Вярнуцца: Вайсковая гісторыя

Даклад гаўляйтэру Беларусі Вільгельму Куба


Дадана: 31.07.2002,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 15.



Даклад Лідскага гэбітскамісара маёра Ханвега гаўляйтэру Беларусі Вільгельму Куба пра стан спраў у акрузе"Ліда" на нарадзе ў Менску 8 красавіка 1943 г.

Шаноўныя чытачы.

Да гэтага часу, чытаючы пра Вялікую Айчынную вайну, вы атрымоўвалі інфармацыю з пункту гледжання савецкага боку, тутэйшага насельніцтва, партызан, нават жаўнераў Беларускай краёвай абароны. Сёння мы маем магчымасць падаць невялікі аб'ём інфармацыі ад нямецкага боку. Старшыня Гарадзенскай краязнаўчай асацыяцыі прафесар Андрэй Майсеёнак перадаў у рэдакцыю "Лідскага летапісца" даклад Лідскага акруговага камісара (Gebietskommissar) маёра Ханвега аб стане спраў у акрузе, зроблены 8 красавіка 1943 г у Менску на нарадзе ў гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Куба. Das Gebiet у нямецкай мове можа абазначаць вобласць, раён, акруга. Паколькі ў большасці гістарычных крыніц das Gebiet перакладаюць, як акруга, то і мы спынімся на гэтым слове, тады частку гэтай акругі der Kreis будзем перакладаць, як раён.


Менск, 8 красавіка 1943 г. Час: 16.45

(Працяг паседжання акруговых камісараў)

Акруговы камісар Ханвег у Лідзе. (Gebietskommissar Hanweg in Lida)


На тэрыторыі акругі Ліда насельніцтва складаецца з
76 немцаў,
66657 беларусаў,
192474 палякаў,
2963 літоўцаў,
225 украінцаў,
531 татарына,
рэшта 4419 яўрэяў,
268 чалавек розных нацянальнасцяў.
Усяго: 270570.

У маёй акрузе на аснове названых лічбаў больш за ўсё прадстаўлены палякі. Такім чынам няма нічога дзіўнага ў тым, што ў маёй акрузе сёння ва ўсіх галінах кіравання палякі маюць пераважную большасць. З сённяшняга дня і да заўтра немагчыма перастаноўка ў кіраўніцтве беларусаў заміж палякаў. На працягу маёй дзейнасці на важнейшых месцах палякі адхі-ляюцца, а беларусы прызначаюцца. Польскія школы ў сваёй большасці зачынены, беларускія школы з беларускімі настаўнікамі пачалі працу.

На сёння становіцца прыкметным моцны супраціў польскіх актыўных сілаў, які праяўляецца ў адкрытых нападах на беларускіх службоўцаў кіраўніцтва. Я згадваю тут асаблівае злоўжыванне ўладаю ў адносінах бургамістраў, суддзяў і так далей польскіх каманд аховы, і я павінен у гэтым выпадку запатрабаваць у гаўляйтара, каб тут адбылася змена становішча. Падышлі да таго, што партызаны і бандыты, якія атабарыліся ў раёне, знайходзілі да гэтага часу найбольшую падтрымку менавіта ў раёнах пражы-вання беларускага насельніцтва. Калі нават іх месцахнаходжанне змянілася, то безумоўна ўстаноўлена, што прыток у банды ішоў мацней за ўсё з гэтых частак акругі.

У супрацьлегласць да ўсіх іншых акругаў Беларусі ў акрузе г. Ліды адносна падзей у іншых акругах на працягу 1942 г. было спакойна. Банды, якія выступілі, былі раз'яднаныя, і можна было доказна ўстанавіць, што гэта былі большай часткай дробныя групы з Наваградка і Слоніма, якія пранікалі ў маю акругу цераз Мемель (Нёман) на поўнач.

У апошнія месяцы праведзеныя акцыі ў астатніх акругах пацягнулі тут таксама істотную перады-слакацыю. Ёсць тры асноўныя часткі (раёны) акругі, у якіх сёння партызаны працуюць актыўней за ўсё. Усход маёй акругі, які мяжуе з Налібоцкай пушчай, затым рух уздоўж усёй паўднёвай мяжы цераз Мемель (Нёман) у маю акругу да другога галоўнага пункта -- трохкутніка Шчара-Мемель і, як трэці галоўны пункт, паўночна- заходні куток, заходней раённага горада Радунь. Банды складзены: па-першае, з былых рускіх салдатаў, узмоцненыя дэсантаванымі на працягу лета рускімі парашутыстамі, асабліва афіцэрамі; па-другое, з дабраахвотнікаў ці з асуджа-ных на катаржныя работы, па-трэцяе, з уцёкшых яўрэяў, па-чацвёртае, з вясковых жыхароў, якія павінны былі быць пасланымі ў Германію на працу.

У акрузе "Ліда" жыло 20000 яўрэяў. Яны былі забіты ў аднаразовай акцыі за 5 дзён у траўні, летась, засталося 4500. Гэтая рэшта зараз утрымоўваецца ў гета ў самой Лідзе і ў Шчучыне. Прапагандысцкая праца ў акрузе ажыццяў-ляецца распаўсюджанем газет, якія прыходзяць у акругу з Баранавічаў, а таксама з Менска і Вільні. Друкарня, якая ёсць у горадзе, друкуе ў газетах усе 14 дзён палітычныя кароткія паведамленні, пра самыя важныя падзеі дня, якія размяркоўваюцца па 600 асобнікаў у раёны і воласці. Прапагандысцкі матэрыял, які пастаўляецца ў наша распараджэнне рэгулярна трапляў і ў вёскі.

З канца траўня 1942 г. да сённяшняга дня ў акругу прыбыло 8000 рускіх бежанцаў з тылавых ваенных абласцей. Яны абышліся нам ужо ў 34288 рэйхсмарак. Хто з гэтых бежанцаў быў здольны да працы, былі адабраны і адасланы на працу ў Герма-нію. Але большая частка гэтых бежанцаў складалася з непрацаздольных, гэта значыць са старых і дзяцей. ямі. У асобных валасцях (гмінах, сельсаветах) праца істотна абцяжарваецца існаваннем бандаў, або проста немагчымая. Агульная шкода 25000 рэйхс-марак узнікла з-за разбурэння 17 валасных управаў (32). На сёння валасныя ўправы, якія знайходзіліся ў асабліва небяспечных рэгіёнах пераведзены ў раённыя гарады.

Пасля арганізацыі фінансавых ведамстваў пры раённых управах было праведзена павышэнне падаткаў спачатку паводле савецкіх прынцыпаў. Толькі восенню 1942 г. прайшло новае рэгуляванне падаткаў на аснове новых прадпісанняў. З 1.1 да 31.12.1942 г. было папярэдне ўзята вясковых і валасных падаткаў разам: 1.850.419, 13 рэйхсмарак, з іх частка вясковых падаткаў - 512.992, 35. Паступленне падаткаў істотна зменшылася. Большая частка вясковага насельніцтва падаткаў не плаціць. Спагнанне немагчымае. Падаткавыя агенты ў большасці выпадкаў былі забітыя, у многіх выпад-ках з імі жорстка абыходзіліся (былі цяжка паранены).

З 1.4.42 г. да 28.2.43 г. даход на ўсю акругу складае 2.401.963, 42 рэйхсмарак; выдача - 1.746.570,19 рэйхсмарак.

Усе раёны падлічваюць даход прыблізна, і толькі раён Радунь указвае на недабраныя сумы. Гаспадарчыя работы з той, у некаторай ступені прыймальнай базай, якая існуе, могуць быць пачатыя. З пачаткам дзейнасці цывільнай управы часткова ізноў пачата праца на прамысловых прадпрыемствах, якія існуюць, у галіне рамёстваў праведзены перавод рабочай сілы на асобныя нямецкія месцы службы.

Важная ў ваенных адносінах вытворчасць торфу праводзіцца на трох прадпрыемствах. Здабыта торфу на леташніх пластах была невысокай, таму што немагчыма была рэгулярная выпрацоўка з-за ўздзе-яння партызан і бандытаў. Агульная маса нарых-таваная ў акрузе для патрэб насельніцтва склала 3,5 тысячы тон.

Энергетычныя прапорцыі ў акрузе дрэнныя. Пасля наведвання дыпл. інжынера доктара Шродара з Рыгі ў наступныя месяцы тут верагодна будуць створаны лепшыя суадносіны. У вобласці рамёстваў быў зроблены перавод рабочай сілы, як ужо было сказана вышэй, на асобныя цывільныя і ваенныя месцы службы. На фоне ўсеагульнага гаспадарчага стану мясцовыя рамеснікі не маюць магчымасці па нармальных цэнах задаволіць насельніцтва сваімі вырабамі.

Стварэнне здаровага рамесніцтва абцяжарана тым, што рамеснікі арыентаваны на шпікуляцыю і гандаль, каб прадоўжыць сваё жыццё. Прысланае ў Менска распараджэнне аб аб'яднанні рамеснікаў у ведамства не прывілося.

Паводле навейшых указанняў прадугледжаны прымусовы ахоп пад кіраўніцтвам нямецкага майстра і абяцае чаканы поспех. Усведамляючы няздольнасць тутэйшых рамеснікаў, змушаны неабходнасцю вытворчасці ўсіх неабходных прадметаў спажывання для маёй уласнай службы, для служб вермахта і іншых цывільных уладаў, я пабудаваў прадпрыемства, на якім працуюць толькі яўрэйскія спецыялісты. Пасля выключэння ўсёй яўрэйскай рабочай сілы я маю намер у гэтых, цалкам абсталяваных майстэрнях арганізаваць вучэбныя майстэрні, якія павінны, безумоўна, знайходзіцца пад кіраўніцтвам нямецкага майстра, а вучні ўсіх прафесій маглі б навучацца толькі, як рамеснікі.

Пра гаспадарчы транспарт трэба сказаць, што наяўных у акрузе транспартных сродкаў не хапае, каб задаволіць усе патрэбнасці. Прадугледжана 5 самалётаў, якія знайходзяцца ў не асабліва добрым стане. У акрузе няшмат аўтамабіляў, якія адноўлены з старых запчастак. Асабліва заўважаны тут агульны недахоп апонаў (пакрышак).

Сельскагаспадарча апрацаваная плошча скла-дае 180700 га ворыва і 65000 га лугоў. Плошчы апрацоўваюць 60000 сялян, так што на кожнага селяніна прыпадае толькі 3 га палёў і 1 га лугоў. Каля 10% агульнай плошчы прыпадае на дзяр-жаўныя гаспадаркі.

У галіне працы трэба толькі сказаць, што ва ўсіх раёнах абсталяваны дапаможныя рабочыя месцы і што ў цэлым 66054 рабочых ахоплены картатэкай. Было запатрабавана 9363 рабочых, накіравана 23761. На працу ў Германію прыбыло круглым лікам 2500 мужчын і жанчын.


Заўвагі да дакладу.

1. У гэбітскамісарыят "Ліда" ўваходзілі сённяшнія Лідскі, Воранаўскі і Шчучынскі раён.

2. З дакладу відно, што Куба сапраўды праводзіў "беларусізацыю" органаў мясцовай улады, ва ўсякім разе такая тэндэнцыя назіраецца.

3. Армія Краёва на тэрыторыі акругі ў 1942 годзе практычна бяздзейнічала, а калі і праводзіла нейкія акцыі, то не супраць немцаў, а супраць беларусаў, якія пайшлі на службу да немцаў і выцеснілі з "хлебных" пасад палякаў.

4. У акрузе "Ліда" выконваўся курс Куба на беларусізацыю сістэмы адукацыі, польскія школы зачыняліся, беларускія адчыняліся.

5. У выніку знішчэння яўрэйскага насельніцтва немцы нечакана для сябе ў Беларусі сутыкнуліся з праблемай, якой яны не мелі ў Германіі і Польшчы. Са знішчэннем яўрэяў немцы практычна цалкам знішчылі клас рамеснікаў у беларускіх гарадах і мястэчках. У той час калі беларускія вёскі былі самадастатковымі, г. зн. амаль усе свае патрэбы ў рамесленай вытворчасці вырашалі сіламі сваіх вяскоўцаў: у кожнай вёсцы былі кавалі, краўцы, шаўцы, цесляры, рымары і г. д., то ў гарадах і мястэчках абсалютная большасць рамеснікаў была яўрэйская. Пасля іх знішчэння аказалася, што ні пашыць касцюм, ні зрабіць прычоску, ні вырваць зуб няма каму. Немцы прыпынілі знішчэнне і Ханвег стварыў нават прадпрыемства, дзе працавалі адны яўрэі. Але ад канчатковага знішчэння яўрэяў немцы не адмовіліся. Быў распрацаваны план навучання беларусаў розным спецыяльнасцям пад кіраўніцтвам нямецкіх майстроў.

6. Не гледзячы на вайну немцы ў аснову гаспадарання ставілі прыбытак. У Лідскай акрузе даходы з акругі перавышалі выдаткі на адміністрацыю.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX