Вярнуцца: Вайсковая гісторыя

Помнікі, звязаныя з падзеямі 2-й Сусветнай вайны


Дадана: 02-02-2008,
Крыніца: Лідскі Летапісец № 29-30.



Помнікі, звязаныя з падзеямі 2-й Сусветнай вайны на тэрыторыі г. Ліды і Лідскага раёна


Горад Ліда

Помнікі

1. Курган Бессмяроцця, 5 мемарыяльных пліт і магіла невядомага салдата. У парку на ўсходняй ускраіне горада.

2. Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызан Лідскай зоны. Вул. Савецкая, сквер каля кінатэатра "Кастрычнік".

3. Помнік "Пушка 76 мм" у гонар воінаў 3-га кавалерыйскага корпуса, якія вызвалілі Ліду 8 ліпеня 1944 года. Вул. Качана, каля Лакафарбавага завода.

4. Стэла загінуўшымм рабочым і службоўцам Лідскай абутковай фабрыкі. Вул. Фабрычная, сквер каля абутковай фабрыкі.

5. Помнік воінам, партызанам, партыйна-савецкаму актыву, якія загінулі ў горадзе Лідзе і Лідскім раёне. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі.

6. Стэла падпольшчыкам, узнагароджаным ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені. Каля чыгуначнага дэпо.

7. Мемарыяльная дошка ў гонар герояў-падпольшчыкаў лідскага чыгуначнага дэпо. Каля чыгуначнага вакзала, на скульптурнай кампазіцыі "130 гадоў Беларускай чыгунцы".

8. Дзесяць мемарыяльных дошак у гонар польскіх лётчыкаў, якія ваявалі на розных франтах 2-й Сусветнай вайны, і чый лёс звязаны з Лідай. Вул. Энгельса, капліца Святой Барбары, каталіцкія могілкі.

9. Стэла на месцы расстрэлу падпольшчыкаў і мірных жыхароў 3 ліпеня 1944 года. На ўскрайку лесу, за акружной дарогай, на захад ад мікрараёна вуліцы Рыбіноўскага.

Брацкія магілы

1. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 7 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні Гарадзеншчыны. Вул. А. Міцкевіча, гарадскі парк.

2. Помнік на брацкай магіле 809 ахвяр першых дзён вайны. Вул. А. Міцкевіча, тэрыторыя раённай бальніцы.

3. Скульптурная кампазіцыя "Звон" на брацкай магіле падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі.

4. Стэла на брацкай магіле 12 чырвонаармейцаў, якія загінулі летам 1941 года ў Паўночным гарадку. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі.

5. Надмагільныя блокі на магілах воінаў Чырвонай Арміі, які загінулі ў 1944-1946 гг. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі.

6. Надмагільны помнік на магіле беларускіх нацыянальных дзеячоў, заснавальнікаў падпольнай "Беларускай незалежніцкай партыі", Юліяна Саковіча і Леаніда Маракова, забітых акаўцамі ў 1943 г. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі.

7. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 6700 яўрэяў, расстраляных 8 траўня 1942 года. У лесе, на заходнім працягу вул. Чырвонаармейскай, за 250 м ад акружной дарогі.

8. Бетонная пліта на брацкай магіле расстраляных еўрэяў.У лесе, на заходнім працягу вул. Чырвонаармейской, за 200 м ад окружной дарогі.

9. Гранітная стэла на брацкай магіле яўрэяў, расстраляных у свкавіку 1943 года. Вул. Чырвонаармейская.

10. Саркафаг на брацкай магіле 9 каталіцкіх святароў, расстраляных 10 сакавіка 1943 г. Даліна, Лідскія каталіцкія могілкі.


Горад Бярозаўка

1. Скульптура "Маці ў жалобе" на брацкай магіле 200 ваеннапалонных, расстраляных у 1942 г. Левы бераг Нёмана, за 2 км на захад ад г. Бярозаўкі.

2. Скульптурная кампазіцыя "Жанчына з дзіцем" на брацкай магіле чырвонаармейцаў і партызанаў. Вул. Наваградская, каля шклозавода.


Вёскі Лідскага раёна

Агароднікі.

Стэла на брацкай магіле мірных жыхароў. На могілках.

Беліца.

1. Скульптурная кампазіцыя "Жанчына ў жалобе і суворавец" на брацкай магіле 20 чырвонаармейцаў і партызанаў. На паўднёвым канцы вёскі.

2. Абеліск на месцы расстрэлу 47 беліцкіх яўрэяў 23 ліпеня 1941 г.

Бердаўка.

Помнік на брацкай магіле афіцэраў, чырвонаармейцаў і партызанаў. У парку.

Ваверка.

Бетонныя крыжы на магілах жаўнераў 7 батальёна 77 палка Арміі Краёвай і жалезны крыж над сімвалічнай магілай камандзіра батальёна маёра Яна Піўніка "Панурага". На могілках.

Ганчары.

Мемарыяльны комплекс загінуўшым землякам. У цэнтры вёскі.

Гарні.

Абеліск на брацкай магіле 5 чырвонаармейцаў. У парку.

Гасцілаўцы.

1. Скульптура воіна і тры бетонныя пліты ў памяць аб загінуўшых земляках. На заходнім канцы вёскі, каля шашы Ліда- Гародня.

2. Магіла невядомага салдата.

3. Магіла Чурсіна Аляксандра, загінуўшага ў 1944 годзе.

Голдава.

Стэла загінуўшым землякам - воінам, партызанам і актывістам Голдаўскага сельсавету.

Гуды.

Помнік на брацкай магіле 57 чырвонаармейцаў 213 стралковага палка 56 стр. дывізіі, загінуўшых у баі 3 ліпеня 1941 г. Каля шашы.

Дакудава.

Стэла загінуўшым землякам. Каля сельсавету.

Далекія.

Стэла загінуўшым землякам. У цэнтры вёскі, каля канторы.

Дворышча.

Скульптурная кампазіцыя загінуўшым землякам. Каля школы.

Дзітва.

Стэла на магіле невядомага салдата. На могілках за 2 км ад Дзітвы.

Дроздава.

Стэла з плітой камсамольцам-падпольшчыкам, загінуўшым землякам. На заходнім канцы вёскі, на скрыжаванні дарог.

Збляны.

Стэла загінуўшым землякам. Каля клуба.

Красноўцы.

Стэла на магіле чырвонаармейца, загінуўшага ў канцы чэрвеня 1941 года. Каля школы.

Крыніцы.

Стэла загінуўшым землякам і старшыням сельсаветаў. У цэнтры вёскі.

Леснікі.

Скульптурная кампазіцыя "Жанчына ў жалобе з сувораўцам" сялянам в. Леснікі, расстраляным і спаленым 6 жніўня 1942 г. У цэнтры вёскі.

Мінойты.

Абеліск на брацкой магіле хворых Мінойтаўской псіхіятрычнай бальніцы. На могілках.

Навасёлкі.

Металічны крыж на магіле польскіх афіцэраў каля дарогі Ліда-Бердаўка паміж вёскамі Навасёлкі і Дуброўня.

Навіцкія - 2.

Абеліск на брацкай магіле чырвонаармейцаў і партызанаў. На могілках.

Няцеч.

Абеліск з палявых камянёў і крыжы над магіламі жаўнераў 4 батальёна 77 палка Арміі Краёвай. На могілках.

Парачаны.

1. Стэла ў гонар воінаў 86 кавалерыйскага палка. За 500 м на ўсход ад вёскі, каля моста цераз р. Дзітва, на правым беразе.

2. Стэла ў гонар Героя Савецкага Саюза яфрэйтара Сяргея Балгарына. За 500 м на ўсход ад вёскі, каля чыгуначнага моста на правым беразе р. Дзітва.

Парэчча.

Скульптура воіна ў плашчнакідцы з аўтаматам ППШ на брацкай магіле 9 партызан і 5 чырвонаармейцаў. Каля бальніцы, у скверы.

Сялец.

1. Абеліск на брацкай магіле мірных жыхароў, расстраляных 23 ліпеня 1941 года. За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе.

2. Помнік і надмагільныя стэлы на магілах 12 сялян расстраляных жаўнерамі Арміі Краёвай у красавіку 1944 года. На могілках.

Тарнова.

Абеліск загінуўшым землякам. У парку.

Ходараўцы.

Стэла загінуўшым землякам. На паўднёвым канцы вёскі.

Шаўдзіні.

Абеліск на месцы гібелі ваеннапалонных, расстраляных жаўнерамі АК восенню 1943 г.

Янцэвічы. Металічны крыж на магілах жаўнераў Арміі Краёвай. На могілках.



Горад Ліда

Помнікі

1. Курган Бессмяроцця. Насыпаны ў гонар вялікага вычыну савецкага народа ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1941 - 1945 гг. Закладка Кургана Бессмяроцця пачалася 9 траўня 1966 г. і працягвалася да 8 ліпеня 1966 г. Адкрыццё кургана адбылося 8 ліпеня 1966 г. 9 траўня 1967 г. каля Кургана была пахавана урна с прахам Невядомага салдата, парэшткі якога былі знойдзены каля вёскі Чэхаўцы. У 1967 г. вакол Кургана быў пасаджаны парк. У 1973 г. па праекту групы менскіх архітэктараў пад кіраўніцтвам Ю.М.Трахтэнберга курган быў дапоўнены пілонамі.

Курган уяўляе сабой пяцігранную піраміду, вышынёй 7 м, з агульным перыметрам каля асновы 55 м. На кожнай з граняў Кургана ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам.

Курган атачаюць пілоны вышынёй 14 метраў, вугал нахілу 60 градусаў, сімвалізуе рулі артылерыйскіх гарматаў.

Ля асновы кургана размешчана простакутняя пліта-надмагілле на магіле невядомага салдата. У куце пліты, каля яе верхняй плоскасці пяцікутняя адтуліна для вечнага агню. На ніжняй плоскасці рэльефна выканана каска. Помнік выкананы з бетону і пакрыты мазаічным аздабленчым слоем.

На гранітнай пліце, якая прыкрывае магілу, высечаны словы:

"Куда б ни шёл, ни ехал ты,

Но здесь остановись,

Могиле этой дорогой,

Всем сердцем поклонись!

1941 - 1945.

Слава тебе неизвестный солдат".

Цэнтральная пліта.

"Современники и потомки!.

Через века, через года, - помните!

О тех, кто уже не придет никогда - помните. Курган Бессмертия насыпан 9 мая - 8 июля 1966 г в ознаменование великого подвига советского народа в войне против немецко-фашистских захватчиков. 1941-1945 г. Курган насыпали жители города Лида, делегации всех районов Гродненской области, всех областей Белоруссии, представители городов-героев Москвы, Ленинграда, Волгограда, Севастополя, Одессы, Киева, Брестской крепости героя, городов Курска, Ростова, Брянска, представители Литвы, Латвии. Вечная слава воинам, отстоявшим честь и независимость нашей Родины!».

Нахільная пліта.

"Здесь на глубине 3-х метров хранится завещание потомкам. Заложено 9 мая 1995 года. Вскрыть 9 мая 2045 года".

Паўночная пліта:

"Схілі галаву! Перад табой свяшчэнная зямля, палітая крывёю нашых бацькоў, сёстраў і братоў, сыноў і дачок. Перад табою свяшчэнная зямля з магіл абаронцаў г. Ліды і Лідскага раёна, з магіл гераічных падпольшчыкаў і партызан, з тых мясцін, дзе праходзілі пераможныя баі Жалезнай Самара-Ульянаўскай дывізіі на подступах да г. Ліды у 1941 г."

Паўночна-ўсходняя пліта:

"Людзі спыніцеся! Пастойце хвілінку моўчкі. Перад вамі свяшчэнная зямля з брацкіх магіл Гродна, з папялішча вёскі Чарлёна, спаленай фашыстамі, з месц гераічных партызанскіх баёў у Навагрудскім, Слонімскім, Карэліцкім, Шчучынскім, Дзятлаўскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Ашмянскім, Ваўкавыскім раёнах, з месц гібелі экіпажу праслаўленай эскадрыллі Нармандыя-Нёман, з магілы камісара Таманскай дывізіі Яўсеева, з тых незабыўных месц, дзе былі па-зверску закатаваны героі Скідзельскага падполля".

Усходняя пліта:

"Пакланіцеся сябры! Перад вамі зямля, якая была паліта крывёю гераічных пагранічнікаў заставы В.Усава. Тут зямля і попел з магіл двухсот тысяч чалавек, замучаных фашыстамі ў Трасцянцы, з месц пахавання слаўных воінаў, што загінулі ў суровых баях за вызваленне Гомеля, Магілёва, Віцебска, Мінска. Сюды ж прывезена зямля з незабыўных месц гібелі Герояў Савецкага Саюза Гастэла, Заслонава, Жалудзёва".

Паўднёва-ўсходняя пліта:

"Обнажи голову! Перед тобой священная земля, обагрённая кровью защитников Брестской крепости, защитников города-героя Москвы, с Пулковских высот и Пискаревского кладбища Ленинграда, с Сапун-Горы и Малахова Кургана Севастополя, одесских катакомб, Мамаева Кургана Сталинграда, с мест боёв за освобождение городов Ростова, Киева, Риги, из партизанских лесов Брянщины, из деревни Пирчюпис Литовской ССР, сожжённой гитлеровцами вместе с жителями, земля омытая кровью героев острова Даманского".


2. Помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў і партызанаў Лідскай зоны. Вул. Савецкая, сквер каля кінатэатра "Кастрычнік". Помнік адкрыты 9 траўня 1965 г. Аўтар архітэктар Ю.М.Кішык. Помнік складаецца з бетоннай пліты памерам 3,6х1,2 м, на якой замацаваны блок трапецападобнай формы 3х1,3 - 0.65 м. У блок устаўлены 5 мармуровых дошак з надпісамі:

"8 июля 1944 г. войска 3-го Белорусского фронта под командованием генерала армии Черняховского И.Д. в результате умелого маневра конницы, танков овладели городом Лида - крупным железнодорожным узлом и важным опорным пунктом обороны немцев на Гродненском направлении."

"В боях за овладение г. Лида отличились кавалеристы генерал-лейтенанта Осликовского, генерал-майора Чепуркина, генерал-майора Брикель, генерал-майора Калюжного; танкисты генерал-лейтенанта танковых войск Родина, подполковника Кучина, подполковника Карпова, подполковника Доронина, майора Брилова, майора Гайдаленко; войска генерал-лейтенанта Глаголева, генерал-лейтенанта Кошевого, полковникаКовтунова, полковника Дудко, артиллеристы генерал-майора артиллерии Нефедова; летчики генерал-лейтенанта авиации Белецкого, полковника Китаева, полковника Сталина, полковника Кожемякина, саперы майора Солянкина, связисты подполковника Федорова."

"В ознаменование успеха в боях за освобождение г. Лида 307 авиадивизии (командир полковник Кожемякин А.В.), 17-му (командир подполковник Шевченко М.Т.), 23-му (командир подполковник Бондарь Б.Т.) и 86-му (командир подполковник Труханов М.Ф.) гвардейским кавалерийским полкам присвоено наименование «Лидских."

"На территории Лидского района активную борьбу с фашистскими захватчиками вела партизанская бригада им. Кирова (командир Васильев). К 1944 г. в Лидском межрайцентре боролись с немцами свыше 5 тысяч человек, объединенные в 6 партизанских бригад. Руководил борьбой партизан Лидский подпольный горком КПБ (секретарь Гапеев Е.Д.). На территории Лидского межрайцентра боролись партизаны бригады "Вперёд", им. Чапаева, "1-я Барановичская", им. Дзержинского, им. А.Невского (командиры тт. Булат, Кудрин, Бубен, Шашкин, Бойков)."

"9 июля 1944 г. в 22 часа Москва от имени Родины салютовала доблестным войскам 3-го Белорусского фронта, овладевшим г. Лида, двенадцатью артиллерийскими залпами из ста двадцати четырёх орудий. Вечная слава героям, павшим вбоях за свободу и независимость нашей Родины."

На паўднёвым баку блока, на мармуровай таблічцы размешчана выява ордэна "Знак пашаны", на тарцы - ордэн Перамогі, на паўночным - Зорка Героя Савецкага Саюза. Перад помнікам на невялікай бетоннай пліце выкладзены рэльеф пяцікутняй зоркі з адтулінай у цэнтры для "вечнага агню".


3. Помнік "Пушка 76 мм" у гонар воінаў 3-га кавалерыйскага корпуса, якія вызвалілі Ліду 8 ліпеня 1944 года. Вул. Качана, каля Лакафарбавага завода. Адкрыццё помніка адбылося 7 ліпеня 1967 г. На бетонным п'едэстале размешчана 76 мм дывізіённая пушка. Тэкст надпісу: "Воинам 3-го гвардейского кавалерийского корпуса, участвовавшим в освобождении города Лиды от немецко-фашистских захватчиков 8 июля 1944 г."

"Лідскі кірунак быў прызначаны 3-му гвардзейскаму кавалерыйскаму корпусу і 31-ай арміі, якая ішла за ім.6 ліпеня корпус памкнуў у бок Ліды. У шэрагу пунктаў і асабліва на вузлах дарог немцы аказвалі ўпарты супраціў... Нам заставаліся абходныя шляхі, а яны пралягалі большай часткай па лясах і балотах.

8 ліпеня 17 гвардзейскі кавалерыйскі полк 5 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі пад камандаваннем падпалкоўніка Шаўчэнкі ў конным шыхце ўварваўся ў г. Ліду. Толькі ў самым яго цэнтры кавалерысты вымушаны былі спешыцца і завязаць вулічныя баі. Да 19 гадзін горад быў цалкам ачышчаны ад супраціўніка. Самалёты камандавання фронту праверылі занятасць горада часткамі нашага корпуса, і на раніцу паступіў падзячны загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага." (Былы камандзір 3 гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Аслікоўскі Мікалай Сяргеевіч.)

"Успамінаючы пра гэты бой, разглядаючы яго скрозь прызму многіх гадоў, мінуўшых з тога дня, я ўяўляю яго партытурай, якую зладжана і прыгожа разыграў вялізарны аркестр. Сапраўды, разыграў, як па нотах. ... Бой за горад прайшоў у такім галавазломным тэмпе, так зладжана і ў пэўным сэнсе гэтага слова "сінхронна" дзейнічалі эскадроны, палкі і дывізіі корпуса, што на станцыі нячэпанымі засталіся цягнікі, у горадзе - склады, дамы, заводы, словам усё, што па загаду Гітлера фашысты абавязаны паліць і падрываць." (Дабрушын Д. Ад Волгі да Эльбы. Кіеў, 1984, с. 231-232).


4. Стэла загінуўшым рабочым і службоўцам Лідскай абутковай фабрыкі. Вул. Фабрычная, сквер каля абутковай фабрыкі. Пабудавана ў 1968 г. Прыступкавая аснова ў тры маршы, стэла вышынёй 2 м, нахільная пліта, у якую ўманціраваны тарча, аўтамат і каска. Помнік агароджаны металічным ланцугом, які вісіць на 9 слупках. Надпіс на стэле: "Дорогим друзьям и товарищам по оружию, павшим на фронтах Отечественной войны 1941-1945 гг., вечная слава."


5. Помнік воінам, партызанам, партыйна-савецкаму актыву, загінуўшым у горадзе Лідзе і Лідскім раёне. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі. Адкрыты 7 ліпеня 1967 г. Выкананы па праекту скульптара В.С.Галубкінай. На бетоннай пляцоўцы (13х5х0,8 м) замацавана жалезабетонная аснова (5,5х2.5х0.4 м), на якой устаноўлена бетонная сценка вышынёй 3 м. На сценцы рэльефная выява трох мужчын і жанчыны і надпісы: "Люди! Молчанием память почтите, пред ними вы головы низко склоните. Воинам, партизанам, партийно-советскому активу, погибшим в годы Великой Отечественной войны 1941 -1945 гг. и становлении советской власти в городе Лиде и Лидском районе." На аснову выводзіць четырохступенькавы


6. Стэла лідским падпольшчыкам, узнагарджаным у 1965 годзе ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені. Каля чыгуначнага дэпо. Надпісы на стэле:

"1941-1945. Здесь с декабря 1941 г. по июнь 1944 г. действовало партийно-комсомольское подполье, центром которого была партийно-комсомольская группа на железнодорожном узле.

Игнатов Михаил Николаевич

Климко Алесандр Александрович

Качан Анатолий Гаврилович

Наказных Матрена Константиновна

Костромина Мария Ивановна

Холевинский Леонид Федорович

Кудачев Леонид Федорович."


7. Мемарыяльная дошка на скульптурнай кампазіцыі да 130-годдзя Беларускай чыгункі. Прывакзальная плошча. Дошка металічная, з трох фрагментаў. Надпіс на дошцы:

"Здесь с декабря 1941 г. по июнь 1944 г. действовало партийно-комсомольское подполье, центром которого была партийно-комсомольская группа на железнодорожном узле.

Игнатов М. Н.

Климко А. А.

Качан А. Г.

Наказных М. К.

Костромина М. И.

Холевинский Л. Ф.

Кудачев Л. Ф.

1941-1944"


8. Дзесяць мемарыяльных дошак у памяць польскіх лётчыкаў і наземнага персаналу лётных частак, лёс якіх звязаны з Лідай, і якія ваявалі на розных франтах 2-й Сусветнай вайны. Вул. Энгельса. Капліца Святой Барбары на каталіцкіх могілках.


9. Стэла на месцы расстрэлу падпольшчыкаў і мірных жыхароў 3 ліпеня 1944 года. На краі лесу за акружной дарогай, на захад ад мікрараёна Рыбіноўскага. Помнік зроблены па праекту Р. Ю. Сасноўскага, адкрыты 17 траўня 1966 г.

Стэла на бетоннай аснове, агароджана металічнай агароджай на слупках. Тэкст на стэле: "На гэтым месцы 3 ліпеня 1944 г. за 5 дзён да вызвалення горада былі растраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі камсамольцы-падпольшчыкi". Сярод загінуўшых Л.А.Авяр'янава, П.І.Булгакава, А.В.Драздова, А.Г.Качан, А.А.Клімко, Л.Ф.Кудачаў, З.Ф.Кудачава, М.К. Наказных, К.М.Федарук. У 1953 г. парэшткі расстраляных былі перезахаваны на могілках па вул. Савецкай.

" Сярод дрэваў ў тым жа лесе, непадалёк ад стрэльбішча знаходзяцца два насыпы. Пад адным насыпам, які аказаўся студняй, на глыбіні 2-х м былі знойдзены вопратка, абутак, некаторыя дакументы і рэчы расстраляных. Пад другім насыпам, які мае чатырохкутнюю форму: 8 м даўжыні і 3 м шырыні, знойдзена вялікая магіла з мноствам трупаў, трупы голыя, ляжаць тварам уніз, правільнымі радамі з агнястрэльнымі раненнямі ў патыліцу, са слоў сведак, якія пазбеглі расстрэлу, у гэтай магіле закопаны трупы расстраляных вязняў турмы СД, а галоўным чынам турмы контрвыведкі РВА, якая знаходзілася ў вайсковым гарадку.

3 ліпеня 1944 г. у 6 гадзін вечара вязняў, якія знаходзіліся ў заключэнні, незалежна ад тэрміну знаходжання ў турме, незалежна ці быў хто на допыце ці не, вывезлі на вялікай закрытай грузавой машыне з вайсковага гарадка, дзе размяшчаўся страшны засценак фашызму. Адным гаварылі, што іх адпраўляюць у Германію, другім, што пераводзяць у іншую турму. Было загадана ўзяць з сабою свае рэчы. У машыну спачатку загналі 20-25 мужчын і каля 20 жанчын. Пад аховай 5 немцаў-аўтаматчыкаў аўтамашына выехала ў лес, дзе спынілася каля другога стрэльбішча на паляне. Быў адкрыты борт і брызент кузава аўтамашыны, якія закрывалі задні бок машыны. На паляне іх ужо чакалі 6-8 аўтаматчыкаў, якія размясціліся вакол машыны ў шахматным парадку. Па камандзе немцаў з аўтамашыны пачалі выходзіць спачатку жанчыны. Падчас выхаду жанчын мужчыны, што знаходзіліся ў кузаве машыны, ясна ўсведамляючы, што прышла пагібель, пачалі паміж сабой згаворвацца зрабіць спробу ўцячы. Пасля таго, як была выведзена апошняя жанчына, адзін з нямецкіх катаў пачаў патрабаваць вываду мужчын, апошнія пачалі адначасова групамі выкідвацца з машыны і разбягацца ў розныя бакі. Немцы адкрылі агонь, большасць выскачыўшых былі паранены і забіты." (Акт ад 17.08.1944 г.)


Брацкія магілы

1. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле воінаў Чырвонай Армі, якія загінулі пры вызваленні Гарадзеншчыны. Вул Міцкевіча, гарадскі парк. У брацкай магіле перазахованы 5 афіцэраў і 2 шарагоўцы Чырвонай Арміі. Адкрыты помнік 9 траўня 1985 г. Аўтар - сябар Союза мастакоў БССР Генадзь Бураўкін. Мемарыяльны комплекс ўключае адлітыя ў метале 5 штыхоў і языкі полымя вечнага агню, а таксама 7 гранітных плітаў, на якіх прымацаваныя табліцы з імёнамі загінуўшых: гвардыі падпалкоўнік Труханаў А.Ф. (1911-1944), падпалкоўнік Грыгор'еў В.М. (1908-1944), гвардыі маёр Выдайка Н.Ф. (1913-1944), ст. лейтэнант Сытнікаў І.І. (1904-1944), гвардыі лейтэнант Арцёменка Н.П. (1913-1944), шараговец Тумаеў Ф.Т. (1911-1944), шараговец Савушкін І.М. (1911- 1944).


2. Помнік на брацкай магіле ахвяр першых дзён вайны. Вул. Міцкевіча, тэрыторыя раённай бальніцы. У брацкай магіле пахаваны мірныя жыхары, чырвонаармейцы і афіцэры, загінуўшыя пры бамбардыроўцы горада і пасажырскіх цягнікоў нямецкай авіяцыяй ў першыя дні вайны. Прыблізна тут пахавана 809 чалавек. Пабудаваны помнік па праекту архітэктара Ю. Н. Кішыка. Адкрыты 8 траўня 1966 г. Пліта 4х1,45 м з чатырохгранным абеліскам вышынёй 1,5 м. На абеліску з двух бакоў надпісы: "Быть верными памяти павших клянемся" і "Вы с нами, вы с нами, хоть нет вас в колоннах". Каля абеліска блок з нахільнай плоскосцю і тэкстам "Никто не забыт, ничто не забыто. Здесь похоронены погибшие 22 июня 1941 года ленинградские чекисты: Черкасов Василий Фёдорович, Малушков Михаил Гаврилович, Петров Леонид Фёдорович, Тихонов Николай Семёнович, Кошер Абрам Моисеевич, Парфёнов Павел Сергеевич, Ромашёв Александр Петрович, Дружинин Иван Петрович, Тупицын Николай Михайлович. Люди, будьте бдительны!». На правым краі пліты: " Защитникам города Лиды и жертвам варварских бомбардировок первых дней Великой Отечественной войны". Выкананы помнік з бетону; усе паверхні пакрыты мазаічным аздабленчым слоем.

"На світанні 22 чэрвеня я быў разбуджаны гулам матораў. Выскачыўшы праз адчыненыя дзверы на балкон, убачыў самалёты са свастыкай. Фашысты бамбілі аэрадром і вакзал. Кінуўся да тэлефона, выклікаў камандзіра зенітнага дывізіёна. Той адказаў, што сам не разумее, што адбываецца, таму што толькі ўскрыў прысланы пакет, у якім гаворыцца: "На правакацыю не паддавацца, агонь па самалётах не адкрываць". Між тым над аэрадромам і вакзалам клубіўся густы дым. Гарэлі самалёты, бомбы працягвалі рвацца, а зеніткі маўчалі. Выклікаўшы машыну, імчуся на агнявыя пазіцыі дывізіёна. На вакзале два разгромленыя пасажырскія цягнікі, чутны стогны, крыкі аб дапамозе. Каля раскурочаных вагонаў забітыя і параненыя.

(Камандзір 8-ой асобнай супрацьтанкавай брыгады палкоўнік Стральбіцкі І. С.)


3. Скульптурная кампазіцыя "Звон" на брацкай магіле падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі. У брацкай магіле летам 1953 г. перазахованы42 падпольшчыкі і мірныя жыхары, расстраляныя і павешаныя фашыстамі ў чэрвені-ліпені 1944 г. Аўтар помніка скульптар Вераб'ёў В.М. Адкрыты 8 ліпеня 1994 г. На аснове, выкладзеным мармуровымі плітамі, устаноўлены чатыры драўляныя слупы вышынёй каля 4 м, паміж імі падвешаны звон і ўманціраваны металічныя пласціны. Надпіс на паўднёвай пласціне: "Памяць удзячных лідчан вязням фашысцкіх засценкаў, удзельнікам падпольнага і партызанскага руху, растраляным гітлераўцамі 25 чэрвеня і 3 ліпеня 1944." На заходняй і паўночнай пласцінах - прозвішчы расстраляных: Авер'янаў П., Авер'янава Л., Аксёнаў П., Астрэйка Р., Бычкоўскі І., Валіцкая М., Волкаў А., Ганевіч І., Драздова А., Жук С., Здановіч І., Іваноў А., Ігнатаў М., Іодзь М., Канстанцінава В.,Каральчук І., Качан А., Качан Г., Кедык В., Клімко А., Клімко М., Крыжаноўская В., Кудачаў Л., Кудачава З., Лебедзева Е., Літвін Г., Літвінава С., Ліхарад М., Мазоль М., Маісеенка М., Наказных М., Невяроўскі Г., Палякоў І., Пайроць В., Ражкоў Д., Русакоў І., Савікава В., Семянцоў І., Сілукова А., Сіцянкоў І., Смірнова В., Смольскі Б., Сягла А., Федарук К.

На ўсходняй пласціне выбіты сілуэт жанчыны з выцягнутай правай рукой.


4. Стэла на брацкай магіле 12 чырвонаармейцаў, загінуўшых летам 1941 года ў Паўночным гарадку. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі. Перазахаванне адбылося ў 1997 г. Помнік пастаўлены ў 2002 г. Бетонная стэла з слупком, пліта, агароджа з бардзюраў. Надпіс на стэле: "Здесь без нашивок и наград солдаты-воины лежат. Имена их неизвестны. Им было 18-25 лет. Вечная память ушедшим." Побач дзве магілы з драўлянымі абеліскамі і жалезнымі пяцікутнымі зоркамі. На таблічках, замацаваных на абелісках, надпісы: "Вечная память героям Великой Отечественной войны." На крайнім з абеліскаў ёсць і другая таблічка. " Мохнач Михаил Павлович, г. р. 1918 г., погиб - октябрь 1943 г."

"Нямецка-фашысцкія акупанты ў г. Лідзе пакінулі пасля сябе страшныя сляды зверстваў над ваеннапалоннымі і мірным насельніцтвам. ... Асноўным месцам Лідскай "Хатыні" былі поле і лес, размешчаныя за тры кіламетры ад горада. Магілы займаюць плошчу 6 га. Гэтая тэрыторыя перакапана акопамі, якія да вайны былі месцам навучання войскаў. Старыя равы сталі магіламі для іх ахвяраў. З гэтай жа мэтай гітлераўцы выкарыстоўвалі доўгія канавы, выкапаныя з краю і ўздоўж вайсковых стрэльбішчаў на тым жа полі і ў тым жа лесе. Забойствы адбываліся і ў іншых месцах, як напрыклад, у памяшканні турмы, на ямах, якія засталіся пасля ўзарваўшагася парахавога складу, а таксама ў вёсках недалёка ад горада. Дакладная колькасць ахвяраў, загінуўшых ад рук нямецка-фашысцкага звяр'я, не паддаецца ўліку, таму што тэхнічна немагчыма знайсці ўсе тысячы магілаў, якія раскіданыя па месцах расстрэлаў.

Вельмі многія магілы першых гадоў акупацыі не пакінулі пасля сябе знешніх прызнакаў. Трава і мох хаваюць пад сабой сляды зверстваў. Толькі часткова закрытыя вучэбныя акопы, ці злёгку прасеўшая на іх зямля, месцамі ў трэшчынах, даюць магчымасць тутэйшым жыхарам прыблізна вызначаць месцы гібелі нявінных жыхароў Ліды.

У пачатку акупацыі масавыя расстрэлы праводзіліся ў турме, і толькі ноччу забітых вывозілі ў невядомым кірунку. У пазнейшы час вываз на страту і сама страта праводзіліся, за рэдкім выключэннем, ноччу або на досвітку, калі мясцовае насельніцтва з-за тэрору баялася выходзіць са сваіх памяшканняў.

Выпадковыя сведкі, а таксама асобныя людзі, якія ўратаваліся ад смерці, даюць поўную магчымасць намаляваць гэтую жудасную карціну. Мінімальна ў горадзе Лідзе загінула 12000 мужчын, жанчын і дзяцей. З іх яўрэйскага насельніцтва расстраляна 8 тысяч. Далей, паводле паказанняў сведак, на працягу двух гадоў акупацыі кожныя два тыдні немцы расстрэльвалі на тэрыторыі турмы 25-30 чалавек. Палічыць дакладную колькасць загінуўшых мужчын, жанчын і дзяцей паасобку немагчыма." (Акт ад 17.08.1944.)


5. Надмагільныя блокі на магілах воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у 1944-1950 гг. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі. Пахавана 79 воінаў і 1 партызан. Сярод іх воіны 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, загінуўшыя ў ліпені 1944 г. пры вызваленні Ліды і Лідскага раёна. Надмагільныя блокі ўстаноўлены ў 1967 г.


6. Помнік на магіле заснавальнікаў падпольнай "Беларускай незалежніцкай партыі" Юліяна Саковіча і Леаніда Маракова, беларускіх нацыянальных дзеячоў, забітых акаўцамі ў чэрвені 1943 г. Вул. Савецкая, праваслаўныя могілкі.

На помніку надпіс:

"Юліян Саковіч

24. VIII.1906 - 13. VI.1943

Леанід Маракоў

1914 - 13. VI.1943

Загінулі за Бацькаўшчыну".


7. Мемарыяльны комплекс на брацкай магіле 6700 яўрэяў, расстраляных 8 траўня 1942 года. У лесе на заходнім працягу вул. Чырвонаармейскай, за 250 м ад акружной дарогі. Пабудаваны ў 1992 г. па праекту скульптара Аляксандра Тухто на сродкі Б. М. Галубовіча. Скульптурная кампазіцыя з металу, дзве пліты і два блокі, ступенькі з мармуровых плітак, металічная агароджа. На блоках надпісы на рускай мове і іўрыце: "1942 - 1992. В этой братской могиле захоронены замученные немецко-фашистскими захватчиками 6700 жителей г. Лиды".

"8 траўня 1942 г. адбыўся масавы расстрэл яўрэйскага насельніцтва. У гэтым расстрэле загінула ў адзін дзень 5670 чалавек. Гэтае масавае забойства было падрыхтавана загадзе і праводзілася паводле адпаведнага плану. Гета былі акружаны паліцыяй і жандармерыяй з вечара 7-га траўня. 8 траўня з раніцы пачалі выводзіць усіх яўрэяў калонамі пад канвоем на плошчу каля казармаў. Тут гебітскамісар Ханвег разам з памочнікам па прозвішчы Віндзіш праводзілі сарціроўку. Направа адходзілі старыя, бабулі, дзеці, хворыя. Налева - рамеснікі і тыя спецыялісты, якія часова былі патрэбныя акупантам. Сотні старых, хворых, якія былі не ў стане выйсці з дому, былі расстраляны ў памяшканнях і на вуліцах гета. Па дарозе да месца страты людзі збіваліся прыкладамі, у адстаўшых стралялі.

Першымі ахвярамі фашысцкіх катаў сталі дзеці, якіх адбіралі ад мацярок і кідалі ў яму, яма закідвалася ручнымі гранатамі. Невялікую групу дзяцей немцы падкідвалі ў паветра, лавілі іх на штыхі і ў гэты момант фатаграфаваліся. Расстрэльвалі з кулямётаў у вялізарных трох ямах, загадзя падрыхтаваных. Людзей прымушалі распрануцца, пасля чаго заганялі па чарзе, па 100 чалавек шэрагамі ў ямы, жывыя чэргі ставіліся на трупах і расстрэльваліся да тога часу, пакуль не запаўнялася яма. Першымі былі расстраляны жыхары гета Пескі, другімі - насельніцтва з Пастаўскай вуліцы, апошнімі - жыхары Кашаравай вуліцы. Ямы засыпаліся тонкім пластом зямлі. Параненыя засыпаліся таксама ў агульных магілах, таму на наступны дзень з іх тырчалі рукі і ногі. Немцы сагналі 500 сялян з вазамі, якія зрабілі высокі насып над магіламі. Усе гэтыя магілы размешчаны сярод лесу на палянах, маюць над сабой насыпы 1,5 м у вышыню, самая вялікая магіла мае ў даўжыню 70 м, найбольшы яе дыяметр 10 м, іншыя дзве магілы маюць 4-кутнюю форму даўжынёй 30 м, шырынёй 8 м." (Акт ад 17.08.1944 г.)


8. Бетонная пліта на брацкай магіле расстраляных яўрэяў. У лесе, на заходнім працягу вул. Чырвонаармейскай, за 200 м ад акружной дарогі. Агароджана металічным ланцугом. Надпіс на пліце: "Вечная память жителям г. Лиды замученным немецкими палачами 8 мая 1942 г."


9. Гранітная стэла на брацкай магіле яўрэяў, расстраляных у сакавіку 1943 года. Вул. Чырвонаармейская. Помнік адкрыты 13 жніўня 2003 года. Выкананы па праекту лідскага скульптара Рычарда Грушы. Стэла з чырвонага граніту, падстаўка бетонная. На палірованнай грані стэлы на іўрыце і рускай мове выгравіраваны тэкст: "Вечная память евреям Лиды и Вильнюса, зверски уничтоженным немецкими нацистами и их пособниками за принадлежность к еврейскому народу". У цэнтры Зорка Давіда і даты 1942-1943 (5702-5703).


10. Саркафаг на брацкай магіле 9 каталіцкіх святароў, расстраляных 10 сакавіка 1943 г. Даліна. Каталіцкія могілкі. На заходнім баку саркафага: "Ксяндзы-пакутнікі, замучаныя ў Лідзе 10 сакавіка 1943 года" (на польскай), "Спачывайце ў спакоі" (на лацінскай). На паўночнай грані прозвішчы 5 ксяндзоў: Дабравольскі Стэфан, 44 гады, пробашч з Беліцы, Бароўскі Альфонс, 51 год, пробашч з Лацка, Цыбульскі Францішак, 58 гадоў, пробашч з Трабаў, Ажароўскі Ежы, 31 год, пробашч з Ліпнішак, Стжасьнеўскі Вінцэнт, 34 гады, пробашч з Юрацішак. На паўднёвай грані прозвішчы 4 ксяндзов: Лабан Вінцэнт, 45 гадоў, пробашч лідскі, Мрачкоўскі Люцыян, 34 гады, вікары лідскі, Снягоцкі Стэфан, 29 гадоў, вікары Фарнага касцёла, Аўгустыновіч Аляксандр, 53 гады, пробашч з Няцечы.

Каталіцкія святары, а таксама Балабанскі, Талучка, Паздзерскі, Мукінскі, Райзер былі расстраляны немцамі на заходняй ускраіне Паўночнага гарадка. У красавіку 1943 г. сяляне в. Дайнава ноччу выкапалі святароў і перазахавалі іх у агародзе сям'і Ухто. У 1960 г. парэшткі расстраляных былі ўрачыста перазахаваныя на могілках Слабадской парафіі.

"10 сакавіка 1943 г. пасля дзевяцімесячнага ўтрымання ў турме былі расстраляныя 9 ксяндзоў: ксяндзы Лобан, Снігоцкі, Мрачкоўскі, Аўгустыновіч, Дабравольскі, Счаснеўскі, Бароўскі, Ажароўскі, прозвішча дзявятага ксяндза не ўстаноўлена. Дзесяты ксёндз па прозвішчы Буярын Сбег загінуў у турэмнай бальніцы ад сыпнога тыфу. Разам з ксяндзамі былі расстраляны Балабанскі, Талучка, Паздзерскі, Мукінскі, Райзеўр. Трупы ляжаць у розным палажэнні у спарахнелай верхняй вопратцы, усе яны маюць агнястрэльныя раненні ў вобласці патыліцы. Ў магіле знойдзены акуляры ксяндза Ажароўскага і драўляны пратэз кісці перадплечча фінансіста Паздзерскага." (Акт ад 17.08.1944 г.)


Горад Бярозаўка

1. Скульптура "Маці ў жалобе" на брацкай магіле 200 ваеннапалонных, расстраляных у 1942 г. Левы бераг Нёмана, на 2 км на заход ад г. Бярозаўкі. Помнік пастаўлены ў 1953 г. Надпіс на пастаменце: "Вечная память героям, павшим в борьбе за свободу и независимость нашей Родины." Магіла агароджана металічнай агароджай.

"Ваеннапалонныя ўзводзілі пад наглядам немцаў мост праз раку. А калі будаўніцтва закончылася, немцы адагналі гэтых салдацікаў метраў дзвесце ад берага і палівалі з кулямёта свінцовымі кулямі. А потым па ямах з забітымі танкам праехалі, яшчэ жывых душылі. У дадатак галодныя ваўкі з лесу прыбягалі, выцягвалі ледзь прыцярушаныя целы і рвалі на кавалкі. А якія хлопчыкі былі гэтыя ваеннапалонныя! Сібіракі, адзін у аднаго - прыгожыя, статныя".

(Філіповіч Л. Смуткуючыя мадонны. // Лідская газета ад 7.03.2002 г.)


2. Скульптурная кампазіцыя "Жанчына ў жалобе з дзіцем" і пліта на брацкай магіле чырвонаармейцаў і партызанаў. Вул. Наваградская, каля шклозавода "Нёман". Брацкая магіла (8х6 м) 21 воіна, прозвішчы 16 з іх невядомыя. Парэшткі былі знойдзены ў ваколіцах Бярозаўкі і перазахаваны 27 чэрвеня 1952 г. На магіле ў 1957 г. пабудаваны помнік. Надпісы на пліце:

"Ст. лейтенант Громов В.В., ст. сержант Филиппов М., сержант Коротков, рядовой Пугачев М., рядовой Комышев погибли в боях за свободу и независимость нашей Родины. 1941-1945.

Хочешь знать почему мы навеки великими стали?

Почему нас враги ни согнуть, ни сломать не могли?

Нас никто никогда не ковал из железа и стали,

Превратила нас в сталь цель, к которой мы шли."

Вёскі Лідскага раёна

Агароднікі

Стэла на брацкай магіле мірных жыхароў. Надпіс на стэле: "Здесь похоронены советские граждане погибшие от немецко-фашистских захватчиков и их пособников в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 гг."


Беліца

1. Скульптурная кампазіцыя "Жанчына ў жалобе і суворавец" на брацкай магіле 20 чырвонаармейцаў і партызан, забітых у 1941, 1943 і 1944 гг. Вядомыя імёны 11 чырвонаармейцев і 1 партызана. Магіла агароджана драўляным плотам. Помнік пастаўлены ў 1961 г.

2. Абеліск на месцы расстрэлу 47 беліцкіх яўрэяў. Надпіс на рускай і яўрэйскай мовах: "Вечная память евреям Белицы расстрелянным фашистами 23 июля 1941 года", шасціканцовая зорка. Агароджаны металічнай агароджаю.

Ян Усцінавіч Качан расказаў: "У той дзень нямецкiя салдаты затрымалi мяне на вулiцы i загадалi iсцi з iмi. Прывялi на былое польскае стрэльбiшча. Бачу: за метраў 60 ад праваслаўнай царквы нашы местачковыя яўрэi капаюць яму ў рове стрэльбiшча. Iншыя сядзяць наводдаль, пад крыжам. I сагнаны сюды толькi мужчыны. З боку царквы на яму немцы ставяць кулямёт. ... Выбралi немцы першых цi то пяць, цi то сем яўрэяў i загадалi бегчы да ямы. Тыя пабеглi, а па iх кулямётнай чаргой... Паднялi наступную групу i пiхнулi ў бок ямы... Потым яшчэ.. Лямант, крык, стогн... Стралянiна закончылася.Падпiхнулi мяне да ямы. Немец даў рыдлёўку ў рукi, зрабiу жэст, маўляў, засыпай. Загадалi таксама закопваць растраляных братам Сакалоўскiм, Антону i Вацаку i мясцоваму пажылому дзядзьку. Нямецкiя салдаты пачалi разыходзiцца. I тут раптам нейкi бедалага падняў галаву, застагнаў. Забойцы вярнулiся. Паўскiдалi свае карабiны i простатакi зрашэцiлi ўсю яму. Зноў махнулi нам, нешта па нямецку скамандавалi. Мы зразумелi: патрабуюць хутчэй засыпаць ... Тых, хто застаўся - жонак, дзяцей, старых, немцы незадоўга пасля гэтага пагналi ў гета ў Дзятлава." (Петрулевiч Л. Iх расстралялi ў Белiцы. // Лiдская газета ад 29 траўня 1997 г.)


Бердаўка

Помнік на брацкай магіле афіцэраў, чырвонаармейцаў і партызанаў. У парку. Помнік пастаўлены ў 1985 г. Стэла і фігура ў выглядзе 5-канечнай зоркі на бетонным пастаменце. На стэле тэкст:

"Пусть же проходят за годами года.

Вас не забудет страна.

Свято и ревностно память народа

Ваши хранит имена."

Спісы пахаваных уключаюць 9 афіцэраў, 11 сяржантаў, 2 яфрэйтараў, 24 шарагоўцаў, 3 партызанаў і 13 аднавяскоўцаў.


Ваверка

Бетонныя крыжы на магілах жаўнераў 7 батальёна 77 палка Арміі Краёвай і жалезны крыж над сімвалічнай магілай камандзіра батальёна маёра Яна Піўніка "Панурага". На могілках. На металічнай таблічцы тэкст на польскай мове: "Тут спачываюць жаўнеры 7 бат. 77 пп Арміі Краёвай, загінулі разам са сваім камандзірам пар. Янам Піўнікам "Панурым" у жорсткім баі з немцамі 16.06.44 пад Яўлашамі-Багданамі. Слава іх памяці. Таварышы па зброі. 1995."

Магілы агароджаны металічнай трубчатай агароджай. Тут жа ўстаноўлены металічны крыж ад арганізацыі "Страж польскіх магіл".


Ганчары

Мемарыяльны комплекс загінуўшым землякам-падпольшчыкам, партызанам і воінам Чырвонай Арміі. У цэнтры вёскі. Пастаўлены ў 1988 г. На агульным бетонным п'едэстале абеліск з трох кубоў. На першым кубе тэкст "Вставай, страна огромная!". На другім - барэльефы трох чырвонаармейцаў, маці з дзіцем, воіна з разгорнутым сцягам, загінуўшага салдата. На трэцім- рэпрадуктар. Ля асновы абеліска бетонныя лічбы "1941- 1945". На асобным узвышэнні пліты з прозвішчамі мірных жыхароў, знішчаных фашысцкімі карнікамі - 49 чалавек, партызанаў - 63 чалавекі, камсамольцаў-падпольшчыкаў - 7 чалавек, воінаў Чырвонай Арміі - 60 чалавек.


Гарні

Абеліск на магіле 5 чырвонаармейцаў. У парку. Надпіс на абеліску: "Неизвестному солдату. 1967". Пастаўлены ў 1967 г. Агароджаны бетоннай агароджай.


Гасцілаўцы

1. Скульптура воіна і тры бетонныя пліты ў памяць пра загінуўшых землякоў. На заходнім канцы вёскі, каля шашы Ліда-Гародня. Пабудаваны ў 1974 г. па праекту скульптара М. Палякова. На насыпным кургане скульптура воіна ў плашч-палатцы з аўтаматам. Вышыня кургана 2 м, скульптуры 3,2 м. На бетанаванай пляцоўцы 3 пліты, на першай з іх баральеф ордэна Айчыннай вайны і тэкст: "Будут вечно жить впамяти имена тех, кто отдал жизнь за свободу Родины", на дзвюх іншых - прозвішчы 37 загінуўшых землякоў.

У ліпені 1974 г. адбыўся мітынг, які адкрыў старшыня Гасцілаўскага сельсавету М. Г. Зянкевіч. Выступілі першы сакратар Лідскага райкаму КПБ А. С. Грывачэўскі, ад ветэранаў вайны А. Г. Жардзецкі і інш. Ля помніка запалены вечны агонь і пакладзены кветкі.

2. Магіла невядомага салдата.

3. Магіла Чурсіна Аляксандра, які загінуў у 1944 годзе.


Голдава

Стэла загінуўшым землякам - воінам, партызанам і актывістам Голдаўскага сельсавету.

Помнік адкрыты 10 верасня 1967 г. Жалеза-бетонная аснова 3.7х3.1 м, стэла 4х1,33х0,3 м, абліцаваная мармуровай крошкай. Надпіс на стэле:

"Мечту пронесите сквозь года

и жизнью наполните!

О тех, кто уже не придет никогда

заклинаю - помните!"

Спіс загінуўшых уключае 73 прозвішчы.

Агароджаны драўляным плотам.

У нядзелю ў Голдаве адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка. Каля будынка праўлення калгасу сабраліся аднавяскоўцы, прыехалі людзі з навакольных вёсак, прыйшлі родныя і блізкія загінуўшых. У ганаровую вахту становяцца піянеры.

На трыбуне першы сакратар райкаму партыі М.Г.Мінкевіч, намеснік старшыні райвыканкаму Г.П.Баранаў, старшыня калгасу М.А.-Манікала, ветэраны вайны і працы. Старшыня сельсавету Г.Тупік дае слова першаму сакратару РК КПБ т. Мінкевічу. Ён успамінае тыя суровыя гады, калі гартавалася наша воля і характар, калі ў людзей была толькі адна думка - выратаваць Айчыну ад карычневай навалы. Так, нялёгка дасталася нам перамога, многія не вярнуліся з поля бітвы. Але памяць аб іх народ захавае на вякі. (Александровіч Б. Памяць народная.// Уперад № 145 (3589) ад 13 верасня 1967 г.)


Гуды

Помнік ля брацкай магілы чырвонаармейцаў 213 стралковага плка 56 стр. дывізіі, загінуўшых у баі 3 ліпеня 1941 г. Абеліск вышынёй 3 м з пяціканцовай зоркай і стэла-крыло (3,2х0,9х0,25 м) на бетонным п'едэстале (4,5х1,5х0,4 м.). Увесь помнік размешчаны на бетоннай аснове 5,8х2х0,3 м. Ззаду помніка магіла агароджаная бетоннай рамкай 3.75 х2 м. Агароджа металічная 12х7,5 м. Перазахаванне праведзена 4 траўня 1966 г., у магіле пахаваны парэшткі 57 чырвонаармейцаў.

Надпіс на абеліску: "Вечная память героям павшим в борьбе за свободу и независмость нашей Родины. 1941-1945 гг. Сооружен в 1967". Надпіс на стэле: "Красноармейцам и командирам 213 с.п. 56 с.д. павшим в бою с немецко-фашистскими захватчиками у д. Гуды 3 июля 1941 г." Надпіс на нахільнай пліце, што прымыкае да абеліска: "Сазонов С.Г., Абрамов Б. Н., Прокопченко Д.С., Рогачев Д.М., Коляденко Н.Г., Реутов А.П., Недзиев И.Г., Годин М.С. и 49 неизвестных бойцов и командиров".

На світанні 2 ліпеня 1941 г. група воінаў 213 сп 56 сд пры перасячэнні шашы Ліда-Вільня натрапіла на засаду. Бой працягваўся ўвесь дзень. Большасць салдат загінула і была пахавана ў сямі магілах. 4 траўня 1966 года магілы былі ўскрыты, парэшткі перазахаваны, на месцы пахавання ўстаноўлены помнік.

У магілах разам з парэшткамі былі знойдзены вінтоўкі, сапёрныя рыдлёўкі, мноства стрэляных гільз, асабістыя рэчы: нажы, брытвы, ножны, мундштукі, небяспечныя брытвы, лыжкі, пласкагубцы, гадзіннік № 56994 2-га Маскоўскага гадзіннікавага завода. Былі знойдзены таксама 18 пластмасавых медальёнчыкаў, у якіх захоўваліся адрасы родных і блізкіх. Па захаваўшыхся запісах былі ўстаноўлены 8 прозвішчаў.


Дакудава

Стэла загінуўшым землякам. Каля будынка сельсавету. Помнік пастаўлены 9 траўня 1968 г. Тэкст на стэле: "Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины. 1941-1945". Спіс загінуўшых з 133 прозвішчаў.


Далекія

Стэла загінуўшым землякам. У цэнтры вёскі, каля канторы. Помнік пабудаваны па праекту рабочага саўгасу "Тарнова" Круглага Уладзіміра Рафалавіча. Адкрыццё адбылося 4 лістапада 1967 г. Агульная вышыня помніка 4,6 м. Прыступкі 2,9х2,1м, тумба 1,12х 0,71х 0,83 м, стэла вышынёй 3 м, шырынёй 0,98 м. На помніку надпіс: "Вечная слава землякам погибшим за Родину в 1941-1945 гг". Мармуровая дошка (0,6х0,6 м) з прозвішчамі 8 аднавяскоўцаў: Нічыпар Аляксандр І., Нічыпар Мікалай Я., Нічыпар Іван Ф., Капля Аляксей І., Ёкуш Іосіф Д., Чэрап Пётр М., Жукоўскі Вацлаў А., Бачаноўскі Баляслаў В. Агароджаны металічнымі ланцугамі на слупках.


Дворышча

Скульптурная кампазіцыя загінуўшым землякам і савецкім актывістам. Каля школы. Помнік пастаўлены ў 1985 г. з баральефнымі выявамі лікаў 2 воінаў, партызана, 2 жанчын і дзіцяці. Надпіс на нахільнай пліце "Подвиг народа бессмертен".


Дзітва

Стэла на магіле невядомага салдата. Устаноўлены на могілках за 2 кіламетры ад пасёлка. Аформлены як звычайны помнік на звычайнай магіле. Выкананы са штучнага мармуру (бетон і мармуровая крошка). Надпіс на помніку: "Неизвестному солдату".


Дроздава

Стэла загінуўшым камсамольцам-падпольшчыкам, воінам, партызанам і землякам-актывістам. На заходнім канцы вёскі, на скрыжаванні дарог Ліда-Слонім, Ганчары - Масявічы. Пастаўлены помнік у 1967 г. Аснова 6,5х4 м, вышыня 4 м. Жалезабетон, абліцоўка з мармуровай крошкі. Тэкст на стэле: "Через века, через года, помните! О тех, кто уже не придет никогда - помните!".

Ля падножжа стэлы пліта з тэкстам: "Здесь, в д. Дроздово, в годы Великой Отечественной войны была создана первая на Лидчине подпольная комсомольская организация. Комсомольцы вместе с партизанами вели решительную борьбу с гитлеровскими захватчиками. В борьбе за свободу и независимость нашей Родины погибли комсомольцы-подпольщики: 1941-1945. Владимир Кудло, Иван Кудло, Александр Козел, Нина Дешук, Леонид Дешук, Виктор Кумпяк, Геннадий Шут".

"Они погибли в борьбе за наше счастье. 1941-1945". Спіс з 23 прозвішчаў.


Збляны

Стэла загінуўшым землякам. Каля клуба. Помнік пастаўлены ў 1967 г. Надпіс на стэле: "Люди! Светлую память почтите тех, кто насмерть стоял, кто нам жизнь отстоял, кто нам мир на земле завещал". Спіс з 35 прозвішчаў. Агароджаны металічным плотам.


Красноўцы

Стэла на магіле чырвонаармейца, загінуўшага ў баі ў чэрвені 1941 г. Каля сярэдняй школы. Пастаўлена в 1957 годзе. Надпіс на стэле: "Имя его неизвестно. Недалеко от д. Красновцы в первые дни Великой Отечественной войны, прикрывая отход своей части, мужественно сражался с фашистами и геройски погиб советский солдат. Умирая, не умрет герой - мужество останется в веках".


Крыніцы

Стэла загінуўшым землякам і старшыням сельсаветаў. У цэнтры вёскі. Пастаўлена ў 1967 г. Надпіс на стэле: "Богуслав С.В. Борило М.И. Урбанович Н. Гольманд Ю.Б. Рогойша В.Б. Лысковка Б.А. Лысковка Б.М зверски убитые белобандитами. Кухарев Д.Н. председатель Гервеникского сельсовета со всей семьей, Сафронов И.Н председатель Трокельского сельсовета". Над надпісам баральеф ордэна Айчыннай вайны.


Леснікі

Скульптурная кампазіцыя "Жанчына ў жалобе з сувораўцам" сялянам в. Леснікі, расстраляным і спаленым 6 жніўня 1942 г. У цэнтры вёскі. Помнік пабудаваны ў 1957 г. Жалезабетонная аснова 9,7х 4,2 м вышынёй 1,28 м., на ёй бетонны куб вышынёй 2 м, на кубе статуі жанчыны і сувораўца. Вышыня статуі жанчыны 3 м. На краях асновы дзве пахавальныя чашы. Тэкст "Вечная память погибшим от рук немецко-фашистских захватчиков 6 августа 1942 г.". На адвароце: "1941-1945". На аснове тры барэльефы: "Партызаны падрываюць цягнік", "Ордэн Айчыннай вайны ў атачэнні чырвоных сцягоў", "Чырвонаармейцы ў атацы". Загінуўшыя пахаваны на царкоўных могілках у Бабрах. Падчас карнай акцыі было знішчана 99 двароў і 81 чалавек, сем сямей цалкам і 18 дзяцей.


Мінойты

Абеліск на брацкай магіле хворых Мінойтаўскай псіхіятрычнай бальніцы. На могілках. Надпіс на абеліску: "Здесь похоронены больные больницы Минойты погибшие от рук немецко-фашистских захватчиков в период войны 1941 года". Помнік агароджаны металічным плотам.


Навасёлкі

Металічны крыж на магіле польскіх афіцэраў, расстраляных у верасні 1939 года на гэтым жа месцы . Каля дарогі Ліда-Бердаўка паміж вёскамі Навасёлкі і Дуброўня. Надпіс на крыжы: "Na tym skrawku ziemi we wrzesnu 1939 roku zostalirozstrzelani i pogrzebani trzej nieznani oficerowie Wojska Polskiego. Czesc Ich Pamienci!"("На тым лапіку зямлі ў верасні 1939 года былі расстраляныя і пахаваныя трое невядомых афіцэраў Войска Польскага. Слава Іх Памяці!").


Навіцкія - 2

Абеліск на брацкай магіле чырвонаармейцаў і партызанаў. На могілках. Пастаўлены ў 1967 г. На могілках таксама пахаваныя: Максім Цімафеевіч Бачкоў, Іван Антонавіч Дабрынецкі, Юзаф Станіслававіч Хітрун, Мікалай Іосіфавіч Хітрун, Баляслаў Варфаламеевіч Букатка, якія загінулі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. на аэрадроме.

"... Ля векавыъх сосен, што прытуліліся да вёскі Навіцкія, устаноўлены сціплы абеліск у памяць загинуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта сюды ў першы дзень заняткаў у школе прыйшлі вучні Кенцеўскай васьмігадовай і Качаноўскай пачатковай школаў. Аб свяшчэнным абавязку падрастаючага пакалення памятаць і памнажаць традыцыі бацькоў, вучыцца на гераізме савецкіх людзей гаварылі сакратар партарганізацыі калгасу "Запаветы Ільіча" А. Асадчы, калгаснік А.Паўлоўскі, загадчык вытворчага ўчастка І. Хітрун, перадавая даярка А. Зубрык. Усе выступаючыя пажадалі дзецям добрых поспехаў у вучобе, заклікалі іх быць дастойнымі бацькоў. Ля абеліска выступілі вучні Соня Філіпчык з Качаноўскай школы, якая прачытала верш "Ля магілы невядомага салдата", Тарэза Баркоўская з той жа школы расказала верш "На век помні". З глыбокім хваляваннем прачытала верш "Будучае наша" Аня Хітрун. Перад дзецьмі выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, член камітэту ветэранаў вайны, маёр запасу Пётр Кірылавіч Галаваты. А потым ля помніка дзеці ўсклалі жывыя кветкі» (Газета «Уперад», №142, 08.09.1967).


Няцеч

Абеліск з палявых камянёў і крыжы над магіламі жаўнераў 4 батальёна 77 палка Арміі Краёвай. На могілках.


Парачаны

1. Стэла ў гонар воінаў 86 кавалерыйскага палка. За 500 м на ўсход ад вёскі, каля моста цераз р. Дзітву, на правым беразе. Пастаўлена 8 ліпеня 1970 г. Надпіс на табліцы: "8 июля 1944 г. 86-ой кавалерийский, впоследствии Лидский полк 32-ой Смоленской кавдивизии в районе деревень Поречаны и Белогруда разгромил 33-ий полк фашистов, первым ворвался в город Лида. В этом бою трагически погиб командир 86-ого полка гв. подполковник Труханов Алексей Федорович. Вечная слава героям павшим в борьбе за честь, свободу и независимость нашей Родины!"

"Ордэны Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава ўпрыгожвалі гэтыя багатырскія грудзі, і шмат іх, напэўна, падарыла б Радзіма свайму адважнаму сыну, камуністу і патрыёту, ды вось не лёс... Я і Вінаградны неадкладна паімчаліся ў шпіталь. Каля ўваходу ў палатку нас сустрэў доктар, які далажыў, што Труханаў парываецца ўстаць, буяніць, адразу пасля перавязкі запатрабаваў падаць каня, таму што, быццам бы павінен весці ў атаку полк.

У сне Труханаў цяжка дыхаў. Увесь ён нагадваў вялізарны камяк марлі - кулямётная чарга перарэзала жывот. Рана смяртэльная. Толькі незвычайная фізічная сіла падтрымлівае ў ім слабую іскру жыцця.

- Няўжо нічога нельга зрабіць?

- Нажаль, нічога. Яму засталося гадзіна-паўтары, не больш. Ён прачнецца, але адразу памрэ...

Доктар не памыліўся, Труханаў апрытомнеў. Запіску нашую яму прачыталі ўслух. Ён усміхнуўся, прашаптаў: "Дзякуй!". Цераз паўгадзіны героя не стала. (Д.Добрушин. Ходили мы походами.Волгоград. 1972. С. 192)

2. Стэла ў гонар Героя Савецкага Саюза яфрэйтара Сяргея Балгарына. За 500 м на ўсход ад вёскі, каля чыгуначнага моста на правым беразе р. Дзітва. Пастаўлены ў 1980 г.

Стэла стылізавана пад сцяг, замацавана на бетонным пастаменце. Надпіс на стэле "За нашу Советскую Родину". Надпіс на табліцы, прымацаванай да стэлы: "Здесь 8 июля 1944 года пулеметчик 86 кавалерийского полка ефрейтор Болгарин Сергей Иванович проявил мужество и храбрость, спасая жд мост от взрыва, за что удостоен звания Героя Советского Союза".

Кароткае канкрэтнае апісанне асабістага баявога вычыну:

"25.06.1944 у баях за в. Шакі Багушэўскага раёна Віцебской вобласці тав. Балгарын сваім кулямётам знішчыў 25 нямецкіх салдатаў, адзін кулямёт супраціўніка і ўзяў у палон 3-х немцаў.

8.07.1944 г. у баях на подступах да горада Ліда ў раёне в. Татары (Татарцы) тав. Балгарын сваім кулямётам знішчыў 5 нямецкіх салдатаў і афіцэраў, у тым ліку забіў камандзіра 31-га ахоўнага нямецкага палка, палкоўніка, які быў тройчы ўзнагароджаны ордэнам Жалезнага Крыжа.

10.07.1944 г. у баях за пераправу на рэчцы Дзітва ў раёне вёскі Пажэчаны (Парачаны) Лідскага раёна, ведучы ўраганны агонь, рассеяў нямецкіх сапёраў, якія спрабавалі ўзарваць чыгуначны мост на р. Дзітва. Пры агнявой падтрымцы кулямёта Балгарына 4-ы эскадрон захапіў чыгуначны мост у поўнай спраўнасці. У гэтым баі тав. Балгарын быў паранены. (З прадстаўлення на ўзнагароджанне ад 25 ліпеня 1944 г.)


Парэчча

Скульптура воіна ў плашч-накідцы з аўтаматам ППШ на брацкай магіле 9 партызан і 5 чырвонаармейцаў. Каля бальніцы, у скверы. Помнік адкрыты 17 верасня 1957 года. Пахаваны партызаны, загінуўшыя 29 чэрвеня 1943 г. і воіны, якія загінулі ў 1941 і 1944 гг. Жалезабетонная аснова 3,1х3,1 м, вышыня пастамента 2,1 м, вышыня скульптуры 2,5 м. Тэкст: "Вечная память героям, павшим в боях за освобождение и независимость нашей Родины". На табліцы: "Вечная память героям, погибшим 29.06.1943 г. Ком. взвода Луговцов Б.С., ст. с-т Бутовский Д.С., кр-ц Коваленко К.М., кр-ц Костякова Т.Д., кр-ц Николаев Н.Г., кр-ц Фурс Н.И."

29 чэрвеня 1943 г. група партызан аддзелу ім. Варашылава ў колькасці 62 чалавек ля вёскі Пацукі наткнулася на заслон Арміі Краёвай. У баі загінула 9 партызан: Бокаў Аляксандр Архіпавіч, 1918 г.н., Бутоўскі Зміцер Сяргеевіч, 1917 г.н., Каваленка Кузьма М., 1922 г.н., Казлоўскі Іван Пракопавіч, 1920 г.н., Касцякова Тацяна Змітраўна, 1925 г.н., Лугаўцоў Барыс Сяргеевіч, 1918 г. н., Мядзведзеў Сямён Іванавіч, 1917 г.н., Мікалаеў Мікалай Гаўрылавіч, 1922 г.н., Фурс Мікалай Восіпавіч, 1921 г.н., шмат партызанаў было паранена. Страты акаўцаў: 27 забітых і мноства параненых.

На помніку адсутнічаюць прозвішчы Бокава, Казлоўскага і Мядзведзева.


Сялец

1. Абеліск на брацкай магіле мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі 23 ліпеня 1941 года. За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе. У 1965 г. на магіле пастаўлены помнік. У магіле 50 яўрэяў і 13 жыхароў вёскі. На пліце 4х4 м пастаўлены абеліск вышынёй 2 м. Надпіс на абеліску: "Здесь похоронены активисты д. Селец зверски расстреляны немецкофашистскими оккупантами 23.V11.1941. Некрашевич А.И., Некрашевич Н.И., Кудаш Е.К., Федюкевич Н.Ф., Бурдун Е.И., Мартинкевич М.М., Маньковская Е.М., Венский А.А., Сабоста К.Ф., Мартюк С., Клейда И.М., Шешко С.И., Дурейко П.М."

Побач магіла, у якой пахаваны два невядомыя ваеннапалонныя, якія ўцяклі з будоўлі маста ў Агародніках. Помнік агароджаны жалезнай агароджай.

2. Помнік і 10 надмагільных стэлаў на магілах 12 сялян, расстраляных жаўнерамі Арміі Краёвай ў вялікодную нядзелю ў Голдаве. На могілках. Галоўная стэла і бетонная пліта размешчаны перад могілкамі, 12 магілаў - унутры могілак. На галоўнай стэле надпіс:

"Здесь похоронены советские граждане, погибшие от рук немецко-фашистских захватчиков и их пособников в годы Великой Отечественной войны 1941 -1945 гг.", у правым куце пяціканцовя зорка. На надмагільных стэлах прозвішчы расстраляных:

" Ганевич Сергей Иосифович (1898-1944)

Гуйдо Ольга Михайловна (- 1944)

Дычек Владимир Григорьевич (1912-1944)

Клейда Николай Николаевич (1905- 1944)

Кудош Владимир Степанович (1921-1944)

Некрашевич Александр Михайлович (1891-1944)

Некрашевич Александр Степанович (1906-1944)

Свороб Павел Пилипович (1901-1944)

Сивицкий Владимир Адольфович (1903-1944)

Федюкевич Михаил Михайлович (1905-1944)

Шатюк Иван Петрович (1903-1944)

Юшчук Антон Михайлович (1884-1944)"


Тарнова

Абеліск загінуўшым землякам. У парку. Помнік адкрыты 3 верасня 1967 г. Ступенькавы жалезабетонны абеліск, абліцованы мармуровай крошкай, вышынёй 5,1 м, увенчаны зоркай. Аснова 5х5 м. Надпіс на абеліску: "Вечная слава павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины. 1941-1945 г." На ўманціраванай табліцы спіс з 29 прозвішчаў.

3 верасня 1967 года сотні жыхароў Тарнова і навакольных вёсак сабраліся, каб прысутнічаць на адкрыцці помніка-абеліска воінам -землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны,і савецкім актывістам, якія палеглі ад рук бандытаў. Старшыня Белагрудскага сельскага савета Г.С. Халявінскі адкрывае мітынг. Выступілі старшыня райвыканкаму М.І.Макараў, дырэктар саўгасу А.Ц.Новікаў, сакратар камсамольскай арганізацыі адзялення "Фалькавічы" В.Чысты, ветэран І.В. Гаель, член камітэту ветэранаў вайны П.К. Галаваты, юныя ленінцы Белагрудскай і Нецецкай васьмігодак, родныя загінуўшых Вікенці Іосіфавіч Шацюк і Аляксандр Міхайлавіч Дзевяты.

Піянерка - выдатніца Белагрудскай школы Галіна Баранава падносіць нажніцы. Права адкрыць помнік прадастаўляецца лепшай даярцы саўгасу Г.П.Рудзінскай, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны П.Г.Баярчуку, сакратару Лідскага РК КПБ В.Г.Рыбачонку, старшыні райвыканкаму М.І.Макараву, дырэктару саўгасу А.Ц.Новікаву. Здымаецца белае покрыва, і перад вачыма соцень людзей адкрыўся велічны помнік-абеліск у выглядзе шасцімятровай чатырохграннай піраміды, вяршыню якой вянчае зорка.

Намеснік дырэктара саўгаса І.П. Гушча зачытвае тэкст завяшчання патомкам. Тэкст завяшчання ўкладваецца у капсулу, якая замуроўваецца ля падножжа помніка. Гучыць жалобная мелодыя...

(Г.Сонгін, А.Самсонаў. Памяць народная - на вякі.// Уперад. № 143 (3587) ад 9 верасня 1967 г.)


Ходараўцы

Стэла загінуўшым землякам. На паўднёвым канцы вёскі. Пастаўлена ў 1966 г. Стэла замацавана на бетоннай трохступенькавай аснове. Надпіс на стэле: "1941-1945. Люди! Молчанием Вы светлую память почтите тех, кто насмерть стоял, кто нам жизнь отстоял, кто нам мир на земле завещал".


Шаўдзіні

Абеліск на месцы гібелі ваеннапалонных, расстраляных жаўнерамі АК восенню 1943 г. Надпіс на абеліску: "Здесь осенью 1943 г. были расстреляны националистами бойцы и командиры Советской Армии, среди них: майор Киселев Н.В., Ситиков. Фамилии остальных неизвестны". Агароджаны металічнай агароджаю.

Кісялёў Мікалай Васілевіч, які згадваецца сярод загінуўшых, быў камандзірам 927 сб 251 сп, значыўся без вестак прапаўшым у верасні 1943 г. Па заданні камандавання яго група перайшла лінію фронту і трапіла ў палон. Ваеннапалонных пагрузілі ў вагон і адправілі ў Германію. На перагоне Ліда-Ваўкавыск палонныя выламалі ў падлозе дошку, апусцілі канцом на шпалы і адзін за другім выкінуліся з цягніка на поўным ходзе.

"У нашай вёсцы ў 1943 г. размясціўся аддзел акаўцаў. ... У адзін з дзён бандыты ўспалашыліся. Схапілі зброю і паспяшаліся да сябе ў штаб. А па Шаўдзінях чутка прайшла, маўляў дзеўчына з хутара бачыла недалёка рускіх вайскоўцаў, хлеба яны ў яе прасілі. Яна то і прагаварылася некаму з "белых". І вось пад вечар вядуць бяззбройных салдацікаў. Спярша - адну групу, чалавек сем, потым такую ж другую. Відаць, не ўдалося бедным уцячы. Сядзяць яны на лаўцы каля вясковага крыжа, маладзенькія, худзенькія і ўгаворваюць: "Браты, адпусціце нас. У нас мацеры, як у вас, дома чакаюць дзяўчаты". Ды дзе ж ты ўпросіш тых бандытаў. Тады заспявалі салдацікі, ды так, што хто іх чуў з нашых шаўдзінёўскіх, гаварыў: сэрца крывёю аблівалася.

На ноч загналі іх акаўцы ў гумно. А на наступны дзень дзесьці пад абед чуем: "Бах, бабах", - расстрэльваць палонных пачалі. ... Бандыты палонных распраналі, па аднаму з тога гумна выводзілі і расстрэльвалі, дзе давядзецца. Потым забітых бандыты ў яме з-пад бульбы недалёка ад таго гумна пахавалі.

... Старшыня калгасу В. Ю. Усціновіч і дырэктар Моцевіцкай школы А. М. Кучура арганізавалі людзей і на месцы пахавання тых салдацікаў паставілі абеліск. Праўда і камісія ў Шаўдзіні прыязджала. Пасля гэтага парэшткі забітых перавезлі ў Жалудок і там пахавалі ў брацкай магіле ." (Петрулевіч Л. И внезапно из забытой дали песня выплывает в полусне. // Лідская газета ад 27 траўня 2004 г.)

Янцэвічы

Металічны крыж на магілах жаўнераў Арміі Краёвай. На могілках. Пастаўлены ў кастрычніку 2004 г.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX