Вярнуцца: Вайсковая гісторыя

Лідская шляхта ў паўстанні 1863 года Nobility of Lida district in rebellion of 1863


Аўтар: Малеўскі Часлаў,
Дадана: 02.04.2007,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 23-24.



Нацыянальны ўрад або так званы Цэнтральны камітэт абвясціў у дзень паўстання 22 студзеня 1863 года зварот, у якім чытаем: "...У першы дзень адкрытага выступлення, у першую хвіліну пачатку святога змагання Цэнтральны нацыянальны камітэт абвяшчае ўсіх сыноў Польшчы, без розніцы веры і роду, паходжання і стану вольнымі і роўнымі жыхарамі краю. Зямля якую сяляне выкарыстоўвалі датуль на правах чыншчу ці паншчыны становіцца ад той хвіліны безумоўнай іх уласнасцю, вечнай спадчынай. Уладальнікам, пацярпелым ад гэтага будзе выплачана кампенсацыя з агульных фундушаў дзяржавы... Да зброі ўсе. Народзе Польшчы, Літвы і Русі да зброі! Бо, час агульнага вызвалення ўжо прабіў, стары меч наш аголены, святы штандар Арла, Пагоні і Архангела разгорнуты..."

Пасля выбуху паўстання ў Кароне Людвік Нарбут адзін з першых 2 лютага з'арганізаваў аддзел на Літве і 14 лютага з малодшым братам Баляславам і шасцю вяскоўцамі вырушыў з маёнтка Сербянішкі ў лясы ў ваколіцах Эйшышак.

У той жа дзень, па дарозе далучыліся да яго Лявон Краінскі з Грышанішак з некалькімі людзьмі. Гэта быў пачатак аддзелу Нарбута. Аддзел хутка рос, таму што Людвік Нарбут быў незвычайна папулярны сярод людзей. У Эйшышках пад канец лютага далучыўся да яго вялікі аддзел пад кіраўніцтвам ксендза Юзафа Гарбачэўскага, вікарыя Эйшышскай парафіі, які першым у Лідскім павеце абвясціў з амбона маніфест Нацыянальнага ўраду.

У лютым аддзел прамаршыраваў праз вёскі Попішкі, Калітанцы, Рудню, Салкі, Гудэлі ў кірунку Рудніцкай пушчы. Затрымаліся ў маёнтку Парадунь Ксаверага Турскага, і маёнтку Подзітва Яна Карловіча.

Ужо 11 лютага невялікая партыя паўстанцаў сфармаваная ў Лідскім павеце з'явілася ў аколіцах чыгуначнай станцыі Марцінканцы. Праз 5 дзён 16 лютага яна затрымала цягнік і адбіла рэкрутаў якіх вязлі з Каралеўства Польскага.

Начальнік паўстання ў Лідскім павеце выбраў тэрыторыю дзейнасці, а ў пушчы над ракой Котра заснаваў лагер і распачаў барацьбу. Аддзел налічваў каля 300 чалавек, быў узброены пераважна паляўнічай зброяй, косамі, а пасля пераможных баёў штуцарамі і вайсковымі карабінамі. Партыя, якой кіраваў здольны правадыр і дасканалы знаўца партызанскай барацьбы, нанесла шэраг адчувальных паразаў расейскай гвардыі.

9 сакавіка пасля пераможных бітваў пад Руднікамі, у ваколіцах станцыі Рудзішкі, над рэчкай Мерачанкай да паўстанцаў далучылася група віленскіх дабраахвотнікаў пад кіраўніцтвам Эльвіра Міхала Андрыёлі. Наступныя баі адбыліся пад Новым Дваром, пад Пілоўняй, каля Бершт, пад Кавалькамі, над возерам Думбля.

Занепакоеныя ўлады спецыяльна для задушэння "бунтаўшчыкоў" прысылаюць некалькі батальёнаў, але арганізацыйныя здольнасці і веданне вайсковай справай Нарбутам, набытыя на Каўказе ў вайне з чачэнцамі, дазваляюць яму у хвліліны небяспекі бліскавічна арыентавацца ў сітуацыі і ўхіляцца ад баёў з большымі сіламі ворага. На працягу 3-х месяцаў аддзел Нарбута быў сапраўдным страхам для маскалёў таму, што дзейнічаў хутка і дакладна. Добра знаёмы з тэрыторыяй размяшчэння Нарбут займаў цяжка даступныя месцы ў лесе. Акрамя таго камандзір заўсёды пільна сачыў за неабходнасцю зацірання за сабой слядоў, а пры любой аказіі шкодзіў ворагам, дзе толькі мог. Пераймаў чыноўнікаў, па дарогах, адбіваў партыі рэкрутаў, вешаў здраднікаў нацыянальнай справы, забіраў зброю ў леснікоў і т. п. Дзейнасць Нарбута прывяла да таго, што генерал-губернатар Назімаў выдаў спецыяльны загад для сцягвання вялікіх аддзелаў лейб-гвардыі Паўлаўскага палка с 3-х пунктаў: з Вільні, Горадні і Ліды. Тыя аддзелы атрымалі загад любой цаной разбіць аддзел неўлавімага "бунтаўшчыка" Нарбута. А вось, апісанне аднаго з баёў паводле Э. М. Андрыёлі:

"Акружаныя і заціснутыя маскалямі, якія мелі за справу гонару разбіццё аднаго аддзелу, што меў славу на Літве, цэлую ноч адступалі без дарог, змучаныя, галодныя, замёрзлыя. Ксёндз Гарбачэўскі, Краінскі, Нарбут і праваднік са свечкаю ў руках шукаюць дарогі па пушчы. Мы парамі, хістаючыся ад стомы і сплючы на маршы, чапляючыся за калоды і вываратні, сунемся следам за агенчыкам. Бываюць хвіліны, што нашы праваднікі губляюцца ў велізарнай пушчы, кажуць аддзелам спыніцца, а самі разыходзяцца шукаць слядоў дарогі: тады адны стоячы, другія прысеўшы, іншыя абапёршыся зноў засынаюць чуткім сном. Зноў каманда: "Марш" і цягнецца сонная, змучаная дружына.

Пад раніцу пераканаўшыся, што кружым вакол, кідаем асцярожнасць і галодныя спыняемся недалёка ад хаты лесніка ва ўрочышчы Лакштунцы. Пра выбар пазіцыі няма мовы. Бо мы думаем, што маскалі, страпаныя нашым начным бадзяннем, пакінуць нас у спакоі. Затрымаліся ў сярэдзіне вялізнага лесу, маючы за сабой балота, а перад вачамі невялікую прасеку, цераз якую вілася сцежка да лесніка. Сонца пачынае прыпякаць, пад адзінаццаць раніцы становіцца горача. Кожны размясціўся, як мог, захоўваючы аднак баявую лінію павернутую фронтам да прасекі. Адны спяць, другія ядуць, іншыя выграваюцца на сонцы, некаторыя чытаюць кніжкі альбо лісты.

Каля другой ад паўдня зменены пікеты, цішыня ў лагеры нечуваная, чуцён піск мух і камароў. Нарбут на хвіліну адышоў за зараснік, звыклая пільнасць на гэты раз аслабла, цяпло і стома апанавалі ўсімі.

Раптам стрэл здалёку, а за ім два іншыя. "За зброю, за зброю!". Нарбут ужо паміж намі. Забурліла, як ў катле, падхопліваюцца задрамаўшыя... пытанні, неспакой, замяшанне. Толькі начальнік спакойны, гаворыць пасунуцца наперад на 300 крокаў і заняць баявую лінію па трое ўздоўж краю лесу і прасекі.

Пераканаліся тады, што можа халодная адвага аднаго чалавека. Усе хвіліну назад трывожныя, неспакойныя, гатовыя ўцякаць, зараз прытомныя, зручна пазаймалі прызначанае сабе месца. Касінеры з афіцэрам ў баявой калоне залеглі праз 200 крокаў за стралкамі. Тыя ж хаваючыся за пнямі і ў кустах, галавой наперад з руляй перад сабой і пальцам на спуску, чакалі каманды да стральбы, а здалёку ўжо гралі маскоўскія трубы баявы сігнал: "Рассыпались моладцы! За камни, за кусты, по два в ряд!" Знаёмы той сігнал дагэтуль гучыць ў вушах. У лесе, дзе кожны куст, кожнае дрэва хавае засаду, дзе ніколі нельга палічыць непрыяцеля, дзе кожнаму здаецца, што толькі ён і некалькі бліжэйшых яшчэ бароняцца, а рэшта ўжо ўцякла, дзе рэха сто разоў паўтарае стрэлы і рык маскалёў, а небяспека, здаецца, атачае з усіх бакоў - вайсковая труба робіць немалое ўражанне.

"Пане Пілецкі - гукае Нарбут, - вазьмі 10 чалавек і марш на рэкагнасцыроўку, - а праз хвіліну, - калі ласка не рызыкуй". Пілецкі, былы студэнт Пецярбургскага універсітэта, смелы, талковы, разважлівы, а прытым ветлівы і далікатны хлопец быў улюбёнцам ўсяго аддзелу.

Яму то Нарбут давяраў найрызыкоўнейшыя справы, пэўны ў тым, што з іх смела і разважліва выйдзе.

Пасля адходу Пілецкага наступіла ціша, якой, нават, маскоўская труба не перарывала. Толькі сэрцы біліся хутчэй. Нарбут перабегае ўздоўж ўсёй лініі з шашкай ў адной і шапкай ў другой руцэ, спыняецца, слухае і зноў выглядае, ці ўсе на месцы.

Страшную цішу неспадзявана разрываюць выбухі некалькі стрэлаў, загралі трубы і даляцела: "Ура-Ура", якое лес падхапіў і на тысячу таноў паўтарыў. Зашамацелі кусты і з стрэльбамі, якія яшчэ дыміліся, выскачылі нашы рэкагнасцыроўшчыкі. Твары белыя, дыханне прыспешанае: "Пане начальнік! Ідуць шасцёркамі, лінія вялізарная, займаюць крылы!"

- Добра! На месца! Ціха... ніякіх галасоў! Хто крыкне - растраляю! Страляць прыцэльна! Чакаць, пакуль не загадаю! Каб мне ніхто не піснуў!

А ад стрэлаў маскоўскіх здавалася, што ломіць лес, кулі капаюць землю. Ужо сям-там чуваць: "Езус, Марыя! Правядзіце мяне на воз! " Але загадана не страляць. І кожны сэрцам, што гучна б'ецца, з стрэльбай наперад чакае, пакуль яму пакажацца маскаль.

Гулка грыміць лес. Стрэлы і крыкі ў 100 раз гусцейшыя і бліжэйшыя, ломяцца галіны, чуваць марш цяжкай масы. Праз хвіліну ўбачым маскоўцаў, а перад намі прасека, ціхая аблітая сонцам.

Замігалі шэрыя шынялі, бліснула зброя і белыя акруглыя аблочкі на фоне лесу. Маскалі займаюць супрацьлеглы край прасекі. Хаваюцца за дрэвы, але наперад, не гледзячы на загады афіцэраў, не рухаюцца. Відаць іх непакоіць ціш з нашага боку. Нарэшце з трэскам і стрэламі рухаюцца шестёркамі. Была то хвіліна збавення, сэрцы біліся гвалтоўна, яшчэ 40 крокаў, і вытнуць ў штыхі, але раздаўся знаёмы нам моцны голас: "Агонь, хлопцы, усёй лініяй!" І ад канца да канца праляцеў выбух больш сотні стрэлаў, а потым ціша і дым.

Не граюць трубы, маўчыць "Ура!"

- Добра, добра, спраўна, набіць зброю, востра хлопцы! - гукае расчырванелы Нарбут абабягаючы ўсю лінію.

Зноўку граюць трубы і чуваць маскоўская каманда, зноўку грымяць стрэлы і "Ура, вперёд ребята!" Ломяцца кусты. Прымушаныя гнаныя сілай паслушэнства, кідаюцца маскалі галавою ўніз з штыхамі наперад. Ужо, ужо сядзяць нам на карку. Яшчэ хвіліна і ўсе кінемся наўцёкі. Але на выгук "Агонь, прыцэльна!" запаляюцца 150 стрэльбаў на нашай лініі. Воблака дыму закрывае ўсё, уціхае трэск чуваць толькі енкі раненых і канаючых з абодвух бакоў.

Але не доўга трывае цішыня, падходіць падмога. Зноў заенчыў лес, стрэлы, крыкі, паніка... Даём агню некалькі разоў, яшчэ трымаемся. Раптам пабегла левае крыло, зламанае націскам маскалёў, стараемся ўтрымацца, але ўжо позна. Кідаемся направа, за малое балотца дзе ўсё фармуецца вакол начальніка. Масква раз'юшана кідаецца ўсім кагалам за левым крылом міма нас, як бура, страляюць, крычаць, дратуюць раненых, агонь аддаляецца, чуваць толькі адзіночныя стрэлы, галасы ціхнуць, лес замаўкае, ціша, але як яна адрозніваецца ад ранейшай. Бітва скончылася. Пунцовае сонца села за лесам. Здалёк даходзіць да нас глухі шум размоў, водгалас трубы і ад часу да часу далёкі стрэл. Ноч..."

Становішча што раз станавілася ўсё больш небяспечным. Паўстанцы адступалі ў глыб пушчы. Другога траўня Нарбут размясціўся з лагерам на пагорку пасярод балот недалёка ад Дубіч на поўдзень ад возера Пеляса. Доступ да лагера быў немагчымы для тых, хто не знаў таемных перамычак і вузкіх сцежак паміж багнамі. Але якраз там пятага траўня адбыўся апошні бой. Лагер паўстанцаў выдаў ворагам гаёвы дзяржаўных лясоў здраднік Базыль Карповіч, давераны чалавек Нарбута. Акружаны адусюль пераважнымі сіламі ворага (якімі кіраваў капітан Цімафееў), паранены ў нагу ў пачатку бітвы, Нарбут праз увесь час кіраваў боем, і як даносяць пазнейшыя рапарты "паранены куляй у грудзі, сканаў з апошнім намаганнем гаворачы да таварышаў, што прыемна памерці за Айчыну". Разам з начальнікам загінулі яго таварышы па змаганні: Аляксандр і Францішак Бразоўскія (Беразоўскія), сыны Францішка) з Гарнофеля, Стэфан Губарэвіч, сын Стэфана з Галавічполя, Станіслаў Ян Ёдка з Петрашунцаў, Лявон Краінскі сын Антонія з Грышанішак, Юзаф Пакемпіновіч з маёнтка Подзітва, Уладзімір Паплаўскі з Крэвіна, Вандалін Жукоўскі з Лацка, Казімір Грэмза, сын Стэфана з Ліпкунцаў, Ігнацы Тарашкевіч - фельчар з Ліды, Адам Н., Томаш Скірмунт- жыхар Піншчыны. У няволю трапілі Пётр Янкоўскі - сасланы ў Іркуцк, дзе памёр, Уладзіслаў Клімантовіч - сасланы ў Сібір, Уладзіслаў Нікалаі (паручнік расейскага войска) - расстраляны ў Вільні 25.09.1863 г. на вядомым пляцы Лукішкі, доктар Цыпрыян Пясецкі з Пескаў - высланы на катаргу ў Табольск, Уладзіслаў Пілецкі, былы студэнт Пецярбурскага універсітэта, прыгавораны да 6 гадоў катаргі, Фелікс Ройша з Ліды, Цыпрыян Коркуць з Ліпкунцаў, Адольф Краінскі з Палашак (высланы ў Варонежскую губерню, дзе памёр), Ян Глушыцкі.

Пасля смерці Нарбута паўстанне ў Лідскім павеце, здавалася, ужо толькі дагарала. Паўстанцы без камандзіра туляліся па лясах і не маглі правесці больш важнай акцыі. Брат Людвіка Баляслаў стараўся захаваць аддзел для далейшай барацьбы. Загадаў паўстанцам трымацца ў лесе ў ваколіцах вёскі Паддуб'е, куды меўся прыбыць новы начальнік.

Цэнтральныя паўстанцкія ўлады ў гэтай сітуацыі вызначылі начальнікам на Лідскі павет тагачаснага начальніка Ашмянскага павету Астрогу або Аляксандра Парадоўскага. Задачу ён меў цяжкую. Належала сабраць раскіданых паўстанцаў і падняць сярод іх ранейшы запал і энтузіязм. Першым важным заданнем Астрогі было пакаранне здрадніка Базыля Карповіча. У дзень зялёных свят (сёмуха) Базыль быў павешаны ў вёсцы Мантаты каля Дубіч. Падобны лёс спаткаў іншага здрадніка селяніна Яна Шумялевіча 15 чэрвеня 1863 года ў маёнтку Сумарокаўшчына.

Намаганні Астрогі ў справе ажыўлення паўстання не давалі вынікаў. Дзейнасць цывільных ўлад паўстанцаў пачала прабуксоўваць. Жывёла, зброя часта не даходзіла да рук паўстанцаў, або даходзіла з вялікім спазненнем, у недастатковай колькасці. Смерць Нарбута і ўсё больш суровыя рэпрэсіі, якія праводзіліся новым губернатарам Міхаілам Мураўёвым (прыбыў ў Вільню 14 траўня) былі таму прычынай. У той самы час на мяжы Лідскага павету ў Рудніцкай пушчы мелі месца дзве буйныя сутычкі паўстанцаў Троцкага павету з царскімі войскамі. Першая з іх 31 траўня каля Зыгмунцішак з аддзелам генерала Вельямінава, а другая 17 чэрвеня з казакамі палкоўніка Алхазава.

Астрога правёў некалькі баёў у чэрвені, з якіх найбуйнейшым і найлепш прадуманым быў бой пад Каркуцянамі на поўдзень ад Эйшышак 23 чэрвеня з аддзелам палкоўніка Ўласава. Пасля той бітвы ў Эйшышках быў размешчаны вялікі аддзел расейскіх войскаў палкоўніка Крамера.

Праз пару тыдняў Астрога мусіў пакінуць межы Лідскага павету і перамясціцца на Гарадзеншчыну, дзе пад напорам царскіх войскаў 9 жніўня перайшоў Нёман і аказаўся ў Аўгустоўскай губерні.

Так закончылася паўстанне на Віленшчыне. Насталі крывавыя разборкі і рэпрэсіі Мураўёва- вешальніка. Запанаваў страшны стан самавольства, найсуроўшых пераследаў, следства, падазрэнняў і кары. Засценкі і вёскі, замешаныя ў паўстанні, палілі, а пазней часта заворвалі месца, на якім яны стаялі, жыхароў высылалі ў Сібір. Для прыкладу з ваколіцы Цяцянцы у 1864 годзе былі высланы шляхочыя сем'і Юзафа Палукорда (сын Юрыя), Карнелія Бельскага (сын Барталамея), Антона Вайсята (сын Вінцэнта), Юзафа Сангіна (сын Яна), з ваколіцы Свянеўшчына сям'я Вінцэнта Гурскага, а з вёскі Ліпкунцы сям'я Ізыдора Трушынскага ў Самарскую губерню, а на нявывезеных накладзена вялікая кара грашыма.

Жалоба пакрыла ўсю Літву. Але каб яшчэ больш зраніць народ, генерал-губернатар забараніў жанчынам (у чэрвені 1863 года) нашэнне жалобы па страчаных мужах, братах і бацьках.


А вось няпоўны спіс шляхты, у 1863 годзе пабітай, зняволенай, пераследаванай і высланай з аднаго толькі Лідскага павету Віленскай губерні:

1. Абрубскі (Абрэмбскі) Казімір (сын Юзафа, гадоў 27, высланы ў Самарскую губерню).

2. Адамковіч Цэзары (сын Казіміра, гадоў 43, з ваколіцы Мацкішкі).

3. Александровіч Ксаверы (сын Антонія, гадоў 35, з маёнтка Нявіша, акружны начальнік рэвалюцыйнага камітэту, сасланы ў Табольскую губерню).

4. Альшанскі Ігнацы (сын Юрыя, з м. Эйшышкі, з аддзела Нарбута, высланы на катаргу на 6 гадоў ў Табольскую губерню).

5. Альшэўская Ізабэла (з Нарбутаў, дачка Адольфа, гадоў 50, выслана ў Сібір).

6. Аранскі Антоні (сын Станіслава, гадоў 34, з фальварка Лаўцуны, высланы ў Томскую губерню).

7. Аранскі Канстанцін (сын Станіслава, гадоў 37, аддзел Любіча, высланы ў Табольскую губерню).

8. Астравух Леанард (сын Зыгмунта, гадоў 33, высланы ў Сібір).

9. Астроўскі Казімір (з маёнтка Кальчыцы).

10. Багдзевіч Станіслаў (сын Аляксандра, гадоў 21, высланы ў Томскую губерню).

11. Багуміл Антоні (сын Юзафа, гадоў 18, з вёскі Падбор'е парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір).

12. Бамблевіч Антоні (сын Яна, гадоў 21, з вёскі Буйвіды парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір).

13. Банькоўскі Аляксандр (сын Міхала, гадоў 20, высланы ў Самарскую губерню).

14. Банькоўскі Каятан (сын Томаша, гадоў 26, з ваколіцы Вярсочка, высланы ў Самарскую губерню).

15. Бараноўскі Уладзіслаў (сын Яна, гадоў 25, высланы ў Самарскую губерню).

16. Бараноўскі Ян (сын Барталамея, гадоў 18, з ваколіцы Міжаны, высланы ў Сібір).

17. Бароўскі Міхал (сын Міхала, гадоў 25, з вёскі Барталішкі, з аддзелу Нарбута, высланы ў Самарскую губерню).

18. Бароўскі Юзаф (высланы на катаргу на 8 гадоў).

19. Бельскі Ян (сын Барталамея, гадоў 42, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Самарскую губерню),

20. Бельскі Ян (сын Яна, гадоў 20, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір).

21. Бердаўскі Адольф (сын Антонія, з маёнтка Сасоўшчына парафіі Васілішскай, высланы на катаргу).

22. Бердаўскі Эдвард (з маёнтка Няпрахі, прыгавораны да 18 гадоў катаргі).

23. Бернатовіч Шымон (высланы ў Табольскую губерню).

24. Блажаеўскі Баляслаў (сын Юзафа).

25. Блажаеўскі Юзаф (з маёнтка Залова).

26. Боландзь Алойзы (сын Леанарда, гадоў 23, высланы ў Сібір).

27. Боландзь Баляслаў (сын Францішка, гадоў 24, высланы ў Сібір).

28. Боландзь Браніслаў (гадоў 21, высланы ў Сібір).

29. Быкоўскі Юзаф (сын Баніфацыя, гадоў 18, высланы ў Томскую губерню).

30. Бялінскі Ян (з маёнтка Станіславава).

31. Бянкевіч Геранім (сын Гераніма, гадоў 26, з ваколіцы Вянцкевічы).

32. Бярнацкі Юстын (сын Паўла, гадоў 20, з ваколіцы Станкелішкі, з аддзелу Нарбута).

33. Вайсят Антоні (сын Вінцэнта, гадоў 38, з ваколіцы Цяцянцы, высланы ў Самарскую губерню разам з сям'ёй).

34. Валаховіч Аўгустын (сын Мацея, гадоў 30, з ваколіцы Трабушкі, высланы ў Сібір).

35. Валаховіч Тэафіл (сын Пятра, гадоў 26, з ваколіцы Валаховічы, быў ў аддзеле Нарбута).

36. Валаховіч (Валасовіч) Юзаф (сын Аўгустына, гадоў 20, з вёскі Кіўлакі, высланы ў Сібір).

37. Валіцкі Леапольд

38. Валянскі Адам (гадоў 28, высланы ў Казанскую губерню).

39. Варсоцкі Аўгустын (сын Мацея, гадоў 21, высланы ў Самарскую губерню).

40. Васілеўскі Аляксандр (сын Ваўрынца, гадоў 23, з вёскі Падбор'е, парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір).(Селянін, рэд.)

41. Вільбік Стэфан (сын Стэфана, з ваколіцы Ліпкунцы, высланы на 8 гадоў катаргі).

42. Вільканец Юзаф (сын Клеменса, гадоў 19, з ваколіцы Кіюцішкі, высланы ў Самарскую губерню),

43. Вінча Клеменс (сын Мацея, гадоў 45, з ваколіцы Варсока, высланы ў Томскую губерню),

44. Вінча Стэфан (сын Пятра, гадоў 57, з вёскі Хамоўшчына, высланы разам з сям'ёй ў Самарскую губерню).

45. Вішнеўскі Мацей (сын Станіслава, гадоў 25, з ваколіцы Наркуны, высланы ў Сібір).

46. Вусоўскі Мікалай (сын Юзафа, гадоў 48, высланы ў Табольскую губерню).

47. Вянцкевіч Юзаф (сын Войцаха, гадоў 17, з ваколіцы Вянцкевічы, высланы ў Сібір).

48. Вярбіцкі Пётр (сын Яна, гадоў 18, з ваколіцы Кудлы).

49. Гадачэўскі (Гадашэўскі) Зыгмунт (сын Валяр'яна, гадоў 44, з маёнтка Стокі, высланы ў Казанскую губерню).

50. Гадомскі Браніслаў (сын Фердынанда, гадоў 20, з ваколіцы Тальмонты, высланы ў Самарскую губерню).

51. Гаеўскі Вінцэнт (з маёнтка Ішчолна).

52. Гаеўскі Ян (сын Яна, гадоў 17, з ваколіцы Місканцы, парафіі Нацкай, высланы ў Сібір).

53. Галкоўскі Якуб (высланы ў Сібір).

54. Ганцэвіч Юзаф (сын Андрэя, гадоў 17, з ваколіцы Нацкевічы, высланы ў салдаты на 5 гадоў ў Тульскую губерню).

55. Гарбачэўскі Юзаф (ксёндз, вікары Эйшышскага касцёла). (Пазбег няволі.)

56. Геншаль Людвік (сын Ігнацыя, гадоў 49, з маёнтка Валдацішкі, высланы ў Табольскую губерню).

57. Герасімовіч Ян (сын Юзафа).

58. Грабоўскі Вільгельм (сын Тадэвуша, гадоў 23, з маёнтка Семякоўшчына, высланы ў Аланецкую губерню).

59. Груздоўскі Казімір (сын Паўла, гадоў 17, з вёскі Салтанішкі, высланы ў Сібір).

60. Груздоўскі Юзаф (сын Марціна, гадоў 35, высланы ў Сібір).

61. Грымайла (Гржымайла) Фелікс (сын Канстанціна, высланы ў Табольскую губерню).

62. Гурыновіч Юзаф (сын Томаша, з маёнтка Лябёдка).

63. Дабраўланскі Дыянізы (сын Яна, гадоў 45, з маёнтка Аленшчына, высланы ў Томскую губерню),

64. Дашкевіч Аляксандр (сын Барталамея, гадоў 22, з ваколіцы Яновічы).

65. Драбязгевіч Аляксандр (сын Вінцэнта, з засценка Больсі парафіі Жырмунскай, высланы ў Казанскую губерню).

66. Драздовіч Юстын (гадоў 25, высланы ў Сібір),

67. Драздоўскі Антоні (сын Шымона, з Воранава, высланы ў салдаты на 5 гадоў).

68. Ёдка Кароль (сын Вінцэнта, гадоў 25, з маёнтка Петрашунцы, высланы ў Томскую губерню).

69. Ёдка Людвік (з ваколіцы Валочкі, парафіяльны начальнік паўстання). (Памёр у турме.)

70. Ёдка Станіслаў (сын Баніфацыя, гадоў 56, з маёнтка Петрашунцы, высланы ў Табольскую губерню). (Па інш. звест. загінуў пад Дубічамі.)

71. Ёч Аляксандра (дачка Стэфана, з ваколіцы Ёчы, парафіі Нацкай, сувязная ў аддзеле Нарбута і Астрогі, хавалася пад псеўданімам Зуброўскай у Вільні).

72. Ёч Антоні (сын Міхала, гадоў 20, высланы ў Самарскую губерню).

73. Ёч Багуслаў (гадоў 19, з маёнтка Клонцы, парафіі Нацкай).

74. Ёч Баляслаў (сын Філіцыяна, з маёнтка Клонцы, высланы ў Сібір),

75. Ёч Дамінік (сын Фердынанда, гадоў 28, з ваколіцы Сурконты, высланы ў Самарскую губерню).

76. Ёч Станіслаў (сын Барталамея, гадоў 45, з маёнтка Галадоўка).

77. Ёч Эдмунд (сын Барталамея, з маёнтка Галадоўка, парафіі Калясніцкай).

78. Жажэцкі (ксёндз з парафіі Забалоцкай высланы ў Сібір).

79. Жамойталь Баляслаў з ваколіцы Вільканцы, з аддзелу Астрогі).

80. Жамойталь Кароль (сын Ксаверыя, з ваколіцы Міцканцы, гадоў 20, з аддзелу Нарбута).

81. Жамойталь Рудольф (гадоў 31, быў арыштаваны).

82. Жукоўскі Баляслаў (высланы ў Пензенскую губерню).

83. Жукоўскі Уладзіслаў. (Загінуў пад Дубічамі, рэд.)

84. Жукоўскі Ян (гадоў 25, з аддзелу Нарбута высланы ў Сібір).

85. Жураўскі Ігнацы (сын Нарцыза, гадоў 33, з маёнтка Капцёўшчына).

86. Загорскі Францішак.

87. Закрэўскі Францішак.

88. Запаснік Аляксандр (сын Баніфацыя, гадоў 20, з ваколіцы Асіпоўцы, быў ў аддзеле Нарбута, высланы ў Томскую губерню).

89. Запаснік Андрэй (высланы ў Самарскую губерню).

90. Запаснік Аўгустын (сын Юзафа, высланы ў Табольскую губерню).

91. Запаснік Баніфацы (сын Міхала, гадоў 50, высланы ў Томскую губерню).

92. Запаснік Пётр (сын Бенедыкта, гадоў 25, высланы ў Томскую губерню).

93. Запаснік Станіслаў (гадоў 25, з ваколіцы Руканцы, высланы ў Сібір).

94. Запаснік Стэфан (гадоў 18, высланы ў Арэнбургскую губерню).

95. Захватовіч Вінцэнт (з Бердаўкі, высланы ў Варонежскую губерню).

96. Звяровіч Аляксандр (сын Яна, гадоў 25, з маёнтка Доцішкі, парафіі Эйшышдскай, высланы ў Арэнбургскую губерню).

97. Зданюкевіч Казімір (сын Томаша, з вёскі Шаўры, парафіі Нацкай, высланы ў Сібір).

98. Знамяроўскі Аўгустын (быў арыштаваны).

99. Знамяроўскі Ян (сын Антонія, з ваколіцы Паўстокі, парафіі Эйшышскай).

100. Зуброўскі Вінцэнт (сын Аляксандра, з ваколіцы Асіпоўцы, высланы на катаргу, на 8 гадоў).

101. Зямацкі Раймунд (кнёндз пробашч, з м. Ваверка за прачытанне з амбона маніфесту Нацыянальнага ўраду, растраляны 5.06.1863 года ў Вільні).

102. Зямецкі Браніслаў (сын Ануфрыя, гадоў 33, высланы ў Іркуцкую губерню, дзе памёр).

103. Іваноўскі Ян (быў арыштаваны).

104. Ігнатовіч Рамуальд (сын Міхала, гадоў 24, высланы ў Самарскую губерню).

105. Ішора Станіслаў (ксёндз вікары з Жалудка, прыгавораны на пакаранне смерцю за чытанне з амбона маніфесту Нацыянальнага ўраду і растраляны 3.6.1863 г. у Вільні).

106. Калясінскі Адам (з вёскі Нонішкі, арганіст з Жолудка).

107. Калясінскі Бальтазар (сын Бальтазара, гадоў 44, з маёнтка Сядэймы, высланы ў Кастрамскую губерню).

108. Канапацкі Антоні (гадоў 18, з аддзелу Нарбута).

109. Канапацкі Ян (сын Казіміра, гадоў 18, з маёнтка Сумарокаўшчына, з аддзелу Нарбута).

110. Кандратовіч Адам (сын Марціна, гадоў 20, з аддзелу Астрогі, высланы ў Томскую губерню).

111. Каржанеўскі (Кажанеўскі, Каранеўскі) Ян - (ксёндз вікары з Новага Двара, высланы ў Табольскую губерню),

112. Карповіч Казімір (сын Аляксандра, з ваколіцы Боландзі парафіі Эйшышскай высланы ў Сібір).

113. Карповіч Ян (сын Аляксандра, з ваколіцы Боландзі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Томскую губерню).

114. Келер Фрыдэрык (сын Фрыдэрыка, гадоў 19, з аддзелу Чудоўскага).

115. Кіюць Шымон (сын Вінцэнта, з маёнтка Таўкунцы).

116. Клімантовіч Антоні (сын Канстанціна, гадоў 22, з маёнтка Лябёдка, узяты ў няволю).

117. Клімантовіч Баляслаў (сын Канстанціна, з маёнтка Лябёдка, парафіяльны начальнік паўстання, псеўданім - Антаневіч, высланы на катаргу ў цвердзь).

118. Клімантовіч Уладзіслаў (сын Эдмунда, гадоў 32, з аддзелу Нарбута, высланы ў Іркуцкую губерню).

119. Клячкоўскі Казімір (гадоў 29, з аддзелу Нарбута, высланы ў Пензенскую губерню).

120. Кміта Антоні (сын Мацея, з ваколіцы Рамановічы).

121. Колышка Баляслаў (з ваколіцы Гуды, павешаны 28.05.1863 г. у Вільні).

122. Колышка Міхал (сын Яна, гадоў 28, з ваколіцы Кульпы, высланы ў Томскую губерню).

123. Коркуць Аляксандр (сын Яна, гадоў 27, з ваколіцы Неванянцы, парафіі Альканіцкай).

124. Коркуць (Кіркуць) Цыпрыян гадоў 24, высланы ў Сібір).

125. Краеўскі Вінцэнт (сын Юзафа, гадоў 37, з мястэчка Шчучын, высланы ў Томскую губерню).

126. Краеўскі Павел (сын Уладзіслава гадоў 16, з мястэчка Шчучын, высланы ў Пермскую губерню).

127. Краінскі Адольф (з ваколіцы Палашкі, высланы ў Варонежскую губерню, дзе памёр).

128. Краснік Зыгмунт (сын Яна, высланы ў Табольскую губерню).

129. Крупавец Ян (сын Яна, гадоў 16, з ваколіцы Паддуб'е, высланы ў Самарскую губерню).

130. Круповіч Вінцэнт (гадоў 23, высланы ў Сібір).

131. Круповіч Клеменс (сын Марціна, гадоў 20, з ваколіцы Дзяршышкі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Табольскую губерню).

132. Круповіч Марцін (сын Аляксандра з ваколіцы Пазгрында, высланы ў Сібір).

133. Круповіч Шымон з ваколіцы Вішкунцы, парафіі Эйшышскай).

134. Круповіч Юзаф (сын Вінцэнта, з ваколіцы Бянкевічы).

135. Круповіч Юзафат (сын Адама, высланы ў Томскую губерню).

136. Крыжаноўскі Міхал (сын Казіміра, гадоў 29, з ваколіцы Тальмонты, з аддзелу Астрогі).

137. Крыжаноўскі Юзаф (з ваколіцы Тальмонты, парафіі Нацкай).

138. Кубецкі Адольф (сын Дамініка, гадоў 17, з ваколіцы Неванянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір).

139. Кунцэвіч Канстанцін (сын Юрыя, гадоў 43, з маёнтка Талуцішкі, высланы ў Пермскую губерню).

140. Кунцэвіч Райнольд (сын Канстанціна, гадоў 17, з маёнтка Талуцішкі, з аддзелу Астрогі, высланы ў Пермскую губерню).

141. Кунцэвіч Тадэвуш (сын Антона, гадоў 48, з ваколіцы Белапётры).

142. Кунцэвіч Уладзіслаў (сын Тадэвуша, гадоў 17, з ваколіцы Белапётры).

143. Кушалевіч Людвік (сын Казіміра, гадоў 22, з ваколіцы Таўзгіняны, з аддзелу Астрогі).

144. Лазоўскі Эдвард (з ваколіцы Гірэк, высланы ў Сібір).

145. Лукашэвіч Рудольф (гадоў 18, з аддзелу Нарбута).

146. Любянец Ян (сын Дамініка, гадоў 25, з ваколіцы Юрэлі, высланы ў Самарскую губерню).

147. Лясковіч Альберт Вандалін (сын Францішка, нар. 15.04.1840 г., растраляны ў траўні 1863 года).

148. Лясковіч Юліян (сын Францішка, гадоў 32, з Чапляеўшчыны, высланы ў Пермскую губерню).

149. Макоўскі Аляксандр (гадоў 29, быў у паўстанцкім аддзеле).

150. Макрэцкі Адам (сын Томаша, гадоў 20, з маёнтка Макрэц, высланы на катаргу).

151. Макрэцкі Аляксандр (сын Томаша гадоў 27, з маёнтка Макрэц, высланы ў Сібір).

152. Макрэцкі Баляслаў (сын Томаша, гадоў 29, высланы на катаргу ў цвердзі).

153. Малеўскі Міхал (сын Пятра, з ваколіцы Дзімітры).

154. Малеўскі Цыпрыян (сын Пятра, гадоў 27, з ваколіцы Гарманы, парафіі Эйшышскай, з аддзелу Астрогі, высланы ў Томскую губерню).

155. Малеўскі Эдвард (сын Андрэя, гадоў 20, з ваколіцы Сурконты, высланы ў Самарскую губерню).

156. Малеўскі Юльян (сын Каятана, гадоў 20, з ваколіцы Паняздзель, парафіі Эйшышскай, высланы ў Самарскую губерню).

157. Малеўскі Ян (сын Дамініка, гадоў 21, з ваколіцы Тальмонты).

158. Малеўскі Ян (сын Мацея, гадоў 43, высланы на катаргу ў рудніках пажыццёва, пазбаўлены вайсковага звання, кавалер).

159. Маліноўскі Крыштаф.

160. Малькоўскі Ян (з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай). (Мешчанін.)

161. Мангайла Антоні (сын Антонія, з вёскі Раўбішкі, высланы ў Сібір).

162. Манкевіч Дамінік.

163. Манчунская Тадора (з Нарбутаў, дачка Тодара, з маёнтка Шаўры, парафіі Нацкай),

164. Манькоўскі Альберт.

165. Марачэўскі Адам (сын Тэафіла, з маёнтка Андрушоўцы, высланы ў Сібір).

166. Маргялевіч Аляксандр (сын Міхала, з маёнтка Ганэлькі, высланы на катаргу ў Табольскю губерню).

167. Маргялевіч Ігнацы (сын Юзафа, гадоў 40, з маёнтка Ганэлькі, з аддзелу Нарбута, высланы ў Табольскую губерню).

168. Маргялевіч (Маргевіч) Пётр (сын Міхала, гадоў 32, з маёнтка Ганэлькі, з аддзелу Нарбута, высланы ў Томскую губерню).

169. Марцішэўскі Юзаф (сын Яна, гадоў 20, з м. Эйшышкі, высланы ў Сібір).

170. Мікульскі Валенты (сын Яна, гадоў 40, з маёнтка Глыбокае, высланы ў Пермскую губерню).

171. Мілеўскі Казімір (сын Францішка, гадоў 25, з ваколіцы Ягайлавічы).

172. Мілеўскі Міхал (сын Францішка, гадоў 30, з ваколіцы Ягайлавічы, з аддзелу Астрогі, высланы ў Томскую губерню). (Селянін.)

173. Мілеўскі Ян (сын Францішка, з вёскі Ягайлавічы, высланы ў Сібір).

174. Мінакоўскі Ян (сын Антона, з ваколіцы Каркуцяны, высланы ў Сібір).

175. Мінскі Альберт (высланы на катаргу на 8 гадоў ў цвердзі).

176. Міцкевіч Ізыдор (гадоў 37).

177. Міцкевіч Уладзіслаў (сын Паўла, гадоў 24, з Воранава, высланы ў Пермскую губерню).

178. Міцкевіч Шымон (сын Казіміра, гадоў 17, высланы ў Самарскую губерню).

179. Міцкевіч Юзаф (гадоў 24).

180. Міцкевіч Якуб (гадоў 25).

181. Навіцкі Кароль (сын Барталамея, гадоў 35, высланы ў Самарскую губерню). (Селянін.)

182. Нарбут Баляслаў (сын Тодара, гадоў 20, высланы ў Енісейскую губерню, брат Людвіка).

183. Нарбут Браніслаў (гадоў 31, з маёнтка Нікадэмаў, высланы ў Арэнбургскую губерню).

184. Нарбут Крыстына (з Садоўскіх, дачка Ігната, з маёнтка Шаўры, парафіі Нацкай, выслана ў Пензенскую губерню). (Маці Людвіка Нарбута.)

185. Нарушэвіч Вінцэнт (сын Напалеона, гадоў 20, высланы ў Самарскую губерню).

186. Нарушэвіч Напалеон (сын Тодара, гадоў 65, з фальварка Палецкішкі, высланы ў Расію).

187. Непакайчыцкі Францішак (жыў ў Вільні).

188. Орда Андрэй (сын Юстына, гадоў 44).

189. Падэйка Вінцэнт (сын Барталамея, гадоў 37, з ваколіцы Ліпканцы, з аддзелу Нарбута, высланы ў Сібір).

190. Палукорд Антоні (сын Юзафа, гадоў 28, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір).

191. Палукорд Юзаф (сын Юрыя, гадоў 54, з ваколіцы Цяцянцы, высланы ў Самарскую губерню, разам з сям'ёю).

192. Паплаўскі Юльян (сын Міхала, гадоў 36, з фальварка Ваўчынкі).

193. Патрыкоўскі Анзэльм (гадоў 32, з Лябёдкі, быў ў аддзеле Нарбута, высланы на катаргу).

194. Паўловіч Адам.

195. Паўлоўскі Канстанцін (сын Яна, з вёскі Агароднікі).

196. Паўлоўскі Юзаф (сын Вінцэнта, гадоў 15, з Кукалкі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір).

197. Пілецкі Ўладзіслаў (сын Сельвестра, гадоў 25, быў ў аддзеле Нарбута, высланы ў Томскую губерню).

198. Пілецкі Юзаф (сын Адама, з маёнтку Лаўчынавічы, высланы ў Томскую губерню).

199. Плескачэўскі Ігнацы (высланы ў Томскую губерню),

200. Пульяноўскі Наполеон (сын Якуба, гадоў 55, з маёнтка Чаляеўшчана, высланы на катаргу ў Іркуцкую губерню на 6 гадоў).

201. Пясецкі Цыпрыян (з маёнтка Пескі і Бярозаўцы, высланы на катаргу ў цвердзі на 8 гадоў, дзе памёр).

202. Радзевіч Юльян (гадоў 25 ).

203. Развадоўскі Ян (сын Фульгента, гадоў 24, з ваколіцы Боландзі, высланы ў Сібір),

204. Раманоўскі Казімір (сын Мацея, гадоў 24, з ваколіцы Крупавесы, парафіі Калясніцкай, высланы ў Сібір).

205. Раманоўскі Кароль (сын Андрэя, гадоў 17, з ваколіцы Вянцкевічы, высланы ў Сібір).

206. Рапацкі Канстанцін (з маёнтка Рэксці).

207. Рачак Павел (сын Лявона, гадоў 22, з вёскі Лябеднікі, парафіі Эйшышскай, з аддзелу Нарбута, высланы ў Сібір).

208. Ржасніцкі Станіслаў (сын Станіслава, гадоў 32, з маёнтка Зданоўцы, высланы ў Арэнбургскую губерню).

209. Роўба Міхал (гадоў 20, з вёскі Ваверка, быў ў аддзеле Астрогі і Любіча, высланы ў Тульскія арыштанцкія роты на 4 гады).

210. Роўба Стэфан (гадоў 23, з ваколіцы Кальвіцкія).

211. Рудкоўскі Юзаф (гадоў 33).

212. Рудніцкі Людвік (сын Аляксандра, высланы ў Сібір).

213. Рудніцкі Пётр (сын Аляксандра, прыгавораны да катаргі на 6 гадоў).

214. Руковіч Шымон (гадоў 17, з ваколіцы Смільгіны, высланы ў Сібір).

215. Руткоўскі Юзаф (гадоў 33).

216. Рутскі Стэфан (сын Ігнацыя, гадоў 20, з ваколіцы Сурконты).

217. Рухлевіч Ян (сын Францішка, з маёнтка Радкевічы, с парафіі Шчучынскай, высланы ў Томскую губерню).

218. Руцкі Аляксандр

219. Руцкі Вінцэнт (высланы ў Пензенскую губерню).

220. Руцкі Станіслаў (сын Ігнацыя, гадоў 25, высланы ў Самарскую губерню).

221. Руцкі Ян (сын Казіміра, гадоў 46, высланы ў Сібір).

222. Рыла Канстанцін (сын Тадэвуша, з ваколіцы Ёдкі).

223. Савіцкі Томаш (з м. Алькенікі). (Мешчанін.)

224. Сакалоўскі Тадэвуш (сын Ігнацыя, гадоў 17, высланы ў Самарскую губерню).

225. Сакалоўскі Юзаф (сын Антонія, высланы ў Сібір).

226. Сакалоўскі Ян (сын Юзафа, гадоў 29, з вёскі Зубішкі, высланы ў Сібір).

227. Самарока Юзаф (з вёскі Радзівонішкі).

228. Сангін Юзаф (сын Яна, гадоў 35, з ваколіцы Цяцянцы, высланы ў Самарскую губерню).

229. Сасонка Адам (сын Міхала, гадоў 25, з вёскі Рэксці, высланы ў Кастрамскую губерню).

230. Скавінскі Адольф (сын Юрыя, гадоў 25).

231. Скавінскі Аляксандр (сын Дамініка, гадоў 42, з маёнтка Тальманты, парафіі Нацкай, з аддзелу Нарбута, высланы ў Томскую губерню).

232. Скавінскі Зыгмунт (сын Валянціна, гадоў 18, высланы ў Самарскую губерню).

233. Скібінскі Рамуальд (сын Яна, гадоў 31, ксёндз пробашч, з мястэчка Дзембраў, прыгавораны да катаргі на 8 гадоў).

234. Смілгін Цыпрыян (сын Дамініка, гадоў 25).

235. Стацкевіч Казімір з ваколіцы Вайдагі.

236. Стацэвіч Міхал (сын Юзафа, гадоў 19, з ваколіцы Курміны, высланы ў Сібір).

237. Стацэвіч Станіслаў (сын Яна, гадоў 27, высланы ў Самарскую губерню).

238. Стацэвіч Стэфан (сын Яна, гадоў 20, з ваколіцы Сурконты).

239. Стацэвіч Юзаф (сын Юзафа, гадоў 18, з ваколіцы Сурконты).

240. Стацэвіч Юстын.

241. Струміла Адольф (сын Юзафа, з м. Шчучын, высланы на катаргу ў цвердзь у Сібір).

242. Сумарок Рамуальд (гадоў 25, высланы ў Сібір).

243. Сумарок Фелікс (высланы ў Сібір у салдаты).

244. Сумарок Ян (сын Францішка, гадоў 25, з маёнтка Ваверка, быў ў аддзеле Чудоўскага і Рыхлеўскага, высланы ў Томскую губерню).

245. Сурконт Адам (сын Антонія, гадоў 19, высланы ў Сібір).

246. Сырвід Ануфры (ксёндз пробашч, з м. Васілішкі, прыгавораны да 12 гадоў катаргі).

247. Сяклуцкі Вінцэнт (з маёнтка Гарнастаішкі, парафіі Эйшышскай).

248. Сяліцкі Рамуальд (сын Барталамея, гадоў 20, высланы ў Сібір).

249. Сямашка Ян (з маёнтка Гірнікі, высланы ў Арэнбургскую губерню, разам з жонкаю Валерыяй).

250. Табенская Альжбета (дачка Міхала, гадоў 32, з маёнтка Рудова, выслана ў Томскую губерню).

251. Табенская Антаніна (дачка Міхала, гадоў 22, з маёнтка Рудова, выслана ў Сібір).

252. Табенскі Яраслаў (сын Дыяніза, гадоў 39, з маёнтка Земляпіша, высланы ў Пермскую губерню).

253. Тарашкевіч (Тарашэвіч) Ігнацы (з аддзелу Нарбута). (Загінуў пад Дубічамі, рэд.)

254. Таўкевіч Вінцэнт (з маёнтка Кабыльнікі).

255. Трушынскі (Трушчынскі) Юзаф (сын Яна, гадоў 37, з вёскі Ліпкунцы, высланы ў Сібір).

256. Тубялевіч Мацей (гадоў 35, з г. Ліды). (Мешчанін.)

257. Тубялевіч Юзаф (гадоў 30, з ваколіцы Мудрукоўшчына, з аддзелу Нарбута, высланы ў Пермскую губерню).

258. Туровіч Адам (сын Юзафа, гадоў 15, з вёскі Мількунцы).

259. Турскі Ксаверы (Конрад) (сын Яна, з маёнтка Парадунь).

260. Турчынскі Вінцэнт (высланы ў Сібір).

261. Тышкевіч Кароль (сын Юрыя, з маёнтка Жырмуны, гадоў 44, высланы ў Пермскую губерню).

262. Уланоўскі Фелікс (з ваколіцы Вайдагі).

263. Фалькоўскі Адам (ксёндз пробашч, гадоў 53, з м. Ішчолна, расстраляны ў Лідзе).

264. Хмялеўскі Юзаф (сын Марціна, гадоў 23, з аддзелу Чудоўскага, высланы ў Томскую губерню).

265. Цадронскі Міхал (сын Яна, гадоў 17, з маёнтка Дуцішкі).

266. Цыдзік Міхал (гадоў 40, з ваколіцы Дылева парафіі Васілішскай, высланы ў Сібір).

267. Цяцянец Дыяніз (сын Барталамея, гадоў 25, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Енісейскую губерню).

268. Цяцянец Ігнацы (сын Шымона, гадоў 27, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір).

269. Чарвінскі Ян (сын Аляксандра, гадоў 33, высланы ў Сібір).

270. Чачот Томаш (ксёндз вікары парафіі Восаўскай).

271. Шабельскі Юзаф (ляснічы ў лясах графа Тышкевіча, высланы ў Томскую губерню).

272. Шалевіч Адольф (гадоў 26, высланы ў Самарскую губерню).

273. Шалевіч Кароль (сын Фелікса, гадоў 24, высланы ў Сібір).

274. Шалевіч Юзаф (сын Феліцыяна, з маёнтка Шалева).

275. Шахоўскі Валяр'ян (гадоў 20, з аддзелу Нарбута). (Селянін.)

276. Шкіландзь Адольф (сын Яна, гадоў 17, з ваколіцы Паддуб'е высланы ў Сібір).

277. Шмігер Густаў (сын Юзафа, гадоў 17, высланы на катаргу ў рудніках на 12 гадоў).

278. Шмігер Юзаф.

279. Шукевіч Томаш (сын Яна-Вінцэнта, гадоў 36, з маёнтка Крупава, павятовы суддзя, высланы ў Томскую губерню).

280. Шчасновіч Міхал (высланы ў Томскую губерню),

281. Шэлкінг Альфонс (з маёнтка Забалоцце графа Патоцкага).

282. Эйсмант Аляксандр (сын Захарыя, з маёнтка Пікулішкі, высланы ў Табольскую губерню).

283. Эйсмант Леанард (сын Пятра, гадоў 59, з маёнтка Пікулішкі, высланы ў Табольскую губерню).

284. Юндзіл Ян (сын Гіпаліта, гадоў 18, з ваколіцы Вайдагі).

285. Юрэвіч Анастазы (з ваколіцы Пашышкі, быў ў аддзеле Нарбута, высланы ў Сібір). (Мешчанін.)

286. Юрэвіч Ануфры (гадоў 30, з маёнтка Юршышкі, парафіі Эйшышскай з аддзелу Нарбута).

287. Якубоўскі Францішак (сын Юрыя, гадоў 19, высланы ў Самарскую губерню).

288. Янкоўскі Аляксандр (сын Пятра, гадоў 20, з маёнтка Рачкоўшчына парафіі Навадворскай, быў ў аддзеле Нарбута і Астрогі, высланы ў Сібір),

289. Янкоўскі Канстанцін (сын Пятра, з маёнтка Рачкоўшчына, высланы ў Сібір),

290. Янкоўскі Пётр (сын Пятра, гадоў 24, быў ў аддзеле Нарбута з 3.03.1863 года, пад час бою пад Дубічамі 30.03.1863 г. быў паранены, высланы на катаргу ў рудніках, дзе памёр).

291. Янкоўскі Стэфан (сын Пятра, гадоў 22, высланы на катаргу на 12 гадоў ў Табольскую губерню).

292. Янушкевіч Людвік (сын Вінцэнта, гадоў 40, высланы ў Томскую губерню).

293. Янушкевіч Эдвард (сын Ігнацыя, з вёскі Шаўры, парафіі Нацкай, высланы ў Сібір).

294. Ястрэмбскі Рамуальд (высланы ў Самарскую губерню).

295. Ястрэмбскі Сільвестр (сын Людвіка, гадоў 18, з ваколіцы Таўчышкі, з аддзелу Нарбута, высланы ў Сібір).

296. Яцунскі Андрэй з фальварка Вайдзбойнішкі.

297. Яцунскі Пётр (сын Фелікса гадоў 21, з фальварка Стамяроўшчына, з аддзелу Нарбута, прыгавораны да катаргі на 8 гадоў).

298. Яцунскі Войцах (сын Шымона, з маёнтка Вайдзбунішкі).

299. Яцэвіч Фелікс (з маёнтка Ішчолна).

Поўны вынік дзейнасці Мураўёва на Літве на працягу двух гадоў яго бяздушнага кіравання ў Вільні ад траўня 1863 да красавіка 1865 года выглядае наступным чынам: расстраляна або павешана 128 чалавек (сярод іх: Кастусь Каліноўскі, Альберт Лясковіч, Юзаф Яблонскі, Кароль Сіповіч, браты Раўкоўскія, Генрык Макавецкі, Ян Бянькоўскі, Ян Марчэўскі, Эдвард Чаплінскі, Якуб Ціхановіч, Ігнат Здановіч, Зыгмунт Серакоўскі, ксёндз Тэафіл Рачковіч, ксёндз Станіслаў Ішора, ксёндз Раймунд Зямацкі, а ўсяго 20 ксяндзоў), на катаргу выслана 972 чалавекі, на пасяленне ў Сібір 1427 чалавек, прымусова ўзята ў войска 345 маладых мужчын, у арыштанцкія роты - 864, у губерні, размешчаныя ўнутры Расіі, выслана 1529 чалавек, адначасова перасяліўшы да іх 4096 чалавек сямейнікаў. Усяго падчас Мураўёўскіх рапрэсій пацярпеў 9341 чалавек. Да таго можам дадаць закрыццё некалькіх дзесяткаў касцёлаў і скасаванне звыш 30 каталіцкіх клештароў, ліквідацыю польскіх школ і забарону карыстання польскай мовай у публічных месцах. Рымска-каталіцкую рэлігію выкладалі ў школах па-расейску. Нават казанні ў касцёлах загадана было прамаўляць па-расейску.

Былі канфіскаваны 1794 сядзібы (да 31 студзеня 1864 года толькі ў Віленскай губерні па выраку суда былі канфіскаваны 162 маёнткі).

Важныя экзекуцыі часта праводзіліся публічна на гарадскіх пляцах у прысутнасці войска альбо аркестра, якія ігралі бадзёрыя маршы ў тыя хвіліны, калі грамадзяне адмаўлялі "Анёл Панскі" за тых, якіх праз хвілю пазбавяць жыцця.

Лініяй афіцыйнай палітыкі было не толькі фізічна ліквідаваць былых паўстанцаў праз экзекуцыі і катаржнае зневолянне, але стварыць найхутчэй нязносныя ўмовы побыту для ўсіх, хто адкрыта прызнаваўся да польскасці або рымска-каталіцкай рэлігіі.

Пераклад з польскай Станіслава Судніка.


Ад рэдакцыі.

Прыведзены спіс гэта перш за ўсё фактычны матэрыял, які дае шмат інфармацыі для гісторыкаў, этнографаў, краязнаўцаў.

Так у спіс лідзян - кіраўнікоў паўстання мы можам да Людвіка Нарбута, Баляслава Нарбута, Аляксандра Парадоўскага (Астрогі) і Баляслава Колышкі дадаць трох камандзіраў баявых аддзелаў: Любіча (хутчэй за ўсё псеўданім па гербу "Любіч", як часта рабілася падчас паўстання), а таксама Чудоўскага і Рыхлеўскага, пра якіх практычна нідзе не згадваецца.

Можам дадаць Александровіча Ксаверыя, сына Антонія (з маёнтка Нявіша), акружнога начальніка рэвалюцыйнага камітэту, а таксама парафіяльных начальнікаў (мабыць цывільных) Ёдку Людвіка (з ваколіцы Валочкі) і Клімантовіча Баляслава сына Канстанціна (з маёнтка Лябёдка, псеўданім - Антаневіч).

Асаблівую цікавасць выклікае аналіз узросту паўстанцаў. У спісе з 299 чалавек пададзены ўзрост 191 паўстанца.

Узрост іх хістаецца ад 15 (2 чалавекі) да 65 гадоў. Аднак гэты ўзрост размеркаваны вельмі неаднародна. Узрост ад 15 да 20 гадоў маюць 60 чалавек, ад 21 да 25 гадоў маюць 48 чалавек, ад 26 да 30 гадоў - 23 чалавекі, ад 31 да 35 гадоў - 21 чалавек, ад 36 да 40 гадоў - 13 чалавек, ад 41 да 45 гадоў - 13 чалавек, ад 46 да 65 гадоў - яшчэ 13 чалавек. Моладзь ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў складае 56,5%. У большасці сваёй усе яны аказаліся надоўга, калі не назаўсёды выкрасленымі з жыцця Бацькаўшчыны. А ўсё гэта была адукаваная шляхочая моладзь, хлопцы, якія валодалі беларускай, польскай, як правіла французскай, расейскай ды і іншымі замежнымі мовамі. Усе яны атрымалі, як мінімум хатнюю адукацыю, многія вучыліся ў гімназіях і, нават, універсітэтах.

Дык ці дзіва, што генетычныя сілы нацыі аказаліся надоўга падарванымі. Па вялікаму рахунку гэта была апошняябітва беларускай шляхты за Бацькаўшчыну. На наступных этапах, каб выратаваць краіну на пярэдні план ужо мусілі выходзіць перадавыя людзі з сялянскіх і мяшчанскіх станаў беларускага народа.

Спіс паказвае размах паўстання і размах рэпрэсій толькі ў адным павеце. Аднак гэта не апошні спіс лідскіх паўстанцаў. У Лідзе маецца яшчэ адзін спіс, складзены польскімі навукоўцамі перад 1939 годам. Паводле павярхоўных ацэнак ён у значнай ступені дапаўняе прыведзены. Як толькі рэдакцыя атрымае доступ да гэтых матэрыялаў, мы пазнаёмім з імі і нашых чытачоў.

Станіслаў Суднік

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX