Папярэдняя старонка: Вайсковая гісторыя

Партызанскі атрад імя Варашылава 


Аўтар: Каладзяжная Анастасія,
Дадана: 16-02-2008,
Крыніца: Лідскі летапісец № 31-32.



Партызанскі атрад імя Варашылава - адзін з першых партызанскіх атрадаў на Гарадзеншчыне. Касцяком атрада паслужылі вайскоўцы Чырвонай Арміі, пакінутыя на акупаванай тэрыторыі ў першыя дні вайны.

Вайсковец Чырвонага Арміі Макараў Пётр Кузьміч, уцёкшы з нямецкага палону ад мяжы з Усходняй Прусіяй, жыў і працаваў у селяніна Говара Ўладзіміра Пятровіча на хутары Белы Згурок каля в. Масявічы. На бліжэйшых хутарах працавалі такія ж былыя вайскоўцы, мясцовае насельніцтва звала іх акружэнцамі. У в. Масявічы былі Сцёпа і Федзя, у в. Канюшаны - Вася. Нажаль, прозвішчы іх невядомыя. Мясцоваму насельніцтву яны былі вядомыя па імёнах і мянушках. Безумоўна, акружэнцы мелі зносіны паміж сабой, і ў кожнага з іх спела думку не толькі пра выратаванне ўласнага жыцця, але думалі і пра выратаванне Радзімы. Завязваліся сувязі з акружэнцамі іншых, больш аддаленых вёсак. Акупацыйны рэжым не выклікаў у іх асаблівых сімпатый. Макараў П.К., які перажыў нямецкі палон, працуе на гаспадара, але спадзяецца толькі на сябе, нават у хаце не начуе. На прапанову гаспадароў перайсці спаць у хату, адказваў: "Пільную намалочаны хлеб".

У 1941 годзе акружэнцы ніякіх дзеянняў супраць акупантаў не прадпрымалі, толькі выношвалі ідэю супраціву. Так, Макараў П. К. знаёміцца з М. Радзецкім - арганізатарам партызанскай групы, і наведвае яго ў в. Пудзіна (сястра Говара Ў. П. была замужам за сваяком М. Радецкага). Старэйшая дачка гаспадароў Марыя мімаволі ўцягваецца ў барацьбу - завязвае знаёмствы з паліцыянтамі для збору звестак. Для гэтай ж мэты Фёдар Быстрыцкі - малады і прыгожы хлопец з в. Масявічы, заляцаецца да непрыгожай дачкі солтыса Юзіка Войтака.

І ў раёне ў цэлым у 1941 годзе адносна спакойна, хоць глеба для супраціву акупацыйнаму рэжыму рыхтуецца. Мясцовае насельніцтва дапамагала ваеннапалонным, уцякачам з горада. Так, па ўспамінах Леаніда Шамрэя, у першыя месяцы акупацыі яго бацька, Шамрэй Іосіф з в. Дубчаны, Капля Аляксей з в. Дудары і яшчэ 8 калгаснікаў былі арыштаваныя па даносе кулака Шымуля Цітуса за тое, што дапамагалі акружэнцам пераапранацца ў цывільную вопратку і хавацца. У хлявах Шамрэя з в. Дудары, Каплуна з в. Кульбакі былі выкапаныя ямы, зверху накрытыя дошкамі і саломай, у якіх хаваліся акружэнцы. У выпадку хваробы іх лячыў асаднік - лекар Ардзілоўскі з в. Малое Ольжава. Падтрымлівалі сувязь з акружэнцамі Лобан Міхась з в. Дудары, Бычак Ян з в. Ольжава, Капля Ўладзімір з в. Кульбакі. Такіх патрыётаў сярод мясцовага насельніцтва было нямнога, але яны былі.

Становішча, у якім з'яўляліся першыя парастакі партызанскага руху на Лідчыне, было складаным. З аднаго боку - фашысцкі акупацыйны рэжым з "пугай і пернікам", з другога - уся наша тэрыторыя была пакрытая канспіратыўнай сеткай польскага супраціву, які марыў аб вольнай Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 года.

У лютым-сакавіку 1942 года фашысты пачалі вывозіць у Нямеччыну маладое насельніцтва. Над акружэнцамі навісла пагроза быць вывезенымі ў Нямеччыну. У сакавіку 1942 года (яшчэ ляжаў снег) Макараў П.К. з трыма акружэнцамі, пабудаваў у хмызняку каля хутара Белы Згурок (ля в. Масявічы) будан, і будучыя партызаны "перайшлі на свой хлеб". Говар насіў ім харчаванне. Зброю даставалі з дапамогай мясцовага насельніцтва (у першыя дні вайны насельніцтва збірала кінутую зброю, боепрыпасы і хавала ў лясах). Косця Данейка з в. Навасады падказаў, што ў 1939 годзе польскае войска пры адступленні ў ляску за в. Навасады закапала зброю. Партызаны зброю перанеслі ў будан. Пра гэтую зброю нейкім чынам празнала група яўрэяў і зажадала завалодаць ёю. Макараў лёг спаць у будане, а Сікорскі і чэх Вацлаў Найгабаўэр (дэзертыраваў з нямецкага войска) стаялі на пасту. Лёнька (яўрэй з Дзятлава) поўз да будана, каб забіць Макарава П.К. і завалодаць зброяй. В. Найгабаўэр заўважыў гэта і забіў Лёньку -яўрэя.

Да траўня 1942 года партызан ужо было 10-11 чалавек. Паводле справаздач камандавання атрада аб баявой і дыверсійнай дзейнасці, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь ( Ф. 587, 588, 590, 598) гэтая невялікая група пачала здзяйсняць дыверсіі ў тыле ворага. Яшчэ ў красавіку падпалілі 2 склады з бензінам на ст. Гутна. У траўні здзейснілі налёт на гміну і пастарунак у Беліцы (здабылі ручны кулямёт, 2500 штук патронаў, 12 тыс. рублёў), налёт на бензасховішча ў в. Тарнова (падарвалі 250 бочак бензіну). 20 і 30 траўня група здзейсніла дыверсіі на чыгунцы Кобрын-Баранавічы на ст. Таўле і на ўчастку Беласток-Ваўкавыск. У чэрвені дзве дыверсіі на чыгунцы: на ўчастку Беласток-Ваўкавыск каля станцыі Грынькі разабрана чыгуначнае палатно, што прывяло да крушэння цягніка, а на ўчастку Кобрын-Баранавічы каля ст. Таўле - да крушэння цягніка з тэхнікай.

Большасць дыверсій здзяйсняецца ў значным аддаленні ад месца размяшчэння партызанскай групы. Верагодна, байцы шкадавалі мясцовае насельніцтва і адводзілі ўдары акупацыйных улад, як ад мясцовага насельніцтва, так і ад сябе. Але ваяваць у тыле ворага і быць незаўважаным цяжка, тым больш, што ў акупацыйнага рэжыму меўся добра наладжаны карны механізм. У в. Масявічы солтысам быў Юзік Войтак. За Макаравым П. К. ён даўно пачаў прыглядаць, не падабаўся яму гэты акружэнец. Ён бачыў у Макараве П. К. выдатныя баявыя здольнасці і падаслаў свайго стрыечнага брата Сцяпана Ярашэвіча атруціць Макарава, на шчасце, беспаспяхова.

Солтыс ведаў, што група знаходзіцца дзесьці непадалёк, але дзе - не ведаў. У адну з нядзель чэрвеня (на Сёмуху), узяўшы пачастунак партызанам, пайшоў шукаць. Знайшоў, але гутарка не завязалася. Юзік, затаіўшы крыўду, выклікаў паліцыянтаў. Праз некалькі дзён вартавыя парадку досвіткам з'явіліся ў вёску, але да гэтага часу ў партызан ужо быў надзейны тыл з мясцовых жыхароў. Дзяўчынка Саша Быстрыцкая з в. Масявічы прыбегла на хутар паведаміць аб прыбылых паліцыянтах. Загуляўшы давідна з дачкой солтыса Федзя Быстрыцкі поўз (каб быць незаўважаным) на хутар па роснай траве, каб паведаміць пра аблаву. Гаспадыня пабудзіла малодшых дзяцей гнаць кароў (умоўны знак партызанам), а дачку Марыю паслала з гарачымі аладкамі, нібы для пастухоў, у в. Канюшаны папярэдзіць ваеннапалоннага Васю. Партызаны даведаліся пра аблаву, але ў бой з паліцыянтамі не ўступілі,бо апошнія маглі спаліць хутар. Пасля гэтага партызаны памянялі месца дыслакацыі - сыйшлі ў Фалькавіцкі лес.

Атрад папоўніўся за лік акружэнцаў, якія пайшлі ад сялян, уцёкшых з Ліды савецкіх ваеннапалонных і мясцовага насельніцтва.

Аднойчы адбыўся, можна сказаць анекдатычны выпадак - ваеннапалонныя М. Цімашэнка, М. Удавічэнка і яшчэ некалькі акружэнцаў, а таксама маладзенькая дзеўчына Людміла Калачова, пасля Цімашэнка, прыбылі ў партызанскі атрад ... на аўтамашыне. Успамінае Людміла Дзмітраўна Цімашэнка: "Днём будучыя партызаны ў г. Лідзе селі ў грузавы аўтамабіль з намерам з'ехаць у партызаны. Выязджаючы са стаянкі, кіроўца, верагодна, перанерваваўся, машына ўрэзалася ў плот і завязла. Кіроўца нярвуецца, спрабуе выправіць становішча, але ў яго не атрымоўваецца. У гэты час па вуліцы праходзілі паліцыянты. Убачыўшы такую карціну, адзін з іх, відавочна старэйшы, закрычаў: "Што рот раззявілі? Дапамажыце выцягнуць машыну!" І ўсе пачалі нам дапамагаць. Машына шчасліва дабралася да прызначанага месца...".

19 чэрвеня 8 партызан пад кіраўніцтвам Макарава П.К. разграмілі гміну і пастарунак у Тарнове. У гэтым баі загінуў, паводле ўспамінаў Макаравай М.У., Мікалай Паўтарак - адзін з першых байцоў атрада. У ліпені дыверсія на ст. Свіслач - падрыў цягніка з жывой сілай (забіта 75 і паранена 40 нямецкіх салдат і афіцэраў). 2 жніўня падарвалі на гэтай ж станцыі цягнік з тэхнікай.

Улетку 1942 года ў баі недалёка ад вёскі Масявічы быў цяжка паранены Макараў П. К. Параненага камандзіра прынеслі да Говараў. Дачка гаспадара Марыя ў каморцы перавязвае параненага, малодшыя дзеці чысцяць аўтамат. І ў гэты час усюдыісны Юзік Войтак з паліцыянтамі з'яўляецца на хутар, ды так і наровіць сунуць нос у каморку. Пра гэта ўспамінае М. У. Макарава: "Зразумеўшы, што Юзя з паліцыянтамі ў двары, кідаю параненага Макарава П. К., дамовіўшыся з партызанамі, што буду спяваць, калі паліцыянты захмялеюць, ператвараюся ў легкадумную дзяўчынку: кідаюся на шыю паліцыянтам, запрашаю іх у хату, уключаю патэфон. Неўзабаве з'явіліся сподкі, чаркі... Праз некаторы час паліцыянты з Юзям выйшлі, а адзін застаўся. А ў гэты час параненага Макарава выносяць з каморкі, каб адвесці да лекара. Паліцыянт кінуў погляд на параненага Макарава і хутка адвярнуўся, зрабіўшы выгляд, што нічога не бачыў (пасля вайны гэты паліцыянт (літовец) наведваўся да Говараў) . Параненага Макарава адвезлі ў Фалькавічы да лекара, далечваўся ў в. Панямонцы. (4 асколкі ў лёгкіх, атрыманыя пры гэтым раненні, Макараў П.К. пранасіў усё жыццё, з імі і памёр)."

Мясцовае насельніцтва, байцы атрада ратавалі камандзіра, а па ўспамінах Макаравай М.У., фашысты ў газетах прызначылі ганарар за галаву партызанскага камандзіра - 40 тыс. нямецкіх марак.

Усюдыісны солтыс Юзік Войтак яшчэ шмат крыві вып'е ў Говараў і ў партызан. Быў такі выпадак. Моладзь в. Масявічы паехала ў Ліду атрымліваць пашпарты. З імі паехаў і Юзік Войтак, які ў гэбітскамісарыяце з усёй моладзі вылучыў дзве ахвяры - сясцёр Марыю і Ганну Говар, паказаўшы на іх, як на нядобранадзейных. Дзяўчынак затрымалі. Партызаны, празнаўшы пра гэта, канфіскавалі ў солтыса дзвюх свіней, за якія і выкупілі дзяўчынак. (Пасля вайны солтыс Юзік Войтак будзе асуджаны на 10 гадоў за супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі).

Хто быў у ліку першых партызан атрада? У Нацыянальным архіве РБ спісу партызан 1942 года не выяўлена. Вось некаторыя прозвішчы з данясенняў аб баявой і дыверсійнай дзейнасці аддзелу па стане на 1 жніўня 1942 года : Бежанкоў, Белякоў М.М., Брычка, Бутоўскі Д., Дзмітрыеў Я. Д., Дабравольскі С. П., Думаў М., Гарадскі, Гаранаў, Граза, Зарэцкі, Іваноў, Караваеў Л., Кірылаў У., Кірушын У., Каматоўскі, Качаргін А., Ласінянскі, Мазураў, Макараў П.К., Масленікаў, Меляшкоўскі, Найгабаўэр В., Паўленка, Паўлаў, Пятроў І., Пісьменны, Рыжков І., Сікорскі, Сарокін, Фатаў У., Цвяткоў С., Шалеўскі.

Ваеннапалонны Федзя, які парабкаваў у в. Масявічы, хоць і быў у ліку першых партызан, аказаўся выпадковым, партызанскае жыццё яго не вабіла, папрасіў сваю гаспадыню Кудлу, каб тая адвезла яго ў Ліду. (Пасля вайны Федзя пынуўся ў Польшчы, яго адшукалі органы КДБ і прывозілі да Макарава на апазнанне. Верагодна, за лядашчай душкай Фёдара было шмат грахоў).

Па ўспамінах М. У. Макаравай, з лета 1942 года вялікую дапамогу атраду аказваў стрыечны плямяннік У. П. Говара Кастусь Іванавіч Шут з в. Супроўшчына. Да вайны ён атрымаў прафесію землеўпарадчыка, фашыстам патрэбныя былі такія адмыслоўцы і ён пайшоў на іх працаваць, працаваў у гэбітскамісарыяце. Аднойчы фашысты паслалі яго абмяраць зямлю ў в. Жучкі. Партызаны затрымалі яго, потым апазналі - ён прыходзіў на хутар да Говараў і быў знаёмы з Макаравым. Шут К. І. запэўніў партызан, што будзе ім дапамагаць. Праз яго пасля партызаны атрымаюць карты, пашпарты і іншыя важныя звесткі. (Шут К. І., баючыся інтрыг КДБ, пасля вайны эміграваў у Польшчу). "Я з бацькам ездзіла ў Ліду. У возе - схованка з картамі, звесткамі ад Косці Шута. Паліцыянты правяралі, але часцей прасілі шнапсу, бралі сала, яйкі. Часам, пакалупаюцца зверху...".

Да верасня 1942 года партызаны атрада дзейнічалі самастойна. 9 верасня 1942 года створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам. Паводле данясенняў (фонды 587, 588, 590 Нацыянальнага архіву РБ) атрад да верасня 1942 года імянуецца як партызанскі атрад Беластоцкай вобласці. Такая расплывістая назва дазваляе меркаваць, што партызанскі рух на Гарадзеншчыне толькі зараджаецца. У народзе гэты атрад звалі "Пецькаў аддзел" - па імені камандзіра, а таксама "Лідскім", бо ён быў арганізаваны з ваеннапалонных, якія працавалі ў Лідзе, і жыхароў Лідскага раёна. Па ўспамінах партызана Касмача І.М., партызаны паміж сабой, а таксама мясцовае насельніцтва так і працягвалі зваць свой атрад "Лідскім", але з верасня 1942 года паводле данясенняў у БШПР - гэта атрад імя К. Варашылава. Дарэчы, у БШПР вельмі любілі гэтае імя - мноства атрадаў і брыгад ваявалі пад гэтым імем. Камандзір атрада -Макараў Пётр Кузьміч, камісар - Белякоў Мікалай Мікітавіч, начальнік штаба - Дабравольскі Сяргей Платонавіч.

У верасні 1942 года ў Лідскім і Шчучынскім раёнах немцы сабралі вялікую колькасць хлеба і жывёлы для адпраўкі ў Нямеччыну. Атрадам было рэквізавана 127 тыс. пудоў збожжа, 63 каровы, 23 кані, 26 свіняў.

2 верасня 1942 года 6 партызан пад кіраўніцтвам Макарава П. К. разагналі атрад беларусаў, мабілізаваных у "Беларускую самаахову". Што ўяўляе сабой гэтае фармаванне?

Сустрэўшы супраціў акупацыйнаму рэжыму, фашысты паспрабавалі схіліць насельніцтва на свой бок, зрабіць бачнасць паляпшэння адносін мясцовага насельніцтва да акупацыйных уладаў. Яны пачалі фармаваць нацыянальныя адміністрацыйныя ўтварэнні, пры гэтым абапі-раліся на тыя пласты насельніцтва, якія заўсёды былі ў апазіцыі да Савецкай улады. У кастрычніку 1941 года была створаная "Беларуская нацыянальная самаабарона". Галоўная мэта-дапамагчы беларусам, пацярпелым ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага пераследу. Пры гэтай арганізацыі былі створаныя ўзброеныя аддзелы "Беларускай самааховы". Гэтыя фармаванні праіснавалі нядоўга, увосень 1941 года немцы страцілі да гэтай задумы цікавасць і замест самааховы стваралі беларускія паліцэйскія батальёны пад непасрэдным кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў. Былі створаныя ўкраінскія, літоўскія, грузінскія, туркестанскія і інш. фармаванні, якія выкарыстоўваліся для аховы камунікацый і барацьбы з партызанамі. У Лідзе быў украінскі карны атрад.

3 верасня 1942 года Макараў П.К. з групай партызан узяў у палон 2-х паліцыянтаў з вялікай здабычай - 22 тыс. патронаў, 1 кулямёт, 3 вінтоўкі, 100 гранат. Пазней, 14 лістапада партызаны сустрэліся з двума паліцыянтамі. Пры гэтым аднаго забілі, другога паранілі. 24 лістапада ў раёне Ліды знішчылі 2-х паліцыянтаў.

У верасні-кастрычніку 1942 года партызаны каля ст. Скрыбава падрываюць цягнік з амуніцыяй і цягнік з боепрыпасамі.

Паводле ўспамінаў М.У.Макаравай, увосень 1942 года камендант Беліцкага пастарунка Гулей адпомсціў партызанам за іх налёт на гміну і пастарунак у траўні - зрабіў пастку. Сустрэўся ў Макаравым П.К. з прапановай аб пераходзе паліцыянтаў пастарунка да партызанаў. У прызначаны дзень замест дружалюбнай сустрэчы завязаўся бой з узброенымі да зубоў паліцыянтамі. У гэтым баі загінуў Толік (рудавалосы). (Пасля вайны Гулей быў асуджаны за заўзятую службу гітлераўцам).

Надыходзячая зіма 1942-1943 года вымусіла партызан шукаць надзейнае сховішча. Фалькавіцкі лес - невялікі, лёгкадаступны для карнікаў. Позняй восенню 1942 года атрад перабіраецца ў Ліпічанскую Пушчу, размешчаную на зліцці дзвюх паўнаводных рэк - Нёмана і Шчары. Шырокі густы і забалочаны лес Пушчы надзейна хаваў партызан аддзелу да вызвалення. Атрад размясціўся ў сярэдзіне Пушчы на сопцы, вакол якой было непралазнае балота. Для выхаду на заданні былі пракладзеныя грэблі з дрэва. Пабудавалі зямлянкі, кухню, лазню, склады, шпіталь.

Успамінае Булат Б. А. - камандзір Ленінскай партызанскай брыгады. "У кастрычніку 1942 года гітлераўцы паспрабавалі стварыць апорны пункт у самым цэнтры нашай зоны. У вёску Руду Яварскую прыбыў 115 украінскі паліцэйскі батальён і некалькі дзесяткаў немцаў. Усяго ў залозе налічвалася больш за 200 салдатаў і афіцэраў. У ноч на 25 кастрычніка Арлянскі атрад і атрад імя Варашылава акружылі Руду Яварскую. За некалькі хвілін да ўзыходу сонца дала першы залп наша артылерыя: гаўбіца і дзве 45-мм гарматы. Але вораг быў напагатове і адказаў даволі арганізаваным агнём. У гэты час па плану аперацыі на лінію варожых акопаў з лесу па дарозе Вялікая Воля - Руда Яварская павінен быў выйсці наш бранявік, пад прыкрыццём якога намячалася агульная атака. Мы яго загадзя на конях (каб не заводзіць матор і не ствараць шуму) падцягнулі да ўскрайку лесу. Але калі бранявік рушыў сваім ходам, матор нечакана заглох. Прайшлі амаль паўгадзіны, пакуль удалося зноў завесці яго. А тым часам інтэнсіўнасць перастрэлкі на подступах да залогі нарастала. Залёгшыя партызанскія ланцугі з нецярпеннем чакалі сігналу атакі. Нарэшце з'явіўся бранявік. Ён уварваўся ў размяшчэнне ворага і адкрыў пушачны і кулямётны агонь па акопах супраціўніка. У залозе пачалася паніка. Кідаючы акопы, паліцыянты і немцы пачалі ўцякаць. Іх пераследавалі партызаны. Супраціўніка ад поўнага разгрому выратавала толькі незразумелае рашэнне камандзіра Арлянскага атрада, які адвёў сваіх людзей з занятага ўчастка і тым самым даў магчымасць рэшткам залогі вырвацца з кола акружэння. У гэтым баі вызначыўся Макараў П.К. Страты ворага склалі 50 забітых і 14 параненых". (У Прынёманскіх лясах. Успаміны партызан і падпольшчыкаў. Мн., 1975, стар. 130-131).

Партызанам неабходныя былі медыкаменты. Іх здабывалі ў Бярозаўцы ў доктара І. Брыля і дастаўлялі ў атрад Т. Д. Касцякова, якая жыла ў Бярозаўцы, і М. У. Макарава. Аднойчы Т. Д. Касцякова і М. У. Макарава з поўным камплектам лекаў пераходзілі мост цераз р. Нёман ля в. Агароднікі. Іх затрымалі паліцэйскія. Невядома, чым б усё скончылася, калі б М. У. Макарава не пазнала аднаго з паліцыянтаў, які, узяўшы дзяўчат за рукі, правёў цераз мост. Часта М. У. Макарава мяняла сала на цукар, які дастаўлялі ў атрад параненым партызанам. Людміла Дзмітраўна Цімашэнка здабывала лекі ў Лідзе ў доктара Кальфа. Аднойчы, прыхапіўшы медыкаменты, Л. Д. Цімашэнка ехала ў атрад на возе, на якіх ехалі і гітлераўцы. З адным з іх завязалася гутарка, гітлеравец дастаў з унутранай кішэні фатаграфію свайго сябра, які загінуў на нашай зямлі, і з шкадаваннем гаварыў, што ў сябра ў Нямеччыне ўдавой засталася маладая жонка і двое маленькіх дзяцей-сірот.

У снежні 1942 года ў аддзел уліваюцца мужныя байцы 21-га партызанска-дэсантнага аддзелу, які дзейнічаў у раёне Слоніма з 1941 года. Байцамі гэтага аддзелу пушчана пад адхон, разбіта і пашкоджана 10 цягнікоў супраціўніка, праведзена 6 падрываў чыгуначнага палатна, зладжана 4 засады на шашэйных дарогах, рэквізавана вялікая колькасць харчу.

У снежні 1942 года паводле данясенняў у БШПР на чыгунках праведзена 5 дыверсій.

1 снежня група партызан у складзе Сямлыгіна, Цімашэнкі , Музафарава, Трыфанава, Олара, Качаргіна , Аўчыннікава пад кіраўніцтвам Бутоўскага здзейсніла ў в. Далекія падрыў чыгуначнага цягніка з афіцэрамі, якія адпраўляліся на фронт. У выніку крушэння забіта 480 і паранена 50 нямецкіх афіцэраў. Рух па чыгунцы затрыманы на 62 гадзіны.

Пра гэты выбух успамінае Уладзімір Уладзіміравіч Янчэўскі, былы дырэктар Далекскай школы, зараз пенсіянер: "Авіябомбу партызаны прывезлі на санях пад вечар, везлі цераз усю вёску, самі партызаны ішлі пяшком. Мы, падшыванцы, мне тады было гадоў 15, суправаджалі іх. А ад крыжа яны нам сказалі: "Ні кроку!". Бомбу залажылі направа ад пераезду ў бок Гародні, метраў за 100-200 - там паварот на Гародню. Самі партызаны сядзелі ў Шыша Паўлавіча і ў солтыса - замовілі вячэру. Вячэру не паспелі даесці. "Наш час скончыўся", - усталі і пайшлі. Ведалі, што па раскладу цягнік, які вазіў немцаў з адпачынку на Усходні фронт, ходзіць у 10. Цягнік ішоў з чырвонымі крыжамі - вязлі салдат і афіцэраў на фронт. Вагоны добрыя, месцаў на 80... Выбух велізарнай сілы страсянуў усю вёску. У Нічыпара Мішы і ў Шыша Юркі вокны пасыпаліся. Крыкі, стогны. Распалілі кастры. Два вагоны разляцеліся ў трэскі. Тыя, хто працаваў на каляях - расчышчалі, вечарам прыйшлі ўсе ў крыві, гаварылі, што некаторыя з трупаў нельга было ўзяць разарваныя папалам. Віктар Бачаноўскі ўкладваў трупы ў вагоны, па шыю быў у крыві, трупаў наклалі два вагоны.

Як толькі развіднелася, фашысты акружылі вёску з усіх бакоў, солтысу загадалі расчысціць вуліцу ад снегу. У кожны двор зайшлі, хлявы расчынілі, сабак усіх перастралялі, шафы, куфры - усе параскрылі, але нічога не чапалі. Сагналі нас усіх на канец вёскі, гналі каго ў чым. Пастаўлены кулямёты, немцы ляжалі за імі - рваліся секчы, іншыя іх трымалі. Звязаліся па тэлефоне з гаўляйтарам Куба, які загадаў старых і дзяцей адпусціць. Мужчын сагналі ў таварныя вагоны і павезлі ў Лідскую турму "Сыракомлю", дзе іх трымалі тыдні два."

Праз тыдзень, 8 снежня - крушэнне цягніка з тэхнікай у раёне в. Хадзюкі.

24 снежня 7 партызан аддзелу ім. Варашылава пад кіраўніцтвам Думава М. і 11 партызан Дакудаўскага партызанскага атрада (у будучым атрад "Іскра") правялі падрыў чыгуначнага цягніка з вугалем ля в. Кадолбы каля ст. Гаўя. Легіянеры Арміі Краёвай сцвярджаюць, што гэты падрыў праведзены імі. Гісторыя ведае нямала фактаў, калі па адным і тым ж падрыве ішло наверх некалькі данясенняў ад розных фармаванняў.

27 снежня, паводле данясення, 5 партызан атрада пад кіраўніцтвам Белякова М. М. падарвалі цягнік на перагоне Скрыбава-Ліда каля в. Хадзюкі. У выніку крушэння забіта 450 і паранена 90 фашысцкіх салдат і афіцэраў. Ці быў гэты падрыў, цяжка сказаць. Паводле распытвання мясцовага насельніцтва, ніхто не памятае пра другі магутны падрыў цягніка з жывой сілай. Прайшло ледзь больш трох тыдняў пасля жахлівага падрыву ў в. Далекія. Яшчэ не ўсе мужчыны, арыштаваныя за яго, вярнуліся з турмы. Калі б падрыў каля Хадзюкоў быў, фашысты адразу б расстралялі іх. Тым больш, што паводле данясення нядаўна, 8 снежня, ля в. Хадзюкі падарваны цягнік з тэхнікай. А Ядвіга Міхайлаўна Лобан, якая жыла ў в. Дудары, сцвярджае, што моцны падрыў цягніка з асабовым складам ля в. Хадзюкі быў здзейснены 6 студзеня 1943 года легіянерамі Арміі Краёвай (пра будучы выбух з ёй падзяліўся яе кавалер - легіянер АК, ёй запомнілася дата - 6 студзеня, бо 5 студзеня 1943 года ў Лідскай турме быў расстраляны яе бацька Лобан Міхась Пятровіч за сувязь з партызанамі (Капля А.), а 6 студзеня быў выбух). Калі выбух здзейснілі варашылаўцы - гонар і хвала ім.

29 снежня 1942 года - крушэнне цягніка на перагоне Ліда-Гаўя.

Паспяхова праведзеныя баявыя і дыверсійныя дзеянні нанеслі вялікую страту фашысцкаму войску, усё цяжэй ідзе забеспячэнне Ўсходняга фронту з-за разбурэнняў партызанамі чыгуначных шляхоў. У лістападзе-снежні 1942 года нямецкія рэгулярныя часткі блакуюць Ліпічанскую Пушчу, разлічваючы на непрыстасаванасць партызан да зімовых умоваў. Успамінае камісар атрада Белякоў Мікалай Мікітавіч: "... атрад прыкрываў подступы да Ліпічанскай пушчы з поўначы, у раёне вёскі Карытніца, дзейнічаючы галоўным чынам з засадаў. Атрад быў някепска ўзброены. Прыкладна на 100 чалавек мы мелі 1 станковы кулямёт, 8 аўтаматаў і некалькі дзясяткаў вінтовак, маглі наносіць адчувальную шкоду фашысцкім карнікам. Так, акапаўшыся на ўскраіне вёскі Зачэпічы, куды нам давялося адысці пад напорам пераважных сілаў ворага, мы агнём ва ўпор з даволі блізкай адлегласці літаральна скасілі значную частку калоны гітлераўцаў, якая рухалася ў нашым кірунку. Амаль цалкам была знішчана і група фашыстаў, якія паспрабавалі абысці рубеж, заняты атрадам з левага флангу. Масаваным агнём яе сустрэла рота Васіля Шубадзёрава. У гэтым баі фашысты толькі забітымі страцілі 78 салдатаў і афіцэраў.

У далейшым, манеўруючы па Пушчы, атрад выйшаў да вёскі Руда Ліпічанская. Яна была ўжо занятая гітлераўцамі, на вуліцы стаялі аўтамашыны з салдатамі. Наш неспадзяваны агонь заспеў іх знянацку. Дзве аўтамашыны адразу ўспыхнулі. Аднак супраціўнік даволі хутка прывёў сябе ў парадак і пачаў адказваць арганізаваным агнём. У нашым размяшчэнні пачалі разрывацца варожыя міны. Каля звязу фашыстаў рушыла ў абход справа, але сустрэўшы агонь нашага станковага кулямёта, адкацілі назад. Партызан Замоцін трапнай чаргой з ручнога кулямёта паразіў мінамётны разлік ворага. Тым не менш фашысты ўпарта лезлі наперад і ў цэнтры і з флангаў. Вызначыўся баец Вацлаў Найгабаўэр - забіў 4-х гітлераўцаў, якія паўзком спрабавалі прабрацца да нашага кулямётнага пункта, і не пакінуў поля бою нават тады, калі быў паранены. Мужна змагаліся і іншыя партызаны. Усё гэта дазволіла нам адбіць атакі супраціўніка і арганізавана адысці ў глыбіню Пушчы, а затым у ноч з 14 на 15 снежня 1942 года прарваць кола блакады... Атрад накіраваўся ў Лідскі раён, дзе правёў шэран паспяховых аперацый на чыгуначных камунікацыях ворага. У канцы снежня 1942 года атрад зноў вярнуўся ў Ліпічанскую пушчу." (У прынёманскіх лясах. Успаміны партызан і падпольшчыкаў. "Беларусь". Мн., 1975, стар. 311.)

Падчас гэтай аблавы ў Ліпічанскай Пушчы знішчаны амаль усе хутары з насельніцтвам. Нямецкі самалёт на працягу некалькіх дзён кідаў па адной бомбе на вёскі Сарокі, Орля, Вялікае Сяло. Знішчана шмат яўрэйскіх сем'яў, якія хаваліся ў Ліпічанскай Пушчы.

Згодна з данясеннем у БШПР, 49 партызан пад кіраўніцтвам Белякова М. М. 28 снежня 1942 года сустрэліся ў адкрытым баі з нямецкімі рэгулярнымі войскамі, накіраванымі супраць партызан у в. Руда Ліпічанская Слонімскага раёна. Забіта і паранена больш 50 фашыстаў, падбіта 3 аўтамашыны.

12 снежня 1942 года ўтварылася Ленінская партызанская брыгада. У склад брыгады ўваходзілі 3 атрады: імя Варашылава, "Барацьба" і "Перамога".

У структуру атрада ўваходзіла такое падраздзяленне, як асобы аддзел, які ўзначальвала Касцякова Тамара Дзмітраўна. За перыяд з 2 ліпеня 1942 па люты 1943 года аддзелам знішчана ў Лідскім раёне 5 чалавек нямецкіх шпіёнаў, даносчыкаў і здраднікаў: Маслер, Шановіч Ян і Школка Іосіф з в. Няцеч, Кумпяк з в. Навасады, Ганевіч з в. Ольжава. У чым яны правініліся? У нацыянальным архіве РБ са следчых спраў па абвінавачванні партызан у шпіянажы, марадзёрстве, парушэннях вайсковай дысцыпліны хоць і зняты грыф сакрэтнасці, але па стане на сакавік 2005 года яны былі недаступныя.

У студзені 1943 года праведзена 4 крушэнні чыгуначных цягнікоў. 12 і 15 студзеня -крушэнне цягнікоў з харчам ля ст. Гаўя і ў раёне Іўя. 22 студзеня - крушэнне цягнікаа з газаахоўнікамі, камбікормам і абмундзіраваннем. 31 студзеня крушэнне цягнікаа з жывой сілай на перагоне Скрыбава-Ліда (забіта 140, паранена 160 нямецкіх салдат і афіцэраў).

У лютым-сакавіку 1943 года на ўчастку Скрыбава-Ліда праведзена дзве дыверсіі: падарваны цягнік і чыгуначны мост.

26 лютага днём партызан Фурс М. А., знаходзячыся на вуліцы ў г. Ліда, забіў з рэвальвера нямецкага салдата. Аб'ява акруговага камісара: растрэл 10-ці закладнікаў за забойства нямецкага салдата.

Акрамя дыверсій на чыгунцы партызаны часта "сустракаюцца" с вартавымі парадку- паліцэйскімі фармаваннямі. Так, 19 лютага 16 партызан пад камандаваннем Аверкава па дарозе ў маёнтак М. Мажэйкава сустрэліся з немцамі і паліцыянтамі. Забіты 4 немцы і 2 паліцыянты. 20 лютага забіты паліцыянт ля в. Ходзевічы Слонімскага раёна. Пазней, 11 сакавіка ў маёнтку Голдава паланілі 4-х гітлераўцаў, адзін з якіх афіцэр. Па ўспамінах І.М.Касмача: "Палонных гітлераўцаў даставілі ў аддзел. Уначы партызан Вацлаў Найгабаўэр, які ахоўваў палонных, абмацаў іх і знайшоў ордэн Жалезнага Крыжа (ваенны ордэн - адна з вайсковых узнагарод Нямеччыны). Пахавалі іх у балоце за хутарам Белуша ў Ліпічанскай пушчы". У красавіку каля в. Громавічы забіты паліцыянт. Трохі пазней на дарозе Яварская Руда-Копці (Слонімскі раён) партызанамі забіты паліцыянт, пры гэтым захапілі вінтоўку, 3 гранаты, 100 патронаў. У траўні 10 партызан вялі бой з карнікамі ў раёне в. Няцеч, у якім забіты 2 карнікі.

Красавік 1943 года - 5 дыверсій на чыгунцы. У раёне Скрыбава 8 красавіка арганізавана крушэнне цягніка, 16 красавіка ў падрыве і абстрэле цягнікаа на ст. Курган прымалі ўдзел 77 партызан пад кіраўніцтвам камандзіра атрада Макарава П. К. Падбіты паравоз і 11 вагонаў, забіта і паранена 412 нямецкіх афіцэраў. Палову гэтага цягніка са ст. Курган забітымі і параненымі адправілася назад у Нямеччыну. Праз 2 дні, 18 красавіка 4 партызаны пад кіраўніцтвам Пралыгіна І.А. днём падарвалі мост праз раку Прошма на чыгунцы Ліда-Баранавічы, услед за падрывам маста адбылося крушэнне цягніка. 21 і 27 красавіка крушэнне цягнікоў з вугалем і тэхнікай на чыгунцы Скрыбава-Ліда.

Распавядаючы аб гераічных буднях байцоў атрада, нельга не згадаць імя адважнай лідскай падпольшчыцы і сувязной атрада Марыі Кастраміной. Па ўспамінах Я. Каплун, якая жыла на хутары каля в . Кульбакі, вядома, што байцы атрада былі звязаныя з Лідскімі падпольшчыкамі праз А. Каплю і іншых патрыётаў. Каплун добра памятае Іванова Івана Іванавіча (загінуў на хутары Шчурок у студзені 1943 г.), сцвярджае, што Моця Наказных нярэдка наведвала партызан на хутары каля в. Кульбакі. З гісторыі падпольнага руху ясна, што Моця Наказных і Марыя Кастраміна працавалі ў адной запрэжцы, без сумневу, М. Кастраміна была звязаная з партызанамі. Добра ведаў М. Кастраміну Мікалай Удавічэнка. У красавіку 1943 года пасля шэрагу паспяховых аперацый падпольшчыкаў Марыя Кастраміна вырашыла сыйсці ў атрад. Яна дабралася да Беліцы. Магчыма, пераадолела б і астатні шлях, але падвёў выпадак. Як раз у гэты час легіянеры Армііі Краёвай пераследавалі сям'ю Говараў за сувязь з партызанамі. 17-цігадовая Марыя, дачка Говара, хавалася ад легіянераў АК у сваякоў у в. Осава. І сваячка, нібы, з добрымі намерамі, сватае Марыю легіянеру. Праз 3 дні легіянеры АК павінны прыбыць у Осава па Марыю. Ёй удаецца ўцячы ў партызанскі атрад. А ў гэты час у раёне Беліцы з'яўляецца Марыя Кастраміна, злёгку падобная на Марыю Говар (Макараву). І легіянеры АК забіваюць М. Кастраміну, прыняўшы яе за Марыю Макараву. Зрабіўшы брудную справу, яны прыбылі да Говара на хутар і сказалі, што забілі яго дачку. Говар, ведаючы, што яго дачка ў бяспецы, імкнучыся засцерагчы сябе ад легіянераў АК, гаворыць, што так ёй і трэба, за што змагалася, на тое і напаролася. (Лукашэвічы Ян і Марыя з в. Осава, у якіх хавалася Марыя Макарава, пасля вайны былі асуджаныя на 10 гадоў за супрацоўніцтва з Арміяй Краёвай).

Дзейнасць атрада ўскладнялася недахопам выбуховых рэчываў і боепрыпасаў. Зброю, патроны і тол даставалі самі. Тол для падрыву цягнікоў здабывалі з артылерыйскіх снарадаў, мін ад мінамётаў і авіябомб. Гэта вельмі тонкая і далікатная справа, якая патрабуе адпаведных ведаў. 21 красавіка 1943 года 5 байцоў атрада загінулі на хутары Яманты пры здабыванні толу з снарада. Падчас гэтай аперацыі цяжка паранены Макараў П. К. Па ўспамінах Л. Д. Цімашэнкі, параненага, без прытомнасці, камандзіра неабходна было пераправіць з хутара Яманты ў Ліпічанскую Пушчу цераз Нёман. Ці вытрымае тонкі красавіцкі лёд? Для праверкі адправілі па лёдзе найлягчэйшых партызан - выведніцу Цімашэнку Людмілу Дзмітраўну і Ваўкавыскага Леаніда. Усе партызаны, затаіўшы дыханне, чакалі, калі санкі з камандзірам дасягнуць супрацьлеглага берага. Але ўсё абыйшлося шчасліва. Толькі камандзір аддзелу Макараў П.К. назаўжды застаўся інвалідам. Пры гэтым выбуху моцныя апёкі атрымаў В. Шубадзёраў. Па ўспамінах Касмача І. М., асколкам адарвала пальцы рукі Івану Латышаву: "Дастаў руку, а пальцы засталіся ў кішэні".

Партызаны праводзілі выключна важныя аперацыі па падрывах мастоў. Толькі 18 красавіка знішчана 3 драўляныя масты цераз р. Лебяду агульнай працягласцю 105 м. У траўні знішчана 4 драўляныя масты агульнай працягласцю 80 м. на трасе Шчучын-Скрыбава і Скрыбава - Жалудок.

Партызаны выводзілі з ладу тэлефонна-тэлеграфную сувязь. У 1943 годзе былі выведзены з ладу 2220 метраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі.

Травень 1943 года - 4 дыверсіі на чыгунцы. 9 траўня днём замінавана чыгуначнае палатно на ўчастку Ліда-Баранавічы. Ахоўнікі, якія праводзілі абыход, падарваліся на гэтай міне. 17 траўня падрыў цягніка з харчам і часткова з жывой сілай. 23 траўня - крушэнне цягніка каля ст. Жалудок. 29 траўня - крушэнне цягніка з амуніцыяй каля ст. Ражанка.

12 чэрвеня 1943 года з Ленінскай брыгады вылучаецца новая брыгада - брыгада імя Кірава, у склад якой уваходзяць 5 атрадаў, у тым ліку і атрад імя Варашылава. Брыгада дыслакавалася ў Лідскім раёне, а атрад, хоць і ўваходзіў у Кіраўскую брыгаду, але дыслакаваўся, па-ранейшаму, у Ліпічанскай Пушчы.

Але байцам атрада не да штабных арганізацыйных мерапрыемстваў. Для іх галоўнае - баявая і дыверсійная праца. У чэрвені 1943 года - 4 дыверсіі. 13 чэрвеня каля ст. Жалудок крушэнне цягніка з прадуктамі, 15 чэрвеня ў раёне ст. Скрыбава крушэнне цягніка з жывой сілай. Пад абломкамі пабітых вагонаў засталіся забітымі і параненымі 350 гітлераўцаў. 20 чэрвеня на чыгунцы Ліда-Баранавічы каля в. Руда разбурана 70 м чыгуначнага палатна. 25 чэрвеня падрыў цягніка з аўтамашынамі і танкамі каля в. Багдановічы.

Улетку 1943 года нямецкае камандаванне прадпрымае ўсе меры, каб свінцом і агнём задушыць партызанскі рух. Па ўспамінах Ляўцеева М.Д.: "Улетку 1943 года фашысты арганізавалі блакаду на аддзел ім. Варашылава, узялі ў кола, адрэзаўшы ўсе шляхі і выйсці. Неабходна было прарваць кола блакады. Партызаны ўначы падышлі да дарогі Дзераўная-Слонім. Подступы да яе былі заваленыя - на 50 м ляжаў суцэльны лес, пад ім замінаваныя пасткі (ваўчыныя ямы), дарога перакопана траншэямі і збудаваннямі, у якіх фашысты чакалі партызан. Немцы падпусцілі партызан бліжэй і адкрылі шквальны агонь. У цемры завязаўся бой. З крыкам "Ура!" удалося прарваць умацаванне супраціўніка і выйсці з акружэння, праўда, з вялікімі стратамі". У гэтай аперацыі, па ўспамінах Л. Д. Цімашэнкі, вызначыўся Вацлаў Найгабаўэр (чэшскі афіцэр, мабілізаваны ў чэшскае войска, дэзертыраваў, у дасканаласці валодаў нямецкай мовай). "У нямецкай форме ішоў ва ўвесь рост і крычаў на нямецкай мове: "Здавайцеся!". Немцы, пачуўшы чыстую нямецкую гаворку, у здзіўленні падымаліся, а ён іх пстрыкаў па адным. У гэтым баі ён быў паранены ў руку".

Падчас праведзенай аперацыі "Герман" фашыстам не ўдалося дасягнуць пастаўленай мэты - пакончыць з партызанамі.

Пачынаючы з вясны 1943 года барацьба партызан супраць немцаў ускладнілася дзеяннямі легіянераў Арміі Краёвай. Што ўяўляла сабой Армія Краёва?

Верасень 1939 года - уз'яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй. Беларускі народ гэтую падзею ўспрыняў з радасцю - уз'ядналіся адзінакроўныя браты. У польскай грамадскасці гэтае аб'яднанне ўспрынялося з болем, нават выклікала адкрыта варожую рэакцыю. Сярод розных пластоў польскага насельніцтва рос супраціў. Шматлікія польскія вайскоўцы, якія пазбеглі палону, не склалі зброі, арганізавалі падпольныя ўзброеныя групы. Вялікая канцэнтрацыя ўзброеных груп, пакінутых ад разбітага Войска Польскага, была ў Ліпічанскай Пушчы. Велізарны лясны масіў, а галоўнае, падтрымка каталіцкага насельніцтва стваралі спрыяльныя ўмовы для існавання нелегалаў. У лістападзе 1939 года польскі ўрад у эміграцыі стварае цэнтр кіраўніцтва падпольнай барацьбой - Саюз Узброенай Барацьбы (у лютым 1942 года будзе пераіменаваны ў Армію Краёву). Галоўная мэта гэтага Саюза - вольная Польшча ў межах да верасня 1939 года. Пасля 22 чэрвеня 1941 года СССР, Польшча і Англія апынуліся ў адным лагеры - у лагеры саюзнікаў. Але з адкрыццём другога фронту саюзнікі не спяшаюцца. І адзінай рэальнай магчымасцю для аказання хоць нейкай дапамогі Чырвонай Арміі ў Лондане бачаць правядзенне дыверсій на лініі забеспячэння немцамі Ўсходняга фронту. А гэтая лінія на 90 адсоткаў праходзіць па тэрыторыі акупаванай Польшчы. Трэба адзначыць, што стратэгія і тактыка польскага эмігранцкага ўраду абапіралася на ваенную канцэпцыю Вялікабрытаніі.

Безумоўна, галоўным для польскага ўраду былі не дыверсіі, якіх так жадаў Лондан, а падрыхтоўка да ўсеагульнага паўстання для дасягнення незалежнасці Польшчы. Тым не менш легіянерамі Арміі Краёвай быў праведзены шэраг дыверсійных акцый супраць фашыстаў на беларускай зямлі. "У чэрвені-ліпені 1942 года прайшлі дыверсійныя акцыі на чыгунцы Ліда-Маладзечна. У ліпені 1942 года на ст. Ліда ў цыстэрну з бензінам кінуты самаробны запальны зарад, у верасні подсыпаны жалезнае пілавінне ў аліву, якой змазвалі буксы паравозаў. У кастрычніку на ст. Гаўя пушчаны пад адхон цягнік, у снежні каля в. Кадолбы падарваны цягнік з вугалем". (Я. Сямашка. Армія Краёва на Беларусі. Мн., 1994, стар 91).

Вядома, зроблена нямала, але калі параўноўваць іх дзейнасць з дзейнасцю чырвоных партызан, то параўнанне не ў карысць Арміі Краёвай.

Рэцэдывы варожасці паміж савецкімі партызанамі і акаўцамі былі. Па ўспамінах Л. Шамрея, у студзені 1943 года ў хаце Дамброўскага на х. Шчурок Лідскага раёна загінулі ад рук легіянераў Арміі Краёвай Капля Аляксей з в. Дудары, Яшка-кулямётчык (украінец) і масквіч Іваноў Іван Іванавіч. Аб тым, што на х. Шчурок загінуў Іваноў Іван Іванавіч успамінае і Я. Каплун з в. Кульбакі. Паводле фондаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, тут загінулі толькі Капля Аляксей і Гузей Мікалай.

"1 сакавіка 1943 года ў выніку ўзброенага сутыкнення групы партызан брыгады імя Варашылава з акаўцамі ў раёне в. Цацкі загінуў беларускі партызан. 12 траўня 1943 года атрад імя Варашылава ў раёне в. Баяры быў атакаваны акаўцамі. У выніку загінула пяцёра партызан, хоць не пазбеглі страт і нападнікі. Некалькі пазней, 11 чэрвеня 1943 года на хутары побач з в. Баяры Смалоцкія былі нечакана атакаваныя і знішчаныя 16 партызан брыгады імя Леніна. У чэрвені 1943 года адбылося некалькі ўзброеных сутыкненняў партызан гэтай брыгады з акаўцамі". (У. І. Ермаловіч, С. У. Жумар. Агнём і мячом. Мн., 1994, стар. 29-30).

А. Вялікі ў артыкуле "Иудино сотрудничество" (газета "Советская Белоруссия" ад 15.09. 1994) піша: "11 чэрвеня 1943 года група партызан атрадаў "Барацьба" і ім. Варашылава на х. Баяры Смалоцкия акружаная легіянерамі Арміі Краёвай. З 17-ці партызан удалося выратавацца толькі аднаму. На трупах забітых пакінутая цыдулка: "Так будзе са ўсімі бальшавіцкімі бандытамі".

Пра тое, што ў в. Цацкі загінуў партызан ( Забалотнікаў Міхаіл Іванавіч) маюцца звесткі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, а аб смерці 5 партызан каля в. Баяры 12 траўня 1943 года, пра што піша Ў.І. Ермаловіч, у архіве звестак не выяўлена. Няма звестак і пра загінуўшых 16-ці (17-ці) партызанах 11 чэрвеня 1943 года каля в. Баяры Смалоцкія. Атрад страціў 9 партызан, але гэта здарылася 26 чэрвеня 1943 года ля в. Пацукі.

Нацягнутыя адносіны перайшлі ў узброенныя сутычкі. Галоўная прычына - нашумелая на ўвесь свет катыньская трагедыя, і, як вынік, разрыў дыпламатычных адносін паміж СССР і польскім урадам Сікорскага. Дарэчы, у заходніх абласцях Беларусі тады не ўсе паверылі паведамленням нямецкай і пранямецкай прэсы аб трагедыі ў Катыні. Многія, у тым ліку і акаўцы, лічылі, што гэта чарговая фашысцкая правакацыя. Тым не менш, прорва паміж савецкімі партызанамі і легіянерамі Армііі Краёвай у той час значна павялічылася. Камандаванне атрада, выконваючы дырэктыву ЦК КП(б)Б аб знішчэнні буржуазных польскіх фармаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, вырашыла наладзіць легіянерам Арміі Краёвай засаду. Днём 29 чэрвеня 62 партызаны атрада выйшлі з лагера, увечар падышлі да могілкаў ля в. Пацукі. Успамінае І.М.Касмач: "Пачаўся праліўны дождж. Каля могілкаў в. Пацукі за каменнай агароджай заселі легіянеры Арміі Краёвай. Заўважыўшы нас, адзін з іх крыкнуў: "Колька!" Партызаны вырашылі, што з-за агароджы хтосьці з сваіх кліча Белякова М.М. - камісара атрада. Легіянеры далі магчымасць партызанам выйсці з хмызняка на адкрытую мясцовасць і там навязалі бой. Пасля бою партызаны, вяртаючыся ў размяшчэнне лагера, на беразе Нёмана не далічыліся дзевецярых чалавек. Частка партызан пад камандаваннем І. Касмача вярнуліся на месца бою і пахавала загінуўшых ля в. Пацукі. Па ўспамінах Касмача І.М, планавалася засада не толькі сіламі нашага атрада, а і з удзелам іншых атрадаў, але пайшлі толькі варашылаўцы. Наперадзе атрада прайшла выведка. Легіянеры АК прапусцілі выведку, а па атрадзе адкрылі агонь. Згодна з данясеннем ў БШПР, у баі 29 чэрвеня загінула 27 легіянераў Арміі Краёвай. У гэтым баі цяжка паранены Рыжкоў Мікалай - з адкрытым пераломам нагі прайшоў ад в. Пацукі да размяшчэння лагера і назаўжды застаўся інвалідам. Па яго словах, будучы параненым, забіў 4-х легіянераў.

Канфліктную сітуацыю выкарысталі немцы. Яны ўстанавілі кантакты з атрадамі АК, пачалі аказваць ім дапамогу зброяй і боепрыпасамі. Немцы пасля Сталінграда і Курска не гублялі надзеі, шукалі дапамогі ў тых палякаў, якіх ненавідзелі, якім у польскай сталіцы Варшаве ў 1939 годзе забаранялі ездзіць у аўтобусах разам з немцамі.

У ліпені 1943 года "Рагнер" (Заянчкоўскі) пасылае хадака ў Лідскі гебітскамісарыят дамовіцца з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі аб сумесных дзеяннях супраць партызан. Але дамова пакуль не было дасягнута. Гэтае пытанне будзе вырашана пазней, у студзені 1944 года будзе падпісана дамова з немцамі аб пастаўцы легіянерам Арміі Краёвай зброі і боепрыпасаў. У студзені-сакавіку 1944 года Наднёманскае злучэнне ( "Лех") атрымае ад немцаў 5 абозаў са зброяй і боепрыпасамі. (У. І. Ермоловіч, З. У. Жумар. Агнём і мячом. Мн., 1994, стар. 37).

23 ліпеня 14 партызан вялі бой з легіянерамі Арміі Краёвай каля в. Пескаўцы. Забіта 6 легіянераў.

Успамінае М.У. Макарава: "Наш хутар часта акружалі, і мы былі напагатове - у нас былі чуткія сабакі. Учуўшы брэх сабак, праз пасеяны поруч хаты лубін уцякаем у лес. У 1941 годзе нарадзіўся брат. Падчас аблавы, маці спаўе і пакладзе яго ў лубін, а ён, нібы адчуваючы небяспеку, нават не пісне. Паліцыянты водзяць маму, катуюць, яна моцна крычыць, а мы сядзім у кустах."

Легіянеры АК пераследавалі тых, хто меў сувязі з чырвонымі партызанамі, перапісвалі ў іх маёмасць, каб, не дай бог, яна не пайшла да партызанаў. Акаўцы перапісалі ў Говараў маёмасць і жывёлу, а Говар узяў ды і зарэзаў быка. Што было! Выратаваў сусед Урбановіч, у якога тры швагры знаходзіліся ў АК, той папрасіў не ўчыняць расправы. Ліпічанская пушча была далёка, Говары, калі ўзнікала такая неабходнасць, хаваліся ў в. Пудзіна (у зоне брыгады ім. Кірава). А калі вярталіся дадому, то ва ўмоўленым месцы (на печы) знаходзілі цыдулку: "Быў Пецька", "Быў Колька".

Толькі ў невялікай вёсцы Масявічы легіянерамі АК было забіта 6 чалавек за сувязь з партызанамі. Сярод іх Говар Сцяпан (чалец РКП(б) з 1917 г., перад вайной - сакратар Ганчарскага сельсавету) і яго плямяннік, а ў сям'і Быстрыцкіх - 4 чалавекі: Федзя - партызан атрада, Браніслава - мачаха Федзі і дзве яе дачкі - Саша і Зоя.

Па ўспамінах І. Касмача, дайшло да таго, што для канспірацыі групы партызан тыя, хто адпраўляўся на заданне, пераапраналіся пад акаўцаў і ў дарозе размаўлялі толькі на польскай мове.

Легіянеры АК часта чакалі партызан каля пераправаў цераз Нёман, асабліва каля в. Пескаўцы. 20 ліпеня камандзір аддзялення Далінін пераправіўся цераз Нёман каля в. Моцевічы і наткнуўся на групу легіянераў Арміі Краёвай. Загінуў адзін легіянер.

За што забівалі адзін аднаго, за што змагаліся адзін з адным, за што рызыкавалі ўласным жыццём два славянскія народы? За ідэю, за ўласную дзяржаву, верылі ў яе безаглядна.

Нялёгка прыходзілася партызанам. Акрамя ворага - фашыста быў свой вораг - славянін. Некаторыя з партызан, рускія па нацыянальнасці, не маглі дапусціць такой масавай здрады славянскага народа і пайшлі на ўсход, там, лічылі, будзе лягчэй - адзін вораг. Сярод тых, хто пайшоў, быў і былы афіцэр Чырвонай Арміі Вася Брычко, які часта бываў на хутары ў Говараў.

Ліпень 1943 года. Партызаны здзейснілі 4 дыверсіі. 11 ліпеня на ўчастку Жалудок-Скрыбава пашкоджана 70 м чыгуначнага палатна. 14 ліпеня - крушэнне цягніка з жывой сілай каля в. Русінаўцы (чыгунка Гародня-Ліда). Разбіта 36 вагонаў з жывой сілай. За спушчаны пад адхон цягнік немцы выбілі і спалілі бліжэйшую вёску Русінаўцы. 20 ліпеня крушэнне цягніка з жывой сілай каля в. Заполле (чыгунка Гародня-Ліда). 21 ліпеня каля в. Далекія крушэнне цягніка з палівам і часткова з жывой сілай.

Неяк Макараў П.К., праязджаючы міма бульбяной ямы ў раёне Жалудка, заўважыў у ёй хлапчука. Хлопчык, які там хаваўся, вельмі спалохаўся, прыняўшы Макарава за фашыста. Бацькоў Лёнькі (так клікалі хлопчыка) забілі фашысты, і ён з сястрой хаваўся па вёсках. Макараў дастаў з ямы дрыжаўшага хлапчука, прывёз у атрад. Ён стаў "сынам палка", вельмі прывязаўся да Макарава П.К., і Макараў яго вельмі любіў, вазіў з сабой, лічыў яго сынам. Дасціпнікі ў аддзеле жартавалі: "У нашего командира есть адъютант личный и адъютант лишний". Аднойчы Макараў праязджаў з Лёнькам, і іх паклікала дзяўчынка: "Лёнька!" Сястра знайшла брата! (Сястра Лёнькі, Ваўкавыская Зона Абрамаўна, знаходзілася ў сямейным лагеры ў Ліпічанскай пушчы, пасля вайны эмігравала). Лёнька, акружаны ўвагай і клопатам, застаўся ў атрадзе і гаварыў Макараву: "Дзядзька, калі ты ўбачыш немца, не забівай яго. Дазволь гэта зрабіць мне. Я яму скажу: "Гэта ты забіў майго тату, гэта ты забіў маю маму!".

Так званае "яўрэйскае пытанне" закранула і камандзіра Макарава П.К. Усе камандзіры атрадаў, выконваючы інструкцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, стараліся не залічваць яўрэяў у атрады, і, нават, праганялі іх далей ад размяшчэння свайго лагера. А побач з варашылаўскім атрадам размясціўся сямейны яўрэйскі лагер. І ў некаторых байцоў мільгала думка: а ці не яўрэй наш камандзір? Былі байцы-яўрэі і ў атрадзе. Цешча байца Южакова - Коц, хавала ў атрадзе яўрэйскай дзяўчынку, якую ёй падкінулі бацькі-яўрэі, калі ішлі на страту. Больш таго, калі ў яўрэйскім сямейным атрадзе захварэлі тыфам у 1944 годзе, жанчыны атрада па сваёй ініцыятыве збіралі прадукты для яўрэяў у мясцовага насельніцтва, стараліся дапамагчы хворым.

Што тычыцца адносін з мясцовым насельніцтвам Пушчы, у партызан засталіся самыя цёплыя ўспаміны. Простыя, чуллівыя, душэўныя і гаротныя людзі дапамагалі і дзяліліся з партызанамі ўсім, што ў іх было.

Чым харчаваліся партызаны, у што апраналіся? Па словах М.У. Макаравай, у кантраляваных партызанамі раёнах былі партызанскія каменданты, якія збіралі ў мясцовага насельніцтва прадукты, выгадаваныя і вырашчаныя для партызан. Здабывалі сродкі для існавання і ў баях, праз гітлераўскія пастаўкі. Па ўспамінах І.М. Касмача: "На Шчары было дастаткова абмундзіравання Чырвонай Арміі - вопраткі, ботаў". Групы партызан, якія ішлі на чыгунку, харчаваліся ў мясцовага насельніцтва, там жа, калі было неабходна, і начавалі. Былі так званыя свае месцы - "вялікія лыжкі", дзе можна было добра паесці, і "малыя лыжкі" - там кармілі больш сціпла. Безумоўна, былі несвядомыя партызаны, марадзёры, але Макараў П.К. да марадзёраў быў бязлітасны, жорсткі і суровы. Нажаль, як было сказана, матэрыялы аб марадзёрстве пакуль недаступныя.

Жнівень 1943 года. Партызанамі праведзена 5 дыверсій. 16, 17 і 26 жніўня на ўчастку Скрыбава-Ліда і Жалудок -Скрыбава - крушэнне цягнікоў з жывой сілай. 21 і 26 жніўня на ўчастках Курган- Скрыбава і Ліда-Скрыбава праведзена 107 падрываў рэйкаў. Падрывы праводзіліся на стыках рэйкаў, пры гэтым адначасова выводзілася з ладу па два звяны. Ішла "рэйкавая вайна".

Не давалі спакою партызанам нямецкія карнікі. Так, 2 верасня 1943 года звяз партызан пад камандаваннем Сямлыгіна вёў бой з карнікамі каля в. Ганчары. Забіта 2 і паранена 3 гітлераўцы. У гэтым баі партызаны страцілі 4 байцоў. Праз 2 тыдні, 14 верасня - бой з карнікамі каля в. Бішавічы Наваградскага раёна, дзе забіта 2 і паранена 2 паліцыянты.

За верасень-лістапад 1943 года на чыгунцы Ліда-Баранавічы падарвана 4 цягнікі, у тым ліку адзін - з жывой сілай, выведзена з ладу 840 м чыгуначнага палатна; на ўчастку Гаўя-Юрацішкі - праведзена крушэнне 6-ці цягнікоў і пашкоджана 840 м чыгуначнага палатна; на ўчастку Ліда-Масты - крушэнне 3-х цягнікоў. 18 лістапада зладжана засада на чыгунцы Ліда-Баранавічы, знішчаны 4 ахоўнікі.

У 1943 годзе партызанскі рух працягваў развівацца ўшыркі і ўглыб, набываючы сапраўдны масавы характар. Атрады папаўняліся новымі байцамі, умацоўваліся раней створаныя атрады, узнікалі новыя. У лістападзе 1943 года ў атрадзе налічалася 126 чалавек. Шэраг паспяхова праведзеных баявых і дыверсійных аперацый спрыяў таму, што 24 лістапада 1943 года з партызанскіх атрадаў імя Варашылава Кіраўскай брыгады, імя Калініна Ленінскай брыгады і асобнага атрада імя Дзяржынскага арганізаваная партызанская брыгада імя Варашылава, камандзірам якой прызначаецца Макараў Пётр Кузьміч.

Пераход Макарава П. К. на пасаду камандзіра брыгады пацягнуў кадравыя змяненні ў атрадзе. Камандзірам атрада прызначаны Белякоў Мікалай Мікітавіч, камісарам - Бесарабаў Віктар Пракопавіч, начальнікам штаба Смірноў Якаў Іванавіч.

У снежні 1943 года байцамі атрада пушчана пад адхон 2 цягнікі супраціўніка.

Дыверсійная і баявая праца патрабавала мужнасці, вытрымкі, пастаяннай напругі сілаў, нярэдка падрыўнікі ахвяравалі сабой дзеля выканання баявога задання. Так, Міхайлаў Мікалай загінуў пры падрыве цягніка каля ст. Гаўя, Борыкаў Васіль Ігнатавіч, Ваўкавыскі Леанід Абрамавіч (той самы Лёнька, якога Макараў П.К. знайшоў у бульбяной яме, прагнуў адпомсціць ворагу за смерць сваіх бацькоў) загінулі пры мінаванні чыгункі Ліда-Маладзечна. Паводле ўспамінаў Л. Шамрэя, невядома ні аднаго факту ўзяцця партызана атрада ў палон. Так, Шкрум Васіль, патрапіўшы з байцамі атрада ў засаду ля в. Ходзевічы Слонімскага раёна, быў цяжка паранены (чаргой з кулямёта перабітыя абедзве нагі). Калі В. Шкрума акружылі, і ў яго скончыліся патроны, ён апошнюю кулю з пісталета накіраваў сабе ў галаву. Такіх прыкладаў вядома мноства, а колькі яшчэ невядома?

У 1944 годзе дыверсіі партызан на чыгунках яшчэ больш частыя і бязлітасныя.

У студзені здзейснены 4 дыверсіі: на чыгунцы Ліда-Баранавічы каля Руднянскага пераезду, каля ст. Сялец і каля ст. Яцукі падарваныя чыгуначныя масты; на чыгуначным участку Ваўкавыск-Баранавічы падарваны цягнік з вугалем каля паўстанка Касцелі.

Працягваецца кровапралітная барацьба двух славянскіх народаў - чырвоных партызан і легіянераў Арміі Краёвай. Так, 2 студзеня 1944 года ў раёне в. Масявічы растраляны 2 легіянеры Арміі Краёвай.

29 лютага 1944 года група партызан пад камандаваннем камандзіра роты Шубадзёрава Васіля Еўдакімавіча вяла бой з легіянерамі Арміі Краёвай у раёне в. Гезгалы на працягу 2-х гадзін. Забіта 15 і паранена 9 легіянераў. Страты партызан - 3 чалавекі. Вось як успамінае гэты бой камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння З. П. Шчупеня: "Камандзір роты Шубадзёраў В.Е. з групай партызан вяртаўся з баявога задання. Спыніліся на адпачынак каля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Легіянеры выявілі партызан у гадзіну ночы, акружылі вёску і павялі наступ. Вартавы заўважыў легіянераў і далажыў пра іх Шубадзёраву В.Е., які хутка падняў партызан, размешчаных у 4-х хатах. Група партызан налічвала 25 байцоў і была ўзброеная 6 кулямётамі, 4 аўтаматамі і вінтоўкамі. Завязаўся бой. Супраціўнік лікава пераўзыходзіў партызан у 4 разы. Шубадзёраў вырашыў пайсці ў атаку на прарыў, і толькі дзякуючы яго знаходлівасці бой быў выйграны".

У лютым партызаны здзейснілі 7 дыверсій: на чыгунцы Ліда-Баранавічы крушэнне цягніка, на ст. Нёман уладкована 2 засады, ля ст. Нёман падарваны чыгуначны мост даўжынёй 7 м; на чыгунцы Масты-Ліда арганізавана крушэнне 2-х цягнікоў; на чыгунцы Ваўкавыск-Слонім ля паўстанка Касцелі праведзена крушэнне цягніка.

Партызаны кантралявалі і шашэйныя дарогі, перашкаджаючы перамяшчэнню па іх супраціўніка, яго перавозкам. Засады на шашэйных дарогах былі і раней, у 1943 годдзе, але, пачынаючы з красавіка 1944 года, яны пачасціліся і наносілі ворагу адчувальны шкоду. Толькі за красавік у выніку мінавання шашэйных дарог забіта 17 гітлераўцаў, захоплена 2 аўтамашыны. А 11 траўня на шашэйнай дарозе Слонім-Дзяраўная каля в. Асакавічы забіта 32 і паранена 11, узята ў палон 2 гітлераўцы. Пры гэтым захоплена 2 ручныя кулямёты, аўтамат, 35 вінтовак, 10 адзінак асабістай зброі, абоз з харчам (30 вазоў). Нараўне з гэтым, працягвалі рваць і тэлеграфна-тэлефонную сувязь, для гэтага прыцягвалі мясцовае насельніцтва. За 1944 год выведзена з ладу ў агульнай суме больш 20 км тэлеграфна-тэлефоннай сувязі.

У сакавіку 1944 года здзейснена 12 дыверсій: на чыгунцы Масты-Ліда толькі каля ст. Ражанка 4 крушэнні цягнікоў; на чыгунцы Слонім-Ваўкавыск падарваныя цягнікі ў раёне Іса-Іўня, у раёне Касцелі - 2 цягнікі, 2 крушэнні ля паўстанка Грынькі, адно на ўчастку Азярніца-Слонім; на чыгунцы Ліда-Баранавічы ля ст. Яцукі падарвана 2 цягнікі супраціўніка.

Атрад імя Варашылава можна назваць рэзервай кадраў брыгады імя Варашылава. З атрада ў брыгаду перайшоў камандзір Макараў П.К. У красавіку 1944 года ў брыгаду пераходзіць Белякоў М.М., які быў камандзірам атрада і інш. А ў атрадзе наступныя змяненні: камандзір атрада - Шубадзёраў Васіль Еўдакімавіч, камісар Алакозаў Мікалай Георгіевіч, начальнік штаба Сцяпанаў Пётр Ягоравіч.

У красавіку 1944 года здзейснена 13 дыверсій на чыгунках: на чыгунцы Ліда-Баранавічы крушэнне цягніка ля в. Багданаўка; на чыгунцы Ваўкавыск-Слонім у раёне в. Чэмеры, 3 цягнікі ля в. Грынькі, па адным ля в. Пляцевічы і ля в. Азярніца; на чыгунцы Масты-Ліда ля в. Хадзюкі, 3 крушэнні ля ст. Ражанка і 2 крушэнні ля в. Багдановічы.

26 чэрвеня 5 партызанамі атрада каля пастарунка Ляса забіта 4 і паранены адзін паліцыянт.

Давялося атраду ім. Варашылава паваяваць і з войскамі РВНА. Што гэта за фармаванне? Руская Вызвольная Народная Армія (РВНА) - вайсковае фармаванне з грамадзян СССР, утворанае гітлераўцамі ў канцы 1941 года ў Арлоўскай вобласці для барацьбы з партызанамі. Падраздзяленні РВНА з пераменным поспехам ваявалі з партызанамі. У жніўні 1943 года войскі Чырвонай Арміі нанеслі РВНА шэраг цяжкіх параз. Пасля гэтага войскі РВНА гітлераўцы эвакуююць у раён г. Лепеля, але і там РВНА не апраўдала надзей гітлераўцаў. У красавіку 1944 года войскі РВНА эвакуююць у Дзятлава - залога размясцілася ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага раёна. Дзейнічалі супраць партызан і марадзёрствавалі.

7 чэрвеня 1944 года байцы атрада мінуюць шашэйную дарогу ў раёне в. Зачэпічы. У выніку выбуху забіта 8 гітлераўцаў з войскаў РВНА.

У ноч з 10 на 11 чэрвеня 1944 года атрады ім. Варашылава, Калініна, Дзяржынскага і "Барацьба" пад камандаваннем Макарава П.К. зрабілі налёт на залогу войскаў РВНА ля в. Зачэпічы. У выніку 2-х гадзіннага бою прарвана добра ўмацаваная лінія супраціўніка па шашэйнай дарозе Слонім-Дзятлава. Забіта 100 і паранена больш за 60 здраднікаў.

У гэты ж дзень Алакозаў М.Г., Сцяпанаў П.Я., Аўчыннікаў Г.Ф., Замоцін П.І., Арлоў А.П., Касмач І.М., палітрук роты Васько Рыгор пад камандаваннем камандзіра атрада Шубадзёрава В. Е. зрабілі засаду на шашэйнай дарозе Казлоўшчына - Руда Яварская ў раёне в. Мядзвінаўцы Дзятлаўскага раёна. Забіта 4, у палон узята 6 фашысцкіх прыхвастняў з войскаў РВНА, а таксама захоплена адна гармата.

У траўні 1944 года арганізавана 5 крушэнняў цягнікоў: 2 крушэнні ля станцыі Ражанка, адно ля в. Хадзюкі; на чыгунцы Слонім-Ваўкавыск ля Жалудка і ля паўстанка Грынькі.

Колькасць жанчын, баявых сябровак, у аддзеле вагалася ад 5 да 15. Гэта былі:

Абрамовіч Любоў Ізраілеўна;

Барысава Ганна Георгіеўна;

Ваўкавыская Зона Абрамаўна;

Макарава Марыя Ўладзіміраўна;

Дзярбук Марыя з Беліцы;

Дзерангоўская Галіна Іосіфаўна з сынам гадоў 8-9;

Цімашэнка Людміла Дзмітраўна;

Казлова Ганна;

Касцякова Тамара Дзмітраўна;

Касцякова Тацяна Дзмітраўна;

Касцякова Людміла Дзмітраўна;

Коц - маці Южаковай Галіны;

Лабарэвіч Любоў;

Новікава Ганна Дзянісаўна;

Подгайская Антаніна Захараўна

Розенберг Сара Нахімаўна;

Санцэвіч (Лукашэвіч) Вера Іванаўна;

Сакалова Аляксандра;

Сакалова (Белякова) Тацяна Паўлаўна;

Шкрум Сафія Іванаўна з сынам 12-ці гадоў;

Южакова Галіна Ўладзіміраўна;

Люся са Слоніма.

Жанчыны кармілі, абмывалі, абшывалі, лячылі, многіія ваявалі нараўне з мужчынамі, хадзілі на чыгунку, стаялі на варце. Жанчыны на варце падчас вайны? Так, ды якія пільныя! Аднойчы на пасту стаяла Новікава А. Д. У гэты час у атрад прыбывае камісар брыгады ім. Кірава Кандакоў С. М. і начыста забывае пароль, патрабуе прапусціць. Як прапусціць? Новікава дала папераджальны стрэл у паветра. Прыбегла ахова, пачалі разбірацца. Доўга ў атрадзе хадзіў жарт, што Новікава хацела застрэліць Кандакова. Здаралася, і нараджалі ў аддзеле (Цімашэнка Людміла, Касцякова Тамара). Але нянчыць дзяцей не было калі. Кармілі і нянчылі дзяўчынку Цімашэнку мясцовыя жыхары - Надзея Саўчук з в. Стукалы і Якубовіч Ганна з в. Верчыкі ў Ліпічанскай пушчы. Аднойчы дзяўчынку Людмілы Цімашэнкі ледзь не расстралялі рвнаўцы. Успамінае Л. Д. Цімашэнка: "Рвнаўцам падказалі, што ў в. Стукалы Надзея Саўчук корміць і выхоўвае партызанскае дзіця. Рвнаўцы пачалі катаваць Надзею Саўчук, тая ўпарта паўтарала, што гэта мой байстручок. Пасля катаванняў Надзея сказала сваёй маці: "Мама, буду прызнавацца". Прызналася. Рвнаўцы ўвайшлі ў хату Надзеі, прыгожая дзяўчынка Цімашэнка сядзіць у калысцы і міла ўсміхаецца, не адчуваючы небяспекі. І хоць гэта былі рвнаўцы, сэрца ў іх завагалася - не забілі дзяўчынку. "Мы яе выхаваем", - сказаў адзін з рвнаўцаў. Больш таго, загадалі солтысу, каб усе, у каго ёсць карова ў вёсцы, давалі па 0,5 літра малака дзяўчынцы, бо карову ў Саўчукоў яны забралі." А Людміла Цімашэнка, калі дазвалялі ўмовы, прыбыўшы з выведкі, садзілася конна на каня і ехала, адведаць сваю дробку, маленькую дачушку.

Баявыя аперацыі партызан праводзіліся з нарастальнай сілай. Гэта, натуральна, не на жарт устрывожыла акупантаў. Яны вырашылі ачысціць Ліпічанскую пушчу ад партызан, сцягнуўшы сюды буйныя сілы. 3 чэрвеня 1944 года больш 1000 карнікаў, падтрыманых танкамі, артылерыяй, авіяцыяй былі кінуты ў бой. "Гэта было сапраўднае пекла, - успамінае М.У. Макарава. Гараць хутары, ляцяць ракеты. Мы уцякаем, падаем. Падбягае да мяне Сідараў Іван, пытае: "Ты не параненая?", і тут жа падае на маіх вачах, учапіўшыся за маю руку. Галя Южакова ляжала побач са мной, мы падняліся, бяжым. На нашых вачах падае яе муж - Южаков Васіль -куля патрапіла яму ў рот. У гэты ж дзень загінула Лена Важэйка са Слоніма - яна ў аддзеле была з братам і бацькам. Уцякалі з намі ад нямецкай расправы Дзерангоўскі Вова са сваёй маці Галінай Іосіфаўнай. Бацька Вовы - палкоўнік, загінуў на вайне. Галіна Іосіфаўна з Мастоў, калі фашысты пачалі зганяць людзей у Нямеччыну, з хлапчуком пайшла ў партызаны. Хлапчук хадзіў з партызанамі на заданні, вядома стамляўся, і дарослым часта даводзілася несці яго на плячах. А калі на лагер наступалі фашысты, хлопчык іх заўважыў, узлез на дзот і крыкнуў: "Дзядзечка, бі! За Радзіму! За Сталіна!" Па ўспамінах З.П. Шчупені, фашысты 4 дні палівалі партызан агнём. Партызанам удалося прарваць умацаваную лінію карнікаў, выйсці ў раён станцыі Моўчадзь на чыгунцы Ліда-Баранавічы, дзе аддзелам 27 чэрвеня было забіта 35, паранена 17 і ўзята ў палон 88 гітлераўцаў. 9 ліпеня 1944 года аддзел пад камандаваннем камандзіра Шубадзёрава В.Е. сустрэўся ў баі з гітлераўскімі войскамі ў в. Яварская Руда Дзятлаўскага раёна. Забіта 55 гітлераўцаў, 28 паранена і 95 узята ў палон.

Паводле успамінаў І.М.Касмача, байцы атрада вярталіся ў лагер. Па дарозе рухаўся шэраг вазоў - паліцыянты з сем'ямі ўцякалі на Захад. На пераправе цераз р. Шчара іх затрымалі. Але тут атрад даганяе выведка Савецкай Арміі, а следам ідуць савецкія войскі. На нашу шматпакутную зямлю прышло вызваленне.

Атрад злучыўся з часткамі Чырвонай Арміі 15 чэрвеня 1944 года.

Касцякова Т.Д. успамінае: "Ішла вайна і, вядома партызанская барацьба не абыходзілася без страт. Безумоўна, гэтыя страты не параўнальныя з франтавымі па сваіх маштабах, але яны былі вельмі адчувальныя і выключна балюча перажываліся ўсімі партызанамі атрада. Сваіх герояў, загінулых у баі, партызаны хавалі ўрачыста, з ушанаваннямі. Калі дазвалялі абставіны, то загінулых таварышаў пераносілі ў Ліпічанскую Пушчу, дзе на гары былі арганізаваны могілкі. На магіле кожнага ўсталёўвалася таблічка з прозвішчам пахаванага. Але шмат байцоў засталося ляжаць там, дзе яны загінулі, і магілы іх ці ледзь вядомыя". Вечная ім памяць.

Велізарны ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі байцы партызанскага атрада імя Варашылава, ля вытокаў якога быў Пётр Кузьміч Макараў - адважны і мужны камандзір, які ў адкрытых баях і на дыверсійных аперацыях паказваў узоры настойлівасці, мужнасці і геройства. Пасля вайны Макараў П.К. працаваў на кіраўнічых пасадах у Жалудокскім, Лідскім і Дзятлаўскім раёнах. Памёр 24 сакавіка 1961 года. Імем Макарава П.К. названыя школа і вуліца ў г.п. Дзятлава. На адным з будынкаў гэтай вуліцы вісіць мемарыяльная дошка ў памяць аб Макараве П.К.

Колькасны склад атрада на працягу ўсяго перыяду баявых дзеянняў паводле зводных справаздач аб дыверсійна-падрыўной і баявой дзейнасці:

- з траўня 1942 па кастрычнік 1943 у атрадзе налічалася 113 чалавек;

- у лістападзе 1943 года - 126 чалавек;

- у снежні 1943 года - 115 чалавек;

- у студзені 1944 года -117 чалавек;

- у лютым 1944 года - 122 чалавекі;

- у сакавіку 1944 года - 135 чалавек;

- у красавіку 1944 года - 140 чалавек;

- у траўні 1944 года - 156 чалавек;

- на 15 ліпеня 1944 года (дзень злучэння з часткамі Чырвонай Арміі) у аддзеле налічалася 160 чалавек.

Звесткі па асабовым складзе атрада па стане на 1 сакавіка 1944 года:

Колькасць партызан - 122.

З іх па нацыянальнасці:

рускія - 67;

беларусы - 34;

украінцы - 9;

яўрэі - 6;

палякі - 1;

інш. нацыяна-льнасці - 5.

Па прафесіях:

- рабочыя - 10;

- калгаснікі - 2;

- ІТР - 2;

- медыкі - 3;

- настаўнікі - 2;

- іншыя -103.

Па камплекта-ванні:

- прыбылі з палону - 69;

- прыбылі з акружэння - 10;

- з мясцовага насельніцтва - 43.

Колькасць жанчын у атрадзе на 1 сакавіка 1944 года - 15.

Звесткі па прафесійным складзе на чэрвень 1944 года:

Усяго партызан - 160. З іх:

вайскоўцы - 18 чалавек;

калгаснікі - 88 чалавек;

навучэнцы - 4 чалавекі;

лекары - 1 чалавек;

настаўнікі - 2 чалавекі;

іншыя - 47 чалавек.

Па ўзросту:

да 18 гадоў - 18 чалавек;

ад 18 да 26 гадоў - 86 чалавек;

26-45 гадоў - 48 чалавек;

звыш 45 гадоў - 8 чалавек.

Спіс камандна-палітычнага складу атрада з красавіка 1944 года

Пасада Прозвішча, імя, імя па бацьку

Камандзір Шубадзёраў Васіль Еўдакімавіч

атрада

Камісар атрада Алакозаў Мікалай Георгіевіч

Начальнік штаба Сцяпанаў Пётр Ягоравіч

Нам. камандзіра Замоцін Павел Ільіч

атрада па выведцы

Начальнік асобага Родзікаў Максім Іванавіч

аддзелу

Камандзір роты Сідараў Іван Пятровіч

Камандзір роты Касмач Іван Міхайлавіч

Палітрук Звераў Васіль Сцяпанавіч

Камандзір звязу Галаванаў Васіль Міхайлавіч

Камандзір звязу Ісцягін Іван Васільевіч

Камандзір звязу Міхайлаў Хведар Аляксеевіч

Камандзір звязу Далінін Іван Яўхімавіч

Камандзір аддзялення Жыцельскі Мікалай Іванавіч

Камандзір аддзял. Кумпяк Міхась Усцінавіч

Камандзір аддзял. Здабноў Зміцер Антонавіч

Камандзір аддзял. Васільеў Пётр Ягоравіч

Камандзір аддзял.

Удавічэнка Мікалай Майсеевіч

Камандзір аддзял. Захараў Іван Сямёнавіч

Камандзір аддзял. Адалін Мікалай Васільевіч

Камандзір аддзял. Громаў Міхась Антонавіч

Камандзір аддзял. Грынчук Якаў Якаўлевіч

Камандзір аддзял. Самсонаў Яўген Кузьміч

Камандзір аддзял. Белавусаў Фёдар Міхайлавіч

СПІС ПАРТЫЗАН, партызанскага атрада імя Варашылава брыгады імя Варашылава, якія пайшлі ў Савецкую Армію ў ліпені 1944 года

1. Адушкін Мікалай Андрэевіч 1920

(Слонімскі раён)

2. Анашкевіч Сцяпан Іванавіч 1920

(в. Яманты)

3. Андрыянаў Аляксей Іванавіч 1917

4. Андрушчанка Павел Мікітавіч 1921

5. Батаев Іван Фёдаравіч 1921

6. Белаконь Рыгор Яўхімавіч 1921

7. Васільеў Пётр Ягоравіч 1911

8 Вітко Аляксей Аляксандравіч 1922

(в. Чырвонае Жалудокскага раёна)

9. Дзярбук Віктар Віктаравіч 1923

(в. Дуброўка Дзятлаўскага раёна)

10. Дзярбук Вікенці Вікенцевіч 1906

11. Драмакін Пётр Рыгоравіч 1924

12. Еўдакімаў Анатоль Уладзіміравіч 1917

13. Жабскі Аляксей Іванавіч 1915

14. Жук Міхась Ільіч 1910

15. Заічкін Рыгор Васільевіч 1922

16. Захараў Сямён Пятровіч 1909

17. Заяц Леанід Іванавіч (в.Канюшаны) 1924

18. Зеляноў Міхась Іванавіч 1921

19. Іванчанка Мікалай Мікалаевіч 1925

20. Каторац Яўхім Якаўлевіч 1910

(Віцебск. вобл.,Чашнікаўскі р-н,

в. Смошчны)

21. Кіршын Сяльвестр Сяргеевіч 1913

22. Казёл Мікалай Іванавіч 1921

(в. Канюшаны)

23. Мялешка Іван Герасімавіч 1924

(в. Грынкі Слонімскага раёна)

24. Мялешка Мікалай Васільевіч 1915

25. Мушчанка Васіль Сцяпанавіч 1929

26. Папоў Рыгор Аляксеевіч 1920

27. Раманаў Васіль Мацвеевіч 1920

28. Рыжкоў Аляксандр Лявонцевіч 1907

29. Рымка Георг Георгіевіч 1916

(в. Рымкі Жалудокскага раёна)

30. Рымка Хведар Мікалаевіч 1920

(в. Рымкі Жалудокскага раёна)

31. Здабноў Зміцер Антонавіч 1920

32. Сівы Мікалай Рыгоравіч 1923

(в. Грынкі Слонімскага раёна)

33. Траянаў Васіль Канстанцінавіч 1910

34. Філін Іван Фёдаравіч 1923

35. Філін Мікіта Анісімавіч 1911

36. Хапрычкоў Якаў Дзянісавіч 1911

37. Шаўчэнка Іван Фёдаравіч 1909

38. Якушаў Павел Цімафеевіч 1923

Агульныя вынікі баявых дзеянняў.

Усяго падарвана варожых цягнікоў:

1942 1943 1944 Усяго

Чыг. Ліда-Баранавічы 3 5 7 15

Чыг. Ліда-Масты 4 23 16 43

Чыг. Ліда-Маладзечна 4 8 - 12

Чыг. Слонім-Ваўкавыск 14 - 13 27

Разам 25 36 36 97

Разбіта валасных упраў 6 9 5 20

Разбіта залогаў 5 3 1 9

Разбіта складоў 5 2 4 11

Разбіта паўстанкаў - - 1 1

С П І С асабовага складу атрада імя Варашылава

Абрамовіч Любоў Ізраілеўна, 1920 г. н., яўрэйка з Слоніма.

Аверкаў Васіль Пракопавіч, 1916 г.р., беларус. Загінуў 16 траўня 1943 г. у баі каля в. Беліца, пахаваны ў в. Чырвонае.

Авяр'янаў.

Адалін Мікалай Васільевіч, 1917 г. н., рускі, з Мардоўскай АССР.

Адамчук Мікалай.

Адушкевіч Мікалай Аляксандравіч.

Алакозаў Мікалай Георгіевіч, 1920 г. н., рускі, камісар атрада з красавіка па ліпень 1944 года, з г. Марыупаля.

Анашкевіч Сцяпан Іванавіч, 1920 г. н., беларус, в. Яманты.

Андрэеў Іван Фёдаравіч, 1918 г. н., рускі, з Разанскай вобласці.

Андрыянаў Аляксей Іванавіч, 1917 г. н., рускі, з г. Яраслаўля.

Андрушчанка Павел Мікітавіч, 1921 г. н., украінец, з Кіеўскай вобласці.

Анішчык Васіль Маркавіч, 1914 г. н., беларус, з в. Баравікі Слонімскага раёна.

Антуновіч.

Анушкевіч Барыс Ларыёнавіч, 1925 г. н., беларус, з Віцебскай вобласці.

Бабяк Аляксей.

Баран Аляксандр Рубінавіч, 1921 г. н., яўрэй, г. Ліда.

Басалыга Іван Васільевіч.

Бежанкоў.

Белавусаў Фёдар Міхайлавіч, 1912 г. н., рускі, з г. Арцёмаўска.

Белякоў Мікалай Мікітавіч, 1917 г. н., рускі, з Арлоўскай вобласці. Камісар атрада з сакавіка 1942 па лістапад 1943 г., камандзір атрада з лістапада 1943 па красавік 1944г. У красавіку 1944 года пераведзены ў брыгаду ім. Варашылава.

Белякова (Сакалова) Тацяна Паўлаўна, 1923 г. н., руская, з г. Калініна. У красавіку 1944 года пераведзеная ў брыгаду ім. Варашылава.

Бялянікаў П.

Бесарабаў Віктар Пракопавіч, 1918 г. н., рускі, з Курскай вобласці. Камісар атрада з лістапада 1943 па красавік 1944 года.

Білей.

Біч.

Бабылёў Іван Сяргеевіч, 1920 г. н.

Багданчук.

Бокараў Міхась.

Бокаў Аляксандр Архіпавіч, 1918 г. н., рускі. з-пад Мензялінска. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі, пахаваны ля в. Парачаны.

Бандарэнка Аляксей Мікалаевіч, 1920 г. н., рускі, з г. Фрунзе.

Борыкаў Васіль Ігнатавіч, 1919 г. н., беларус. Загінуў 24 кастрычніка 1943 г. пры мінаванні чыг. Ліда-Маладзечна.

Барысаў Іван Георгіевіч, 1898 г. н., беларус, в. В. Канюшаны.

Барысава Ганна Георгіеўна, 1907 г. н., украінка.

Борчанка Сямён Міхайлавіч, 1919 г.р., Каз. ССР, г. Мерцы.

Бачкоў.

Бразоўскі Марк Іванавіч, 1902 г. н., беларус. Загінуў 2 верасня 1943 г. ля в. Ганчары. Пахаваны там жа.

Брычко.

Бурдун Мікалай Канстанцінавіч.

Бутоўскі Зміцер Сяргеевіч, 1917 г. н., рускі, г. Сталінабад. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі. Пахаваны ў в. Парачаны.

Бутько Ў.

Быстрыцкі Аляксандр Восіпавіч, 1922 г. н., беларус. Загінуў 16 верасня 1943 г. у баі каля в. Бішавічы Любчанского раёна. Пахаваны там ж.

Бычак Іван Пятровіч, 1919 г. н., беларус, з в. Ольжава.

Бычкоў Аляксей Панфілавіч, 1921 г. н., рускі, з Смаленскай вобласці. Загінуў у 1944 годзе.

"Варшаўскі" Ванька, прыбыў у атрад пасля ўцёкаў з лагера ваеннапалонных у Варшаве ўлетку 1943 г. У лістападзе 1943 года загінуў у перастрэлцы з легіянерамі АК.

Васільеў Уладзімір Мацвеевіч, 1914 г. н., рускі, з Калінінскай вобласці.

Васільеў Пётр Васільевіч (Ягоравіч), 1911 г. н., рускі, з г. Томска. Загінуў у 1944 годзе.

Васільеў P. M.

Васько Рыгор - палітрук роты.

Венжык Аляксандр Васільевіч, 1926 г. н., беларус, з Віцебскай вобласці.

Вянскоўскі Уладзімір Фёдаравіч.

Вітко Аляксандр Аляксандравіч.

Вітко Ўладзімір.

Важэйка Алена. Загінула ў чэрвені 1944 года.

Важэйка К.

Важэйка С.

Волкаў Міхась Рыгоравіч. 1914 г. н., рускі, з Варонежскай вобласці,

Ваўкавыская Зона Абрамаўна, 1922 г. н., яўрэйка з Лідскага раёна.

Ваўкавыскі Леанід Абрамавіч, 1929 г. н., яўрэй, загінуў 24 кастрычніка 1943 года пры мінаванні чыг. Ліда-Маладзечна.

Вараноўскі Ўладзімір.

Гамзоў Мікалай Сяргеевіч, 1923 г. н., рускі. 5 красавіка 1943 года забіты ў баі ля в. Ольжава, пахаваны там жа.

Гірчук Г.

Галаванаў Васіль Міхайлавіч, 1910 г.р., рускі, з Сталінградскай вобласці.

Голуб З.

Голуб Іван Ігнатавіч, 1919 г. н., рускі, загінуў 21 красавіка 1943 года пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Голуб С.

Гарнушка.

Гарадскі.

Гаранаў.

Грынчук Якаў Якаўлевіч, 1924 г. н., беларус, в. Грынькі Слонімскага раёна.

Граза.

Громаў Міхаіл Панцеляймонавіч (Антонавіч), 1916 г. н., рускі з Навасібірскай вобласці.

Гузей Мікалай, украінец. Забіты падчас аблавы на х. Шчурок каля В. Ольжава ў студзені 1943 года. Пахаваны на х. Шчурок.

Гулінскі Рыгор Рыгоравіч, 1922 г. н., беларус, з в. Парэчча.

Гурын.

Даўлюд Мікалай Міхайлавіч, 1924 г. н., беларус. з в. В. Канюшаны.

Давыдаў У. І.

Дзяменцеў Васіль Васільевіч, 1918 г. н., рускі. Загінуў 2 верасня 1943 года ў баі ў в. Ганчары.

Дзянішчык А. Л.

Дзерангоўская Галіна Іосіфаўна, 1906 г. н., руская, з г. Мазыр. У атрадзе была з сынам 8-9 гадоў, загінуў у чэрвені 1944 года.

Дзярбук Віктар Вікенцевіч, 1924 г. н., беларус, з в. Дуброўка Дзятлаўскага раёна.

Дзярбук Марыя з в. Беліца.

Дзяругін.

Дзівіцкі Мікалай Якаўлевіч, 1922 г. н., рускі. Загінуў 27 чэрвеня 1943 года пры выбуху шашкі ў в. Галубы Шчучынскага раёна. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Дзмітрыеў Ягор Дзмітрыевіч, 1921 г. н., чуваш з Чувашскай АССР. З красавіка 1942 года пераведзены ў п. а. "Барацьба".

Дабравольскі Cяpreй Платонавіч, з снежня 1942 па лістапад 1943 года - начальнік штаба атрада, пераведзены ў брыгаду ім. Варашылава.

Далінін Іван Яўхімавіч, 1919 г. н., рускі, з г. Канаш.

Данскі Іван Васільевіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 2 верасня 1943 года ў баі ля в. Ганчары. Пахаваны там жа.

Драбрын Васіль Мацвеевіч. Загінуў у 1944 годзе.

Думаў Мікалай Аляксеевіч, 1920 г. н. з Іванаўскай вобласці

Дунай B. C.

Ягораў Васіль Ціханавіч, 1913 г. р., рускі, з Разанскай вобласці.

Ярмакоў Якаў Парфёнавіч, 1913 г. н., беларус, з Магілёўскай вобласці.

Ермантовіч Кастусь.

Яўхімаў (Ефимов) Павел Фёдаравіч, 1918 г. н., рускі. 26 чэрвеня 1943 года выпадкова застрэліўся ў в. Пацукі. Пахаваны там ж.

Жаваранкаў Іван Філіпавіч, 1920 г. н., рускі,з Тульскай вобласці. Загінуў 29 лютага 1944 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Пахаваны там жа.

Жыцельскі Мікалай Іванавіч, 1919 г. н., рускі, з Сумской вобласці. Загінуў 11 траўня 1944 года ў баі каля в. Дзераўная Слонімскага раёна. Пахаваны на х. Белуша каля в. Ліпічанская пушча.

Жаўтко.

Жук Міхась Ільіч, 1916 г. н., беларус, з в. Ходзевічы Слонімскага раёна.

Забідараў М. А.

Забалотнікаў Міхась Іванавіч, 1915 г. н., рускі. Загінуў 1 сакавіка 1943 года ля в. Цацкі, трапіўшы ў засаду легіянераў АК. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Заічкін Рыгор Васільевіч, 1922 г. н., рускі, з Тульскай вобласці. Загінуў у 1944 годзе.

Закрэўскі Анатоль Васільевіч, 1919 г. н., украінец. Загінуў 29 лютага 1944 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна, пахаваны там жа.

Замоцін Павел Іванавіч, 1920 г. н., рускі, з Горкаўскай вобласці.

Зарэцкі.

Захаркаў Іван (Апанас) Сямёнавіч, 1912 г. н., рускі, з г. Туапсэ.

Захараў.

Захар'еў.

Заяц Леанід Іванавіч, 1924 г. н., беларус, з в. В. Канюшаны.

Звераў Васіль Сцяпанавіч, 1908 г. н., рускі, з г. Масква.

Зеляноў Міхаіл Іванавіч, 1921 г. н., рускі, з Чувашскай АССР.

Зянько Мікалай Уладзіміравіч, 1914 г. н. з г. Урупінск.

Зубкоў.

Іваноў А.

Іваноў Іван Іванавіч, масквіч. Загінуў у студзені 1943 года на х. Шчурок. Пахаваны там жа.

Іваноў Пётр Максімавіч, 1920 г. н., рускі, з Навасібірскай вобласці. Загінуў у 1944 годзе.

Іванчанка Мікалай Мікалаевіч, 1925 г. н., украінец з Кіеўскай вобласці.

Ісаеў Леанід Віктаравіч з в. Ёдкі, 1920 г. н. Забіты легіянерамі АК у 1943 годзе.

Ісцягін Іван Васільевіч, 1917 г. н.,рускі, з Варашылаваградскай вобласці.

Калюта Міхась.

Канскі.

Капля Аляксей Іосіфавіч, беларус, 1909 г. н. Забіты ў студзені 1943 года падчас аблавы на х. Шчурок каля В. Ольжава. Перапахаваны ў г. Ліда. (На помніку ў г. Ліда дата смерці - 12 снежня 1942 года).

Караваеў Л.

Карэнін.

Каструлін Іван Дзмітрыевіч, 1916 г. р., рускі з Калінінскай вобласці.

Кацілеўскі Іван, 1918 г. р.

Кветка Ўладзімір.

Кветка Іван Лявонцевіч, 1925 г. н., беларус, з в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Кірэй У. Я.

Кірылаў У.

Кірычук Рыгор Паўлавіч, 1920 г. н., рускі.з г. Кіеў.

Кірушын У.

Кісялёў Аляксандр.

Клімаў Іван Васільевіч, 1916 г. н., рускі, з Смаленскай вобласці.

Каваленка Кузьма М., 1922 г. н., украінец. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі, перапахаваны ў в. Парачаны.

Кандраценка Хведар.

Кодзік Мікалай Уладзіміравіч.

Кажэвікаў Аляксей Паўлавіч, 1916 г. н., удмурт з Удмуртскай АССР.

Казёл Мікалай Іванавіч, 1925 г. н., беларус, з в. В. Канюшаны.

Казёл Аляксандр М., 1912 г. н. беларус, з в. Бялевічы.

Казлоў Міхась Уладзіміравіч, 1916 г. н.

Казлова Ганна.

Казлоўскі Іван Пракопавіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі. Перапахаваны ў в. Парачаны.

Калдобін.

Калнавокаў Васіль Дзмітравіч, 1920 г. н., рускі, з Краснадарскага краю.

Каўпакоў Мікалай Рыгоравіч, 1919 г. н., рускі. Загінуў 2 верасня 1943 года ў баі ля в. Ганчары. Пахаваны там ж.

Каматоўскі.

Камлюк.

Касмач Іван Міхайлавіч, 1921 г. н., украінец, з Кіеўскай вобласці.

Касцюковіч.

Касцякова Людміла Дзмітраўна, 1914 г. н., руская, з г. Масква.

Касцякова Тамара Дзмітраўна, 1916 г. н., руская, з Масквы. Начальнік асобага аддзелу да снежня 1943 года.

Касцякова Таццяна Дзмітраўна, 1925 г. н. руская, з Масквы. Загінула 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі, перапахаваная ў в. Парачаны.

Кацельскі Іван Нікіфаравіч, 1918 г. н., рускі, з г. Шахты.

Коц Генрых, з Рыгі.

Коц - маці Южаковой Галіны, з Рыгі.

Качаргін Андрэй Мікалаевіч, 1910 г. н., рускі, з г. Краснадар. Загінуў 16 траўня 1943 года ў баі ля в. Беліца. Пахаваны ў в. Чырвонае.

Кравец Іван Фадзеевіч, 1915 г. н., украінец, з Днепрапятроўскай вобласці.

Крыпец.

Крычко Ў.

Крылоў Міхась Георгіевіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 21 красавіка 1943 года пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна. .

Кузняцоў Георгі Ільіч, 1912 г. н., рускі, з Краснадарскага краю.

Кузняцова Надзея Рыгораўна, 1896 г. н.

Кулік А. І.

Кулікоўскі Павел.

Кумпяк Міхась Усцінавіч, 1919 г. н., з в. Масявічы.

Курданаў Сяргей, 1915 г. н., рускі. Загінуў 20 студзеня 1943 года (ненаўмысны самастрэл). Пахаваны на х. Белуша ў Ліпічанской пушчы Дзятлаўскага раёна.

Кучынскі.

Латышаў Іван Рыгоравіч, 1918 г. н., рускі, з г. Ленінграда.

Ляўцееў Міхась Дзмітрыевіч, 1925 г. н., рускі, з Калінінскай вобласці.

Ланскі А. А.

Лабарэвіч Любоў.

Ласінянскі.

Лахмакоў Захар Пятровіч, 1917 г. н., беларус, з Магілёўскай вобласці. Загінуў 16 жніўня 1943 года ад выбуху снарада пры разраджванні ў в. Чэмеры Слонімскага раёна. Пахаваны ў в. Ходзевічы Слонімскага раёна.

Ліснеўскі Ілля Яўсеевіч, 1924 г. н, яўрэй з Вільні. Загінуў 21 красавіка 1943 года пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны там жа.

Лугаўцаў Барыс Сяргеевіч, 1918 г. н., рускі. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі. Перапахаваны ў в. Парачаны.

Лукашэвіч Аляксей Сямёнавіч, 1906 г. н., беларус, з в. Восава.

Лушчанка.

Мазур Анатоль Васільевіч, рускі, 1923 г. н. Памёр 09.05.1942 пасля ранення пры разгроме постарунка Беліца.

Мазураў.

Макараў Пётр Кузьміч, 1916 г. н., рускі, з Варонежскай вобласці. Камандзір атрада з сакавіка 1942 па 24.11.1943, камандзір брыгады, з 24.11.1943.

Макарава (Говар) Марыя Ўладзіміраўна, 1925 г. н., з в. Масявічы.

Макарэвіч Сяргей Міхайлавіч, 1920 г. н., беларус, з в. Масявічы.

Малер Я. К.

Малыгін Аляксандр Сцяпанавіч, 1911 г. н., рускі, з-пад г. Салікамска,

Марахін Пётр Кандратавіч, 1915 г. н., рускі з Паволжа. Загінуў у баі 20 красавіка 1944 года ля ст. Мікелеўшчына Мастоўскага раёна. Пахаваны там жа.

Масленікаў.

Мядзведзев Сямён Іванавіч, 1917 г. н., рускі. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі. Перазахаваны ў в. Парачаны.

Мялешка Іван Герасімавіч.

Мялешка Міхась.

Меляшкоўскі.

Мікульскі.

Міско Ў. Д.

Міхайлаў Мікалай, 1920 г. н., рускі. Загінуў пры падрыве цягніка на чыг. Ліда-Гаўя. Пахаваны ў в. Гаўя.

Міхайлаў Хведар Аляксеевіч, 1920 г. н., рускі, з г. Верхні Валачок.

Макачоў.

Маісеенка Мікалай Мікалаевіч.

Марозаў Міхась Васільевіч, 1916 г. н., рускі, з Смаленскай вобласці, 15 лютага 1944 года паранены пры абстрэле чыг. цягніка Баранавічы-Ліда ў раёне ст. Нёман. Пахаваны на х. Белуша ў Ліпічанскай пушчы.

Мароз Уладзімір.

Мароз Міхась Пятровіч.

Мароз Мікалай.

Марозаў Мацвей Сафронавіч, 1900 г. н., рускі, з г. Віцебска.

Марозаў Міхась Васільевіч. Загінуў у 1944 годзе.

Музафараў Усман Захаравіч, 1921 г. н., татарын, з г. Петрапаўлаўска.

Муратаў П. М.

Мурын П. Д,

Мушчанка Васіль Сцяпанавіч, 1919 г. н., украінец, з Сталінская вобласці,

Найгабаўэр Вацлаў Антонавіч, 1907 г. н., чэх.

Мікалаеў Васіль Якаўлевіч, 1921 г. н., рускі, з Ленінградскай вобласці.

Несцераў А. І.

Мікалаеў У. Я.

Мікалаеў Мікалай Гаўрылавіч, 1922 г. н., рускі. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі. Перазахаваны ў в. Парачаны.

Новікава Ганна Дзянісаўна, 1926 г. н., руская, з Смаленскай вобласці.

Навасельцаў І. І.

Аўчыннікаў Георгі Фёдаравіч, 1921 г. н., рускі, з Арджанікідзеўскага краю.

Олар Зміцер Іосіфавіч, 1921 г. н., рускі. Забіты памылкова ў в. Карытніца. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Анішчанка.

Анішчык У. М.

Арлоў Анатоль Платонавіч, 1921 г. н., рускі, з Горкаўскай вобласці.

Арлоў А.

Арлоў Васіль Мацвеевіч, 1924 г. н., рускі, з Арлоўскай вобласці.

Арлоў І. С.

Паўлаў Пётр Васільевіч, 1919 г. н., рускі, з Калінінскай вобласці.

Паўленка.

Панасевіч Уладзімір Астапавіч.

Пятроў.

Пісьменны.

Падгайская Антаніна Захараўна, 1905 г. н., беларуска, з в. Яманты.

Падгайскі Іван Мікалаевіч, 1925 г. н., беларус, з в. Яманты.

Падгайскі М.

Падгайскі Хведар Захаравіч, 1925 г. н., з в. Яманты. Загінуў у 1944 годзе.

Паўтарак Іван. Загінуў пры разгроме пастарунка ў в. Тарнова 19.06.1942.

Паўтарак Мікалай Іванавіч, 1921 г. н., рускі з г. Камсамольска.

Папоў Рыгор Аляксеевіч, 1920 г. н., рускі, з Харкаўскай вобласці,

Пралыгін Іван Аляксандравіч, 1917 г. н., беларус, з Магілёўскай вобласці. У будучым камандзір п. а. "Балтыец" брыгады ім. Кірава.

Пракаповіч М.

Пузій Данііл Аляксандравіч, 1916 г. н.

Пучак Міхась Яўхімавіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 16 верасня 1943 года ў баі ля в. Бішэвічы Любчанскага раёна. Пахаваны там жа.

Рэйман Віктар Лявонцевіч, 1918 г. н., яўрэй, г. Адэса.

Рыштафовіч.

Родзікаў Максім Іванавіч, 1913 г. н., рускі, з Арлоўскай вобласці.

Радзівонаў Пётр, камандзір аддзялення. Загінуў 25 кастрычніка 1942 года ў баі ля в. Руда Яварская Дзятлаўскага раёна.

Розенберг Юлі Беркавіч, 1911 г. н., яўрэй, з в. Дзярэчын Баранавіцкай вобласці.

Розенберг Сара Нахімаўна, 1919 г.р., яўрэйка, з г. Наваградка.

Рочанка Міхась.

Рудзінскі з в. Канюшаны

Рыжкоў Аляксандр Лявонцевіч, 1907 г. н., рускі, з Валагодская вобласці,

Рыжкоў Іван Гаўрылавіч, 1918 г. н., беларус, з Гомельскай вобласці,

Рымка Георг Георгіевіч.

Рымка Іван Міхайлавіч.

Рымка Хведар Мікалаевіч.

Рышкевіч.

Саванец Уладзімір.

Саўчук Васіль Кліменцевіч.

Саўчук Іван Якаўлевіч.

Самсонаў Яўстаф (Яўген) Кузьміч, 1919 г. н., чуваш, з Чувашскай АССР.

Санцэвіч Вера Антонаўна.

Санцэвіч Іван Іванавіч.

Здабноў Зміцер Антонавіч, 1920 г. н., рускі, з Сталінградскай вобласці.

Сябякін Аляксандр Сяргеевіч, 1921 г. н., рускі, з г. Тулы.

Сямлыгін Аляксандр Пятровіч, 1920 г. н., рускі, з Маскоўскай вобласці. Загінуў 29 лютага 1944 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Пахаваны там жа.

Сікорскі. Загінуў у 1943 годзе.

Сівы Мікалай Рыгоравіч.

Сідараў Іван Пятровіч, 1920 г. н., рускі, Арджанікідзаўскі край. Загінуў у чэрвені 1944 года пры аблаве немцаў на Ліпічанскую пушчу.

Скіба Апанас Фёдаравіч, 1916 г. н., украінец, з Харкаўскай вобласці.

Склыгін.

Смірноў І. М.

Смірноў Якаў Іванавіч, 1913 г. н., рускі, з Калінінскай вобласці. З лістапада 1943 па снежань 1943 года - начальнік штаба атрада.

Сакалец Г.

Сакалоў Павел Іванавіч, 1898 г. н., рускі, з г. Калінін.

Сакалова Аляксандра Аляксееўна, 1902 г. н., руская, з г. Калініна.

Саламонаў Аляксандр Андрэевіч, 1916 г. н., рускі.

Сарокін.

Сцяпанаў Пётр Ягоравіч, 1917 г. р., рускі, з Калінінскай вобласці. Са снежня 1943 па ліпень 1944 года- начальнік штаба атрада.

Стрыгуноўскі Пётр Акімавіч, 1920 г. н., рускі, з г. Керчы.

Субоцін Аляксандр Андрэевіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 21 красавіка 1943 года пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Сухоцкі Кірыл Іванавіч.

Сухоцкі Кастусь Юр'евіч.

Сухоцкі Мікалай Мікалаевіч.

Сухоцкі Сямён Іванавіч.

Тарасенка Мікалай Цімафеевіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 21 красавіка 1943 года пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны там жа.

Цімашэнка (Калачова) Людміла Дзмітраўна, 1923 г. н., руская, з Ленінграда. З жніўня 1943 года пераведзена ў п. а. "Барацьба".

Цімашэнка Мікалай Анатольевіч, 1918 г. н., украінец, з г. Паўлаград Днепрапятроўскай вобласці. З жніўня 1943 года перакладзены ў п. а. "Барацьба".

Трыфанаў Васіль Ягоравіч, 1920 г. н.

Трафімовіч Юльян Яўхімавіч.

Трубіч.

Турусаў Іван Міхайлавіч. Загінуў у 1944 годзе.

Удавічэнка Мікалай Майсеевіч, 1915 г. н., рускі, з Кіеўскай вобласці.

Фадзееў.

Фатаў У.

Філін Іван Фёдаравіч, 1923 г. н., рускі, з Маскоўскай вобласці.

Фурс Мікалай Восіпавіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 29 чэрвеня 1943 года ў баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі. Перазахаваны у в. Парачаны.

Хапрычкоў.

Хвашчоўскі Мікалай Міхайлавіч, 1921 г. н., рускі. 4 красавіка 1943 года забіты каля в. Ольжава. Пахаваны там жа.

Хварышчык Міхась Фёдаравіч.

Хлопін М. І.

Халопік Хведар.

Хапрынкоў Якаў Дзянісавіч, 1911 г. н., рускі, з Растоўскай вобласці.

Хрусталёў Іван Рыгоравіч, 1916 г. н., рускі, з Калінінскай вобласці.

Цвяткоў С.

Чакурын Я. Т.

Чарнавалюк Зміцер Мацвеевіч, 1918 г. н., з Запарожскай вобласці.

Чорны Рыгор Іванавіч, 1918 г. н., украінец, з Палтаўскай вобласці.

Чыжыкаў Іван Міхайлавіч.

Чувякоў А. А.

Шамрэй Леанід Восіпавіч, 1924 г. н., беларус, з в. Дубчаны.

Шаўчэнка Іван Фёдаравіч, 1906 г. н., рускі, з г. Растоў.

Шэймаў А.

Шэпелеў Аляксандр Данілавіч, 1927 г. н., рускі, з Арлоўскай вобласці.

Шаляноўскі.

Шымановіч Мікалай Іосіфавіч, 1922 г. н., беларус, з в. Парэчча Жалудокага раёна.

Школка Анатоль Сямёнавіч.

Шкрум Васіль Максімавіч, 1919 г. н., украінец. 12 снежня 1943 года забіты ў баі каля в. Ходзевічы Слонімскага раёна. Пахаваны там жа.

Шкрум Сафія Іванаўна, 1916 г. н., полька,з в. Касцянева Слонімскага раёна. У атрадзе была з сынам 12-ці гадоў.

Штыкаў Пётр Пятровіч, 1915 г. н.

Шубадзёраў Васіль Еўдакімавіч, 1920 г. н., рускі, з Адэскай вобласці. З красавіка 1944 года па ліпень 1944 г - камандзір атрада.

Шубяков Яўген Апанасавіч, 1921 г. н., рускі, з Башкірскай АССР.

Южаков У. М. Загінуў у чэрвені 1944 года.

Южакова Галіна Дзмітраўна.

Ягло Рыгор Данілавіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў пры разгроме пастарунка ў в. Тарнова 19 чэрвеня 1942 года.

Якаўлеў Хведар Іванавіч, 1919 г. н., рускі, з Ленінградскай вобласці.

Якубоўскі.

Якушаў Павел Цімафеевіч, 1923 г. н., рускі, з Варашылаваградскай вобласці.

Янчанка.

Яшка-украінец, кулямётчык, загінуў на х. Шчурок Лідскага раёна ў студзені 1943 года. Пахаваны там жа.

Люся са Слоніма, загінула падчас аблавы ў чэрвені 1944 года.

Толік (рудавалосы). Загінуў увосень 1942 г. у баі з паліцыянтамі Беліцкага пастарунка. Пахаваны на х. Зялёны Груд каля в. Масявічы.

"Ламай-посуд" - яўрэй.

СПІС ЗАГІНУЛЫХ ПАРТЫЗАН АТРАДА ІМЯ ВАРАШЫЛАВА

(паводле фондаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь і ўспамінаў байцоў атрада)

Мазур Анатоль Васільевіч, рускі, 1923 г. н. 09.05.1942 памёр пасля ранення пры разгроме пастарунка Беліца.

Ягло Рыгор Данілавіч, 1920 г. н., рускі, шараговец. 19.06.1942 забіты пры разгроме пастарунка ў в. Тарнова.

Паўтарак Іван, загінуў пры разгроме пастарунка ў в. Тарнова 19.06.1942 (па ўсп. Макаравай М.У.).

Радзівонаў Пётр, камандзір аддзялення. Загінуў у баі 25.10.1942 ля в. Руда Яварская Дзятлаўскага раёна.

Толік (рудавалосы), загінуў увосень 1942 года ў баі з паліцыянтамі Беліцкага пастарунка. Пахаваны на х. Зялёны Груд каля в. Масявічы Лідскага раёна (па ўсп. Макаравай М.У.).

Курданаў Сяргей, 1915 г. н., рускі. Загінуў 20.01.1943 (памылкова, самастрэл). Пахаваны на х. Белуша ў Ліпічанскай пушчы Дзятлаўскага раёна.

Гузей Мікалай, украінец. Забіты падчас аблавы ў студзені 1943 года ў в. Ольжава, пахаваны на х. Шчурок Лідскага раёна.

Іваноў Іван Іванавіч, масквіч, лейтэнант. Забіты ў канцы студзеня 1943 г. у хаце Дамброўскага на х. Шчурок Лідскага раёна (па ўсп. Л. Шамрэя).

Капля Аляксей Іосіфавіч, беларус, 1909 г. н. Забіты падчас аблавы на х. Шчурок каля в. Ольжава ў студзені 1943 года. Пахаваны ў в. Шчурок Лідскага раёна, перапахаваны ў г. Лідзе. На помніку ў г. Лідзе дата смерці - 12.12.1942).

Яшка-украінец, кулямётчык. Загінуў у канцы студзеня 1943 года ў хаце Дамброўскага на х. Шчурок Лідскага раёна (па ўсп. Л. Шамрэя).

Забалотнікаў Міхаіл Іванавіч, 1915 г. н., рускі. Загінуў 01.03.1943 у в. Цацкі Лідскага раёна ў засадзе легіянераў АК. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Гамзоў Мікалай Сяргеевіч, 1923 г. н., рускі. 05.04.1943 забіты ў баі ля в. Ольжава. Лідскага раёна. Пахаваны там жа.

Хвашчэўскі Мікалай Міхайлавіч, 1921 г. н., рускі. 05.04.1943 забіты ў баі ля в. Ольжава Лідскага раёна. Пахаваны там жа.

Голуб Іван Ігнатавіч, 1919 г. н., рускі. Загінуў 21.04.1943 пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Крылоў Міхаіл Георгіевіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 21.04.1943 пры выбуху міны на х.Яманты. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Ліснеўскі Ілля Яўсеевіч, 1924 г. н., яўрэй. Загінуў 21.04.1943 пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны там жа.

Субоцін Аляксандр Андрэевіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 21.04.1943 пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Тарасенка Мікалай Цімафеевіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 21.04.1943 пры выбуху міны на х. Яманты. Пахаваны там жа.

Аверкаў Васіль Пракопавіч, 1916 г. н., беларус. Загінуў 16.05.1943 у баі ля в. Беліца, пахаваны ў в. Чырвонае Лідскага раёна. (Па ўсп.Макаравай М.У., у атрад прыйшоў з нямецкай паліцыі.)

Качаргін Андрэй Мікалаевіч, 1910 г. н., рускі. Загінуў 16.05.1943 у баі ля в. Беліца Лідскага раёна. Пахаваны ў в. Чырвонае Лідскага раёна.

Яўхімаў Павел Фёдаравіч, 1918 г. н., рускі. 26.06.1943 выпадкова застрэліўся ў в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа.

Дзівіцкі Мікалай Якаўлевіч, 1922 г. н., рускі. Загінуў 27.06.1943 пры выбуху шашкі ў в. Галубы Жалудокскага раёна. Пахаваны ў в. Ліпічанская пушча Дзятлаўскага раёна.

Бокаў Аляксандр Архіпавіч, 1918 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Бутоўскі Зміцер Сяргеевіч, 1917 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Каваленка Кузьма М., 1922 г. н., украінец. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Казлоўскі Іван Пракопавіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Касцякова Таццяна Дзмітрыеўна, 1925 г. н., руская. Загінула 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваная там жа, перапахаваная ў в. Парачаны.

Лугаўцаў Барыс Сяргеевіч, 1918 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Мядзведзев Сямён Іванавіч, 1917 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Мікалаеў Мікалай Гаўрылавіч, 1922 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Фурс Мікалай Восіпавіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 29.06.1943 у баі з легіянерамі АК ля в. Пацукі Лідскага раёна. Пахаваны там жа, перапахаваны ў в. Парачаны.

Бразоўскі Марк Іванавіч, 1902 г. н., беларус. Загінуў 02.09.1943 у в. Ганчары. Пахаваны там жа.

Лахмакоў Захар, 1917 г. н., беларус. Загінуў 16.08.1943 ад выбуху снарада пры разраджанні ў в. Чэмеры Слонімскага раёна. Пахаваны ў в. Ходзевічы Слонімскага раёна.

Дзяменцеў Васіль Васільевіч, 1918 г. н., рускі. Загінуў 02.09.1943 у баі ля в. Ганчары. Пахаваны там жа.

Данскі Іван Васільевіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 02.09.1943 у баі ля в. Ганчары. Пахаваны там жа.

Каўпакоў Мікалай Рыгоравіч, 1919 г. н., рускі. Загінуў 02.09.1943 у баі ля в. Ганчары. Пахаваны там жа.

Быстрыцкі Аляксандр Восіпавіч, 1922 г. н., беларус. Загінуў 16.09.1943 у баі ля в. Бішавічы Любчанскага раёна. Пахаваны там жа.

Пучак Міхаіл Яўхімавіч, 1921 г. н., рускі. Загінуў 16.09.1943 у баі ля в. Бішавічы Любчанскага раёна. Пахаваны там жа.

Борыкаў Васіль Ігнатавіч, 1919 г.н. Загінуў 24.10.1943 пры мінаванні чыг. Ліда-Маладзечна. Пахаваны ля чыг. Ліда-Маладзечна.

Ваўкавыскі Леанід Абрамавіч, 1929 г. н., яўрэй. Загінуў 24.10.1943 пры мінаванні чыг. Ліда-Маладзечна. Пахаваны ля чыг. Ліда-Маладзечна.

Варшаўскі Ванька, мянушка "Варшаўскі" прысвоеная ў сувязі з яго ўцёкамі з лагера ваеннапалонных з-пад Варшавы ўлетку 1943 года. У лістападзе 1943 года ў перастрэлцы з легіянерамі АК быў паранены ў вобласць жывата (па ўсп. Л. Шамрэя).

Шкрум Васіль Максімавіч, 1919 г. н., украінец. 12.12.1943 забіты ў баі ў в. Ходзевічы Слонімскага раёна. Пахаваны там жа.

Ісаеў Леанід Віктаравіч, 1920 г. н. з в. Ёдкі, забіты легіянерамі АК у 1943 г. (па ўсп. Л. Шамрэя).

Міхайлаў Мікалай, 1920 г. н. Загінуў пры падрыве цягніка на чыг. Ліда-Гаўя. Пахаваны ў в. Гаўя.

Марозаў Міхась Васільевіч, 1916 г. н., рускі. 15.02.1944 паранены пры абстрэле цягніка на чыг. Ліда-Баранавічы ля ст. Нёман. (па ўсп. Л. Шамрэя, памёр у шпіталі). Пахаваны на х. Белуша ў Ліпічанскай пушчы.

Жаваранкаў Іван Філіпавіч, 1920 г.р., рускі. Загінуў 29.02.1944 у баі з легіянерамі АК ля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Пахаваны там жа.

Закрэўскі Анатоль Васільевіч, 1919 г.р., украінец. Загінуў 29.02.1944 у баі з легіянерамі АК ля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Пахаваны там жа.

Сямлыгін Аляксандр Пятровіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў 29.02.1944 у баі з легіянерамі АК ля в. Гезгалы Дзятлаўскага раёна. Пахаваны там жа.

Марахін Пётр Кандратавіч, 1915 г. н., рускі. Загінуў у баі 20.04.1944 ля в. Мікелеўшчына Мастоўскага раёна. Пахаваны там жа.

Жыцельскі Мікалай Іванавіч, 1919 г. н., рускі. Загінуў 11.05.1944 у баі ля в. Дзераўная Слонімскага раёна. Пахаваны на х. Белуша ў Ліпічанскай пушчы.

Важэйка Алена. Загінула ў чэрвені 1944 года пры аблаве немцаў на Ліпічанскую пушчу (па ўсп. Макаравай М. У.).

Сідараў Іван Пятровіч, 1920 г. н., рускі. Загінуў у чэрвені 1944 года пры аблаве немцаў на Ліпічанскую пушчу. (Па ўсп. Макаравай М.У. зваліўся на яе вачах, чапляючыся за яе руку.)

Южакоў. Загінуў у чэрвені 1944 года пры аблаве немцаў на Ліпічанскую пушчу (па ўсп. Макаравай М.У.).

Олар Зміцер Іосіфавіч, 1921 г. н., рускі. Забіты памылкова сваім партызанам у в. Карытніца Дзятлаўскага раёна пры сустрэчы. Пахаваны ў в. Ліпічанская Пушча Дзятлаўскага раёна.

Загінулі пасля 15 лютага 1944 года (невядома дзе і пры якіх акалічнасцях) і паводле спісу ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР З.П.Шчупені прадстаўленыя пасмяротна да ўрадавых узнагарод :

Бычкоў Аляксей Панфілавіч - да ордэна Чырвонага Сцяга;

Васільеў Пётр Васільевіч - да ордэна Чырвонай Зоркі;

Драбрын Васіль Васільевіч - да ордэна Чырвонай Зоркі;

Заічкін Рыгор Васільевіч - да ордэна Чырвонай Зоркі;

Іваноў Пётр Максімавіч - да ордэна Чырвонай Зоркі;

Марозаў Міхаіл Васільевіч - да ордэна Чырвонага Сцяга;

Падгайскі Хведар Захаравіч - да ордэна Чырвонай Зоркі;

Турусаў Іван Міхайлавіч - да ордэна Айчыннай вайны ІІ ст.

Сікорскі загінуў (па ўсп. Макаравай М.У., да прыходу ў атрад працаваў у селяніна в. Дайнова.)

Згодна з гэтым спісам загінула 63 чалавекі. Паводле дадзеных фондаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь на 01.01.1944 загінула 39 байцоў атрада. Безумоўна гэты спіс не поўны. Толькі М. У. Макарава ўспамінае, што ў 1942 годзе загінуў Паўтарак Іван, Толік рудавалосы, якія не ўвайшлі ў той спіс. Не выключана, што былі яшчэ палеглыя. Спісу байцоў атрада, загінуўшых у 1944 годзе, у фондах Нацыянальнага архіву РБ не выяўлена.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX