Вярнуцца: Вайсковая гісторыя

Мемарыялізацыя памяці паўстання 1863-64 гадоў на гістарычнай Лідчыне


Аўтар: Суднік Станіслаў,
Дадана: 03-03-2014,
Крыніца: Летапісец 4(64)-2014.



Мемарыялізацыя паўстання на Лідчыне ад першых дзён па паўстанні да нашага часу мела дзве вялікія задачы:

1. Захаваць памяць пра ўдзельнікаў паўстання, пра месцы баёў, пра вычыны і геройскія смерці і г.д.

2. Годна адзначыць матэрыяльна і ментальна тыя ж месцы баёў, магілы герояў, ушанаваць помнікамі, мемарыяльнымі дошкамі, кнігамі, навуковымі даследваннямі, мастацкімі творамі...

У большасці выпадкаў абедзве гэтыя задачы рашаюцца адначасова і маюць самыя розныя праяўленні.

Матэрыяльнае праяўленне

Гістарычная Лідчына - гэта Лідскі, Воранаўскі, Шчучынскі раёны Беларусі і поўдзень Летувы з Эйшышкамі. На гэтай тэрыторыі адбываліся значныя падзеі паўстання, шматлікія баі і сутычкі, многія вёскі і маёнткі падтрымлівалі паўстанцаў, у практычна ўсіх касцёлах ішла агітацыя перад паўстаннем і зачытваліся маніфесты Нацыянальнага ўраду падчас паўстання. У многіх з гэтых месцаў адбыліся акты мемарыялізацыі - гэта значыць фізічнага ўшанавання памяці пра падзеі, якія тут адбываліся, і пра людзей - герояў і шараговых удзельнікаў паўстання.

1. Касцёл у Ішчалне Шчучынскага раёна , у якім пробашчам падчас паўстання быў ксёндз Адам Фалькоўскі . Тут ён зачытаў маніфест Нацыянальнага ўраду, за што быў расстраляны ў Лідзе 24 чэрвеня 1863 года. Некалькі гадоў таму назад у касцёле была ўстаноўлена мемарыяльная дошка памяці Адама Фалькоўскага . Дошка асвечана 20 лютага 2013 года, напярэдадні 150-х угодкаў пачатку паўстання ў Варшаве.

2. Касцёл у Жалудку Шчучынскага раёна . Тут зачытаў маніфест паўстання ксёндз Станіслаў Ішора , за што быў расстраляны ў Вільні. У касцёле ўстаноўлена мемарыяльная дошка памяці ксендза Станіслава Ішоры.

Мемарыяльная дошка ў памяць ксендза Станіслава Ішоры была ўстаноўлена ў Вільні ў касцёле Святога Якуба 4 чэрвеня 1933 года.

3. Сквер імя Валерыя Ўрублеўскага, аднаго з правадыроў паўстання ў Жалудку і памятны знак з нагоды закладкі гэтага скверу. Устаноўлены ў 2012 годзе намаганнямі Жалудоцкага сельсавета. Валеры Ўрублеўскі нарадзіўся ў Жалудку.

4. Поле бою аддзела Ўладзіслава Навіцкага з царскімі войскамі паміж вёскамі Мохавічы і Малое Ольжава ў Лідскім раёне . Захованы дзве аўтэнтычныя магілы, адзін аўтэнтычны надмагільны помнік . У 1925 годзе тут быў устаноўлены крыж з адпаведным надпісам (не захаваўся). У 1995 годзе ўстаноўлены два новыя крыжы - каталіцкі і ефрасіннеўскі з надпісамі на польскай і беларускай мовах: "Bojewnikam niepodleglosci" і "Змагарам за незалежнасць".

5. Помнікі горада Ліды:

- капліца Святой Барбары - заступніцы лёгкай смерці - на старых каталіцкіх могілках па пр. Перамогі. 13.07.2003 года ў капліцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць трох лідскіх ксяндзоў , расстраляных за ўдзел у паўстанні: Адама Фалькоўскага з Ішчалны, Станіслава Ішоры з Жалудка, Раймунда Зямацкага з Вавёркі;

- тут жа на старых каталіцкіх могілках магіла і помнік удзельніцы паўстання Валерыі Цехановіч з Цыбульскіх . Валерыя пражыла пасля паўстання 70 гадоў і памерла ў 1933 годзе.

- Свята-Міхайлаўскі сабор па вул Савецкай у Лідзе, былы піярскі касцёл. Тут у 1938 годзе да 75-годдзя паўстання была ўстаноўлена мемарыяльная дошка памяці героя паўстання Людвіка Нарбута . У ноч з 17 на 18 верасня 1939 года дошка была затынкована жыхарамі Ліды. У 1989 годзе дошка была ўскрыта з-пад тынку, і быў устаноўлены беларускі адпаведнік. У 1997 годзе пасля перадачы будынка пад праваслаўную царкву дошка была знята.

- гарадскі парк - месца расстрэлу ксендза Адама Фалькоўскага . 3 траўня 1919 года лідскімі чыгуначнікамі тут быў устаноўлены памятны крыж. У 1940 годзе крыж быў знесены савецкай уладай. Паўторна крыж устаноўлены 2 лістапада 1996 года. Знесены праз два дні. 6 траўня 1997 года крыж устаноўлены зноў, у той жа дзень знесены. 22 чэрвеня 1997 года крыж устаноўлены зноў. У тую ж ноч знесены. 6 чалавек: Станіслаў Суднік, Уладзімір Хрышчановіч, Антон Пігулеўскі, Міхась Бурачэўскі, Віктар Аўгусцін і Віктар Шырма аштрафаваны на 3 мільёны кожны. 11 ліпеня 1998 года крыж устаноўлены ў чацвёрты раз. Праз тры дні быў знесены. Пазней устанаўліваўся рэгулярна 2-3 разы на год. Перад Дзядамі 2010 года на месцы расстрэлу ксендза Адама Фалькоўскага з дазволу уладаў устаноўлены памятны знак . Аўтар Рычард Груша.

- памятная дошка вайсковаму начальніку Лідскага павета Людвіку Нарбуту каля касцёла піяраў у мікрараёне Індустрыяльны. Пасля зняцця з будынка царквы на вул. Савецкай дошка захоўвалася на тэрыторыі аднаго з касцёлаў. Устаноўлена ў студзені 2013 г., асвечана 21 красавіка 2013 г.

6. Касцёл у вёсцы Вавёрка. Тут устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць ксендза Раймунда Зямацкага , расстралянага ў Вільні, за абвяшчэнне маніфеста Нацыянальнага Ўраду.

Мемарыяльная дошка ў памяць ксендза Раймунда Зямацкага адкрыта ў Вільні ў касцёле святога Рафала 23 ліпеня 1923 года.

7. Касцёл у вёсцы Нача Воранаўскага раёна. Тут быў зачытаны маніфеста Нацыянальнага Ўраду.

Перад касцёлам знайходзіцца магіла Тодара Нарбута - бацькі чатырох паўстанцаў: Людвіка, Баляслава, Францішка і Тадоры .

За касцёлам знаходзіцца магіла паўстанцаў .

На мармуровай дошцы надпіс па-беларуску:

"Паўстанцам 1863 г. атрада Л. Нарбута:

В. Нарбуту,

Міхалоўскаму,

У. Навіцкаму і невядомым ад нашчадкаў, 1988 г."

8. Магілы сям'і Нарбутаў у Шаўрах з помнікамі. Тут пахавана маці Людвіка Нарбута Крыстына Нарбут з Садоўскіх і Баляслаў Остык-Нарбут , брат і ад'ютант Людвіка Нарбута.

9. Памятны камень Нарбутам - удзельнікам паўстання , устаноўлены за мурам могілак, каля дарогі ў 1989 г.

10. Магіла ўдзельніцы паўстання Караліны Рыхлевіч , малодшай дачкі Марылі Верашчакі, графіні Путкамер на прыкасцельных могілках у Беняконях .

11. Памятны камень на месцы бою паўстанцаў з царскімі войскамі ў Шчучынскім раёне.

12. Помнік на магіле Людвіка Нарбута і 12 паўстанцаў у Дубічах на тэрыторыі Летувы.

13. Быў крыж на месцы Дубіцкай бітвы (Летува), устаноўлены ў міжваенны час. У 1988 годзе на тым месцы ўстаноўлены драўляны памятны знак .

14. Касцёл у Бутрыманцах (Летува). У чэрвені 2013 г. тут устаноўлена мемарыяльная дошка сям'і Колышкаў, якая дала чатырох паўстанцаў Баляслава, Уладзіслава, Фелікса Генрыка, Яна Вінцэнта.

Грамадска-адміністратыўнае праяўленне

У гонар героя паўстання на Лідчыне быў перайменаваны адзін населены пункт. У 1938 годзе мястэчка Сабакінцы (цяпер Шчучынскі р-н) было перайменавана ў Нарбутова . У 1940-м стала Першамайскам.

Вуліцы ў гонар паўстанцаў:

- вуліца імя Валерыя Ўрублеўскага ў Шчучыне;

- вуліца імя Валерыя Ўрублеўскага ў Жалудку;

- вуліца імя ксендза Адама Фалькоўскага была ў Лідзе да 1940 г.

- вуліца імя Кастуся Каліноўскага ў Лідзе на колішніх Песках;

- вуліца імя Кастуся Каліноўскага ў вёсцы Навіцкія 2-я ў Лідскім раёне.

Школы:

Школа імя Людвіка Нарбута была ў Лідзе да 1939 г.

Школа імя Валерыя Ўрублеўскага ў Жалудку.

Вайсковыя часткі:

У 1938 годзе 76-му Лідскаму палку пяхоты Войска Польскага было прысвоена імя Людвіка Нарбута.

Грамадскае праяўленне

Агульнанацыянальная дыктоўка 2013 г. па "Мужыцкай праўдзе" ў Лідзе і Бярозаўцы.

1-я Лідскія чытанні , прысвечаныя 150-м угодкам паўстання 1863 г.

Рэлігійнае праяўленне

З 1995 года штогод у апошнюю нядзелю ліпеня (зрэдку ў першую нядзелю жніўня) служыцца імша ў памяць паўстанцаў 1863 года на полі бою паміж Малым Ольжавам і Мохавічамі. Сёлета гэта было 19-ты раз. Сёлета перад імшой чытаўся спіс лідскіх паўстанцаў з 388 чалавек.

З 2011 года служыцца штогадовая імша ў памяць ксендза Адама Фалькоўскага ў Лідскім фарным касцёле. Сёлета імша служылася 22 чэрвеня.

У 2013 годзе імша за паўстанцаў служылася ў Ішчалнскім касцёле Шчучынскага раёна, у Ваверскім касцёле Лідскага раёна, у Бердаўскім касцёле Лідскага раёна, у Бутрыманцкім касцёле (Летува) і ў іншых святынях.

Навуковае праяўленне

Кнігі, навуковыя і краязнаўчыя артыкулы:

Кнігі:

Stanislaw Zielinski. Bitwy i potyczki 1863-1864 , Раперсвіль, 1913 г.

W. Karbowski. Ludwik Narbutt. Zyciorys wodza w powstanni styczniowym na Litwie. 1933.

Я. Обст пад назвай "Кс. Раймунд Зямацкі. У 60-ю гадавіну смерці пакутніка за Айчыну" . 1923. Друкарня "Зара", Вільня.

В.Е. Абрамавичюс, В.А. Дьяков. Валерий Врублевский . Выдавецтва "Мысль", Масква, 1968 г.

Павел Камароўскі, Аляксандр Колышка. Людвік Нарбут. З гісторыі польскай свядомасці на Лід-чыне. Варшава-Ліда, 1999 г. На польскай мове. 40 ст.

Уладзімір Руніш. Дазвольце за Нарбута замовіць слова . Гродна, 2010.

Apolonia z Dalewskich Sierakowska. Wspomnienia .

Артыкулы:

Генадзь Кісялёў. Пра старэйшага брата. Лідскі летапісец, № 2 і 3, 1997 г.

Валеры Сліўкін, Станіслаў Суднік. Лідчына ў паўстанні 1863 г. Лідскі летапісец, № 4, 1998 г.

Генадзь Кісялёў. Змагар за свабоду з Лідчыны. Лідскі летапісец, № 5, 1998 г.

Станіслаў Суднік. Ксёндз Адам Фалькоўскі. Гісторыя смерці і пасляжыцця. Лідскі летапісец, № 6, 1998 г.

Аляксандр Колышка. Лідскія ксяндзы ў паўстанні 1863 г. Лідскі летапісец, № 2 (22), 2003 г.

Часлаў Малеўскі. Лідская шляхта ў паўстанні 1863 года. Лідскі летапісец, № 3-4 (23-24), 2003 г.

Станіслаў Суднік. Нязводнае імя Кастуся Ка-ліноўскага. Лідскі летапісец, № 3-4 (23-24), 2003 г.

Уладзімір Содаль. ... Сем раз Ліду ён адведаў. Лідскі летапісец, № 3 (31), 2005 г.

Станіслаў Суднік. 1861 год на землях былога ВКЛ у дакументах. Лідскі летапісец, № 3 (35), 2006 г.

Станіслаў Суднік. Валеры Антоні Ўрублеўскі ў паўстанні 1863-64 гг. Лідскі летапісец, № 4 (36), 2006 г.

Станіслаў Суднік. Валеры Антоні Ўрублеўскі - генерал Парыжскай камуны 1871 г. Лідскі летапісец, № 1 (37), 2007 г.

Станіслаў Суднік. Першы марксіст Беларусі. 170 гадоў з дня нараджэння Валерыя Ўрублеўскага, 15.12. 1836-5.8.1908. Лідскі летапісец, № 2 (38), 2007 г.

Павел Камароўскі, Аляксандр Колышка, Часлаў Малеўскі. Людвік Нарбут. Лідскі летапісец, № 3 (59), 2012 г.

Леанід Лаўрэш. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Перад паўстаннем. Лідскі летапісец, № 1 (61), 2013 г.

Леанід Лаўрэш. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду. Лідскі летапісец, № 2 (62), 2013 г.

Ліліяна Нарковіч. Ксёндз Раймунд Зямацкі . Лідскі летапісец, № 3 (63), 2013 г.

Альвіда Антаніна Баёр. Баляслаў Колышка - двойчы павешаны. Лідскі летапісец, № 3 (63), 2013 г.

Літаратурнае праяўленне

Станіслаў Суднік. На смерць Людвіка Нарбута. Верш. Лідскі летапісец, № 4, 1998 г.

Станіслаў Суднік. Апошняя малітва ксендза Адама Фалькоўскага. Верш. Лідскі летапісец, № 5, 1998 г.

Г. Даўгашэй. Людвіку Нарбуту. Верш. Лідскі летапісец, № 1 (9), 2000 г.

Станіслаў Суднік. Кроў Францішка. Балада. Лідскі летапісец, № 1 (9), 2000 г.

Станіслаў Суднік. Паўстанка. Верш. Лідскі летапісец, № 2 (22), 2003 г.

Данута Бічэль. Сэрца. Якушоўка. Вера. Супольна. На Пляцы Пятлі. Цябе я ўспамінаю. Вулка Паўстання. Здалеча. Але ўжо. Вершы. Язэп Янушкевіч. Тварам да шыбеніцы. Ракаў 2013 г.

Уладзімір Руль. Твае палымяныя словы... Пераможаным дадому не вярнуся! Амелія, адзіная, даруй! Аддаю вам загад! Жыве імя тваё ў вяках! Далучыўся да братавых спраў! Правадніца. Сэрца жар ты аддала Літве! Вышэй галаву, інсургент! Маці сыноў. Ты перад Богам даў прысягу. Дзе твая магіла, сокал? Прысвячэнне Францішку Багушэвічу. Жывапісцу-нарбутаўцу М. Андрыёлі. Да Нарбута з'ехаў "Крыжан"... Мясцовым паўстанцам. Балада аб паўстанцах 1863 года. Слоў для апраўдання вам няма. Вершы. Пра Нарбутаў моўлю я слова... Гродна. 2010.

СМІ

Асноўным прапагандыстам і папулярызатарам падзей паўстання ў рэгіёне выступае газета "Наша слова" , за 2013 год - 91 публікацыя.

Артыкулы па тэматыцы паўстання рэгулярна друкуе "Лідскі летапісец" .

Шмат артыкулаў надрукавала "Ziemia Lidzka" .

Мастацкае праяўленне

Карціны Міхала Эльвіра Андрыёлі .

Бюст Валерыя Ўрублеўскага на магіле ў Парыжы.

Памятны знак Валерыю Ўрублеўскаму ў Гародні.

Партрэт Людвіка Нарбута ў экспазіцыі Лідскага музея.

Паштоўкі і каляндарыкі, прысвечаныя Людвіку Нарбуту і Баляслваву Колышку, выпушчаны Таварыствам польскай культуры на Лідчыне.

Спартовае праяўленне

Турнір імя Валерыя Ўрублеўскага па міні-футболе ў Жалудку.

Спіс паўстанцаў з Лідскага павета:

1. Абрубскі (Абрэмбскі) Казімір , сын Юзафа, гадоў 27, высланы ў Самарскую губерню.

2. Адам , прозвішча невядомае, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

3. Адамковіч Цэзары , сын Казіміра, гадоў 43, з ваколіцы Мацкішкі.

4. Александровіч Ксаверы , сын Антонія, гадоў 35, з маёнтка Нявіша, сябар Лідскага павятовага рэвалюцыйнага камітэту, акружны начальнік рэвалюцыйнага камітэту, сасланы ў Табольскую губерню, яго маёнтак Нявіша канфіскаваны.

5. Альшанскі Ігнацы , сын Юрыя, з мястэчка Эйшышкі, з аддзела Нарбута, высланы на катаргу на 6 гадоў ў Табольскую губерню.

6. Альшэўская Ізабэла з Нарбутаў, дачка Адольфа, гадоў 50, мабілізоўвала дабраахвотнікаў у аддзел Нарбута, выслана ў Сібір.

7. Андрыёлі Міхал Эльвіра , мастак, афіцэр аддзела Нарбута, сасланы ў Сібір.

8. Аранскі Антоні , сын Станіслава, гадоў 34, з фальварка Лаўсюны, высланы ў Томскую губерню, яго маёнтак Лаўсюны прададзены.

9. Аранскі Канстанцін , сын Станіслава, гадоў 37, ваяваў у аддзеле Любіча, высланы ў Табольскую губерню.

10. Арцюшкевіч Аляксандр , селянін, кароткачасовы арышт.

11. Астравух Леанард , сын Зыгмунта, гадоў 33, высланы ў Сібір.

12. Астрога Парадоўскі , ваенны начальнік Лідскага павета пасля смерці Людвіка Нарбута.

13. Астроўскі Казімір , з маёнтка Кальчыцы.

14. Багдзевіч Станіслаў , сын Аляксандра, гадоў 21, высланы ў Томскую губерню.

15. Багуміл Антоні , сын Юзафа, гадоў 18, з вёскі Падбор'е парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір.

16. Багушэвіч Францішак , быў у аддзеле Нарбута і Астрогі, сфармуляваў беларускую нацыянальную ідэю, абвясціў беларускую мову мовай нашага народа.

17. Бадэр Юзаф , яго дзялка Кракшлі канфіскавана.

18. Бадэр Ян , яго дзялка Кракшлі канфіксавана.

19. Бамблевіч Антоні , сын Яна, гадоў 21, з вёскі Буйвіды парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір.

20. Банішка Юзаф , ляснік, трымаў склад зброі для паўстанцаў.

21. Банькоўскі Аляксандр , сын Міхала, гадоў 20, высланы ў Самарскую губерню.

22. Банькоўскі Каятан , сын Тамаша, гадоў 26, з ваколіцы Вярсочка, высланы ў Самарскую губерню.

23. Бараноўскі Уладзіслаў , сын Яна, гадоў 25, высланы ў Самарскую губерню.

24. Бараноўскі Ян , сын Барталамея, гадоў 18, з ваколіцы Міжаны, высланы ў Сібір.

25. Бароўскі Міхал , сын Міхала, гадоў 25, з вёскі Барталішкі, з аддзела Нарбута, высланы ў Самарскую губерню.

26. Бароўскі Юзаф , высланы на катаргу на 8 гадоў.

27. Бельскі Ян , сын Барталамея, гадоў 42, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Самарскую губерню,

28. Бельскі Ян , сын Яна, гадоў 20, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір.

29. Бердаўскі Адольф , сын Антонія, з маёнтка Сасноўшчына парафіі Васілішскай, высланы на катаргу, яго маёнтак Сасноўшчына канфіскаваны.

30. Бердаўскі Эдвард , з маёнтка Няпрахі, прыгавораны да 18 гадоў катаргі.

31. Бернатовіч Шымон , высланы ў Табольскую губерню.

32. Бжазінскі Зыгмунт , кароткачасовы арышт.

33. Бжазінскі Францішак , кароткачасовы арышт.

34. Бжазінскі Эдвард, кароткачасовы арышт.

35. Блажаеўскі Баляслаў , сын Юзафа.

36. Блажаеўскі Юзаф , з маёнтка Залова.

37. Боландзь Алойзы , сын Леанарда, гадоў 23, высланы ў Сібір.

38. Боландзь Баляслаў , сын Францішка, гадоў 24, высланы ў Сібір.

39. Боландзь Браніслаў , гадоў 21, высланы ў Сібір.

40. Бразоўскі Аляксандр з Гурнофеля, 32 гады, лекар у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

41. Бразоўскі Францішак , з Гурнофеля, 35 гадоў, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

42. Быкоўскі Юзаф , сын Баніфацыя, гадоў 18, высланы ў Томскую губерню.

43. Бялінскі Ян з маёнтка Станіславава.

44. Бянкевіч Геранім , сын Гераніма, гадоў 26, з ваколіцы Вянцкевічы.

45. Бярнацкі Юстын , сын Паўла, гадоў 20, з ваколіцы Станкелішкі, з аддзела Нарбута.

46. Вайсят Антоні , сын Вінцэнта, гадоў 38, з ваколіцы Цяцянцы, высланы ў Самарскую губерню разам з сям'ёй, іхні маёнтак Цяцянцы прададзены.

47. Валаховіч Аўгустын , сын Мацея, гадоў 30, з ваколіцы Трабушкі, высланы ў Сібір.

48. Валаховіч Тэафіл , сын Пятра, гадоў 26, з ваколіцы Валаховічы, быў у аддзеле Нарбута.

49. Валаховіч Юзаф , сын Аўгустына, гадоў 20, з вёскі Кіўлакі, высланы ў Сібір.

50. Валіцкі Леапольд .

51. Валянскі Адам , гадоў 28, высланы ў Казанскую губерню.

52. Варсоцкі Аўгустын , сын Мацея, гадоў 21, высланы ў Самарскую губерню.

53. Васілеўскі Аляксандр , сын Ваўрынца, гадоў 23, селянін з вёскі Падбор'е, парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір.

54 Ваяводскі Ўладзіслаў , капітан рэзервы з Новага Двара, арыштаваны на 6 месяцаў у цвердзь Дынабург.

55. Вільбік Стэфан , сын Стэфана, з ваколіцы Ліпкунцы, сябар Лідскага рэвалюцыйнага камітэту, высланы на 8 гадоў катаргі, канфіскаваны яго маёнтак Вільбікі.

56. Вільканец Тодар , яго маёнтак Псярцы прададзены.

57. Вільканец Юзаф , сын Клеменса, гадоў 19, з ваколіцы Кіюцішкі, высланы ў Самарскую губерню.

58. Вінча Клеменс , сын Мацея, гадоў 45, з ваколіцы Варсока, высланы ў Томскую губерню.

59. Вінча Стэфан , сын Пятра, гадоў 57, з вёскі Хамоўшчына, высланы разам з сям'ёй ў Самарскую губерню.

60. Віславух , камандзір паўстанцкага аддзела, ваяваў на мяжы Лідскага павета.

61. Вішнеўскі Мацей , сын Станіслава, гадоў 25, з ваколіцы Наркуны, высланы ў Сібір.

62. Войша Фелікс , ваяваў у аддзеле Нарбута, паранены і ўзяты ў палон пад Дубічамі.

63. Вусоўскі Мікалай , сын Юзафа, гадоў 48, высланы ў Табольскую губерню.

64. Вянцкевіч Юзаф , сын Войцаха, гадоў 17, з ваколіцы Вянцкевічы, высланы ў Сібір.

65. Вярбіцкі Пётр , сын Яна, гадоў 18, з ваколіцы Кудлы.

66. Гадачэўскі (Гадашэўскі) Зыгмунт , сын Валяр'яна, гадоў 44, з маёнтка Стокі, высланы ў Казанскую губерню.

67. Гадомскі Браніслаў , сын Фердынанда, гадоў 20, з ваколіцы Тальмонты, высланы ў Самарскую губерню.

68. Гаеўскі Вінцэнт з маёнтка Ішчална.

69. Гаеўскі Ян , сын Яна, гадоў 17, з ваколіцы Місканцы, парафіі Нацкай, высланы ў Сібір.

70. Гажыч Вітольд , з Сегенеўшчыны, прадстаўнік Цэнтральнага Камітэту ў Варшаве, з траўня 1863 г. Лідскі павятовы камісар.

71. Галкоўскі Якуб , высланы ў Сібір.

72. Ганцэвіч Юзаф , сын Андрэя, гадоў 17, з ваколіцы Нацкевічы, аддадзены ў салдаты на 5 гадоў ў Тульскую губерню.

73. Гарбачэўскі Стэфан-Юзаф , ксёндз-вікары Эйшышскага касцёла, капелан аддзела Людвіка Нарбута, эміграваў.

74. Гатоўт Ежы , Нацкі пробашч, зачытаў маніфест паўстання.

75. Гедройць Казімір , з Казіміраўкі, трымаў склад паўстанцкай зброі, арыштаваны.

76. Геншаль Кастусь , з Валдацішак, старшыня Лідскага павятовага камітэту, цывільны начальнік Лідскага павета.

77. Геншаль Людвік , сын Ігнацыя, гадоў 49, з маёнтка Валдацішкі, высланы ў Табольскую губерню, яго маёнтак Валдацішкі прададзены.

78. Геншаль Уладзіслаў , эміграваў.

79. Герасімовіч Ян , сын Юзафа.

80. Грабоўскі Вільгельм , сын Тадэвуша, гадоў 23, з маёнтка Семякоўшчына, высланы ў Аланецкую губерню, яго маёнткі Рагачоўшчына і Семякоўшчына прададзены.

81. Груздоўскі Казімір , сын Паўла, гадоў 17, з вёскі Салтанішкі, высланы ў Сібір.

82. Груздоўскі Юзаф , сын Марціна, гадоў 35, высланы ў Сібір.

83. Грымайла (Гржымайла, Гжымайла) Фелікс , сын Канстанціна, высланы ў Табольскую губерню, эміграваў, канфіскаваны яго маёнтак Ачкевічы.

84. Грэмза Казімір , 25 гадоў, селянін з Ліпкунцаў, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

85. Губарэвіч Стэфан , 35 гадоў, з Галавічполя, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

86. Гурыновіч Юзаф , сын Тамаша, з маёнтка Лябёдка.

87. Дабраўланскі Дыянізы , сын Яна, гадоў 45, з маёнтка Аленшчына, высланы ў Томскую губерню, яго маёнтак Аленшчына канфіскаваны.

88. Далеўская (Серакоўская) Апалонія , з Кункулкі, жонка Зыгмунта Серакоўскага, сасланая ў Ноўгарад.

89. Далеўскі Кастусь , з Кункулкі, змагаўся на Ковеншчыне, паранены, эміграваў, расстраляны вярсальцамі падчас Парыжскай камуны.

90. Далеўскі Францішак , з фальварка Руднікі, сябар Літоўскага правінцыйнага камітэту, засуджаны на 20 гадоў катаргі.

91. Далеўскі Цітус , з Кункулкі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага. Расстраляны на Лукішкскай плошчы 11.01.1864 г.

92. Дашкевіч Аляксандр , сын Барталамея, гадоў 22, з ваколіцы Яновічы.

93. Драбязгевіч Аляксандр , сын Вінцэнта, з засценка Больсі парафіі Жырмунскай, высланы ў Казанскую губерню, яго маётак Больсі прададзены.

94. Драздовіч Юстын , гадоў 25, высланы ў Сібір.

95. Драздоўскі Антоні , сын Шымона, з Воранава, аддадзены ў салдаты на 5 гадоў.

96. Ёдка Кароль , сын Вінцэнта, гадоў 25, з маёнтка Петрашунцы, высланы ў Томскую губерню.

97. Ёдка Людвік , з ваколіцы Валочкі, парафіяльны начальнік паўстання, памёр у турме.

98. Ёдка Станіслаў Ян , сын Баніфацыя, гадоў 22, з маёнтка Петрашунцы, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

99. Ёч Аляксандра , дачка Стэфана, з ваколіцы Ёчы, парафіі Нацкай, сувязная ў аддзеле Нарбута і Астрогі, хавалася пад псеўданімам Зуброўскай у Вільні.

100. Ёч Антоні , сын Міхала, гадоў 20, высланы ў Самарскую губерню.

101. Ёч Багуслаў , гадоў 19, з маёнтка Кіюнцы, парафіі Нацкай, яго маёнтак Кіюнцы канфіскаваны.

102. Ёч Баляслаў , сын Філіцыяна, з маёнтка Кіюнцы, высланы ў Сібір.

103. Ёч Дамінік , сын Фердынанда, гадоў 28, з ваколіцы Сурконты, высланы ў Самарскую губерню.

104. Ёч Станіслаў , сын Барталамея, гадоў 45, з маёнтка Галадоўка.

105. Ёч Эдмунд , сын Барталамея, з маёнтка Галадоўка, парафіі Калясніцкай, яго маёнтак Галадоўка канфіскаваны.

106. Жавеўскі Ян , з Глыбокага, забраны на 3 гады на прымусовую службу.

107. Жалягоўскі , хлопчык 14 гадоў, ваяваў у аддзеле Нарбута, узяты ў палон пад Дубічамі.

108. Жамойталь Баляслаў , з ваколіцы Вільканцы, з аддзела Астрогі.

109. Жамойталь Кароль , сын Ксаверыя, з ваколіцы Міцканцы, гадоў 20, з аддзела Нарбута.

110. Жамойталь Рудольф , гадоў 31, быў арыштаваны.

111. Жукоўскі Баляслаў , высланы ў Пензенскую губерню.

112. Жукоўскі Ўладзіслаў Вандалін , 27 гадоў, жыхар Лацка, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

113. Жукоўскі Ян , гадоў 25, з аддзела Нарбута, высланы ў Сібір.

114. Жураўскі Герард , з Вензаўшчыны, арыштаваны.

115. Жураўскі Ігнацы , сын Нарцыза, гадоў 33, з маёнтка Капцёўшчына.

116. Загорскі Францішак .

117. Задора (Ваньковіч) , начальнік штаба аддзела Віславуха, узяты ў палон каля Пашышак.

118. Закрэўскі Францішак .

119. Запаснік Аляксандр , сын Баніфацыя, гадоў 20, з ваколіцы Асіпоўцы, быў ў аддзеле Нарбута, высланы ў Томскую губерню.

120. Запаснік Андрэй , высланы ў Самарскую губерню.

121. Запаснік Аўгустын , сын Юзафа, высланы ў Табольскую губерню.

122. Запаснік Баніфацы , сын Міхала, гадоў 50, высланы ў Томскую губерню.

123. Запаснік Пётр , сын Бенедыкта, гадоў 25, высланы ў Томскую губерню.

124. Запаснік Станіслаў , гадоў 25, з ваколіцы Руканцы, высланы ў Сібір.

125. Запаснік Стэфан , гадоў 18, высланы ў Арэнбургскую губерню.

126. Зарэцкі (Зажэцкі) , ксёндз з парафіі Забалацкай, высланы ў Сібір.

127. Захватовіч Вінцэнт , з Бердаўкі, высланы ў Варонежскую губерню, яго маёнтак Бердаўка прададзены.

128. Звяровіч Адольф , эміграваў.

129. Звяровіч Аляксандр , сын Яна, гадоў 25, з маёнтка Доцішкі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Арэнбургскую губерню, яго маёнтак Доцішкі прададзены.

130. Зданюкевіч Казімір , сын Тамаша, з вёскі Шаўры, парафіі Нацкай, высланы ў Сібір.

131. Знамяроўскі Аўгустын , быў арыштаваны.

132. Знамяроўскі Ян , сын Антонія, з ваколіцы Паўстокі, парафіі Эйшышскай.

133. Зуброўскі Вінцэнт , сын Аляксандра, з ваколіцы Асіпоўцы, высланы на катаргу, на 8 гадоў.

134. Зямацкі Раймунд , кнёндз-пробашч, з в. Вавёрка за прачытанне з амбона маніфесту Нацыянальнага ўраду расстраляны 5.06.1863 года ў Вільні.

135. Зямецкі Браніслаў , сын Ануфрыя, гадоў 33, высланы ў Іркуцкую губерню, дзе памёр.

136. Іваноўскі Ян , быў арыштаваны.

137. Ігнатовіч Рамуальд , сын Міхала, гадоў 24, высланы ў Самарскую губерню.

138. Ішора Станіслаў , ксёндз-вікары з Жалудка, прыгавораны на пакаранне смерцю за чытанне з амбона маніфесту Нацыянальнага ўраду і расстраляны 3.6.1863 г. у Вільні.

139. Калясінскі Адам , з вёскі Нонішкі, арганіст з Жалудка.

140. Калясінскі Бальтазар , сын Бальтазара, гадоў 44, з маёнтка Сядэймы, высланы ў Кастрамскую губерню.

141. Канапацкі Антоні , гадоў 18, з аддзела Нарбута.

142. Канапацкі Ян , сын Казіміра, гадоў 18, з маёнтка Сумарокаўшчына, з аддзела Нарбута.

143. Кандрат Барталамей , з Паддуб'я, ляснік, выведнік і кур'ер Нарбута.

144. Кандратовіч Адам , сын Марціна, гадоў 20, з аддзела Астрогі, высланы ў Томскую губерню.

145. Каржанеўскі Ян , ксёндз-вікары з Новага Двара, прыгавораны да смяротнай кары, прысуд заменены на 12 гадоў катаргі, высланы ў Табольскую губерню.

146. Карповіч Казімір , сын Аляксандра, з ваколіцы Боландзі парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір.

147. Карповіч Ян , сын Аляксандра, з ваколіцы Боландзі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Томскую губерню.

148. Кашыц Кастусь , ваяваў на Наваградчыне, сасланы на 3 гады, яго маёнтак Тарнова прададзены расейскаму генералу графу Маўрасу.

149. Келер Фрыдэрык , сын Фрыдэрыка, гадоў 19, з аддзела Чудоўскага.

150. Кіюць Шымон , сын Вінцэнта, з маёнтка Таўкунцы.

151. Клімантовіч Антоні , сын Канстанціна, гадоў 22, з маёнтка Лябёдка, узяты ў няволю.

152. Клімантовіч Баляслаў , сын Канстанціна, з маёнтка Лябёдка, парафіяльны начальнік паўстання, псеўданім - Антаневіч, высланы на катаргу ў цвердзь.

153. Клімантовіч Генрык , эміграваў.

154. Клімантовіч Уладзіслаў , сын Эдмунда, гадоў 32, з аддзела Нарбута, удзельнічаў у бітве пад Дубічамі, чуў апошнія словы Нарбута, высланы ў Іркуцкую губерню.

155. Клюковіч , эміграваў.

156. Клячкоўскі Казімір , гадоў 29, з аддзела Нарбута, высланы ў Пензенскую губерню.

157. Кміта Антоні , сын Мацея, з ваколіцы Рамановічы, яго дзялка Рамановічы канфіскавана.

158. Колышка Баляслаў , з Карманішак, камандзір аддзела на Ковеншчыне, павешаны 28.05.1863 г. у Вільні.

159. Колышка Міхал , сын Яна, гадоў 28, з ваколіцы Кульпы, высланы ў Томскую губерню.

160. Колышка Ўладзіслаў , брат Баляслава.

161. Колышка Фелікс Генрык , з Карманішак, брат Баляслава, маёр царскай арміі, удзельнік баёў на Каўказе супраць Шаміля, камандзір аддзела ў Троцкім павеце, на Віленшчыне і Аўгустоўшчыне, эміграваў.

162. Колышка Ян Вінцэнт , брат Баляслава.

163. Коркуць Аляксандр , сын Яна, гадоў 27, з ваколіцы Неванянцы, парафіі Альканіцкай.

164. Коркуць (Кіркуць) Цыпрыян , гадоў 24, высланы ў Сібір.

165. Краеўскі Вінцэнт , сын Юзафа, гадоў 37, з мястэчка Шчучын, высланы ў Томскую губерню.

166. Краеўскі Павел , сын Уладзіслава, гадоў 16, з мястэчка Шчучын, высланы ў Пермскую губерню.

167. Краінскі Адольф , з ваколіцы Палашкі, сябар Лідскага павятовага рэвалюцыйнага камітэту, высланы ў Варонежскую губерню, дзе памёр.

168. Краінскі Леан , з Грышанішак, 35 гадоў, ад'ютант і начальнік штаба ў аддзеле Людвіка Нарбута, загінуў у бітве пад Дубічамі, яго дзялка Грышанішкі канфіскавана.

169. Краснік Зыгмунт , сын Яна, высланы ў Табольскую губерню.

170. Крупавец Ян , сын Яна, гадоў 16, з ваколіцы Паддуб'е, высланы ў Самарскую губерню.

171. Круповіч Вінцэнт , гадоў 23, высланы ў Сібір.

172. Круповіч Клеменс , сын Марціна, гадоў 20, з ваколіцы Дзяршышкі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Табольскую губерню.

173. Круповіч Марцін , сын Аляксандра з ваколіцы Пазгрында, высланы ў Сібір.

174. Круповіч Шымон , з ваколіцы Вішкунцы, парафіі Эйшышскай.

175. Круповіч Юзаф , сын Вінцэнта, з ваколіцы Бянкевічы.

176. Круповіч Юзафат , сын Адама, высланы ў Томскую губерню.

177. Крыжаноўскі Міхал , сын Казіміра, гадоў 29, з ваколіцы Тальмонты, з аддзела Астрогі.

178. Крыжаноўскі Юзаф , з ваколіцы Тальмонты, парафіі Нацкай.

179. Кубецкі Адольф , сын Дамініка, гадоў 17, з ваколіцы Неванянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір.

180. Кульчыцкі , начальнік чыгуначнай станцыі ў Гародні, прывёў у аддзе Нарбута 8 чалавек.

181. Кунцэвіч Канстанцін , сын Юрыя, гадоў 43, з маёнтка Талуцішкі, высланы ў Пермскую губерню.

182. Кунцэвіч Райнольд , сын Канстанціна, гадоў 17, з маёнтка Талуцішкі, з аддзела Астрогі, высланы ў Пермскую губерню.

183. Кунцэвіч Тадэвуш , сын Антона, гадоў 48, з ваколіцы Белапётры.

184. Кунцэвіч Уладзіслаў , сын Тадэвуша, гадоў 17, з ваколіцы Белапётры.

185. Кушалевіч Людвік , сын Казіміра, гадоў 22, з ваколіцы Таўзгіняны, з аддзела Астрогі.

186. Лазоўскі Эдвард , з ваколіцы Гірэк, сябар Лідскага рэвалюцыйнага камітэту, высланы ў Сібір.

187. Ласкоўскі Юльян , абшарнік з Ліды, павешаны ў Вільні за прачытанне маніфесту паўстання сялянам, яго маёнтак Малыя Стокі (Чаплеўшчына) прададзены.

188. Лукашэвіч Рудольф , гадоў 18, з аддзела Нарбута.

189. Любянец Ян , сын Дамініка, гадоў 25, з ваколіцы Юрэлі, высланы ў Самарскую губерню.

190. Лянкевіч Аляксандр , камандзір аддзела, ваяваў на захадзе Лідскага павета.

191. Лясковіч Альберт Вандалін , сын Францішка, нар. 15.04.1840 г., расстраляны ў траўні 1863 года.

192. Лясковіч Юльян , сын Францішка, гадоў 32, з Чапляеўшчыны, высланы ў Пермскую губерню.

193. Макоўскі Аляксандр , гадоў 29, быў у паўстанцкім аддзеле.

194. Макрэцкі Адам , сын Тамаша, гадоў 20, з маёнтка Макрэц, высланы на катаргу.

195. Макрэцкі Аляксандр , сын Тамаша гадоў 27, з маёнтка Макрэц, высланы ў Сібір.

196. Макрэцкі Баляслаў , сын Тамаша, гадоў 29, высланы на катаргу ў цвердзі.

197. Максімовіч Юзаф , каваль, кароткачасовы арышт.

198. Малеўскі Міхал , сын Пятра, з ваколіцы Дзімітры.

199. Малеўскі Цыпрыян , сын Пятра, гадоў 27, з ваколіцы Гарманы, парафіі Эйшышскай, з аддзела Астрогі, высланы ў Томскую губерню.

200. Малеўскі Эдвард , сын Андрэя, гадоў 20, з ваколіцы Сурконты, высланы ў Самарскую губерню.

201. Малеўскі Юльян , сын Каятана, гадоў 20, з ваколіцы Паняздзель, парафіі Эйшышскай, высланы ў Самарскую губерню.

202. Малеўскі Ян , сын Дамініка, гадоў 21, з ваколіцы Тальмонты.

203. Малеўскі Ян , сын Мацея, гадоў 43, высланы на катаргу ў рудніках пажыццёва, пазбаўлены вайсковага звання кавалер.

204. Маліноўскі Крыштаф .

205. Малькоўскі Ян , мешчанін з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай.

206. Мангайла Антоні , сын Антонія, з вёскі Раўбішкі, высланы ў Сібір.

207. Манкевіч Дамінік .

208. Манчунская Тадора з Нарбутаў, дачка Тодара, з маёнтка Шаўры, парафіі Нацкай, сястра і асноўная памочніца Людвіка, сувязная, агітатар. Эмігравала. Узнагароджана ордэнам "Адраджэння Польшчы", памерла ў 1925 годзе ў Кракаве.

209. Манькоўскі Альберт.

210. Марачэўскі Адам , сын Тэафіла, з маёнтка Андрушоўцы, высланы ў Сібір.

211. Маргевіч Аляксандр , быў у аддзеле Нарбута.

212. Маргялевіч Аляксандр , сын Міхала, з маёнтка Ганэлькі, высланы на катаргу ў Табольскю губерню.

213. Маргялевіч Ігнацы , сын Юзафа, гадоў 40, з маёнтка Ганэлькі, з аддзела Нарбута, высланы ў Табольскую губерню.

214. Маргялевіч Пётр , сын Міхала, гадоў 32, з маёнтка Ганэлькі, з аддзела Нарбута, высланы ў Томскую губерню.

215. Марцішэўскі Юзаф , сын Яна, гадоў 20, з мястэчка Эйшышкі, высланы ў Сібір.

216. Масальская , у дзявоцтве Захватовіч, эмігравала.

217. Масальскі , эміграваў.

218. Мікалаі Ўладзіслаў , падпаручнік расейскай арміі, перайшоў на бок паўстанцаў, камандзір звяза ў аддзеле Нарбута, паранены пад Дубічамі, трапіў у палон, 13 верасня 1863 года расстраляны ў Вільні на Лукішскім пляцы.

219. Мікульскі Баляслаў , караткачасовы арышт.

220. Мікульскі Валенты , сын Яна, гадоў 40, з маёнтка Глыбокае, высланы ў Пермскую губерню.

221. Мілеўскі Казімір , сын Францішка, гадоў 25, з ваколіцы Ягайлавічы.

222. Мілеўскі Міхал , сын Францішка, гадоў 30, селянін з ваколіцы Ягайлавічы, з аддзела Астрогі, высланы ў Томскую губерню.

223. Мілеўскі Ян , сын Францішка, з вёскі Ягайлавічы, высланы ў Сібір.

224. Мінакоўскі Ян , сын Антонія, з ваколіцы Каркуцяны, высланы ў Сібір.

225. Мінскі Альберт , высланы на катаргу на 8 гадоў ў цвердзі.

226. Міхалоўскі , з аддзела Нарбута, загінуў пад Кавалькамі.

227. Міцкевіч Ізыдор , гадоў 37.

228. Міцкевіч Уладзіслаў , сын Паўла, гадоў 24, з Воранава, высланы ў Пермскую губерню.

229. Міцкевіч Шымон , сын Казіміра, гадоў 17, высланы ў Самарскую губерню.

230. Міцкевіч Юзаф , гадоў 24.

231. Міцкевіч Якуб , гадоў 25.

232. Навагудскі (Навагондскі) Андрэй , гімназіст з Вільні, ваяваў у аддзеле Нарбута, паранены і ўзяты ў палон пад Дубічамі.

233. Навіцкі Кароль , сын Барталамея, гадоў 35, селянін, высланы ў Самарскую губерню.

234. Навіцкі Ўладзіслаў , з Міхайлаўкі, камандзір звяза ў аддзеле Нарбута, загінуў пад Кавалькамі.

235. Навіцкі , малады, загінуў пад Руднікамі.

236. Нарбут Баляслаў , сын Тодара, брат і ад'ютант Людвіка, гадоў 17, асуджаны на смерць, высланы ў Енісейскую губерню, яго маёнтак Нікадэмаў прададзены.

237. Нарбут Браніслаў , гадоў 31, з маёнтка Нікадэмаў, высланы ў Арэнбургскую губерню.

238. Нарбут Войцах-Юльян , былы капітан расейскай арміі, крэўны Людвіка Нарбута, загінуў пад Кавалькамі.

239. Нарбут Крыстына з Садоўскіх , дачка Ігната, маці Людвіка Нарбута, з маёнтка Шаўры, парафіі Нацкай, выслана ў Пензенскую губерню.

240. Нарбут Людвік , вайсковы начальнік Лідскага павета, палкоўнік, галоўнакамандуючы войскаў ВКЛ, загінуў у баі пад Дубічамі.

241. Нарбут Тодар , бацька Людвіка, узяты на допыты, памёр да вынясення прысуду.

242. Нарбут Францішак-Салезі , брат Людвіка, пасля вучобы ў вайсковай школе ў Італіі ваяваў у аддзеле Лангевіча, эміграваў, памёр у Венгрыі.

243. Нарушэвіч Вінцэнт , сын Напалеона, гадоў 20, высланы ў Самарскую губерню.

244. Нарушэвіч Напалеон , сын Тодара, гадоў 65, з фальварка Палецкішкі, высланы ў Расію.

245. Некратовіч Мацей , селянін з Шаўроў, вазіў прадукты ў аддзел Нарбута.

246. Непакайчыцкі Францішак , жыў ў Вільні.

247. Нявера , з Пелясы, прывёў у аддзел Нарбута 11 дабраахвотнікаў, казённых сялян.

248. Орда Андрэй , сын Юстына, гадоў 44.

249. Падэйка Вінцэнт , сын Барталамея, гадоў 37, з ваколіцы Ліпканцы, з аддзела Нарбута, высланы ў Сібір.

250. Пакемпіновіч Юзаф , 22 гады, студэнт Кракаўскага ўніверсітэта, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

251. Палівода (Пяроўскі) , фуражыр аддзела Віславуха, узяты ў палон каля Пашышак.

252. Палукорд Антоні , сын Юзафа, гадоў 28, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір.

253. Палукорд Юзаф , сын Юрыя, гадоў 54, з ваколіцы Цяцянцы, высланы ў Самарскую губерню, разам з сям'ёю.

254. Паплаўскі Ўладзімір , 28 гадоў, з фальварка Ваўчынкі, жыхар Капцюха, сябар Лідскага рэвалюцыйнага камітэту, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

255. Паплаўскі Юльян , сын Міхала, гадоў 36, з фальварка Ваўчынкі, уладальнік Капцюхоў, Кажаняк і Ваўчынак, арыштаваны за дастаўку паўстанцам, прадуктаў, зброі, вопраткі, пасаджаны ў вязніцу ў Вільні, вызвалены за хабар, эміграваў.

256. Патрыкоўскі Анзэльм , гадоў 32, з Лябёдкі, быў ў аддзеле Нарбута інтэндантам, ваенным камісарам, высланы на катаргу.

257. Паўловіч Адам .

258. Паўлоўскі Канстанцін , сын Яна, з вёскі Агароднікі.

259. Паўлоўскі Юзаф , сын Вінцэнта, гадоў 15, з Кукалкі, парафіі Эйшышскай, высланы ў Сібір.

260. Петарсон Фрэдэрык , з Хадзілоняў, арыштаваны.

261. Пілецкі Ўладзіслаў , сын Сельвестра, гадоў 25, камандзір звяза ў аддзеле Нарбута, высланы ў Томскую губерню.

262. Пілецкі Юзаф , сын Адама, з маёнтка Лаўчылавічы, высланы ў Томскую губерню, яго маёнтак Лаўчылавічы прададзены.

263. Плескачэўскі Ігнацы , высланы ў Томскую губерню.

264. Пульяноўскі Напалеон , сын Якуба, гадоў 55, з маёнтка Чаляеўшчына, высланы на катаргу ў Іркуцкую губерню на 6 гадоў, яго маёнтак Чаляеўшчына канфіскаваны.

265. Пясецкі Цыпрыян , з маёнтка Пескі і Бярозаўцы, ваяваў у аддзеле Нарбута, паранены і ўзяты ў палон пад Дубічамі, высланы на катаргу ў цвердзі на 8 гадоў, дзе памёр.

266. Радзевіч Юльян , гадоў 25.

267. Развадоўскі Ян , сын Фульгента, гадоў 24, з ваколіцы Боландзі, высланы ў Сібір.

268. Райцэвіч , ксёндз-пробашч з Новага Двара, арыштаваны.

269. Ралукрад Юзаф , яго маёнтак Больсі прададзены.

270. Раманоўскі Казімір , сын Мацея, гадоў 24, з ваколіцы Крупавесы, парафіі Калясніцкай, высланы ў Сібір.

271. Раманоўскі Кароль , сын Андрэя, гадоў 17, з ваколіцы Вянцкевічы, высланы ў Сібір.

272. Рапацкі Канстанцін , з маёнтка Рэксці.

273. Рачак Павел , сын Лявона, гадоў 22, з вёскі Лябеднікі, парафіі Эйшышскай, з аддзела Нарбута, высланы ў Сібір.

274. Ржасніцкі Станіслаў , сын Станіслава, гадоў 32, з маёнтка Здановічы, высланы ў Арэнбургскую губерню.

275. Ржасніцкі Эрнэст , яго маёнтак Здановічы прададзены.

276. Роўба Міхал , гадоў 20, з вёскі Вавёрка, быў ў аддзеле Астрогі і Любіча, высланы ў Тульскія арыштанцкія роты на 4 гады.

277. Роўба Стэфан , гадоў 23, з ваколіцы Кальвіцкія.

278. Рудзіцкі , яго маёнткі Жылічы і Казіміраўка канфіскаваны.

279. Рудкоўскі Юзаф , гадоў 33.

280. Рудніцкі Людвік , сын Аляксандра, высланы ў Сібір.

281. Рудніцкі Пётр , сын Аляксандра, прыгавораны да катаргі на 6 гадоў.

282. Руковіч Шымон , гадоў 17, з ваколіцы Смільгіны, высланы ў Сібір.

283. Руткоўскі Юзаф, гадоў 33.

284. Рутскі Стэфан , сын Ігнацыя, гадоў 20, з ваколіцы Сурконты.

285. Рухлевіч Ян, сын Францішка, з маёнтка Радкевічы, с парафіі Шчучынскай, высланы ў Томскую губерню.

286. Руцкі Аляксандр.

287. Руцкі Вінцэнт , высланы ў Пензенскую губерню.

288. Руцкі Станіслаў , сын Ігнацыя, гадоў 25, высланы ў Самарскую губерню.

289. Руцкі Ян , сын Казіміра, гадоў 46, высланы ў Сібір.

290. Рыла Кастусь , сын Тадэвуша, з ваколіцы Ёдкі.

291. Рыхлевіч Караліна , малодшая дачка Марылі Путкамер (Верашчакі), пахавана ў Беняконях.

292. Рыхлевіч Ян , эміграваў.

293. Савіцкі Тамаш , мешчанін з мястэчка Алькенікі.

294. Сакалоўскі Тадэвуш , сын Ігнацыя, гадоў 17, высланы ў Самарскую губерню.

295. Сакалоўскі Юзаф , сын Антонія, высланы ў Сібір.

296. Сакалоўскі Ян , сын Юзафа, гадоў 29, з вёскі Зубішкі, высланы ў Сібір.

297. Самарока Юзаф , з вёскі Радзівонішкі.

298. Сангін Юзаф , сын Яна, гадоў 35, з ваколіцы Цяцянцы, высланы ў Самарскую губерню.

299. Сасонка Адам , сын Міхала, гадоў 25, з вёскі Рэксці, высланы ў Кастрамскую губерню.

300. Скавінскі Адольф , сын Юрыя, гадоў 25.

301. Скавінскі Аляксандр , сын Дамініка, гадоў 42, з маёнтка Тальманты, парафіі Нацкай, камандзір звяза ў аддзеле Нарбута, высланы ў Томскую губерню.

302. Скавінскі Зыгмунт , сын Валянціна, гадоў 18, высланы ў Самарскую губерню.

303. Скібінскі Рамуальд , сын Яна, гадоў 31, ксёндз-пробашч, з мястэчка Дэмбраў, прыгавораны да катаргі на 8 гадоў.

304. Скірмунт Тамаш , 30 гадоў, з Піншчыны, ваяваў у аддзеле Нарбута, загінуў пад Дубічамі.

305. Смілгін Цыпрыян , сын Дамініка, гадоў 25.

306. Ставіцкі Калікст , пробашч Дубіцкага касцёла.

307. Стацкевіч Казімір , з ваколіцы Вайдагі.

308. Стацэвіч Міхал , сын Юзафа, гадоў 19, з ваколіцы Курміны, высланы ў Сібір.

309. Стацэвіч Станіслаў , сын Яна, гадоў 27, высланы ў Самарскую губерню.

310. Стацэвіч Стэфан , сын Яна, гадоў 20, з ваколіцы Сурконты.

311. Стацэвіч Юзаф , сын Юзафа, гадоў 18, з ваколіцы Сурконты.

312. Стацэвіч Юстын .

313. Струміла Адольф , сын Юзафа, з мястэчка Шчучын, высланы на катаргу ў цвердзь у Сібір.

314. Сумарок Рамуальд , гадоў 25, высланы ў Сібір.

315. Сумарок Фелікс , высланы ў Сібір у салдаты.

316. Сумарок Юзаф , з Вярсокі, сябар Лідскага павятовага рэвалюцыйнага камітэту, эміграваў.

317. Сумарок Ян , сын Францішка, гадоў 25, з маёнтка Вавёрка, быў ў аддзеле Чудоўскага і Рыхлеўскага, высланы ў Томскую губерню.

318. Сурконт Адам , сын Антонія, гадоў 19, высланы ў Сібір.

319. Сухоцкі , прыстаў 5-га стану з-пад Начы, звольнены з пасады за спагаду да паўстанцаў і аддадзены пад суд.

320. Сырвід Ануфры , ксёндз-пробашч, з мястэчка Васілішкі, прыгавораны да 12 гадоў катаргі.

321. Сяклуцкі Вінцэнт , з маёнтка Гарнастаішкі, парафіі Эйшышскай.

322. Сяліцкі Рамуальд , сын Барталамея, гадоў 20, высланы ў Сібір.

323. Сямашка Ян , з маёнтка Гернікі, высланы ў Арэнбургскую губерню, разам з жонкаю Валерыяй, іхні маёнтак Гернікі прададзены.

324. Сярэйчык Ваўжынец , яго дзялка Кракшлі канфіксавана.

325. Табенская Альжбета , дачка Міхала, гадоў 32, з маёнтка Рудова, выслана ў Томскую губерню.

326. Табенская Антаніна , дачка Міхала, гадоў 22, з маёнтка Рудова, выслана ў Сібір.

327. Табенскі Кіпрыян , эміграваў.

328. Табенскі Яраслаў , сын Дыяніза, гадоў 39, з маёнтка Земляпіша, высланы ў Пермскую губерню, яго маёнткі Зенавічы, Малкаўцы і Ўгольнікі прададзены.

329. Тараевіч , доктар з Салтанішак, асноўны пастаўшчык амуніцыі ў аддзел Людвіка Нарбута.

330. Тарашкевіч (Тарашэвіч) Ігнацы , з аддзела Нарбута, загінуў пад Дубічамі

331. Таўкевіч Вінцэнт , з маёнтка Кабыльнікі.

332. Трушынскі (Трушчынскі) Юзаф , сын Яна, гадоў 37, з вёскі Ліпкунцы, высланы ў Сібір, яго маёнтак Ліпкунцы і дзялка Грышанішкі канфіскаваны.

333. Тубілевіч Мацей , гадоў 35, з г. Ліды, мешчанін, яго дзялка Мажэйкаўшчына канфіскавана.

334. Тубілевіч Юзаф , гадоў 30, з ваколіцы Мудрукоўшчына, з аддзела Нарбута, высланы ў Пермскую губерню.

335. Тукала Валеры , з Ольжаўскіх Тукалаў, ваяваў у Аўгустоўскіх лясах, яго маёнтак Рачкоўшчына канфіскаваны.

336. Туровіч Адам , сын Юзафа, гадоў 15, з вёскі Мількунцы.

337. Турскі Ксаверы (Конрад), сын Яна, з маёнтка Парадунь.

338. Турчынскі Вінцэнт , высланы ў Сібір.

339. Тышкевіч Кароль , сын Юрыя, з маёнтка Жырмуны, гадоў 44, высланы ў Пермскую губерню, яго маёнтак Жырмуны прададзены.

340. Уланоўскі Фелікс , з ваколіцы Вайдагі.

341. Урублеўскі Валеры Антоні , з Жалудка, найбліжэйшы паплечнік К. Каліноўскага, ваяваў на Гарадзеншчыне, у Белавежскай пушчы, на Любліншчыне, эміграваў, генерал Парыжскай камуны.

342. Фалькоўскі Адам , ксёндз-пробашч, гадоў 53, з в. Ішчална, расстраляны ў Лідзе 24 чэрвеня 1863 г.

343. Франскевіч , з аддзела Нарбута, трапіў у палон каля в. Станюнцы.

344. Хмялеўскі Юзаф , сын Марціна, гадоў 23, з аддзела Чудоўскага, высланы ў Томскую губерню.

345. Цадронскі Міхал , сын Яна, гадоў 17, з маёнтка Дуцішкі.

346. Цехановіч Валерыя з Цыбульскіх , прымала ўдзел у паўстанні на Мешчыне. Памерла ў 1933 годзе. Пахавана на Лідскіх каталіцкіх могілках.

347. Цыдзік Міхал , гадоў 40, з ваколіцы Дылева парафіі Васілішскай, высланы ў Сібір, яго дзялка Дылева канфіскавана.

348. Цымерман , вучань Віленскай гімназіі, быў у аддзеле Нарбута, трапіў у палон каля вёскі Станюнцы.

349. Цяцянец Дыяніз , сын Барталамея, гадоў 25, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Енісейскую губерню.

350. Цяцянец Ігнацы , сын Шымона, гадоў 27, з ваколіцы Цяцянцы, парафіі Алькяніцкай, высланы ў Сібір.

351. Чарвінскі Ян , сын Аляксандра, гадоў 33, высланы ў Сібір.

352. Чачот Тамаш , ксёндз-вікары парафіі Восаўскай.

353. Шабельскі Юзаф , ляснічы ў лясах графа Тышкевіча, высланы ў Томскую губерню.

354. Шалевіч Адольф , гадоў 26, высланы ў Самарскую губерню.

355. Шалевіч Казімір , эміграваў.

356. Шалевіч Кароль , сын Фелікса, гадоў 24, высланы ў Сібір.

357. Шалевіч Юзаф , сын Феліцыяна, з маёнтка Шалева.

358. Шалевіч Цыпрыян , з Сабакінцаў, арыштаваны.

359. Шахоўскі Валяр'ян , гадоў 20, селянін з аддзела Нарбута

360. Шкіландзь Адольф , сын Яна, гадоў 17, з ваколіцы Паддуб'е, высланы ў Сібір.

361. Шмігер Густаў , сын Юзафа, гадоў 17, высланы на катаргу ў рудніках на 12 гадоў.

362. Шмігер Юзаф .

363. Шукевіч Тамаш , сын Яна-Вінцэнта, гадоў 36, з маёнтка Крупава, павятовы суддзя, у паўстанні павятовы камісар, высланы ў Томскую губерню.

364. Шчасновіч Міхал , высланы ў Томскую губерню.

365. Шчука Стэфан , эканом маёнтка Казіміраўка, арыштаваны.

366. Шэлкінг Альфонс , з маёнтка Забалаць графа Патоцкага, трымаў склад паўстанцкай зброі.

367. Эйсмант Аляксандр , сын Захарыя, з маёнтка Пакулішкі, высланы ў Табольскую губерню.

368. Эйсмант Леанард , сын Пятра, гадоў 59, з маёнтка Пакулішкі, высланы ў Табольскую губерню, яго маёнтак Пакулішкі канфіскаваны.

369. Юндзіл Эмануіл , эміграваў.

370. Юндзіл Ян , сын Гіпаліта, гадоў 18, з ваколіцы Вайдагі.

371. Юрэвіч Анастазы , мешчанін з ваколіцы Пашышкі, быў ў аддзеле Нарбута, высланы ў Сібір.

372. Юрэвіч Ануфры , гадоў 30, з маёнтка Юршышкі, парафіі Эйшышскай з аддзела Нарбута.

373. Якубоўскі Севярын , войт Тарноўскай воласці, сакратар Лідскага павятовага рэвалюцыйнага камітэту, ваяваў у аддзеле Людвіка Нарбута, удзельнічаў у бітве пад Дубічамі, чуў апошнія словы Нарбута.

374. Якубоўскі Францішак , сын Юрыя, гадоў 19, высланы ў Самарскую губерню.

375. Ямант Марыя , дачка дакудаўскага эканома Мацея Яманта, нарачоная Кастуся Каліноўскага, выслана ў Табольск.

376. Ямант Юзаф , сын дакудаўскага эканома Мацея Яманта, сакратар Кастуся Каліноўскага, з кастрычніка 1863 года паўстанцкі камісар Менскай губерні, высланы ў Томск.

377. Янкоўскі Аляксандр , сын Пятра, гадоў 20, з маёнтка Рачкоўшчына, парафіі Навадворскай, быў ў аддзеле Нарбута і Астрогі, высланы ў Сібір.

378. Янкоўскі Кастусь , сын Пятра, з маёнтка Рачкоўшчына, высланы ў Сібір.

379. Янкоўскі Пётр , сын Пятра, гадоў 24, камандзір звяза ў аддзеле Нарбута з 3.03. 1863 года, у бітве пад Дубічамі 30.03.1863 г. быў паранены, узяты ў палон, высланы на катаргу ў рудніках, дзе памёр.

380. Янкоўскі Стэфан , сын Пятра, гадоў 22, прыгавораны да смяротнай кары, высланы на катаргу на 12 гадоў ў Табольскую губерню.

381. Янушкевіч Людвік , сын Вінцэнта, гадоў 40, высланы ў Томскую губерню.

382. Янушкевіч Эдвард , сын Ігнацыя, з вёскі Шаўры, парафіі Нацкай, высланы ў Сібір.

383. Ястрэмбскі Рамуальд , высланы ў Самарскую губерню.

384. Ястрэмбскі Сільвестр , сын Людвіка, гадоў 18, з ваколіцы Таўчышкі, з аддзела Нарбута, высланы ў Сібір.

385. Яцунскі Андрэй , з фальварка Вайдзбойнішкі.

386. Яцунскі Пётр , сын Фелікса гадоў 21, з фальварка Стамяроўшчына, з аддзела Нарбута, прыгавораны да катаргі на 8 гадоў.

387. Яцунскі Войцах , сын Шымона, з маёнтка Вайдзбойнішкі.

388. Яцэвіч Фелікс , з маёнтка Ішчална.

Населеныя пункты Лідскага павета, якія найбольш вызначыліся або пацярпелі ў паўстанні

1. Вёска Дубічы , за пахаванне паўстанцаў Людвіка Нарбута знесены касцёл.

2. Вёска Забалаць , пасля зачытвання маніфесту паўстання ксендзам Зарэцкім больш за 300 сялян сабралася на касцельным двары і тры дні чакала зброю. Напалі на варту партыі рэкрутаў, якіх адпраўлялі ўглыб Расіі. Варту раззброілі, рэкрутаў распусцілі па хатах, самі разышліся

3. Вёска Зубрава , за падтрымку паўстанцаў зішчаны ўсе пабудовы, усё насельніцтва саслана ў Сібір.

4. Вёска Кракшлі , за падтрымку паўстанцаў зішчаны ўсе пабудовы, усё насельніцтва саслана ў Сібір.

5. Вёска Лініца , за падтрымку паўстанцаў зішчаны ўсе пабудовы, усё насельніцтва саслана ў Сібір.

6. Вёска Паддуб'е , за падтрымку паўстанцаў зішчаны ўсе пабудовы, усё насельніцтва саслана ў Сібір.

7. Фальварак Шаўры бацькі паўстанцаў Тодара Нарбута спалены, месца, дзе ён стаяў, заарана плугам.

8. Шляхочая ваколіца Шчукі Дэмбраўскай парафіі, за актыўную падтрымку паўстанцаў знішчана цалкам. Прыгавораны да выслкі ў Расію:

1. Амбрусевіч Антон , ж. Ганна , усяго 10 чалавек - у Пермскую губ.

2. Амбрусевіч Ігнат , ж. Марцыяна , усяго 2 чалавекі - у Арэнбургскую губ.

3. Кузьміцкі Аляксандр , ж. Марцэля , усяго 4 чалавекі - у Саратаўскую губ.

4. Шчука Вікенці , ж. Міхаліна , усяго 7 чалавек -у Аланецкую губ.

5. Шчука Вінцэнт , ж. Тэафілія , усяго 8 чалавек - у Саратаўскую губ.

6. Шчука Восіп , ж. Міхаліна, усяго 7 чалавек - у Пермскую губ.

7. Шчука Восіп , ж. Саламея , усяго 5 чалавек - у Ноўгарадскую губ.

8. Шчука Ігнат , ж. Вікторыя , усяго 5 чалавек - у Самарскую губ.

9. Шчука Мартын , ж. Францішка , усяго 3 чалавекі - у Пензенскую губ.

10. Шчука Мікалай , ж. Разалія , усяго 5 чалавек - у Арэнбургскую губ.

11. Шчука Разалі я, удава, усяго 7 чалавек - у Самарскую губ.

12. Шчука Станіслаў , ж. Антаніна , усяго 6 чалавек - у Кастрамскую губ.

13. Шчука Станіслаў , ж. Разалія , усяго 4 чалавекі - у Валагодскую губ.

14. Шчука Сымон , ж. Антаніна , усяго 6 чалавек - у Кастрамскую губ.

15. Шчука Фадзей , ж. Антаніна , усяго 6 чалавек - у Тамбоўскую губ.

16. Шчука Ян , ж. Тэафілія , усяго 4 чалавекі - у Томскую губ. (ён абвінавачаны ў забойстве I. Макарэвіча, знаходзіўся ў Гарадзенскай турме).

Усяго ў спісе лідскіх паўстанцаў пакуль 419 імёнаў і сотні безыменных.

Вечная памяць героям!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX