Вярнуцца: Вайсковая гісторыя

Штурм Ліды 16 - 17 красавіка 1919 года


Аўтар: Улезень Павел,
Дадана: 01-12-2019,
Крыніца: Лідскі летапісец. 2019. №2(86). С. 33-36.



Планаванае наступленне на Вільню мела ісці ўздоўж чыгункі Ліда-Вільня. Выбар гэтага каірунку вымагаў, каб у першую чаргу быў нейтралізаваны праціўнік, які займаў раён Ліды.

Рэйдавая група на Вільню выйшла 16 красавіка. У гэты самы дзень атакавала Ліду.

Расклад сілаў.

Палякі:

Групоўка, якая атакуе Ліду - ген. Юзаф Лясоцкі.

Група маёра М. Рыся-Таяноўскага:

- 3 батальёны пяхоты (1-шы батальён 2 пп легіёнаў, 1-шы батальён з 3 пп легіёнаў і 3-ці батальён з 4 пп легіёнаў;

- адна батарэя палявой артылерыі і дзве батарэі цяжкай артылерыі з 1-ай пд легіёнаў.

Група маёра J. Галухоўскага:

- 2 і 1/2 эскадрона кавалерыі 7 палка, 3-ці эскадрон 4 палка, эскадрон кавалерыі Мазавеччыны.

Група маёра М. Мацкевіча:

- два батальёны з Сувальскага палка стральцоў;

Група маёра Азевіча:

- 6-я рота Сувальскага палка стральцоў адна батарэя артылерыі і плутон 7-га палка

Рэзервы:

2-гі батальён 5 пп легіёнаў і 1-шы батальён 6 пп легіёнаў.

Расейцы:

Ліда - 1100 салдат з 3-й брыгады стральцоў Заходняй дывізіі;

3-ці Сядлецкі полк - камандзір Ф. Рупневіч;

1-шы батальён 6-га Гарадзенскага палка - ка-мандзір І. Кукуеў;

бронецягнік;

два дывізіёны артылерыі.

Апоўначы выцяў 1-шы батальён 2-га пп легіёнаў. Легіянеры занялі асаду Закасанка (вул. Свярдлова) і адтуль выцялі на горад. Адна рота дайшла да чыгуначнага вакзала, а другая на ўсходняе прадмесце Ліды - Зарэчча (вул. Калініна). На падмогу расейцам прыбыў бронецягнік. Абодва аддзелы былі спынены непрыяцелем і выбіты з горада. Батальён 2-га пп легіёнаў адступіў на пазіцыі каля чыгункі Ліда - Вільня. Падчас чарговага наступу пасля падрыву чыгуначнай каляі на даўжыню звыш 10 метраў, калі рамонтныя падраздзелы з бронецягніка пачалі рамантаваць каляю, агонь 2 батальёна 3 п цяжкай артылерыі аказаўся трапным. Снарад польскай гарматы патрапіў у склад боепрыпасаў, выбух якога знішчыў цягнік.

1-шы батальён 3 пп легіёнаў і 3ці батальён 4 пп легіёнаў атакавалі казармы, якія знайходзіліся пад горадам (Паўночны гарадок). Аднак і гэтыя баі закончыліся няўдачай.

Аддзелы Сувальскага палка стральцоў занялі зыходныя пазіцыі ў ваколіцах Цыбары-Раклёўцы, паласа наступлення абмяжоўвалася з аднаго боку чыгункай Ліда-Масты, з другога - шашой Ліда-Мыто. Наступаць меліся роты 1-я, 3-я і 7-я, а таксама рота цяжкіх кулямётаў. Правае крыло забяспечвала 8-я рота, а 5-я рота знайходзілася ў вёсцы Бельскія. У тыле заставаліся 2-я і 4-я роты.

Наступленне пачалося на світанні, аднак заспець непрыяцеля знянацку не ўдалося. 7-я рота ў цемры высунулася далёка наперад і пад флангавым агнём непрыяцеля панесла вялікія страты. 1 і 3 роты, пераадольваючы моцны супраціў, занялі прадмесці Слабады і захапілі чыгуначны вакзал. Пасля захопу вакзала аддзелы рушылі ў цэнтр горада, аднак тут былі прыбіты да зямлі кулямётамі і акружаны непрыяцелем. Нягледзячы на дапамогу рэзервовай 4-й роты палякі мусілі адступаць як з горада, так і з вакзала.

У гэты час 7-я і 8-я роты разбілі непрыяцеля ў вёсцы Даліна і, выкарыстоўваючы гэтую ўдачу, маёр Мацкевіч аддаў загад 2-й і 8-й ротам атакаваць горад (13.00). Наступленне ўдалося, і палякі зноў захапілі вакзал, а таксама дадаткова могілкі. Каля 15.00 непрыяцель контратакаваў і палякі паўторна былі выбіты на прадмесце Слабады. Баі трывалі далей, і вечарам у трэці раз палякі часова занялі чыгуначны вакзал.

Група маёра Азевіча без поспеху прабівалася на Ліду з кірунку Сялец-Мінойты.

На вестку пра гэтую няўдачу Пілсудскі вырашыў затрымаць марш ударных груп на Вільню і ўзмацніць войскі, якія атакавалі Ліду, двума батальёнамі з 5-га 6-га па легіёнаў (прызначанымі для групы ген. Рыдз-Сміглага), якія якраз прыбылі чыгуначным транспартам.

На світанні 2-гі батальён 5 пп легіёнаў рушыў уздоўж чыгуначнай каляі проста ў бок вакзала. Узаемадзейнічаючы з батальёнам 6 пп легіёнаў, 2-гі батальён 5 пп легіёнаў пасля кароткага, хоць зацятага бою вакзал узяў.

Расейцы адступалі на ўсход, іх пераследавалі польскія ўланы, якія ў пагоні дапялі да мясцовасці Ліпнішкі. Пасля ўзяцця Ліды Пілсудскі выдаў загад узнавіць марш на Вільню.

(150KB) 1.(148KB) 2.(148KB) 3.(149KB) 4.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX