Папярэдняя старонка: Вайсковая гісторыя

Лідзяне ў паўстанні 1831 года 


Аўтар: Суднік С,
Дадана: 31-03-2008,
Крыніца: Лідскі летапісец № 34.



Да 175-х угодкаў паўстання

Паўстанне 1831 года доўгі час заставалася ў гісторыі Лідчыны "белай плямай". Ці то тады канспірацыя была лепшай, ці часу прайшло болей, але з розных крыніц дайшлі толькі разрозненыя факты і асобныя імёны. З успамінаў Ігната Дамейкі вядома пра рэйд генерала Хлапоўскага па Лідчыне, вядома пра ўдзел у паўстанні самога Ігната Дамейкі і двух яго сялян Лукаша і Рыгора (прозвішчы не названыя). Бадай што і ўсё. Але апошнім часам беларускія навукоўцы зрабілі некалькі прарываў у недаступныя ці нязнаныя раней архівы, і вось з'явілася кніга В. В. Гарбачовай "Удзельнікі паўстання 1830 - 1831 гг. на Беларусі. Бібліяграфічны слоўнік." Мінск. Выдавецкі цэнтр БДУ. 2006. Кніга выйшла накладам ажно 150 асобнікаў і адразу стала рэдкасцю мала даступнай, як і тыя ж архівы. У кнізе прадстаўлены 2300 персаналій - удзельнікаў паўстання. Нам удалося выдзеліць з гэтага спісу 86 асобаў, якія адносіліся да Лідскага павету. Гэта вядома ж не ўсё, але 86 імёнаў гэта трохі больш, чым адно імя І. Дамейкі ды двух яго сялянаў. Гэта не ўсё і таму, што чакаецца выхад, як мінімум яшчэ адной кнігі на гэтую ж тэму. Магчыма, і там будуць лідзяне. А пакуль мы прапануем спіс удзельнікаў паўстання крышку папраўлены з улікам лідскіх рэалій, якія не да канца вядомыя нетутэйшым аўтарам.

1. Александровіч Антоні - памешчык з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў прымусова. Па рашэнні ГГСК* пакінуты вольным. РДВГА**-8, арк. 3.

2. Аранскі Антоні (27.3.1813-11.6.1835) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. У паўстанні шараговец аддзела наваградскай конніцы фармавання Г. Дэмбінскага, падафіцэр 13 ул. палка. Прыбыў у Францыю на караблі "Лакс" 4.8.1832. Знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ, 25.6.1833 скіраваны ў Каор, 9.7.1833 прыбыў у дэп. По, размясціўся ў Мартэлі. Памёр у По. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. злачынцаў. НГАБ***-4, арк. 136; РДВГА-8, арк. 227; AGAD****, WCPL*****, nr 724, k. 78; BPP******, nr 565; ND*******. 1843. S. 143; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S.318; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 149, 291; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 489.

3. Багдзевіч Аляксандр - селянін з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дабраахвотна далучыўся да паўстанцаў. Удзельнічаў у сутыкненнях. РДВГА-5, арк. 179.

4. Багуцкі Юзаф - іераманах Лідскага піярскага кляштара Гарадзенскай губ., б. настаўнік Лідскай пав. вуч. Капелан у аддзеле Д. Хлапоўскага. Трапіў у палон, адпраўлены ў Пскоў. Пад час следства называўся Базылём Макарскім. Па рашэнні ГГСК 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., па канфірмацыі ген.-губ. М. Далгарукава пазбаўлены духоўнага сану і аддадзены ў салдаты. НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 405; ф. 561, воп. 1, спр. 2, арк. 17адв.; спр. 3, арк. 94; РДВГА-8, арк. 20; Dangel S. Rok 1831. S. 122.

5. Бажароўскі Іван - вольны з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў у складзе аддзелаў Д. Хлапоўскага, Г. Дэмбінскага. Адышоў у Прусію, адкуль інтэрнаваны. Па рашэнні ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 21.

6. Бальсевіч Дзіяніс - ксёндз Лідскага кармяліцкага кляштара Гарадзенскай губ. Хаваў зброю. Пераведзены ў Крупчыцкі кляштар. РДВГА-8, арк. 8-9.

7. Баневіч Іван - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні кароткачасова. Па рашэнні ГТСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 8-9.

8. Банецкі Матэвуш - селянін памешчыка Жуковіча з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 83.

9. Бароўскі Міхал - селянін памешчыка Какоўскага з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-5, арк. 197.

* ГГСК - Гарадзенская губернская следчая камісія.

** РДВГА - Расійскі дзяржаўны вайскова-гістарычны архіў.

*** НГАБ - Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

**** AGAD - Галоўны архіў даўніх актаў у Варшаве.

***** WCPL - Склад цэнтральных уладаў Лістападаўскага паўстання 1830-1831 г.у Галоўным архіве даўніх актаў у Варшаве.

****** BPP - Польская бібліятэка ў Парыжы.

******* ND - Дэмакратычны штогоднік.


10. Бацулевіч Андрэй, сын Лаўрэнція (н. каля 1810) - селянін з в. Калінікі Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ў аддзеле Д. Хлапоўскага. Адышоў у Прусію, адкуль інтэрнаваны. Адпраўлены ў Гародню. Па рашэнні ГГСК ад 20.8.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ -2, арк. 12, адв. РДВГА-8, арк. 11. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 43.

11. Белка Юры - селянін з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. Па рашэнні ГГСК ад 30.5.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус, выехаў на Каўказ 27.7.1833. НГАБ-2, арк. 35; РДВГА-8, арк. 40; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 43.

12. Брант Ян - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. артылерыі. Эміграваў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Наведваў матэматычныя курсы, у 1847 здаў экзамен на інструктара дарог і мастоў. У 1857 жыў у Дзюнкерку. РДВГА-5, арк. 219; ч. 8, арк. 28; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 86; Konarska B. Polskie drogi. S. 232.

13. Вінча Казімір - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў, удзельнічаў у баях. Узяты ў палон. Па рашэнні ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 51.

14. Вітажэнец Ігнат - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у ашмянскіх паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 422.

15. Вуменскі Юзаф - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў узбр. сярод паўстанцаў. Памёр у Вільні ад ран. РДВГА-8, арк. 62.

16. Вянглевіч (Венгелевіч) Анастасій - ксёндз Лідскага кармяліцкага кляштара Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у аддзеле Д. Хлапоўскага. Эміграваў. Па рашэнні ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 44адв.; РДВГА-8, арк. 45.

17. Галец Варфаламей - селянін памешчыка Андржэйкавіча з в. Тарноўшчына Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 75.

18. Гансяроўскі Іван - селянін памешчыцы Тышкевічавай з мяст. Васілішкі Лідскага пав. Гарадзенскай губ. У Таневічах апынуўся сярод паўстанцаў. Знаходзіўся ў абозе пад час бітвы пад Вільняй, дзе трапіў у палон. Збег, быў зноў арыштаваны. Парашэнні ГГСК ад 18.4.1832 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ у г. Гародні, ф. 4, воп. 1, спр. 64, арк. 12-14.

19. Гансяроўскі Юры - селянін памешчыцы Тышкевічавай з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Збег пры пераходзе мяжы КП*. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 76.

20. Гарчынскі Юзаф, сын Матэвуша (н. каля 1806) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., у дзяцінстве вывезены ў Галіцыю, дзе служыў камердынерам. У паўстанні падафіцэр, затым ппар. 1 палка лін. пяхоты. 15.4.1831 адзначаны залатым крыжам. Апынуўся ў Галіцыі, вярнуўся ў КП, дзе затрыманы і адпраўлены ў Гародню. Па рашэнні ГГСК ад 21.2.1834 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 69; Ksiega pomientkowa. S. 111. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 168.

21. Гаўрыловіч Ян (8.2.1804-20.11.1870) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у в. Салечнікі, сын Антонія і Ганны Чарнецкай. У паўстанні шараговец 12 ул. палка. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі "Граф Келі", у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. У вер. 1841 асеў у Ля-Рашэлі, працаваў краўцом. З 17.3.1847 член ПДТ**. Памёр у шпіталі. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 75 адв.; РДВГА-8, арк. 63; Віеlесkі R. Роlасу w Legii. S. 153; Кrаwіес L. Lista сlопkоw. S. 110.

22. Горскі Людвік - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 77-78.

23. Горскі (Гурскі) Райманд - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся прымусова ў аддзеле Ю. Кашыца, затым шараговец аддзела наваградскай конніцы фармавання Г. Дэмбінскага, у складзе якога дайшоў да Варшавы. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 78; AGAD, WCPL, nr 724, k. 77.

24. Грабіцкі Юры - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнні ГГСК пакінугы вольным. РДВГА-8, арк. 80.

* КП - Каралеўства Польскае.

** ПДТ - Польскае дэмакратычнае таварыства.


25. Грабскі Марк - памешчык з в. Гімбуты Лідскага пав. Гарадзенскай губ. (па звестках Л. Краўца - н. у Лідзе), студэнт Варшаўскага ун-та. У паўстанні ппар. 11 ул. палка. 15.8.1832 эміграваў у Францыю. З 27.12.1833 член ПДТ. Па рашэнні ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-2, арк. 95; РДВГА-8, арк. 81; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 161, 303; яго ж Slownik biograficzny. Т. 2. S. 114; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 49. Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 201; Uniwiersytet Warszwski.

26. Грыгуц Андрэй - селянін Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у 18 лін. палку. Удзельнічаў у баях пад Вільняй і Варшавай. Узяты ў палон пад Модлінам. ГГСК вынесла рашэнне аб адпраўцы ў сібірскія лін. батальёны. НГАБ-2, арк. 100 адв.; РДВГА-8, арк. 83.

27. Грыневіч - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., аканом маёнтка Жалудок. Захоўваў кулі. РДВГА-7, арк. 181.

28. Гурскі Людвік, сын Францішка (н. каля 1811) - шляхціц з аколіцы Свяноўшчына Лідскага пав. Гарадзенскай губ. У траўні 1831 узяты ў аддзел Д. Хлапоўскага, з якім дайшоў да Коўні. Захварэў і быў пакінуты ў шпіталі, дзе трапіў у палон. НГАБ у Гародні, ф. 4, воп. 1, спр. 64, арк. 30-31.

29. Дамейка Ігнат, герба Даленга (31.7.1802 - 23.1.1889) - памешчык маёнтка Мядзведка Наваградскага пав. Гарадзенскай губ., сын Гіпаліта і Караліны, брат Адама. У 1816 скончыў школу піяраў у Шчучыне, у 1822 фіз.-матэм. ф-т Віленскага ун-та, атрымаў ступень магістра матэматыкі. У 1819 уваходзіў у студэнцкае т-ва Саюз сяброў, затым т-ва філаматаў. Восенню 1823 арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле (Лідскі пав.) без права ўладкавання на дзяржаўную службу. 31.5.1831 далучыўся да корпуса Д. Хлапоўскага, ад'ютант 25 пях. палка. 13.7.1831 у складзе корпуса А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі, часова знаходзіўся ў Дрэздане. У ліп. 1832 эміграваў у Францыю. Вывучаў хімію і мінералогію ў Сарбоне і Калеж дэ Франс. Жыў у Парыжы разам з А. Міцкевічам. Член ТЛРЗ*, Т-ва навуковай дапамогі, з 1832 Гісторыка-літаратурнага т-ва, АПЭ**. У 1834-37 вучыўся ў Горнай школе ў Парыжы, якую скончыў з дыпломам. 3.6.1838 пераехаў па кантракту ў Чылі. З 1838 прафесар мінералогіі Горнай школы г. Какімба, з 1846 - Чылійскага ун-та, узначальваў кафедру хіміі, затым у 1867-83 рэктар ун-та. 7.7.1850 ажаніўся з чылійкай, меў дачку Аніту, сыноў Гернана і Казіміра. У 1884 на чатыры гады выехаў на радзіму. Памёр у Сант'яга. Прысвоена званне нац. героя Чылі. Пакінуў успаміны. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. з канфіскацыяй маёмасці. На справе, пасля ўдакладнення маёмасных правоў, Дамейка павінен быў уносіць у казну трэцюю частку ад даходу, гэты абавязак быў ускладзены на брата Адама. Філаматы і філарэты. С. 279-288; Domey-ko I. Powstanie 1830-1831 r. na Litwe. S 1-28; яго ж Moje podroze; яго ж Listy do Wladislawa Laskowicza; яго ж Pamietniki; НГАБ-2, арк. 122 адв.; РДВГА-8, арк. 101; Chlopowski D. Pomietniki. Cz. II. S. 68; Гарбачова В.В. Паўстанне 1830-31 гадоў у лёсе Ігнація Дамейкі; Кудаба Ч. Вклад Игнатия Домейки; Словік С. З гісторыі сядзіб. С. 416; ЭГБ. Т. 3. С. 203; Barszczewska A. Rola Towazystwa Litewskiego. s. 45-67; Віеlескі R. Slownik biograficzпу. Т. 1. S. 381; Brzoza J. Ignacy Domeyko; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzпу. S. 99; Gadon L. Z zycia Polakow. s. 116; яго ж: Emigracja polska. T. 2. S. 334; T. 3. S. 40, 44, 271; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Konarska B. Polskie drogi. S. 252; Koska M. Ignacy Domeyko; Redorowa D. Polski emigrancki osrodek. S. 103;Szwejcerowa A. Ignacy Domeyko; Wojcik Z. Ignacy Domeyko.

30. Дзяковіч Панкрат - шляхціц з Лідскага

* ТЛРЗ - Таварыства літоўскае і рускіх зямель.

** АПЭ - Аб'яднанне польскай эміграцыі.


пав. Гарадзенскай губ., студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 261.

31. Длускі Ануфры (20.8.1813-1864) - шляхціц з мяст. Лябёдка Лідскага пав. Гарадзенскай губ., студэнт мед. ф-та Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. Эміграваў у Францыю, куды прыбыў у жн. 1832, да 6.8.1833 знаходзіўся ў закладзе ў Шатору. У 1836-38 вывучаў медыцыну ў Манпелье, 15.10.1838 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Ньеўр. 24.3.1860 атрымаў французскае грамадзянства. Памёр у Пуілі сюр Луар. Па рашэнні ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 117адв.; РДВГА-8, арк. 94; МWР*, 40Н; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 116; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 160; яго ж Slownik biograficzny. Т. 1. S. 367; Konarska B. Polskie drogi. S. 249.

32. Ёдка (Ядко) Мікалай - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, пасля вяртання атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 159; РДВГА-8, арк. 132.

33. Ёдка (Ядко) Эразм - шляхціц з Гарадзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Эміграваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 132.

34. Запольскі Андрэй (п. жн. 1831)- ксёндз ордэна піяраў з мяст. Шчучын Гарадзенскай губ., дзядзька Караля. Удзельнічаў у паўстанні, трапіў у палон, утрымліваўся ў гарадзенскай цвердзі, дзе і памёр. РДВГА-7, арк. 439; Powstanie Listopadowe 1830-1831. Dzieje wewnetrzne. S. 203.

35. Захватовіч Ян - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у складзе аддзела Т. Тышкевіча. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнні ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 150; РДВГА-8, арк. 122.

36. Знамяровіч Пётр - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнні ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 125-126.

37. Івашэўскі Юзаф - селянін. Абвінавачваўся ў зносінах з асобамі, якія рыхтавалі паўстанне ў Гарадзенскім і Лідскім пав. Атрымаў для распаўсюджвання адозву. НГАБ, ф. 1416, воп. 2, спр. 7241, арк. 1-1 адв.; Гарбачова В.В. Заклікі. С. 58.

38. Кавалеўскі Міхайла - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эміграваў. Па рашэнні ГГСК аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-3, арк. 31 адв.; РДВГА-8, арк, 148; Касzkоwskі J. Копfіskаtу.

39. Каласоўскі Ян Францішак (18.11.1806-21.12.1872) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у в. Крыўцы (зараз у межах г. Ліды), вывучаў літаратуру ў Віленскім ун-це. У паўстанні ппар. 11 ул. палка, 13.7.1831 перайшоў у складзе корпуса А. Гелгуда межы Прусіі. 26.2.1832 прыбыў у Францыю, з'яўляўся членам ПНК. У жн. 1833 стаў членам ПДТ. 3.8.1834 асудзіў А. Чартарыйскага. У 1837 далучыўся да АПЭ. Пачаткова вывучаў медыцыну ў Манпелье. З 1839 вывучаў права ў Пуацье, у 1842 атрымаў дыплом. У 1843 у Парыжы наведваў лекцыі па праву. 22.11.1841 выдаў адозву "Да польскай эміграцыі". У 1844 член Гістарычна-літаратурнага т-ва. У 1841-48 рэдактар "Dziennika Narodowego", выдаў некалькі асабістых брашур. У крас. 1848 выехаў на радзіму, атрымаў дазвол жыць у Кракаве, належаў да кансерватыўнай арганізацыі "Час". У 1851 атрымаў дазвол выехаць у Галіцыю, дзе і памёр. AGAD; EPP** nr 1, k. 18; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 163; яго ж Slownik biograficzny. Т. 2. S. 301; Gadon L. Z zycia Polakow. s. 119; Konarska B. Polskie drogi. S. 302; PSB***. T. 13. S. 362; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 302.

40. Колышка (Калышка) Тадэвуш - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Прымусова знаходзіўся ў аддзеле Г. Дэмбінскага. НГАБ-3, арк. 40; РДВГА-2, арк. 141.

41. Каржанеўскі Адам - памешчык з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Па рашэнні ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 44; РДВГА-2, арк. 172.

42. Каржанеўскі Адольф (каля 1812-9.4. 1837) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у в. Сапуніцы, вучань Віленскай гімназіі. У паўстанні ппар. 11 ул. палка. 15.7.1831 у складзе корпуса Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі, інтэрнаваны. У 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Шатору. З 27.12.1833 да 31.7.1836 член ПДТ. У траўні 1836 выехаў у Бардо. Памёр у дэп. Манш. Па рашэнні ГГСК аднесены да 2 разр. зл., маёнтак канфіскаваны. НГАБ-3,

* МWР - Музей Войска Польскага ў Варшаве.

** EPP - Эміграцыя палістападаўская і пастудзеньская 1831 - 1870 у Галоўным архіве даўніх актаў у Варшаве.

*** PSB - Польскі біяграфічны слоўнік.


арк. 44 адв.; РДВГА-8, арк. 157; ND. 1843. S. 139; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 164, 304; яго ж Slownik biograficzny. Т. 2. S. 319; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 50; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 312.

43. Каўроўскі Ігнат - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў у аддзеле Т. Тышкевіча. Эміграваў. Па рашэнні ГГСК ад 19. 10. 1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 2; РДВГА-8, арк. 134.

44. Кашыц Фелікс (1803-17.5.1841) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у в. Купішкі. У паўстанні дзейнічаў у 11 ул. палку. Эміграваў у Францыю. З 17.8.1839 член ПДТ. Памёр у Манпелье. Па рашэнні ГГСК ад 24.8. 1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак Перантаны канфіскаваны. НГАБ-3, арк. 24; РДВГА-8, арк. 141; ND. 1843. S. 138; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 202; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 86; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 285.

45. Кіркуць Дзіяніс - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, трапіў у палон пад Коўняй, адпраўлены ў Гародню. Па рашэнні ГГСК ад 25.1.1833 адпраўлены ў Каўказскі асобны корпус. 23.4.1833 выехаў на Каўказ. НГАБ у г. Гародні, ф. 4, воп. 1, спр. 191, арк. 101.

46. Клінеберт (Клінеберс) Мікалай (14.1. 1807-17.10.1856) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у в. Тамашова, студэнт ф-та права Віленскага ун-та, адвакат (паводле Б. Канарскай гады жыцця: 1809 - 17.10.1876) . У паўстанні з 3.6.1831 ппар. 11 ул. палка. У лют. 1832 эміграваў у Францыю, з 1840 вучыўся ў школе прыгожых мастацтваў у Пуацье, працаваў настаўнікам малявання. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 208; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 285-286; Konarska B. Polskie drogi. S. 301.

47. Коркуц Дзіяніс - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ўзбр. сярод паўстанцаў. Узяты ў палон у Коўні. Па рашэнні ГГСК 10.2.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гародні, ф. I, воп. 34, спр. 3569, арк. 47; РДВГА-8, арк. 157

48. Кулакоўскі Юры - селянін з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-2, арк. 242.

49. Лейка (Ляйко) Францішак - шляхціц з ваколіцы Крукаўшчына (Крупаўшчына ?) Лідскага пав. Гарадзенскай губ. У паўстанні ў 11 ул. палку, на месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнні ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл., частка маёнтка канфіскавана. НГАБ-3, арк. 75; РДВГА-8, арк. 172; Касzkоwskі J. Копfіskаtу.

50. Макрэцкі Людвік Напалеон Панталеон (26.12.1812-2.5.1855) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у Марачоўшчыне, сын Яўхіма і Саламеі, адвакат. У паўстанні хар. 11 ул. палка. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі "Граф Келі", у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-38 у Іспаніі, адзначаны ордэнам св. Фердынанда 1 кл., 17.1.1839 звольнены са службы. 31.1.1839 прыняты паўторна; у 1839-54 служыў у Афрыцы, у 1854-55 у Крыме. Забіты пад Севастопалем. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 113; РДВГА-8, арк. 207; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 259.

51. Малевіч Ігнат (н. каля 1791) - з в. Цыбары (каля Ліды) Гарадзенскай губ. У паўстанні з 2.4.1831, 29.5.1831 ппар., у складзе 3 палка пешых стральцоў аддзела Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. 5.10.1831 з аддзелам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі, інтэрнаваны. 26.2.1832 прыбыў у Францыю. З 12.9.1833 член ПДТ, у траўні 1838 далучыўся да АПЭ. AGAD, WCPL, пr 724, k. 49; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 121, 300; яго ж Slownik biograficzny. Т. 3. S. 95; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 48; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 407.

52. Малеўскі (Мялоўскі) Марк (1795-14.10.1867) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у Лідзе. У паўстанні падафіцэр 11 ул. палка. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. Эміграваў у Францыю. З 21.9.1834 да 27.4.1846 член ПДТ. Памёр у Парыжы. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., канфіскавана частка маёнтка Мізаны. НГАБ-3, арк. 87 адв.; РДВГА-8, арк. 186; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 276; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 55.

53. Мацыеўскі Юзаф - селянін з в. Крывілі Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў дзеншчыком. Апынуўся ў Прусіі, інтэрнаваны. Па рашэнні ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 191.

54. Мінучыц Антоні (каля 1807-1.7.1879) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., служыў у маёнтку Масты памешчыка Кіркілы. 12.4.1831 разам з К. Нямцэвічам адышоў з Гародні ў Белавежскую пушчу, дзейнічаў у складзе аддзелаў К. Нямцэвіча, Я. Ронкі, Я. Жылінскага. Затым ппар. 11 ул. палка, разам з якім адышоў у Прусію. 25.2.1832 прыбыў у Францыю. Па рашэнні ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак Астравок канфіскаваны. НГАБ-4, арк. 106; РДВГА-8, арк. 201; AGAD, PFR*, пr 15; [Kraskowski T.] Pamietniki; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 293; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Spazier R. O. Historia powstania. T. 2. S. 210.

55. Міхалоўскі Юльян (18.6.1807-24.5.1878) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у в. Востраў, з 1823 на вайсковай службе. 31.5.1831 у Лідзе далучыўся да Д. Хлапоўскага, з 12.7.1831 кап. 25 палка лін. пяхоты. Эміграваў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. З 1835 наведваў лекцыі па палітэхніцы, у 1836-38 вучыўся ў школе дарог і мастоў, з 1839 працаваў інструктарам дарог і мастоў у дэп. Сена. З 1845 пачаў займацца журналістыкай, супрацоўнічаў з "Le Courier Francais". У 1849-51 знаходзіўся ў Турцыі, працаваў на будоўлі чыгункі, пасля вярнуўся ў Францыю і паступіў у корпус дарог і мастоў. У 1875 стаў інструктарам 1 кл. Жанаты, меў сына. РДВГА-8, арк. 204; ВРР, пr 565; Domeyko I. Powstanie 1830-1831 r. na Litwe. S 7; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 287; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 84, Konarska B. Polskie drogi. S. 342.

56. Мора (Мор) Пётр - селянін памешчыка Грыгаровіча з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні ўзбр. РДВГА-2, арк. 700; ч. 8, арк. 208.

57. Мрачкоўскі (Мракоўскі) Мікалай - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., сакратар лідскага маршалка. Падазраваўся ў садзейнічанні Д. Хлапоўскаму. Аддадзены пад ваен. суд. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 27, спр. 92, арк. 1; РДВГА-2, арк. 706.

58. Навіцкі (Навінскі) Міхайла (п. 12.12.-1842) - шляхціц з Гарадзенскай губ., аканом маёнтка Бяневічы. У паўстанні шараговец аддзела наваградскай конніцы фармавання Г. Дэмбінскага. Эміграваў у Францыю, член ПНК**. З 10.6.1834 да 12.1842 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўраду. Рашэннем ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 123 адв.; РДВГА-8, арк. 219; AGAD, WCPL, пr 724, k. 76; ЕРР, пг 1, к. 19; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 88.

59. Некілкоўскі Міхал - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эміграваў. Па рашэнні ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 216.

60. Петрашкевіч Ануфры (1793-7.12.1863) - шляхціц з мяст. Шчучын Лідскага пав. Гарадзенскай губ., сын Феліцыяна і Вікторыі, скончыў пав. піярскую школу ў Шчучыне, ф-т прыродазнаўчых і фізічных навук Віленскага ун-та, затым Варшаўскі ун-т, у 1821 атрымаў ступень магістра філасофіі, у 1822-24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні, паэт. Адзін з заснавальнікаў т-ва філаматаў, сасланы ў Пецярбург, Міністэрствам асветы накіраваны ў Маскоўскі ун-т, дзе на працягу 1825-31 працаваў бібліятэкарам. За арганізацыю ўцёкаў разам з афіцэрамі Літ. корпуса ў паўст. войска і сувязь з маскоўскім гуртком М. П. Сунгурава 16.4.1831 арыштаваны. 17.11.1831 пастановай суда прыгавораны да пакарання смерцю. 13.1.1832 пакаранне заменена на пажыццёвую ссылку ў Сібір з пазбаўленнем шляхецтва і навуковай ступені. 7.2.1832 сасланы ў Табольск. У 1856 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, у 1860 вярнуўся ў Вільню да брата Юзафа. Памёр і пахаваны ў Вільні. Rps BN***, II. 7861; Філаматы і філарэты. С. 231-237; ЭГБ. Т. 5. С. 487; Gerber R. Studenci. S. 439; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 333; Jackiewicz M. Wilenska Rossa; PSB. T. 26; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 456-458.

61. Пратасевіч Ян - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнні ГГСК аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 174 адв.; РДВГА-8, арк. 250.

62. Псарскі Антоні (н. 1809) - з мяст. Шчучын Лідскага пав. Гарадзенскай губ., сын Віктара і Ганны Слуцкай, вахмістр польск. войскаў. На пачатку паўстання дзейнічаў на баку кн. Канстанціна, 16.12.1830 прызначаны ў 2 полк конных стральцоў. Трапіў у палон, пасля чаго паступіў на расійск. службу. У 1832 вярнуўся ў Варшаву, у 1833 эміграваў у Францыю. У 1840 прыбыў у Алжыр. З 1847 член ПДТ. У 1848 выязджаў у Польшчу, у жн. 1848 вярнуўся ў Алжыр. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. 5. 350; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 554.

*PFR - Паперы генерала Францішка Роглянда ў Галоўным архіве даўніх актаў у Варшаве.

** ПНК - Польскі нацыянальны камітэт.

*** Rps BN - Аддзел рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве.


63. Рыла Ксаверы - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнні ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 275.

64. Рымскі Ягор - селянін памешчыка Красельскага з в. Навакунцы Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у паўстанцаў узбр. РДВГА-8, арк. 266.

65. Рэвенскі Казімір - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у Гародні, канцылярыст. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гарадзенскім сойміку па абранні дэпутатаў на сойм. 9.9.1831 атрымаў срэбны крыж. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі, інтэрнаваны. У 1832-33 утрымліваўся ў турме ў Гданьску. У студз. 1834 перабраўся ў Францыю, з 5.3.1834 да 24.2.1840 член ПДТ. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 13; РДВГА-8, арк. 265; AGAD, KRW*, пr 573; DS**. T. 6. S.385; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 384; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 51; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 571.

66. Савіцкі Ян (н. каля 1801) - памешчык з в. Леляканцы Лідскага пав. Гарадзенскай губ. У паўстанні ппар. штаба Г. Дэмбінскага. 14.9.1831 адзначаны залатым крыжам (?). На месца жыхарства не вярнуўся. Эміграваў. З 30.12.1833 член ПДК. Па рашэнні ГГСК аднесены да 2 разр. зл. НГАБ у г. Гародні, ф. 4, воп. 1, спр. 196, арк. 10; РДВГА-8, арк. 276. Ksiega pomiatkowa. S. 142; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 50.

67. Сакалоўскі Тадэвуш - манах Лідскага кармяліцкага кляштара Гарадзенскай губ. Вітаў паўстанцаў пад час іх прыходу ў Ліду. Пераведзены ў іншы кляштар. РДВГА-8, арк. 298.

68. Сінкевіч Норберт - з в. Васілішкі Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў у артылерыі. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Па рашэнні ГГСК ад 26.10.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гародні, ф. 1, воп. 34, спр. 3569, арк. 90; РДВГА-8, арк. 291.

69. Скіндар Люцыян - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнні ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 291.

70. Славінскі Юзаф (н. 8.8.1811) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у Лідзе, сын Юзафа і Юзафіны. У паўстанні шараговец 3 палка пешых стральцоў. У 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Буржэ, 13.6.1833 перабраўся ў Бержэрак. 6.8.1836 накіраваўся ў Іспанію, дзе ўступіў у легіён. У 1836-38 у Іспаніі, пасля чаго вярнуўся ў Францыю. 6.8.1839 паўторна завербаваўся на 3 г., да 1841 у Афрыцы. У 1846 знаходзіўся ў Алжыры. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 323.

71. Сташоўскі Мацвей - селянін з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. На пачатку паўстання знаходзіўся на службе ў КП, дзейнічаў як кантаніст. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 303.

72. Турскі Ксаверы - памешчык з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў у чыне пар. У складзе корпуса А. Гелгуда адышоў за мяжу, прасіў літасці. Атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. НГАБ-5, арк. 85 адв.; РДВГА-8, арк. 322.

73. Тызенгаўз Канстанцін (3.6.1786-16.3.-1853) - граф, памешчык з Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губ., н. у мяст. Жалудок Лідскага пав. Гарадзенскай губ., вывучаў у Віленскім ун-це прыродазнаўчыя навукі, арнітолаг. Удзельнічаў у кампаніі 1812 у складзе расійск. войскаў. Меў стасункі з А. Лапацінскім у падрыхтоўчы перыяд паўстання, надалей супрацоўнічаў з дзісенскім урадавым к-там, дапамагаў матэрыяльнымі сродкамі, пастаўляў зброю і кантаністаў. Справа накіравана ВГСК***. Аўтар польскамоўных твораў "Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак" (1841), "Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету" (1843-46). У сваім маёнтку Паставы стварыў арніталагічны музей і карцінную галярэю. НГАБ-5, арк. 88; РДВГА-П, арк. 397; Гарбачова В.В. Мастацкая галерэя; Кропотов Д.А. Жизнь графа М.Н. Муравьева. С. 494;

* KRW - Урадавая камісія вайны 1815-1832 у Галоўным архіве даўніх актаў у Варшаве.

** DS - Дыярыюш сойму.

*** ВГСК - Віленская губернская следчая камісія. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. С. 574; Dangel S. Rok 1831. S. 152; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 474.


74. Фалькоўскі (Фалкоўскі) Юзаф (н. 19.3.1784) - з в. Васілішкі Лідскага пав. Гарадзенскай губ., пар. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 кап., належаў да корпуса Г. Дэмбінскага, служыў у 13 ул. палку, у складзе якога адышоў у Варшаву. 30.8.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію. AGAD, WCPL, nr 724, k. 64; GP*. 17.2.1831; Ksiega pomiatkowa. S. 138; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 30.

75. Федзюкевіч (Федзюковіч) Ян - селянін з фальварка Дзяковічы Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Добраахвотна далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага каля Наваградка, дайшоў да Варшавы, служыў у 18 лін. палку, паранены ў нагу. Арыштаваны і дастаўлены ў Гародню. Па рашэнні ГГСК ад 26.5.1832 аднесены да 2 разр. зл., адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 97 адв.; НГАБу г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 64, арк. 18-26; РДВГА-8, арк. 327; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 156, 161.

76. Шалевіч Тадэвуш - шляхціц з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнні ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 346.

77. Шатоўскі Францішак - селянін памешчыка Рылы з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў у аддзеле Т. Тышкевіча, служыў фурманам у Д. Карэнгі. Узяты ў палон. Па рашэнні ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 347.

78. Шчука Альфонс (п. 1858) - н. у Лідскім пав. Гарадзенскай губ., на службе ў расійск. арміі з 1824. У паўстанні з 13.6.1831 ппар. 20.2.1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 412; Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 65.

79. Шчука Аляксандр - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнні ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 358.

80. Шчука Юзаф - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 140 адв.; РДВГА-8, арк. 358.

81. Эйсмант Напалеон (н. 1809) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у фальварку Яхновічы, працаваў у земскай канцылярыі. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Прусію, 18 мес. утрымліваўся ў Гданьску. Эміграваў. З 18.10.1835 да 6.5.1836 член ПДТ. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., канфіскавана частка маёнтка Дартвяны. НГАБ-5, арк. 142 адв.; РДВГА-8, арк. 107; Касzkоwskі J. Копfіskаtу; Кrаwiес L. Lista сlопkоw. S. 67.

82. Эйсмант Станіслаў (н. каля 1810) - аднадворац Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Служыў унтэр-афіцэрам 4 лін. палка. Узяты ў палон пад Грохавам. Па рашэнні ГГСК ад 9.8.1834 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. Маёмасць канфіскавана. НГАБ-5, арк. 143; НГАБу г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 191, арк. 70 адв. - 71; РДВГА-8, арк. 108.

83. Эйсмантовіч (Эйсмановіч) Ян - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, на месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнні ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Маёмасць канфіскавана. НГАБ-5, арк. 142; РДВГА-8, арк. 107.

84. Юзвік (Ёзвік) Людвік (н. 2.4.1801 - пасля 1875) - шляхціц з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., н. у мяст. Шчучын, сын Андрэя і Разаліі Гудновіч, скончыў піярскую школу ў Варшаве, 1822-27 студэнт мед. ф-та Варшаўскага ун-та, лекар 1 палка пешых стральцоў. У паўстанні лекар 1 палка пешых стральцоў, 1 пях. дывізіі, затым галоўнага штаба. 15.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі. У траўні 1832 прыбыў у Францыю, застаўся ў Парыжы, дзе вывучаў медыцыну, 22.8.1834 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у Парыжы. Bielecki R. Zarys rasproszenia. S. 202, 205; яго ж Slownik biograficzny. Т. 2. S. 228; Gerber R. Studenci. S. 287; Konarska B. Polskie drogi. S. 291.

85. Якавіцкі - з Гарадзенскай губ., адвакат лідскіх прысутных месц. Меў тайныя зносіны з паўстанцамі, вёў перапіску. Па рашэнні ГГСК аднесены да 3 разр. зл. РДВГА-8, арк. 367.

86. Яновіч Кароль (н. 1798) - з Лідскага пав. Гарадзенскай губ., сын Міхала і Кацярыны, ппар. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 пар., 13.6.1831 кап., з 19.8.1831 у 13 ул. палку. Пасля заканчэння паўстання застаўся ў Варшаве, аднавіў прысягу расійск. ураду, атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. AGAD, KRW, nr 477, k. 107; Rps BUW** nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 195.

* GP - Польская газета.

** Rps BUW - Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Варшаўскага універсітэта

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX