Вярнуцца: Вайсковая гісторыя

Грамадзянская вайна на лiдчыне ў 1944-1954 гг. Civil war in Lida district,1944-1954


Аўтар: Сліўкін В.,
Дадана: 13.07.2002,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 9, 10, 11.



Зусім сакрэтна

Старшыні Гарадзенскага

Аблвыканкама тав. Райтаку

Звесткі аб выпадках тэрарыстычнай дзейнасці белапольскіх нацыяналістычных банд на тэрыторыі Лідскага раёна за перыяд з 1 жніўня 1944г. па 28 траўня 1945г.

2 жніўня здзейснены замах на старшыню Аполінскага сельскага савета т.Цітова - паранены.



Начальніку НКДБ г.Ліды

Т.Батурыну

На старшыню Аполінскага сельскага савета т.Цітова быў здзейснены замах і ён ляжыць ранены ў бальніцы. У іншых сельсаветах (далей усюды сельскія саветы) перадаць пагрозы не толькі прадстаўнікам с/с, але і жыхарам, якія ідуць у войска і на работы ў савецкія ўстановы. Такі стан рэчаў зрывае працу с/с. прашу прыняць тэрміновыя меры, што забяспечыць нармальную працу ў раёне.

2 жніўня 1944г.

В.А. старш. Выканкама Рашчынскі

Сакратар Брушкоў.

(Фонд 604, в. 1а, с.2, а2).



4 жніўня здзейснен замах на старшыню Дакудаўскага сельскага савета т.Лапату - паранены.

Начальніку НКДБ г.Ліды

Маёру Батурыну



Начальніку НКУС

Маёру Кашчыну

4.08.44г. на адлегласці 1,5 км ад Бярозаўкі на старшыню Дакудаўскага сельскага савета Лапату Васіля Васільевіча, які вяртаўся з райвыканкама ў свой сельскі савет, быў зроблены напад белабандытаў, у выніку чаго ён быў цяжка паранены. Вайсковымі часткамі дастаўлены ў г.Ліду ў бальніцу… Паводле некаторых звестак белапалякі рыхтуюцца зрабіць напад на г.Ліду і інш. аб'екты раёна ў ноч на 16 жніўня. Па гэтых пытаннях трэба дапытаць жонку прафесара (прозвішча невядомае), якая жыве ў маёнтку Бердаўка.

У ноч з 4 на 5 жніўня ў маёнтак Малое Ольжава Ольжаўскага сельскага савета прыбыла група ўзброеных і забрала з сабой былога эканома гэтага маёнтка Рапцэвіча, яго жонку і 3 дзяцей. Ён сам паляк. А таксама было выведзена са станцыі 6 рабочых (нац.- палякі), якія знаходзіліся там жа. Забраны гэтымі ж белабандытамі… (там жа, а, 3-4).

8.08.44 №64/08



Начальніку Лідскага аддзялення НКУС

Начальніку Лідскага аддзялення НКДБ

Копія РККП (б)

Пры гэтым накіроўваю заяву настаўніка пачатковай школы ў Канюшанах Нецечскага сельскага савета тав.Кашурава В.І. і настаўніка школы ў Цвербутах аб невыносных умовах працы ў сувязі са з'яўленнем белапольскіх банд. Прашу прыняць меры адносна гэтых заяў.

Старшыня райвыканкама

Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(там жа, а.5)



20 жніўня забіты агент Райфо Кенць М. (у трацякоўскім сельскім савеце).

22(21) жніўня ў в.Жыжма (Жыжма ІІІ) Тракельскага сельскага савета забіты кіраўнік дапаможнай гаспадаркі цвікавога завода ( Сельгасмаш завод №1) т.Юрша (Іван Нікалаевіч).

23 жніўня без вестак прапалі два старшых лейтэнанта з вйсковай часткі №03550, старшыня Аполінскага сельскага савета Атоўка, старшыня сельпо Фамін, які працаваў па нарыхтоўках хлеба ў Аполінскім сельскім савеце.

23.08.44г. №75/08



Начальніку НКУС г.Ліды

Маёру Хаметаву

21-22 жніўня г.г. шукаліся і нідзе не знойдзены… старшыня Аполінскага сельскага савета Атоўка Віктар Валяр'янавіч, старшыня Запольскага сельпо Фамін Васіль Іванавіч, афіцэры вайсковай часткі № 03550 ( якія праводзілі нарыхтоўку сельгаспрахуктаў), старшы лейтэнант Парашкоў, старшы лейтэнант Кандакоў.

Вышэйазначаныя таварышы праводзілі нарыхтоўку прадуктаў для вайсковых частак паводле нарадаў. Пры прыбыцці туды шафёра в/ч 03550 старшага сяржанта Мяркулава П.А. з групай байцоў, апошні праводзіў два дні пошукаў іх на аўтамашыне па ўсяму сельскаму савету, але безпаспяхова, пра што і даводжу Вам да ведання для прыняцця адпаведных мераў.

Старшыня райвыканкама

Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, а.6)



Старшыні Райвыканкама

Ад старшага сяржанта Мяркулава П.А. в/ч 03550

Р А П А Р Т

Вамі былі пасланы паводле разнарадкі нарыхтаваць збожжа прадстаўнікі в/ч 03550 ст.л-т Парашкоў і ст.л-т Кандакоў, пры нарыхтоўцы збожжа два афіцэра без вестак прапалі. Шафёр і я. cт. сяржант П.А. з групай байцоў правялі вышук па вёсках Аполінскага сельскага савета, на працягу двух дзён; знайсці не маглі, пасля чаго былі вымушаны выехаць, захапіўшы з сабою нарыхтованае збожжа, пра што Вам дакладваю і прашу давесці да ведама гар.аддзела НКУС.

23.08.44 г. Подпіс (там жа, а.7)



З 23 на 24 жніўня ў в.Кабыльнікі Гярвенінскага сельскага савета забіты дарожны майстар т.Гінцэвіч (Іосіф Дамініёнавіч).

26 жніўня абстраляны і спалены Гярвенінскі сельсавет.

28 жніўня (27 жніўня ў 18 гадзін) забіты ўпаўнаважаны в.Парачаны Мысько Б (Місько П.)

30 жніўня ў Тракельскім сельсавеце саўпартактыву ў колькасці 8 чалавек, пасланая на пераўлік зямлі і жывёлы, был i з засады абстраляная кулямётна-аўтаматным агнём белапольскай банды. Забіты: Міневіч Ізраіль Рафаілавіч, яўрэй, 1904 г.н., які працаваў загадчыкам гандальаддзелам Райспажыўсаюзу, Карповіч Канстанцін Васільевіч, беларус, 1915 г.н. кандыдат у члены КП (б)Б, які працаваў інспектарам ЦСУ, Мальцава Надзея Герасімаўна, руская, 1914 г.н., якая працавала сакратаром Гярвенінскага сельсавета, Даўктас Уладзімір Канстанцінавіч, паляк, 1909 г.н., які працаваў фінагентам райфо, Мусаткін Юры I ванавіч, рускі, 1920 г.н., кандыдат у члены КП(б)Б, які працаваў кіраўніком міжрайбазы Маслапрама. Паранены: Буяк Васіль Канстанцінавіч - кіраўнік раймаслапрама і Галіцкі - інструктар РК КП(б)Б.



Начальніку НКУС т.Хаметаву

Група актыву, пасланая Райвыканкамам у сельсаветы для перапісу зямлі і жывёлы ў колькасці 8 чалавек была 30 жніўня г.г. у Тракельскім сельсавеце белабандытамі абстраляна групай бандытаў у колькасці 20 чалавек. Група актыву ў колькасці 3 чалавек вырвалася з акружэння і знайходзіцца у гэты час у Цвермскім сельсавеце і просіць неадкладнай дапамогі. Лёс астатніх 5 чалавек з групы актыву невядомы. Прашу прыняць тэрміновыя меры па гэтай справе

Сакратар Райвыканкама Брушкоў

30.08.44г. (13.00)

23.08.44

(Там жа, а.10)



З 1 па 2 верасня ў в.Палацішкі радзівонішаўскага сельскага савета забіты грамадзяне Галушка і яго жонка.

3 верасня 1944г. №117.

Старшыні Лідскага райвыканкама

Даношу да ведама і далейшага з вашага бокку распараджэння, што ў ноч з 1 на 2 верасня 1944г. у пасёлку Белагруда ольжаўскага сельскага савета на кватэры настаўніка Лянчэўскага адбылося забойства грамадзян в.Палацішак Радзівонішскага сельсавета т.Галушка Аляксея і яго жонкі Галушка Вольгі. Забітыя пакінулі пасля сябе 4 асірацелых дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Забойства адбылося пры наступных абставінах: невядомыя асобы ў колькасці 5 чалавек з'явіліся да забітых на кватэру, прапанаваўшы ім здаць зброю. Зрабілі ператрус у кватэры. Нічога не знайшлі. Забралі з сабой насценны гадзіннік настаўніка. Пасля ператрусу ці праз некаторы час вярнуліся і забілі вышэйзгаданых грамадзян. Настаўнік т.Лянчэўскі знайходзіўся ў ваенкамаце г.Ліды з нагоды пераўліку настаўнікаў. Невядомыя размаўлялі на польскай мове.

Старшыня сельсавета подпіс

Сакратар подпіс

(Там жа а.13)



З 3 на 4 верасня бандытамі з в.Вялічкі Ганчарскага сельсавета вывезены некалькі штук авец у в.Скаменны Бор і Боркі Дакудаўскага сельсавета. Паведаміў пра гэта Козел Іосіф з в.Бяневічы Ганчарскага сельсавета.

Сакратар Брушкоў

(Там жа а.13)



У ноч з 3 на 4 верасня групай "Вяруса" з аддзела "Рагнера" на ўчастку Далекія-Дубчаны ўзарваны чыгуначны мост (Ермаловіч, Жумар, 1994 год, с.53).

Шматшаноўнаму старшыню

Выканкама г.Ліда

Паведамляю 5 гэтага месяца я быў у Лідзе, з Вамі не бачыўся. Вяртаўся дадому з г.Ліды, па дарозе дагаварыўся з адной знаёмай жанчынай у тым, што з 3 на 4 ноччу, белапалякі былі ў вёсцы Вялічкі Ганчарскага сельсавета і ўзялі некалькі штук авец і пайшлі ў в.Скаменны Бор і Боркі, так што яны там знайходзяцца.

6.09.44г. К. (там жа, а 1)



Старшыні Лідскага райвыканкама

Тав.Рашчынскаму



Д А К Л А Д Н А Я

Старшыня Ганчарскага сельсавета дакладвае наступнае. У ноч пад 5 верасня 1944г. на перагоне Драздова-Даржы было праведзена белапалякамі 4 падрывы, дзе было парвана 4 звяны чыгуначнага палатна. Крушэнне папярэджана. 4 верасня абстраляны байцы, якія насілі сена ў Капланаўшчыне і быў адзін баец паранены ў нагу. Пра што і дакладваю.

5.09.44

Старшыня сельсавета подпіс

(Там жа, а.15)



З 4 на 5 верасня зроблены напад на работнікаў Дакудаўскага сельсавета і ўпаўнаважаных РК і РВК, якія праводзілі перапіс зямлі і жывёлы. Забіты загадчык нарыхтканторы Белпушніны Гінзбург П. (Цале Шлёмавіч), паранены заг. Вайсковым аддзелам РК Цімафееў Т. (Рыгор) і двое параненых - прозвішчы не ўстаноўлены. Знішчаны ўсе дакументы па ўліку зямлі і жывёлы. Памяшканне, дзе знайходзіліся гэтыя таварышы (Гінзбург і інш.), якое належала гр-ну м.Дакудава Слесару, спалена белабандытамі. (Там жа, а.17).



Старшыні Лідскага Райвыканкам а

З А Я В А

Дакудаўскі сельсавет і актыў сельсавета заяўляе наступнае, што мы ўтрымацца доўга не можам, калі раённая ўлада не прыедзе з дапамогай. Трэба, каб раённая ўлада ў злучэнні з вайсковай часткай прыйшлі б да нас, таму, што калі не будзе залогі ў Дакудаве ў чалавек 50-60, то ніякая праца не мае месца. Дапамога, што мы просім ад Вас, будзе мець двайное значэнне:

А) як плот на дарозе, што перагароджвае шлях белых да чыгункі;

Б) бяспека работнікаў і іх сямей ад нападу белых, таксама будзе загарантавацца правільнасць і прадукцыйнасць іх працы. Прыкладам гэтаму будзе служыць наступны і непасрэдны факт: што калі белыя ў 1944г. са студзеня месяца спыніліся ў Дакудаве, то партызаны перасталі разрываць чыгункі, цяжкім стаў доступ з боку Дакудава, калі ж пакінуць гэтую мясцовасць, як адкрытую дарогу, то справа стане яшчэ горш.

У нас ходзяць чуткі, што белыя будуць распраўляцца з сем'ямі службоўцаў сельсаветаў і нават работнікаў, як чыгункі і іншых прадпрыемстваў, а таксама тых, хто служыць у Чырвонай Арміі. Нашую заяву просім прыняць да ведама, а таксама прыйсці да нас з рэальнай дапамогай.

5.04.44г.

Старшыня сельсавета Буйніцкі

Сакратар подпіс

(Там жа, а.60)



5 верасня ў в.Сліжы Цвермскага сельсавета забіты тры байцы Чырвонай Арміі.

Просіць Цвержкі сельсавет аб прыняцці мераў з белапольскімі бандамі, сёння ў нашым сельсавеце ў 12 гадзін дня у в.Сліжы забіты 3 байцоў і абстралялі выканаўца , які спяшаўся перадаць у с/с. Група бандытаў знаходзіцца за 3 км ад нашага с/с і працягвае далей дзейнічаць. Меры прымайце зараз жа.

Старшыня подпіс

Сакратар подпіс

(Там жа,а.60)

6.09.44.



Сакратару РК КП(б)Б

Начальніку НКДБ

Палкоўніку Сазонаву

Паводле вуснай заявы інспектара Раённага аддзела Народнай адукацыі гр-на Савень Віктара Іванавіча, які жыве ў в.Барвічы Ганчарскага сельсавета, у Нецечскім сельсавеце агенты белапольскай банды Рагнера (ён жа Анджэеўскі) праводзяць складанне спісаў сярод мясцовага польскага насельніцтва для вярбоўкі апошніх у банды. У ноч з 4 па 5 верасня белабандыты былі ў вёсках Баравічы, Дзітрык i , Навасады і хутарах, маюць свае ўмоўныя знакі знакі, праводзяць стральбу і г.д. Верагодна ж гэтымі бандытамі была здзейснена дыверсія на чыгунцы Ліда-Баранавічы. Просім раследваць гэты матэрыял.

Старшыня Райвыканкама Рамчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, а.19)



Таварыш Брушкоў!

Паводле звестак, главар белапалякаў "Рагнер", ён сапраўды ж Заянчкоўскі, працуе ў дзяржбанку ў Лідзе.Можа гэта і не правільна, але можна меркаваць, што там гняздзіцца польскі белы шпіён - разбярыцеся. Прыміце тав.Кухарскага - ён чакае. Падаў запіскў Савень Віктар Іванавіч, які працуе інспектарам Райана. (Там жа, аркуш 59)

7.09.44г. №4/04



Начальніку НКДБ

Паводле заявы гр-на Савіна Віктара Іванавіча, які працуе інспектарам Райана, у Лідскім Дзяржбанку працуе нехта Заянкоўскі ці Рагнер, які мае непасрэдную сувязь з белапольскімі бандытамі. Калі гэтая асоба не арганізатар, то ва ўсякім разе мае з бандытамі сувязь. Апытаны з гэтай нагоды гр-н Кухарскі, які працуе эканомам маёнтка Мінойты. Па просьбе асобы, якая пісала запіску, пацвердзіў тое ж самае, а таму прашу гэту справу раследваць і прыняць грамадзяніна Кухарскага для апытання.

Сташыня Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, а.20)



9 верасня згарэла гаспадарка, пакінутая гаспадаром. Загарэлася ад стрэлу, зробленага з лесу.

8 верасня ў 16.00 згарэла гаспадарка, якая была пакінута гаспадаром. Загарэлася ад стрэлу з лесу, у гэты час была ўборка яго ўраджаю і абмалот. Прозвішча гаспадара, якая згарэла, Касцюшка, вёска Радзівонішкі.

Старшыня сельсавета подпіс

(Там жа, а.9)



10 верасня ў раёне в.Парачаны Радзівонішскага сельсавета абстраляна машина, забіты баец і прастраляны бок аўтамашыны.

10 верасня ў ваколіцах в.Ворнішкі Аполінскага сельсавета частка аддзела "Рагнера" пад камандваннем сяржанта Паўлоўскага В.С. ("Завіруха") уступіла ў адкрыты бой з вайскавой часткай Чырвонай Арміі.

(Сямашка, 1994г., с.211)

З 12 на 13 верасня ў в.В.Ольжава забіты жонка і сын падатковага інспектара Райфо Чайкі.

12.09.44. №5/0 4



Начальніку НКУС г.Ліда

У ноч з 11 на 12 верасня група белапалякаў у колькасці да 30 чалавек правяла гаспадарчую аперацыю ў в. Белявічы Ганчарскага сельсавета. Забраўшы хлеб, жывёлу - пераправіліся на той бок р.Нёман. пра што і даводжу да ведама.

Старшыня Рашчыцкі

Сакратар Брушкоў

(Там жа. А.22)



Сакратару РК КП(б)Б

Начальніку НКДБ

Паводле заявы гр-кі Макарэвіч Анастасіі Іванаўны (настаўніцы з в.Навасады) яе знаёмыя палякі сказалі, што на т.Багуцкага Антона Дзімітрыевіча (старш. Фалькоўскага сельсавета) рыхтуецца палякамі замах. Два разы выканаўцы гэтага замаху былі ў яго, але папярэджаны сакратар сальсавета аб заўчаснасці замаху - замах не выканалі. Сакратаром гэтага сельсавета працуе нехта Капчэўская, жонка былога польскага таемнага агента. Акрамя таго яна заявіла, што ў в.Жучкі Ганчароўскага сельсавета жыве нахта Карчэўскі Зэнусь, які з'яўляецца сувязным белых і што ён быццам бы ўдзельнічаў у падрыве на чыгунцы. Два браты па прозвішчы Размукі з в.Малыя Канюшаны Фалькоўскага сельсавета хаваюцца ў лесе і актыўна працуюць у белых бандах. Рагнер і яго прыспешнікі часта маюць сховань, начуюць, гуляюць і праводзяць час на хутарах паміж в.Агароднікі і в.Бахматы ў так званага "пасяленца" (прозвішча якога не ведае). Лідскі Райвыканкам просіць правесці самае дасканалае даследванне і прыняць меры.

Старшыня райвыканкама

Сакратар

Адпраўлена 12.09.44г. у 3 адрасы:

1 экз. - сакратару РК КП(б)Б

2 экз. - начальніку НКДБ

3 экз. - у справу №4

Сакратар Райвыканкама

Брушкоў

(Там жа, а.23)



13.09.44 г. №7/04

Начальніку ГКУС г.Ліда

Паводле паведамлення старшыні Ганчарскага сельсавета сёння ноччу белабандыты бралі жывёлу і хлеб у сялян в.Баравічы і зараз знайходзяцца ў Баравічскім лесе. Прашу тэрмінова прыняць меры.

Старшыня Райвыканкама Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, а.25)

25 верасня ў Ганчарскім сельсавеце раніцай невядомымі асобамі абяззброены два байцы Чырвонай Арміі, пасля чаго яны без вестак прапалі.

27.09.44г. №186



З Вялікаольжаўскага сельсавета

Старшыні Лідскага райвыканкама

Даносім, што ў ноч з 26 на 27 верасня каля 11 гадзін вечара невядомай бандай у абмундзіраванні савецкім і польскім, і ў кажухах, узброеныя ў аўтаматы і рэвальверы, забілі грамадзяніна вёскі Палубнікі Ермака Станіслава Мартынавіча, 1901 г.н., паляк. У тую ноч з'явіліся ў в.Ольжава (хутар) поблізу в.Далекія і спрабавалі забіць гр-на в.Ольжава т.Чарняка Адольфа Матвеевіча, але такі быў адлучыўшыся і марадзёрства свайго не выканалі, над малалетнім сынам гр.Чарняка паздзекваліся, але не забілі. Абодва вышэйназваныя грамадзяне вядомыя, што спачуваць Савецкай уладзе з 1939-41гг.

Старшыня подпіс

Сакратар подпіс

(Там жа, а.26)



1 кастрычніка без вестак прапаў старшыня Гярвенінскага сельсавета Самсонін Іван К.

4.10.44 №10/04

Начальніку Гар. НКУС

Копія пракурору раёна

Лідскі райвыканкам паведамляе, што бясследна знік старшыня Гярвенінскага сельсавета т.Самсонін Іван Канстанцінавіч, а 1 кастрычніка г.г. заявіў пра гэта ўпаўнаважанаму па хлебанарыхтоўках ад РК КП (б) Б і Райвыканкаме т.Чуча (вайсковы інструктар школы №4 г.Ліда). прашу прыняць адведныя меры для раследвання гэтай справы. (там жа, а. 27)



Гервенінскі сельскі савет.

Забіта ўжо дзве трэці сельсавета на днях белабандытамі забіты 1 дэпутат сельсавета Гарэлік Іван і цяжка паранены Рубель Станіслаў. Выпусцілі з НКУС Седака Антона і Седака Іосіфа фальварак.Дылева гервенінскага сельсавета. У верасні месяцы яны забілі байца на іх зямлі. Яны звязаны з белымі і актыўна ім дапамагаюць. Баец, які застаўся ў жывых на судзе апраўдаў іх і іх выпусціл i . Паранены і выпушчаны Сегень Казімір. Паранены пад час аблавы, а два браты яго да гэтага часу хаваюцца (Станіслаў і Зэнак) фальварак той жа.Асуджаныя за невыкананне дзяржпаставак Більдзь хут.Уладзіславова Брындзі Станіслава сядзяць зараз, а сыны хаваюцца і ходзяць са зброяй. Віннель (Вінчаль?) Масадзелішкі (пасекі), Стэфановіч, Свіцінскі, Янкоўскі (самы атаман) таксама хаваюцца. Ёсць меркаванні, што гэтая банда забіла Лыскоўку Міхаіла) з гэтых жа пасек, якога яны ўвесь час пераследвалі. Там хаваюцца цёмныя асобы з Ліды (нейкі польскі лётчык Юрка) і г.д. Барышча Пётр - арганізатар польскіх банд, які ўцёк у Тракелях падчас аблавы з хлява разам з Більдзем. Усе ўтаілі зямлю, падалі 4-5, а маюць па 20 з лішнім га. (Там жа, а.24).

7 кастрычніка ў в. Майры Мейраўскага сельсавета белабандытамі забітыя Слокава Антаніна А., вывезена немцамі з г.Ржэва, працавала фінагентам Райфо пры сельсавеце, Громава Кацярына I ванаўна, эвакуяваная немцамі з Ржэва і яе дачка Зінаіда 13 гадоў, акрамя таго мясцовыя жыхары Дуля Марыя з в.Дылёва, Дуля Іван, Дуля Іосіф - жыхары в.Дылёва. апошнія трое з адной сям'і, бацька, маці і двое дзяцей выпадкова ўцалелі, хату з іх трупамі бандыты спалілі.

11.10.44г



Начальніку НКУС г.Ліда

Копія Райпракурору

7 кастрычніка г.г. у 10 гадзін вечара ў Мэйракаўскім сельсавеце у в.Мэйры была забіта і спалена ў хаце фінагент Райфо тав.Слінгава Антаніна Афанасьеўна і дзіця. Адно дзіця (малодшае) засталося. Акрамя таго забітая яшчэ адна сям'я і ў гэтым жа доме спалена. Пра што і даводжу да вашага ведама для прыняцця мераў.

Сакратар Брушкоў

(Там жа, а.28)



З 8 на 9 кастрычніка група бандытаў з'явілася ў дапаможную гаспадарку Райвыканкама - былы маёнтак Скаўронішкі Лідскага сельсавета (15 км ад Ліды) - забралі 5 кароў, забілі актывіста-ўсходніка Марціноўскага. У тую ж ноч у Мытскім сельсавеце забіты ўчастковы ўпаўнаважаны міліцыі Усцінаў Р., у яго забралі аўтамат і асабістую зброю.



Старшыні Райвыканкама.

Мытскі сельсавет паведамляе, у ноч 8.10 па 9.10 забіты ўчастковы міліцыянер таварыш Усцінаў Рыгор. Забіты белапалякамі ад сельсавета у паўкіламетры, узата ў яго дакументы, аўтамат, гадзіннік, ровар пра што і прашу сваё паведаміць у органы НКУС для тлумачэння такога пытання сувязі з такімі абставінамі я не магу да вас выехаць.

10.10.44г.

Старшыня сельсавета Старасцін

(там жа, а.31)



З 16 на 17 кастрычніка ў Дубровенскім сельсавеце у в.Дуброўка група белабандытаў, якая шукала, дзе начуюць намеснік старшыні Вярхоўнага Суда. Болдараў, райземлямер Паўлаўскі, старшыня сельсавета Даніленка, і памылiушыся на адзін дом, патрабавала ад жанчыны, каб яна паказала, дзе начуюць вышэйназваныя, за адмову дачы звестак забіта.

18 кастрычніка каля в.Дубчаны Ольжаўскага сельсавета схоплена і забіты падатковы інспектар Райфо т.Замковы і падаткавы агент Райфо т.Чайка, іх трупы знойдзены 28 кастрычніка ў Хадзюкоўскім лесе Ольжаўскага сельсавета.

20.10.44г. Зых.№47.



Начальніку НКУС г.Ліда

Копія райпракурору

У жніўні месяцы ў в.Осава Пяцечскага сельсавета была спалена машина і забіты два байцы. Выратаваўся толькі былы старшыня сельсавета. Паводле наяўных звестак у гэтай дыверсіі ўдзельнікамі Жалескі I осіф Ігнатавіч з сынамі Браніславаі і Ўладзімірам. Жалескі Браніслаў у гр-кі Камянецкай Надзеі гаварыў: "Здаецца забілі траіх, бо трое ехал i". Падчас чысткі раёна Уладзімір Іосіфавіч Жалескі быў паранены байцамі і ў гэты час знайходзіцца ў шпіталі г.Ліда. Гэтая сям'я (бацька з сынамі) на працягу ўсяго перыяду Айчыннай вайны актыўна са зброяй у руках выступала супраць чырвоных партызан, а ў гэты час - супраць савецкай улады. Жалескі Іосіф у першыя дні нямецкай акупацыі запрасіў да сябе двух байцоў РСЧА, якія хаваліся, накарміў іх, паклаў спаць, а потым паведаміў нямецкім уладам, якія пасля прыезду забілі гэтых байцоў. За час дзеяння бандаў выдаваў белым Савецкіх грамадзян, актывістаў і іх забівалі.

Браніслаў Жалескі быў партызанам i паранены, і зараз не валодае пальцамі на правай руцэ. Жалескі Іосіф жыве зараз у свайго брата Жалескага Аляксандра Ігнатавіча на Давыдавай Гары (хутар) Нецечскага сельсавета.

Запісана са слоў гр-на Бондар Сяргея, жыхара в.Агароднікі ганчарскага сельсавета, што, калі іх арыштуюць, то дадаць яшчэ сёе-тое.

Сакратар райвыканкама Брушкоў

(Там жа, а.32)



З 22 на 23 кастрычніка белабандытамі праведзены напад на Дубровенскі сельсавет, будынак сельсавета абстраляны, паломаны вокна, дзверы, сталы, крэслы, шафы. Парваны і спалены спісы ўліку зямлі і іншыя дакументы. Людскіх ахвяр няма.

З 25 на 26 кастрычніка забітыя старшыня Бердаўскага сельсавета Залужны (Леанід Філіпавіч) з сынам і паранены ў галаву Кіслы - упаўнаважаны РК па Бердаўскаму сельсавету.

28.10.44г.



Начальніку міліцыі

Райпракурору

З 25 на 26 кастрычніка ў в.Агароднікі Ганчарскага сельсавета ўчастковыя міліцыянеры Лашчынскі і Гульнік п'янствавалі ў грамадзяніна Жамайціна Канстанціна, пасля чаго пачалі тварыць гадасці: збілі грамадзяніна Каравайка Аляксандра Аляксандравіча, уварваліся ў хату да яго бацькі. Наставіўшы пісталет патрабавалі неадкладна запаліць агонь і аблаялі яго жонку нецэнзурнымі словамі. Названыя ўчастковыя былі пасланы туды для мабілізацыі вучняў у школу ФЗА. Заміж правядзення гэтай працы яны прапанавалі некаторым сваім знаёмым на час набору ўцячы з вёскі. Вынікам чаго з'явіўся зрыў набору моладзі ў гэтай вёсцы. Прашу прыняць меры да названых участковых, бо такія не дапамагаюць у працы сельсавета, а зрываюць мерапрыемствы савецкай улады і ганьбяць Рабоча-Сялянскую міліцыю.

Сакратар Райвыканкама Брушкоў

(Там жа, а.34)



29 кастрычніка ў в.Сучкі Гервенскага сельсавета белабандыты забілі трох чалавек сялян, у в.Кабыльнікі спалілі тры хаты і адно гумно. За тое, што сяляне выканалі свае абавязкі перад дзержавай. У гэтым сельсавеце былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і асуджаны за сабатаж хлебапаставак 2 чалавекі.



Старшыні Райвыканкама ад упаўнаважанага па

Гервенскаму сельсавету Галіцкага В.В.



Д А Н Я С Е Н Н Е

Даношу, што ў ноч на 29.10.44г. з'явілася ў Гервенінах банда і забіла 3 чалавекі за тое, што яны выканалі хлебапастаўку. Я прашу, каб выслалі байцоў, а то немагчыма працаваць у сальсавеце ад таго, што паралізуюць насельніцтва. Пра што і даношу.

29.10.44г. Галіцкі

(Там жа, а.35)



Старшыні райвыканкама.

Гервеніцкі сельсавет паведамляе, што ў ноч з 29-30.10.44г. у в.Пашунцы засталіся забітыя дэпутат в.Пашунцы Прэлін Іван, Рубель Станіслаў, Іосіф Сцяжка (паранены) і 3 чалавекі невядомых з г.Ліды, што пражываюць у Пашунцах.

У ноч з 28.10.44г. на 29.10.44г. у в.Сучкі забілі 2 чалавекі г.Сакалоўскага Якуба Я. Сакалоўскага Міхаіла Я. І ў в.Гервенікі забілі Лыскаўку Міхаіла з той прычыны, што яны выканалі хлебапастаўку.

30.10.44г.

Старшыня гервенінскага сельсавета Сафонаў

(Там жа, а. 36)



У кастрычніку-лістападзе аддзелаам "Рагнера" ў в.Любары забіты лейтэнант Чырвонай Арміі Л.А.Кругляк, абстралянана машина, забіта 2 вайскоўцаў. У в. Дзітрыкі павешаны савецкі грамадзянін, а ў в.Клюкавічы расстраляны (Сямашка, 1994, с.211).

з 1 на 2 лістапада ў в.Левашы Цвермскага сельсавета забіта заг. Млына Іпатовіч (Уладзімір, 1912 г.н.), возчык па вызаву нарыхтавана збожжа - Борка (Адам, 1903 г.н.) кантралёр млына Хруль Эльдар (1920 г.н.), з в.Сліжы Гарбаноў Андрэй. У момант выканання плана дзяржпаставак выключна вялікую дапамогу аказвалі войскі НКУС генерал-маёра Кісялёва. У кожным сельсевеце была ўстаноўлена залога ў 8-14 чалавек, якія побач з аховай праводзілі масавую практычную працу па выкананні плана нарыхтовак. 28 кастрычніка ўсе залогі знятыя і зараз прыкметна зноў пачынаюць распаясвацца бандыты.

З лістапада зроблены ўзброены напад на кватэру старшыні Ваверскага сельсавета Кудаша Арсенія Васільевіча. У кватэру кінута да 10 гранат. Людскіх ахвяр няма.

4 лістапада ў в.Юравічы Цвермскага сельсавета ў 3 гадзіны дня забілі дэпутата і яго жонку. Пагражалі ўпаўнаважанаму РК Оськіну і работніку Райупаўнаркамнара т.Башко за прыцягненне да адказнасці сабатажнікаў хлебаздачы ў гэтым сельсавеце.

Забілі дэпутата і жонку 4 лістапада ў 3 гадзіны дня. Пагражалі ўпаўнаважанаму РК КП(б)Б Оськіну і работніку Упаўнаркамнара Бажко М. за прыцягненне да крымінальнай адказнасці за няздачу дзяржпаставак. Варона в.Калдаты, сын яго ў белапаляках (Фанд в.1, сп.2, ар.40).

6 лістапада ў 10 гадзін раніцы ў будынку Нецечскага сельсавета забіты старшыня Лукашэвіч Аляксандар Барысавіч. Забойства ўчынена групай аддзела "Рагнера".

13 лістапада ў 17 гадзін у в.Вялічкі абстраляны і паранены старшыняГанчарскага сельсавета Трошын Андрэй Захаравіч.

З 6 на 7 лістапада ў в.Кадзішкі Мытскага сельсавета ўзброеная група бандытаў у колькасці 4 чалавек з'явілася на кватэру фінагента Райфо т.Кур'яна Івана (яго самога дома не было). пагражылі жыццём, забралі рэчы, спалілі партрэт Сталіна і пайшлі. (Там жа, ар.44)



10.11.44г.

Сакратару Гарадзенскага абкама

КП(б)Б т.Калініну

Старшыні Гарадзенскага Аблвыканкама

Т.Ратайка

С П Е Ц Д А Н Я С Е Н Н Е

… Неабходна адзначыць, што ў апошні час пачалася ўзноў актывізацыя белапольскіх банд, прычым тэрарыстычную сваю дзейнасць напраўляюць не толькі на работнікаў партактыву, але нават супраць сялян, якія здаюць ці здавалі дзяржпастаўку, пастаўку ў фонд Чырвонай Арміі і г.д.

Старшыня Райвыканкама Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, а.45)

З 13 на 14 лістапада белапольскімі бандытамі забіты ў в.Мялешках Цвермскага сельсавета мясцовыя грамадзяне, актывісты сельсавета - 2 чалавекі. Прозвішчы яшчэ не ўдалося ўстанавіць.



Начальніку НКДБ г.Ліда

Маёру Батурыну

Старшыні Лідскага Райвыканкама т.Рашчынскаму паступіла вусная звестка ад работніка НКДБ г.Горадні пра тое, што гр-ка Талгашэўская Станіслава Эдуардаўна 1901 г.н., месца нараджэння г.Фаніпаль Дзяржынскага раёна Менскай вобласці, б/п, адукацыя 8 класаў, сацыяльнае паходжанне з сялян, служачая, пад час акупацыі, паводле яе словаў, працавала ў Свіслацкім раёне на наёмных работах падзённа. Звесткі паступілі пра тое, што Дзяржынская РА НКДБ займаецца вышукам гр-кі Тамашэўскай Станіславы Эдуардаўны, так як апошняя пад час акупацыі немцаў актыўна працавала па высяленню насельніцтва ў нямецкае рабства ў Дзяржынскім раёне, за што прадстаўлена да ўзнагароды - жалезны крыж. На гэты час грамадзянка Тамашэўская С.Э. пры паступленні на праццу ў агульны адззел Лідскага Райвыканкама схавала свае злачынствы і пры апытанні, чаму прыехала з Дзяржынскага раёна ў Ліду, … паведаміла, што з-за матэрыяльных абставін, і пражывае ў сваёй цёці, якая жыве: вул. Квятовая, д. №2. Паводле вышэй выкладзеных звестак прашу гр-ку Тамашэўскую С.Э. арыштаваць, так як не выключаю магчымасць яе ўцёкаў.

17.11.44г.



Старшыня Райвыканкама Рашчынскі

(Там жа, а.48)

19.11.44г.

З Ольжаўскага сельсавета

Старшыні Лідскага райвыканкама

Данашу, што ў ноч з 18 на 19 лістапада г.г. банда з 15 чалавек напала на хутар гр.вёс.Ольжава (Сібір) Чарняка Адольфа з мэтай забіць такога. Гр-н Чарняк быў схаваўшыся на вышках хлява. Бандыты распазналі яго схованку і адзін бандыт лез з лямпай шукаць гр.Чарняка, але той не разгубіўшыся прапароў бандыта сярпом і той, зваліўся ўніз, тады астатнія бандыты падпалілі хлеў, і ў гэты час гр.Чарняк уцёк. Па ім стралялі, але ні адна куля не патрапіла. Калі бандыты пайшлі, гр-н Чарняк вярнуўся да хлява, які гарэў і паспеў вывесці абгарэлую карову, коні, авечкі і свіні згарэлі. Гр-н Чарняк данёс у сельсавет пра здарэнне ў 5 гадзін раніцы. Усе бандыты ім апазнаныя і просіць узброенай сілы знайсці іх сховань. Даносячы пра ўсё, што здарылася, прашу старшыню райвыканкама прысці на дапамогу сельсавету ў выкананні нарыхтовак, але таксама і для агульнай бяспекі сельсавету.

Старшыня подпіс

(Там жа, а.49)



З 26 па 27 лістапада ноччу група белабандытаў у в.Дзітрыкі Фалькоўскага сельсавета павесіла тутэйшых грамадзян (прозвішчы не ўстаноўлены0. У Агародніках Фалькоўскага сельсавета група белабандытаў растраляла мясцовага грамадзяніна Буеля. гэтая ж група хацела павесіць грамадзянку з в.Любары Фалькоўскага сельсавета, але яна схавалася.

З 1 на 2 снежня ў в.Шаўдзюкі Аполінскага сельсавета забіты грамадзянін Казлоўскі Іван Адамавіч, яго сын Франц Іванавіч, жонка Казлоўская Мар'я, дачка 7 гадоў. Пасля забойства ўсе пабудовы як жылыя, так і нежылыя былі спалены і згарэлі разам з забітымі, хлебам, маёмасцю і жывёлай.

1944г. 4 снежня в.Шаўдзюкі

Мы, ніжэйпадпісаныя а/упаўнаважаны Лідскага гар.НКУС ст.лейтэнант Тапілін, старшыня Аполінскага сельсавета Буката І.А., упаўнаважаны Аполінскага сельсавета па в.Шаўдзюкі т.Аблогінскі Б.А. у прысутнасці гр-на в.Шаўдзюкі Клюкевіча К.Ф. склалі гэты акт пра тое, што сёння агледзелі месца пажару, аякі адбыўся ў ноч з 1 на 2 снежня ў в.Шаўдзюкі, дзе пажарам была знішчана хата, усе надворныя пабудовы, уся наяўная жывёла і хлеб гр-на Казлоўскага Івана Адамавіча, а таксама загінула ўся сям'я ў складзе 4 чалавек. Пры дасканалым агледзе месца адбыўшагася пажару ўстаноўлена наступнае: сын Казлоўскага І.А. Франц Іванавіч быў забіты ў галаву з агнястрэльнай зброі і ляжаў 10 метраў захадней згарэўшага дома. Сам Казлоўскі І.А. абняўшыся з 7-мі гадовай дачкой, знойдзены ў сярэдзіне дома, абгарэлы да непазнавальнасці. Жонка Казлоўская Марыя, знойдзена каля печы пад ложкам, таксама абгарэлая да непазнавальнасці. Згодна з усімі прызнакамі відно, што сям'я Казлоўскіх папярэдне была забіта, а пасля падпалены хата і пабудовы. Хата Казлоўскіх размешчана так у метрах 50-ці усходней хаты Сургіневіча Аляксандра Антонавіча і м 50 заходней хаты Іванч Алены Матвееўны. Пра што і складзены гэты акт.

А/упаўнаважаны Л.ГАНКУС ст.л-т Тапілін

Старшыня Аполінскага сельсавета Буката

(Там жа, арк.52).



расстраляла сям'ю Казлоўскіх тэргрупа "Іскра" з удзелам Юаны Лялеўскай-Гардан. Каня, двух кароў, цяля і парася забралі з сабой.

(Семашка, 1994г.. с.224)



З Дакудаўскага сельсавета.

5 снежня гэтага года паміж в.Петрамі і в.Дакудава адбылося забойства. Ахвяраю стаў міліцыянер Лідскай гарадской міліцыі Сідар Пётр Сямёнавіч, жыхар в.Петры. прычына забойства дакладна не высветлена.

2.12.44г. пасля адбыцця вайсковай залогі ў в.Бурносы прыбыло каля 20 чал белапалякаў, якія зніклі ў невядомы бок. Акрамя таго, на в.Бурносы часта накіроўваюцца банды белапалякаў і дэзірціраў.

Старшыня сельсавета подпіс

Сакратар Рыбак

(Фонд 604, воп.1а,с.2,арт.53)



20 снежня без вестак прапаў упаўнаважаны в.Сухвальня Дубровенскага сельсавета Дзяк.

З 20 на 21 снежня забіты старшыня Тракельскага сельсавета Гівайка Аляксандр Кузьміч у Любчанскім раёне в.Бенін, дзе ён знайходзіўся ў адпачынку.

21 снежня днём у Дакудаўскім сельсавеце абстраляны і паранены белабандытамі старшы інспектар Дзяржзабеспячэння Свірыдаў Міхаіл Аляксеевіч (персанальны пенсіянер у 1984г.)

22 снежня прапаў без вестак старшыня Дубровенскага сельсавета Белынін Фёдар Міхайлавіч.



Старшыні Лідскага райвыканкама.

Д А Н Я С Е Н Н Е

Я, сакратар Дубровенскага сельсавета даношу…што старшыня Дубровенскага сельсавету выехаў дня 22.12.44г. пад вечар і да сёняшняга дня яшчэ няма. Паехаў з грамадзянінам з в.Качанова мельнікам Арэхвам кірункам на г.Ліду…

25.12.44г.

сакратар сельсавета подпіс



У в.Навіцкія-2 Траццякоўскага сельсавета забіта камсамолка, былая работніца Райфо Кенць Вера.

З 22 па 23 снежня быў схоплены белабандытамі старшыня Гервенінскага сельсавета Кухараў Зміцер К. (Канстанцінавіч). Забраўшы ў сельсавеце ўсе дакуманты і раздзеўшы яго дагала, бандыты вывелі яго расстраляць. Быў расстраляны з нагана, але не забіты. Дзякуючы сваёй знаходлівасці і мужнасці уцёк галышом і ў гэчы час знайходзіцца ў Лідскай бальніцы на лячэнні.

"… ён вырашыў пераначаваць у доме Уладзіміра Міхайлавіча Астрэйкі, жыхара в.Гурыны…Астрэйка сустрэў старшыню з радасцю. Пачаў рыхтаваць вячэру, хаця час быў ўжо позні. Зміцер, павесіўшы аўтамат каля печы і паклаўшы гранаты ў кішэні шыняля, раздзеўся… Павячэраць не паспелі, у дзверы пастукалі. "Папытайся, а потым аткрывай", - сказаў Кухараў, а сам стаў за печ, узвёўшы тым часам пісталет. "Хто там?" - прыціснуўся вухам да дзвярэй Астрэйка. "Свае, - пачулася з ганка, - супрацоўнікі Дзямідава". Дзверы адчыніліся, і цераз парог пераступілі шэсць чалавек, апранутых у вайсковую форму. Твары былі незнаёмыя. "Добры вечар, - прывіталіся начныя госці. - Мы шукаем старшыню сельсавета". Кухараў выйшаў з-за печы і, не хаваючы пісталета, сказаў: "Ну, я - старшыня. Слухаю вас таварышы". "Ты хоць зброю схавай, усміхнуўся адзін з увайшоўшых. - А то сваіх яшчэ растраляеш". Зміцер засунуў пісталет у кішэню шыняля які вісеў з аўтаматам на сцяне. "Сядайце, я да вашых паслуг". Але госці не селі. Той, які быў наперадзе, нечакана… выцяў кулаком Кухарава ў твар. Старшыня, заліўшыся крывёю, упаў на падлогу…

Сельсавет размяшчаўся побач, у хаце Адэлі Томшыс… У сельсавеце бандыты адчувалі сябе гаспадарамі. Высыпаўшы пер'е з падушак Адэлі, яны пачалі пакаваць у навалачкі дакументы. Калі закончылі. Узвалілі груз на плечы старшыні. "А цяпер пайшлі". Павялі Кухарава да хмызняку, які быў недалёка за Гурынамі. Зміцер адчуваў што набліжаецца канец. Але ў душы спадзяваўся на ўдачу. Хлопец ён быў невысокі, шустры. Меў моцныя рукі. Думаў, што скарыстае момант, выратуецца. Вось і зараслі ядлоўцу. Бандыты адабралі навалачкі з дакументамі. Паставілі Зміцера тварам да месяца… Бандыт рвануў з пляча нямецкі аўтамат націснуў на спуск. Кухараў упаў… Але калі са Зміцера знялі абутак і вопратку, апрытомнеў… Старшыня нечакана кінуўся туды, дзе цямнелі елкі… Знайшоў прытулак на адным з хутароў . Хоць двое сыноў было ў бандзе, гаспадар хутара спачуваў Савецкай уладзе. Ён раніцай загарнуў Зміцера ў кажух і завёз у Ліду ў Бальніцу" (С.Якацук. Пад варожымі кулямі, "Уперад" 20 лістапада 1973г.. №183)

23 снежня забіты дэпутат Ольжаўскага сельсавета Круглы Баляслаў Паўлавіч з в.Дубчаны.

(1892 г.н.. паляк, забітым кінуты ў яму каля вёскі, засталіся жонка і две дачкі).

25 снежня ў в.Чарэўкі Дакудаўскага сельсавета акружаны і абсталяны два міліцыянеры сельская міліцыі. Адзін з іх Рыбак А.Н. забіты.



У Лідскі райвыканкам.

Р А П А Р Т

25.12.44г. старшынём Дакудаўскага сельсавета былі адпраўлены двух ахоўнікаў для выканання дзяржпаставак у в.Чарэўках і інш. вёсках. Таварышы Рыбак А.Н. і Ройша С.Г. у гэтай жа вёсцы Чарэўках засталіся. Атакаваны невядомай узброенай бандай ад якой упаў забітым ахоўнік Рыбак А.Н., Ройша С.Г. выратаваўся.

Старшыня подпіс

Сакратар подпіс

(Фонд 604, воп.1а, с.2, арт.55)

28.12.44г. №289



Зусім сакрэтна

Старшыня аблвыканкама таварышу Ратайку.

…Тэрарыстычная дзейнасць белых банд за апошні час узмацнілася ( з першых дзён снежня). Па некаторых вёсках носяцца правакацыйныя чуткі пра пагалоўнае высяленне грамадзян польскай нацыянальнасці ў Польшчу. У самім горадзе Лідзе былі двойчы сарваны аб'явы аб перасяленні (па вул.Ленінскай і Беларускай). Пра ўсе выпадкі забойстваў, дыверсій і т. п.даводзіцца да ведама органаў НКУС і НКДБ. Часцяком меры гэтымі органамі прымаюцца з вялікім спазненнем, а пра прынятыя меры мы даведваемся з іншых крыніц.

Старшыня Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, арт.58)



Начальніку НКУС маёру Хаметаву

Начальніку НКДБ маёру Батурыну

Райвыканкам даводзіць да вашага ведама, што ў Лідскім раёне працуе група прадстаўнікоў Польскага войска ў колькасці 6 чалавек пад камандваннем паручніка Ціткова дзеля правядзення массава-тлумачальнай работы сярод тых, каго набіраюць у польскае войска і іх сямейнікаў у сельсаветах: Аполінскім, Запольскім, Мытскім, Няцечскім, Фалькаўскім, і Трацякоўскім тэрмінам да 20 студзеня 1945г.

27 снежня 1944г. у в.Крупа Аполінскага сельсавета пад час правядзення паручнікам Цітковым сходу прыбыла група войскаў НКУС і правяла ў гэты час некалькі арыштаў сярод тутэйшага насельніцтва, што адбілася на правядзенні сходу і сарвала работу вышэйпазначанага мерапрыемства, так як насельніцтва са сходу разбеглася. Прашу давесці да ведама камандвання войск НКУС пра работу гэтай групы і надалей недапускай зрывы работы па правядзенні массава-тлумачальнай работы гэтай групы сярод польскага насельніцтва.

Старшыня Рашчынскі

Сакратар Брушкоў

(Там жа, арт.57)



7 студзеня 1945г. у 10 гадзін вечара ў в.Капачэлі Дубровенскага сельсавета забіты дэпутат Дубровенскага сельсавета Капачэль Іосіф Іосіфавіч.



Пасведчанне №23 ад 1.01.45г.

Гэтым пацвярджаецца, што прад'явіцель гэтага таварыш Капачэль І.І. 1906 г.н., з'яўляецца ўпаўнаважанным в.Капачэлі Дубровенскага сельсавета Лідскага раённага савета дэпутатаў працоўных, што і пацвярджаецца.

Сапраўдна да 1 красавіка.

Старшыня Лідскага Савета

Дэпутатаў працоўных Рашчынскі

Сакратар Лідскага Савета

Дэпутатаў працоўных Брушкоў

На адваротным баку: забіты 7 студзеня 1945 года каля в.Капачэлі Дубровенскага сельсавета ў 10 гадзін вечара. Забіты конь. Былі ў гасцях у Ора…

(Фонд 604, воп. 1а, с.6, арт.1)



13 студзеня ў Трацццякоўскім сельсавеце забіты тутэйшы грамадзянін Лабандзеўскі Сцяпан Пятровіч.

З 13 па 14 студзеня ў в.Навіцкія-2 забіты тутэйшыя грамадзяне Залеская Кацярына Юстынаўна, Кенць Сафія Якубаўна, Радзівон Валянціна Георгіеўна.

14 студзеня група ўзброеных у колькасці 6 чал., частка ў чырвонаармейскай вопратцы, частка ў цывільнай у 14 гадзін забралі з сабой старшыню Запольскага сельсавета Аркатава Емяльяна Сямёнавіча разам з усімі кнігамі па ўліку, дакументамі сельсавета, і павезлі пад выглядам арышту ў невядомым накірунку.

З 16 па 17 студзеня ў в.Сліжы Цвермскага сельсавета забіта белабандытамі тутэйшая жыхарка Руцкая за тое , што яе муж быў сувязным партызан (у партызанскім аддзеле "Іскра"), у гэты час працуе вартаўніком гарвыканкама.

З 19 на 20 студзеня ў в.Лешчыноўка Ольжаўскага сельсавета забіты дэпутат-актывіст Камянецкі Васіль Адамавіч, жонка яго паранена.

З 23 на 24 студзеня ў в. Сцеркава Бердаўскага сельсавета забіта сям'я актывіста: Багдзевіч Адам Іванавіч, яго дачка Леанарда Адамаўна, паранена жонка яго Генавэфа (Ганефа) Багдзевіч, забіты актывіст Багін Канстанцін Іосіфавіч, забіта актывістка Марцінкевіч Станіслава.

У гэтым жа сельсавеце без вестак прапалі тры міліцыянеры: Пісар Пётр, Курбаджэнаў (Кірбіджэкаў) Аляксей і Міхайловіч.

З.№702 13.04.45г .



Намесніку начальніка УНКУС

Па міліцыі падпалкоўніку тав. Карабкову

(Горадня)

СПЕЦПАВЕДАМЛЕННЕ

Паведамляю, што прапаўшая без вестак участковыя ўпаўнаважаныя Пісар Пётр Ільіч 1922 г.н., Кірбіджэкаў Аляксандр Максімавіч 1911 г.н. знойдзены 9 красавіка 1945г. зверскі забітымі. Акрамя ўчастковых упаўн. знойдзены труп грамадзяніна в.Мікулічы Бердаўскага сельсавета, Міхайловіча Івана Юстынавіча 1927 г.н. Трупы знойдзены на тэрыторыі Бердаўскага сельсавета ў балоце ў паўтара км за в.Касоўшчына, гэта значыць на ўчастку, які абслугоўваўся раней Пісарам і Кірбіжэкавым. На ўсіх трупах верхней вопраткі і абутку не знойдзена. На трупе Пісара П.І. выяўлены пралом чэрапа ў вобласці ілба, нанесены тупым цяжкім прадметам, галава надсечана вострым рэжучым прадметам (верагодна сякерай) і ўтрымліваецца на скуры шыі з правага боку. На трупе Кірбіжэкава выяўлена ў вобласці галавы незначнае парушэнне скурных покрываў, галава Міхайловіча таксама была падсечана ў вобласці шыі з левага боку. Паводле заключэння доктара, пры ўскрыцці трупаў смерць усіх траіх наступіла каля трох месяцаў назад. Трупы Пісара і Міхайловіча аддадзены бацькам для пахавання, а Кірбіжэкаў пахаваны 13 красавіка 1945 года гараддзелам у г.Лідзе.

Намеснік начальніка Лідскага

ГА НКУС ст.л-т міліцыі Князеў



З 5 на 6 лютага група белабандытаў у дэпутата в.Гаўя-Пескі Дакудаўскага сельсавета Місюкевіча Мікалая Іпалітавіча пабілі вокны, стралялі ў кватэру, забралі хатнія рэчы і пайшлі ў кірунку в.Залейкі Івейскага раёна. У складзе групы былі 2 немцы.

6 лютага ў 13 гадзін у раёне в.Хадзюкі Радзівонішскага сельсавета абстраляна група байцоў з 4 чалавек. 3 забітыя, адзін выратаваўся ўцёкамі.

26 лютага ў в.Навасады Фалькаўскага сельсавета групай белабандытаў узяты на вяселлі 5 чалавек тутэйшых жыхароў: Шыш Антон Андрэевіч, Шыш Георгі Канстанцінавіч - жыхары в.Далекіе Ольжаўскага сельсавета, Чыжык Віктар, Макарэвіч Мікалай і Макарэвіч Аляксандр - жыхары в.Навасады, якія былі павезены ў кірунку в.Вялікія Канюшаны. Усе яны знойдзены раніцай у лесе забітымі.

28.02.45г. №488/117 в.Далекіе



Старшыні Лідскага райвыканкама.

У ноч з 25 на 26 лютага 1945г. у в.Навасады Фалькаўскага сельсавета засталі забітымі белабандытамі грамадзяне в.Далекіе Ольжаўскага сельсавета Шыш Антон Юр'евіч і Шыш Георгі Канстанцінавіч. Пасля забойства аказаліся забранымі ў грамадзян в.Далекіе Шыша Антона Юр'евіча вайсковы дакумент з укладышам і браніроўка за №2285 пра работу восьмай дыстанцыі каляі. Паводле слоў брата забітага, група банды складалася больш чым з 20 чалавек. Абмундзіравана часткова ў савецкія кажухі, а часткай у вясковыя кажушкі і некаторыя ў нямецкіх шынялях. Да здзяйснення забойства размаўлялі выключна ў рускай мове. Пасля ад'езду праспявалі польскую песню, узяўшы з сабою яшчэ не забітых грамадзян і вывезшы за вёску Навасады ,абодвух забілі. Адначасова пра гэта даносім у НКУС.

Старшыня (подпіс)

Сакратар (подпіс)

(Фонд 604, вып. 1а., с.2, арт.11)



27 лютага 1945г. у в.Астроўля загінуў лейтынант Кіпка Іван Грыгоравіч - камандзір звязу 105 памежпалка войск НКУС.

1 сакавіка паміж в.Пяцюлеўцы і Гарні Траццякоўскага сельсавета знойдзены труп жанчыны. Прозвішча яе не высветлена, тутэйшымі жыхарамі не пазнаная.

З 1 на 2 сакавіка група белабандытаў у колькасці каля 40 чал., была ў в.Анацкі і Мікулічы Бердаўскага сельсавета, дзе бралі па 200 рублёў грошай з гаспадаркі, сала, хлеб, вопратку і г.д.

Усё гэта адбылося ў момант зняцця залогі з Бердаўскага сельсавета і ў той жа дзень.

13 сакавіка ў 9 гадзін вечара на хутары Бельскія Запольскага сельсавета ў доме грамадзяніна Вайцяхоўскага невядомымі асобамі забіта сям'я Францавых і маці 85 гадоў, дачка 50 гадоў, унук 17 гадоў.



У райвыканкам г.Ліда

ЗАЯВА.

Д ня 14 сакавіка 1945г. у доме Вайцяхоўскага Запольскага сельсавета засталі забітыя 2 жанчыны і адзін хлопец. Адна жанчына 85 гадоў, другая гадоў 50 і хлопец гадоў 17 па прозвішчы Францавы. Сведкі даказваюць, што ў гадзін 9 вечара па-маскоўскім часе дня 14 сакавіка 1945г. прыбылі нейкія невядомыя людзі і забілі гэтых грамадзян. Пасля забойства зайшлі да мяне і папярэджвалі: "Трымайце язык за зубамі, таму што і вам будзе тое ж самае". Былі ў вайсковай форме, адзін быў з аўтаматам, другога не заўважыў. Стрэлу ніякага не было чутно.

Сведка Трафім Салакаў

(там жа, арт.14)



20 сакавіка (у 4 гадзіны ночы) у в.Більтаўцы Радзівонішскага сельсавета забіты рахункавод сельсавета Навіцкі Васіль Фёдаравіч.

У сакавіку 1945г. чальцы групы Лялеўскай у раёне в.Вялікія Рэпеці растралялі трох мужчын і адну жанчыну - усходнікаў, якія прыехалі па прадукты.

(Семашка 1994, с.224)



З 7 па 8 красавіка ў Тракельскім сельсавеце забіты гр. Пашын Ленід і Стася (актывісты).

З 9 па 10 красавіка ў в.Рапейкі Запольскага сельсавета жыўцом спалены дэпутат гэтай вёскі Шэўчык Іван з сынам Станіславам 14 гадоў, Іванам 23 гадоў і Адамам 16 гадоў, а таксама ўся жывёла і маёмасць.

Згарэлі 2 каровы, цёлка і ўсё, што знайходзілася ў жылой хаце. Засталася яго жонка Шэўчык Юзэфа, дачка Ядвіга 12 гадоў і сын 5 гадоў.

(Фонд 604, воа.1а, с.2, арт.17)



19 красавіка зхоплены белабандытамі інструктар РК Грабар у Гярвенінскім сельсавеце.

21 красавіка ў 3 гадзіны дня ў сябе на кватэры зверскі забіты белабандытамі старшыня Тракельскага сельсавета Яўкоў Аляксандр Пракопавіч.

З 4 на 5 траўня ў в. Малыя Канюшаны Фалькоўскага сельсавета забіта рахункавод Канчэўская Ядвіга Фінагентаўна і фінагент райфо Капчэўскі Пётр.

У в.Шайбакі белапольскімі нацыяналістамі забіты ўпаўнаважаны па пазыцы Кучынскі Кароль і тутэйшая жыхарка Хітрун Марыя (гаспадыня хаты).

5 траўня ў 17 гадзін праведзены напад на ўпаўнаважаных па падпісцы на пазыку ў Запольскім сельсавеце забіты Завадскі, кіраўнік міжрайбазы Белсадавінагародніна і паранены Оськін кіраўнік канторы нарыхтжыўсаравіна.

5 траўня 1945г.



Зусім сакрэтна

Начальніку НКУС маёру Хаметаву.

Гэтага дня ўпаўнаважаны райкама і райвыканкама па пазыцы т.т.Оськін, які працуе дырэктарам нарыхжыўсыравіна і Завадскі, які працаваў дырэктарам Белсадавінагародніна пры выездзе з будынка Запольскага сельсавета (в.Дайнова) на адлегласці 1 км былі абстраляны ў 17 гадзін 5 траўня г.г. Вёз іх падпозчык Сініцкі Мікалай, які жыве ў в.Дайнова ў будынку сельсавета. Лёс названых таварышаў невядомы. Пра што даводжу да вашага ведама для прыняцця мер.

Сакратар райвыканкама Брушкоў



20 траўня схоплены белапольскімі бандытамі старшыня Гервенінскага сельсавета Кухараў Зміцер Канстанцінавіч, сакратар с.с.Смірнова Антаніна Іосіфазўна, загадчык хаты-чытальнi Міхайлава Зінаіда Іосіфаўна і яе маці Смірнова. Трупы не знойдзены.

"… Хата Звярко (в.Крыніца) стаяла не далёка ад тога месца, дзе зараз… магазін. У той дзень была каталіцкая сёмуха. У хаце Звярко весяліліся. Калі Кухараў пераступіў парог, гаспадар хаты кінуўся насустрач: "Так, так, я прасіў цябе зайці Кухар. Дык заходзь! І вы жанчыны зайходзце. І сядайцеся". Кухараў… адмаўляўся. Але прысесці ўгаварылі. Ледзве гэта было зроблена, у сенях пачуліся гучныя галася. Парог пераступілі ўзброеныя людзі. Аўтаматы іх былі ўзведзены яшчэ на дварэ. Таму, зайшоўшы, бандыты тут жа націснулі на спускавыя куркі. Кухараў, яго маці (Кацярына Дарафееўна) і Марыя (Смірнова) былі забіты на мейсцы. Зіна (Смірнова),параненая, прарвалася праз натоўп у сені. Але і яе дабілі там… целы забітых бандыты завезлі ў далёкі лес і закапалі. Звярко паспеў змыць кроў з падлогі і пабяліць сцены. Але пазбегнуць пакарання не змог. Быў арыштаваны. Па справе аб забойстве праходзіла каля 30 чалавек… Двое з банды (Казлоўскага ці "Іскра") атрымалі вышэйшую меру пакарання. Астатнія былі асуджаны на розныя тэрміны. Парэшткі загінуўшых у хаце Звярко мы занйшлі праз год. Перазахавалі ў брацкай магіле ў Лідзе. (З успамінаў В.А.Дзямідава. С.Якацук "Пад варожымі кулямі", "Уперад", 24 лістапада 1973 года №186).

23 траўня 1945 года белабандытамі забітыя ў в.Дворышчы Гервенінскага сельсавета старшыня Тракельскага сельсавета Сафонаў Іван Селівёрствіч, прыбіральшчыца Смірнова, вывезены жыўцом міліцыянер Дубнік, цяжка паранены заг. Аддзела мабілізацыі Верабей Іван Іосіфавіч, мельнік Тумялевіч, вагаўшыца Сушчынская.

Пра ўсе пералічаныя факты злачынстваў белапольскіх нацыяналістычных бандаў своечасова даводзілася да ведама органаў НКУС і НКДБ, а таксама аблвыканкамам спецыяльнымі данясеннямі.

Старшыня Лідскага Райвыканкама Чарнышоў

Сакратар Лідскага Райвыканкама Брушкоў

(фонд 604, воп. 1а, с.6, арт. 21026)



У ноч на 30 траўня 1945г. у в. Харужаўцы банда забіла сям'ю Тулая з 6 чалавек, у якой былі дзеці ад 2 месяцаў да 12 гадоў. "Лідская газета" ад 30 ліпеня 1998 года №103 (9848).



З паказанняў Вацлава Казлоўскага.

1 чэрвеня 1945г. з вечара прыйшоў да мяне Тыркін, камандзір "пляцуўкі", даў мне зброю і павёў з сабою да дому, у якім знайходзіўся Шэшка, Бурак Станіслаў і Цыдзік Іван. Пасля маленькай нарады павёў нас у вёску Дайнова да хаты, дзе жылі дзве жанчыны-усходніцы, сам ён пайшоў у хату, а нас пакінуў на дварэ ахоўваць. Праз некаторы час Тыркін вывеў гэтых жанчын і мы ўсіх іх павялі ў лес, дзе ён іх расстраляў, мы, чатыры чалавекі стаялі на ахове.

(Ермаловіч. Жумар, 1994,с.82)

муж быў яшчэ "малы", бачыў у лесе забойства двух маладых жанчын. Яны на каленях прасілі, каб іх не забівалі…

(З аповеду Капцэвіч Б.М.)

шкоднымі ўсходніцамі аказаліся трынаццацігадовая Ганка Трусава і яе маці Кацяраны Трусава. Іх вывелі за вёску і на краі лесу, дзе сяляне капаюць ямы для схоўвання бульбы, расстралялі.

(В.Саласюк. "Драпежнікі", "Советская Белоруссия" 1 кастрычніка 1994г.)



А К Т

2 чэрвеня 1945г. у в.Левашы на млыне ў 12 гадзін ночы прыехалі ўзброеныя 6 чалавек з аўтаматамі і наганамі. Забралі гарц збор жыта 400 кг, ячмень 145 кг.

Заг.млына Зотаў, муляр Мікалайчук

(Ф.604, воп.1а, с.26, арт.27)



З паказанняў Вацлава Казлоўскага (16 гадоў)

У чэрвені 1945г., недалёка ад в.Дайнова, ехалі мы па дарозе і сустрэлі адну жанчыну, якую Тыркін затрымаў i расстраляў… Гэта было днём. Жанчына руская, прыкладна 30 гадоў. Жанчыну гэтую закапалі па загаду Тыркіна пабочныя. За што забілі гэту жанчыну, я растлумачыць не магу…

(Ермаловіч, Жумар, 1994, с.82)



У райвыканкам.

ЗВЕСТКІ

1 ліпеня 1945г. прыбылі бандыты ў колькасці 3 чалавек на кані ў 4 гадзіны дня ў в.Заполле Запольскага сельсавета. Забілі 6 чалавек. Шыкас Осіп Адамавіч - 63 гады, Шыкас Марыя Вікенцеўна - 57 гадоў, Марыя Осіпаўна - 35 гадоў, Станіслава Осіпаўна - 25, Ганна Осіпаўна - 21, Канстанцін Осіпавіч - 15 і запалілі хату, у якой уся сям'я згарэла, але толькі яны раней былі забітыя, таму што былі чутны стрэлы, а потым запалілі.

(Фонд 604, воп. 1а. С.2, арт.28)



… З гэтай сям'і забітых Шыкасаў адзін хлопец застаўся з 1930 года нараджэння Шыкас Франц Осіпавіч, які пасвіў жывёл. Ніхто на службе і ў іншых арганізацыях не быў.

Старшыня Запольскага сельсавета Саўкевіч

( Там жа, арт.32)



З паказанняў Часлава Шэшкі.

Тыркін выдаў мне зброю і павёў разам з іншымі ў в.Заполле да хаты Ішкаса. Перад світаннем Тыркін расстраляў усю сям'ю, г.гп. 6 чалавек, пасля чаго Цыдзік узяў у вёсцы 3 падводы, на якіх мы паехалі па вёсцы, а Тыркін падпаліў хату, дзе знайходзіліся расстраляныя

(Ермаловіч, Жумар, 1994,с.83)



ДАКЛАДНАЯ

Сёння ў ноч з 11 на 12 ліпеня г.г. група ўзброеных бандытаў у колькасці 4 чалавек уварвалася на млын Левашы Цвермскага сельсавета. Забілі мельніка Горкага Арсенія Іванавіча і паранілі яго жонку. Забралі ўвесь гарнцавы збор з сабою. Збожжа вазіў Гольман Віктар, жыхар в.Цвермы. раніцай 12 ліпеня была чутна страляніна ў лесе. Гранатныя выбухі. Яны лавілі лесніка Сароку.

12.07.45г.



Старшыня Цвермскага сельсавета В.Кавальчук

(Фонд 604, воп. 1а, с.2. арт.29).

Начальніку НКДБ

З 11 на 12 ліпеня ў в.Воўкаўцы Бердаўскага сельсавета белабанда забіла гр.Півуту Міхаіла Сяргеевіча і зьбілі грамадзян Паплеўку Андрэя і Бубена Івана.

12.07.45г.

Сакратар райвыканкама Брушкоў

(Там жа, арт. 30)



З паказанняў Вацлава Казлоўскага.

У ліпені 1945 года мы сядзелі ў засадзе на дарозе паміж в.Банцавічы і в. Рылаўцы, але не ўзброеныя. У гэты час ішлі дзве жанчыны, хлопчык і дзяўчынка, якіх Цыдзік затрымаў і пакінуў з намі, а сам пайшоў да Тыркіна, які выдаў Цыдзіку вінтоўку і загадоў расстраляць іх. Цыдзік загад Тыркіна выканаў… ((Ермаловіч, Жумар, 1994, с.82)

У ліпені 1945 года я, Бурак Станіслаў, Цыдзік, Шэшка і Тыркін паехалі ноччу ў в.Дайнова, дзе Тыркін затрымаў хлопчыка гадоў 10 ці 12 адвёз у лес і забіў.

"Ліпенскай ноччу ў хату Андрэя Кадзіка пастукалі. Ён выйшаў. Каля ганка стаялі некалькі чалавек са зброяй. -Дзе хлопец? - спытаў той, у якога на грудзях вісеў ППШ. Хоць у ліпенскай цемнаце разгледзіць твар чалавека няпроста, Кодзіку гэта і не трэба было: голас гаварыўшага, як і яго кулькавую паходку ў вёсцы Дайнова і іншых навакольных вёсках добра ведалі . Спіць на сене, - прасіпеў ці то са сну, ці то са страху Андрэй і. Згорбіўшыся, пайшоў да хлява. - Барыс! - нягучна паклікаў ён, - Барыс!..

З дзвярнога праёму выбраўся, паціраючы заспаны твар, хдопчык гадоў 10-12. Пацягваючыся спрасонку на свежым паветры, ён шчыльней зашпіліў на сабе куртачку, пашытую з салдацкага шынельнага сукна. Паедзеш з намі. Пакажаш дарогу ў маёнтак Сангіна.

Хлопчык залез на падводу і рушылі. У дарозе маўчалі. Ды і пра што гаварыць у начным лесе? Не даяжджаючы метраў 100-150 да маёнтка, спыніліся. Аўтаматчык саскочыў на зямлю. Зараз павядзеш напрасткі, лесам.

Хлопчык пайшоў наперад, кульгавы рушыў за ім на адлегласці кроку, выцягваючы на хаду парабелум. Прайшоўшы некалькі метраў, выстраліў у галаву дзіцяці і, нахіліўшыся над упаўшым, націснуў спускавы курок яшчэ раз… Так закончылася пакутніцкае жыццё круглай сіраты Барыса Піменава, пра якога было вядома, што ў вёску ён прыйшоў з Ліды і за міску поліўкі і кавалак хлеба працаваў пастухом у селяніна Андрэя Кодзіка.

(В.Саласюк "Драпежнікі" , "Советская Белоруссия", 1 кастрычніка 1994г.)



З паказанняў Вацлава Казлоўскага.

У ліпені 1945 года Тыркін выдаў зброю мне і іншым і паехалі ў в.Карэлы, дзе Тыркін узяў гаспадыню адной хаты, адвёз яе ў лес і расстраляў. Гэта было ноччу. Пасля чаго вярнуўся і ўсю гаспадарку яе забралі на падводу: забітую сьвінню, сем авец, карову, каня…

(Ермаловіч, Жумар, 1994г, с.82-83).



З паказанняў Часлава Шэшкі.

У ліпені 1945 года ў в.Бельскія Тыркін таксама затрымаў па вуліцы хлопчыка гадоў 13-15, якога адвёз у лес і расстраляў, пасля гэтага мы накіраваліся ў в.Кульбакі па самагонку. У вёсцы мы сустрэлі жанчыну, якую таксама расстралялі. Яна была ўсходніца.

(Ермаловіч, Жумар, 1994г, с.83).



З паказанняў Станіслава Казіміравіча Бурака

Неяк мы ехалі на падводзе ў в.Бельскія. па дарозе затрымалі двух усходнікаў - жанчыну і хлопчыка гадоў 12-14, якія ішлі шукаць работу. Мы завялі іх у лес і расстралялі. Жанчыну застрэліў Віктар Пашкевіч, Альфонс Тыркін - хлопчыка.

(В.Саласюк. "Драпежнікі", "Советская Белоруссия", 1 кастрычніка 1994г.)



Два акаўцы забілі маладую жанчыну - бежанку з хлопчыкам (30 і 7 гадоў). Гэтая жанчына заходзіла да Карэйваў яны дапамагалі ёй з ядой, а калі яна пайшла, то ў лесе недалёка ад хутара, дзе жылі Карэйвы яе застрэлілі разам з дзіцям. А самога Карэйву прымусілі яе пахаваць. Бежанцы з Расеі прыносілі золата ў абмен на хлеб. Вельмі часта яны аказваліся без хлеба, без золата і без жыцця ( з аповяду Карэйвы Я.С.).

27 жніўня 1945 года каля в.Навасёлкі забіты адказны работнік апарата ЦК КП (б)Б. Г.І.Максіменка і інструктар Лідскага райкама партыі В.К.Варфаламееў. (Семашка 1994,с.236).



У канцы жніўня тыркінскія "героі" застрэлілі чырвонаармейца 31 -га запаснога стралковага палка Івана Валянскага і гуртавога рабочага Аляксандра Старавойтава са складу каманды, пераганяўшай з Германіі трафейную жывёлу.

(В.Саласюк "Драпежнікі", "Советская Белоруссия", 1 кастрычніка 1994г.)



У райвыканкам г.Ліда

ЗАЯВА

Прад'яўляю тым, што дня 29.08.45г. у 12 гадзін ноччу прыбылі бандыты ў Зайкі Запольскага сельсавета і забілі сакратара Запольскага сельсавета тав. Шагуна Раймуна Іосіфавіча, каторы быў выкліканы на двор. Як толькі адчыніў дзверы, выстралілі з аўтамата і забілі, і самі паехалі невядома куды.

29.08.45г.

Старшыня Запольскага с/с Саўкевіч

(Фонд 604, воп. 1а, с.4, арт.12)



Апошнім тэрактам Тыркіна разам з Генадзем Макара (16 гадоў) Іванам Цыдзікам (15 гадоў), стала забойства сакратара Запольскага сельсавета Раймонда Шагуна. Усяго за 4 месяцы акаўцы рылаўскай "пляцоўкі" забілі 23 чалавекі, з іх 4 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў. Гэта толькі тое, што дакладна даказана судом.

(В.Саласюк "Драпежнікі", 1 кастрычніка 1994г.).



ДАКЛАДНАЯ

Сёння ў ноч з 11 на 12 ліпеня г. г. група ўзброеных бандытаў у колькасці 4 чалавек уварвалася на млын Левашы Цвермскага с\с. Забілі мельніка Горкага Арсенія Іванавіча і паранілі яго жонку. Забралі ўвесь гарнцавы збор з сабою. Збожжа вазіў Гольман Віктар, жыхар в.Цвермы. Раніцай 12 ліпеня была чутна страляніна ў лесе, гранатныя выбухі. Яны лавілі лесніка Сароку.

12.07.45 г.

Старшыня Цвермскага с\с В. Кавальчук.

(Фонд 604, воп. 1а, с.2. арк.29).



Начальніку НКДБ

З 11 на 12 ліпеня ў в. Воўкаўцы Бердаўскага с\с белабанда забіла гр. Півуту Міхаіла Сяргеевіча і збілі грамадзян Паплеўку Андрэя і Бубена Івана.

12.07.45г.

Сакратар райвыканкама Брушкоў.

(Там жа, арк. 30).



З паказанняў Вацлава Казлоўскага.

У ліпені 1945 года мы сядзелі ў засадзе... на дарозе паміж в. Банцавічы і в. Рылаўцы, але не ўзброеныя. У гэты час ішлі дзве жанчыны, хлопчык і дзяўчынка, якіх Цыдзік затрымаў і пакінуў з намі, а сам пайшоў да Тыркіна, які выдаў Цыдзіку вінтоўку і загадаў расстраляць іх. Цыдзік загад Тыркіна выканаў…

У ліпені 1945 года я, Бурак Станіслаў, Цыдзік, Шэшка і Тыркін паехалі ноччу ў в. Дайнова, дзе Тыркін затрымаў хлопчыка гадоў 10 ці 12 адвёз у лес і забіў.

(Ермаловіч, Жумар, 1994, с. 82).



"Ліпеньскай ноччу ў хату Андрэя Кодзіка пастукалі. Ён выйшаў. Каля ганка стаялі некалькі чалавек са зброяй. -Дзе хлопец? - спытаў той, у якога на грудзях вісеў ППШ. Хоць у ліпеньскай цемнаце разгледзіць твар чалавека няпроста, Кодзіку гэта і не трэба было: голас гаварыўшага, як і яго кульгавую паходку ў вёсцы Дайнова і іншых навакольных вёсках добра ведалі.

- Спіць на сене, - прасіпеў ці то са сну, ці то са страху Андрэй і згорбіўшыся, пайшоў да хлява. - Барыс! - нягучна паклікаў ён, - Барыс!..

З дзвярнога праёму выбраўся, паціраючы заспаны твар, хлопчык гадоў 10-12. Пацягваючыся спрасонку на свежым паветры, ён шчыльней зашпіліў на сабе куртачку, пашытую з салдацкага шынельнага сукна.

- Паедзеш з намі. Пакажаш дарогу ў маёнтак Сангіна.

Хлопчык залез на падводу, рушылі. У дарозе маўчалі. Ды і пра што гаварыць у начным лесе? Не даяжджаючы метраў 100-150 да маёнтку, спыніліся. Аўтаматчык саскочыў на зямлю.

- Зараз павядзеш напрасткі, лесам.

Хлопчык пайшоў наперад, кульгавы рушыў за ім на адлегласці кроку, выцягваючы на хаду парабелум. Прайшоўшы некалькі метраў, выстраліў у галаву дзіцяці і, нахіліўшыся над упаўшым, націснуў спускавы курок яшчэ раз… Так закончылася пакутніцкае жыццё круглай сіраты Барыса Піменава, пра якога было вядома, што ў вёску ён прыйшоў з Ліды і за міску поліўкі і кавалак хлеба працаваў пастухом у селяніна Андрэя Кодзіка.

(В.Саласюк "Хищники" , "Советская Белоруссия", 1 кастрычніка 1994г.)



З паказанняў Часлава Шэшкі.

У ліпені 1945 года ў в. Бельскія Тыркін таксама затрымаў па вуліцы хлопчыка гадоў 13-15, якога адвёз у лес і расстраляў, пасля гэтага мы накіраваліся ў в. Кульбакі па самагонку. У вёсцы мы сустрэлі жанчыну, якую таксама расстралялі. Яна была ўсходніца.

(Ермаловіч, Жумар, 1994г, с.82).



З паказанняў Вацлава Казлоўскага.

У ліпені 1945 года Тыркін выдаў зброю мне і іншым і паехалі ў в. Карэлы, дзе Тыркін узяў гаспадыню адной хаты, адвёз яе ў лес і расстраляў. Гэта было ноччу. Пасля чаго вярнуўся і ўсю гаспадарку яе забралі на падводу: забітую свінню, сем авец, карову, каня…

(Ермаловіч, Жумар, 1994г, с. 83).



З паказанняў Станіслава Казіміравіча Бурака.

Неяк мы ехалі на падводзе ў в. Бельскія. па дарозе затрымалі двух усходнікаў - жанчыну і хлопчыка гадоў 12-14, якія ішлі шукаць работу. Мы завялі іх у лес і расстралялі. Жанчыну застрэліў Віктар Пашкевіч, Альфонс Тыркін - хлопчыка.

(В. Саласюк. "Хищники", "Советская Белоруссия", 1 кастрычніка 1994г.)



Два акаўцы забілі маладую жанчыну - бежанку з хлопчыкам (30 і 7 гадоў). Гэтая жанчына зайходзіла да Карэйваў яны дапамаглі ёй з ядой, а калі яна пайшла, то ў лесе недалёка ад хутара, дзе жылі Карэйвы, яе застрэлілі разам з дзіцем. А самога Карэйву прымусілі яе пахаваць. Бежанцы з Расеі прыносілі золата ў абмен на хлеб. Вельмі часта яны аказваліся без хлеба, без золата і без жыцця.

( З аповеду Карэйвы Я. С.).



27 жніўня 1945 года каля в.Навасёлкі забіты адказны работнік апарата ЦК КП (б)Б. Т. І. Максіменка і інструктар Лідскага райкама партыі В. К. Варфаламееў.

(Сямашка 1994,с.236).



У канцы жніўня тыркінскія "героі" застрэлілі чырвонаармейца 31 -га запаснога стралковага палка Івана Валянскага і гуртавога рабочага Аляксандра Старавойтава са складу каманды, пераганяўшай з Германіі трафейную жывёлу.

(В. Саласюк "Хищники", "Советская Белоруссия", 1 кастрычніка 1994г.)



У райвыканкам г.Ліда

ЗАЯВА

Прад'яўляю тым, што дня 29.08.45 г. у 12 гадзін ноччу прыбылі бандыты ў Зайкі Запольскага с\с і забілі сакратара Запольскага с\с тав. Шагуна Раймуна Іосіфавіча, каторы быў выкліканы на двор. Як толькі адчыніў дзверы, выстралілі з аўтамата і забілі, і самі паехалі невядома куды.

29.08.45г.

Старшыня Запольскага с/с Саўкевіч.

(Фонд 604, воп. 1а, с.4, арт.12).



Апошнім тэрактам Тыркіна разам з Генадзем Макарам (16 гадоў) Іванам Цыдзікам (15 гадоў), стала забойства сакратара Запольскага с\с Раймонда Шагуна. Усяго за 4 месяцы акаўцы рылаўскай "пляцоўкі" забілі 23 чалавекі, з іх 4 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў. Гэта толькі тое, што дакладна даказана судом.

(В. Саласюк "Хищники", "Советская Белоруссия"1 кастрычніка 1994г.).



На тэрыторыі Запольскага с/с былі растраляны 38 бежанцаў, заробленае імі збожжа разрабавана.

(Сямашка, 1994,с.238).



Нам. начальніка АК НКУС БССР падпалкоўніку тав. Міжонаву,

г. Мінск

СПЕЦПАВЕДАМЛЕННЕ

10 верасня г. г. Лідскі гараддзел НКУС паведаміў, што участковы ўпаўнаважаны Камандышка Георгі Яўхімавіч, ...ураджэнец в. Андрэйчыкі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці... і міліцыянер таго ж гараддзелу Пліска Мікалай Уладзіміравіч, ...ураджэнец в. Радзігоша Карэліцкага раёна, Баранавіцкай вобласці, ...прапалі без вестак пры наступных абставінах: 20 жніўня г. г. Камандышка і Пліска не з'явіліся на нараду, была выслана апергрупа для пошуку, што станоўчых вынікаў у вызначэнні месцазнаходжання апошніх не дало. Маюцца здагадкі, што Камандышка і Пліска сталі ахвярамі белапольскіх бандаў Вышукі працягваюцца.

Нам. начальніка УНКУС Гарадзенскай вобласці падпалкоўнік Гайшынец.

(ЛІХМ, НВ 661).



25 снежня 1945 г. група Юаны Лялеўскай-Гадон у в. Тубіловічы Аполінскага с/с забіла двух чырвонаармейцаў і аднаго параніла.

(Сямашка, 1994, с.224).

У 1945 г. расстраляны белапалякамі жыхары в. Ганцавічы: Буяк Вячаслаў Антонавіч 1927 г.н. Буяк Раман Антонавіч 1929 г.н., Буяк Іван Антонавіч 1922 г.н., Казак Антаніна Іванаўна 1900 г.н., Каламыцкі Іван Аляксандравіч 1898 г.н., Каламыцкая Вольга 1877 г.н., Каламыцкая Сафія Фадзееўна 1896 г.н., Рахман Аляксандр Іосіфавіч, Рахман Стафанія Фадзееўна 1896 г.н. ("Уперад", 1990 г., № 122), жыхар в. Парачаны Лукашэвіч Іван Іванавіч 1920 г.н. ("Уперад", 1990 г., № 149) .



16 лютага 1946 г. у в. Гімбуты пры ўваходзе ў адну з хатаў, у перастрэлцы з бандай Дурыса загінулі ўчастковыя ўпаўнаважаныя Касач Уладзімір Міхайлавіч (23 гады, беларус з в. Дворышчы) і Лапата Мікалай Аляксандравіч (37 гадоў, беларус з в. Дворышчы).

"Участковы ўпаўнаважыны тав. Касач у адзінаборстве, чаргой з аўтамата знішчыў вельмі буйнога злачыннага арганізатара - суддзю з банды, якая дзейнічае пад мянушкай "Іскра". За гэтую смелую і рашучую схопку з узброеным бандытам тав. Касач паводле загаду начальніка УУС вобласці тав. Горлава І. І. узнагароджаны грашыма, а МУС БССР і МУС СССР - грашыма і імянным гадзіннікам. Тав. Касач і пазьней меў самыя найлепшыя аператыўныя вынікі па барацьбе з бандытызмам. Ён сваёй энергічнасцю, смеласцю і веданнем справы на ўчастку заваяваў выключны аўтарытэт сярод калектыву. Аднак неўзабаве абарвалася жыццё і гэтага адметнага работніка міліцыі. У в. Гімбутах т. Касач з участковым упаўнаважаным т. Лапатай, спараныя разам, зважаючы складанага аперстановішча, пры ўваходзе ў адну з хатаў былі сустрэты засеўшай у хаце бандай. У перастрэлцы са зброяй у руках т. Касач і т. Лапата загінулі. Знаходзячыся на месцы здарэння разам з начальнікам ГА МУС т. Хаметавым я асабіста быў відавочцам, як заліваючыся крывёю Касач і Лапата на нашых вачах паміраючы не вымавілі ніводнага слова. Страта гэтых двух таварышаў, выдатных супрацоўнікаў з болем пераносілася ўсімі намі і асабіста таварышамі з міліцыі, што добра ведалі іх…"

(З успамінаў былога начальніка Лідскага гараддзела міліцыі Князева. ЛіХМ, НВ 665).



У ноч з 22 на 23 верасня 1946 г. бандай Дурыса зведзены ў лес: старшыня Цвермскага с/с Кавальчук Васіль Фёдаравіч, 1890 г.н., ураджэнец в. Яманты Лідскага раёна, беларус;

- яго жонка Кавальчук Ганна Андрэеўна ў узросце 50-ці гадоў, беларуска;

- цяжарная дачка - Свірыдава Ганна Васільеўна, 1924 г. н., беларуска (жонка Міхаіла Свірыдава) ;

- сын Кавальчук Віктар Васільевіч, 1932 г.н.;

- другі сын Кавальчук Іван Васільевіч, 1932 г.н.;

- упаўнаважаны вёскі Брындзіняты Бей Станіслаў Станіслававіч, 1912 г.н.;

- упаўнаважаны вёскі Плясковічы Стрыбуць Баляслаў Іванавіч, 1903 г.н..

Прынятымі мерамі вышукаў ў паўкіламетры ад в. Кадоўбы ў дзвюх ямах знойдзены трупы зведзеных, якія зверскі задушаны шляхам закручвання палкай дроту на шыі. На шыі кожнага трупа знойдзены дрот, закручаны палкай…

Неўзабаве на пост старшыні быў пасланы член УКП(б) тав. Навуменка, якога бандыты праз месяц расстралялі.

(Ф.604, воп.1а, спр.7, арк.5) .



У ноч з 5 на 6 лістапада 1946 г. забіты Старасцін Іван Сцяпанавіч - старшыня Мытскага с/с, былы партызан і Мікалайчык Міхаіл Міхайлавіч - нам. старшыні Мытскага с/с.

"За два дні да свята старшыня і яго намеснік накіраваліся за р. Дзітву ў в. Кульбакі на сустрэчу з ялянамі… Па дарозе яны зайшлі на хутар, дзе жылі браты Грышэлі. Сярэдні Стась меў вятрак і ладны кавалак зямлі, аднак з дзяржавай не разлічыўся… У пакой з аўтаматам ў руках ускочыў п'яны Грышэль : " Рукі ўверх, бальшавікі! Будзем разлічвацца за падаткі". Услед за ім з-за перагародкі ў пакой імгненне ўварваліся са зброяй яшчэ шэсць бандытаў. "Дык вось, дзе мы сустрэліся! - прабурчаў адзін з іх, - пісталеты на стол!" Іван Сцяпанавіч не паспеў выстраліць. Яго аглушыў моцны выт па галаве і ён страціў прытомнасць. Ім абоім звязалі рукі і павялі ў лес. Што там было, ніхто не ведае, толькі перад святам Кастрычніка старшыню і яго намесніка знайшлі замучанымі каля шашы, якая вядзе ў Ліду. На грудзях Івана Сцяпанавіча ляжаў парваны на часткі даклад. На адной паперцы было напісана: "Гэтую малітву прачытаеш на тым свеце".

(К.Сіневіч "Першы паўпрэд", "Уперад", 15 кастрычніка 1968 г.).



На прыканцы дня выбараў у 1946 г. Дубровенскі выбарчы ўчастак быў разгромлены. У Аполінскім, Ваверскім, Запольскім, Лідскім с/с выпускаліся варожыя ўлёткі супраць выбараў і з выладамі супраць Савецкай улады.

(Ф.604, воп. 1а, спр.7, арк.5).



У 1946 г. закатаваны Гарбіна Васіль Юсцінавіч, 1920 г. н. з в. Вялікае Сяло Голдаўскага с/с.

("Уперад", 1990 г., № 146).



У 1946 г. у сувязі з засухай на поўдні ў пошуках хлеба і заработку ў заходнія раёны Беларусі прыехалі тысячы украінцаў. У Лідскім раёне часова пасялілася каля 300 чалавек з Палтаўскай і Варашылаўградскай абласцей - яны, як правіла, уладкоўваліся працаваць па найму ў сялян.

Рашэнне выканкама Гарадзенскага абл. Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1947 г.

"Аб канфіскацыі і рэалізацыі маёмасці сямей здраднікаў Радзімы"

Неадкладна забраць і рэалізаваць маёмасць у наступных грамадзян:

Ганевіч Ганны Ігнатаўны - жыхаркі в. Дзітрыкі Лідскага раёну;

Вайтукевіч Яніны Васільеўны - жыхаркі в. Рулевічы Лідскага раёну.

(Ф.604, воп.1а, спр. 9. арк.21).



19 жніўня 1947 г. на хутары паблізу в. Тракелі забіты Марчук Васіль Міхайлавіч, які працаваў на нарыхтоўцы хлеба ў в. Тракелі. Марчук В.М. (1905-1947) нарадзіўся ў сям'і селяніна ў в. Сухадолы Палавецкай воласці Бераставіцкага павету Гарадзенскай губерні. У 1915 г. сям'я эвакуявалася ў Улан-Удэ, бацька працаваў на Забайкальскай чыгунцы. У 1925 г. уступіў у камсамол, у 1928 г. - у партыю. Скончыў саўпартшколу, працаваў у Бурат-Мангольскім абкаме партыі. У 1941-1945 г. г. у шэрагах Чырвонай Арміі. Узнагароджаны медалём. З 1946 г. у Лідзе, выкладаў гісторыю КПСС у школе машыністаў, дзяжурны па вакзале. 19 жніўня быў пасланы на хлебанарыхтоўкі ў Тракелі, дзе быў забіты на хутары Кузьмін і кінуты ў торфанарыхтоўкі. Труп знойдзены ў лютым 1948 г.

(ЛІХМ, О 1499) .



№ 3075 Належыць да вяртання Зусім сакрэтна

17.Х.47.

Старшыні выканаўчага камітэта Лідскага райсавета дэпутатаў працоўных т. Восіпаву

Паводле наяўных у Лідскім Гаррайаддзеле МДБ матэрыялаў у с/с Лідскага раёна працуе шэраг асобаў, да якіх няма палітычнага даверу, а менавіта:

1. Сакратар Ольжаўскага с/с Нічыпар Міхаіл Восіпавіч, у перыяд нямецкай акупацыі быў звязаны з немцамі і б/палякамі, пасля вызвалення Лідскага раёна падтрымліваў сувязь з бандай.

2. Старшыня Аполінскага с/с Раманоўскі мае сувязь з тэрарыстычнай бандай.

3. Старшыня Радзівонішскага с/с Дабралежа Іван Максімавіч падазраецца ў сувязях з бандамі, у практычнай працы абараняе кулацкі элемент.

4. Старшыня Гярвенікскага с/с Каламыцкі займаецца хабарніцтвам, сістэматычнай п'янкай, падазраецца ў сувязях з бандай.

5. Старшыня Ганчарскага с/с Трошын у перыяд ВАВ дабраахвотна здаўся ў палон немцам. Яго родны брат органамі Савецкай улады быў арыштаваны за крадзёж сацыялістычнай уласнасці і незаконнае захоўванне зброі.

Нам. начальніка Лідскага ГРА МДБ

капітан Анціпаў.

(Ф.604, воп.1а, апр.14.арк.16).



29.Х.47.

У Лідскі раён накіравана 7 савецкіх грамадзян, якія служылі ў Арміі Андэрса:

Гладкі Франц Аўгусцінавіч, 1899 г. н., в. Ставіданцы;

Рудзкі Браніслаў Сільвестравіч, 1901 г. н., в. Едзялеўцы;

Жыдок Леанід Міхайлавіч, 1912 г. н.;

Фядзюкевіч Мікалай Міхайлавіч, 1910 г. н., в. Сялец;

Хартановіч Фёдар Данілавіч, 1906 г. н., в. Пескі;

Канцюк Іван Лявонцевіч, 1901 г. н., в. Альхоўка;

Бранкевіч Міхаіл Антонавіч, 1911 г.н., в. Кашалі.

(Ф. 604, воп. 1а, спр. 9, арк. 35).



У 1947 г. забіты жыхар в. Пескаўцы Ясюкайціс.

(Сямашка, 1994, с.229).



Зых. № 6с 19.04.48 сакрэтна

Старшыні Выканкама Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў працоўных тав. Ляхаву.

17 красавіка 1948 г. у сваёй кватэры забіты старшыня Цвермскага с/с т. Мамаеў і лёгка паранена яго жонка. У гэты ж дзень у в. Доўкні Лідскага с/с забіты ст падаткавы інспектар Райфінаддзела т. Сцепаненка (Пётр Рыгоравіч) .

Старшыня Выканкама Лідскага раённага савета дэпутатаў працоўных Восіпаў.

19 красавіка 1948 г.

(Ф.604, воп. 1а, спр. 14, арк. 6).



Зых. № 7 с. 24.04.48 сакрэтна

Старшыні выканкама Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў працоўных тав. Ляхаву.

У ноч з 21 на 22 красавіка 1948 г. абрабавана крама Беліцкага сяльпо ў в. Табола Няцечскага с/с. Памяшканне спалена, вартаўнік крамы Царэвіч Сямён, жыхар гэтай жа вёскі забіты. Страты сельпо складаюць у суме 18860 рублёў.

Старшыня Выканкама Лідскага раённага савета дэпутатаў працоўных Восіпаў.

24 красавіка 1948 г.

(Ф. 604, воп.1а, спр.14, арк.7).



Зых. № 12. 23.08.48 сакрэтна

Старшыні Выканкама Гарадзенскага абласнога савета дэпутатаў працоўных тав. Ляхаву.

На ваш № 123 ад 12 чэрвеня 1948 г.

Выканкам Лідскага райсавета дэпутатаў працоўных паведамляе звесткі пра забітых бандытамі грамадзян на тэрыторыі Лідскага раёна са студзеня 1948 г. па 15 жніўня 1948 г.

1) Угрумаў Фёдар Захаравіч 1916 г.н. урадж. г. Барзулук Чкалаўскай вобл., рускі, б/п, адукацыя 7 класаў, жанаты, на ўтрыманні меў жонку, працаваў участковым упаўнаважаным Лідскага ГАМУС. Забойства зроблена 14 студзеня 1948 г. на дарозе ў в. Верх-Ліда.

2) Мамаеў Апалінар Аляксеевіч, 1917 г.н., уражэнец в. Мядзведзева Балагойскага р-на, Калінінскай вобл., з сялян, рускі, б/п, адукацыя 7 класаў, жанаты, на сваім утрыманні меў жонку і 3 непаўналетніх дзяцей. Працаваў старшынём Цвермскага с/с. Забойства ўчынена 17 красавіка 1948 г. днём у сваёй кватэры.

3) Кіеня Яўген Арцёмавіч 1916 г.н., уражэнец в. Пудзіна Наваградскага р-ну, беларус, член УЛКСМ, адукацыя 7 класаў, нежанаты, на сваём утрыманні меўшага старую маці, працаваўшы ст. падатковым інспектарам Лідскага райфо. Забойства ўчынена 17 красавіка 1948 г. у хаце жыхара в. Доўкні Бобрыка Восіпавіча.

4) Канаховіч Міхаіл Івановіч, 1900 г.н., ураджэнец і жыхар в. Мыто, з сялян, беларус, б/п, адукацыя ніжэйшая, жанатага, на ўтрыманні якога была жонка, старая маці і трое непазналетніх дзяцей, працаваў старшынём Мытскага с/с. Забойства ўчынена 6 чэрвеня 1948 г. днём на вуліцы каля яго хаты.

5) Васілец Антон Матвеевіч, 1897 г.н., ураджэнец г. Ліда, паляк, б/п, бабыль, працаваў агентам Гярвяніцкага с/с. Забойства ўчынена ў ноч з 15 на 16 жніўня на кватэры.

Бандыты , якія здзейснілі тэракты над Угрумавым, Кіенем і Мамаевым Лідскага ГРА МДБ вызначаны і падчас вайсковых аперацый забітыя, астатнія арыштаваныя. Тыя, хто забіў Канаховіча і Васільца яшчэ не вызначаны. (У Канаховіча страляў жыхар в. Красноўцы Яўменчык, які пасля забойства фінагента і настаўніцы з Красноўцаў быў злоўлены, асуджаны на 25 гадоў, адсядзеў 10, выйшаў па амністыі. В.С.)

Старшыня Выканкама Лідскага раённага савета дэпутатаў працоўных Восіпаў.

(Ф.604, воп.1а, спр.14, арк.17).



6 чэрвеня 1948 г. "было цудоўнае надвор'е... Міхаіл Іванавіч разам з жонкай Марыяй Іванаўнай збіраўся ісці на бацькоўскі сход у школу. Ён выйшаў на вуліцу, стаў каля дрэва... Думкі Міхаіла Іванавіча перарваў стрэл, які смяротна параніў яго... Пахавалі яго на могілках у Мыто..."

("Уперад", 2.06.1979 г., № 86).



10 верасня 1948 г. у в. Ваверка тэргрупа Маленчыка забіла работніка Міністэрства нарыхтовак Тарасава, у с/с спалены дакументы, абрабавана пошта - скрадзены 24 тысячы рублёў.

(Сямашка, 1994, с.229).



27 верасня 1948 г. тэргрупай "Олеха" (Анатоль Радзівонік) забіты прадавец крамы в. Серафіны Серафімовіч Казімір Іванавіч.

(Сямашка, 1994, с.229).



8 кастрычніка 1948 г. паступіла паведамленне, што адзін з камандзіраў АК у форме савецкага афіцэра ў горадзе. Мы з напарнікам падышлі да падазронага афіцэра і запатрабавалі дакументы, той выхапіў пісталет. Я інстыктыўна паспеў выцяць па руцэ, куля навылет прайшла праз кішэчнік. 13 пашкоджанняў. Аперацыю рабіў Вераб'ёў. Тры месяцы праляжаў у бальніцы. Сястрычка вучыла нанава хадзіць. Потым праз год выйшаў кавалачак пазваночніка праз нарыў. Гэта тады, калі бралі ў Гродзенскім раёне банду "Нёман".

(З аповеду Кушаля В.І.).



15 снежня 1948 г. у в. Паперня загінуў старшы аперупаўнаважаны Лідскага гараддзела КДБ лейтэнант Наскоў Іван Міхайлавіч. У аддзел паступілі звесткі, што некаторыя бандыты знайходзяць прытулак у в. Паперні. Аператыўная група начале з Насковым раніцай 15 снежня пачала там агляд жылых памяшканняў. У адной з хат на ложку ляжаў незнаёмы чалавек. Наскоў запа трабаваў у яго дакументы. Чалавек выхапіў аўтамат і стрэліў. Куля прайшла міма. Наскоў кінуўся на бандыта, выбіў у яго з рук аўтамат, адабраў дзве гранаты. Але ў бандыта заставаўся яшчэ наган, з якога ён стрэліў і смяртэльна параніў Наскова. Сцякаючы крывёю, чэкіст працягваў барацьбу. Таварышы, што прыбеглі на дапамогу, убачылі, як амярцвелымі пальцамі лейтэнант Наскоў заціснуў горла бандыта, прыціснуў яго сваім целам. Праз некалькі хвілін памёр. Пахаваны на гарадскіх могілках у Лідзе.

"Старшы оперупаўнаважаны Лідскага гараддзела МДБ лейтэнант Наскоў у ходзе правядзення чэкісцка-вайсковай аперацыі ў раёне вёскі Паперня вырашыў зайсці да даўняга знаёмага. Але не думаў, не гадаў Іван Міхайлавіч, што ў гэтым доме спіць на ложку верхавод тэргрупы "Клён". У кухні гаспадар замітусіўся і прапанаваў госцю прайсці ў пакой. "Клён" ужо быў напагатове, падрыхтаваўся да сутычкі. Яму, у што б там ні стала, трэба было бясшумна расправіцца з Насковым і непрыкметна знікнуць. Як толькі нічога непадазраваўшы афіцэр увайшоў у пакой, на яго напалі. У маўклівым рукапашным паядынку "Клён" спрабаваў вырваць з кабуры Наскова пісталет… "Клён" нарэшце зразумеў, што адабраць пісталет у Наскова яму не ўдасца, смяротна параніў лейтэнанта са сваёй зброі, а сам пачаў уцякаць праз акно. Хутка быў забіты пры ўзброеным супраціўленні".

(Сямашка, 1994, с.222).



У 1948 годзе забіты бандытамі ў в.Феліксава дэпутат Маламажэйкаўскага с/с Паварга Мікалай Пятровіч, 1901 г. н. ("Уперад", 1990 г., №139), расстраляны дэпутат с/с Карней Уладзімір Ільіч 1911 г.н. з в. Ляснікі ("Уперад", 1990 г., №147) , забіты Мацюк Вікенці Андрэевіч, 1907 г.н. з в.Малышы, працаваў агентам пры Голдаўскім с/с. ("Уперад", 1990 г., №149) .



У 1948 ці 1949 г. забітая агент па нарыхтоўках і сакратар Крупаўскага с/с Ірына Гужлоўская. На Гужлоўскую накінулі пятлю з калючага дроту і кінулі ў рэчку, запхнуўшы пад упаўшае ў ваду дрэва.

Банда Букаткі таксама спаліла падсобную гаспадарку "Нараыхтжывёла".

12 ліпеня 1949 года забітая белапалякамі Ігнатовіч Надзея Іванаўна 1902 г.н. з в.Сліжы за сувязь з чырвонымі партызанамі ў гады ВАВ.

("Уперад", 1990 г., №150).



№5/3606

Сакратару Лідскага РК КП (б)Б т.Турык Старшыні Лідскага райвыканкама т. Восіпаву

16 жніўня 1950 г. у 5 гадзін раніцы ў в. Сялец Нёманскага с/с згарэлі 2 калгасныя хлявы, у адным з якіх згарэла каля 15 т. калгаснага сена, у другім - сячкарня. Хлявы размешчаны адзін ад другога на адлегласці 150 м. Належалі яны раней калгаснікам Некрашэвічу і Урбану.

Начальнік Лідскага ГРА МДБ падпалкоўнік Талерка.

(Ф.604, воп. 1а, спр.23, арк.16).



Зусім сакрэтна. Ліцер А.

Старшыні райвыканкама т. Восіпаву.

У сувязі з запытам аддзела сацыяльнага забяспячэння паведамляю, што Мурын Георгі Іосіфавіч, 1910 г.н. урадж. в. Пескі Лідскага раёна сапраўды быў забіты бандытамі пры выкананні службовых абавязкаў. Яго брат Мурын Васіль Іосіфавіч 1920 г.н. урадж. в. Пескі з 1941 па 1943 г. служыў у нямецкай паліцыі г. Ліда, за што ў 1950 г. арыштаваны органамі МДБ.

Нам. Начальніка Лідскага ГРА МДБ падпалкоўнік Талерка.

(Ф.604, воп.1а, спр. 23, арк.4).



"… летам 1950 г. я забіў агента ўпаўнаважанага па Трацякоўскаму с/с Лідскага раёна Дзягілева… Забіў я яго з-за таго, што падазраваў у сувязі з органамі МУС, і што ён спрабаваў мяне затрымаць" (З пратаколу допыту І.А. Грынцэвіча ад 20 лістапада 1953 г. Ермаловіч, Жумар, 1994, с.98).



"Пачуўшы пра тое, што ў вёсцы знайходзіцца работнік фінансавых органаў, Грынцэвіч на досвітку яшчаркай праслізнуў у акно хаты і на вачах знямелай са страху гаспадыні забіў ні ў чым не вінаватага соннага чалавека, забраў дакументы і знік…

(В.Трубіцын. Тры старонкі з жыцця чэкіста. "Сельская новь" № 7 (3156) ад 15 студзеня 1968 г.).



1 красавіка 1951 г. рэпрасаваныя вайскоўцы, якія служылі ў арміі Андэрса, і іх сямейнікі. Былі вывезены сем'і: Бубноўскіх з м. Беліца - 3 чалавекі, Васоры з в. Кавалі - 3 чалавекі, Гілевічаў з в. Рулевічы - 3 чалавекі, Гросаў з в. Супроўшчына - 4 чалавекі, Данілецкіх з в. Аўсядава - 4 чалавекі, Дудзічаў з в. Баяры Смалоцкія - 4 чалавекі, Жыдкоў з в. Анацкія - 3 чалавекі, Ірчыцаў з в. Дворышчы - 3 чалавекі, Лебядзінскіх з в. Сямейкі - 5 чалавек, Ліхвяровічаў з в. Радзівонішкі - 5 чалавек, Аўсяннікаў з г. Ліды - 2 чалавекі, Серафімовічаў з в. Серафіны - 3 чалавекі, Ціхноў з в. Красноўцы - 5 чалавек, Хартановічаў з в. Пескі - 7 чалавек, Юхнікаў з в. Юзафа - 7 чалавек, сямейнікі Лазоўскага з в. Асінаўка - 6 чалавек, Трапілы з в. Любары - 4 чалавекі, Пазняк Т.К. з в. Баяры Смалоцкія, Буяк С. І. з в. Ганцавічы, Капцэвіч А. І. з в. Гарні, Мазалеўскі Г. А. з в. Любары, Нічыпар В. С. з г. Ліды. Усяго 75 чалавек, у тым ліку 26 дзяцей і 5 старых.

(ЛІХМ, НВ 2689).



" Летам 1953 г. (у сапраўднасці 8 жніўня 1951 г.) я забіў участковага ўпаўнаважанага міліцыі А. К. Кірылава, які сустрэўшы мяне на шашы паміж вёскамі Сеткаўцы (Сцеркава) і Лоткаўцы (Ёткі) , пачаў правяраць у мяне дакументы. Паколькі ў мяне ніякіх дакументаў не было, і маючы на ўвазе, што Кірылаў мяне затрымае, а таму пазбягаючы затрымання і арышту з пісталета "парабелума", які ў мяне быў, забіў Кірылава. Пасля забойства Кірылава я забраў у яго пісталет "ТТ" і абойму з патронамі…

У чэрвені 1953 г. я забіў старшыню ўзбуйнёнага калгаса, назвы яго не ведаю (у Дайнове) , Шота Пятра, за тое, што падазраваў яго ў сувязі з органамі МУС. Забіў я Шота Пятра ў лесе.

У жніўні 1953 г. я забіў капітана Савецкай Арміі і трох салдат, што знайходзіліся разам з ім, якія сустрэлі мяне на шашы недалёка ад вёскі Бердаўка…, запатрабавалі ў мяне дакументы… Я выхапіў пісталет ТТ і пачаў у іх страляць. Забіўшы капітана і траіх салдат я забраў у іх аўтамат…"

(З пратаколу допыту І. А. Грынцэвіча ад 20 лістапада 1953 г. Ермаловіч, Жумар, 1994, с.98).

"26 жніўня 1953 г. Шаша Ліда -Менск. Група ў складзе капітана дзяржбяспекі Стралкоўскага, сяржанта і двух шараговых салдатаў з унутраных войскаў правярала дакументы ў праходжых, затрымлівала і аглядала аўтамашыны, Лідскім чэкістам стала вядома: дзён колькі таму ў раён Рудніцкай пушчы былі закінуты самалётам два чужаземныя агенты… Нарэшце група размясцілася ў цяні прыдарожнага куста. Уважліва паглядалі на шашу. Яшчэ здалёк заўважылі, з боку Ліды рухаецца чалавек. Адзеты ў звычаёвую для гэтых месцаў сялянскую вопратку, ідзе басанож, боты, звязаныя шнурком, перакінутыя цeраз плячо. Вось ён ужо прыблізіўся на зусім кароткую адлегласць, Стралкоўскі са сваімі напарнікамі добра разгледзелі незнаёмца. Ростам пад два метры, гарбаносы, даўно няголены, парослы жорсткім чорным шчаціннем твар. Позірк сонны, абыякавы… Басаногі параўняўся з назіральнікамі. Стралкоўскі рашуча ступіў з укрыцця яму насустрач. Услед за капітанам рушылі суправаджальнікі.

-- Праверка дакументаў. Хто вы, адкуль і куды ідзяце? - спытаў Стралкоўскі.

Рэакцыя незнаёмца была імгненнай. Выхоплівае пісталет ТТ і страляе ва ўпор. Смяротна паранены капітан адскочыў на некалькі крокаў назад і з зямлі паспеў тры разы стрэліць. Стрэлы не былі прыцэльныя. Памочнікі Стралкоўскага зусім нічога не паспелі. Салдат і сяржант (Якаўлеў) былі забітыя на месцы. Трэці, шараговец Трыфанаў, быў цяжка паранены, але застаўся жыць. У яго паралізавала пазваночнік, хлопец на ўсё жыццё застаўся інвалідам, прыкаваным да пасцелі…

(Сямашка, 1994, с.238-239).



"Озем ездзіў на кані з аўтаматам. У Жучках сустрэліся. Я ехаў з Жамойдзі ў Сялец. Камбайн запаліў, хлеў падпаліў. Аднойчы ў Табалу прыехаў круціць, зайшлі два чалавекі. Білеты? - вымае кінжал. Другі вымае пісталет - бах, бах па экрану. Курок націсне і будзеш валяцца. Гэта было ў 50-51 г. г.

(З аповеду кінамеханіка Мірашнічэнкі І.).



"Па загаду Озема Мурын спаліў на двары калгаснай майстэрні (в.Сялец) падрыхтаваны да выхаду ў поле камбайн. Вечарам з абрэза быў забіты калгасны брыгадзір, які замяніў пракраўшагася Мурына".

(В. Трубіцын. Тры старонкі з жыцця чэкіста. "Сельская новь", № 12 (3161) ад 27 студзеня 1968 г.).



Вацлаў Озем, капрал, дэзертаваў з польскага войска, быў у аддзеле Олеха. Мурын і Озем растралялі сям'ю Іосіфа Міхайлавіча Вайтовіча - гаспадара, жонку і сына.



ДАДАТАК

8 ліпеня 1944 года ў Лідзе расстралялі Вацлава Васілоўскага, былога войта Лідскай гміны і дарожнага майстра 30-гадовага Лабана, відавочна, расстралялі апазнанага, як здрадніка, лейтэнанта Рыгора Водзіна, музыку вайсковага аркестру, які застаўся ў акупацыі.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s. 93).



11 ліпеня 1944 г. за сувязь з партызанамі бела-бандытамі расстраляныя Эмілія Станіславаўна, Іван і Барыс Казіміравічы Хомічы, сям'я Алюбаравічаў - муж, жонка і сын.

("Лідская газета" №106 ад 4 жніўня 1998 г.).



Летам 1944 г. чальцамі аддзела "Рагнера" забіты жыхары в. Дакудава Уладзімір Шмарук і яго жонка. Шмарук збіраў інфармацыю і перавозіў на кані сувязных савецкіх партызан у месцы прызначэння.

Міхаіл Тамашавіч Банцэвіч, католік, партыйны, афіцэр НКУС забіты летам 1944 г. у беразняку каля в. Бярнуці. "Вечарам назаўтра, як ён прыехаў, трое прыйшлі ў зялёным. "Начальнік вас выклікае". Устаў і пайшоў, сказаў толькі: "Хто мае вісець, той не патоне". Мне было 10 гадоў. Я ляцела праз усю вёску за ім, яны мяне прагналі. Чулі выстрал. Яго за вёскай у беразняку забілі. Назаўтра солтыс прынёс картку: "Я знаходжуся ў польскім войску". Але гэта быў не яго почырк і не яго подпіс. Засталіся мы трое малых і бабка. Два разы прыязджалі з яго часткі, пыталіся, а мы баяліся - маўчалі. Мы вельмі баяліся, толькі плакалі і нічога не расказалі. Пабілі б і спалілі. Атрымалася, што ён дэзертаваў. Так і застаўся ён, як дэзертыр".

(З аповеду Жэздрынай - дачкі М. Т. Банцэвіча).



Восенню 1944 г. у Ямантах забіты Сцяпан Анашкевіч - чырвонаармеец, які прыехаў дадому на пабыўку пасля ранення, у мінулым партызан аддзелу "Іскра". У акцыі ўдзельнічалі Станіслаў Курэйша, Сцяпан Царэвіч і інш. Выбілі зубы бацьку Сцяпана, забралі з сабою Косцю Анашкевіча, які неўзабаве загінуў пад Дакудава, спрабуючы ўцячы ад белапалякаў.

("Уперад" № 31, ад 23.02.1968 г.).



У в. Навасады расстраляна жонка партызана Паўліна Макарэвіч, засталося трое малых дзяцей, малодшаму тры гады. У в. Навасады акаўцы забілі траіх дзяцей настаўніцы Анастасіі Макарэвіч.

(С.Зайко. Каму і за якія заслугі ставяць помнікі "Гродзенская праўда", 4. 10. 1994 г.)



На Ганчарскіх могілках захавалася магіла з надпісам: "Тут пахованы забітыя дзяўчаты Лідзія - 20 гадоў, Валянціна - 16 гадоў, дочкі Іосіфа і Анастасіі Макарэвіч і жонка Уладзіміра - маці траіх немаўлят Яніна 26 гадоў. Загінулі ў 1944 г."



"Рыч" - памочнік "Рагнера" забіты 13 кастрычніка 1944 г. каля хутара Рылаўцы.

(Сямашка, 1994, с. 213)



Восенню 1944 г. застрэлены бальшавікамі камендант пляцоўкі АК капрал Казімір Дармага "Воўк", калі ўцякаў з дому.

(Jozef. Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s. 57).



Пры нападзе на сельсавет у мястэчку Жырмуны з акна ўстановы выцяла чарга з аўтамата, смяртэльна разарваўшы грудзі Эдку Шамрэю. Пахаваны на Жырмунскіх могілках.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s. 58).



Петрык Стрыбуць, брунет, невысокага росту, восенню 1944 г. быў забіты бальшавіцкім участковым міліцыянерам садыстам Федзькам.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s 64).



"Змушка - участковы Запольскага с/с разам з 6 "ястрабкамі" зімой 1944 г. ноччу быў акружаны і схоплены бандай "Лялюся", усе былі зверскі закатаваныя і скінуты пад лёд р. Дзітва каля в. Рулевічы. Знойдзены праз некалькі дзён у рэчцы са звязанымі рукамі і слядамі катаванняў. Змушка і некаторыя "ястрабкі" былі пахаваныя на гарадскіх могілках".

(З успамінаў былога начальніка Лідскага гараддзела міліцыі Князева 9.12.1958 г. ЛіХМ НВ 665).



Восенню 1944 г. "Федзька" - вырадак і садыст з гнойнымі павекамі - вывеў з дому ў Спаркаўшчыне Пятра Парфенчыка, быццам бы з мэтай дастаўкі ў польскае войска, і з паплечнікамі Звярынскім, Варонічам і Вайтовічам, зверскі здзекуючыся забілі хлопца ў зарасніку.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s 103).



"… Не ўдалося сувязной банды Зофіі, якая жыла ў Гярвяніцкім с/с на хутары каля чыгункі схіліць нас застацца ў яе на абед і за невыкананне задання, бандыты жорстка з ею расправіліся, забілі Зофію, яе дзяцей і спалілі хату.

(З успамінаў былога начальніка Лідскага гараддзела міліцыі Князева 9.12.1958г. ЛіХМ, НВ 665).



Падчас аблавы 6 лістапада 1944 г. загінуў Юзаф Бярцэвіч "Шымуковы" з в. Цябы. Бальшавік пасля затрымання злоўленых загадаў: "Рукі ўгору!" Зыгмунт Бярцэвіч падняў рукі, а Юзаф быў глухаваты і не пачуў каманды. Абодва не мелі зброі і не былі падобныя на падазроных. Салдат проста хацеў забіць.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s 103).



У 1944 годзе трое савецкіх салдат і старшыня Няцецкага с/с Верабей на машыне ехалі праз урочышча Ясінаўка. Былі абстраляны невядомымі. Салдаты загінулі і былі пахаваны ў вёсцы Табала… Праз нейкі час загінуўшых перазахавалі, пэўна перавезлі ў брацкую магілу ў в. Беліцу.

(К. Пасечнік. І людзі яго ўспомнілі. "Лідская газета", 1994.)



У Беліцы у снежні 1944 г. павешаны капрал Арміі Краёвай Антоні Кучынскі "Тыгрыс".

( Ziemia Lidzka. № 17, с.15).



20 снежня 1944 г. каля в. Ляснікі быў акружаны аддзел "Рагнера". 20 акаўцаў, у тым ліку і самога камандзіра забілі ў перастрэлцы. Быў цяжка паранены, але застаўся жывым 21-гадовы намеснік "Рагнера" Табота. Паказанні даваць рашуча адмовіўся, памёр праз некаторы час у шпіталі.

(Сямашка, 1994, с. 215).



У снежні 1944 г. у баі з войскамі НКУС забіты Часлаў Заянчкоўскі і група жаўнераў АК у в. Няцеч.

(Ziemia Lidzka. № 26-27 с.16).



Акт 1944 года, снежня, 3 дня …

Гэтага дня падчас чэкісцка-вайсковай аперацыі па ліквідацыі ў раёне хутара Ярэмічы Лідскага раёна штабу антысавецкай польскай паўстанцкай арганізацыі, пад назвай Арміі Краёвай, быў забіты кіраўнік аднаго са злучэнняў "Поўдзень" Заянчкоўскі Часлаў, імя па-бацьку не вызначана, па мянушцы "Рагнер".

(Ермаловіч, Жумар, 1994, с. 55).



2 лютага 1945 г. у чацвер а адзінаццатай гадзіне на пасляваенным рынку на вуглу сучасных вуліц Ленінскай і Ламаносава ў прысутнасці паўтары тысяч чалавек павешаны падпаручнік Арміі Краёвай Ежы Баклажэц ("Пазуркевіч"). Цела правісела на шыбеніцы тры дні.

("Ziemia Lidzka". 1995, № 16, с.8).



У сакавіку 1945 г., калі яшчэ ляжаў вадзяністы вясенні снег, была праведзена генеральная аблава, задзейнічана было мноства войскаў, праводзіліся ператрусы і правяраліся дакументы.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997, s. 90).



19 сакавіка 1945 г. у в. Клімовічы забіты старшыня Маламажэйкаўскага с/с Клімовіч Фёдар Філіпавіч, 1902 г.н.,

("Уперад", 1990 г., № 139).



1 красавіка ў Паддубна загінулі капітан Дабранраваў Н. А. з МУС СССР і адзін салдат.

"У Аддзел кадраў МУС СССР г. Масква. № 4/357 ад 3.11.1959г.



У дадатак да нашага № 4/269 ад 28 студзеня 1959 г. паведамляем, што ў архівах 1-га спецаддзела УУС Гарадзенскай вобласці намі знойдзены некаторыя дакументы, у якіх значыцца, што тав. Дабранраваў забіты 1-га красавіка 1945 г. падчас ліквідацыі банды "Лялюся". Дабранраваў быў камандзіраваны АК МУС СССР 14 снежня 1944 г. камандзіровачнае пасведчанне 3 А8713, партбілет № 3481449.

Сакратар партарганізацыі аддзела міліцыі Лідскага райсавета І. Алтунін.

(ЛіХМ, НВ 662).



У сакавіку-красавіку 1945 г. Вацак Карповіч з Гярвянік, Костак Нямера і Пётр Блажэвіч з Вялікага Сяла, а таксама Якуб Себасціянскі з Гудаў былі прыгавораны да смерці. Страчаны былі ў Лідзе, у турме пры вуліцы Сыракомлі (зараз Труханава) .

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997 s. 59).



У траўні 1945 г. у Казіміраве застрэліўся акружаны войскамі НКУС 19-гадовы акавец па мянушцы "Лялюсь".



Восенню 1945 г. (у сапраўднасці 20 траўня - В.С.) забілі старшыню с/с у Гярвяніках, які быў рускім (З.С. Кухароў - В.С.) . Паклікалі яго ў госці разам з усёй раднёю ў в. Кабыльнікі. Калі ён там з'явіўся, акружылі хату і ліквідавалі яго, жонку і маці, таксама сынка - яшчэ падшпарка. Целы схавалі ў кустах. Гэтае забойства мела прызнакі бандытызму. Пасля выяўлення целаў НКУС арыштавала тады 18 мужчын і хлопцаў з в. Кабыльнікі, Бянейкі і Пашунцы.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997 s. 61).



У чэрвені 1945 г. у памяшканні Фалькаўскага с/с група акаўцаў расстраляла інструктара Лідскага райкама партыі Падабеда.

(Сямашка 1994, с.221).



У 1945 г. на адным з хутароў в. Банцэвічы у хаце Баніфата Макоры аддзел С. Радзевіча ("Слон") расстраляў групу міліцыянераў.

"Нешта падобнае адбылося і з групай міліцыянераў, з васьмі чалавек, якія выконвалі аператыўнае заданне па пошуку ўзброенай групы Станіслава Радзевіча па мянушцы "Слон". Праблукалыя працяглы час па заснежаных палях і пералесках, абследавалі шэраг населеных пунктаў, стомленыя да знямогі, яны вечарам падышлі да аднаго з хутароў вёскі Банцэвічы і спыніліся на начлег ў Баніфата Макоры. Калі пасля вячэры разамлелыя ад цяпла і яды міліцыянеры пачалі драмаць, гаспадар выйшаў на двор. У яго ў хляве якраз і хавалася частка ўзброенай групы на чале з самім "Сланом". Ну а спрыту ў справе правядзення тэрактаў падручным Радзевіча не трэба было пазычаць. У выніку - усіх міліцыянераў расстралялі, трупы забітых па-звярынаму знявечылі, затым затапілі пад лёд ракі Дзітвы".

(Сямашка, 1994, с.222).



У 1945 г. тэргрупа Дурыса забіла 8 вайскоўцаў на хутары Астроўля, работніка міліцыі ў вёсцы Верх-Ліда.

(Сямашка, 1994, с. 223).



Восенню 1945 г. у Цябах падчас вячэры ўварваўся Дурас з паплечнікамі ў хату і дэманстратыўна за сталом застрэліў Яна Філіпчыка і таксама яго суседа Ігната Шэшку.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997 s. 104).



У траўні 1946 г. Міхаіл Дурас ноччу уварваўся з некалькімі паплечнікамі ў дом Петрыкоўскага ў в. Малейкаўшчына. Забіў Баляслава Петрыкоўскага, яго жонку, сына Томаша і дачку Геню. Сынка Эдка не было дома. Дурас чакаў да раніцы і давершыў зладзейства.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997 s. 65).



14 чэрвеня 1946 г. тэргрупа Дураса была акружана і ён, калі падбягаўшыя салдаты хацелі ўзяць яго жывым, выстраліў сабе ў галаву.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997 s. 105).



… актыўная ўдзельніца банды Стэфанія Тубялевіч, дагнаўшы ўцякаўшую ад бандытаў маладую дзяўчыну, што працавала фінансавым агентам, зубамі, як ваўчыца, перарагрызла ёй горла.

Гардон-Лялеўская ў адным з населеных пунктаў зачыніла ў лазні сям'ю з 5 чалавек і жывымі спаліла, прычым разам з маці і грудное дзіця.

Бандыты з банды Дураса пры знішчэнні сям'і старшыні Цвермскага с/с Кавальчука ў яго цяжарнай дачкі выдушылі плод, пасля чаго яе і ўсю сям'ю задушылі калючым дротам.

(В. Дзямідаў. Не пашкадавалі нікога бандыты. "Лідская газета", 1994).



Тэргрупа Букаткі на працягу 1946-1948гг. здзейсніла 20 тэрарыстычных актаў над савецкім актывам і мясцовым насельніцтвам, у выніку якіх забіта 4 старшыні с/с, спалена 2 с/с і абрабавана 2 крамы сельпо.

Невядома калі і пры якіх абставінах загінулі ўчастковыя ўпаўнаважаныя: Яромін Н. І. і Кушаль І. К.

Тэрарыст Хадыка з Няцечы забіты ў Бердаўскім с/с.

У студзені 1948 г. на хутары Чарнавусаў пад Рылаўцамі забіты два тэрарысты і адзін здаўся. "Пад вечар прышлі да нас 7 чалавек. Я ім паслала на падлозе. Перад сном прачыталі пацеры. Раніцай мой поіць каровы, глядзіць - ідуць сцежкай "саветы", а гэтыя, як агледзеліся, паляцелі. Аднаго каля студні забілі, другі ў рэчку ўваліўся. Высуне галаву - страляюць. Узялі яго жывым. Ён быў з Красноўцаў. Чацвёра ўцяклі. Адзін заставаўся ў хаце - выбіў шыбу і пайшоў на лес, забілі. Саветаў было 6 ці 7 чалавек з Нібушам, не многа. Белыя не адбіваліся. Майго павезлі, але потым адпусцілі".

( З успамінаў С. І. Чарнавус, 1915 г.н.).



Міхал Раман з Чэхаўцаў трапіў у турму, падчас следства выскачыў з акна другога паверху і разбіўся.

(Jozef Kordasz. Lida prawdziwa. Olsztyn, 1997 s. 77).



Яўмейчык (Яўнейка) 1927 г.н. акрамя Канаховіча забіў фінаганта і настаўніцу (Сіневіч?). Страляў у дырэктара школы, трапіў у настаўніцу. Атрымаў 25 гадоў, адсядзеў 10 і быў вызвалены па амністыі.

Ян Вадэйка, былы актыўны акавец "забіты таму, што вырашыў выйсці з падполля".

(Сямашка, 1994).



18 красавіка 1952 г. рэпрасаваны кулакі: Марыя Вінкель 1896 г.н. з в. Гярвянікі, Юліяна Каржанеўская 1892 г.н. з Ліды, Іван Лукашэвіч 1891 г.н. з Бярозаўкі, Раман Марчук са ст. Нёман, Ганна Рудзінская з Ліды; сем'і кулакоў: Бальцэвічы з в. Ерамеевічы - 5 чалавек, братоў Пятра і Уладзіміра Бельскіх з в. Сялец - 10 чалавек, Бічэлі з в. Дворышча - 4 чалавекі, Васілеўскія з в. Цяшкелі - 8, Зянон і Юзэфа Гяцэвічы з в. Дворышча, Галавач з в. Бялундзі - 10, Жамойдзік з в. Стокі - 5, Жук з Ліды - 3, Кліз з в. Істокі - 4, Марыя і Мелання Лінга з х. Ерамейчыкі, Мінец з в. Лазяны - 3, Арэхва з в. Качанова - 5, Руцкія з в. Радзівілаўцы - 3, Садохі з в. Марысева - 7, Ядвіга і Фелікс Сямак з в. Лайкаўшчына, Скавінскія з х. Капланаўшчыны - 4, Станіслаў і Вольга Сягла з Нікаўшчыны, Тананушка з в. Вангі - 3, Андрэй і Станіслава Хадыка з в. Няцеч, Шабронскія з в. Малэйкаўшчына - 5; сямейнікі кулакоў: Браніслава і Алена Банцэвічы з х. Дзітрыкі, Балондзь з Ліды - 4, Болтуць з в. Гуды - 5 чалавек, Вісмант з Ліды - 2, Галіноўскія з в. Чашэйкі - 5, Міхаіл Грос з в. Супраўшчына, Казакоўскія з в. Малэйкаўшчына - 5, Качаноўскія з в. Баровічы - 3, Мелання і Тарэса Лучко з Ліды, Мілюць з в. Баравічы - 4, Цазарыя і Стафанія Міхайловічы з в. Гімбуты, Міцкевічы з в. Гярвянікі - 2, Уладзіслаў Альшэўскі з в. Чаплічы, Панкевічы з в. Стокі - 5, Піпір з Ліды - 3, Размук з в. Канюшаны - 5, браты Сарэла з в. Мігуны - 3, Ірына і Эдмунд Сярко з Ліды, Стрыбуць з в. Плясавічы - 5, Стафанія Тубілевіч 1888 г.н. з в. Цяшкелі, Антон Ус 1896 г. н. з в. Марысева, Вера і Яраслаў Утко з Ліды, Яцэвіч з в. Ёткі - 4.

(ЛіХМ, НВ 2689).



Рэпрасаваныя і праз 40 год рэабілітаваныя 163 чалавекі ўзростам ад аднаго года да 64 гадоў, 30 старых і 32 дзіцяці. Поўны спіс рэпрасаваных у красавіку 1952 г. кулакоў і іх сямейнікаў пакуль невядомы.



"Я сам родам з вёскі Сцеркава. Мне тады (26 жніўня 1953 г.) было пяць гадоў. Пасвіў кароў разам з Рышардам Юнцом. Ён быў старэйшы за мяне на два гады.

Гэта было каля вёскі Татарцы, на скрыжаванні дарогі Сцеркава-Бердаўка і адгалінавання на Дакудава. Пад'ехала машына і высадзіла чатырох чалавек: афіцэра і траіх салдат. Па дарозе з боку Дакудава ішоў чалавек. Як яго затрымлівалі, я не бачыў. Пачулася страляніна. Чалавек перабег дарогу Ліда-Сцеркава-Бердаўка і пабег у кусты, у бок вёскі Сухвальняты. Калі падбеглі людзі, то афіцэр і два салдаты былі забітыя. Трэці салдат сядзеў на яблыні і быў паранены. Як было далей, я не бачыў. Старэйшыя сказалі гнаць кароў дадому. Афіцэр, як цяпер ужо вядома, меў прозвішча Стралкоўскі."

Станіслаў Карабан, жыхар г. Ліды.



У пачатку 1954 г. расстраляны Іван А. Грынцэвіч з в. Ёдкі.

26 красавіка 1954 г. у адной з калоній недалёка ад Нёмана забіты Вацлаў Озем - апошні тэрарыст на Лідчыне.



ЗАКЛЮЧЭННЕ

"Паводле наяўных звестак ад рук нацыяналістычнага падполля ў 1944 - 1952 г. г. на Гарадзеншчыне загінулі 774 чалавекі, з іх … у Лідскім раёне - 97… Гэтыя лічбы не ўлічваюць страт салдатаў і афіцэраў, якія загінулі смерцю храбрых у час правядзення чэкісцка-вайсковых аперацый"

(Сямашка, 1994, с. 237).



З'явілася магчымасць удакладніць колькасць загінуўшых і назваць іх прозвішчы. Гэта 5 афіцэраў Чырвонай Арміі, 2 афіцэры КДБ, 15 супрацоўнікаў НКУС, 29 чырвонаармейцаў, з якіх вядомы прозвішчы толькі траіх, 50 службоўцаў і 8 іх сямейнікаў, больш 30 "усходнікаў" з якіх вядомы прозвішчы семярых, 125 мірных сялян. Разам 265 чалавек. А таксама 40 жаўнераў Арміі Краёвай і, відавочна, што гэта не ўсё.




МАРТЫРАЛОГ АХВЯРАЎ

Афіцэры Чырвонай Арміі-5:

Банцэвіч Міхаіл Томашавіч (?-лета 1944) - афіцэр, католік, ураджэнец в. Бярнуці, да вайны працаваў на чыгуначным вакзале.

Парашкоў (?-23.08.1944) - ст.лейтэнант в/ч 03350.

Кандакоў (? - 23.08.1944) - ст. лейтэнант в/ч 03350.

Кругляк Леанід Аляксандравіч (1918-27.11.1944) - лейтэнант, нарадзіўся ў в. Чыткон Забайкальскай вобл.

Кіпко Іван Рыгоравіч (1923 - 27.02.1945) - лейтэнант, камандзір звязу 105 памежпалка войскаў НКУС. Нарадзіўся ў в. Верхні Такмак Чарнігаўскага раёна Запарожскай вобласці. Скончыў 7 класаў у в. Замосце Чарнігаўскага р-на, Крыварожскі горны тэхнікум у 1941 г., вайсковую вучэльню ў 1942 г., апошні адрас п/п 29130 "С".



Афіцэры КДБ-2:

Наскоў Іван Міхайлавіч (18.09.1911г. - 15.12.1948г.)-лейтэнант, ст. оперупаўнаважаны Лідскага аддзелу КДБ. Нарадзіўся ў в. Ключнікава Яраслаўскай вобласці. Пахаваны на праваслаўных могілках па вул.Савецкай. Яго імем названа вуліца ў Лідзе.

Стралкоўскі Андрэй Емяльянавіч (18.02.1917 г. - 26.08.1953г.) - капітан. Нарадзіўся ў в. Стралкоўцы Барысаўскага раёна. Яго імем названа вуліца ў Лідзе.

8 ліпеня 1968 г. на будынку гарадскога аддзела Камітэта дзяржаўнай бяспекі па вул. 7 лістапада-1 была ўстаноўлена мемарыяльная дошка загінуўшым супрацоўнікам. "У перыяд станаўлення Савецкай улады на Лідчыне ад рук бандытаў загінулі чэкісты Лідскага гараддзела КДБ лейтэнант Наскоў Іван Міхайлавіч 15 снежня 1948 г., капітан Стралкоўскі Андрэй Емяльянавіч 25 жніўня 1953 года. Вечная слава вам, нашы баявыя таварышы". Цяпер знятая.



Супрацоўнікі НКУС - 15:

Усцінаў Рыгор (? - 8.10.1944) - участковы ўпаўнаважаны міліцыі Мытскага с/с.

Змушко (? - зіма 1944) - участковы Запольскага с/с.

Сідар Пётр Сямёнавіч (? - 5.12.1944) - міліцыянер райміліцыі (Лідскага гараддзела міліцыі), жыхар в. Пятры. Пісар Пётр Ільіч (1922 - 23.01.1945) - участковы ўпаўнаважаны.

Кірбіжэкаў (Курбаджэкаў, Кіржыбекаў) Аляксандр Максімавіч (1911 - 23.01. 1945) - участковы ўпаўнаважаны.

Дабранраваў Мікалай Аляксандравіч (? - 1.04.1945) - капітан НКУС СССР.

Дубнік (? - 23.05.1945) - міліцыянер Тракельскага ці Гярвянікскага с/с.

Камандышка Георгі Яўхімавіч (1925 - 20.08. 1945) - участковы ўпаўнаважаны аддзела міліцыі Лідскага ГА НКУС. Нарадзіўся ў в. Андрэйчыкі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, беларус, адукацыя 8 класаў, партызан у 1942 - 1944 г.г., у міліцыі з 18 чэрвеня 1944 г. У Ліду прыехаў з Віцебскай воласці 20.10.1944 г. 20 траўня 1945 г. прадстаўлены да звання старшыны міліцыі.

Пліска Мікалай Уладзіміравіч (1925 - 20.08.1945) - участковы ўпаўнаважаны ад. міліцыі Лідскага ГА НКУС. Нарадзіўся ў в. Радзігоша Карэліцкага раёна, беларус, член УЛКСМ, адукацыя 4 класы, партызан, у органах міліцыі з 27 ліпеня 1944 г. 3 красавіка 1945 г. - участковы ўпаўнаважаны. 20 траўня 1945 г. прадстаўлены да звання старшыны міліцыі.

Касач Уладзімір Міхайлавіч (1923 - 16.02.1946) - участковы ўпаўнаважаны з в. Дворышчы, беларус.

Лапата Мікалай Аляксандравіч (1909 - 16.02. 1946) - участковы ўпаўнаважаны з в. Дворышчы, беларус.

Угрумаў Фёдар Захаравіч (1916 - 14.01.1948) - участковы ўпаўнаважаны Лідскага ГА НКУС. Нарадзіўся ў в. Бузулук Чкалаўскай вобл., рускі, адукацыя 7 класаў, жанаты.

Яромін Н.І.

Кушаль Іосіф Кандратавіч - малодшы лейтэнант міліцыі (з 1.07. 1946), участковы ўпаўнаважаны Лідскага гараддзела міліцыі НКУС ( з 31.07.1944г.) партызан аддзела "За Савецкую Беларусь" брыгады імя Кірава (з 6 траўня па 25 ліпеня 1944 г.).

Кірылаў Аляксей Кірсанцевіч (5.03.1921 - 8.08.1951) - участковы ўпаўнаважаны, малодшы лейтэнант міліцыі.

6 верасня 1967 г. на будынку па вул. Перамогі, 36 была ўстаноўлена мемарыяльная дошка супрацоўнікам міліцыі.

У спісе загінуўшых 11 чалавек, у нашым спісе 15 чалавек, адсутнічаюць чатыры міліцыянеры: Усцінаў Рыгор, Змушка, Сідар Пётр Сямёнавіч, Дубнік.



Чырвонаармейцы - 29 чалавек:

Два невядомыя байцы, забітыя ў жніўні 1944 г. у в. Осава Няцецкага с/с.

Анашкевіч Сцяпан з в. Яманты - партызан аддзела "Іскра", чырвонаармеец, забіты восенню 1944 г.

Тры невядомыя салдаты, забітыя 5 верасня 1944 г. у в. Сліжы Цвермскага с/с.

Невядомы баец, забіты 10 верасня 1944 г. у в. Парачаны Радзівонішскага с/с.

Два невядомыя байцы, прапалі без вестак 25 верасня 1944 г. у Ганчарскім с/с.

Невядомы баец, забіты ў верасні 1944 г. у ф. Дылева Гярянікскага с/с.

Два невядомыя вайскоўцы, забітыя ў кастрычніку-лістападзе 1944 г.

Тры невядомыя салдаты, забітыя ў урочышчы Ясінаўка 27 лістапада 1944 г.

Восем вайскоўцаў, забітых на хутары Астроўля (на адным з хутароў в. Банцавічы) ў 1945 г.

Невядомы салдат, забіты 1 красавіка 1945 г. у в. Паддубна.

Валянскі Іван - чырвонаармеец 31 запаснога стралковага палка, забіты ў канцы жніўня 1945 г.

Два невядомыя чырвонаармейцы, забітыя 25 снежня 1945 г. у в. Тубілавічы Аполінскага с/с.

Сяржант Якаўлеў і невядомы салдат, забітыя 26 жніўня 1953 г.

Старшыні сельсаветаў - 16 чал.:

Атоўка Віктар Валяр'янавіч - старшыня Аполінскага с/с, прапаў без вестак 23.08.1944 г.

Самсонін Іван Канстанцінавіч - старшыня Гярвянікскага с/с, прапаў без вестак 1.10.1944 г.

Залужны Леанід Феліксавіч - старшыня Бердаўскага с/с, забіты ў ноч з 25 на 26. 10.1944 г.

Лукашэвіч Аляксандр Барысавіч, 1902 г.н. - старшыня Няцецкага с/с, жыхар в. Табала, беларус, адукацыя 5 класаў, у 1940-1941г.г. рахункавод у калгасе "Камсамолец", забіты 6.11. 1944 г.

Гівайка Аляксандр Кузьміч - старшыня Тракельскага с/с, забіты ў ноч з 20 на 21.12.1944 г.

Балыкін Фёдар Міхайлавіч - старшыня Дубровенскага с/с, падпольшчык, партызан аддзела "Іскра" (1942-1944), прапаў без вестак 22.12.1944 г.

Аркатаў Емяльян Сямёнавіч - старшыня Запольскага с/с, вывезены ў невядомым кірунку 14.01.1945 г.

Клімовіч Фёдар Філіпавіч, 1902 г. н. - старшыня Маламажэйкаўскага с/с, забіты 19.03.1945г.

Ляўкоў Аляксандр Пракопавіч - старшыня Тракельскага с/с, забіты 21.04.1945 г.

Кухараў Зміцер Канстанцінавіч, 1922 г.н. - старшыня Гярвенскага с/с, беларус, прыбыў у Лідскі раён у лістападзе 1944 г., забіты 20.05.1945 г.

Сафонаў Іван Селіверстравіч - старшыня Тракельскага с/с (раней Гярвянікскага с/с), забіты 23.05. 1945 г.

Кавальчук Васіль Фёдаравіч, 1890 г.н. - старшыня Цвермскага с/с, ураджэнец в. Яманты, беларус, замучаны 23. 09. 1946 г.

Старасцін Іван Сцяпанавіч -- старшыня Мытскага с/с, забіты 5. 11 1946 г.

Навуменка -- старшыня Цвермскага с/с, член УКП(б), забіты ў кастрычніку 1946 г.

Мамаеў Апалінары Аляксеевіч, 1917 г. н. -- старшыня Цвермскага с/с, ураджэнец в. Мядзведкава Калінінскай вобл., рускі, адукацыя 7 класаў, жанаты, 3 дзяцей, забіты 17.04.1948 г.

Канаховіч Міхаіл Іванавіч (4.11.1900 - 6.06.1948) - старшыня Мытскага с/с - ураджэнец в. Рэпнікі, беларус, жанаты, 3 дзяцей. Закончыў 4-х класную сельскую навучальню і Лідскую двухкласную прыходскую навучальню (1914). Парабак, памочнік каваля, старшыня Меераўскага камітэта беднаты (1939), работнік міліцыі (1940), з сакавіка 1944 г. партызан аддзела "За Савецкую Беларусь". Пасля вайны старшыня Меераўскага, затым Мытскага сельсавета. Выбіраўся дэпутатам райсавета па Мытскай (1948) і Тарноўскай акругах. Узнагароджаны медалём "За самаадданую працу ў ВАВ 1941-1945 г. г."



Службоўцы - 34 чал.:

Варфаламееў В.К. (? - 27.08.1945) - інструктар Лідскага райкама партыі.

Васілец Антон Матвеевіч (1897 - 16.08.1948) - агент Гярвянінскага с/с, ураджэнец г. Ліда, паляк.

Гінзбург Цале Шлёмавіч (? - 5.09.1944) - загадчык нарыхтканторы Белфутра, яўрэй.

Гінцэвіч Іосіф Дамініёнавіч (? - 24.08.1944) - дарожны майстар.

Грабар (? - 19.04.1945) - інструктар РК КП(б)Б.

Гужлоўская Ірына - сакратар Крупаўскага с/с і агент па нарыхтоўках забітая ў 1948 ці 1949 г.

Даўкшас Уладзімір Канстанцінавіч (1909 - 30.08.1944) - фінагент РайФО, паляк.

Дзягілеў (? - лета 1950) - агент упаўнаважаны па Трацякоўскаму с/с.

Завадскі (? - 5.05.1945) - кіраўнік міжрайбазы Белсадавінагародніна.

Замковы Міхаіл Шлёмавіч (? - 18.10.1944) - падаткавы інспектар РайФО, яўрэй, партызан.

Капчэўская Ядвіга (? - 5.05.1945) - рахункавод Фалькаўскага с/с.

Капчэўскі Пётр (? - 5.05.1945) - фінагент РайФО.

Карповіч Канстанцін Васільевіч (1915 - 30.08.1944) -- райінспектар ЦСУ, беларус, кандыдат у члены КП(б)Б.

Кенць Н. (? - 20.08.1944) - агент РайФО.

Кіеня Яўген Арцёмавіч (1916 - 17.04.1948) - ст. падаткавы інспектар Лідскага РайФО, ураджэнец в. Пудзіна Наваградскага раёна, беларус, член УЛКСМ, адукацыя 7 класаў.

Максіменка Т.І. (? - 27.08.1945) - адказны работнік апарата ЦК КП(б)Б.

Мальцава Надзея Герасімаўна (1914 - 30.08.1944) - сакратар Гярвянікскага с/с, руская.

Марчук Васіль Міхайлавіч (1905 - 19.08.1947) - дзежурны па вакзалу, жыхар г. Ліды з 1946г. Нарадзіўся ў в. Сухадолы Бераставіцкага павету Гарадзенскай губерні. У 1915 г. сям'я эвакуявалася ў Улан-Удэ. У 1925 г. уступіў у камсамол, у 1928 г. - у партыю. Закончыў Савпартшколу, працаваў у Бурат-Мангольскім абкаме партыі. У 1941-1945 г.г. у шэрагах Чырвонай Арміі. Узнагароджаны медалём.

Міхайлава Зінаіда Іосіфаўна (? - 20.05.1945) - заг. хаты-чытальні Гярвянікскага с/с.

Міневіч Ізраіль Рафаілавіч (1904 - 30.08.1944) - заг. гандльаддзелу Райспажыўсаюзу, яўрэй.

Мусаткін Юры Іванавіч (1920 - 30.08.1944) - кіраўнік міжрайбазай Маслапрома, рускі, кандыдат у члены КП(б)Б.

Мікалайчык Міхаіл Міхайлавіч (? - 6.11.1946) нам. старшыні Мытскага с/с.

Навіцкі Васіль Фёдаравіч (? - 20.03.1945) з в. Більтаўцы, рахункавод Радзівонішскага с/с.

Падабед (? - чэрвень 1945) - інструктар Лідскага райкама партыі.

Слінгава Антаніна Афанассеўна (? - 7.10.1944) - фінагент РайФО пры Мейраўскім с/с, руская з Ржэва.

Смірнова Антаніна Іосіфаўна (? - 20.05.1945) -сакратар Гярвянікскага с/с.

Смірнова (? - 23.05.1945) - прыбіральшчыца Тракельскага с/с.

Сцепаненка Пётр Рыгоравіч (? - 17.04.1948) - падаткавы інспектар Райфінаддзела.

Тарасаў (? - 10.09.1948) - работнік Міністэрства нарыхтовак.

Фамін Васіль Іванавіч (? - 23.08.1944) - старшыня сельпо.

Чайка Альфонс Осіпавіч (? - 18.10.1944) - падаткавы агент РайФО.

Шагун Раймонд Іосіфавіч (? - 29.08.1945) - сакратар Запольскага с/с.

Шот Пётр (? - 06.1953) - старшыня калгаса.

Юрша Іван Мікалаевіч (? - 22.08.1944) - кіраўнік падсобнай гаспадаркі цвікавога завода (Сельгасмашзавода №1).

Сямейнікі службоўцаў - 8 чал.:

Смірнова (? - 20.05.1945).

Кавальчук Ганна Андрэеўна (1896 - 23.09.1946) - беларуска.

Кавальчук Віктар Васільевіч (1932 - 23.09.1946) .

Кавальчук Іван Васільевіч (1932 - 23.09.1946) .

Свірыдава Ганна Васільеўна (1924 - 23.09.1946) - беларуска, цяжарная.

Чайка: жонка і сын А. О. Чайкі - падаткавага інспектара РайФО, забіты ў ноч з 12 на 13. 09.1944 г.

Залужны (? - 26.10.1944) - сын Л. Ф. Залужнага.

Сяляне - 125 чалавек:

Алюбаровічы - сям'я: муж, жонка, сын, забітыя 11.07.1944 г.

Анашкевіч Косця (? - восень 1944) з в. Яманты.

Бей Станіслаў Станіслававіч (1912 - 23.09.1946) упаўнаважаны в. Брындзіняты.

Багдзевіч Адам Іванавіч (? - 24.01.1945) з в. Сцеркава, актывіст.

Багдзевіч Леанарда Адамаўна (? - 24.01.1945) з в. Сцеркава.

Богін Канстанцін Іосіфавіч (? - 24.01.1945) з в. Сцеркава, актывіст.

Барко Адам (1903 - 2.11.1944) з в. Левашы.

Буель (? - 27.11.1944) з в. Агароднікі Фалькаўскага с/с.

Буяк Вячаслаў Антонавіч (1927-1945) з в. Ганцавічы.

Буяк Іван Антонавіч (1922 -1945) з в. Ганцавічы.

Вайтовіч Іосіф Міхайлавіч, яго жонка і сын.

Гагалушка Аляксей (? - 2.09.1944) з в. Пагоцішкі (Палоцішкі) Радзівонішскага с/с.

Гагалушка Вольга (? - 2.09.1944) з в. Пагоцішкі (Палоцішкі) Радзівонішскага с/с.

Гарбачоў Андрэй (? - 2.11.1944) з в. Сліжы.

Гарбіна Васіль Усцінавіч (1920-1946) з в. Вялікае Сяло Голдаўскага с/с.

Горкі Арсені Іванавіч (? - 12.07.1945) - мельнік з в. Левашы Цвермскага с/с.

Дула Іван, Дула Іосіф, Дула Марыя з в. Дылева, забітыя 7. 10. 1944 г. з в. Дылева.

(? - 7.10.1944) з в. Дылева.

Дзяк (? - 20.12.1944) - упаўнаважаны в. Сухвальня Дубровенскага с/с.

Залеская Кацярына Усцінаўна (? - 14.01.1945) з в. Навіцкія -2.

Ігнатовіч Уладзімір (1912 - 2.11.1944) - загадчык млына з в. Левашы.

Ігнатовіч Надзея Іванаўна (1902 - 12.07.1949) з в. Сліжы.

Казак Антаніна Іванаўна (1900-1945) з в. Ганцавічы.

Камянецкі Васіль Адамавіч (? - 20.01.1945) з в. Ляшчынаўка, дэпутат Ольжаўскага с/с.

Кенць Вера Усцінаўна (? - 22.12.1944) з в. Навіцкія-2, камсамолка, былая работніца РайФО.

Кенць Сафія Якубаўна (? - 14.01.1945) з в. Навіцкія -2.

Казлоўскі Іван Адамавіч (? - 2.12.1944) з в. Шаўдзюкі Аполінскага с/с.

Казлоўская Марыя (? - 2.12.1944) з в. Шаўдзюкі Аполінскага с/с.

Казлоўская ? Іванаўна (1937 - 2.12.1944) з в. Шаўдзюкі Аполінскага с/с.

Казлоўскі Франц Іванавіч (? - 2.12.1944) з в. Шаўдзюкі Аполінскага с/с.

Каламыцкі Іван Аляксандравіч (1898-1945) з в. Ганцавічы.

Каламыцкая Вольга (1877-1945) з в. Ганцавічы.

Каламыцкая Сафія Фадзееўна (1896-1945) з в. Ганцавічы.

Капачэль Іосіф Іосіфавіч (1906 - 7.01.1945) - упаўнаважаны в. Капачэлі Дубровенскага с/с.

Карней Уладзімір Ільіч (1911-1948) з в. Леснікі, дэпутат Маламажэйкаўскага с/с.

Круглы Баляслаў Паўлавіч (1892 - 23.12.1944) з в. Дубчаны - дэпутат Ольжаўскага с/с, паляк.

Кучынскі Кароль (? - 5.05.1945) з в. Шайбакі - упаўнаважаны па пазыцы.

Лабандзеўскі Сцяпан Пятровіч (? - 13.01.1945) з Трацякоўскага с/с.

Лукашэвіч Іван Іванавіч (1920 -1945) з в. Парачаны.

Лыскаўка Міхаіл (? - 10.1944) з в. Гярвянікі.

Марцінкевіч Станіслава (? - 24.01.1945) з в. Сцеркава, актывістка.

Макарэвіч Аляксандр (? - 26.02.1945) з в. Навасады Фалькаўскага с/с.

Макарэвіч Валянціна Іосіфаўна (1928-1944) з в. Навасады.

Макарэвіч Лідзія Іосіфаўна (1924-1944) з в. Навасады.

Макарэвіч Мікалай (? - 26.02.1945) з в. Навасады.

Макарэвіч Паўліна (? - 1944) з в. Навасады.

Макарэвіч Яніна Іосіфаўна (1918-1944) з в. Навасады.

Мацюк Вікенці Андрэевіч (1907-1948) з в. Малышы, агент пры Голдаўскім с/с.

Міхайловіч Іван Юстынавіч (1927 - 23.01.1945) з в. Мікулічы Бердаўскага с/с.

Мурын Георгі Іосіфавіч 1910 г.н., ураджэнец в. Пескі Лідскага раёна.

Мысько Б. (Місько П.) (? - 27.08.1944) - упаўнаважаны в. Парачаны.

Парфёнчык Пётр (? - восень 1944) з в. Споркаўшчына.

Пашын Леанід (? - 8.04.1945), актывіст Тракельскага с/с.

Петрыкоўскі Баляслаў і яго жонка з в. Малэйкаўшчына, забітыя ў траўні 1946 г.

Петрыкоўскі Томаш, Петрыкоўскі Эдзік, Петрыкоўская Геня з в. Малэйкаўшчына, забітыя ў траўні 1946) .

Півута Міхаіл Сяргеевіч (? - 12.07.1945) з в. Воўкаўцы Бердаўскага с/с.

Паварга Мікалай Пятровіч (1901-1948) з в. Феліксава - дэпутат Маламажэйкаўскага с/с.

Прэлік (Гарэлік) Іван (? - 29.10.1944) - дэпутат в. Пашунцы Гярвянікскага с/с.

Радзівон Валянціна Георгіеўна (? - 14.01.1945) з в. Навіцкія-2

Рахман Аляксандр Іосіфавіч (? - 1945) з в. Ганцавічы.

Рахман Стафанія Фадзееўна (1896-1945) з в. Ганцавічы.

Роман Міхаіл з Чэхаўцаў.

Руцкая (? - 17.01.1945) з в. Сліжы Цвермскага с/с.

Рыбак А.Н. (? - 25.12.1944) з в. Дакудава, міліцыянер сельскай міліцыі (ахоўнік).

Серафімовіч Казімір Іванавіч (? - 27.09.1948) прадавец крамы в. Серафіны.

Сакалоўскі Якуб Я., Сакалоўскі Міхаіл Я. з в. Сучкі (Суцкі), забітыя 29. 10. 1944 г.

Стрыбуць Баляслаў Іванавіч (1903 - 23.09.1946) упаўнаважаны в. Плясовічы.

Стрыбуць Пётр з Малэйкаўшчыны.

Тулай - 6 чалавек, сям'я з в. Харужаўцы з дзецьмі ва ўзросце ад 2 месяцаў да 12 гадоў, забітыя 30 траўня 1945 г.

Філіпчык Іван (? - восень 1945) з в. Цябы.

Францава (1860 - 14.03.1945) з хут. Бельскія Запольскага с/с.

Францава (каля 1895 - 14.03.1945) з хут. Бельскія.

Францаў (1928 - 14.03.1945) з хут. Бельскія.

Хітрун Марыя (? - 5.05.1945) з в. Шайбакі.

Хоміч Эмілія Станіславаўна (? - 11.07.1944).

Хоміч Іван Казіміравіч (? - 11.07.1944).

Хоміч Барыс Казіміравіч (? - 11.07.1944).

Хруль Эдвард (1920 - 2.11.1944) з в. Левашы.

Царэвіч Сямён (? - 22.04.1948) з в. Табола Няцецкага с/с, вартаўнік крамы.

Чыжык Віктар (? - 26.02.1945) з в. Навасады Фалькаўскага с/с.

Шэўчык Адам Іванавіч (1929 - 10.04.1945) з в. Рапейкі.

Шэўчык Іван (? - 10.04.1945) дэпутат в. Рапейкі Запольскага с/с.

Шэўчык Іван Іванавіч (1922 - 10.04.1945) з в. Рапейкі.

Шэўчык Станіслаў Іванавіч (1931 - 10.04.1945) з в. Рапейкі.

Шэшка Ігнат (? - восень 1945) з в. Цябы.

Шыкас Осіп Адамавіч (1882 - 1.07.1945) з в. Заполле Запольскага с/с.

Шыкас Марыя Вікенцеўна (1888 - 1.07.1945) з в. Заполле Запольскага с/с.

Шыкас Марыя Осіпаўна (1910 - 1.07.1945) з в. Заполле Запольскага с/с.

Шыкас Станіслава Осіпаўна (1920 - 1.07. 1945) з в. Заполле Запольскага с/с.

Шыкас Ганна Осіпаўна (1924 - 1.07.1945) з в. Заполле Запольскага с/с.

Шыкас Канстанцін Осіпавіч (1930 - 1.07.1945) з в. Заполле Запольскага с/с.

Шыш Антон Юр'евіч (? - 26.02.1945) з в. Далекія Ольжаўскага с/с, рабочы 8 дыстанцыі каляі.

Шыш Георгі Канстанцінавіч (? - 26.02.1945) з в. Далекія Ольжаўскага с/с.

Шмарук Уладзімір і яго дачка з в. Дакудава, забітыя летам 1944 г.

Ярмак Станіслаў Мартынавіч (1901 - 26.09.1944) з в. Палубнікі, паляк.

Ясюкайціс (? - 1947) з в. Пескаўцы.

Невядомая жанчына з в. Дуброўня (? - 17.10.1944).

Трое невядомых з г. Ліды, якія жылі ў в. Пашунцы - забітыя 29.10.1944г.

Невядомы, расстраляны ў в. Клюкавічы у кастрычніку-лістападзе 1944 г.

Невядомы дэпутат і яго жонка з в. Юравічы Цвермскага с/с, забітыя 4 лістапада 1944 г.

Двое невядомых з в. Меляшы Цвермскага с/с, актывісты, забітыя ў ноч з 13 на 14 лістапада 1944 г.

Невядомы з в. Дзітрыкі Фалькаўскага с/с, павешаны 27 лістапада 1944 г.

Непазнаная жанчына (? - 1.03.1945), знойдзена паміж в. Пяцюлеўцы і Гарні Траццякоўскага с/с.

Невядомая Стася (? - 8.04.1945) актывістка Тракельскага с/с.

Невядомая Сафія і яе дзеці з хутара ў Гярвянікскім с/с.

Невядомы калгасны брыгадзір, забіты Мурыным.



Усходнікі - 31 чалавек:

Громава Кацярына Іванаўна (? - 7.10.1944).

Громава Зінаіда (1931 - 7.10.1944).

Марціноўскі (? - 9.10.1944) - актывіст - усходнік з маёнтка Скаўронішкі.

Трое невядомых мужчын і адна жанчына, расстраляныя ў в. Вялікія Рэксці ў сакавіку 1945г.

23 чалавекі, у тым ліку 4 дзяцей, забітых тэргрупай Тыркіна і даказаных у судовых паседжаннях, з іх вядомы Ганна і Каця Трусавы і Барыс Піменаў.

Старавойтаў Аляксандр - гуртавы рабочы, забіты ў канцы жніўня 1945 г.



Жаўнеры АК і тэрарысты - 42 чалавекі:

"Рыч", забіты 13.10.1944 г. каля в. Рылаўцы.

Дармага Казімір "Воўк" - капраль, камендант "пляцоўкі" АК, забіты восенню 1944 г.

Шамрэй Эдуард - смяртэльна паранены у 1944 г. у Жырмунах.

Стрыбуць Пётр - забіты восенню 1944 г.

Бярцэвіч Юзаф "Шымуковы" (? - 6.11.1944) з в. Цябы.

Кучынскі Антоні "Тыгрыс" - капраль АК, павешаны ў Беліцы ў снежні 1944 г.

Заянчкоўскі Часлаў "Рагнер" - камандзір ІУ батальёна 77 палка АК, забіты 3 снежня каля хутара Ярэмічы.

Табота - намеснік "Рагнера", сканаў ад цяжкіх ранаў у шпіталі ў снежні 1944 г.

20 жаўнераў - забітыя ў перастрэлцы ў снежні 1944 г. каля хутара Ярэмічы.

Баклажэц Ежы "Пазуркевіч" - падпаручнік АК, павешаны 2 лютага 1945 г. у Лідзе.

Карповіч Вацак з Гервянік - страчаны ў Лідскай турме ў красавіку 1945 г.

Нямера Канстанцін з Вялікага Сяла - страчаны ў Лідскай турме ў красавіку 1945г.

Блажэвіч Пётр з Вялікага Сяла - страчаны ў Лідскай турме ў красавіку 1945 г.

Себасціянскі Януш з Гудаў - страчаны ў Лідскай турме ў красавіку 1945 г.

Янчэўскі Уладзіслаў "Лялюсь", 1926 г.н. - застрэліўся ў траўні 1945 г. у ф. Казімірава.

Хадыка з Няцечы - забіты ў Бердаўскім с/с.

Вадэйка Ян - забіты.

Дурас Міхал з Колышак - забіты 14 чэрвеня 1946 г.

Букатка І. А. з Крупава і яго тэргрупа - старшыня Аполінскага с/с у 1944-1945 г.г., камандзір тэргрупы ў 1946-1948 г.г., забітыя 26.03.1948 г.

Два невядомыя, забітыя на хутары пад Рылаўцамі ў студзені 1948 г.

Грынцэвіч Іван А. з в. Ёдкі - расстраляны ў пачатку 1954 г.

Озем Вацлаў - забіты 26 красавіка 1954 г.



У ІУ батальёне 77 пяхотнага палка Арміі Краёвай летам 1944 г. паводле штату налічвалася 800 чалавек. Згодна са звесткамі УМДБ з 1944 г. па 1954 г. у Гарадзенскай вобласці арыштавана 4342 "нацыяналісты", з іх 3733 - "польскія нацыяналісты". У пачатку студзеня 1954 г. на тэрыторыі вобласці жыло 3500 былых удзельнікаў нацыяналістычнага падполля, сувязных і памагатых.

(Ермаловіч, Жумар, 1994, с. 100).


На тэрыторыі Лідскага раёна дзейнічала 15 тэргрупаў колькасцю ад 10 да 60 чалавек. Колькасць загінуўшых чальцоў АК невядомая. Архівы КДБ, у якіх гэтыя звесткі захоўваюцца, пакуль яшчэ недаступныя.


Сабраныя матэрыялы дастаткова падрабязна асвятляюць прамежак часу са жніўня 1944 па травень 1945 г. Ліпень 1944 г. і час пасля 1 ліпеня 1945 г. асветлены фрагментарна. Агульная колькасць забітых, павешаных, расстраляных, замучаных - 307 чалавек. За другое паўгоддзе 1944 г. загінулі 124 чалавекі, за першае паўгоддзе 1945г. - 105, за другое паўгоддзе 1945 г. -- 19, за 1946 г. - 19, за 1947 -2, за 1948 г. - 15, за 1949 г. - 2, за 1950 г. - 1, за 1951 г. - 1, за 1953 г. - 4, за 1954 г. - 2. 13 чалавек датамі смерці не абазначаны. За першы пасляваенны год савецкай улады (ліпень 1944 - чэрвень 1945 г.) загінулі 229 чалавек, штомесячна пазбаўляліся жыцця 19 чалавек. Пасля ліквідацыі штаба "Рагнера" ў снежні 1944 г. плынь ахвяраў паменшылася, але ў траўні 1945 г. (19 забітых) - чэрвені 1945 г. (24 забітых) зноў павялічылася. Сярод забітых 42 жанчыны.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX