога сабатажу 75. Абедзве загінулі ў Варшаўскім Паўстанні 76, падчас якога яны былі сувязнымі Батальёна Зоська 77.


Час Другой сусветнай вайны

1 верасня 1939 года ўспыхнула Другая сусветная вайна, пачатая агрэсіяй гітлераўскай Германіі супраць Польшчы. Як гэта часта бывае ў такіх выпадках, людзі для забеспячэння сябе на цяжкі і няпэўны час пачалі клапаціцца пра прадукты і іншыя рэчы. Некаторыя працягвалі тады рукі да тавараў, якія ім не належалі, але былі пакінуты без апекі сваіх уладальнікаў. Так разабралі швейцарскія сыры, якія вырабляліся ў Жэмлаславе і складаваліся ў падзямеллі свірна. Па-рознаму можна ацэньваць гэты факт, але, калі б гэтага не зрабілі жыхары Жэмласлава, сыр трапіў бы ў рукі саветаў і ніхто б яго не ўбачыў.

17 верасня 1939 года, парушаючы ўсе міжнародныя дамовы і супрацоўнічаючы з немцамі, на Польшчу напалі саветы. Калі іх прадстаўнікі з'явіліся ў Жэмлаславе, то пачалі шукаць уладальнікаў маёнтка. Загадалі таксама ляснічым здаць зброю і прыгразілі расстраляць тых, у каго яе знойдуць. Так здарылася, што адчынілі чамаданчык з асабістым пісталетам тыпу браўнінг, пакінутым у доме Грунэраў на захаванне мабілізаваным 78 студэнтам. Толькі дзякуючы таму, што той, хто рабіў вобыск, хацеў захаваць зброю асабіста для сябе, Генрык пазбегнуў наступстваў. Аднак неўзабаве сям'я павінна была скрывацца, бо з-за адсутнасці канкрэтнага ўладальніка маёнтка галоўны ляснічы станавіўся наступным, хто падлягаў савецкім рэпрэсіям. Шмат чаго змянілася ў Жэмлаславе. У 1940 годзе на базе маёнтка быў створаны саўгас 79Жэмласлаў, кантора якога знаходзілася ў палацы. Размясцілі ў ім таксама швейную майстэрню. 12 кастрычніка 1940 года саветы зрабілі свой адміністрацыйны падзел занятых тэрыторый. Суботніцкі сельсавет падзялілі на тры меншыя, з якіх адной стаў Жэмласлаў.

Акупанты пастанавілі пабудаваць у Жэмлаславе аэрадром з падземнымі ангарамі. Месцам для яго была выбрана роўная тэрыторыя, дзе сёння стаяць нявыкарыстаныя пад аборы будынкі. Для будовы аэрадрома прывезлі вязняў, для якіх паставілі драўляныя баракі. Пліта аэрадрома патрабавала ўмацавання. Саветы аб'явілі сярод жыхароў суботніцкага сельсавета, што будуць скупаць адпаведнай велічыні камяні, ад якіх сяляне ачышчалі свае палі. Гэты матэрыял яны звозілі на будаўнічую пляцоўку, але ніякіх грошай ніколі не ўбачылі. Пастаўка камянёў была накладзена таксама на беларусаў з наваколля Бакштаў, Чаркесаў і Белага Берага. Кожная гаспадарка павінна была даставіць пэўную колькасць спецыяльна выбраных камянёў. Іх прывозілі сваімі вазамі, а кожнага селяніна суправаджаў хтосьці з сям'і. Гэта былі пераважна дочкі, якія запомніліся з нагамі, абкручанымі белымі анучамі і з надзетымі на іх плеценымі лапцямі. Дарога не была лёгкаю і з разгрузкай працягвалася больш, чым адзін дзень, таму людзі павінны былі дзесьці начаваць. Іх прымалі ў Шаркуцях і іншых навакольных вёсках.

У Доме адпачынку была арганізавана школа. Да вайны чатырохгадовая школа для некалькіх вакольных вёсак была ў Шаркуцях у доме, найманым для гэтай мэты. Настаўнікамі ў ёй былі Мазур, а потым - Ян Пачобут. Пасля прыходу бальшавікоў ніхто не жадаў, як гаварылі, упускаць у сваю хату чужой варожай улады, таму школу перанеслі. У Доме адпачынку ў кастрычніку 1939 года адбылося галасаванне мясцовага насельніцтва па пытанні далучэння так званай Заходняй Беларусі да БССР. Можа, таксама таму гэты будынак назвалі Чырвоным домам. Падобна называлі Блакітны дом - вялікі будынак з калонамі, размешчаны блізка ад дарогі, што пралягае каля пабудаванай з цэглы каплічкі. Думаю, што гэта быў двухпавярховы дом, які ёсць на фотаздымку, і апісаны як дом для студэнтаў. На здымку відаць, што ён не завершаны. Верагодна, у ім павінны былі жыць студэнты, якія праходзілі тут практыку, але, хіба што, не толькі, бо будынак быў немалы.

Немцы ўдарылі па Савецкай Расіі 21 чэрвеня 1941 года і вельмі хутка прасоўваліся наперад, не сустракаючы значнага супраціўлення. Калі рускія ў перапалоху пакінулі Жэмласлаў, маёнтак застаўся без ніякага нагляду. Між іншым - бровар з цэнным у тагачаснай сітуацыі спіртам. Паводле ўспамінаў Гені Кулешы з дому Хаткевічаў, якая выйшла замуж у Васілевічы за Станіслава Кулешу, а сама паходзіла з Шаркуцяў, па гэтую вадкасць пачалі прыходзіць спачатку ўпотай, а потым яўна жыхары Жэмласлава і навакольных вёсак. Па мясцовым звычаі сям'я Хаткевічаў насіла мянушку Хазяінавы. Генін дзед па мужчынскай лініі рана застаўся сіратой, таму яму прыйшлося самому гаспадарыць на двух валоках 80 зямлі. Паступова ён вучыўся знаходлівасці і гаспадарлівасці, а за тое, што гэта добра ў яго атрымоўвалася, быў празваны Хазяінам. Якасцям добрага гаспадара ён навучыў свайго сына Станіслава, бацьку Гені, якога, у сваю чаргу, назвалі Хазяйчыкам. Мянушка Хазяінавы і цяпер ёсць у Шаркуцях.

Была серада 28 чэрвеня, вечар, ціха і спакойна... Станіслаў пабег другі раз па спірт і хутка вярнуўся, крычучы: Гарыць! Невядома, ад чаго загарэлася вадкасць, сабраная ў вялікім рэзервуары. Гарэў рэзервуар, гарэў струмень спірту, які цёк у бок Гаўі, гарэлі людзі, якія ў момант узгарання набіралі алкаголь ці былі паблізу ад яго. Палаючыя чалавечыя факелы хаатычна насіліся з моцным жудасным крыкам. Некаторыя дарэмна стараліся знайсці сховішча ў рацэ. Вынікі гэтага здарэння былі вельмі трагічныя: каля ста чалавек атрымалі апёкі або згарэлі. Раніцай пачарнелыя астанкі знаходзілі ў лесе і ў кустоўі. Мноства пацярпелых завезлі ў суботніцкую бальніцу, але там не было для іх ні лекаў, ні ратунку.

У гэты дзень гарэлі таксама баракі на аэрадроме, а ў чацвер раніцай немцы былі ўжо ў Шаркуцях. Іх патруль на матацыклах з'явіўся на мосце праз Гаўю. З другога баку ракі акапаліся ва ўкрыцці рускія са 168-га стралковага палка 24-й Самара - Ульянаўскай Жалезнай Дывізіі. Яны прапусцілі патруль, а калі праз некаторы час з'явіліся нямецкія танкі, пачаўся бой: частая страляніна, выбухі гранатаў, гарматных і танкавых снарадаў. Каля 20 танкаў, якія пераехалі мост, былі знішчаныя. Яны гарэлі тры дні, а стальныя каркасы былі чырвоныя ад агню. Людзі на пачатку сутыкнення пабеглі на пашу, каб загнаць жывёлу ў аборы. Станіслаў Хаткевіч выскачыў па прывязанага ля гумна каня. На ім быў стары салдацкі плашч. Яго ўбачыў немец і, прыняўшы за салдата, правёў чаргой з аўтамата. Гарэлі Шаркуці, дагаралі баракі на аэрадроме ў Жэмлаславе. Савецкіх салдатаў - вязняў, якія яго будавалі, палягло на ім столькі, што немагчыма было прайсці. Пазней іх пахавалі ў лесе насупраць Шаркуцяў. Саветы спешна адступалі з гэтых тэрыторый, гнаныя на ўсход сваімі нядаўнімі таварышамі. Новыя акупанты занялі жэмласлаўскую зямлю.

У перыяд прабывання немцаў пасяліўся ў маёнтку Міраслаў Папжыцкі з сястрой, маці і айчымам. Яны прыехалі з Ліды, і айчым заняў пасаду кіраўніка бровара, які працаваў увесь час, вырабляючы нерафінаваны 95% спірт добрай якасці. У Жэмлаславе быў утвораны паліцэйскі ўчастак, які складаўся з пары немцаў і з больш чым 10 паліцыянтаў з так званага беларускага фарміравання дапаможнай паліцыі. Камендантам быў добразычлівы да людзей Пауль Шпілер. Ён быў родам ці то з Сілезіі 81, ці то з Велікапольшчы 82, бо трохі гаварыў па-польску. Некалькі разоў ён перасцерагаў айчыма Мірака ад арышту, дастаў патрэбныя лекі для маці, а хлопцу падарыў кручкі для вуды. Міраслаў памятае, што пры немцу была адбудаваная стайня паблізу бровара. Цесляры распілоўвалі дрэва, робячы з іх чатырохгранныя бервяны на кроквы. Рабілася гэта з дапамогаю дыскавай пілы, якая прыводзілася ў рух паравым лакамабілем, выпісаным яшчэ Уладзіславам Умястоўскім. Пазней у стайні паставілі коней, якіх Мірак з сябрамі кожную раніцу вадзіў на вадапой да Гаўі. Ехалі конна без сядла, ступою, але найбольшае задавальненне давала вяртанне галопам. Летам дзеці басанож хадзілі ў касцёл праз Шаркуці і Рыбакі. У Суботніках мылі ў Гаўі стопы і толькі тады адзявалі абутак. Тыя, што падчас нямецкай акупацыі прыступалі да Першай святой Камуніі, вучыліся катэхізісу дома ад бацькоў. Ксёндз пробашч Павел Багінскі коратка экзаменаваў іх і потым удзяляў сакрамэнт.

Зімой дзеці ездзілі на санках па дарозе, што ішла за правым флігелем на мост, якога цяпер няма. Часам з'язджалі з крутога адхону за палацам. Спуск гэты быў кароткі і небяспечны, бо блізка быў стаў. Здзіся, сястра Мірака, аднойчы ўпала ў ваду ў месцы, дзе быў тонкі лёд. Яе выцягнула сяброўка Крыся Стасевіч. Калі лёд быў тоўсты, хлопцы гулялі ў катэльню. Да кала, убітага ў дно става, свабодна прымацоўвалася жэрдка, да канца якой прывязваліся санкі. Пару хлопцаў, трымаючыся за жэрдку, круцілі яе, бегучы кругом, і гэта давала сябрам, што сядзелі на санках, вялікую хуткасць. Хто слаба трымаўся, той вылятаў з санак. Мірак з дапамогаю стальмаха 83 Станіслава Янкоўскага зрабіў лыжы з ясеневага дрэва. Кончыкі лыжаў мачылі ў гарачым адвары з бровара і паступова выгіналі. Праблемы былі з крапяжом - скуранымі раменьчыкамі, прыбітымі да лыжаў, якія часта адрываліся. Такімі былі дзіцячыя забавы ў час вайны. І, хіба што, нічым не адрозніваліся ад даваенных забаваў. Падчас іх дзеці канцэнтраваліся на гэтых акрушынах радасці. Напэўна, яны не думалі тады, што вакол іх свет іншы, чым быў яшчэ нядаўна.

Але ў Мірака была і больш сур'ёзная прыгода. Аднойчы ён адправіўся з акаўцамі 84, якія прыехалі ў маёнтак, у атрад, што стаяў паблізу. Уначы конным возам яны накіраваліся ў Суботнікі на пахаванне партызана. Гэта быў падпаручнік Эдвард Азембла пcеўданім Людвік, які загінуў у баі з немцамі падчас акцыі на чыгуначнай лініі Ліда - Маладзечна на поўдзень ад Трабаў. Мірак атрымаў заданне пільнаваць коней каля могілак. Коней пільнавалі таксама і іншыя хлопцы, у тым ліку Антак Тучкоўскі з Суботнікаў. Ужо пажылога сёння ўзросту мужчыны пазнаёміліся ў мінулым годзе ў Суботніках падчас стагоддзя асвячэння нашага касцёла. Пасля пахавання Мірак паехаў з партызанамі на месца стаянкі атрада. Яму далі штосьці паесці, і ён пайшоў спаць у стадолу. На другі дзень хтосьці пабудзіў яго на золку і сказаў: Уставай, па цябе мама прыйшла. І хоць ён вельмі хацеў застацца, аднак павінен быў пайсці, так скончылася яго партызанская вайна.

Перад тым, як пакінулі Жэмласлаў, Мірак і яго сястра некаторы час хадзілі ў школу. Было гэта пасля выгнання немцаў падчас другога прыходу бальшавікоў. Школа змяшчалася на першым паверсе палаца, а адзіным настаўнікам у ёй была Ганна Зубрыцкая. Пані Ганна ў 1944 годзе, яшчэ пры немцах, мела прадуктовы магазін у Юрацішках, недалёка ад чыгуначнай станцыі. Навакольныя земляробы куплялі ў ім асноўныя прадукты харчавання і іншае. Побач знаходзіўся ўмацаваны нямецкі пункт аховы чыгункі. Аднойчы да магазіна пад'ехалі дзве фурманкі акаўцаў, якія вокамгненна ачысцілі магазін ад тавару і хутка ад'ехалі. Немцы нават не ведалі, што здарылася. Баючыся наступстваў з боку акупантаў, Ганна забрала васьмігадовага сына, абраз Маці Божай Вастрабрамскай і разам са знаёмымі адправілася на возе ў Суботнікі. У спісе жыхароў Жэмласлава за 1939-1940 гг. фігуруе Апалонія Зубрыцкая. Можа, гэта была сваячка Ганны і таму яна шукала тут прытулку? А можа, і тое, што ў ваколіцы былі нашые партызаны і чырвоныя баяліся сюды заглядваць?

Калі Ганна і яе знаёмыя прыехалі ў мястэчка, немцы якраз пакідалі яго. Стомленыя падарожнікі леглі дзесьці на лузе над Матрунай, каб пераначаваць і перачакаць гэты цяжкі час. Уначы неба асвятлялі снарады, што праносіліся ў паветры, да іх даходзіла водгулле гарматных выстралаў, шум матораў і хруст танкавых гусеніцаў. Фронт падыходзіў адразу ж за імі. Калі яны раніцай ішлі праз Суботнікі, мястэчка было моцна спаленае. Пайшлі ў Жэмласлаў, дзе ў раскрадзеным палацы знайшлі невялікі пакойчык у добрым стане і пасяліліся ў ім. Неўзабаве з'явіліся саветы і зноў арганізавалі саўгас, старшынёю якога стаў Аляксандр Гарбуноў. Пані Ганне прапанавалі кіраваць адчыненай у палацы школай, але Жэмласлаўскі эпізод не працягваўся доўга: у 1945 годзе яна выехала з сынам у новую Польшчу.

У беларускую паліцыю пайшлі хлопцы з Суботнікаў, Таруцяў, і іншых навакольных вёсак. Былі ў ёй таксама мужчыны і з больш далёкіх мясцовасцяў. Частка з іх канспіратыўна належала да АК, у якую ўсе яны са зброяй у руках перайшлі з паліцэйскага ўчастка ў Жэмлаславе перад акцыяй Вострая Брама85. У 1942 годзе з Ліды ў маёнтак прыехаў падпаручнік Здзіслаў Булак-Балаховіч 86 псеўданім Крыніца. Ён пачаў працаваць у маёнтку і адначасова дзейнічаў у АК. Ён добра ведаў гэтыя тэрыторыі, бо часта тут бываў. Яго цёткай была Стэфанія Ярмалінская, жонка доктара Казіміра, дырэктара бальніцы ў Суботніках. У маёнтку ўжо гаспадарыў Вацлаў Стасевіч (бацька Крысі), які да вайны быў войтам гміны Суботнікі. Апасаючыся бальшавікоў, ён выехаў пад Кракаў да сям'і жонкі і вярнуўся пасля таго, як тыя выгналі яго. Ён таксама належаў да АК, яго псеўданім был Дуб. У арганізацыю ўступала мноства маладых людзей з Жэмласлава, Шаркуцяў, Гуты, Гірэвічаў. Сярод іх былі Мар'ян і Станіслаў Дзіцы, Станіслаў Кілданановіч, Юзаф і Станіслаў Грынюкі, Ян Васілеўскі, Станіслаў і Стэфан Хаткевічы і шмат іншых. Неўзабаве ў Жэмлаславе ўзнік пункт АК, асноўная арганізацыйная ячэйка, адна з першых у новым Іўеўскім павеце.

Пазней у некаторых дамах людзі супрацоўнічалі з партызанамі, выпякаючы хлеб з мукі, якую ім прывозілі, выконваючы кавальскія і слясарныя работы, шыючы абмундзіраванне. У Нікадзіма Васілеўскага з Дабраўлянаў было радыё Філіпс, якое ён склаў з дэталяў, купленых перад вайной у Вільні. Па начах яго прыходзілі слухаць афіцэры АК. За гэтае радыё ў 1944 годзе Нікадзім сядзеў некаторы час у зняволенні ў Іўі. Хтосьці данёс на Нікадзіма, і бальшавікі замкнулі яго ў былым хляве, дзе нельга было выпрастацца, і па костачкі было гною. Урэшце знаёмы начальнік пошты ў Іўі ўгаварыў яго аддаць радыё, і неяк гэта закончылася нічым.

Нікадзім меў здольнасці і ў цяжкіх ваенных умовах яму ўдавалася нават рабіць электрычныя батарэі, а скончыў ён толькі некалькі класаў школы. Яшчэ больш здольны быў яго старэйшы брат Анастасій. Да вайны Суботніцкая гміна прызначыла яму стыпендыю, дзякуючы якой ён мог вучыца далей у Вільні. Ён закончыў духоўную семінарыю, але без пасвячэння, і два факультэты ва універсітэце. Падчас першай бальшавіцкай акупацыі ў 1939 годзе ён быў дырэктарам школы ў Слоніме. Пры немцах знаходзіўся ў Вільні, дзе ў канспірацыі рабіў радыёперахопы. Быў арыштаваны немцамі і вывезены ў лагер на Рэйне, дзе быў перакладчыкам з французскай мовы на нямецкую. Пасля вайны сям'я шукала яго праз Чырвоны Крыж і атрымала вестку, што Анастасій памёр у лагеры.

На базе жэмласлаўскай пляцоўкі Крыніца ўтварыў партызанскі аддзяленне нумар 321. У раёне Юрацішкі - Іўе - Валожын ствараліся падобныя аддзеляленні. Прыходзілі новыя ахвотнікі, а іх асабістыя групы папаўняліся. Гэтыя групоўкі аб'ядналіся і ўтварылі VI Батальён 77 Палку Пяхоты Наваградзкай Акругі АК пад кіраўніцтвам кап. Станіслава Дэдаліса псеўданім Паля. Юнакі з кампаніі Крыніца выканалі шэраг акцыяў, накіраваных супраць немцаў на тэрыторыі Івейскага раёну. Яны вельмі часта прыязджалі ў Жэмыслаўль па коней, свіней ці спірт. Ніхто з пэрсаналу пастарунку паліцыі не перашкаджаў ім ў гэтым, усе сядзелі ціха. У той час адчувалася, што ў Жэмласлаўлю зноў была Польшча. Яны бралі ўдзел у акцыі Вострая Брама, падчас якой Крыніца палегл.

У ліпені 1944 года немцы адступілі з нашай зямлі. Раптоўна і абсалютна без патрэбы яны былі абстраляныя ў Шаркуцях. Агонь адкрыла група з сямі акаўцаў, што начавалі ў вёсцы. Гэта былі хлопцы з Лаздунаў, якія ішлі злучыцца з большым атрадам. Тая акцыя адразу выклікала помсту немцаў. Пачалі страляць у безабаронных людзей, падпальваць хаты. Загінула шмат людзей, не пашкадавалі нават дзяцей. Шчыкнянка з Суботнікаў, якая выйшла за хлопца з Шаркуцяў, несла на плячах аднагадовага сына, хворага на адзёр. Яна прасіла немцаў, каб не спальвалі яе хату. Застрэлілі і яе, і малога Генюся. Абое згарэлі на парозе свайго дома. Загінулі таксама пяцёра партызанаў. У час той акцыі помсты немцамі былі падпалены таксама Рыбакі і Суботнікі.

Скончылася вайна, і здавалася, што людзі перадыхнуць, пачнуць адбудоўваць і складваць сваё жыццё так, як самі таго хочуць. Але новае, што сюды прыйшло, не дазволіла ім гэтага. Былі зменены межы дзяржаваў і перавернуты чалавечыя жыцці. Некаторых саслалі ў Сібір, у Казахстан, многія людзі былі вымушаны пакінуць родную зямлю, а для тых, што засталіся, быў падрыхтаваны цяжкі лёс.


Сённяшні Жэмласлаў

Мае летнія візіты ў Жэмласлаў у 2001 і 2002 гадах я пачынаў з Шаркуцяў, ад добразычлівых і гасцінных Гені і Фрэдка Кулешаў. Яго ўжо няма сярод нас, памёр у жніўні 2004 года. З панам Фрэдкам мы ішлі аглядаць Жэмласлаў. Мы стараліся абысці, па магчымасці, усе месцы, вядомыя з даваеннага апісання. Былі ў Рудні, былым паселішчы для працаўнікоў, дзе граф Уладзіслаў заснаваў тэлеграф і пошту. На старым мураваным будынку бачная фундацыйная дошка з надпісам: У год Панскі 1902, Уладзіслаў граф Умястоўскі, па загадзе будзеш уваскрэшаны. Пан Фрэдак паказаў мне месца, дзе калісьці стаяла карчма Заказанка. Потым мы адправіліся на возера, створанае пасля пабудовы на Гаўі гідраэлектрастанцыі ў 1951 годзе. Левы бераг ракі быў калісьці вельмі высокі. Гэта з яго скочвалі ў ваду ствалы дрэваў, якія потым сплаўлялі да Нёмана.

Сплавам займаліся людзі з некаторых вёсак, што знаходзяцца на Гаўі, перш за ўсё жыхары Саковічаў. Побач з гэтай вёскай знаходзіцца месца, пра якое гавораць, што гэта старыя шведскія могілкі. Яны маглі застацца з часоў польска-шведскіх войнаў. У 1708 годзе шведскія войскі праходзілі праз землі Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць і праз нашую тэрыторыю. На тым самым баку ракі была калісьці вядомая на ўсю Польшчу ферма па гадоўлі баброў. На другі бок аж да самага Дома адпачынку вёў доўгі ламаны мост. Ад Дома засталіся прыступкі веранды і ўзвышанае месца, на якім ён стаяў.

Большасць будынкаў маёнтка Жэмласлаў захавалася, але іх выгляд і стан далёкі ад даваеннага. У палацы знаходзяцца кантора калгаса Жэмласлаў, пошта, клуб і бібліятэка. Далей функцыянуе спіртзавод, на якім вырабляецца спірт, прызначаны для касметычна - парфумерных вырабаў і ветэрынарыі. У свой час утварылася таварыства, якое перабудавала бровар. Алкаголь цяпер вырабляюць не з бульбы, а з жыта. На жаль, ёсць праблемы з яго збытам. Нягледзячы на тое, што няма недахопу ў пакупніках нават з-за мяжы, дзяржава лімітуе продаж. З-за гэтага на заводзе адбываюцца прастоі па некалькі месяцаў. Акрамя таго, фірма валодае яшчэ адным спіртзаводам, якому аддае прыярытэт. Бровар у Жэмлаславе, відаць, будзе зачынены.

У былых гаспадарчых будынках дзейнічае невялікая фірма, якая вырабляе дэталі з сінтэтычных матэрыялаў. Калісьці тут рабілі дэталі для гадзіннікаў, выраблялі макароны. У сярэдняй школе ў Жэмлаславе не менш вучняў, чым у раённым цэнтры Суботнікі. Гэта выклікана тым, што некаторыя маладыя людзі з Жэмласлава і такіх вялікіх вёсак, як Шаркуці, бачаць тут яшчэ нейкія перспектывы для сябе. Застаюцца, засноўваюць сем'і, больш прадпрымальныя і адважныя ідуць у прыватны гандаль. У Жэмлаславе ёсць тры невялікія прыватныя магазіны, якія гандлююць прадуктамі і прамысловымі таварамі. На даху палаца ішлі якіясьці рамонтныя працы. Я ўзышоў на гару, каб агледзець наваколле, але мне засланілі перспектыву высокія дрэвы.

Перад самым палацам стаіць штосьці, што зусім не падыходзіць да яго акружэння. Гэта пафарбаваны ў срэбны колер помнік савецкім салдатам, якія змагаліся тут. Размяшчэнне яго побач з палацам абсалютна не мае густу і сэнсу. Помнік паставілі ў 1967 годзе, і калі гэтае месца павінна было быць увекавечана, то можна было б зрабіць якуюсьці дошку з надпісам, а больш намаганняў прыкласці на аднаўленне газона перад палацам. Тое самае з помнікам салдату ў Суботніках. Столькі гадоў пасля вайны яго не было! Аднойчы прыязджаю і вачам сваім не веру: стаіць сабе ў невялікім скверы перад магазінам, высокі і, зразумела, срэбны, як і ўсюды. А вакол яго - знішчаныя лаўкі, на якія немагчыма прысесці ў чаканні прывозу хлеба. У камуністычных краінах на працягу многіх гадоў больш дбалі пра празмернае выстаўленне напаказ выбранай і часта сфальсіфікаванай гісторыі, чым сапраўды пра людзей.

Мы наведалі вельмі прыгожую капліцу Хрыста Валадара і Маці Божай Фацімскай. Яе пасвячэнне адбылося ў маі 2001 года. Біскуп Антоні Дзям'янка, які кіраваў урачыстасцю, удзяліў пры нагодзе сакрамэнт бежмавання 60 асобам рознага ўзросту. Капліца ўзнікла на базе былой аранжарэі. Дзякуючы ёй старэйшыя людзі з Жэмласлава і навакольных вёсак могуць непасрэдна ўдзельнічаць у нядзельных і святочных святых Імшах. Да гэтага з-за ўзросту і адсутнасці добрых шляхоў зносін ім было цяжка наведваць парафіяльны касцёл у Суботніках, хоць гэта і недалёка. Яшчэ раней была адноўленая фігура Маці Божай, якая стаіць насупраць алеі, што вядзе да палаца. Калі ў верасні 1939 года прыйшлі бальшавікі, хтосьці з мясцовых жыхароў, неразумны чалавек, атуманены фальшывымі ідэямі, скінуў фігуру з цокаля. Цяперашняя падобная да яе, з той прынцыповай розніцай, што ў яе складзеныя рукі. Змешчаны пад ёй лацінскі надпіс гаворыць: Mater Dei ora pro nobis - Маці Божая, маліся за нас.

У кастрычніку 2003 года я паехаў на ровары ў Жэмласлаў праз Дабраўляны. На шляху да гэтай вёскі праязджаеш праз прыгожы сасновы лес. Дрэвы там высокія і стройныя. За суботніцкімі могілкамі дарога раздзялялася на дзве - на Дабраўляны і Жамайтукі. Цяпер ёсць толькі адна, якая вядзе да першай вёскі. Я праехаў масток з якімсьці ручаём, што цячэ да Гаўі. Мінуў руіны вялікага мураванага будынка з чырвонай цэглы (відаць, яна паходзіць з ужо даўно зачыненай дабраўлянскай цагельні) і апынуўся ў цэнтры вёскі. Тут ужо я быў вымушаны спытаць далейшую дарогу. Мне паказалі, як праехаць на Жэмласлаў, і я рушыў далей. Спачатку я ехаў праз палі, пазней быў толькі лес. Некалькі разоў я праязджаў праз невялікія ручаі, водныя каналы, каля якіх былі відаць прагрызеныя бабрамі ствалы старых і маладых дрэваў. Можа, гэта праца патомкаў тых звяркоў, якіх гадавалі ў Жэмлаславе? Я выехаў на шырокі пясчаны тракт. Управа ён вядзе сасновым борам праз Жамайтукі і Раманы ў Трабы, а злева ўжо праз хвіліну паказаўся мост на Гаўі ў Жэмлаславе.

Ранняя восень далучыла да зеляніны дрэваў іншыя жывыя фарбы, ад светла-жоўтай праз жоўтую, аранжавую да чырвонай, пурпуровай, часам светла-карычневай. Некаторыя з лістоў ужо паляглі на зямлю, пачынаючы ткаць дыван зімовага сну. Палацавы парк быў вельмі прыгожы...

Потым я паехаў праз Лаўкенікі ў фальварак Гута. Дзесьці ў полі працавалі машыны, у самім жа фальварку было пуста і ціха. Яшчэ стаіць стары высокі будынак з чырвонай цэглы з фундацыйнай дошкай Умястоўскіх з надпісам: Яніна Сафія Умястоўская, па загадзе ўстанеш, Года Панскага 1912. Ніхто ў ім не жыве, а на даху няма вышкі, з якой некалі глядзелі, ці не гарыць дзесьці там у далечыні лес. Стаяць пустыя калгасныя аборы, хлявы, яшчэ не так даўно поўныя жывёлы. У бачных на даляглядзе вёсках Дабраполе-1 і Дабраполе-2 жыве некалькі пажылых людзей.

Старыя на нашай зямлі гавораць пра сябе: Мы ўжо дайшлі. Мы ўжо дайшлі да мяжы. За плячамі ў іх дзяцінства, праведзенае ў працы на бацькоўскай гаспадарцы, цяжкі час вайны, складаныя гады, якія надышлі пасля яе, эксперыменты, якія праводзіла на іх жыцці савецкая ўлада. Нічога не зарабілі за столькі гадоў. Калісьці ў іх хаты правялі электрычнасць. У доме гудзіць стары халадзільнік, хрыпіць нямоднае радыё, можа, яшчэ ідзе тэлевізар. І гэта ўсё. Няма ў іх ужо кароў, адзіных карміліцаў сям'і. Няма каму іх пасвіць, даіць, запасаць сена на зіму. Жывуць пераважна адны, без дзяцей, якія ўладкавалі сабе жыццё ў большай вёсцы, у горадзе. Добра, калі блізка і помняць пра бацькоў. Калі далей, то цяжэй аказваць ім дапамогу, ёсць свая сям'я, свае праблемы. Старыя, змучаныя хваробамі людзі ў выміраючых вёсках і на хутарах. Яны пакінуты на волю саміх сябе, апошнія іскаркі жыцця яшчэ тлеюць у іх, пакінуты ў працягнутай над імі руцэ Божай да таго часу, пакуль Пан не прыме іх у сваё Валадарства, у якім яны знойдуць суцяшэнне і вечнае жыццё. За гады цяжкай працы яны не атрымалі ад дзяржавы ні належнай пенсіі, ні ўвогуле якой-небудзь дапамогі, асабліва медыцынскай. Да медпунктаў далёка, самі туды не выберуцца, няма каму іх туды завезці, ніхто з медыкаў не прыязджае да іх. Раз на тыдзень у вёсцы з'яўляецца аўталаўка - машына, якая прывозіць харчовыя прадукты. І гэта ўсё. Яны ўжо дайшлі. У Лаўкеніках таксама стаяў якісьці вялікі гаспадарчы будынак, ад якога засталіся толькі сумныя слупы. «Перастройка» прынесла змены, але ў многіх выпадках пакінула пасля сябе пустку. У цэнтралізаванай надалей сістэме кіравання гаспадаркай і краінай ініцыятыва знізу не мае магчымасці праявіць сябе.

У Суботнікі я вяртаўся па асфальтавай так званай «новай дарозе», па якой, калі яшчэ не было мяжы з Літвой, ехалі праз Шайдзюны і Дзевянішкі да Вялікіх Салечнікаў, адтуль - да Вільні. Гэта дзесьці калі Вялікіх Салечнікаў Адам Міцкевіч бачыў стары беларускі абрад дзяды, прысвечаны душам памерлых. Ён стаў для яго падставай да напісання вялікай нацыянальнай драмы пад такой жа назвай. Пачаў накрапваць дробны восеньскі дожджык. Некалькі разоў я спыняўся, каб затрымаць у памяці краявіды шырокіх светла-карычневых узараных і забаранаваных палёў, зеляніны руні, бачнай ў далечыні срэбнай вежы нашага касцёла. Вецер лёгка падштурхоўваў мяне ў плечы, дапамагаючы імчацца на Суботнікі па дарозе, што спускалася ўніз.

У першы раз я прыехаў на родную зямлю вясенняй парой у красавіку 2003 года. Почкі на кустах і дрэвах былі толькі ледзь набухлыя, але сокі ў іх цяклі ўжо з сакавіка. Беларуская назва месяца добра перадае гэты стан прыроды. Менавіта ў сакавіку некаторыя людзі спускаюць бярозавы сок, які захоўваюць у пластмасавых бутэльках ад напітку, вялікіх слоіках. Калісьці для гэтай мэты выкарыстоўвалі дубовыя бочкі і яшчэ не так даўно яго называлі сула. Таксама называецца рака на Украіне, якая ўпадае ў Днепр. Можа, гэтыя назвы маюць штосьці агульнае?

Дні былі халодныя, і прырода звонку яшчэ не паказвала ніякіх знакаў жыцця. Аднак дзякуючы гэтаму можна было значна больш убачыць. Адкрыццём для мяне былі калоны якогасьці даволі вялікага будынка ў Жэмлаславе, звычайна схаванага ў гушчары дрэваў і кустоў недалёка ад старой каплічкі. Відаць, гэта рэшткі даваеннага двухпавярховага студэнцкага дома. У Суботнікі я вяртаўся зноў па Новай дарозе ўздоўж Лаўкенікаў, дзе жыхары былога маёнтка працавалі на полі, уручную садзячы бульбу. Той вясной яе садзілі раней, баючыся большай засухі, чым у мінулым годзе.

27 чэрвеня 2004 года ў Суботніках прайшла вялікая ўрачыстасць з нагоды стагоддзя асвячэння нашага касцёла святога Уладзіслава Вянгерскага. Я тады быў у нашым мястэчку, а таксама 1 і 2 ліпеня ў Тракелях, на чарговым дыяцэзіяльным марыйным свяце. У другі раз я прыехаў у Суботнікі ў першай палове жніўня. Надвор'е было лепшым, яно заахвочвала да купання ў Гаўі, чым я, вядома, карыстаўся. Адправіўся я таксама ў Жэмласлаў, але не з мэтаю агляду. Я хацеў паплысці ракой да Суботнікаў на прыдуманым мною плыце. Я звязаў два надзіманыя матрацы, для фіксацыі паклаў на сярэдзіну дошку і пачаў сплаў за мостам, праз які ідзе дарога ў кірунку Трабаў.

Гаўя тут такая ж шырокая, як у вусці Нёмана. Мне здавалася, што шпаркае цячэнне ракі лёгка панясе мяне наперад, а я, седзячы на матрацах, буду дапамагаць яму, вяслуючы другою дошкай. Як жа я памыляўся! Спачатку аказалася, што мая лодка занадта малая і з-за гэтага вельмі хісткая, таму мне было цяжка ўтрымаць раўнавагу. Перад і зад матрацаў моцна выгінаўся ўверх, і я сядзеў на іх, як у сядле. Таму плыў я вельмі марудна, змагаючыся з патокам, які зносіў мяне да берага, і балансуючы на маёй пасудзіне. Не заўсёды мне гэта ўдавалася, і пару разоў я ўпаў у ваду. Я лічыў, што хутка даплыву да Суботнікаў, а там дарогі толькі чатыры кіламетры. Аднак Гаўя робіць шмат паваротаў, і з-за гэтага водная дарога значна падаўжаецца. Я пачаў сплаў пасля палудня, але пад вечар, перад Рыбакамі, вырашыў адмовіцца ад сваёй рызыкоўнай экспедыцыі. Аднак я не шкадаваў пра яе. Убачыў Гаўю зблізку, знутры, і скажу вам, што яна яшчэ прыгажэйшая, чым гэта відаць з берага.

Прамых участкаў вельмі мала, і яны кароткія. Вада вельмі чыстая, месцамі відаць толькі жвір ці пясок, і гэта найлепшыя месцы для купання. Некаторыя ж часткі ракі густа зараслі рачным кураслепам (ranunculus fluitans). Гэта расліна з невялікімі белымі кветкамі, доўгімі, да 6 метраў, сцёбламі, якія ляжаць на паверхні вады. Яны асацыяваліся ў мяне з доўгімі расплеценымі жаночымі косамі, якія свабодна калыхаюцца на вадзе. Косамі дзіўнымі, бо зялёнымі, у якія для аздобы ўпляліся жоўтыя гарлачыкі (nuphar luteum). Безумоўна, гэта былі валасы русалак, што жывуць у Гаўі, стараюцца імі затрымаць свайго каханага, каб калі не назаўсёды, то хоць на хвіліну стаў іхным. Над зелянінай валасоў гарэзілі рознакаляровыя стракозы - прыдворныя русалак. Былі таксама вартаўнікі двара - ваяўнічыя камары, якія хутка атакавалі смельчака, гэта значыць мяне, які парушыў спакой вадзяных прыгажуняў.

Сапраўды, цяжка было плысці праз гэтую расліннасць. Яна затрымлівала маю «лодку», не хацела адпускаць. Я павінен быў прыкласці нямала намаганняў, каб вырвацца з яе на чыстае цячэнне. Выплываючы на чарговы паварот, я сустрэў невядомую мне птушку, падобную да рачной крачкі ( sterna hirundo). Яна была большая за свойскую качку, з белым апярэннем і вялікай аранжавай дзюбай. Сядзела нерухома на беразе вады, чакаючы якуюсьці здабычу. Спудзіў яе плёскат майго вясла. Усхапілася, перабегла па вадзе на другі бераг ракі і знікла. Высока нада мной некалькі разоў праляцела сівая чапля ( ardea cinerera), выдаючы свой характэрны крык. Я спрабаваў высветліць, адкуль узялася назва нашай ракі. Адзінае, што я знайшоў вельмі падобнае, гэта лацінская назва гагары gavia. Гэта птушка, якая ў Польшчы ахоўваецца. Ёсці чатыры віды гагары, з якіх у цяперашні час гагара чарнашыяя ( gavia arctica) гняздзіцца на поўначы і ўсходзе ад Польшчы, гагара іржавашыяя ( gavia stellata) вандруе праз нашу краіну. Можа, калісьці гэтая птушка часта з'яўлялася над гэтымі рэкамі і таму ім далі такую назву? Нашай Гаўі, якая ўпадае ў Нёман, і латвійскай Гаўі, вусце якой каля Рыгі, і якая ўпадае ў Рыжскі заліў. Але гэта толькі маё меркаванне.

У Гаўі розныя берагі. Месцамі яны нізкія, з абрывістымі адхонамі, без дрэваў. Зарослыя травой, яны пераходзяць у малыя ці вялікія выганы. На адным з іх хтосьці пасвіў вясковых кароваў. Ад вогнішча ляніва слаўся дым, а недалёка ад берага стаяў у сваёй любімай позе бусел. Часам бераг на павароце бывае больш высокі. У адным такім месцы, якое абаграваецца паўднёва - заходнім сонцам, знаходзілася калонія гнёздаў зімародка ( alcedo atthis). Гэтая невялікая птушка з кідкімі колерамі афарбоўкі, зялёным, блакітным і ржава-карычневым, выкопвае гарызантальныя норы даўжынёй да аднаго метра. Нара заканчваецца гнездавой каморкай, у якой у перыяд з красавіка да ліпеня выводзяцца птушаняты з дзвюх кладак яек. На іншых адрэзках ракі з аднаго або з двух бакоў растуць дрэвы, якія далей калі-нікалі пераходзяць у лес. Асобныя экзэмпляры вырасталі таксама прама з вады, іншыя былі схіленыя над ёю, як чыгуначны шлагбаум.

Я плыў на сонцы і ў поўным ценю, у вялікай цішыні. Толькі ў Шаркуцях гаманілі дзеці, якія купаліся і скакалі ў ваду з прымацаванага да дрэва памоста. Вёска ляжыць высока над Гаўяй. У некалькіх месцах блізка да берага, у ценю дрэваў стаялі пад стрэшкай драўляныя сталы і лаўкі. Пэўна, яны служаць месцам адпачынку ў вольны час. Раней на правым беразе каля самай вады я ўбачыў вялізную калонію падбелу звычайнага ( tussilago farfara). Вялікія зялёныя лісты накладваліся адзін на адзін, ствараючы непранікальны для сонца дыван. Расліна мае лекавыя ўласцівасці. З яе гатуецца падбелавы мёд, адвары дапамагаюць пры кашлі, бранхітах і іншых запаленнях дыхальных шляхоў. Далей я плыў уздоўж масткоў для лоўлі рыбы і лазняў, пастаўленых над самай вадой, якая напэўна давала прыемнае адчуванне кантрасту разагрэтаму парай целу.

Сонца паволі заходзіла, а я не вельмі арыентаваўся, дзе знаходжуся. З узроўню вады было не вельмі бачна па-за берагавой лініяй. Я праплываў міма хлопчыка, які лавіў рыбу, і спытаўся, колькі часу. Было позна, таму я вырашыў закончыць падарожжа. А зрабіць гэта было няпроста, таму што ўсюды якраз быў стромы адхон, а пада мною глыбіня без дна. Гразкая зямля перашкаджала стаць на якар. Калі я прычальваў, зваліўся ў ваду і намачыў фотаапарат. Гэта адбылося на працягу, можа, секунды, таму, на шчасце, вада не трапіла ўсярэдзіну. Я нейкім чынам выкараскаўся на бераг. Перада мною была вёска Рыбакі. Мне было цяжка прайсці ў бок дарогі на Суботнікі. Месца тут было вільготнае, балоцістае, з гразкай зямлёю, у якую нага правальвалася па костачкі. Я быў вымушаны пайсці басанож. Рэкамендую ўсім сплаў па Гаўі, але не такім спосабам, як гэта зрабіў я. Сам хачу паплысці яшчэ раз, але байдаркай.

Ручай, рэчка, рака. Якая ледзве сачыцца, рухавая, бурная, якая ляніва цячэ, велічная. Кожная з гэтых формаў жывой вады робіць на мяне вялікае ўражанне, змушае павярнуць галаву ў свой бок, затрымацца, паглядзець на яе хаця б хвіліну. Маё стаўленне да рэкаў падобнае да паказанага Чэславам Мілашам 87 у вершы Рэкі з 1980 года:

Рэкі

Пад рознымі імёнамі вас толькі славіў, рэкі!

Вы - і мёд, і любоў, і смерць, і танец.

З вытока, што ў тайных гротах б'е з-пад абымшэлых камянёў,

Дзе багіні са сваіх збаноў наліваюць жывую ваду,

Са светлых крыніц на муравах, пад якімі цурчаць падземныя струмяні,

Пачынаецца ваш бег і мой бег, і захапленне, і мінанне.

На сонца выставіў я твар, голы, які зрэдку сочыць за апусканнем вясла,

І прамчалі дубовыя лясы, лугі, сасновы бор,

За кожным паваротам адкрывалася перада мной зямля абетавання,

Дымы вёсак, сонныя чароды, палёты берагавых ластавак, пясчаны абрывы.

Павольна, крок за крокам, я ўваходзіў у вашы воды,

І плынь мяне падымала моўчкі за калені,

Пакуль не даверыўся, і панясла мяне, і я плыў

Па вялікім адбітым небе трыумфальнага поўдня.

І я быў на вашых берагах пры зачацці летняй ночы,

Калі выкатваецца поўня і злучаюцца вусны ў абрадзе.

І шум ваш ля прыстані, як тады, у сабе чую

На прызыў, абдымкі і на суцяшэнне.

З біццём ва ўсе званы затопленых гарадоў адыходзім.

Забытых вітаюць пасольствы даўніх пакаленняў.

А бег ваш несупынны нясе далей і далей.

Ні ёсць, ні было. Толькі вечны момант доўжыцца.


Жэмласлаўскія лясы і іх добраўпарадкаванне ў 1925-1939 гадах

У ніжэйпададзены тэкст Генрыка Оскара Грунэра я ўвёў наступныя словы і скарачэнні, якія азначаюць:

Фонд - Жэмласлаўскі навуковы фонд Уладзіслава і Яніны графа і графіні Умястоўскіх пры Віленскім універсітэце;

Інспектарат - Інспектарат аховы лясоў;

кіраўнік - кіраўнік лясной гаспадаркі ў Жэмлаславе;

дзял. - лясная дзялянка, частка падзеленага лесу;

план - план лясной гаспадаркі ў Жэмлаславе;

вайна - маецца на ўвазе Першая сусветная вайна 1914 - 1918 гг.;

Універсітэт, УСБ - Універсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні;

ур. - урочышча.


Момант, які перажываем, можа, з'яўляецца адпаведным, каб устанавіць, да чаго імкнуліся і што зроблена з часу дару маркграфіні Яніны Умястоўскай Віленскаму універсітэту да сённяшніх дзён. Паколькі фінансавыя вынікі і наяўны абарот штогод супастаўляліся ў рахунковых справаздачах, то апісанне вынікаў працы ніжэйпадпісаны падаў толькі лясным інспектарам, якія час ад часу рэвізавалі лясную гаспадарку ў Жэмлаславе. Пачынаю з апісання мінуўшчыны жэмласлаўскіх лясоў і іх стану, які я застаў, калі 1 снежня 1925 мяне прынялі на працу ў Жэмласлаў.

І. Мінулае жэмласлаўскіх лясоў

Не заўсёды ў Жэмлаславе лясы былі на тых тэрыторыях, якія яны сёння займаюць. Рабіць такія высновы можна на падставе існавання ў некалькіх урочышчах 88 барознаў і палосаў, рэштак даўняй раллі. Гэтыя землі калісьці на працягу пэўнага часу апрацоўваліся. Падобныя з'явы можна назіраць у многіх лясах Ашмяншчыны. Цяперашняе пакаленне лесу ва ўзросце 100-140 гадоў не першае на гэтых землях пасля таго, як была закінута яе сельскагаспадарчая апрацоўка. Доказам гэтага служаць асобныя старэйшыя дрэвы-насеннікі, якія засталіся пасля высечкі папярэдняга пакалення лесу. А таксама стан драбналесся ў нешматлікіх месцах, дзе не было пажараў - пастаяннай з'явы на сухой глебе. Можа, павелічэнне лясной паверхні адбылося ў гады шведскага нашэсця ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя, гэта значыць 290 гадоў таму. Былі і пазней выпадкі яе павелічэння. Незадоўга перад вайной перасталі апрацоўваць зямлю ва ўр. Лябеда на плошчы звыш 50 га. Пасля вайны не высякаліся зарослыя ворныя землі, каля 15 га на захад ад фальварка Гута і каля 20 га за вёскай Дабраполе.

Але змена канфігурацыі межаў лесу ў Жэмлаславе не заўсёды была звязаная з павелічэннем лясной плошчы. З успамінаў старых людзей вядома, што прастора паміж маёнткам Жэмласлаў і фальваркам Гута яшчэ параўнальна нядаўна была адной лясной паласой. Цяпер гэта найбяднейшая ворная зямля ў Жэмлаславе. Што датычыцца відаў гатункаў дрэваў, то ў жэмласлаўскіх лясах амаль што 90% соснаў маюць выключна высокую тэхнічную каштоўнасць. У якасці дамешкі выступаюць кепская яліна і яшчэ горшая бяроза. Ці заўсёды так было? Толькі на пэўнай адлегласці ад ракі Гаўі сустракаем землі з настолькі нізкім узроўнем падглебавых водаў, што, відаць, акрамя сасны, там нічога не можа расці. Рэшта лясной глебы ў Жэмлаславе, напэўна, мае штучна заніжаную баніціроўку 89 і магла стагоддзямі адпавядаць больш патрабавальным гатункам, чым сасна.

Чалавек знішчыў каштоўныя ліставыя гатункі, а распальваючы пажары, пазбавіў глебу перагною і праз гэта знізіў вегетацыйныя ўмовы. Няма і ніколі не было тут ясеня. Клён жа, дуб і нават ліпа былі, відаць, пастаянным кампанентам першапачатковага дрэвастою. Цяпер у тутэйшых лясах, на жаль, няма ніводнага старога дуба ці клёна. Пасаджаныя маладыя дрэўцы растуць пакуль што добра. Ці расла тут калісьці лістоўніца? Адзіночныя старыя лістоўніцы ў парку ля жэмласлаўскага палаца выглядаюць не найлепшым чынам, але гэта можна растлумачыць паходжаннем насення. Магчыма таксама, што на гэта ўплывае недахоп вапны ў падглебе парку. Вапна сустракаецца ў іншых месцах жэмласлаўскіх лясоў, яна неабходна для добрага развіцця лістоўніцы. Ялінаў было б тут значна больш, калі б не частыя пажары. Яліна - гэта чужынец на пясчаных глебах, таму ў гэтым адным выпадку пажары прыносяць добры вынік, устрымліваючы замену добрай сасны на кепскую яліну.

ІІ. Як гаспадарылі ў жэмласлаўскіх лясах?

100-140 гадоў таму эксплуатацыя праводзілася спосабам высечкі 90, бо цяперашні дрэвастой аднаго ўзросту. Сёння яго трымаюць на пні 91, з вельмі малым прыростам. На працягу доўгага часу яго эксплуатавалі па метаду прарэджвання 92. Перад вайной рабілі і высечкі, напрыклад, цалкам высякаліся тэрыторыі, якія павінны былі аддавацца вяскоўцам пры ліквідацыі сэрвітутаў 93. Што датычыцца агульнага стану гаспадаркі, то шмат чаго ўказвае на тое, што Жэмласлаў перажываў калісьці перыяд росквіту. Ад яго засталіся сляды некалькіх рыбных ставаў каля ўр. Клані, што насупраць вёскі Шаркуці, і каля мястэчка Суботнікі. У лесе і на лугах многа слядоў былых асушальных канаваў. Акрамя двух млыноў у Жэмлаславе і Суботніках, калісьці працаваў трэці - у Галынцы. Перад вайной пачалі капаць межавыя равы. Праведзена таксама дакладнае абмерванне ўсяго маёнтка, але, на жаль, складзеныя планы прапалі. Вайна далася ў знакі жэмласлаўскім лясам, далей знізіўшы шчыльнасць дрэвастою. Прыкрыя сляды таго часу засталіся таксама ў выглядзе падсочных 94 дрэваў уздоўж галоўных дарог з Жэмласлава да Дзевянішкаў і Сурвілішкаў. У 1920 годзе ва ўр. Балтуцёва, ужо тады з малой шчыльнасцю старых лесанасаджэнняў, на значнай тэрыторыі з'явіўся густы сасновы маладняк. Сяляне хавалі там сваіх коней, асцерагаючыся рэквізіцыі з боку бальшавікоў. Каб выгнаць іх, бальшавікі падпалілі маладняк. Гэта быў самы вялікі пажар у Жэмлаславе, пра які мне вядома.

ІІІ. Стан лясоў у час перадачы іх УСБ ў 1922 годзе

Калі маркграфіня Умястоўская падаравала Жэмласлаў УСБ у Вільні, жэмласлаўскія лясы складаліся з наступных урочышчаў:

1. Заводнае - цяпер частка дзял. 1.

2. Балтуцёва і Лебедзі - цяпер частка дзял. 1-14.

3. За вёскай Дабраполе - цяпер частка дзял. 15.

4. Каля дзяржаўнага лесу - цяпер частка дзял. 16.

5. Клённік разам з зарослым полем фальварка Гута - цяпер частка дзял. 17.

6. Галынка-1 - цяпер частка дзял. 18.

7. Галынка-2 - цяпер частка дзял. 19.

8. Моргі - цяпер частка дзял. 20.

9. За млынам - цяпер частка дзял. 20.

10. Рудня - цяпер частка дзял. 21-28.

11. Дабраўляны-2 і Лісічкі - цяпер частка дзял. 29-33.

12. Дабраўляны-1 - цяпер частка дзял. 34-35.

13. Кладкі - цяпер частка дзял. 36-37.

14. Шалашова-Бор - цяпер частка дзял. 38.

15. Шалашова-Солы - цяпер частка дзял. 39.

16. Залессе разам з зарослым полем фальварка Залессе - цяпер частка дзял. 40-41.

17. Цагельня каля Дабраўлянаў

18. Каля Суботнікаў

Разам 18 асобных урочышчаў. Адлегласць паміж іх самымі аддаленымі пунктамі складае 15 км.

Дэбет права ўласнасці ў Жэмлаславе складаўся, паводле дакументаў, з права 13 вёсак на пашу агульнаю плошчай 533 дзесяцінаў. Адна з іх, Шайдзюны, атрымала ўжо перад вайной за свае 30 дзесяцінаў сэрвітуту эквівалент на ўладанне плошчаю ў 20 дзесяцінаў. Падлягалі ліквідацыі сэрвітуты 12 вёсак плошчай 503 дзесяціны. Выказвалі прэтэнзіі, але беспадстаўна, вёскі Лаўкенікі, Вашкелі, Гудэлі і Рыбакі. Што датычыцца ўзросту дрэвастою, то жэмласлаўскі лес складаўся са старога дрэвастою і маладняку. Амаль што не было дрэвастою сярэдняга ўзросту. Старэйшы дрэвастой быў пераважна ўросту ад 80 да 120 гадоў. З-за даваеннага прарэджвання і раскрадання ў час вайны шчыльнасць лесу была рознаю. Месцамі даволі малая, там сустракаўся прыгожы падлесак рознага ўзросту. Маладняк 1-га класу ўзросту (да 20 гадоў) з'яўляўся на сэрвітутных тэрыторыях і на зарослых палях фальваркаў Залессе і Гута, а таксама ва ўр. Лебедзі і За Дабраполем. Лясных старожак у Жэмлаславе было чатыры: ва ўр. Балтуцёва, Галынцы, Дабраўлянах і Шалашове. Лясная варта складалася з аб'ездчыка і 7 палясоўшчыкаў.

ІV. Што трэба было зрабіць?

Задачы, якія ставіла перад сабою адміністрацыя ў Жэмлаславе, можна падзяліць наступным чынам:

1. Звязаныя з вядзеннем адпаведнай лясной гаспадаркі:

а) упарадкаванне юрыдычных адносінаў:

- ліквідацыя сэрвітутаў;

- камасаванне лясоў у сувязі з камасацыяй 95 суседніх вёсак;

- ліквідацыя межавых спрэчак;

б) арганізацыя кіравання і аховы;

в) кіраванне лясамі (план лясной гаспадаркі);

г) ягучая праца лясной гаспадаркі: ахова, аднаўленне, догляд, эксплуатацыя, дробны продаж, пабочнае выкарыстанне.

2. Звязаныя з тым фактам, што гэтыя лясы былі ўласнасцю УСБ, а таму былі пастаўлены задачы рэпрэзентатыўнага або паказальнага характару, а таксама навукова-даследчыя:

а) рэпрэзентатыўныя і паказальныя:

- будаўніцтва дарог, мастоў, агароджаў, выкопванне равоў;

- будаўніцтва леснічовак;

- заснаванне паказальнага гадавальніка;

- удзел старшага ляснічага ў лясных з'ездах;

б) навукова-даследчыя:

- навучанне практыкантаў;

- даследчая дзейнасць і адпаведнае кіраванне жэмласлаўскімі лясамі.

V. Што зроблена?

1. Упарадкаванне юрыдычных адносінаў

Была цалкам закончана ліквідацыя сэрвітутаў у Жэмлаславе. З 12 вёсак толькі вёска Шаркуці ў якасці эквівалента сваіх правоў атрымала сенажаць, таму што земская ўправа прызнала тэрыторыю яе сэрвітуту непрыдатнай для змены віду ўжывання. Астатнія вёскі атрымалі эквівалент у выглядзе лясных земляў, а менавіта: вёскі Гірдзюны і Высоцкія - ва ўр. Балтуцёва, вёска Падваранцы - ва ўр. Галынка-2, вёска Навасады - ва ўр. Шалашова-Бор, вёска Раманы і Бялыншчына - ва ўр. Шалашова-Солы, вёска Жамайтукі - ва ўр. Дабраўляны-2, вёскі Дабраўляны і Нарбуты - ва ўр. Кладкі, засценак Брадоўка - ва ўр. Клані, вёска Гута - ва ўр. Каля дзяржаўнага лесу. Што датычыцца віду лесу на тэрыторыях, аддадзеных сялянам, то вёскі Высоцкія, Падваранцы, Навасады, Раманы, Бялыншчына, Жамайтукі і Гута атрымалі ва ўласнасць былыя даваенныя вырубкі. Вёска Гірдзюны атрымала часткова былыя вырубкі, а часткова ліквідацыя гэтага сэрвітуту была звязана з вырубкай старога дрэвастою. Для задавальнення астатніх вёсак: Дабраўлянаў, Нарбутаў і засценка Брадоўка, было неабходна выдаліць стары дрэвастой. Што датычыцца канфігурацыі новых межаў, то ва ўсіх выпадках былі атрыманыя задавальняльныя вынікі. Выключэннем з'яўлялася ліквідацыя сэрвітуту засценка Брадоўка, дзе новыя межы незадавальняльныя. Ліквідацыя сэрвітутаў была пачатая ў 1925 годзе. Апошняя ж справа сэрвітутных прэтэнзій вёскі Лаўкенікі была закончана Міністэрствам сельскагаспадарчых рэформаў у 1939 годзе.

2. Камасаванне лясоў

Жэмласлаўскія лясы складаліся з 18 асобных урочышчаў, раскіданых на вялікай плошчы. Гэта непамерна ўскладняла іх ахову і гаспадаранне ў іх. Камасаванне жэмласлаўскіх лясоў - гэта вельмі важная задача. Спачатку адміністрацыя маёнтка збіралася змяншаць колькасць асобных урочышчаў праз падзел некалькіх з іх на дробныя ўчасткі. У 1926 годзе быў атрыманы дазвол адпаведных уладаў на вырубку ўр. Галынка (каля 60 га). Пазней гэтыя лясныя землі павінны былі замяніць від ужытку на іншы - для дапаўнення малазямельным сялянам з вёскі Падваранцы. Адначасова гэтая высечка павінна была палегчыць цяжкую фінансавую сітуацыю Фонду. З-за нязгоды Яніны Умястоўскай гэтая акцыя па вырубцы дрэвастою была спынена. Пазней узнік іншы, разлічаны на больш доўгую мэту, але больш цяжкі для рэалізацыі праект камасацыі жэмласлаўскіх лясоў. Ён складаўся з чатырох асобных частак, а менавіта:

2.1. Павелічэнне ўр. Балтуцёва, ліквідацыя паўанклаваў 96 і выпростванне межаў гэтага ўрочышча шляхам:

а) замены ўр. Каля дзяржаўнага лесу на паўанклавы, якія належаць вёсцы Гута і знаходзяцца паміж земляў ур. Балтуцёва ў дзял. 9 і 10;

б) замены ўр. За Дабраполем на дзяржаўны лес і землі вёскі Гудэлі, якія знаходзяцца паміж ур. Балтуцёва і ўр . Заводнае;

в) выпростванне мяжы за вёскай Высоцкія.

У сувязі з тым, што дабравольная дамова, заключаная па гэтай справе з вёскай Гута, не прынесла пладоў, выкананне гэтага пункта праекта было адкладзена да часу распачацця камасацыйных працаў у вёсках Гута і Гудэлі. Што ж да выпроствання мяжы з вёскай Высоцкія, гэта было зроблена падчас камасацыі вёскі ў 1938 годзе.

2.2. Аб'яднанне ўр. Галынка-1 і Галынка-2 шляхам замены ворных земляў фальварка Гута, якія ўтвараюць паўанклаў паміж сялянскімі ворнымі землямі, на землі вёскі Падваранцы паміж Галынкай-1 і -2, а таксама перамяшчэнне ўр. Галынка-2 да ракі Гаўі праз абмен землямі з Падваранцамі. Злучэнне не прынесла пладоў з-за разыходжання ў ацэнцы земляў да абмену, перамяшчэнне ж ур. Галынка-2 да ракі Гаўі было здзейснена падчас камасацыі Падваранцаў у 1936 годзе.

2.3. Павелічэнне ўр. Рудня, Дабраўляны-2, Лісічкі і аб'яднанне іх шляхам абмену ўр. Шалашова-Бор і Шалашова-Солы на землі вёскі Гіровічы і Раманы, таксама як і вёскі Бялыншчына. А таксама абмен шматлікіх сенажацяў каля вёскі Шаркуці на лес вёскі Шаркуці, які знаходзіцца каля ўр. Лісічкі. Гэтая самая важная частка праекта камасавання лясоў павінна была звязвацца з папярэдняй высечкай ур. Шалашова ў лік стаўкі 97. Яна не была выканана, бо не адбылося аб'яднання зацікаўленых вёсак. Абмен жа кепскіх сенажацяў вёскі Шаркуці ў час яе камасацыі ў 1938 годзе на лес той жа вёскі не прынёс пладоў з-за разыходжання ў ацэнцы абодвух праектаў абмену.

2.4. Павелічэнне ўр. Дабраўляны-2 і аб'яднанне з ур. Дабраўляны-1 і Кладкі, таксама як і выпростванне мяжы шляхам абмену ўр. Каля Суботнікаў і кепскіх сенажацяў Паплавы на землі мястэчка Суботнікі. Абмен ур. Цагельня на землі вёскі Дабраўляны, а таксама шляхам набыцця каля 40 га прыватных земляў, якія ўтвараюць паўанклаў паміж лясамі маёнтка Жэмласлаў. І ўсё гэта падчас злучэння ў адно цэлае мястэчка Суботнікі і вёскі Дабраўляны. Выкананне гэтай часткі камасацыйнага праекта набыло добры кірунак, не хапала толькі ўводу ва ўладанне. Што ж да набыцця прыватных земляў, якія ўтвараюць паўанклаў паміж жэмласлаўскімі землямі, то гэтаму перашкодзіла адсутнасць ухвалы праекта Галоўным упраўленнем Фонду. Магчыма, з-за фінансавых цяжкасцяў.

Рэалізацыя праекта камасавання лясоў ішла сваім ходам. Калі б ён быў выкананы ўвесь, то з 18 асобных урочышчаў засталося б 7. Гэта было б звязана таксама з павелічэннем лясной плошчы. У гэтым месцы трэба адзначыць спробу (на жаль, няўдалую) пазбаўлення ад недахопу жэмласлаўскіх лясоў, а менавіта - ад недахопу дрэвастою сярэдняга ўзросту. У 1935-1936 гадах існавала магчымасць набыць, і пры гэтым на выгадных умовах, суседні маёнтак Іўе графа Замойскага - маёнтак з перавагаю дрэвастою менавіта сярэдняга ўзросту. У сувязі са з'яўленнем больш моцнага канкурэнта ў асобе ляснога купца і ўладальніка лесапільні ў Іўі Гарацыя Хелера гэтая здзелка не прынесла пладоў. Стрымлівала ў гэтым выпадку таксама ўсведамленне таго, што канчатковы склад лясоў не быў адпаведным чынам усталяваны з-за агаворкі ў дарчым акце маркграфіні Умястоўскай, якая прадугледжвала ў будучыні павелічэнне плошчы Жэмласлава шляхам уключэння клявіцкіх лясоў.

3. Ліквідацыя межавых спрэчак

Спрэчных адрэзкаў межаў у Жэмлаславе было мала. Толькі ва ўр. Заводнае (дзял. 1), ва ўр. Шалашова (дзял. 39) і ва ўр. Залессе (дзял. 44). Спрэчныя аб'екты ўтваралі нязначную плошчу. Гэтыя спрэчкі не былі ліквідаваныя.

VІ. Арганізацыя ляснога кіравання і аховы

У 1939 годзе ў Жэмлаславе былі старэйшы ляснічы, які адначасова выконваў функцыі ляснічага, сакратарка, якая працавала ў канцылярыі падзённа, старэйшы палясоўшчык, 5 палясоўшчыкаў і 3 лясныя ахоўнікі. Акрамя гэтага, пры неабходнасці наймаліся бракаўшчыкі і наглядчыкі за пасадкамі. Дапамагалі таксама ў адміністрацыйнай працы студэнты-практыканты. Часам лясную гаспадарку рэвізавалі інспектары, спецыяльна запрошаныя адміністратарам.

Ніжэйпадпісаны прыняў пасаду кіраўніка лясной гаспадаркі ў Жэмлаславе 1 снежня 1925 года ў якасці ляснічага, падпарадкаванага мясцоваму загадчыку сельскай гаспадаркі. У 1927 годзе новы адміністратар Зыгмунт Рушчыц даў згоду на выдзяленне лясной гаспадаркі як асобнай галіны і прыняў мяне на пасаду старэйшага ляснічага. Гэтае аддзяленне адпавядала пастаяннаму меркаванню лясных колаў, якія заўсёды лічылі ненармальным распаўсюджанае падпарадкаванне лесніка сельскагаспадарчай адміністрацыі, а лясніцтва - падставы дабрабыту краіны, часта недаходнай сельскай гаспадарцы, якая нажываецца на лясніцтве. Па прычыне ж ашчадлівасці мне дазволілі адначасова працаваць у іншых маёнтках. Гэта, несумненна, было шкодна для інтарэсаў Жэмласлава, як з-за абмежаванасці чалавечых сіл, так і з-за таго, што мае абавязкі ў Жэмлаславе былі досыць шырокія.

Я працаваў у Жэмлаславе бесперапынна да 1 красавіка 1929 года. На працягу чатырох з паловай гадоў я правёў ліквідацыю сэрвітутаў згодна з указаннямі адміністратара, падзел лясоў на дзялянкі, арганізаваў эксплуатацыю лесу, у тым ліку сплаў лясных матэрыялаў па рацэ Гаўя, заснаваў першыя гадавальнікі, ажыццявіў першыя пасадкі і высечку леса. З 1 красавіка 1929 года да 1 красавіка 1934 года старэйшым ляснічым у Жэмлаславе быў інжынер Станіслаў Астроўскі, выпускнік Віленскага і Познанскага універсітэтаў. Падчас яго працы ў Жэмлаславе ўзніклі прыгожыя пасадкі, было заснавана некалькі гадавальнікаў, пабудавана новая леснічоўка і новы завод па ачышчэнні насення. У 1934 годзе я вярнуўся ў Жэмласлаў, дзе заставаўся да часу разгрому маёнтка бальшавікамі 20 верасня 1939 года 98.

Інспекцый ад імя Праўлення Фонду, не ўлічваючы інспекцыі з боку органаў Інспектарата і трох міністэрскіх, у 1927 годзе (у выніку канфлікту паміж ахвяравальніцай і Універсітэтам) было дзве. Адна - у 1935 годзе ў асобе сп. Ул. Каткароўскага, былога інспектара лясной аховы Віленскага ваяводства і выкладчыка лесаводства ў Віленскім універсітэце. Другая - у 1939 годзе інспектарамі аховы лясоў пры Навагрудскім і Віленскім ваяводствах, інжынерамі Л. Перажынскім і С. Петшыкоўскім. Першы з іх рэвізаваў жэмласлаўскую гаспадарку на працягу трох дзён у жніўні. Другі не змог прыехаць у Жэмласлаў з-за мабілізацыі. Таму таксама адміністратар Зыгмунт Рушчыц не змог атрымаць агульнага пратакола рэвізіі.

Паводле майго некампетэнтнага меркавання ў той час, інспекцыю трэба было праводзіць у больш кароткія адрэзкі часу. Наколькі гэта магчыма, тымі самымі людзьмі. Лепш за ўсё сумесным органам, які б складаўся з двух інспектараў лясоў Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў і прафесара лесаводства пры УСБ. Гэты сумесны орган, пры неабходнасці, мог бы быць таксама дарадчым пры Галоўным праўленні Фонду ў справах, якія датычацца лесаводства. Што да палясоўшчыкаў, то я лічыў, што, пакуль не наступіць камасаванне лясоў, колькасць лясной аховы, якая існавала да гэтага часу, не можа быць зменшана. Адпаведна намерам Інспектарата і ваенных уладаў, я паслаў трох палясоўшчыкаў на курсы для палясоўшчыкаў у Асавец, Гродна і Вільню. Першыя паездкі хутчэй дэмаралізавалі курсантаў. Наступныя давалі ўжо лепшыя вынікі і дадатна ўплывалі на палясоўшчыкаў у сэнсе павелічэння іх субардынацыі і пільнасці.

Нарыс па арганізацыі кіравання лясамі не быў бы поўным, калі б была амінута наступная з'ява, якая больш за ўсё шкодзіла лясной гаспадарцы ў Жэмлаславе. Хаця лясная гаспадарка штогод прыносіла вялікі даход, аднак часта не хапала наяўных грошай на выплаты працаўнікам і прадугледжаныя ў праекце бюджэту 99 выдаткі. Вынікала гэта з таго, што галоўны прыток у касу з продажу стаўкі прыпадаў на зімовыя месяцы. Пасля расходавання гэтага прытоку часткова на лясныя выдаткі, але пераважна на земляробства (каса была агульнай для лясніцтва і земляробства), пачыналіся цяжкасці пры выплатах вясноваму і восеньскаму лясному працаўніку.

VІІ. Кіраванне лясамі

У лясных актах маёнтка Жэмласлаў знаходзіліся чатыры планы лясной гаспадаркі, а менавіта: тры на перыяд 1923-34 гадоў, а чацвёрты на перыяд з 1932/33 да 1941/42. З трох планаў на першы перыяд (N-1 інжынера Ластоўскага, N-2 і N-3 інжынера Гутаровіча) Інспектаратам быў зацверджаны толькі план N-3, у распрацоўцы якога я ў той час прымаў удзел у якасці таксатара 100. Дарчы акт Яніны Умястоўскай прадугледжваў, што дзесяцігадовая стаўка належыць ёй. Маркграфіня прадала яе Стэфану Кожану. Ён прыступіў да высечкі, але ўжо ў 1924 годзе ўлады аховы лясоў спынілі высечку і закрылі лес. Была прызнана беспадстаўнай інтэрпрэтацыя панам Кожанам некаторых распараджэнняў плана. Справа трапіла ў суд, які канстатаваў, што Кожан, аднак, меў рацыю, але маркграфіня тым часам адмовілася ад першага пяцігоддзя на карысць Універсітэта і разарвала дамову з Кожанам.

Кіраўніцтва маёнтка пасля высечкі рэшты з першага дзесяцігоддзя адмовілася ад дакладнага выканання вырубкі згодна з абавязковым планам з прычыны тэхнічных цяжкасцяў. У другім пяцігоддзі першага дзесяцігоддзя карысталіся дадаткамі да плана, якія складаліся штогод і зацвярджаліся ўладамі. У 1932 годзе пасля выдзялення з лясной плошчы земляў, аддадзеных сялянам пры ліквідацыі сэрвітутаў, быў складзены новы план на 1932/33-1941/42 гады, падпісаны міністэрскім дарадчыкам інжынерам Вацлавам Расінскім. На жаль, падчас распрацоўкі плана ён захварэў і не змог належным чынам прасачыць за выкананнем плана. Ужо пасля вырубкі двух ставак згодна з новым планам праўленне маёнтка ўсвядоміла патрэбу ў перанясенні высечкі ў іншае месца. На працягу наступных гадоў Інспектарат штогод правяраў і зацвярджаў дадаткі да плана. У 1937 годзе ён ухваліў пяцігадовы дадатак да канца дзесяцігоддзя ў 1941/42 гадах, паводле якога маса драўніны, якая падлягала вырубцы, на паасобныя гады была выраўнана. Дадаткі гэтыя складаліся ніжэйпадпісаным. Так выглядае фармальны бок планаў.

Што ж да іх зместу, то першым планам была ахоплена плошча ў 1177 га, другім жа планам пасля ліквідацыі сэрвітутаў і вылучэння земляў, аддадзеных сялянам, - 1238,6 га. Павелічэнне, а не памяншэнне плошчы адбылося з прычыны ўключэння прапушчаных у першым плане дробных урочышчаў, а таксама паўанклаваў, прызначаных пазней на лесанасаджэнне. Плошча, ахопленая другім планам, таксама не была канчатковай для лясной гаспадаркі ў Жэмлаславе, бо зноў не ўсе ўрочышчы былі ўключаны ў яе (напрыклад, ур. Клёнаўка - 15 га). Пазней, пасля таго, як быў складзены гэты план, з'явіліся новыя землі пры камасацыі мястэчка Суботнікі. Хачу адзначыць думку выдатных леснікоў пра тое, што глеба значных палосаў зямлі ў Жэмлаславе, якія ў цяперашні час апрацоўваюцца, настолькі бедная, што яна прыдатная толькі для вырошчвання лесу. Увогуле, шкада, што пасля вайны яны былі ачышчаныя ад зараснікаў бярозы і сасны, а не былі пакінутыя ў якасці лесу.

Што датычыцца ставак, то першы план на 1923/32 гады вызначыў гадавую стаўку ў памеры 15 га, другі план на 1932/33-1941/42 - у памеры 12 га. Памер стаўкі вызначаўся на падставе суадносінаў плошчы старэйшых класаў узросту - плошча дрэвастою старэйшага і сярэдняга веку дзеліцца на колькасць гадоў гэтых класаў узросту, гэта значыць праз колькі гадоў маладняк будзе прыдатны для ўжытку. Для Жэмласлава, у якім амаль што няма дрэвастою сярэдняга ўзросту, гэта адзіны магчымы спосаб вызначэння стаўкі. Напрыклад, вызначэнне стаўкі паводле вышыні бягучага прыросту, які цяпер штучна заніжаецца праз трыманне дрэвастою на пні, прывяло б толькі да заніжэння лішняй стаўкі і далейшага трымання на пні дрэвастою, прызначанага для высечкі. Гэта вяло б да далейшага зніжэння бягучага прыросту. Большыя ж стаўкі аказаліся б знішчальнымі, бо не адпавядалі б патрабаванням прынцыпу ўстойлівасці лясной гаспадаркі. Сістэма гаспадарання паводле абодвух планаў засноўваецца на вырубцы. Загана другога плана была ў вызначэнні высечкі ў неадпаведных месцах і на большай плошчы. У выключных сітуацыях на падставе дадаткаў да планаў Інспектарат дазваляў прарубку замест вырубкі.

Аднаўленне, паводле абодвух планаў, павінна было быць натуральным, штучнае ж прадугледжвалася ў выпадку, калі б натуральнае не адбылося ў пэўны тэрмін. Для першага дзесяцігоддзя кіравання гэтага было дастаткова, а фактычны стан адпавядаў разлікам плана. Высечка шырынёй 50 м была пераважна акружаная з абодвух бакоў сцяной старых лесанасаджэнняў і добра аднаўлялася натуральным шляхам. У другім дзесяцігоддзі правілам стала штучнае аднаўленне, асабліва з-за вызначаных планам высечак шырынёй 100 м і больш, без пакідання насеннікаў. У дадатак да ўсяго, аднаўленне гэтае павінна было рабіцца ў выпадку няўдачы натуральнага аднаўлення, праз тры гады пасля вырубкі. Таму, як сказана вышэй, гэты план праіснаваў у першапачатковым выглядзе толькі два гады, далей ужываліся дадаткі, заснаваныя на прынцыпе выкарыстання існуючага маладняку. Догляд за лесам не прадугледжваўся ў плане, а высечка і ачыстка былі ўведзеныя ў дадатках. План 1932/33-1941/42 гадоў быў складзены на падставе новага абмервання ўсяго маёнтка па метаду квадратаў. У сувязі з кіраваннем лясамі хачу адзначыць, што стаўленне Інспектарата да Жэмласлава ўвесь час паляпшалася. У апошнія гады не было выпадкаў адмовы ў адказ на прапановы праўлення маёнтка, а кантроль быў практычна прыпынены.

VІІІ. Бягучая праца лясной гаспадаркі. Ахова лясоў

1. Ахова ад пажараў

З прычыны біятопных умоваў у сухія гады пажары ў Жэмлаславе былі пастаяннай з'явай. Аднак, дзякуючы своечасоваму выкрыццю пачатку пажараў, на працягу 14 гадоў не дайшло да вялікага бедства. З мэтай барацьбы з агнём была пабудаваная супрацьпажарная вышка ў фальварку Гута, праведзена тэлефонная сувязь, для палясоўшчыкаў куплены камплекты рыдлёвак і аказана дапамога ў набыцці ровараў. Трыбы дзялянак 101 падтрымліваліся ва ўзараным стане, іх абсаджвалі шматгадовым лубінам і дрокам. Гэтыя расліны сямейства матыльковых, звязваючы свабодны атмасферны азот з паветра, узбагачаюць глебу азотнымі злучэннямі, неабходнымі для правільнага развіцця дрэваў, а таксама іншых раслінаў.

2. Ахова ад раскрадання

Выпадкаў раскрадання ў жэмласлаўскіх лясах было няшмат. Але гэты факт нельга разглядать як доказ сумленнасці мясцовага насельніцтва. Самае малое аслабленне нагляду ў Жэмлаславе магло прывесці да ўзнікнення хвалі крадзяжоў, да масавых лясных злачынстваў. Так што ахова ад гэтай з'явы паглынала шмат часу і ўвагі. Асабліва ўвосень, калі ў сялянаў з суседніх вёсак няма працы. За ўвесь час выпадкаў раскрадання ў буйных памерах было два. У 1927 і 1936 гадах было ссечана па 30 ствалоў з-за недобрасумленнасці палясоўшчыкаў, якіх за гэта звольнілі.

3. Барацьба са шкоднікамі

Самымі распаўсюджанымі шкоднікамі ў Жэмлаславе з'яўляюцца лічынкі хрушча. Ёсць некалькі ўчасткаў, захопленых імі. Барацьба праводзіцца шляхам штогадовага збірання хрушчоў падчас раення. Пробныя вясеннія пошукі паказваюць усё меншую колькасць лічынак на 1 м 2, ёсць таксама асяродкі, цалкам ачышчаныя ад іх. Са шкоднікамі ўвогуле, а з хрушчамі ў асаблівасці, змагаліся таксама шляхам павелічэння ў лясах колькасці шпакоў, вешаючы для іх шпакоўні. Акрамя скрынак для шпакоў, рабілі меншыя - для сініцаў і большыя для дзятлаў, а таксама паўадкрытыя скрынкі. Кошт вырабу і прымацавання скрынак разам з матэрыялам склаў каля 35 грошаў за штуку. Для дасягнення большых вынікаў карысталіся таксама паслугамі школы Суботніцкай гміны. На занятках па сталярству дзеці рабілі скрынкі для шпакоў і сініцаў з уласных дошак і нашых цвікоў, паводле нашых узораў. Колькасць шпакоўняў, якія павешаны ў Суботніцкай гміне, апошнім часам перавышала 1000 штук - і колькасць шпакоў па той ці іншай прычыне ў нашай мясцовасці прыкметна павялічылася.

Калі гаворым пра ахову лясоў, варта ўзгадаць пра шкоду, прычыненую ім з'яваю, супраць якой немагчыма змагацца. Я гавару пра ўраганы, якія прайшлі па жэмласлаўскіх лясах летам 1929 і 1932 г. і прынеслі значнае спусташэнне ва ўр. Балтуцёва і Рудня. Пра сілу стыхіі можна меркаваць па тым факце, што часткі даху пашкоджанай леснічоўкі Балтуцёва знайшлі за 7 км ад месца катастрофы.

4. Аднаўленне

З мэтай атрымання ўласнага насення ў Жэмлаславе маецца лушчыльны завод, пабудаваны ў 1930 годзе. Сабекошт 1 кг насення склаў каля 6 злотых. Насенне ўжывалася не толькі на маёнткавыя патрэбы, але і для продажу. Яго набывала Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, арцель леснікоў у Варшаве, праўленне маёмасці графа Тышкевіча, праўленне маёмасці пана Багдановіча і іншыя. У апошнія гады атрыманне насення на продаж ужо не аплочвалася з-за канкурэнцыі дзяржаўных лушчыльных заводаў, якія валодалі вялікай колькасцю непрададзенага насення. Для засеву ўласных гадавальнікаў ужывалася часткова больш каштоўнае насенне, сабранае з адборных дрэваў.

Гадавальнікі былі часовыя і пастаянныя. У галоўным гадавальніку пры маёнтку, акрамя адна- і двухгадовай сасны, вырошчваліся іншыя дрэвы і кусты. Гэты гадавальнік быў паказальнага характару. Сасну ў гадавальніках вырошчвалі не толькі для ўласных патрэбаў, але і на продаж. У насенныя гады ўстройваліся таксама часовыя гадавальнікі ў старых лесанасаджэннях на трыбах, шляхам баранавання гэтых трыбаў. Што датычыцца пасадак, то, як правіла, ужывалася высаджванне, а не сеў, таму што глебы ў Жэмлаславе пераважна надта сухія. Аднагодкі і нават двухгодкі высаджваліся на самых горшых глебах. Пры пасадцы пакідаліся не пакрытыя лесам вывазныя дарожкі двухметровай шырыні ў кірунку з поўначы на поўдзень, на адлегласці 50 м адна ад другой. Уздоўж гэтых дарожак садзіліся бярозы. Пасадкі закладваліся на планавых высечках, а калі не было дастатковага натуральнага прыросту, на высечках і старых прагалінах 102. Таксама на новых, якія ўзніклі пасля пажараў і ўраганаў, і на тэрыторыях, якія былі толькі што далучаныя да лясной гаспадаркі.

Пасля заняцця Жэмласлава бальшавікамі я прадставіў Галоўнаму праўленню Фонду ацэнку жэмласлаўскіх лясоў. У ёй гаворыцца пра значную плошчу прагалінаў і не пакрытых лесам высечак, якая ў некалькі разоў перавышае плошчу гэтых земляў у цяперашні момант. Прычынай гэтай недакладнасці з'яўляецца тая акалічнасць, што для ацэнкі патрэбны дакладныя дадзеныя. У апошні раз яны былі атрыманы ў 1932 годзе пры распрацоўцы плана, імі я і карыстаўся. На самай справе мы пакінулі не пакрытымі лесам толькі землі, на якіх былі распаўсюджаны лічынкі хрушчоў, у дзял. 1, 2 і 33, бо перад тым як іх засадзіць, патрэбна ачыстка ад шкодніка. Гэтая тэрыторыя не перавышае цяпер 10 га. Спосабы аднаўлення лясоў, якія прымяняюцца ў Жэмлаславе, пераважна штучнае аднаўленне, нельга лічыць канчаткова ўсталяванымі. Усюды на Крэсах, дзе да вайны ў лясной гаспадарцы панавала сістэма прарэджвання, яшчэ занадта мала мясцовага вопыту ў вобласці аднаўлення лясоў пры вядзенні гаспадаркі метадам высечкі.

5. Догляд за лесам

Ачыстка і працярэбліванне - працэдуры вельмі патрэбныя, але пры няправільным правядзенні небяспечныя для лесу - праводзіліся ў жэмласлаўскіх лясах з 1925 годзе на ўсё большых плошчах. Акрамя агульнавядомага прынцыпу працярэблівання частага і рэдкага, выкарыстоўваліся таксама іншыя, такія як: вызначэнне дрэваў для працярэблівання асабіста кіраўніком, высечка з платай за плошчу, уключаючы вынас падрыхтаванага матэрыялу на дарожкі, прадугледжваныя для вывазу (каб пазбегнуць шкоднага ўезду фурманак унутр дрэвастою), выраб з вынесеных на дарожкі дрэваў адпаведнага асартыменту: паліва, крапежны лес або галлё за здзельную плату. Абчэсванне, або выдаленне сухіх сукоў, прымянялася ў Жэмлаславе ў вялікіх маштабах з 1938 года.

6. Эксплуатацыя лясоў

Эксплуатацыя жэмласлаўскіх лясоў на працягу доўгага часу праводзілася самастойна і за ўласны кошт. Гэта значыць выраб, вываз і перадача асобных відаў драўніны паводле ўмоваў, заключаных непасрэдна з пакупніком або экспарцёрам. У апошнія ж гады лічылася, што лепш прадаваць без падзелу на асобныя віды, у вырабленым выглядзе, у лесе ці на беразе ракі Гаўі. Прычынай змены спосабу продажу было меркаванне, што купцы драўніны лепш ведаюць лясны рынак і, атрымліваючы больш высокія прыбыткі за асобныя віды, у стане заплаціць Жэмлаславу больш высокую агульную цану. Паўплывала на гэтую змену спосабу продажу таксама і патрэба найхутчэйшага атрымання платы за дрэва, таму гэта былі адначасова фінансавыя акцыі і пазыкі. Трэба тут заўважыць, што цэны, якія плацілі купцы за жэмласлаўскае дрэва, заўсёды былі вельмі добрыя, і гэта дзякуючы спосабу продажу, які прымяняў адміністратар, пан Зыгмунт Рушчыц. У вытворчым працэсе выкарыстоўвалі мясцовых бракаўшчыкоў, не звязаных папярэдняй службай з ляснымі купцамі. У зімовы час для працы ў лесе ў нас пастаянна быў лішак працаўнікоў з суседніх вёсак. Для ашчаджэння выдаткаў на транспарт карысталіся сплавам па рацэ Гаўя. З гэтай мэтай трэба было ў першыя гады ачысціць яе, а таксама атрымаць ад патрэбных уладаў прызнанне Гаўі сплаўнай ракой з-за існавання на ёй некалькіх млыноў. Самастойная эксплуатацыя прынесла маёнтку вялікую матэрыяльную выгаду. Гэта відаць з рахунковых справаздачаў, асабліва ў тыя гады, калі былі ліквідаваныя сэрвітуты і эксплуатавалася большая колькаць драўніны.

7. Дробны продаж

Каб выкарыстаць сухастой, вываратні і ламачча, пакуль яны яшчэ не страцілі цалкам сваёй вартасці, я асабіста праводзіў штогод нумарацыю гэтых дрэваў з вымярэннем і ацэнкай на пні і атрымаў дазвол на іх выдаленне. Іх продаж адбываўся такім чынам, што пакупнік называў у канцылярыі нумары дрэваў, якія хацеў купіць. Для продажу мясцоваму насельніцтву былі вызначаныя два дні ў тыдзень, калі пакупнік напэўна мог застаць мяне ў канцылярыі. Гэты дробны продаж дрэва з года ў год змяншаўся. Адной з прычынаў гэтага была ўсё большая ўласная патрэба маёнтка ў паліве і будаўнічым матэрыяле. Другой - нізкі ўзровень цэнаў пры дробным продажы ў суседніх дзяржаўных лясах. Лічу, аднак, што такі стан рэчаў, гэта значыць прыпыненне дробнага продажу сялянам пры недахопе торфу на апал, мог бы ў будучыні прывесці да масавых крадзяжоў. Таму добра, што жэмласлаўскі бровар перайшоў на каменны вугаль.

8. Пабочнае выкарыстанне

Пабочнае выкарыстанне - гэта збор ягад і грыбоў. Навакольнаму насельніцтву на гэтую мэту прадавалі гадавыя карткі, беручы па 30 грошаў з чалавека за сезон. Пасля ліквідацыі сэрвітутаў выпас жывёлы, акрамя жывёлы леснікоў, увогуле не практыкаваўся ў жэмласлаўскіх лясах. Спробы ўвядзення выпасу ў лесе маёнткавай жывёлы сустракалі рашучы пратэст кіраўніка лясной гаспадаркі.

ІХ. Задачы, звязаныя з асаблівым характарам уласнасці

1. Паказальна-рэпрэзентатыўныя

Дарогі, масты, агароджы, равы. Штогод праект бюджэту меў нявілікі расходны пункт на рамонт дарог. Гэтая сума выкарыстоўвалася на ўпарадкаванне іх паверхні, выкопванне равоў, рамонт мастоў і г. д. Акрамя таго, дарогі абсаджваліся ліпамі, дубамі, белымі соснамі (pinus strobus), кедрамі ( pinus cembra), лістоўніцамі і каліфарнійскімі клёнамі. Уздоўж іх высейваўся таксама шматгадовы лубін і дрок. Гэтая праца была распачата на галоўных дарогах Жэмласлаў - Дзевянішкі, Жэмласлаў - Юрацішкі і Жэмласлаў - Сурвілішкі. Гэтыя дарогі як гмінныя або павятовыя павінны трымацца ў парадку за кошт органаў мясцовага самакіравання. Аднак існавала пэўная чарговасць у выкананні імі дарожных працаў, а мы не маглі чакаць іх завяршэння. Гэтыя працы мы толькі пачалі, і ў гэтай галіне засталося шмат чаго зрабіць. Так, напрыклад, павінна была ўпарадкоўвацца дарога ва ўр. Балтуцёва з накіраваннем дарогі з вёскі Высоцкія да леснічоўкі Балтуцёва праз сярэдзіну дзял. 12, 11 і 10. Бюджэтам прадугледжвалася таксама пэўная сума на выкопванне межавых равоў каля 1 км у год пры агульнай даўжыні межаў 30 км. Выкопваліся таксама асушальныя канавы на лугах, якія даваліся ў якасці натураплаты палясоўшчыкам.

2. Леснічоўкі

У 1932 годзе ў Шалашове пабудавана новая леснічоўка са стадолай і аборай, а ў 1939 годзе было закончана будаўніцтва леснічоўкі з двума пакоямі ў Рудні, а таксама аборы пры ёй. У 1936 і 1937 гадах былі пастаўлены новыя бетонныя студні ў трох лясных старожках: у Галынцы, Дабраўлянах і Балтуцёве. На працягу доўгага часу, з 1928 года, праектавалася будаўніцтва ў Жэмлаславе жылога дома для кіраўніка. З-за адсутнасці адпаведнага памяшкання старэйшы ляснічы жыў увесь час у фальварку Гута, за 3 км ад цэнтра лясоў. Штодзённа раз, а часта і двойчы на дзень, акрамя выездаў у лес, ён павінен быў ездзіць у канцылярыю ў Жэмлаславе, на што непатрэбна страчваўся час.

3. Гадавальнік

Як ужо было сказана вышэй, адзін з гадавальнікаў быў большы за іншыя і змяшчаў чатыры дзялянкі:

1. Дзялянка раслінаў на жывыя агароджы. Тут вырошчвалі кусты: іргу яйкападобную ( amelanchier vulgaris), акацыю сібірскую, называную таксама жоўтай ( caragana arborescens), ляшчыну звычайную буйнаплодную ( corylus avellana), іргу звычайную ( cotoneaster integerrima), глог калючы ( crataegus oxyacantha), айву японскую ( cydonia japonica), брызгліну бародаўчатую ( evonymus verrucosus), бружмель татарскі ( lonicera tatarica), тутоўнік белы ( morus alba), белую акацыю ( robinia pseudoacacia), снежнаягаднік белы ( symphoricarpos racemosus), каліну звычайную ( viburnum opulus). На той жа дзялянцы для абсаджвання дарог былі з ліставых дрэваў клёны (гінала, каліфарнійскі, татарскі), конскі каштан, райская яблыня, некалькі відаў таполі, дуб чырвоны і салодкая рабіна, з хваёвых: туя і віргінскі ядловец.

2. Дзялянка раслінаў на корм для жывёлы. Раслі тут: земляная груша, яравыя, лубін шматгадовы і дрок.

3. Дзялянка раслінаў для лесанасаджэння на пустэчах. Знаходзіліся у яе галоўныя віды вербалозу (вярба міндальная, пурпуровалістая, спі ральная), а таксама вярба каспійская.

4. Дзялянка лясных раслінаў. З ліставых былі тут клёны, вольха, абодва віды бярозы, граб, бук, ясень, абодва віды дуба і некалькі відаў ліпаў. З хваёвых: піхта каўказская, тры віды лістоўніцы (польская, сібірская і японская), кедр, сасна белая, сасна жоўтая (pinus ponderosa), ціс, акрамя сасны і яліны, чаромха амерыканская. Гэты гадавальнік меў выключна паказальны характар, тым больш што не было пакупнікоў на расліны.

4. Удзел старэйшага ляснічага ў з'ездах леснікоў

Я ўдзельнічаў за кошт маёнтка ва ўсіх з'ездах членаў Аддзялення ўсходніх земляўПольскага ляснога таварыства, таксама як і ў з'ездах і паездках леснікоў Віленшчыны і Навагрудчыны, якія прывялі да ўзнікнення гэтага аддзела. Ён быў арганізаваны ў процівагу іншым арганізацыям леснікоў, падатлівым на ўплыў пана Ларэта, і аб'ядноўваў усіх абаронцаў лесу пад кіраўніцтвам князя Людвіка Чацвяртынскага. На з'ездах у Лідзе і Навагрудку мы праслухалі некаторыя рэфераты і дыскуціравалі па іх тэме. Адбыліся таксама з'езды, звязаныя з паездкамі ў лясы маёнткаў Жалудок, Нясвіж і Уселюб, каб пазнаёміцца з вядзеннем у іх лясной гаспадаркі. Таксама як іншыя паездкі: прысвечаная некаторым пытанням падсочкі сасны ў маёнтку Жалудок і ў Масты, на прадпрыемствы Канапацкага па вытворчасці фанеры.

Таксама я ездзіў з чыноўнікамі Віленскай дырэкцыі дзяржаўных лясоў на ўрадавы лушчыльны завод паблізу ад Гродна. Падчас паездак дыскуціравалі тут жа на аб'ектах пра многія актуальныя лясныя праблемы. Пазбаўлены ўмення выступаць публічна як прамоўца, я абараняў свае погляды ў прыватных размовах і ў некалькіх выпадках дачакаўся іх пацверджання. Між іншым гаворка ішла пра тэхніку пасадкі паводле пастановаў Дырэкцыі дзяржаўных лясоў, а таксама пра неабходнасць густой сеткі вывазных дарог у месцах працярэблівання. Таксама я абараняў тэзіс першачарговага значэння: аб патрэбе адмовіцца, наколькі гэта магчыма, ад штучнага аднаўлення нашай цудоўнай мясцовай пароды сасны з мэтай выратавання яе ад знішчэння, а таксама пра неабходнасць пошуку больш дзейсных спосабаў паскарэння натуральнага аднаўлення.

За кошт Фонду я паехаў таксама ў 1937 годзе ў Берлін на сусветную паляўнічую выставу па справе гадоўлі баброў. Паколькі немцы ў тым самым годзе заснавалі сваю першую ферму па гадоўлі гэтых звяркоў, то ад іх немагчыма было нічога даведацца. Затое багаты матэрыял дала мне паездка ў запаведнік на 14000 га пад назвай Шорфхайдэ паблізу ад Берліна, а па дарозе назад - у познанскія лясы. Шмат даведаўся па пытанні ўвядзення ліставога падлеску ў сасновым дрэвастоі на бедных глебах. Таксама я падтрымліваў пастаянны кантакт з Дырэкцыяй дзяржаўных лясоў у Вільні, атрымліваючы паведамленні пра новыя плыні і распараджэнні дырэкцыі. Разам з настаўнікамі агульнаадукацыйных школаў Суботніцкай гміны я арганізоўваў для дзятвы свята лесу з пасадкай дрэўцаў і паходам у лес.

Х. Навуковыя задачы

1. Навучанне практыкантаў

Да гэтага роду выдаткаў трэба залічыць сумы на ўтрыманне студэнтаў, якія на працягу многіх гадоў праходзілі практыку ў Жэмлаславе. Гэта былі студэнты лясных факультэтаў Львоўскага і Познанскага універсітэтаў. Паколькі практыка адбывалася летам, яны не маглі азнаёміцца з працамі па аднаўленні і эксплуатацыі лесу. Аднак пазнаёміліся з вытворчасцю насення і працай у гадавальніках, даследавалі ступень распаўсюджвання лічынак хрушчоў у месцах, якія падлягалі лесанасаджэнню, вучыліся вызначаць месцы працярэблівання і ацэньваць стаўку, нумаруючы і сартуючы дрэвы, якія падлягалі высечцы.

У Жэмлаславе таксама штогод праходзілі сельскагаспадарчую практыку студэнты-аграрнікі з УСБ. Я меў указанне азнаёміць іх з галоўнымі дырэктывамі лясной гаспадаркі. У час супольных аб'ездаў лесу я тлумачыў ім гэтыя задачы наступным чынам (прыводжу гэты ўрывак, бо ён атрымаў адабрэнне з боку выдатных леснікоў):

1) Разыходжанне ў цане самага лепшага і самага горшага дрэва дзесяцікратнае, таму задачай лесніка з'яўляецца гадаванне як мага большай колькасці лепшага дрэва;

2) На 1 га высаджваецца 10000 саджанцаў, высякаецца 400 дрэваў. Розніца ў колькасці адсейваецца і гіне на працягу 100 гадоў жыцця лесу. Задачай лесніка з'яўляецца выкарыстанне гэтых 9600 штук перш чым яны сапсуюцца;

3) Кожны лес утрымлівае плошчы, залічаныя да лясных, але пазбаўленыя дрэвастою. Трэба гэтыя плошчы як найхутчэй засадзіць лесам;

4) У кожным лесе ёсць дрэвастоі з малой шчыльнасцю, прарэджаныя, малапрадуктыўныя. Трэба дбаць пра тое, каб іх у першую чаргу высякаць на стаўку і шляхам аднаўлення замяняць дрэвастоямі з нармальнай прадуктыўнасцю.

2. Даследчая дзейнасць

Лясной даследчай дзейнасці ў прамым значэнні гэтых слоў у Жэмлаславе не было. Сп. інспектар Ул. Каткароўскі сцвярджаў нават у 1935 годзе, што лясная адміністрацыя ў Жэмлаславе не ў стане займацца гэтай праблемай. А Таварыства ўсходніх земляў, якое збіралася заснаваць у Свіслачы Інстытут навуковых даследаванняў прыватных лясоў, планавала прызначыць на гэтую тэрыторыю ажно чатырох спецыялістаў. У мяне іншае меркаванне. Бо я лічу, што лясная даследчая дзейнасць менш складаная ў правядзенні, чым сельскагаспадарчая. Перш за ўсё таму, што кантроль доследных участкаў праводзіцца не штогод. Вельмі важна выбраць актуальную тэму. Я бачыў доследныя ўчасткі вядомага Швапаха ў надлясніцтве Лапухоўка каля Познані. На іх займаліся экзатычнымі відамі раслінаў і рознымі спосабамі пасадак. Гэтыя тэмы ўжо адышлі ў мінулае. Але ніколі не забуду ўражання, якое на мяне зрабілі доследныя ўчасткі сасны з насення рознага паходжання ў лесе Петра-Разумоўскай акадэміі, дзе я вучыўся.

У 1936 годзе, згодна з указаннямі старшыні Фонду сенатара Зыгмунта Юндзілы, я распачаў спробы ўвядзення ліставога падлеску ў сасновым дрэвастою. Гэта напаткала яўнае неадабрэнне тутэйшых леснікоў, якія лічылі, што жэмласлаўскія глебы настолькі бедныя, што штучна ўведзены падлесак загіне. Калі ў 1937 годзе я быў у Берліне і Познані, я пераканаўся, што гэты вопыт на Захадзе стаіць у парадку дня. У Жэмлаславе былі зроблены спробы высаджваць у якасці падлеску ў сасновым дрэвастоі цэлага шэрагу розных ліставых відаў, такіх як граб, бук, дуб, чаромха амерыканская і ліпа. Гэта быў ужо пачатак даследчай дзейнасці, не хапала толькі каталагізавання гэтых спробаў і замацавання глебы за доследнымі ўчасткамі. Гэтаксама можна залічыць да даследчай дзейнасці спробы барацьбы са шкоднікамі шляхам спрыяння размнажэнню птушак праз вывешванне для іх шпакоўняў. Пры выкананні задачаў рэпрэзентатыўнага, паказальнага і навуковага характару заўсёды перашкаджала пэўная чарговасць выканання працы, што вынікала з абмежаваных фізічных і фінансавых магчымасцяў. Заўсёды першынство мела ахова лясоў, задавальненне патрэбаў маёнтка ў драўніне, выкананне лесанасаджэнняў, якія былі прадугледжаны планам і былі патрэбны для дзяржаўных лясоў.

Не ўдалося мне стаць для Жэмласлава хаця б у невялікай ступені кімсьці накшталт дэ Бадэмара 103, але я аптыміст і не страчваю надзеі, што Жэмласлаў будзе вернуты Фонду. Не ведаю, хто тады будзе жыць, хто будзе далей кіраваць лясной гаспадаркай. Хацеў бы таксама зафіксаваць для будучага кіраўніка тое, што зроблена ў Жэмлаславе і што трэба было зрабіць. Такім чынам, не была закончана камасацыя. Новы план лясной гаспадаркі трэба было б заснаваць на вымярэннях больш дакладных, чым па метаду квадратаў, гэта значыць, на вымярэннях паводле каардынатаў. Было б пажадана скласці карту глебаў. Даўно ўжо праектавалася невялікая метэаралагічная станцыя.

У сувязі з новым тыпам гаспадарання, трэба было б падзяліць лясную гаспадарку на тры часткі:

1) паркавая ва ўр. Лісічкі;

2) паводле метаду Б'ёле 104 з перыядычным вымярэннем усяго дрэвастою і скрупулёзным запісам выкарыстання лесу ва ўр. Клані і часткі дзял. 21, 23, 25 і 27;

3) частка, якая падлягае высечцы і прарэджванню, з вузкімі ўчасткамі на астатняй плошчы лясоў.

Аднаўленне ў апошняй частцы лясной гаспадаркі павінна быць заснавана на натуральным аднаўленні, у першую чаргу на найбольшым выкарыстанні існуючага маладняка з прымяненнем прыёмаў, што паскараюць натуральнае аднаўленне. Далейшае павелічэнне плошчы працярэблівання, перш за ўсё чыстак, трэба праводзіць згодна з указаннямі швейцарскага вучонага, прафесара Шэдэліна з Базеля, выдатнага лесніка і раслінавода.

Барацьбу са шкоднікамі і пажарамі трэба было б яшчэ больш узмацніць. Каб абмежаваць уваход у лес пабочных асобаў, трэба скасаваць лішнія дарогі, выкапаць межавыя равы і г. д. Трэба захаваць сістэму эксплуатацыі, якая існавала да гэтага часу. Водная энергія Гаўі павінна быць выкарыстана для перапрацоўкі тонкага матэрыялу. Абавязкова трэба прывесці ў парадак лясныя дарогі.

Даследчая дзейнасць павінна быць прысвечана:

1) спосабам паскарэння натуральнага аднаўлення;

2) вывучэнню ўплыву паходжання сасновага насення з розных біятопаў;

3) спосабам паляпшэння баніціроўкі біятопаў шляхам увядзення розных ліставых відаў у якасці падлеску ў сасновым дрэвастоі.

Слабое дачыненне да лесаводства мелі спробы павелічэння колькасці звяроў у Жэмлаславе. Засноўваліся яны на кармленні казуль, зайцоў і курапатак, наладжванні кармушак, утварэнні невялікіх вадаёмаў, ахове ад браканьераў і тых, хто ставіць сілы на жывёлаў, вынішчэнні шкоднікаў. Шмат працы патрабавала таксама заснаванне ў 1937 годзе ў Жэмлаславе першай у Польшчы гадоўлі чорнага польскага бабра.

У заключэнне лічу сябе абавязаным адзначыць, што праца кіраўніка ў Жэмлаславе аблягчалася і была прыемнай дзякуючы адносінам да яе майго шматгадовага шэфа Зыгмунта Рушчыца. Ён злучаў руцінную адміністрацыйную працу з сяброўскімі адносінамі да падначаленых. Пры гэтым быў абаронцам лесу і нават пры самым цяжкім фінансавым становішчы сельскай гаспадаркі не імкнуўся да таго, каб павялічыць высечкі.

Інжынер Генрык Оскар Грунэр,

Вільня, 1939/40


Ад сябе дадам некалькі слоў. Адам Ларэт (1884 - 1939) быў па прафесіі інжынерам-лесніком і спецыялізаваўся на ладзе лясоў. У 1925 годзе стаў дырэктарам варшаўскай дырэкцыі Дзяржаўных Лясоў - першым на гэтай пасадзе. Адам Лорэт між іншым правёў першую інвентарызацыю лясных зaпaсaў дзяржавы і арганізаваў новую дрaўляную прaмысловaсьць.Пасля 17 верасня 1939 году раздзяліў лёс шматлікіх лясных працаўнікоў і іх сем'яў на Усходзе. Саветы затрымалі яго ў Налібоках і пасадзілі ў арэшт у Валожыне. Застрэлены, а пасля абрабаваны НКВД каля Валожына, ён пахаваны каля гораду.

Савецкія агрэсары ў першай вялікaй дэпaртaцыі 10 лтaгa 1940 году вывезлі нa Сібір і ў Кaзaхстaн 45469 леснікоў і лясных прaцaўнікоў(74,5% з усіх прaцуючых нa усходзе), a тaксaмa 67791 членaў іх сем'яў. Толькі дa ліпеня 1941 году aд мaрозу, голaду, хвaроб і знямогі пaмерлa больш чым 11500 леснікоў. З мaбілізaвaных нa чaс вaйны леснікоў - aфіцэрaў, 724 было зaбітых у Кaзельску, у турмaх Белaрусі(пaхaвaныя ў Курaпaтaх) і Укрaіны (пaхaвaныя ў Быкоўні)


Аб гадоўлі баброў на Віленшчыне

У 1937 годзе я атрымаў ад праўлення Фонду дазвол выдаткаваць 3000 злотых на заснаванне гадоўлі чорнага бабра. Пачаткі гэтай гадоўлі былі такія. Яшчэ калі я быў маладым хлопцам і жыў у бацькоўскім маёнтку Шашымарове, я цікавіўся бабрамі. Аднак баброў у Цэнтральнай Расіі ў дзікай прыродзе не было ўжо шмат стагоддзяў. У Польшчы тэрыторыяй, якая сведчыла пра некалі шырокае распаўсюджанне гэтай жывёлы, было Палессе. Яго тэрыторыя ідэальна падыходзіла для біятопа і развіцця баброў. Функцыянавала яшчэ шмат назваў, звязаных з бабрамі, якіх не так даўно можна было сустрэць там. Верагодна, яны былі вынішчаны рускімі салдатамі з Сібіры падчас вайны. На рацэ Лань недалёка ад Лунінца я бачыў месцы, дзе калісьці стаялі дамы баброўнікаў, якія даглядалі баброў. У час маіх вандровак уздоўж лясных ручаёў я часта правальваўся нагамі ў бабровіны - старыя, часткова заваленыя бабровыя трубы. Можна было спаткаць людзей, у якіх было чорнае бабровае футра, але жывыя звяркі не сустракаліся.

У першы раз пра жывых баброў у Польшчы я пачуў у 1923 годзе. Сляды іх дзейнасці знайшлі ў мясцовасці Баброва Лука на Нёмане і даставілі ў маёнтак Шчорсы графа Храптовіча-Буценева. Міністэрства сельскай гаспадаркі пачало збіраць усе звесткі пра з'яўленне слядоў жывых баброў. Яны паходзілі з месцаў, якія не адпавядалі тыповаму біятопнаму распаўсюджанню баброў (паблізу ад людскіх паселішчаў, у наваколлі палёў і лугоў). Праўдападобна, што дзякуючы гэтаму, нешматлікія экзэмпляры не былі вынішчаныя сібірскімі стральцамі.

Я сам заявіў пра некалькі месцаў з'яўлення баброў: паблізу ад вёскі Белае Азярцо каля Іўя і ў Крулеўшчыне на Беразіне. Міністэрства сельскай гаспадаркі даручыла некалькім вучоным з Дзяржаўнай рады па ахове прыроды даследаваць усе лакалізаваныя выпадкі. Сярод гэтых вучоных былі прафесар Уладзіслаў Шафер і прафесар Эдвард Шэхтэль з Познані, спецыяліст па паляванні і рыбаводстве. У календары паляўнічага на 1925 год з'явіўся пералік паасобных стаянак баброў, у суме - 250 месцаў. Больш за ўсё іх было на рацэ Шчары, прытоку Нёмана. Спецыяльным рашэннем урада знойдзеныя бабры былі ўзяты пад ахову праз стварэнне мясцовых запаведнікаў. У гэтых месцах карыстанне зямлёй падлягала абмежаванням. Напрыклад, было забаронена карыстацца сенажацямі паблізу ад бабровых хаткаў. Лясныя вартаўнікі, якія займаліся аховай баброў, павінны былі прэміравацца за добрую апеку над імі. Пра ўсе выпадкі пашкоджання хаткаў ці забойства бабра трэба было абавязкова паведамляць, гэтае патрабаванне датычылася таксама і ўладальнікаў земляў, на якіх сустракаліся бабры. Аднак гэта былі пустыя прадпісанні, таму што практычна не існавала ніводнай кантралюючай установы. Былі заснаваныя таксама запаведнікі ў дзяржаўных лясах, дзе бабёр меў больш адпаведныя яму ўмовы. Адзін з такіх запаведнікаў узнік у Бухажэве на Памор'і, у ніжнім цячэнні Віслы. Аднак у яго былі прывезены звяркі са Швецыі. Былі яны, можа, не толькі менш каштоўныя, чым нёманскі бабёр, але маглі прывезці на нашу зямлю розныя невядомыя хваробы. Бабры не прыжыліся, захварэлі і, што найгорш, іх выпусцілі на волю. Не ведаю, які быў іх далейшы лёс.

Як я ўжо ўзгадваў, першыя пасля вайны сляды існавання баброў былі знойдзены ў Бабровай Луцэ на тэрыторыі маёнтка Шчорсы. Тэрыторыя гэтая займала 15 га зямлі паміж сялянскімі палямі і сенажацямі на беразе Нёмана. На ёй знаходзілася некалькі невялікіх азёраў, акружаных кустамі вербалозу. У 1929 годзе там жылі чатыры пары баброў, і такі стан захоўваўся на працягу доўгага часу. Пэўна, маладое патомства пасля таго як было выгадавана, вандравала кудысьці ў іншыя месцы. Некаторыя гінулі ад рук браканьераў, пераважна, аднак, ад рук рыбакоў, якім бабры псавалі сеткі. Больш чым бабровае футра, жадалі здабыць залозы звярка. Іх можна было без праблемаў прадаць яўрэю-гандляру. Такі стан рэчаў вельмі непакоіў людзей, зацікаўленых будучыняй баброў у Польшчы.

Пра прысутнасць баброў на дадзенай тэрыторыі сведчаць абгрызеныя кусты вербалозу. Бабры не адходзяць далёка ад сваёй сядзібы, таму лёгка знайсці бабровыя хаткі або канал (трубу) каля берага ракі. Бабёр дакладна захоўвае дзённы расклад часу. Пакідае свой дом у вызначаную гадзіну ў залежнасці ад пары года. Ноччу ён заняты ў першую чаргу ежай, а потым працай: папраўкай хаткі, будаваннем плацінаў, позняй восенню - збіраннем запасаў на зіму. Паміж ставамі і маленькімі азёркамі будуе каналы. На сушы сцежкі, якія вядуць да месцаў, дзе сабраныя запасы, адпаведна падрыхтаваныя: ямкі запоўненыя, а ўзгоркі згладжаныя. На працягу дня бабёр сядзіць у сваёй хатцы, паводзячы сябе вельмі свабодна. Калі прыкласці вуха да зямлі, паблізу ад яго пабудоваў, можна пачуць мармытанне маці і плач яе дзяцей. У гэты час звяркі могуць стаць лёгкай здабычай браканьераў, а тым самым існуе пагроза натуральнаму размнажэнню баброў у большым маштабе.

Сярод спецыялістаў існавала таксама думка, што наш чорны бабёр мог быць каштоўным пушным зверам па прычыне таннай пушніны і магчымасці атрымання добрага жывёлагадоўчага матэрыялу ў натуральных умовах. Прафесар Шэхтэль расказваў мне, што пра чорнага бабра ў Польшчы ён даведаўся ўпершыню ад канадскіх жывёлаводаў. Яны хацелі атрымаць ад нас жывёлагадоўчы матэрыял. Прафесар зацікавіўся гэтай справай і неўзабаве ўжо ведаў, што чорныя бабры часта сустракаюцца на Нёмане на адрэзку ад Гродна да Стаўбцоў. Ён лічыў пры гэтым, што чорны бабёр утварае асаблівую разнавіднасць і выказваўся за стварэнне гадоўлі чорнага бабра.

Яна павінна была выконваць наступныя заданні:

1) вытворчасць жывёлагадоўчага матэрыялу для тэрыторый, дзе бабёр быў цалкам вынішчаны;

2) аднаўленне існуючых бабровых пасяленняў шляхам увядзення новага жывёлагадоўчага матэрыялу, дзякуючы чаму можна прадухіліць адмоўныя вынікі аднароднай гадоўлі;

3) вытворчасць жывёлагадоўчага матэрыялу для новых бабровых фермаў.

Мяне асабіста зацікавілі яшчэ дзве справы: наколькі малымі могуць быць запаведнікі, якія яшчэ забяспечваюць размнажэнне баброў, і ці з'яўляецца чорны бабёр асабліваю разнавіднасцю.

У 1928 годзе было прынята рашэнне заснаваць гадоўлю баброў. Я, акрамя жэмласлаўскіх лясоў, кіраваў лясамі Сіхне-Слатвінскіх. У Замошы, адным з пяці маёнткаў на верхняй Беразіне, былі бабры. Маёнтак займаў тысячы гектараў даволі дзікіх тэрыторый, якія складаліся з шырокіх нізінаў, балоцістых лугоў і тваняў. У яго цэнтральнай частцы знаходзілася ўзвышша плошчай 300 га, зарослае ліставым лесам і цяжкадаступнае. Там жылі рысі, з'яўляліся ласі. Праз лес працякаў невялікі ручаёк, які быў адпаведным месцам для заснавання гадоўлі баброў. Летам было цяжка трапіць у гэтае месца з-за балотаў. Таму я распарадзіўся пабудаваць над імі масткі даўжынёю 2 км, падобныя да тых, што ёсць на Палессі. Мы выбралі таксама месца для доміка, у якім павінен быў пасяліцца вартаўнік.

На свабодзе бабры жылі на 3 км далей па Беразіне. Рака там шырынёй усяго толькі 2-3 м і цалкам зарослая трыснягом, сярод якога ляжалі паваленыя ствалы старых дрэваў. Гэта сапраўдны рай для дзікіх качак, аднак, нам цяжка было пасоўвацца на лодцы ўперад. На развалінах камлёў чорнай вольхі мы знайшлі тры жылыя бабровыя хаткі, а затым яшчэ некалькі пустых. Тут мы збіраліся злавіць дзве пары баброў, якія павінны былі стаць пачаткам нашай гадоўлі. У 1929 годзе я адмовіўся ад кіравання лясамі Слатвінскіх, а майго наступніка гадоўля баброў не цікавіла. Месца на Беразіне было занесена ў спіс запаведнікаў, што, на жаль, не ўсцерагло звяркоў ад гібелі. Мясцовыя сяляне знішчылі бабровыя хаткі, лічачы, што звяркі перашкаджалі ім у карыстанні сенажацямі.

Потым я прыняў кіраўніцтва лясамі маёнтка Шчорсы графа Храптовіча-Буценева. Гэта быў абшар у 6000 га на беразе Нёмана за 40 км ад Навагрудка. Разам з прылеглымі лясамі Налібоцкай пушчы ён ствараў лясны комплекс плошчай 40000 км2. Першы раз я прыехаў у гэты маёнтак у 1923 годзе ў сувязі з арганізацыяй яго лясной гаспадаркі. Менавіта тады там былі адкрытыя сляды бабра, першыя пасля вайны. Пры гэтым быў прафесар Эдвард Шэхтэль, які настойваў на заснаванні гадоўлі. Хутка было знойдзена адпаведнае месца, купілі загараджальную сетку і выкапалі вадасховішчы. На жаль, польскія законы, якія дзейнічалі ў той час, забаранялі лавіць баброў нават для мэтаў жывёлагадоўлі. Я прайшоў праз розныя чыноўніцкія інстанцыі, нічога не дабіўшыся і страціўшы гады. У 1934 годзе я вярнуўся ў Жэмласлаў, а мой наступнік, гэтак жа, як і ў лясах Слатвінскіх, не цікавіўся бабрамі. Ён не выкарыстаў дазвол на перавоз жывёлаў (каб абмінуць законы, такім чынам было пазбегнута слова «злавіць»), і такім чынам праект гадоўлі баброў праваліўся.

У Жэмлаславе ў дзікай прыродзе не было баброў, але тут існавалі адпаведныя ўмовы для заснавання гадоўлі. Разам з прафесарам Шэхтэлем мы вырашылі гэтым разам давесці справу да канца. Пасля доўгага зноў хаджэння па інстанцыях у 1937 годзе я атрымаў адпаведны дазвол. Ад Праўлення Фонду я атрымаў на гэтую мэту 3000 злотых, чаго на пачатку было дастаткова. Дзякуючы таксама Фонду я паехаў на сусветную паляўнічую выставу ў Берлін. Немцы ўжо мелі лясны запаведнік баброў на Лабе (Эльбе) у Шофхайдзе, і адзін з яго жыхароў апынуўся на выставе. Я купляў усё, што было даступна ў друку па тэме баброў, таму што нам не хапала спецыяльнай літаратуры.

Набліжалася жэмласлаўская восень, і мы павінны былі паспяшацца з ловам баброў. Я купіў для абгароджвання запаведніка сетку з дроту таўшчынёй 3 мм і дзесяцісантыметровымі вочкамі. Пазней аказалася, што яна непрактычная. Для месца гадоўлі мы выбралі балоцісты луг на адлегласці 500 м ад Гаўі. З астатніх трох бакоў ён быў акружаны сасновым лесам. У самым глыбокім выразе лугу, каля самага лесу, з зямлі білі крыштальныя крыніцы, з якіх утвараўся ручай, што цёк у напрамку ракі. Гэта быў ціхі і вельмі прыгожы закуток. Прафесар Шэхтэль амаль усю гэтую тэрыторыю велічынёй у 4 га задумаў аддзяліць плацінай ад часткі лугу, што была бліжэй да ракі. Такім чынам узнікла б вялікае вадасховішча, у якім, акрамя баброў, можна было б гадаваць дзікіх качак і рыбу. Я пачаў больш сціпла. Былі падрыхтаваны два вадасховішчы плошчай 50-70 м2 і глыбінёй 1 м, якія ўвесь час напаўняліся вадой з ручая, што працякаў там.

Познанскі універсітэт прыслаў нам канадскія сілы на баброў, і я адправіўся па звяркоў з двума палясоўшчыкамі. Спачатку аўтобусам, а потым вузкакалейкай мы даехалі да Любчы на Нёмане. Адтуль мы рушылі на 25 км уверх па рацэ. Бабры жылі тут у трубападобных норах, зробленых у высокім гліністым беразе Нёмана. Паводле інструкцыі з англійскага падручніка, мы паставілі пастку паблізу ад адтуліны нары, у 15 см пад паверхняй вады. Ужо ў першы вечар пастка зачынілася, але прычынай гэтага была галіна, якая трапіла ў яе. Бабры зрабіліся чуйнымі, і, хаця кожны вечар мы расстаўлялі сілы перад новымі адтулінамі, не было ніякага выніку.

За бабрамі на Нёмане можна было назіраць уволю штодзень. Падобныя да чорных цурбаноў, яны пераплывалі раку ўпоперак. Выпраўляліся таксама на больш далёкія прагулкі ўверх ці ўніз па цячэнню, абыходзячы нашыя сілы. Час мінаў, а я не ведаў, што рабіць. Урэшце мне прыйшло ў галаву знайсці браканьера, які калісьці лавіў баброў. Прыйшоў адзін такі селянін і сказаў, каб патрымалі мяшок з тонкай драцянай сеткі перад самым уваходам у нару. Потым на месцы, дзе, як меркавалася, знаходзілася гняздо звяркоў, ён некалькі разоў моцна падскочыў. Бабёр хутка пакінуў сваё жыллё і трапіў у мяшок. У хуткім часе мы злавілі чатырох баброў. Першы з іх быў чорны стары самец з вялікай колькасцю шрамаў на скуры і з пакалечанай пысай. З яго павінен быў быць выдатны ваяр. У другога, маладога самца, было залацістае цёмна-карычневае футра, якое праз два гады ў нашай гадоўлі зрабілася амаль чорным. Наступнымі бабрамі была чорная пара. І таксама першым выйшаў самец, галава сям'і. Гэтыя паводзіны звяркоў дазвалялі нам лёгка вызначаць пол, што з'яўляецца даволі складаным з-за анатамічнай будовы палавых органаў баброў. Злоўленую пару мы ўпусцілі ў домік палясоўшчыка. Удзень яны сядзелі, прытуліўшыся адзін да аднаго пад ложкам. Уначы спрабавалі перагрызці драўляныя дзверы, сцягнулі коўдру з ложка і зрабілі сабе з яе мяккае лежбішча.

У вузкіх драўляных скрынках мы перавезлі баброў у Жэмласлаў. З-за таго, што ў нас яшчэ не было замоўленай сеткі, мы змясцілі звяркоў у памяшканні з цэментавай падлогай. У сярэдзіну паставілі вялікі жалезны кацёл з вадой, у які вёў уваход з дошак. Хапіла раз нават сілай паказаць бабру дарогу да вады, і потым ён знаходзіў яе сам. Вада штодзень мянялася, а ежай баброў былі галінкі асіны. На дзень для пары была падрыхтавана перавернутая скрынка з трыма сценамі. Яе выклалі саломай, якую бабры неўзабаве замянілі шчэпкамі ад асіны. Астатнія два самцы знаходзіліся ў тым жа самым памяшканні, аддзеленыя адзін ад аднаго драўлянымі перагародкамі. Некалькі разоў яны перагрызалі іх, люта змагаючыся паміж сабой.

Урэшце мы атрымалі з завода сетку. Бабры былі пераведзеныя ў тры загарадкі плошчай каля 70 м2, з якіх каля 20 м2 было пад вадой на глыбіні 1 м. Для жылля былі прызначаны перавернутыя скрынкі памерам 1х1х0,6 м. Выхадная труба памерам 40х50 см і даўжынёй 1 м заканчвалася на ўзроўні 15 см пад вадой. У ёй былі зманціраваныя папярэчныя планкі, каб жывёлам было лепш рухацца. Пазней дахі скрынак не прыбіваліся цвікамі, а падымаліся пры дапамозе шастоў. Паміж скрынкай і выхадной трубой была зроблена засаўка. Гэта дазваляла схапіць бабра ў пажаданы момант, каб праверыць яго здароўе, узважыць, пазначыць ці перавесці ў іншую загарадку. Спачатку скрынкі мы таксама абклалі сеткай, але з занадта вялікімі вочкамі. Маладыя бабры падкопвалі зямлю пад сеткай і пралазілі туды і назад праз драцяныя вочкі. Падрослыя, яны маглі б у іх засесці, і гатова няшчасце. Мы пераканаліся на вопыце, што бабёр з лёгкасцю разрываў дрот таўшчынёй 1 мм, але ўжо з 1,75 мм не мог справіцца.

Усе мае важныя запісы, звязаныя з гадоўляй баброў, я страціў у 1939 годзе. Таму прыводжу тое, што запомніў. Агароджа ў загарадках была вышынёй 60 см. Ніжні край сеткі павінен быць загнуты пад зямлёй унутр на глыбіню 30 см. Сетка павінна быць моцна нацягнутая, інакш бабры могуць выбрацца вонкі праз вочкі памерам у 10 см. Перад перанясеннем баброў у новыя загарадкі, жадаючы праверыць стан агароджы, я ўпусціў у адну з іх бабра. Праз два дні выявілася, што звярок знік. Мы пачалі шукаць яго ўздоўж ручая. На адлегласці 100 м мы знайшлі надгрызеную галінку вярбы, а за 60 м далей - наступную. Бабёр дабраўся да Гаўі, і мы выправіліся за ім па ходу ракі. Недалёка быў млын, перашкода, якую цяжка пераадолець бабру. Гэты адрэзак мы аглядалі вельмі ўважліва. У пэўны момант палясоўшчык заўважыў, што пад коранем вярбы тырчыць бабровы хвост. Схапіў яго і разам з бабром зваліўся ў халодную ваду (быў лістапад). Сябар рушыў яму на дапамогу, і, трымаючы звярка за заднія лапы, выцягнулі яго на бераг. Так закончылася прыгода нашага маладога ўцекача, прычынай якой была слаба нацягнутая агароджавая сетка.

Штодзённай ежай баброў былі галіны асіны і вярбы, якія кожны тыдзень прывозіліся возам і складаваліся ў вадзе. З'ядалі яны таксама моркву. Зімой ежа выкладвалася каля палонак у лёдзе, якія знаходзіліся непадалёк ад скрынак. Пазней, калі жывёлы мелі больш свабоды і рухаліся на прасторы ў 1,5 га, я заўважыў, што яны карміліся таксама лугавымі травамі. Вартаўніком баброў стаў палясоўшчык на пенсіі, які пасяліўся ў пабудаваным каля загарадак невялікім аднапакаёвым доміку. У ім былі двайныя сцены з дошак, знутры ўцепленыя торфам. У сярэдзіне былі жалезная печка і ложак. Гэтага хапала нават у самыя вялікія маразы. Жадаючы злавіць яшчэ адну самку, мы адправіліся на тое самае месца на Нёмане. Там мы выпусцілі нашага старога бабра, але самкі не злавілі. Надышла позняя восень, вады ў рацэ прыбыло, і бабровыя каналы былі схаваны глыбока пад ёй.

Зіма прайшла ў тых жа самых штодзённых працах пры бабрах. Кармленне, прасяканне лёду. Вечарам па ежу з'яўляўся толькі адзін самец. У студзені мы заўважылі, што самец бегае за самкай. Хіба што, гэта былі залёты. У сакавіку да мяне прыйшоў узбуджаны палясоўшчык, кажучы, што ў бабровым пасяленні павінна было штосьці здарыцца. Самец пераносіў зямлю і драўніну на жыллёвую скрынку, каб уцяпліць яе. Пад канец мая ўжо было чуваць плач дзіцянятаў. Мы пераканаліся, што бабры могуць размнажацца нават на такой малой плошчы, як наша. 6 чэрвеня 1938 года бабры выкінулі ў ваду двух-трохтыднёвых мёртвых чорных дзіцянятаў. Я закансерваваў іх у спірце і выслаў у Познанскі універсітэт.

Пад канец чэрвеня маладыя бабры пачалі знаёміцца з наваколлем. Пасля захаду сонца яны з'яўляліся ў вадзе. Забаўна трымаючы хвасты ўверх, яны вучыліся плаваць. Пазней пакідалі загарадку праз дзесяцісантыметровыя вочкі сеткі і свабодна гарэзілі вонкі. Праз некалькі тыдняў я заўважыў, што маладыя вечарам хуценька пакідалі агароджу. Выглядала так, нібы яны асцерагаліся бацькоў і ўвогуле пазбягалі іх таварыства. Пры перабудове загарадкі выявілася, што маладыя бабры ўладкавалі сабе ўласнае сховішча. Яно было пад штучным гняздом, пад драцянай сеткай, якая ўтварала як бы падлогу загарадкі. Тым часам я наладзіў кантакт з французскім гадоўцам баброў, старэйшым ляснічым Жубэрам. Ад яго я даведаўся, што яго спробы гадаваць баброў у малых загарадках не ўдаліся, бо бацькі пазбаўлялі жыцця маладых. Так што я ўжо ведаў, адкуль у маладых страх перад старымі. Трэба было хутка аддзяліць дзяцей ад бацькоў або хаця б выдаліць аднаго бацьку.

Быў ужо верасень, і маладыя важылі па чатыры кілаграмы. Я падумаў, што яны ўжо могуць абыходзіцца без малака маці, і вырашыў аддзяліць іх ад бацькоў. Перавёў іх у асобную загарадку, агароджаную густой сеткай. Каб быць упэўненым, што без малака маці маладыя не галадаюць, мы ўзважвалі іх штотыдзень. Вага іх, аднак, не ўзрастала, нягледзячы на папаўненне ежы павялічаным дадаткам морквы. Яны былі галодныя, тое, што мы забралі іх у верасні з гнязда, было памылкай. Значыць, заставалася выдаленне бацькі. Я лічу, што матачная жывёла не паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да свайго патомства. Трэба, аднак, пазначыць звяркоў, каб выпадкам не выдаліць матачнага бабра. Тады, у верасні 1938 года, мы вымушаны былі зрабіць інакш. У распараджэнні ў нас была толькі адна дарослая пара чорных баброў. Ужо была гатовая вялікая загарадка плошчай 1,5 га, у якую мы перавялі старых і маладых баброў.

Вясной я ўпусціў у запаведнік трэцяга дарослага карычневага самца. Чорная пара ганяла яго, але на гэтай досыць вялікай тэрыторыі ён знаходзіў сабе месца, куды можна ўцячы. Дарослыя бабры рабілі каналы ў пясчаным беразе паміж лесам і нізінай. Маладыя пасяліліся ў падрыхтаваных для іх штучных гнёздах. У такой вялікай агароджы драцяная сетка, а дакладней краты з таўшчынёй дроту 2 мм, была пастаўлена траяка. На лузе ў бок Гаўі - на вышыні 1 м і з вочкамі па 15 см. 20 см было закапана перпендыкулярна ў зямлі з адгібам да 30 см, каб пазбегнуць падкопаў. У месцах асабліва небяспечных, каля ручая і пры паніжэнні тэрыторыі, частка, адагнутая пад зямлёй, была шырынёй 1 м. На сухой зямлі ў напрамку сасновага лесу быў пастаўлены плот з дошак вышынёй 2 м. З унутранага боку ён быў абабіты кратамі з вочкамі па 10 см да вышыні 60 см, а наступныя 20 см былі запушчаны перпендыкулярна ў зямлю.

Восенню 1938 года мы спрабавалі злавіць больш баброў. Адзін польскі магнат таксама атрымаў права здабывання матэрыялу для гадоўлі на тым жа самым месцы. Такім чынам паміж маімі і яго палясоўшчыкамі ўзнікла канкурэнцыя. Бабры, якіх часта непакоілі, сталі больш асцярожнымі і пакідалі свае сядзібы перш, чым мы да іх набліжаліся. Пара года таксама ўжо была позняя, так што мы не папоўнілі нашага сціплага жывёлагадоўчага матэрыялу.

Зімой 1938-1939 гг. мы мелі пяць баброў: чорную пару, двое іх паўгадовых цалкам чорных дзяцей і карычневага адзінца. Увесь пясчаны бераг паміж сасновым лесам і нізінай быў пакрыты сеткаю падземных каналаў. У ходзе чарговай вясны, праведзенай у няволі, чорная пара зноў мела патомства. Мы, аднак, не маглі вызначыць, колькі ёсць дзіцянят, з прычыны вялікага абшару, на якім жылі бабры. Але іх павінна было быць не менш за двое. У чэрвені мы чулі плач малышоў у гняздзе пад зямлёй. Пазней яны паказваліся таксама на паверхні вады. Часта мы бачылі старых баброў, якія сілкаваліся на лузе. Незадоўга да захаду сонца з'яўляўся самец і добра харчаваўся. Трохі пазней прыходзілі самка, карычневы адзінец і маладыя. Калі яны наядаліся, браліся за працу. На ручаі, які пачынаўся на абгароджанай тэрыторыі, з галін і зямлі яны пабудавалі плаціну. Яна была невялікая. Даўжынёй 1,5 м, шырынёй 50 см, яна ўзвышалася на 30 см над вадой, а 60 см знаходзілася пад ёй. На Нёмане, у месцы, адкуль паходзілі бабры, я не бачыў такіх пабудоваў. Плаціна ўзнікла за 26 м ніжэй ад малой загарадкі і не вельмі нам пасавала. Калі вада падымалася ў ёй занадта высока, вартаўнік быў вымушаны трохі парушаць плаціну. Наступнай раніцай мы заўсёды знаходзілі яе адбудаванай.

Бабры выкопвалі таксама маленькія каналы паміж нізкімі месцамі і воднымі вочкамі на лузе. Яны былі шырынёю на 30 см і глыбінёю на 40 см. Наземных будоўляў, як на Нёмане, бабры не ставілі. Але іх штучныя гнёзды былі пакрытыя галінамі і зямлёй. Мы не заўважылі таксама, каб яны збіралі запасы ежы на зіму. Магу, аднак, сказаць, што нашыя бабры былі вельмі разумныя. Праз пэўны час вартаўнік прыбіраў у загарадцы, выдаляючы рэшткі ежы. Звяркі ў гэты час былі ў малой загарадцы. У гняздзе панаваў вялікі гармідар, і кожны раз бабрамі выкідаліся новыя рэшткі. Яны з'яўляліся на паверхні вады перад уваходам у трубы, дзе ўжо чакаў вартаўнік з віламі, каб выбіраць іх…

З часам наш запаведнік стаў вельмі вядомым і часта наведваўся шматлікімі гасцямі. Прыязджалі міністры, генералы, прафесары. Гэтыя частыя візіты не прыручылі баброў, а маладыя былі больш палахлівыя, чым дарослыя. Раз адбылося такое здарэнне. Адна жанчына штодзённа карміла звяркоў морквай, і яны трохі да яе прызвычаіліся. Калі аднаму з іх яна падала асінавую галіну, то бабёр схапіў яе. Але яна яе не адпусціла, так што яны нават спрабавалі памерацца сіламі паміж сабой. Пра ўпартасць характару баброў сведчыў таксама выпадак, які я помню з назіранняў за звяркамі, што жывуць на волі. Было гэта аднойчы ў маі на Нёмане падчас захаду сонца. Мая лодка стаяла каля берага пры пясчаным рукаве ракі. Я ж схаваўся ў зарасніках, адкуль наглядаў, як елі пяць баброў. Адзін з іх паплыў супраць цячэння ў напрамку лодкі. Затрымаўся перад перашкодай і хвіліну яе аглядваў. Потым нырнуў перад лодкай і з'явіўся з другога боку, хутка плывучы далей.

Восенню 1939 года наша гадоўля складалася з трох старых баброў, двух аднагадовых і двух або трох зусім маладых. У мяне быў намер злавіць яшчэ некалькі пар на Нёмане, і адпаведныя прашэнні даўно ляжалі ва ўстановах. На жаль, прыйшла вайна. 20 верасня ў Жэмласлаў увайшлі бальшавікі. Іх першы загад гучаў так: беднае вясковае насельніцтва павінна падзяліць уласнасць маёнтка. На практыцы гэта азначала дазвол і заахвочванне да раскрадання і знішчэння. Не абышло гэта і наш запаведнік. Яго агароджа была сарваная, краты і дошкі скрадзеныя. Тое ж самае напаткала і домік вартаўніка. Бабры некаторы час яшчэ жылі ў каналах пад зямлёй. Праз пару месяцаў у Вільні, куды я паехаў, пакінуўшы Жэмласлаў, я пачуў пра сумны канец маіх звяркоў. Відаць, яны павінны былі перамясціцца ў іншае месца. Пры няўмелым лове большасць з іх загінула.

Г. О. Грунэр

Напісана ў 1941 годзе.


Цяпер мы ведаем значна больш пра баброў, чым у часы Генрыка Грунэра. Ім ужо не пагражае вынішчэнне. Гэтыя жывёлы калісьці ў вялікай колькасці насялялі Еўропу і Паўночную Азію да ХІІ ст. На працягу стагоддзяў на іх праводзілася інтэнсіўнае паляванне, і ў перыяд XVІІ-ХІХ стст. іх папуляцыя вельмі ўпала, дасягнуўшы пад канец ХІХ ст. мінімуму, які пагражаў існаванню віду. У пачатку ХХ ст. у Еўропе было крыху больш за 1000 баброў. Пазней яны адрадзіліся ў тых краінах, дзе былі натуральныя спрыяльныя ўмовы для іх: шмат балотаў і азёраў, падмоклых лясоў. Цяпер у Еўропе іх больш за 500 тысяч, з якіх 150 тысяч прыпадае на прыбалтыйскія краіны. Існуюць два віды баброў: еўрапейскі ( castor fiber) і канадскі ( castor canadensis), названы таксама амерыканскім. Няма асобнага віду чорнага бабра, як меркаваў Генрык Грунэр. Ёсць толькі розныя афарбоўкі іх футра ад чорных праз розныя адценні бронзы да нават папялістых. Чорныя карысталіся найбольшай папулярнасцю, таму на гэтых баброў ахвотней палявалі. Выбілі іх амаль дашчэнту, таму чорнага бабра ў прыродзе можна было памылкова прымаць за новы невядомы від.

Бабёр з'яўляецца млекакормячым, ён другі па велічыні грызун на свеце пасля капібары ( hydrochoreus hydrochareis) у Паўднёвай Амерыцы. Даўжыня яго цела даходзіць да 100 см, хваста - да 37 см. Можа дасягаць вагі 30 кг, вельмі добра плавае, а яго рухавіком з'яўляюцца заднія лапы, пальцы якіх злучаны перапонкамі. Хвост служыць стырном. Бабёр закрывае ўсе адтуліны свайго цела складкаватаю скураю. Вочы засланяюцца тонкай абалонкай, якая прапускае святло. Ад вады і холаду яго захоўваюць вялікія памеры цела, назапашаны тлушч і густое футра, якое ён змазвае тлушчам, прачэсваючы яго кіпцюрамі. Гэта з-за футра і мяса палявалі на баброў на працягу больш за 5000 гадоў. Пазней яшчэ і з-за яго залозаў, у якіх змяшчаецца мазепадобнае рэчыва, якое, у сваю чаргу, падобнае да мускусу, яго называюць бабровым струменем. У Старажытнай Грэцыі яго сушылі і сціралі ў чырвона-карычневы парашок, названы Castoreum pulveratum, бабровы гон ці бабровы струмень. Сустракаўся ён таксама ў вадкім выглядзе як Tinctura castrei, бабровыя кроплі. Быў вядомы таксама бабровы здор Adeps castoris. Гэтыя сродкі дапамагалі ад болю галавы, служылі пры лячэнні страўнікава-кішэчнага тракту і іншых хваробаў. Бабры з'ядаюць многа бярозавай кары, з якой першы раз была атрымана ацэтылсаліцылавая кіслата - асноўны кампанент аспірыну.

Гэта палахлівыя і скрытныя жывёлы. Дрэвы зразаюць уначы і з'яўляюцца вельмі добрымі спецыялістамі ў гэтай справе. Вярба, асіна, бяроза, таполя белая (серабрыстая), таполя бальзамічная і ясень - гэта іх любімыя віды. Пры гэтай дзейнасці маці заўсёды бываюць у суправаджэнні дзіцянятаў, якія бяруць урокі працы. Бацька дзейнічае паблізу адзін. Еўрапейскія бабры выхоўваюць да 3-4 дзіцянятаў у год, а цяжарнасць працягваецца 105-110 дзён. Дзеці жывуць з бацькамі да двух гадоў. Потым іх выганяюць, каб даць месца наступным. Здараецца, што такі бабёр павінен змерыць дзесяткі кіламетраў, перш чым знойдзе сабе новую сядзібу. Увосень яны складуюць пад вадой зрэзаныя галіны, якія зімой з'ўляюцца іх ежай. Утрымліваюць сябе таксама, максімальна назапашваючы ва ўсім целе і хвасце тлушч. Калі знаходзяцца паблізу ад чалавечых паселішчаў, папаўняюць сваю ежу кармавымі буракамі і яблыкамі. Зімой абуджаюцца на змену і засынаюць на кароткі час. Іх унутраную актыўнасць рэгулюе біялагічны гадзіннік, незалежна ад рытмаў усходу і захаду сонца.

У іх хатцы на вадзе верхняя камера служыць спальняй, а ў дольнай яны кормяцца, уцягваючы ў яе назапашаныя ў вадзе галіны. На члена сям'і можа прыпадаць да тоны галін. Там, дзе берагі рэк, ручаёў і азёраў высокія, бабры будуюць падземныя норы даўжынёй 10-15 м, якія заканчваюцца сухімі гнёздамі. Уваходы ў іх, як і ў бабровыя хаткі, размешчаны пад вадой. Бывае, што пад канец зімы сабраныя запасы раптам змяншаюцца, і звяркі павінны раней шукаць харчаванне вонкі. Вясной бабры вывучаюць сваю тэрыторыю ў радыусе некалькіх кіламетраў ад хаткі. Сваю тэрыторыю яны пазначаюць маленькімі капцамі з глею, лісця і прутоў, насычаючы іх выдзяленнем з бабровага струменю і анальных залозаў. Плаціны, якімі бабры перагароджваюць ручаі і рэкі, бываюць вышынёй да метра над паверхняй вады і, у залежнасці ад патрэб, рознай даўжыні. Самая доўгая, вядомая чалавеку плаціна, пабудаваная бабром, мела даўжыню 750 м. Прысутнасцю баброў карыстаюцца многія віды жывёлаў.

Ва ўтвораных бабрамі абалонах, ставах знаходзяць спажыву шмат жывёлаў і птушак, у тым ліку вельмі рэдкіх: чапля, скапа, чорны бусел, балотныя чарапахі, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання, палёўка вадзяная ( arvicola terrestis), выдры, рагатая чомга, лунь стававы ( circus aerugiosus), вусатыя сініцы. Выводзіцца жамяра і ракападобныя, якія з'яўляюцца спажывай для рыб і іншых жывёлаў. Норка еўрапейская, якой пагражае выміранне, робіць сабе гняздо ў верхняй частцы бабровай хаткі. Натуральныя балотныя вадаёмы бяднейшыя на розныя формы жыцця, чым вадаёмы, створаныя бабрамі. Для дрэваў, аднак, такія вадаёмы з'яўляюцца пагібеллю. Але балотныя лясы маладаступныя для людзей, і бабры падразаюць ліставыя віды з мяккай драўнінай, у якіх малая тэхнічная вартасць. Каля 30% з іх чалавек здабывае для сваіх мэтаў, а больш каштоўныя віды можна засцерагчы ад баброў спецыяльнымі сеткамі.

7000 гадоў таму людзі ахвотна пасяляліся на тэрыторыях, якія ўзнікалі ў выніку зразання дрэваў бабрамі. Там былі вада, зрэзаныя дрэвы, жывёлы, якія жыравалі побач. Многія з урадлівых еўрапейскіх далін, якія ўзніклі 1000 гадоў таму, былі на тэрыторыях, занятых раней бабрамі. Таксама і цяпер людзі атрымліваюць выгаду ад суседства з бабрамі. Ва ўтвораных імі вадасховішчах поўна рыбы і ракаў. У сухія гады земляробы прыводзяць паіць жывёлу да бабровых вадаёмаў. Часта з-за ўзнікнення плацінаў заліваюцца лугі і пашы, але вада нясе з сабой таксама і ўрадлівы глей. Вада, якая працякае праз плаціну і над ёй, адфільтраваная, бо бактэрыі, якія жывуць у вадасховішчах, нейтралізуюць таксіны, якія знаходзяцца ў ёй. Бабры няспынна ўзбагачаюць асяроддзе, прыцягваючы да яго разнастайныя формы раслінаў і жывёлаў. Гэта сведчыць пра іх дасканаласць. Бывае, аднак, што чалавек і бабёр уваходзяць у востры канфлікт паміж сабой. Напрыклад, плаціны, пабудаваныя на меліярацыйных равах, павінны быць разбураны. Там, дзе жывёлаў вельмі шмат, дзе на невялікай прасторы жыве некалькі бабровых сем'яў, узнікае неабходнасць перавесці некаторых з іх у месца, дзе іх няма.

У Польшчы ужо 70 гадоў дзейнічае актыўная праграма аховы бабра. Між іншым, пераводзяцца жывёлы з Сувальскага Паазер'я паблізу ад мяжы з Літвой на падгорныя тэрыторыі. Мясцовыя леснікі лічаць, што дзейнасць баброў выкліча павышэнне ўзроўню грунтавых водаў і тым самым пасадзейнічае лепшаму росту дрэваў. Ніводная з жывёлаў на свеце не фармуе ландшафт з такой карысцю для сябе, усёй прыроды і для нас. Каштоўнасць бабра намнога вышэйшая за яго футра. Разуменне паводзінаў баброў і карысці, якую яны прыносяць, з'ўляецца падставай для добрага суіснавання чалавека з гэтымі звяркамі.

У суцяшэнне сп. Генрыку Грунэру скажу, што яго праца з бабрамі не цалкам прапала дарэмна. Гэтыя жывёлы, якія жывуць на нашай суботніцкай зямлі, з'яўляюцца, праўдападобна, патомкамі экзэмпляраў, якія пазбеглі трагічнага лёсу ў 1939 годзе. Іх усё часцей заўважаюць у апошнія дзесяцігоддзі, і іх становіцца ўсё больш. Бабры ёсць на Матруне і Лынтупцы, дзе імі пабудаваны плаціны, якія ствараюць вялікія абалоны. Пастаўлены бабровыя хаткі, але можна таксама сустрэць і норы ў зямлі, якія вядуць да іх гнёздаў. Сляды дзейнасці баброў я бачыў, калі ехаў роварам праз Дабраўляны да Жэмласлава і праязджаў праз розныя ручаі, водныя каналы. Відаць, яны ёсць і на Гаўі. Гэта сімпатычныя, мудрыя і карысныя жывёлы. Трэба сцерагчы іх ад браканьераў, адукаваць дзяцей і школьную моладзь па пытаннях іх аховы. Беларуская прымаўка гаворыць: Заб'еш бабра - не будзе дабра.

Казімір Нехвядовіч


Спіс жыхароў Жэмласлава 1939-1940

Я захаваў арыгінальны правапіс імёнаў і прозвішчаў, побач з імем і прозвішчам пададзены ўзрост. У спісе могуць быць недакладнасці, выкліканыя дрэннай якасцю арыгінала. Абазначэнні: д. - дачка, дз. - дзеці, ж. - жонка, с. - сын, уд. - удава, удавец. У Жэмлаславе тады было 60 дамоў і 204 жыхары.

1. Юрэвічава Стэфанія 57 - гаспадыня Дома адпачынку;

Ажэбніс Аўгусцін 54 - кіраўнік Дома адпачынку;

Жакевіч Юзэфа 21 - служанка.

2. Горбач Андрэй 65 - наглядчык фальварка, уд., с. Станіслаў 32, яго ж. Браніслава з Тучкоўскіх 23, іх с. Уладзіслаў 5.

3. Ажэбніс Ганна 52 - ж. Аўгусціна; д. Ганна 14, вучыцца ў Вільні.

4. Малішэўскі Мацей 50 - загадчык коннага завода.

5. Турковіч Анэля з Яваровічаў 45, уд.; дз.: Яніна 24, Станіслаў 20, Генрык 17.

6. Скуп Марцэлі 74, ж. Казіміра з Данброўскіх 62, д. Леанціна 34; Данброўская Юзэфа 44.

7. Гробач Антоні 50, ж. Станіслава з … 43; дз.: Яніна 20, Юзаф 17, Юзэфа 14, Хрысціна 1.

8. Таруць Станіслаў 48, ж. Генавэфа з Калышкаў 46, дз.: Вікторыя 21, Станіслаў 19, Альбін 16, Баляслаў 10, Юзаф 10, Уладзіслаў 8, Соф'я 5.

9. Улановіч Міхал 31, ж. Юзэфа з Мацкевічаў 27, дз.: Казімір 7, Юзаф 5, Станіслаў 2.

10. Смушко Сафроній 38, ж. Людвіка з Васілеўскіх 30, дз.: Станіслаў 9, Яніна 8, Уладзіслаў 2.

11. Залеская Соф'я з Буйніцкіх 66, с. Станіслаў 21.

12. Байдан Уладзіслаў 59, ж. Юзэфа з Келаў 61;Байдан Казімір 82 - бацька Уладзіслава, уд.

13. Кукліс Людвік 74, ж. Разалія з Яцукевічаў 61, с. Казімір 26, яго ж. Марыя са Станкевічаў 23, іх дз.: Станіслава 4, Вацлаў 1.

14. Марчык Аўгусцін 71, ж. Тэафілія з Кулешаў 47.

15. Юхневіч Віктар 44, ж. Ганна з Бейгаў 38, дз.: Юзаф 19 - ад 1-га мужа, Станіслава 14, Юзэфа 11, Зыгмунд 8, Генрык 4;

Бейга Петранэлія са Шлюхаў 70 - маці Ганны.

16. Паграновіч Юзаф 26, ж. Ганна з Пяхоцкіх 26, с. Уладзіслаў 1; Зубрыцкая Апалонія 62.

17. Янкоўскі Станіслаў 42, ж. Луцыя з Бяляўскіх 42, дз. ад 1-й жонкі Міхаліны: Станіслаў 25, Яніна 24, Вацлаў 21, Тадэвуш 18, Леанарда 13, Эдвард 10, Часлаў 4; Ядвіга 12 - ад 1-га мужа Ліпніцкага.

18. Мацкевіч Тэрэса з Грынюкоў 56, уд., с. Віктар 26, яго ж. Алена з Чамэрысаў 31, іх с. Стэфан 3.

19. Кацярэўскі Уладзіслаў 30, ж. Соф'я з Клякойцяў 28, дз.: Лёнгін 4, Тэрэса 2.

20. Віткоўскі Ян 26, ж. Амелія з Шыманоўскіх 24.

21. Матусевіч Ануфры 52, ж. Кароліна са Станкевічаў 58.

22. Трубіцкі Юзаф 27, ж. Станіслава з Люшэвічаў 29, д. Яніна 2.

23. Хаткевіч Станіслаў 39, ж. Эмілія з Мэдэкшаў 34, дз.: Юзаф 15, Ян 13, Яніна 8, Станіслаў 5, Леанарда 4.

24. Бізуноўскі Ігнат 33, яго сёстры - Ганна 28, Ядвіга 26, Мырыя Сялюк 31 - уд., яе дз.: Алена 13, Леанарда 4; Бізуноўская Ганна з Біруляў 61 - іх маці.

25. Пупа Браніслаў 34, ж. Алена з Каткоўскіх 31, дз.: Мар'ян 11, Уладзіслаў 8; Пупа Вінцэнт 55 - брат Браніслава.

26. Байдан Юзаф 39, ж. Марыя з Юхневічаў 41, дз.: Юзаф 15, Генавефа 14, Яніна 12, Стэфан 10, Уладзіслава 8, Вераніка 1.

27. Кім Аляксандр 39, ж. Марыя з Лісоўскіх 29, дз.: Альфрэд 8, Ірына 7, Галіна 5, Эдвард 3.

28. Ракець Юзаф 34, ж. Марыя з Сайковічаў 31, дз.: Ванда 4, Юзаф 7.

29. Боруп Аляксандр 57, ж. Станіслава з Бахараў 46, дз.: Віктар 21, Алена 19, Уладзіслаў 15, Марыя 13.

30. Янушкевіч Казімір 54, ж. Стэфанія з Гайдукевічаў 53, дз.: Ванда 20, Пётр 16, Мечыслаў 13.

31. Жукоўскі Браніслаў 35, ж. Марыя з Янушкевічаў 25.

32. Сай Ян 25, ж. Ганна са Шцэрбаў 22, д. Ванда 2.

33. Баўпук Андрэй 66, ж. Міхаліна з Валадкевічаў 65, дз.: Юзэфа 31, Станіслаў 25, яго ж. Браніслава з Блажукоў 26.

34. Шыманоўскі Баляслаў 34, ж. Станіслава з Турбіцкіх 30, д. Марыя 8; Турбіцкая Юзэфа з Нарбутаў 74 - маці Станіславы.

35. Годвін Зянон 38 - загадчык маёнтка, ж. Соф'я з Тхужніцкіх 27, дз.: Тадэвуш 8, Януш 6.

36. Пуціла Уладзіслаў 30, ж. Браніслава з Чэняў 27, дз.: Ірына 8, Хрысціна 2.

37. Саагер Фрыдэрык 46, ж. Казіміра з Матулевічаў 56, дз.: Уладзіслаў і Тадэвуш 20 блізняты, с. Францішак П… 28 - ад 1-га мужа, д. Антаніна П… 26 - ад 1-га мужа.

38. Краеўскі Вітальд 58; Ніканорава Юзэфа з Раксаў 31 - гаспадыня.

39. Вайткоўскі Ян 30, ж. Юзэфа з Блажэвічаў 31.

40. Марачэўскі Войцех 38, інжынер-аграном - адміністратар Жэмласлава

41. Байноўская Соф'я 27, інжынер-аграном.


Спіс жыхароў Шаркуцяў 1939-1940

Змяшчаю яго па прычыне таго, што Шаркуці пасля Жэмласлава з'яўляюцца цяпер самай шматлюднай вёскай з усіх, якія калісьці належалі да маёнтка. Ужо ў другой палове ХVІІІ ст. Шаркуці належалі Жэмлаславу. У 1861 годзе ў іх налічвалася 46 чалавек, якія займаліся высечкай лесу і сплавам драўніны па Гаўі. У 1897 годзе ў вёсцы было 28 хат, у якіх жылі 173 чалавекі. У 1909 годзе - 34 хаты, 212 жыхароў і 189 дзесяцін зямлі. У 1921 годзе - 33 хаты і 182 чалавекі, а ў спісе ад 12.10.1940 года - 49 хат і 223 жыхары. У 1921-39 гадах Шаркуці належалі да Суботніцкай гміны спачатку Валожынскага, а з 1926 года - Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У верасні 1950 года ў Шаркуцях быў утвораны калгас імя 1 мая, з 1954 года былі ў складзе калгаса імя Кутузава, з 1960 года - у калгасе Жэмласлаў. З 29.04.1960 года Шаркуці зноў належаць да Суботніцкага раёна.

1. Хаткевіч Міхаліна з Шляхцёшкаў 47 уд., дз.: Ян 19, Эдвард 13, нявестка Алена са Стортаў 23 (муж у Амерыцы).

2. Васілеўскі Юзаф 35, ж. Марыя з Гаштольдаў 29, дз.: Яніна 7, Уладзіслава 5; Павел Гаштольд 18 - брат Марыі.

3. Блажэеўская Вінцэнта з Расоўскіх 71 уд., с. Ян Блажэеўскі 28 ад 2-га мужа, с. Міхал Весялоўскі 39 ад 1-га мужа Вінцэнта, яго ж. Соф'я з Мілашэвічаў 33, іх дз.: Яніна 13, Юзаф 10, Ян 6.

4. Кузьня Юзаф 35, ж. Юзэфа з Раўбаў 31, дз.: Збігнеў 4, Тадэвуш 1.

5. Хаткевіч Браніслаў 32, ж. Марыя з Васілеўскіх 29, дз.: Юзаф 7, Леакадзія 7, Часлава 1.

6. Васілеўскі Мацей 63, ж. Мальвіна з Рамашкаў 52, д. Элеанора 25.

7. Хаткевіч 37, ж. Уладзіслава з Бычкоў 28, с. Станіслаў 5.

8. Хаткевіч Юзаф 32, ж. Ядвіга з Васілеўскіх 31, д. Ванда Марыя 2; Браты і сёстры Юзэфа: Станіслаў 36, Фелікс 30, Анастасія 25.

9. Хаткевіч Віктар 52, ж. Марыяна з Даўлашэвічаў 35, дз.: Стэфан 18, Уладзіслаў 13, Генавэфа 11.

10. Васілеўскі Ігнат 77, уд., с. Віктар 25; Васілеўскі Часлаў 38 - с. Ігната, ж. Юзэфа з Сушчэвічаў 34, дз.: Уладзіслаў 10, Баляслаў 6, Вераніка 1; Васілеўскі Міхал - с. Ігната, ж. Марыяна з Завадскіх 22; Васілеўская Сусанна 69 - сястра Ігната.

11. Васілеўскі Антоні 78, уд., с. Юзаф 32, ж. Альбіна Юргялевіч 28.

12. Васілеўскі Віктар 45, ж. Саламея з Шумскіх 45.

13. Васілеўскі Мацей 65, уд., с. Станіслаў 30, ж. Соф'я з Кіслых 24.

14. Блажук Аляксандр 38, ж. Яніна з Васілеўскіх 31, дз.: Стэфан 11, Леанард 9, Мечыслаў 4, Ірына 2.

15. Грынюк Станіслаў 43, ж. Марыя з Мікшаў 27; Грынюк Юзаф 33 - брат Станіслава, ж. Яніна з Мікшаў 27, д. Галіна 5.

16. Пачобут Ян 29 - настаўнік.

17. Грынюк Канстанцін 51, ж. Міхаліна з Сянкоўскіх 41, дз.: Стэфан 18, Станіслаў 15.

18. Васілеўскі Юзаф 40, ж. Браніслава з Сянкоўскіх 28, д. Генавэфа 4; Васілеўская Мар'яна - сястра Юзэфа.

19. Васілеўскі Павел 50, ж. Юзэфа з Душэвічаў 46, дз.: Ганна 23, Ян 21, Францішак 14, Пётр 7.

20. Васілеўская Юлія з Гаеўскіх 61, уд., с. Фабіян 25, яго ж. Ганна з Кузьняў 23, д. Альбіна 1.

21. Хаткевіч Станіслаў 44, ж. Анеля з Крыжоў 34, дз.: Станіслаў 13, Генавэфа 11, Яніна 4; Бягун Юзэфа з Хаткевічаў 46 - сястра Станіслава (муж у Амерыцы).

22. Хаткевіч Марыя са Жвірылаў 63, уд., дз.: Ядвіга 40, Алена 32, Марыя 26, Пётр 24, Браніслава 23, Леон 18; Моніка 8, пазашлюбная дачка Алены; Раман 4, пазашлюбны сын Браніславы.

23. Васілеўскі Ян 33, ж. Марыя з Малочкаў 25, д. Соф'я 1.

24. Васілеўскі Юзаф 40, ж. Марыя са Станулевічаў 29, с. Вацлаў 1.

25. Хаткевіч Альжбета з Васілеўскіх 71, уд., с. Браніслаў 29; Эмільян 44 - с. Альжбеты, яго ж. Дарота з Даршэвічаў 32, дз.: Станіслаў 16, Браніслаў 14, Віктар 10.

26. Сянкоўскі Юзаф 39, ж. Марыя з Грынюкоў 30, д. Яніна 4.

27. Сянкоўская Малгажата з Даўгуляў 55, уд., с. Ян 28, ж. Алімпія з Хаткевічаў 23, іх с. Вацлаў 1.

28. Сянкоўская Уршуля з Юхневічаў 89, уд., дз.: Францішак 58, Тэафіля 55; Станіслаў 40 - с. Уршулі, ж. Станіслава з Хаткевічаў 41, дз.: Станіслаў 14, Стэфан 6.

29. Мікша Ян 25, ж. Ядвіга з Пазавуцяў 23.

30. Мікша Юзаф 61, ж. Ганна з Юргялевічаў 55, дз.: Антоні 21, Стэфан 16; Станіслаў 30 - с. Юзафа, ж. Станіслава з Грыкевічаў 19.

31. Шымкоўская Ганна з Васілеўскіх, уд., д. Алена, яе пазашлюбная дачка Юзэфа 7.

32. Скрыба Вінцэнт 39, ж. Станіслава з Шымкоўскіх 48.

33. Васілеўскі Юзаф 29, ж. Адэля з Юргялевічаў 18.

34. Эйгмінас Караліна з Васілеўскіх 48, уд., с. Станіслаў 18.

35. Васілеўскі Станіслаў 43, ж. Юзэфа з Кулешаў 42, дз.: Ян 16, Ганна 13, Юзаф 11, Віктар 8.

36. Васілеўская Міхаліна з Сянкевічаў 56, уд., д. Станіслава 19; Юзаф 28 - с. Міхаліны, яго ж. Станіслава з Хаткевічаў 23, д. Ганна 2.

37. Васілеўскі Эмільян 45, ж. Алена з Юхневічаў 40, дз.: Станіслаў 16, Ядвіга 10, Мар'яна 7.

38. Грынюк Фелікс 29, ж. Фелікса з Хаткевічаў; Вацлаў 27 - брат Фелікса; Грынюк Станіслаў 59, уд. - іх бацька.

39. Грынюк Ганна з Нехвядовічаў 65, уд., с. Мар'ян 28, яго ж. Юзэфа з Хаткевічаў 27, с. Стэфан 3.

40. Пазавуць Тамаш 56, ж. Дамініка з Васілеўскіх 52, дз.: Станіслава Ірына 17, Леанард 13; Вацлаў 28 - с. Тамаша, ж. Генавэфа з Васілеўскіх 25, д. Яніна 2.

41. Блажэвіч Напалеон 25.

42. Хаткевіч Казіміра з Гражынскіх 57, уд., дз.: Анастасія 32, Юзэфа 22.

43. Хаткевіч Ігнат 41, ж. Вікторыя са Шчыкнаў 31, с. Генрык 7.

44. Хаткевіч Францішак 62, ж. Эмілія з Хаткевічаў 61, дз.: Юзаф 19, Генавэфа 18.


Мае кнігі

Шаноўны чытач, калі ты хацеў бы больш даведацца пра гісторыю Суботнікаў і нашай гміны, то запрашаю цябе звярнуцца да кнігі Мае Суботнікі. У ёй 163 старонкі тэксту, 87 старонак фатаграфій і дакументаў, а таксама спіс жыхароў Суботнікаў у 1939-1940 гадах. Кніга ў першым выданні была падрыхтавана на польскай і беларускай мовах. У другім, пашыраным, выданні - толькі на польскай мове. У Маіх Суботніках я паказаў гісторыю нашай зямлі, уплеценую ў галоўныя падзеі, якія адбываліся на Віленшчыне. Сярод гэтых падзей былі Унія Польшчы і Літвы, падзелы Польшчы і паўстанні супраць захопнікаў, русіфікацыя, заваёва незалежнасці, міжваенны перыяд, Другая сусветная вайна, калектывізацыя, экспатрыяцыя 105 польскага насельніцтва, барацьба за Касцёл. У кнізе я змясціў таксама апісанні маіх сучасных падарожжаў на Беларусь.

Рэкамендую таксама брашуру Тракелі 2003, якая мае 20 старонак тэксту і 20 старонак фатаграфій. Яна прадстаўляе эпізод з адроджанага рэлігійнага жыцця палякаў на Беларусі. Я паказаў яго на прыкладзе дыяцэзіяльнага марыйнага санктуарыя на Гродзеншчыне, які знаходзіцца ў невялічкай вёсцы Тракелі недалёка ад Ліды. Гэтае адраджэнне надышло перш за ўсё дзякуючы тым нашым суайчыннікам, якія засталіся на сваёй зямлі на варце веры бацькоў і нацыянальных традыцый. Прыгожа працягвае гэтыя трыдыцыі моладзь, якая прымае актыўны ўдзел у розных формах рэлігійнага жыцця. Нягледзячы на канкрэтныя назвы, кнігі гэтыя універсальныя, калі гаворка ідзе пра шырокае паняцце Віленшчыны. Кожны, хто з яе родам, хто цікавіцца ёю, штосьці знойдзе для сябе.

Тое, што я пішу пра нашу зямлю, - гэта таксама спроба ўтрымаць повязь паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто выехаў. Паміж іх патомкамі. Нягледзячы на тое, што мы жывем у розных дзяржавах, розных месцах, штосьці нас, аднак, яднае, і гэта варта падтрымліваць, нават калі гэта нешта вельмі тонкае і далікатнае, як павуцінка.

Казімір Нехвядовіч


Бібліяграфія і іншыя крыніцы

Bugała Władysław Drzewa i krzewy dla terenów zieleni, wyd. II, Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, Warszawa 1991

Encyklopedia popularna PWN, Warszawa 1992

Chrzanowski Tadeusz Leśnicy polscy w Golgocie Wschodu, Nasz Dziennik Nr 218 (2323), 17 - 18.09.2005

Jankowski Czesław Powiat oszmiański. Materiały do dziejów ziemi, ludzi,

t. III, Petersburg 1898

Henryk O. Grüner Lasy żemłosławskie, O hodowli bobrów na Wileńszczyźnie - rękopisy, Wilno 1939 - 41

Mały Słownik Języka Polskiego PWN, Warszawa 1993

Miłosz Czesław Hymn o Perle, Wydawnictwo Literackie, Kraków 1983

Morawski Stanisław Kilka lat młodości mojej w Wilnie 1818 - 1825, PIW, Warszawa 1959

Niechwiadowicz Kazimierz Moje Sobotniki, GAWIA, Poznań 2004

Pospolite rośliny środkowej Europy, Państwowe Wydawnictwo Rolnicze

i Leśne, Warszawa 1990

Powrót bobra film Jana Walencika z cyklu Tajemnice przyrody, TVP1 2001

Przewodnik do rozpoznawania roślin i zwierząt, Oficyna Wydawnicza

MULTICO, Warszawa 1993

Słownik Geograficzny Królestwa Polskiego ..., T. XIV, Warszawa 1895

Słownik Wyrazów Obcych PWN, Warszawa 1980

Spis parafii sobotnickiej 1939/40

Umiastowska Janina Szmat ziemi i życia pod red. Czesława Jankowskiego, Wilno 1928

Zakłady Mechaniczne URSUS S. A. - Internet

Ziemia Lidzka Nr 15 i 16, Lida 1994/95

Zwierzęta chronione w Polsce, Biblioteka Ekologiczna, Poznań 1998

Федорук А. Т. Садово - парковое - исскуство Белоруссии, Минск,

Ураджай 1989

Памяць - Іўеўскі Раён, Мінск, Белта 2002,



Заўвагі:

1 маёнтак: тут вялікая маёмасць, зямельная ўласнасць

2 фальварак: вялікая земляробчая або жывёлагадоўчая гаспадарка, якая вырабляе на збыт; часта з'яўляецца часткай вялікага зямельнага маёнтка, напрыклад Жэмласлава

3 гэтая назва ўжывалася пасля падпісання 28 чэрвеня 1569 г. Польшчай і Літвой Люблінскай уніі, што аб'ядноўвала гэтыя краіны ў адзін дзяржаўны арганізм

4 падкаморнік: у даўняй Польшчы чалавек, які ўпраўляў дваром манарха; з XІV ст. - пасада земскага падкаморніка, які разглядаў спрэчкі па размежаванні шляхецкай маёмасці

5 падчашы: у Польшчы да XІV ст. прыдворны, які клапаціўся пра вінны склеп манарха і прыслужваў яму за сталом (падаваў чашу); пазней - ганаровы тытул

6 дым: хата, гаспадарка; да яго прыпісваюцца 6-6,5 галоў

7 стараста: у былой Рэчы Паспалітай двaрaвы ўрaднік, які праводзіў на тэрыторыі аднаго павету ўладу адмінісрацыйную, эканамічную і паліцыйную; у 1918 - 39 і 1944 - 50 гадах кіраўнік агульнай адміністрацыі павету

8 скарбнік: Земскі Ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім

9 этымалогія: паходжанне слова

10 маршалак: маецца на ўвазе маршалак шляхты; з 1772 г. на землях, што адышлі Расіі, гэта быў галава шляхецкага самакіравання, які выбіраўся на павятовых сейміках; з 1863 г. - яго прызначалі

11 земскі суддзя: чыноўнік земскага суда; земскія суды ўзніклі ў XІV ст. для вырашэння цывільных справаў шляхты з дадзенай зямлі (павета)

12 брус: бервяно, апілаванае або ачасанае з чатырох бакоў

13 аркада: архітэктурны элемент, які складаецца з аркі і дзвюх апораў (калоны, слупы)

14 Мaзоўшa: гістaрычнaя воблaсць Польшчы ў бaсейне Віслы, у склaдзе крaіны aд пaловы Х в.

15 цівун: у даўняй Польшчы і Літве земскі чыноўнік, распарадчык каралеўскага ці княжацкага дабра

16 Аўгуст ІІ, празваны Моцным: (1670 - 1733), кароль Польшчы (1697-1706 і з 1709); удзельнічаў у Паўночнай вайне са Шведамі (1700-1721); падтрымліваўся Расіяй

17 назва Апіта служыла многім паселішчам, што стаялі на гэтай рацэ, для іх адрознення адно з іх назвалі Талькоўшчынай, іншыя - Маслоўшчынай, Лойбаўшчынай, Баркоўшчынай; была Апіта Даўгірда і іншыя.

18 рэгент: тут чыноўнік, які дбаў пра судовую канцылярыю і архіў

19 Сапега Казімір Нестар: (1754-1798), генерал літоўскай артылерыі з 1773 г.; член магнацкай апазіцыі, затым прыхільнік Канстытуцыі 3 мая (першая ў Еўропе); удзельнік паўстання Касцюшкі 1794 г.

20 Пац Міхал Казімір: (1624-1682), вялікі гетман літоўскі, з 1667 г. віленскі ваявода; з 1669 г. праціўнік Яна ІІІ Сабескага (1629-96, польскі кароль з 1674 г.); адзін з тых, каму род Пацаў абавязаны сваёй магутнасцю

21 Паўстанне Касцюшкі: нaроднaе пaўстaнне супрaць Рaсеі і Прусіі (24.ІІІ - 16.ХІ) нa чaле з Тaдэвушaм Кaсцішкa, рaспaчaтaе у Крaкaве, перaмогa пaд Рaцлaвіцaмі; 17 - 18 ІV узяцце Вaршaвы; 22/23 ІV вызвaленне Вільні; прaйгрaныя бітвы пaд Шчэкaцянaмі, Хэлмaм, Мaцеявіцaмі; рaзня Прaгі зробленa Рaсеяй і кaпітуляцыя Вaршaвы выклікaлі яго кaнец

22 кaнтуш: верхняя мужчынскaя вопрaткa, доўгaя, зaшпілянaя сперaду, з рaзрэзaнымі рукaвaмі, робячы тaк звaныя вылеты: нaроднaя вопрaткa польскaй шляхты

23 флігель: тут будынак гаспадарчага прызначэння, які стаіць асобна паблізу ад палаца ці двара; у ім жыла абслуга і распарадчыкі маёнтка; меў пакоі для гасцей

24 класіцызм: у архітэктуры XVІІ і XVІІІ стст. кірунак, які звяртаўся да антычных узораў - манументальныя горадабудаўнічыя канцэпцыі, будынкі, за ўзор для якіх бралі старажытныя і рэнесансавыя

25 порцік: крытая галерэя з калонамі, звычайна пры ўваходзе ў будынак.

26 франтон: трохвугольнае ўвянчанне фасада ці выступа будынка, партала, дзвярэй або акна

27 аранжарэя: зашклёнае памяшканне для вырошчвання экзатычных раслінаў зімой

28 маніфест: інакш зварот; тут урачыстая адозва вярхоўнай улады да народа

29 Студзеньскае Паўстанне: нацыянальнае паўстанне супраць Расіі, пачалося 22/23.01.1863 г.; ахапіла тэрыторыю Каралеўства Польскага, Літву, Беларусь і частку Украіны; апошнія бітвы - увосень 1864 г.

30 аканом: наглядчык за працамі ў фальварку; у Польшчы вядомы з канца XVІ ст.

31 неакласіцызм: кірунак у архітэктруры 2-й пал. XVІІІ - 1-й пал. ХІХ ст.; звяртаўся да мастацтва грэцкага і рымскага антыку, часткова мастацтва італьянскага адраджэння і класіцызму, а таксама барока XVІІ - XVІІІ стст

32 бельведэр: тут частка будынка з тэрасай або шырокімі вокнамі, якая выступае над дахам; служыла для агляду краявідаў наваколля

33 Лазенкі ў Варшаве: класічны палацава-паркавы ансамбль, спраектаваны для караля Станіслава Аўгуста (1755-1795) Дамінікам Мерліні (1730-1797), прыдворным архітэктарам караля

34 Марконі Леанардо: (1834 - 1919), сын Генрыка, архітэктар, прадстаўнік гістарызму; пабудаваў палацы ў Вацы, палацы Замойскіх і Сабанскіх у Варшаве, Гандлёвы банк у Варшаве

35 Лістападаўскае Паўстанне: паўстанне супраць Расіі (29.11.1830 - 10.1831); распачалося ў выніку змовы падхаружых у Варшаве (Пётр Высоцкі); распаўсюдзілася на землі, захопленыя Расіяй; пераможныя бітвы пад Сточкам, Граховам, Ваўрам, Дубам Вялікім, Іганямі; пасля паражэння наступіла значнае абмежаванне аўтаноміі Польскага Каралеўства

36 Літаграфія: графічная тэхніка, заснаваная на рэпрадукаванні малюнка, выкананага непасрэдна на вапняковай каменнай пліце; таксама перанясенне яго на камень калькаваннем або капіраваннем фотамеханічным метадам

37 Фаянс Максімільян: літограф і чарцёжнік яўрэйскага паходжання; у 1853 г. адкрыў у Варшаве мастацка-літаграфічную майстэрню; выканаў у ёй шмат цудоўных працаў таксама свайго аўтарства: Wizerunkie polskie (Польскія выявы); у лепшых з іх - Кветкі і паэзія, Альбом выяваў Польшчы... - была выкарыстана каляровая літаграфія

38 хол: рэпрэзентатыўнае памяшканне каля ўваходу ў палац

39 маёліка: назва фаянсу, які вырабляўся ў Італіі ў XІV-XVІІ стст

40 штых: гравюра, адбітая ад металічнай пліты

41 газон: аздобленае кветкамі і кустамі месца, засеянае травой

42 фаэтон: лёгкая адкрытая рэсорная павозка без дзверцаў, з верхам, які падымаўся ў выпадку непагадзі

43 кракет: гульня, якая заключаецца ў перакочванні драўлянага шара праз драцяныя варотцы пры дапамозе ўдараў малатка

44 пуд: 40 фунтаў (=16,38 кг).

45 лакамабіль: парасілавая машына, якая прыводзіла ў рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны

46 валюш: або інакш сукнавальня; перасоўная або стацыянарная ўстаноўка валяць сукны, фетр

47 Уладзіслаў І Святы (? - 1095): венгерскі кароль з дынастыі Арпадаў; заснавальнік дынастыі Арпад (? - 907)

48 Янкоўскі Часлаў: (1857 - 1929), пaэт і публіцыст, супольны рэдaктaр пецярбургскaгa Kрaю, aўтaр мaнумэнтaльнaй, выдaтнaй і непaўтaрaльнaй прaцы Aшмянскі павет

49 Скарга Пётр: сапраўднае імя Пётр Павэнскі (1536-1612); езуіт, тэолаг і пісьменнік; выдатны прапаведнік пры двары караля Зыгмунда ІІІ (1566-1632); у 1579 г. першы рэктар Віленскай акадэміі (пазней - Універсітэт імя Стэфана Баторыя)

50 катафалк: узвышэнне, на якім ставіцца труна падчас жалобнага набажэнства

51 засценак: даўняе сельскае паселішча, дзе жыла шляхта аднаго прозвішча

52дзесяціна: руская адзінка паверхні грунту (каля 1,09 га)

53 каморнік: спецыяліст па межаванні і землеўпарадкаванні

54 польска-бальшавіцкая вайна: (1919-1920), бальшавікі, якія збіраліся перанесці сілай свае ідэі ў Еўропу, былі адолены палякамі ў двух важных бітвах: 13-15.08.1920 г. на подступах да Варшавы і на р. Укры, 20-28.09.1920 г. у генеральнай бітве на Нёмане; закончылася мірным дагаворам у Рызе 18.03.1920 г., які, між іншым, устанавіў усходнюю мяжу польскай дзяржавы

55 Стэфан Баторы: (1533-1586), венгерскі сямігродскі князь, з 1571 г. -кароль Польшчы; пасля вайны з Масквой у 1582 г. здабыў Інфлянты; стварыў Каронны і Літоўскі трыбунал, правёў рэформу войска, заснаваў Віленскую акадэмію; быў прыхільнікам рэлігійнай талерантнасці

56 парцэляцыя: падзел зямлі на дробныя ўчасткі

57 маркграфіня: тут арыстакратычны тытул; Я. Умястоўская атрымала яго ў 1920 г. ад папы Бэнэдыкта ХV

58 Станевіч Вітольд: (1888-1966), эканаміст спецыяліст па сельскай гаспадарцы, прафесар універсітэтаў у Вільні і Познані; 1926-1930 гг. - міністр, які праводзіў сельскагагаспадарчыя рэформы

59 ключ: тут даўняя назва комплексу зямельных маёнткаў, фальваркаў, вёсак

60 гумно: інакш стадола; будынак, у якім складалася збожжа перад абмалотам

61 Міцкевіч Адам: (1798 - 1855), найвялікшы польскі паэт, стваральнік польскага рамантызму, выразнік вызваленчых і месіянскіх ідэй; стваральнік польскага легіёна 1848 г.; Ода да маладосці, балады, паэтычныя аповесці (Конрад Валенрод), Крымскія санеты; драматычная паэма Дзяды; прарочыя Кнігі польскага народа і польскага паломніцтва; нацыянальная паэма Пан Тадэвуш; інтымная і філасофская лірыка, крытыка, публіцыстыка, пераклады

62 Фрэдра Аляксандр: (1793-1876), граф, самы выдатны польскі камедыёграф; у камедыях і фарсах даў маляўнічае апісанне жыцця і звычаяў польскай шляхты, асабліва правінцыйнай: Помста, Пан Явяльскі, Дзявочыя шлюбы, Дамы і гусары, Пажыццёва

63 Жэромскі Стэфан: (1864-1925), выдатны пісьменнік, патрыёт, грамадскі дзеяч і мараліст, у той жа час пясняр прыгажосці і поўні жыцця: Прыцемак, Попел, Раздзяўбуць нас крукі, вароны..., Сізіфава праца, Сілачка, Бяздомныя, Прадвесне, Уцякла ад мяне перапёлачка, На плябаніі ў Вышкове, Дзённікі; Дзяржаўная прэмія ў 1925 г.

64 Аркан Уладзіслаў: сапраўднае імя Францішак Смярчынскі (1875-1930), пісьменнік; навелы і аповесці з жыцця перадгорнай вёскі: Беззямельнікі, У растоках; баечная мінуўшчына Падгалля Даўніна; лірыка, драма Франак Ракочы

65 піяры: каталіцкі ордэн, заснаваны ў 1669 г. з мэтай правядзення асветніцкай дзейнасці; у Польшчы - з ХVІІ-ХVІІІ стст.; адыгралі важную ролю ў рэформе сістэмы адукацыі (Сымон Канарскі); вялікія заслугі ў асвеце на лідскай і шчучынскай зямлі

66 калегіум: тут сярэдняя школа, спалучаная з інтэрнатам, галоўным чынам для шляхецкай моладзі; вядомы з ХVІ ст.

67 Юзаф Пілсудскі: (1867-1935), стваральнік незалежнай Польшчы, палітык; адзін з арганізатараў у 1908 г. Саюза дзейнай барацьбы, а ў 1910 г. - Стралецкага саюза; 6.08.1914 г. з Першай кадравай ротай стральцоў увайшоў у межы польскіх земляў, падпарадкаваных Расіі; са снежня 1914 г. - камандзір Першай брыгады польскіх легіёнаў; ініцыятар заснавання Польскай вайсковай арганізацыі; з 22.11.1918 г. - часовы кіраўнік дзяржавы; з 1920 г. - маршалак Польшчы; атрымаў перамогу ў польска-бальшавіцкай вайне 1918-1920 гг.; у 1926-1928 і 1930 г. - прэм'ер; з 1926 г. - міністр вайсковых спраў і генеральны інспектар узброеных сілаў

68 Калянкоўскі Людвік: (1822-1956), гісторык; прафесар універсітэтаў у Вільні, Львове і Торуні; у 1937-1747 гг. - старшыня Польскага гістарычнага таварыства; даследчык эпохі Ягелонаў (Польшча Ягелонаў)

69 Кішка Ян: (1547-1592), віленскі кашталян, брэсцкі ваявода, уладальнік Іўя; заснавальнік Арыянскай акадэміі ў Іўі і друкарні ў Лоску

70 Дамейка Ігнат: (1802-1889), мінеролаг і геолаг, філамат і сябар А. Міцкевіча; удзельнік Лістападаўскага паўстання; у 1825-1831 гг. жыў у Заполлі каля Ліды; з 1838 г. - у Чылі, прафесар універсітэта ў Сант'яга; стварыў навуковыя асновы эксплуатацыі прыродных багаццяў, заснаваў сець метэаралагічных станцый; яго імем названы горны ланцуг у Андах

71 кандыцыя: тут часовая пасада дамашняга настаўніка

72 нансэнаўскі пашпарт: пасведчанне асобы, якое выдавалася пасля Першай сусветнай вайны людзям без грамадзянства розных катэгорый; выконваў функцыю пашпарта або дакумента для падарожжа

73 Ібсэн Генрык: (1828-1906), нарвежскі драматург з сусветнай славай, аўтар грамадска-псіхалагічных, часта сімвалічных драмаў з вострай крытыкай мяшчанскай маралі; гістарычныя драмы: Вораг народа, Дзікая качка, Геда Габлер, драматычная фантазія Пер Гюнт

74 Лакуцеўскі Антоні: у 1918 г. разам з жонкай Беньямінай і аднагадовым сынам Вітольдам прыехаў з Расіі ў Вільню. Вітольд стаў лётчыкам. Быў апошнім камандзірам легендарнага польскага 303-га знішчальнага дывізіёна імя Т. Касцюшкі, які вельмі вылучыўся ў бітве за Вялікабрытанію. Палкоўнік-пілот Вітольд Лакуцеўскі падбіў 8 нямецкіх самалётаў і яшчэ 3 машыны, верагодна, зрабіў амаль 3000 баявых вылетаў

75 акцыі Малога сабатажу: патрыятычныя, варожыя немцам надпісы, наклейкі і малюнкі на сценах; выбіванне шыбаў у нямецкіх кватэрах, вывешванне нацыянальных сцягоў, расклейванне афішаў, раскідванне лістовак, дэзінфармаванне немцаў, маруджанне ў працы, выконваемай для акупантаў.

76 Варшаўскае Паўстанне: (01.08 - 02.10.1944), узброеная барацьба АК (Арміі Краёвай) супраць немцаў з мэтай вызвалення сталіцы да ўваходу савецкіх войскаў; супраць 50 тыс. добра ўзброеных акупантаў змагаліся 23 тыс. слаба аснашчаных акаўцаў, якіх падтрымлівала грамадзянскае насельніцтва і авіяцыя саюзнікаў; загінула каля 10 тыс. салдатаў і 150 тыс. грамадзянскага насельніцтва, большасць якога была вынішчана; 75% горада было знішчана.

77 Батальён Зоська - адзін з лепшых атрадаў у Варшаўскім паўстанні, які ўзяў сваю назву ад псеўданіма загінуўшага камандзіра Тадэвуша Завадскага; фармальна батальён узнік у канцы жніўня 1943 г. на базе штурмавых групаў, у склад якіх уваходзілі харцэры, старэйшыя за 18 гадоў

78 мабілізацыя: сукупнасць дзеянняў, звязаных з пераходам узброеных сілаў дзяржавы з мірнага стану ў ваенны, а таксама ператварэнне мірнай гаспадаркі ў ваенную

79 саўгас: дзяржаўная земляробчая гаспадарка ў СССР з профілем шматтаварнага сельскагаспадарчага прадпрыемства

80 валока: 30 моргаў зямлі = 16,8 га; морг - даўняя адзінка плошчы

81 Сілезія: гістарычная вобласць Польшчы ў басейне горнага і сярэдняга цячэння ракі Одэр; каля 985 г. - у межах Польшчы

82 Велікапольшча: гістарычны раён Польшчы, які займае басейн сярэдняга цячэння Варты; племянная тэрыторыя палянаў; у ІХ-Х стст. - цэнтр стварэння польскай дзяржавы з першай сталіцай дынастыі Пястаў - Гнезнам

83 стальмах або калеснік: рамеснік, які займаецца вырабам колаў і іншых частак вазоў, брычак, саней

84 Армія Краёва: канспіратыўная польская армія, якая дзейнічала ў час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі польскай дзяржавы і за яе межамі; узнікла 14.02.1942 г.; яе мэтай была арганізацыя і ахова польскай падпольнай дзяржавы, узброеная барацьба за незалежнасць, а таксама падрыхтоўка ўсеагульнага паўстання; у 1944 г. у АК было каля 350 тыс. салдатаў, у яе радах змагалася каля 3 тыс. савецкіх партызанаў

85 Вострая Брама: крыптанім плана вызвалення Вільні ад немцаў перад надыходам Чырвонай Арміі, планавалася зрабіць гэта аб'яднанымі сіламі Навагрудскай і Віленскай акругаў АК; пачатак акцыі - 7.07.1944 г.

86 Булак - Балаховіч: вядомая крэсавая сям'я; Станіслаў (1883-1940) - генерал; стваральнік і камандзір Народнай вызваленчай арміі, якая змагалася з бальшавікамі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г.; разам са сваімі салдатамі прымаў таксама ўдзел у польска-бальшавіцкай вайне; балахоўцы былі аднымі з першыхвывезеных у Сібір у 1940 г.

87 Мілаш Чэслаў: (1911-2004), польскі паэт; нарадзіўся ў Шатэйнях на рацэ Нявяжа ў Кейданскім павеце ў Літве; паэт, сябра паэтычнай групы «Жагары»; з 1958 г. - у ЗША; паэзія гістарыяграфічнай і культурнай тэматыкі (Тры зімы, Выратаванне, Паэтычны трактат); эсэ (Зняволены розум, Родная Еўропа, Зямля Ульро); дзённік Год паляўнічага, аповесці (Даліна Ісы, Здабыццё ўлады); перакла ды (Кніга псальмаў); лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1980 год.

88 урочышча: тут частка лесу, аддзеленая ад іншых частак натуральнымі межамі

89 баніціроўка: ацэнка якасці і класіфікацыя, якую прымянялі галоўным чынам у земляробстве (нп. абазначэнне класу глебы) і лясніцтве (ацэнка дрэвастою або біятопа праз параўнанне з сярэдняй каштоўнасцю выкарыстання таго самага роду аб'ектаў)

90 высечка: тут лясная плошча, на якой высечаны дрэвы; таксама тэрыторыя, на якой дрэвы высякаюцца часткова

91 трымаць на пні: дазволіць дрэвам жыць даўжэй да пэўнай мяжы, каб не панесці стратаў на прыросце; аднак на слабой глебе ў дрэвастою няма адпаведных прыростаў, таму яго выдаляюць раней, каб не спустошыць глебу

92 прарэджванне: прарэджваць, часткова высякаць лес

93 сэрвітут: даўняе права на карыстанне фальварковымі і сялянскімі землямі, якое належала сялянам і дзедзічам.

94 падсочка: надразанне дрэваў для атрымання жывіцы, соку

95 камасацыя: злучэнне сялянскіх земляў у адно цэлае шляхам абмену; таксама злучэнне, узбуйненне, аб'яднанне ў адно цэлае, напр., лясоў

96 анклаў: тут невялікая тэрыторыя лесу, акружаная тэрыторыямі, якія належаць іншаму 97 стаўка: тут дрывасечная стаўка - планаваны маштаб гадавога ўжывання лясоў

98 17 верасня 1939 г., парушаючы ўсе міжнародныя пагадненні, Савецкая Расія здрадліва напала на Польшчу, якая з 1 верасня змагалася з Германіяй

99 праект бюджэту: супастаўленне чаканых прыходаў і расходаў

100 таксатар: ацэншчык, эксперт

101 трыбы дзялянак: часткі, падрыхтаваныя пад новыя пасадкі

102 прагаліна: тут месца ў лесе, не зарослае дрэвамі

103 Дэ Бадэмар Варгас: граф, іспанскі эмігрант, у пачатку ХІХ ст. арганізаваў лясную доследную гаспадарку ў Петра-Разумоўскай акадэміі ля Масквы

104 Метад Б'ёле: утрыманне пастаяннага лесу шляхам ссякання паасобных сталых дрэваў; прымяняецца натуральнае або штучнае аднаўленне

105 экспатрыяцыя: выдаленне кагосьці па-за межы радзімы; дабравольны ад'езд з краіны, разрыў з радзімай


Змест

  • Уступ .................................................................................
  • Першая сустрэча і пачатак гісторыі ...............................
  • Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія ....................................
  • Час Другой сусветнай вайны .........................................
  • Сённяшні Жэмласлаў ......................................................
  • Жэмласлаўскія лясы і іх добраўпарадкаванне ў 1925-1939 гадах .............
  • Аб гадоўлі баброў на Віленшчыне .................................
  • Спіс жыхароў Жэмласлава 1939-1940 ......................... .
  • Спіс жыхароў Шаркуцяў 1939-1940 ..............................
  • Мае кнігі ...........................................................................
  • Бібліяграфія і іншыя крыніцы .......................................

Кнігі Казіміра Нехвядовіча есць магчымасць купіуь на Гарадзеншчыне

  1. Гародня, крама пры біскупскай курыі па вул. К. Маркса 4 : Жэмласлаў, Беларускія падарожжы, Мае Субботнікі, Тракелі 2003
  2. Жэмласлаў Іўеўскага р-на, бібліятэка пры палацу: Жэмласлаў, Беларускія падарожжы, Мае Субботнікі
  3. Ліда, кіёск пры касцеле Св. Сям'і па вул. Рыбіноўскага: Жэмласлаў, Беларускія падарожжы
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX