Вярнуцца: Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва

Разьдзел ІI


Аўтар: Шчакаціхін Мікола,
Дадана: 25-07-2012,
Крыніца: Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, Мінск, 1993.



Царкоўная архітэктура ХІ-ХII сталецьцяў

1. Пахаджэньне беларускіх архітэктурных помнікаў ХІ-ХІІ ст. і месца іх сярод помнікаў усходня-славянскага будаўніцтва

З канца XI сталецьця політычныя і гандлёвыя сувязі беларускае тэрыторыі на пэўны час уцягнулі яе ў сфэру бізантыцкага культурнага ўплыву, што пашыраўся часткова праз Кіеў, часткова-ж праз тыя, здаўна зьвязаныя з сю ў гандлёвых адносінах усходнія землі (Малая Азія, Сірыя, Каўказ), якія ў большай ці меншай ступені зрабіліся к гэтаму часу провінцыямі Бізантыі альбо ў кожным выпадку блізка залежнымі ад яе ў культурным сэнсе краінамі. У галіне артыстычнае творчасьці гэта выявілася ў першую чаргу (калі ня лічыць прывозу некаторых дробных бізантыцкіх аздоб, што з гэтага часу трапляюцца ў курганох) у перайманьні пэўных форм царкоўнае архітэктуры, дый наагул у самым факце зьяўленьня тут гэтага невядомага раней мастацтва, чаму асабліва спрыялі і тыя новыя соцыяльна-экономічныя ўмовы, якія ў гэты час утварыліся на Беларусі. Паступовае разьвіцьцё і ўзмацненьне гандлёвых зносін у розных напрамках, пераважна па водных шляхох, у сувязі, часткова, з экономічным аслабленьнем і заняпадам Кіеву, яшчэ ў папярэднюю эпоху выклікала ў найболей важных пунктах гэтых шляхоў, галоўным чынам па верхняй плыні Дняпра і ў вадазборы Заходняе Дзьвіны сформаваньне цэлагу шэрагу значных гандлевых, а пазней і політычных асяродкаў. Адначасна з узмацненьнем княжой улады гэтыя асяродкі рабіліся таксама і культавымі цэнтрамі, якія ў процэсе дыфэрэнцыяцыі першапачатковага насельніцтва краіны служылі пэўнаю абапораю як для саміх князёў, так і для пануючай клясы іх прыбліжоных. Яшчэ ў X сталецьці ў Тураве і Полацку былі ўтвораны біскупскія катэдры; у 1137 годзе самастойнае біскупства ўтварылася і ў Смаленску. Дзякуючы гандлёвым опэрацыям у руках беларускіх князёў сабіраліся значныя матар'яльныя сродкі, што дало ім, між іншым, магчымасьць усяляка падтрымліваць царкоўныя справы, - у тым ліку будаваць спэцыяльныя каменныя гмахі для цэркваў, якія часткова захаваліся і да цяперашняга часу, тады як усе іншыя, мабыць, выключна драўляныя будовы гэтай эпохі бясьследна зруйнаваліся і зьніклі з паверхні зямлі.
Але ў гэтых першых кроках па шляху разьвіцьця першапачатковае архітэктуры на Беларусі шырокія колы жыхарства прымалі, мабыць, параўнальна мала ўдзелу. Вядома, што хрысьціянізацыя Беларусі спачатку насіла вельмі павярхоўны характар; у шырокіх колах насельніцтва на працягу доўгага часу яшчэ моцна трымаліся старыя паганскія вераваньні і звычаі, хрысьціянства-ж было рэлігіяй пераважна пануючых кляс. Будаваньне цэркваў, як сродак, часткова прызначаны для падтрыманьня і ўзмацненьня тагочаснай сыстэмы соцыяльнага і дзяржаўнага ладу, знаходзілася таксама ў большасці ў руках гэтых кляс, і разам з тым зьяўлялася прадметам асаблівай ўвагі з боку саміх князёў, з прычыны чаго ў першапачатковым беларускім будаўніцтве мала адбіваліся рысы народнае артыстычнае творчасьці, і формы яго спачатку былі ў аснове сваёй чужаземнымі, цесна зьвязанымі з тымі краінамі, з якімі адбываліся гандлёвыя зносіны, і якія зьяўляліся для новаўтвораных гарадзкіх асяродкаў Беларусі крыніцамі іх экономічнага дабрабыту, а разам з тым, да вядомай ступені, політычнай і культурнай залежнасьці. Для розных частак Беларусі гэтыя крыніцы маглі быць таксама рознымі, Так, напрыклад, Смаленскае княства орыентавалася пераважна на Кіеў, і, мабыць, ужо з Х-га сталецьця знаходзілася пад значным яго ўплывам. Полацкая краіна болей падтрымлівала, мусіць, старадаўнія ўсходнія сувязі. Але і тое і другое ў стылістычных адносінах у першапачатковым царкоўным будаўніцтве Беларусі, зразумела, павінна было адразу-ж абумовіць сабой пэўны бізантыцкі яго характар, у тэй провінцыяльнай пераапрацоўцы асноўных бізантыцкіх форм, якая ў гэты час пашыралася ня толькі на Беларусь, але таксама і ў іншыя ўсходня-славянскія краіны, галоўным чынам у Суздаль, Валадзімер, Ноўгарад і Пскоў. Для Беларусі, пры гэтым, спачатку мелі асаблівае значэньне архітэктурныя ўзаемаадносіны з Кіевам і з двума апошнімі гарадамі.
Прыход бізантыцкіх архітэктурных форм у Ноўгарад і Пскоў адбыўся, зразумела, не адразу, - нават калі лічыць, як звычайна, што тут асаблівую ролю граў Кіеў, з ч ым мы ня зу сім згаджаемся. Першыя кіеўскія каменныя цэр квы бізантыцкаг а тыпу - Дзесяцінная і Спаса ў Бераставе - як вядома, належаць да канца X сталецьця, у той час як першая наўгародзкая пабудова - Сафійскі сабор - была закончана ў 1045 годзе [1]; эпоха-ж найболей напружанага будаўніцтва ў Ноўгарадзе пачалася толькі з Мікольскага сабору на Яраслававым Дворышчы, які належыць да 1113 году [2]. У гэтую эпоху, праўда, у Ноўгарадзе ўжо адбывалася больш-менш самастайнае разьвіцьцё архітэктурнага стылю з удзелам мясцовых сіл; так, напрыклад, калі Сафійскі сабор быў пабудованы пасланымі, магчыма, і з Кіеву грэцкімі майстрамі [3], - дык ужо ў пачатку XII сталецьця царква ў Юраўскім манастыры зьяўлялася, як гэта сьведчыць летапіс, творам мясцовага наўгародзкага архітэктара. У гісторыі гэтага разьвіцьця, аднак, адыгралі значную ролю тыя прамежныя пункты, праз якія яшчэ і ў пазьнейшы час адбывалася перадача часткова ўжо пераробленых провінцыяльных бізантыцкіх форм. Гэтымі пунктамі былі Чарнігаў, Смаленск, Віцебск і Полацак, прычым калі першы з іх настолькі цесна прылягае ў архітэктурным сэнсе да Кіеву, што помнікі яго, пачынаючы з вядомага Спасаўскага сабору [4], можна разглядаць супольна з кіеўскімі ў аднэй агульнай архітэктурнай групе, - дык тры апошнія варты спэцыяльнае, яшчэ ня ўдзелеяае ім пакуль што ўвагі, паколькі ласьне яны даюць узоры некалькіх вельмі цікавых пераходных архітэктурных тыпаў, якія часткова займаюць нейкае сярэдняе месца паміж царкоўных помнікаў Кіева і Наўгародзка-Пскоўскай краіны, часткова не уяўляюць рысы іншых як заходніх, так часта і вельмі далёкіх усходніх уплываў, з перадачай гэтых уласьцівасьцяй наўгародзка-пскоўскаму будаўніцтву.
Праўда, смаленскія, віцебскія і ў большасці полацкія помнікі датуюцца не раней, як паловай XII сталецьця, у той час як некаторыя наўгародзкія пабудовы належаць да самага яго пачатку. З ліку апошніх можна назваць, напрыклад, вышэйпамянёны Мікольскі сабор 1113 г. [5], царкву ў імя Нараджэньня ў Антонавым манастыры 1116 г. [6] і Юраўскі сабор 1119 - 1130 г. [7] Але ў той час як наўгародзкая архітэктура да самага канца XII сталецьця стала захоўвала свае першапачатковыя, блізкія да. кіеўскіх тыпы, - беларускія помнікі разьвіваліся значна шпарчэй у сэнсе пераробкі запазычаных форм, так што яшчэ ў другой палове таго самага XII сталецьця некаторыя з іх, як, напр., Петрапаўлаўская і Сьвірская цэрквы ў Смаленску, царква Добравешчаньня ў Віцебску і Спасаўская царква ў Полацку, - як-бы папераджалі тыя спрошчаныя формы, якія зьявіліся ў пазнейшай наўгародзкай архітэктуры ХІII - XІV сталецьцяў. Што-ж датычыць самых першапачатковых смаленскіх і полацкіх будоў, дык у агульных рысах тыпы іх блізкі да першых наўгародзкіх цэркваў, што, можа, тлумачыцца аднальковым іх пахаджэнньнем ад нейкага супольнага орыгіналу. Як тыя, так і другія маюць досыць прымітыўныя формы і набліжаюцца да чыстага тыпу кубічнае царквы з трыма альтарнымі апсідамі, у якім былі вытрыманы, напрыклад, Кірылаўская царква [8], а таксама царква на Кудраўцы [9] у Кіеве і царква ў Елецкім манастыры ў Чарнігаве3). Часткова, у смаленскай архітэктуры ў палове XII сталецьця ласьне гэты тып зьявіўся найболей пашыраным, але ў чатырохслуповым варыянце. Асноваю яго для Смаленску маглі быць беспасрэдна кіеўскія і чарнігаўскія шасьціслуповыя будовы; але ў той час як у апошніх заставалася яшчэ досыць многа чыста бізантыцкае складанасьці, ня толькі ў апрацоўцы агульнага цэлага, але і ў композыцыі самага пляну, часамі вытрыманага ў пяцікумпаловым тыпе як, напрыклад, у чарнігаўскай Спасаўскай катэдры пачатку XI ст., - у архітэктуры смаленскай, дзе тыпы пераймаліся знадворку, але выконваліся мясцовымі сіламі і ў варунках рознастайных уплываў, асноўныя бізантыцкія формы набылі большую прастату і яснасьць, узоры чаго і былі часткова потым скарыстаны ў творчасьці наўгародзкіх і пскоўскіх майстроў эпохі росквіту. Крыху пазьней, з другой паловы XII сталецьця, ня толькі Смаленск, але таксама Віцебск і Полацак, разам пайшлі па гэтым шляху спрашчэньня ў аснове сваёй бізантыцкіх архітэктурных форм, прычым якраз у апошніх местах утварыліся бадай што найболей орыгінальныя і закончаныя ўзоры такіх пераробленых і спрошчаных конструкцый.
Тут выяўлясцца, аднак, істотная розьніца паміж самым характарам гэтага процэсу з аднаго боку у Смаленскай і з другога - у Полацкай Беларусі. Смаленскае княства часьцей падтрымлівала з Кіевам добрасуседзкія адносіны, і нават пасьля канчатковага выдзяленьня са складу Кіеўскае дзяржавы мела з ёю (напрыклад у часы Расьціслава Мсьціславіча, 1125 - 1159, на якія прыпадае пэрыод найболей інтэнсыўнага будаўніцтва ў Смаленску) блізкую і сталую экономічную і політычную сувязь. Граючы важную ролю ў політычным жыцьці ўжо аслабелага і блізкага да заняпаду Кіева, Смаленск падлягаў у той самы час значным культурным яго ўплывам, што яшчэ палягчалася, можа у кожным выпадку ў XII сталецьці, масавым перасяленьнем кіеўскага жыхарства ў паўднёвую частку Смаленшчыны. Пры такіх умовах зьяўляецца лёгка зразумелым першапачатковае падабенства смаленскіх архітэктурных тыпаў да бізантыцкіх помнікаў Кіеву, які мог быць беспасрэднай крыніцай узьнікненьня смаленскага будаўніцтва. Далей, аднак, як мы ўбачым, Смаленск ужо досыць хутка адышоў ад кіеўскіх першаўзораў, прычым у гэтым самастойным разьвіцьці смаленскага архітэктурнага стылю мы можам заўважыць з аднаго боку лёгічнае разьвіцьцё пачатковага тыпу ў пэўным напрамку, з другога - некаторыя заходнія і - меней выразныя - усходнія дэталі.
Зусім інакш разьвівалася будаўніцтва Полацкае зямлі. Бесьперарыўная барацьба яе з Кіевам за прыорытэт на гандлёвых шляхох і за політычную незалежнасць, якая цягнулася на працягу ўсяго XI сталецьця, кароткая эпоха яе разбурэньня кіеўскім войскам і потым канчатковае адасабленьне яе ў самастойную політычную адзінку з сваімі ўласнымі сувязямі і гандлёвымі інтарэсамі, - усё гэта мала спрыяла таму, каб Кіеў мог мець тут падобны як у Смаленску ўплыў. Гэтае становішча мала зьмянілі і тыя пэрыоды, калі Полацак часова падлягаў смаленскім уплывам, паколькі ў напружанай атмосфэры ўсё-ж варожых узаемных адносін, не заставалася, пэўна, месца для мірнага культурнага абмену. У той самы час, аднак, Полацкая зямля, ужо падзяліўшыся, праўда, у XII сталецьці на ўдзелы і страціўшы сваю ранейшую політычную суцэльнасць, яшчэ магла падтрымліваць пэўныя гандлёвыя зносіны з усходнімі краінамі, якія вяліся тут праз пасярэдніцтва прывалоскіх балгар яшчэ пачынаючы з VІІ−VІІІ сталецьця. Гэтым шляхам у Полацкую краіну і прыходзілі, мусіць, тыя ўсходня-бізантыцкія - малаазійскія і каўкаскія - архітэктурныя формы, якія, што мы пакажам у далейшым, адыгралі пераважную ролю ў яе будаўніцтве. Праўда, гандлёвыя шляхі на ўсход ішлі праз Смаленскую зямлю, так што магла-б здавацца незразумелай нязначнасьць усходніх уплываў у смаленскім будаўніцтве XII сталецьця пры перавазе яго ў Полацку. Але магчыма, што кіеўскія і часткова заходнія ўплывы былі ў Смаленску настолькі мацнейшымі, што той ці іншы занос усходніх форм ці прыёмаў ня мог адбівацца тут настолькі-ж яскрава, як гэта было ў Полацкай зямлі, пазбаўленай пераважнага кіеўскага ўплыву; з гэтай прычыны ўсходнія элемэнты з цягам часу зрабіліся ў смаленскай архітэктуры мала прыкметнымі, у той час як у Полацку і Віцебску яны адыгралі амаль што галоўную ролю.
Розьніца гэтая, аднак, ня мела істотнага значэньня ў справе адносін абодвых гэтых краін да наўгародзкай зямлі, у сэнсе выразнай (але пакуль што зусім яшчэ не зазначанай у літаратуры) архітэктурнай залежнасьці апошняе як ад смаленскага, так і ад полацкага будаўніцтва. Больш-менш аднальковыя гандлёвыя сувязі і Смаленску і Полацку з Ноўгарадам, пры няўхільным пасярэдніцтве гэтых беларускіх краін пры ўсялякіх зносінах Ноўгараду, як з іншымі славянскімі землямі, так і з далёкімі асяродкамі ўсходняга гандлю, а разам з тым, магчыма, і агульная залежнасць Ноўгараду, як колёніі, ад Полацкай сваёй мэтрополіі, - усё гэта паставіла яго і ў архітэктурных адносінах у вядомую залежнасць ад тых процэсаў, якія адбываліся ў беларускім будаўніцтве XII сталецьця, і тым абумовіла як, можа, некаторы паралелізм гэтых процэсаў у Беларусі і ў Ноўгародзе, - так і няўхільнасьць такіх выпадкаў, калі наўгародзкая краіна павінна была падлягаць беспасрэдным уплывам беларускіх архітэктурных асяродкаў. Запраўды, як мы ўбачым у далейшым, можна паказаць на цэлы шэраг форм і конструкцый як смаленскага, так і полацкага пахаджэньня, якія пасьля распрацоўкі на беларускай тэрыторыі зьяўляюцца крыху пазьней у Ноўгарадзе. Смаленск і Полацак, такім чынам, граюць адналькова важную ролю пэўнай крыніцы для некаторых (праўда, ня ўсіх) наўгародзкіх архітэктурных тыпаў, што мае, зразумела, істотнае значэньне ня толькі ў гісторыі старабеларускага, але і наагул усходня-славянскага царкоўнага будаўніцтва.

2. Смаленскія архітэктурныя помнікі XII сталецьця

Першыя помнікі смаленскай каменнай архітэктуры належаць да эпохі князя Расьціслава Мсьціславіча, які панаваў у Смаленску з 1125 па 1159 год. Найболей раньнюю вестку аб яго будаўнічай дзейнасьці мы знаходзім пад 1141 годам у рукапісным зборніку Кіеўскага Міхалаўскага манастыра [10], дзе зьмешчаны наступны запіс: "ЛЂта 6649 (1141) Ростиславъ Мстиславычъ устро(и) градъ великій Смоленескъи церковъ. со зда святого Спаса верхъ Смядыни". Наступнае паведамленьне ад 1145 году: "Въ лЂто 6653 (1145). 3аложи церковъвятаго Бориса и Глеба каменноу на СмядынЂ въ СмоленьскЂ" - паўтараецца ў цэлым шэрагу летапісаў, а ласьне ў Наўгародзкіх [11], ІV [12] і V [13]), Ніканаўскім [14] і Цьвярскім [15]. Будаваньне гэтае царквы было скончана ў наступным 1146 годзе, аб чым паведамляюць тыя-ж летапісы пад 6654 годам: "Того - же лЂта сдЂлаша четыре церкви камены : въ СмоленскЂ святыхъстрастотерпецъ Бориса и ГлЂба на СмедынЂ; а во градЂ святыхъ верховныхъ апостолъ Петра и Павла, и святаго пророка Боговидца Ильи, и святыхъ чюдотворець безсребряникъ. Козмы и Дамьяна" [16]. Весткі аб трох апошніх цэрквах, з вызначэньнем: "во градЂ", хутчэй за ўсё маюць дачыненьне да Ноўгараду, што вынікае і з самага контэксту, асабліва ў Цьвярскім летапісу; аднак, некаторыя дасьледчыкі лічаць магчымым аднесьці іх таксама да Смаленску [17], хаця ў апошнім Ільлінскай і Казьмадам'янскай цэркваў няма, Петрапаўлаўская-ж, хаця і існуе, але распалажэньне яе супярэчыць даным Наўгародзкага I летапісу, згодна якіх яна павінна была-б знаходзіцца "на XълмЂ", у той час як фактычна яна размешчана на больш-менш роўным месцы.
Адносна Петрапаўлаўскай царквы, такім чынам, пытаньне застаецца нявырашаным. Што-ж датычыць першапачатковых цэркваў на Сьмядыні, дык тут летапісныя даныя меней спрэчны. Пры гэтым, хаця самыя цэрквы цалкам і не захаваліся, але на месцы іх яшчэ і ў цяперашлі час існуюць руіны, якія складаюцца з фундамэнтаў і частак муроў вышынёю да 2 мэтраў, што робіць магчымым прыблізную рэконструкцыю іх асноўных плянаў. Руіны гэтыя ў свой час былі раскапаны, з мэтаю звольніць іх ад нанесеных зямлі і пяску. Спасаўская царква 1141 году была дасьледвана ў 1907-1909 г. пры ўдзеле мясцовых аматараў старасьветчыны, а таксама спэцыяльных камісій, якія пасылаліся ў Смаленск Маскоўскім Архэолёгічным Т-вам [18] Царква Барыса і Глеба 1145-1146 г., якая знаходзіцца ў адлегласьці каля 150 мэтраў ад першай, на самым беразе дняпроўскага старарэчча пры былым вусьці р. Сьмядыні, была адкапана ў 1909 г. па ініцыятыве Смаленскае Вучонае Архіўнае Камісіі; зробленыя раскопкі дазволілі, пры гэтым, ня толькі скласьці належныя пляны, але таксама і выявіць досыць цікаўны фрэскавы росьпіс, які аздабляў царкву ў яе альтарнай частцы [19]. (14KB) Плян руін Спасаўскае царквы на Сьмядыні ў Смаленску 1141 г. (Складзены В. А. Паповым, А. М. Гуржыенка і В. В. Шэйманам).
Плян Спасаўскае царквы 1141 г. (якую часам завуць "Вялікім Барысаглебскім храмам") быў укладзены ў 1908 годзе надасланай Маскоўскім Архэолёгічным Т-вам камісіяй у складзе архітэктароў: В. А. Папова, А. М. Гуржыенка і В. В. Шэйнмана [20]. З гэтага пляну відаць, што яна належала да чыстага кубічнага тыпу, і ў аснове сваёй мела выгляд крыху выцягнутага простакутніка з трыма паўкруглымі апсідамі з усходняга боку, з якіх асяродкавая была ў два разы шырэй за бакавыя, і значна болей высоўвалася наперад да ўсходу. Нутраны лад царквы меў шасьціслуповую конструкцыю; заходняя пара слупоў падтрымлівала, мабыць, хоры і ў кожным выпадку служыла для аддзяленьня прытвору ад асяродкавае часткі, аб чым сьведчыць і самая форма слупоў, выцягнутых у разрэзе ў папярочным кірунку; іншыя слупы, зьмешчаныя па кутох асяродкавага квадрату, як звычайна, служылі, пэўна, для падтрыманьня кумпальнага пакрыцьця над цэнтральнай кубічнай прасторай; апроч таго, усходняя пара аддзяляла альтарную частку, ствараючы тры ўваходы, якія вялі ў самы альтар, у афяравальнік, і ў дзяканік.
Надворныя часткі муроў мелі звычайную апрацоўку згодна нутранога падзелу; паверхня іх у вэртыкальным кірунку была разьбіта пры дапамозе досыць шырокіх лапатак, адпаведна разьмеркаваньню нутраных слупоў. Бакавыя фасады мелі па пяць лапатак, прычым рагавыя былі чатырохкантовыя, плоскія сярэднія-ж мелі характар паўкруглых пілястраў. На заходнім фасадзе было толькі чатыры лапаткі, з аналёгічным чаргаваньнем паўкруглых і плоскіх. З нутранога боку муроў усе лапаткі, апроч толькі другой на паўночнай сьцяне (лічачы ад паўночна-заходняга кута) былі адзначаны насупроць ступоў невялічкімі чатырохкутнымі выступамі. Такім чынам, у заходнім фасадзс быў вытрыманы трохчленны падзел, прычым сярэдняе поле, дзе знаходзіўся ўваход, адпавядала шырокаму асяродкаваму нэфу, а два іншыя - больш вузкім бакавым нэфам. У бакавых фасадах пры дапамозе лапатак і пілястраў намячаўся чатырохчленны падзел, дзе першае з усходу поле адпавядала альтарнай частцы, два наступныя - асяродкавай прасторы царквы, апошняе - прытвору і хорам. З усходняга боку альтарныя апсіды былі аздоблены знадворку вузкімі паўкруглымі пілястрамі; у асяродкавай апсідзе такіх пілястраў было чатыры, а ў бакавых па два; яны знаходзіліся, напэўна, па бакох вокан, якіх цэнтралыіая апсіда мела тры, афяравальнік-жа і дзяканік - па адным.
Раўнаючы гэты плян да плянаў кіеўскіх і наўгародзкіх будынкаў, лёгка заўважыць, што ён бліжэй падыходзіць да першых, г. зн. да кіеўскіх, сярод якіх ён знаходзіць амаль што поўныя аналёгіі, як, напрыклад, у пляне царквы Кірылаўскага манастыра [21]. Аднак, у дэталях выяўляецца вядомая розьніца. У царкве Кірылаўскага манастыра фасады падзяляліся пры дапамозе плоскіх, простакутных у разрэзе лапатак; такога самага тыпу лапаткі і наагул былі найболей пашыраны ў будынках бізантыцкага тыпу, пачьнаючы з солунскіх і афонскіх цэркваў, і канчаючы ўзорамі славянскіх адменьнікаў бізантыцкага архітэктурнага стылю; у большасьці кіеўскіх будоў, за малымі выняткамі, а таксама ў наўгародзкай і пскоўскай архітэктуры ўсюды для падзелу муроў ужываліся амаль што выключна плоскія лапаткі, і толькі ў некаторых валадзімера- суздальскіх тыпах яны ажыўляліся тонкімі пілястрамі. Тым часам, у сьмядынскай царкве сьляды надворнае апрацоўкі фасадаў маюць крыху іншы характар: плоскія лапаткі, як мы ўжо зазначалі, зьмяшчаліся толькі па рагох, самыя-ж муры падзяляліся лапаткамі, у разрэзе паўкруглымі, у відзе шырокіх палавінных колюмн на маленькіх плоскіх выступах. Падобная апрацоўка муроў пры дапамозе паўкруглых лапатак, якая толькі як выключэньне сустракаецца на Украіне, можа лічыцца тыповай для смаленскай архітэктуры XII сталецьця, і ўжываецца, апроч таго, і ў некаторых іншых беларускіх помніках, як, напр., у Спасаўскай царкве ў Полацку; пахаджэньне яе, хутчэй за ўсё, заходняе, пад уплывам романскай архітэктуры.
Другая асаблівасць сьмядынскае царквы - гэта надворная аздоба альтарных апсід пры дапамозе вузкіх пілястраў паміж вокан; аздоба гэтая ўжывалася часам у Кіеве, як, напрыклад, у Выдубецкім манастыры або Васільлеўскай царкве, у той час як у бсларускіх будовах яна сустракаецца далёка не заўсёды; трэба зазначыць таксама, што ў Ноўгарадзе і Пскове аж да XIV сталецьця пілястраў на альтарных апсідах зусім ня было [22], у Валадзімеры-ж і Суздалі, наадварот, яны былі частаю зьяваю. Нутраны лад сьмядынскае царквы ў агульных рысах быў аналёгічны кіеўскай царкве Кірылаўскага манастыра. У абодвых выпадках мы маем тры нэфы, закончаныя апсідамі і аддзеленыя адзін ад аднаго трыма парамі слупоў, з якіх чатыры асяродкавыя служылі падпораю для кумпалу, а два заходнія падтрымлівалі хоры над прытворам. Розьніца ізноў тут толькі ў дэталях. У царкве Кірылаўскага манастыра ўсходы на хоры былі прароблены ў тоўшчы паўночнага муру ў паўночна-заходнім куце; аналёгічны прыём у Смаленску мы знаходзім крыху пазьнсй, у Петрапаўлаўскай царкве, дзе нутраная драбіна зьмешчана таксама ў тоўшчы муру, толькі не паўночнага, а заходняга; у сьмядынскай царкве такіх нутраных усходаў, як гэта паказвае плян, зусім ня было; аднак, прысутнасьць хор можа быць тут даведзена ўскосным шляхам: у той час як нутраная частка паўночнае сьцяны ад паўяочна-заходняга кута да трэцяй лапаткі ў царкве Кірылаўскага манастыра падобна да ўсіх іншых частак сьцен, мае адпаведна другой лапатцы невялічкі простакутны выступ,- у сьмядынскай царкве частка гэтая пакінута зусім гладкаю, хоць і выдаецца ў сярэдзіну крыху больш за ўсе іншыя часткі, так што самы мур у гэтым месцы мае большую ніж у іншых мясцох таўшчыню; гэта сьведчыць, мабыць, аб тым, што раней якраз у гэтым месцы сьцяна служыла падпораю для нейкай нутраной прылады, хутчэй за ўсё - для драўлянай драб іны, якая вяла на хоры, і б ыла пабудавана на драўляных трамах, умацаваных у сярэдзіну патоўшчанага муру. Што да надворнага выгляду царквы, - дык аднавіць яго можна, зразумела, толькі на падставе падабенства да іншых, лепш захаваных да нашага часу архітэктурных помнікаў XII сталецьця, - часткова да іншых смаленскіх, а таксама наўгародзкіх трохапсідных цэркваў кубічнага тыпу. Як мы ўжо зазначалі, надворны падзел сьмядынскае царквы з заходняга фасаду быў трохчленным, а з поўначы і поўдня чатырохчленным. У гэтым асаблівасьць ласьне гэтае царквы сярод іншых смаленскіх, паколькі ў гэтых апошніх, у сувязі з пераходам да чатырохслуповай конструкцыі, бакавыя фасады, падобна да заходняга, маюць таксама трохчленны падзел. У Ноўгарадзе-ж, аднак, таксама як і ў Кіеве, чатырохчленны падзел быў звычайным, як гэта можна бачыць, напрыклад, у Мікольскім саборы (1113 г.), у царкве Нараджэньня ў Антонавым манастыры (1116 г.), або ў Юраўскім саборы Юрава манастыра (1119-1130 г.), што паказвае на вядомае конструкцыйнае падабенства першапачатковых смаленскіх і наўгародзкіх будоў пад уплывам, напэўна, нейкіх супольных, хутчэй за ўсё кіеўскіх, першаўзораў.
Найболей цяжка вырашыць пытаньне аб перакрыцьці сьмядынскае царквы. У тых царкоўных будовах, што захаваліся з XII сталецьця як на Беларусі, гэтак і ў Ноўгарадзе, першапачатковага пакрыцьця, як вядома, нідзе няма, сучасныя-ж чатырохскатавыя дахі, разам з барабанамі кумпалоў, зьяўляюцца пазьнейшымі пераробкамі ХVІІ-ХVШ сталецьцяў. Аднак, у некаторых мясцох, як, напрыклад, у пералічаных намі вышэй наўгародзкіх будовах, а таксама ў царкве Добравешчаньня ў Віцебску, яшчэ захаваліся паўкруглыя аркі, якія злучаюць паміж сабой верхнія канцы лапатак, што сьведчыць аб ужываньні ў першапачатковай конструкцыі гэтых будынкаў пашыранай сыстэмы бізантыцкага пааркавага перакрыцьця па закамарах. Існаваньне падобнага-ж пакрыцьця можна дапусьціць і ў сьмядынскай царкве, частковае пацьвярджэньне чаму дае старадаўні рысунак яе, зьмешчаны на "Пляне аблогі і абароны места Смаленска ў 1634 г.", гравіраваным у 1636 г. Вільгэльмам Гондам (або Гондыусам) з орыгіналу, зробленага вайсковым архітэктарам польскага караля Ўладыслава IV -Янам Плейтнэрам [23].
Паводле гэтага рысунку, сьмядынская царква належыць да тыпу кубічных будынкаў, што адпавядае і данным яе захаванага пляну. Альтарных апсід ня відаць, бо рысунак зроблены з паўночнага захаду. Перакрыцьцё выяўлена ня зусім чытэльна, але выразна прыкметна закругленая форма горніх частак муроў, што сьведчыць, бясспрэчна, аб закамарнай сыстэме. Што датычыць барабана і кумпала, дык пэўна да 1634 году часткі гэтыя ўжо былі перароблены нанова. На пляне мы бачым высокую шыйку з вузкімі вокнамі і колёнкамі паміж іх; на шыйцы зьмяшчаецца цыбуляпадобны кумпал з маленькаю макаўкаю. Вядома, аднак, што цыбуляпадобныя кумпалы ў XII сталецьці ня ўжываліся і зьявіліся значна пазьней, у выніках з вядомае эволюцыі пазычанага з Бізантыі плоскага кумпальнага пакрыцьця. З гэтай прычыны ясна, што на рысунку Плейтнэра мы маем адну з пазьнейшых перабудовак: першапачаткова, хутчэй за ўсё, барабан быў значна ніжэй, кумпал-жа, шмат больш шырокі і плоскі, набліжаўся, напэўна, да болей чыстага бізантыцкага тыпу. Другая сьмядынская царква, так званая "Малая", або царква Барыса і Глеба, як мы ўжо зазначылі, была пабудована на пяць год пазьней за першую, гэта значыць у 1145-1146 г. [24]
У агульных рысах конструкцыя гэтай царквы і тэхніка яе пабудовы былі падобны да Спасаўскай. У абодвых выпадках муры былі складзены з буйных цагляных плітак памерамі ў 244x111x38 mm., 288x188x38 mm. і 316x188x38 mm., якія замацоўваліся тоўстымі пластамі надзвычайна моцнага цэмэнту. Асаблівасьцю гэтых цаглін зьяўляюцца шматлікія знакі розных рысункаў, рэльефныя на кантох і выціснутыя на паверхні [25]. Аналёгічныя знакі сустракаюцца таксама і ў іншых смаленскіх будынках XII сталецьця, прычым тлумачацца яны, звычайна, або як вотыўныя знакі тых асоб, што ахвяроўвалі цэглу, або як фабрычныя знакі [26]. Першае дапушчэньне здаецца нам болей праўдападобным; з аднаго боку ім лягчэй тлумачыцца тое, што колькасць знакаў робіцца ўсё большай у меры набліжэньня да альтарнае часткі царквы; падругое - мала магчыма, каб у XII сталецьці маглі існаваць спэцыяльныя цагляныя гуты ў такім значным ліку, як гэта сьведчыла-б у такім выпадку рознастайнасьць цагляных знакаў, колькасьць паасобных рысункаў у якіх дасягае да 150 [27]. Хутчэй за ўсё ў часе будаўнічых прац на Сьмядыні як групамі ахвяравацеляў, так, можа, і паасобнымі пэрсонамі былі організаваны часовыя дробныя майстэрні для вырабу цэглы, кожная з якіх ставіла на цэглу свайго вырабу спэцыяльны знак; гэтыя знакі, аднак, ня мелі характару чыстых гутавых знакаў, бо яны надаваліся далёка ня ўсім цаглінам. Што датычыць самых рысункаў, дык тут, як мы ўжо зазначалі, наглядаецца вялікая рознастайнасьць; знакі на паверхні цаглін складаюцца пераважна з кругоў або эліпсаў з упісанымі ў іх крыжамі, трыкутнікамі, зоркамі і іншымі фігурамі; рэльефныя знакі накантох часта маюць від літар, але сустракаюцца таксама і іншыя формы. Пахаджэньне ўсіх гэтых рысункаў вызначыць з пэўнасьцю досыць цяжка. У Беларусі аналёгічныя мотывы сустракаюцца на днішчах пахавальных гаршчкоў з дахрысьціянскіх кургановых пахаваньняў, а крыху пазней, каля X сталецьця, у так званых "драгічынскіх плембах" [28]; некаторыя з гэтых мотываў, аднак, як, напрыклад, свастычны крыж, круг з упісаным у яго крыжом накшталт кола, аналёгічнае кола, але з трыма сьпіцамі, якар, і інш. - зьяўляюцца мотывамі, настолькі ўсеагульнымі і пашыранымі, што зробленыя намі набліжэньні, зразумела, зусім не высьвятляюць іх бясспрэчных крыніц.
(9KB) Плян Барысаглебскае царквы на Сьмядыні ў Смаленску (1145-1146 г.). Па абмерах Е. Н. Клетновай. (Пунктырам і лічбамі вызначаны месцы фрэскавых росьпісаў). Пераходзячы да архітэктурнай конструкцыі малой сьмядынскай царквы, трэба адзначыць, што ў параўнаньні да Спасаўскай, яна пры ўсім сваім падабенстве выяўляе значна большую прастату як самае тэхнікі, так і архітэктурных форм. Розьніца тэхнічных прыёмаў выяўляецца асабліва ясна ў конструкцыі фундаменту: у той час як асноваю для Спасаўскае царквы зьяўляецца тоўсты пласт бутавага каменьня [29], царква Барыса і Глеба пабудавана была на драўляных трамах, пакладзеных беспасрэдна на грунт [30]; з цягам часу трамы гэтыя, зразумела, струхнелі, з прычыны чаго ў руінах царквы мы наглядаем пэўнае асяданьне як цаглянае падлогі і сьцен, так і нутраных слупоў [31].
Па характары пляну Барысаглебская царква, разам са Спасаўскай, належала да аднолькавага кубічнага тыпу з трыма альтарнымі паўкружынамі. Аднак, у некаторых дэталях у ёй наглядаецца вядомая спрошчанасьць форм, у сувязі, можа, з меншымі памерамі будынку. Перш за ўсё, асяродкавая апсіда ня так была высунута наперад і па шырыні сваёй толькі нязначна перавышала бакавыя апсіды. Падругое, колькасьць нутраных слупоў зьведзена была тут да чатырох, так што хораў або зусім не было, або, калі яны і былі, дык падтрымліваліся яны заходнімі слупамі, якія ў той-жа час служылі разам з усходнімі асноваю для кумпальнага накрыцьця. З гэтай прычыны з надворнага боку царквы ўсе тры фасады мелі трохчленны і прытым зусім сымэтрычны падзел. Лапаткі таксама як і ў Спасаўскай царкве, мелі па рагох простакутную плоскую форму, а ў іншых мясцох - паўкруглую. Дзьвярэй у царкве было тры (а не адны як у Спасаўскай царкве), па адных у паўднёвай, заходняй і паўночнай сьценах, на кожнай з іх у сярэднім полі.
Характэрнаю асаблівасьцю нутранога ладу царквы, з прычыны імкненьня будаўніка да сымэтрычнага падзелу фасадаў, зьяўлялася надмерная велічыня альтарнае часткі, якая мела ў даўжыню 6,5 мэтраў пры агульнай даўжыні царквы ў 14 мэтраў, і займала, такім чынам, амаль што палову ўсяго будынку. Нутранога падзелу сьцен, магчыма, зусім ня было, так што ўсе сьцены царквы ўсярэдзіне здаваліся гладкімі. Таксама ня было і пілястраў з надворнага боку альтарных апсід. Нутраныя сьцены царквы, асабліва ў альтарнай частцы былі калісьці пакрыты орнамэнтальным фрэскавым росьпісам, у якім цікава злучаліся чыста-заходнія прынцыпы дэкорацыйнага росьпісу ў характары тканіны з усходнімі, часткова бізантыцкімі орнамэнтальнымі мотывамі, аб чым больш падрабязна пададзена намі ў іншым месцы [32]. Такім чынам, нават у аднэй з першапачатковых будоў смаленская архітэктура XII сталецьця ўжо досыць значна ўхілілася ад свайго першага, блізкага да Кіеву тыпу ў бок больш-менш самастойнай яго пераапрацоўкі.
Шляхі далейшага разьвіцьця смаленскае архітэктуры ў гэтым напрамку перш за ўсё наглядаюцца ў Петрапаўлаўскай царкве, якая дае варыянт тэй-жа самай, што і ў Барысаглебскай, чатырохслуповай конструкцыі. Як мы ўжо вызначалі, на падставе спрэчнага тлумачэньня летапісных крыніц царкву гэтую звычайна датуюць 1146 ці 1147 годам [33]. Па нашай думцы, аднак, яна павінна належаць да крыху пазьнейшага часу, што выяўляецца і ў лепшай распрацаванасьці конструкцыі і ў большай дакладнасьці самай будаўнічай тэхнікі з глыбокім каменным фундамэнтам і надзвычайна моцнымі, таўшчынёй да 2 мэтраў мурамі, складзенымі з плітняку і цэглы. Форма царквы - правільны куб з трыма альтарнымі апсідамі; перакрыцьцё ў відзе чатырохскатавага даху, а таксама і кумпал разам з барабанам - пазьнейшага пахаджэньня. У сучасны момант гэтая першапачатковая будыніна складае ўсходнюю частку ўсяе царквы, бо з захаду да яе далучаны шматлічныя прыбудоўкі, зробленыя ў розныя часы. Першая з іх належыць да 1625-1637 г. і зроблена уніцкім біскупам Львом Крэўзам, з павялічэньнем царквы ў заходнім кірунку; да гэтае прыбудоўкі ў 1753-1757 г. быў прымураваны горні паверх і званіца, а таксама былі закладзены першапачатковыя вокны і дзьверы ў старадаўняй частцы, замененыя новымі вокнамі ў два ярусы [34]. Апошняя пераробка мела месца пасьля 1812 г., калі стары кумпал быў падменены новым, які існуе да нашага часу [35]. Калі судзіць па рэштках ранейшага барабану, што захаваліся пад дахам, - дык барабан гэты меў дванаццацікантовую форму і быў прарэзаны 12 вокнамі; аднак, і ён, напэўна, ня быў першапачатковым, бо на пляне Гонда ён мае цыбуляпадобны кумпал пазьнейшага пахаджэньня. Хутчэй за ўсё, у часе складаньня гэтага пляну ў царкве ўжо былі зроблены некаторыя відазьмены, што пацьвярджаецца, часткова, разьмеркаваньнем вокан у два рады, чаго ў першапачатковай будове, магчыма, і не было. Адкідаючы ўсе пазьнейшыя прыбудоўкі і пераробкі, мы атрымліваем чысты чатырохслуповы кубічны тып з трыма альтарнымі паўкружынамі. Адпаведна чатырохслуповай конструкцыі, надворныя часткі муроў маюць трохчленны, як і ў Барысаглебскай царкве, але няроўнамерны падзел бакавых фасадаў. У цяперашні час лапаткі маюць плоскую форму; але як выяўлена ў часе рэстаўрацыйных прац 1925 г. [36], форма гэтая зьяўляецца вынікам пераробкі, бо ў фундамэдтах захаваліся шырокія паўкруглыя асновы такіх-жа самых палавінных колюмн, якія мы знаходзім у сьмядынскіх руінах, што сьведчыць аб пэўнай сталасьці падобнай апрацоўкі фасадаў у царкоўнай архітэктуры Смаленску. У падзеле фасадаў найбольшае шырыні дасягае сярэдняе поле, і найменшай - усходняе, якое прылягае да альтарнае часткі; гэта тлумачыцца тым, што ў мэтах лепшага нутранога расплянаваньня, усе слупы, у параўнаньні, напр., да Барысаглебскае царквы, як-быццам былі перасунуты тут ва ўсходнім кірунку, падобна да таго, як гэта мае месца ў некаторых наўгародзкіх будынках спрошчанага тыпу, пачынаючы з царквы Добравешчаньня на Мячыне 1179 г. Характар альтарных апсід, якія тут крыху паніжаны ў параўнаньні да агульнае вышыні кубу, таксама мае вядомае дачыненьне да наўгародзкіх пазьнейшых сыстэм. У большасьці наўгародзкіх будынкаў XII сталецьця вышыня апсід амаль што аднолькава з вышынёю муроў, і ў кожным выпадку ў першапачатковай конструкцыі апсіды даходзілі да асноў закамар, як напр. у Мікольскім, або ў Юраўскім саборы, калі судзіць па захаваных да цяперашняга часу арках; у некаторых- жа будынках, як напр. у царкве Нараджэньня ў Антонавым манастыры, апсіды былі нават яшчэ крыху вышэй. Пачынаючы з тэй-жа царквы Добравшчаньня на Мячыне, наглядаецца паступовае паніжэньне апсід, але, галоўным чынам, бакавых, якое ў XII сталецьці знаходзіць сабе найболей яскравае выяўленьне ў царкве Тамаша апостала 1196 г.; агульнае-ж паніжэньне апсід, у сувязі, мабыць, з іншаю сыстэмаю пакрыцьця, робіцца характэрным для наўгародзкага будаўніцтва толькі пачынаючы з XIV сталецьця. Такім чынам, у гэтых адносінах смаленская Петрапаўлаўская царква як-быццам папераджае некаторыя пазьнейшыя наўгародзкія формы.
Нутраная конструкцыя царквы выяўляе тыповую сыстэму слупоў і аркавых сувязей. Як вынікае з вышэйпамянёных рэстаўрацыйных прац, першапачаткова слупы мелі крыжападобную ў разрэзе форму, аналёгічна сьмядынскім будовам, рэшткі чаго знойдзены ў падмуроўках пад сучаснай падлогай; пазьней яны былі сточаны ў дольніх частках, так што ў цяперашні час нанізе заходнія маюць прадоўжна-абкруглую форму, і толькі на вышыні каля чатырох мэтраў пераходзяць у асноўную крыжападобную, усходнія-ж набылі ў разрэзе від выцягнутых па восі будынку простакутнікаў. Ад заходніх слупоў, на тэй самай прыблізна вышыні, дзе пачынаюцца першапачатковыя нясточаныя іх часткі, перакінуты да муроў паўцыркульныя аркавыя скляпеньні, прычым у прамежках паміж слупамі і бакавымі мурамі над гэтымі скляпеньнямі да самага верху будынку ідуць усьцяжныя сьценкі, што аддзяляюць гінэкей. Аркі, перакінутыя да заходняга муру, падтрымліваюць пакладзеныя на іх хоры. Усходы на хоры прароблены ў сярэдзіне надзвычайна тоўстага заходняга муру, дзе між іншым можна бачыць цагліны са знакамі, зусім падобнымі да сьмядынскіх. Усходнія слупы таксама злучаны з мурамі перакінутымі да іх паўцыркульнымі аркамі, прычым на ўсходзе аркі гэтыя, утвараючы праходы між паасобнымі часткамі альтара, ляжаць вельмі нізка, над імі-ж знаходзяцца сьценкі, якія аддзяляюць асяродкавую апсіду ад бакавых; з паўднёвага і паўночнага бакоў яны знаходзяцца значна вышэй, адчыняючы малыя апсіды ў бакавыя нэфы. Зьверху слупы злучаюцца між сабой паўцыркульнымі падпорнымі аркамі, на якіх ляжыць барабан кумпалу; прамежкі запоўнены трыкутнымі парусамі, як гэта звычайна для бізантыцкіх конструкцый.
Амаль што ўсе дэталі царквы як у нутраных, так і ў надворных яе аздобах былі зьніштожаны ў часе пераробак ХVІІ−ХVШ ст., так што толькі нямногія з іх захаваліся да дяперашняга часу цалкам, або выяўлены пры рэстаўрацыі. Як мы ўжо зазначалі, пры пераробках першапачатковыя вокны былі закладзены і падменены новымі з шырокімі налічнікамі. Рэшткі ранейшых вокан можна бачыць у некаторых частках муроў, як, напрыклад, на першым з усходу полі паўднёвага фасаду; адно з такіх вокан захавалася ў нутраной сьцяне, якая аддзяляе гінэкей ад асяродкавае часткі будынку; другое раскрыта пры рэстаўрацыйных працах у заходняй сьцяне, каля паўднёва- заходняга кута, прычым ніжэй яго, у тоўшчы сьцяны знойдзены тайнік; тры вакны аказаліся ў сярэдзіне закамары заходняга фасаду, расчышчанай з-пад тынку разам з бакавымі; нарэшце яшчэ адно вакно раскрыта ў цэнтральнай апсідзе. Усе яны маюць тыповую для XII сталецьця форму вузкага выцягнутага простакутніка з паўцыркульнай перамычкай, прычым у пралёце вакна на заходняй сьцяне знаходзіцца досыць добра захаваны дэкорацыйны фрэскавы росьпіс з расьлінным орнамэнтам романскага тыпу, што разам з паўкруглай формай надворных пілястраў сьведчыць, можа, аб пэўным уплыве з боку заходняй архітэктуры.
Што датычыць іншых дэкорацыйных аздоб, дык рэшткі першапачатковага орнамэнту захаваліся на тым самым першым з усходу полі паўднёвага фасаду, дзе знаходзяцца закладзеныя старадаўнія вокны. Орнамэнт гэты складаецца з вузкага аркавага паяска, які праходзіць на вышыні альтарных апсід паміж першай і другой лапаткамі; першапачаткова, аналёгічны фрыз ішоў, напэўна, навакол усяго будынку, пазьней-жа быў зьнішчаны ў часе, калі прарабляліся новыя вокны, верхнія часткі якіх ляжаць якраз на тэй самай вышыні. Апроч гэтага нязначнага сваім памерам кавалку на надворным фасадзе, такі самы аркавы пояс знойдзены быў пры рэстаўрацыі з нутранога боку заходняй сьцяны, дзе разам з ім ідзе орнамэнтальны паясок, складзены з паглыбленьняў у асноўнай кладцы і ўмацаваных у іх фігурных цаглінак. Аркавы орнамэнт, як вядома, належыць да ліку пашыраных дэкорацыйных мотываў, так што крыніцы яго ў гэтым выпадку з пэўнасьцю вызначыць немагчыма. У сувязі з іншымі, памянёнымі намі вышэй, дэталямі, ён, можа, яшчэ раз паказвае на вядомую сувязь з романскім захадам; але мажліва, таксама, што пахаджэньне яго ў Петрапаўлаўскай царкве павінна тлумачыцца і незалежна ад гэтае сувязі, - тым болей, што па думцы некаторых аўтараў нават романскія аркавыя фрызы магоць у аснове сваёй усходняе, часткова сірыйскае пахаджэньне [37]. Паколькі для Беларусі наагул бясспрэчная формальная сувязь з Усходам характэрна яшчэ для кургановай эпохі, - настолькі, магчыма, зразумела, што пад уплывам гэтае сувязі тут маглі апрацоўвацца тыя ці іншыя дэталі таксама і ў будаўніцтве XII сталецьця. Асабліва выразна, як мы ўбачым ніжэй, адбываўся гэты процэс у Полацка- Віцебскай краіне. Але для Смаленскае Беларусі, здаецца нам, зьявішча гэтае ня так ужо тыпова, тым болей, што, сьцісла кажучы, толькі адна апісаная намі ў далейшым Сьвірская царква дае дапушчальны (і то досыць спрэчны) прыклад вядомага прыстасаваньня некаторых усходніх архітэктурыых форм, у той час як у іншых смаленскіх будовах хутчэй выяўляецца пачатковая залежнасьць ад кіеўскіх форм, з далейшым пасьлядоўным разьвіцьцём у бок іх спрашчэньня як у самай конструкцыі, так і ў яе апрацоўцы, пад частковым уплывам заходняе архітэктуры.
З гэтага боку, Петрапаўлаўская царква зьяўляецца далейшым лёгічным разьвіцьцём апрацаванага спачатку ў малой сьмядынскай царкве чатырохслуповага тыпу, які ў сваю чаргу вынікае з спрашчэньня і пераапрацоўкі конструкцыі вялікай Спасаўскай царквы, блізкай да кіеўскіх узораў. Першае вырашэньне чатырохслуповай конструкцыі ў сьмядынскай царкве Барыса і Глеба з яе роўнамерным сымэтрычным падзелам было яшчэ далёкім ад дасканаласьці, утварыўшы негармонічныя, перапавялічаныя суадносіны паміж асобных частак будынку, у цэлым не дапасаванага да сваёй занадта вялікай альтарнай часткі. У Петрапаўлаўскай царкве ўнесена ўжо належная папраўка шляхам набліжэньня сыстэмы слупоў да міжапсідных сьценак, што ўтварае няроўпамерны падзел фасадаў, але ўроўнаважвае ранейшую нутраную неадпаведнасьць. Гэты прыём, як мы зазначалі, сустракаецца пазьней у Ноўгарадзе, - магчыма, пад уплывам смаленскіх узораў, паколькі ў наўгародзкай архітэктуры, якая аналёгічна Смаленску пачала з шасьціслуповых конструкцый, мы не знаходзім ніякае пераходнае формы, адпаведнай малой сьмядынскай царкве, і шасьціслуповая сыстэма замяняецца там беспасрэдна якраз тым адменьнікам чатырохслуповай, першы прыклад якога мы маем у смаленскай царкве Пятра і Паўла. Шлях гэтага конструкцыйнага разьвіцьця ў Смаленску мае, магчыма, нейкае дачыненьне і да валадзімера-суздальскай архітэктуры з яе чатырохслуповымі цэрквамі накшталт Праабражэнскага сабора ў Пераяслаўлі Залескім, Зьмітраўскага сабора ў Валадзімеры, ці царквы Пакрава на Нэрлі; але для апошніх зьяўляецца характэрным сымэтрычнае рассоўваньне слупоў у бакі з пашырэньнем асяродкавае падкумпальнае прасторы і адпаведным павялічэньнем сярэдніх палёў на фасадах, пры агульных амаль што квадратовых плянах, - з чым смаленскія пабудовы ня маюць беспасрэднае сувязі. Дый наагул для самых смаленскіх конструкцый нельга паказаць на абы-якія бясспрэчныя крыніцы, ані ў заходніх, ані ва ўсходніх архітэктурных формах. Не дакранаючыся конструкцый, гэтыя формы, аднак, як мы зазначалі, выяўляюцца ў дэталях: у пілястрах на альтарных апсідах у сьмядынскіх будовах, у трактаваньні надворных лапатак у відзе палавінных колюмн, у порталах, якія існавалі, напэўна, у смаленскіх цэрквах, калі судзіць па рэштках раскапанага ў 1926 г, невядомага будынку на Васкрасенскім узгорку [38]; магчыма, што чыста ўсходнюю, а можа занесеную праз пасрэдніцтва захаду форму мы маем у аркавых фрызах Петрапаўлаўскае царквы. Усе гэтыя дэталі накладалі, зразумела, пэўны адбітак на чыста надворнае аблічча смаленскіх будынкаў XII сталецьця. Але ў конструкцыйным сэнсе яны не зьяўляліся істотнымі, і ў гэтых адносінах смаленская эволюцыя архітэктурных форм мае хутчэй рысы вядомае самастойнасьці, ніж залежнасьці ад якіх-колечы іншых асяродкаў царкоўнага будаўніцтва данай эпохі.
Аналёгічны апісаным намі помнікам архітэктурны тып паўтараецца з нязначнымі відазьменамі ў царкве Яна Багаслова - па старадаўнім найменьні "Багаслова ва Ўражку", - пабудаванай у панаваньне князя Рамана Расьціславіча, г. зн, паміж 1160 і 1180 годам [39]. Падобна да Петапаўлаўскай, царква гэтая два разы - у 1763 і 1786 годах - падлягала пераробкам, прычым відазьмянілася яшчэ болей за апошнюю, бо ўвесь ніжні паверх яе разам з уваходамі быў засыпаны зямлёю і друзам, усходнія слупы падменены новымі, зусім сточаны і зьнішчаны надворныя лапаткі, апроч рагавых, і перароблена нарэшце ўсё накрыцьцё, - так што ў цяперанші час ад старой царквы захаваліся, у сутнасьці, толькі муры і альтарныя апсіды, у якіх, аднак, зроблены новыя вокны, старыя-ж, падобна да Петрапаўлаўскае царквы, закладзены. Такім чынам, як аб нутраной конструкцыі царквы, так і аб першапачатковым надворным выглядзе яе ў цяперашні час судзіць досыць цяжка. Трэба думаць, аднак, што тут меў месца даволі чыста вытрыманы чатырохслуповы кубічны тып, прычым асаблівасьці, што набліжаюць яго да Петрапаўлаўскае царквы, - гэта аналёгічнае разьмяшчэньне слупоў з адпаведным яму асымэтрычным папярочным падзелам, параўнальна нязначная выгнутасць бакавых апсід у адносінах да асяродкавай, і першапачаткова акруглая форма сярэдніх лапатак, што было выяўлена ў іх фундамэнтах у часе раскопак 1924 г. [40] Пры гэтых супольных рысах, аднак, ёсьць і вядомая розьніца. У першапачатковай конструкцыі Багаслоўская царква пабудавана была на два паверхі, г. зн. мела ўнізе сутарэньне, або так званае "падцаркоўе", з якога яшчэ і цяпер, пасьля ўсіх пераробак, пад насланай нанова падлогаю ў альтарнай частцы будынку захаваліся рэшткі арак з сьлядамі фрэскавых росьпісаў. Варта зазначыць, што такі конструкцыйны прыём, зусім невядомы ў Кіеве, апроч Смаленску сустракаецца таксама ў Ноўгарадзе, але значна пазьней, не раней XIV сталецьця, як, напр., у цэрквах Нараджэньня "на поле" 1381 г., ці Пятра і Паўла на Слаўні 1367 г., і болей звычайным зьяўляецца для наўгародзкай архітэктуры ў ХV−ХVІ сталецьцях (напрыклад, царквы Сымэона багапрыемцы ў Зьверыным манастыры 1468 г., Жон міраносіц 1510 г., Пракопа мучальніка 1529 г. і інш.), што сьведчыць, пэўна, аб пераходзе яго ў Ноўгарад якраз са Смаленску. Што-ж датычыць апошняга,- дык тут ён мог зьявіцца вынікам нейкіх заходніх уплываў, адбітых у першы раз у гэтым выпадку не ў дэталях, але ў самай конструкцыі.
Другая цікавая рыса Багаслоўскае царквы - гэта конструкцыя бакавых уваходаў з паўднёвага і паўночнага бакоў (у цяперашні час замураваных і часткова засыпаных), да якіх, магчыма, калісьці былі прыроблены спэцыяльныя прыбудоўкі, накшталт простакутных у пляне крытых прытвораў. Прыём гэты, які ў Смаленску сустракаецца таксама яшчэ і ў Сьвірскай царкве (гл. ніжэй), вядомы нам па некаторых прыкладах з бізантыцкай архітэктуры Каўказу, напр., па царкве ў Лехне, пры адсутнасьці яго на славянскім грунце, за выняткам толькі таго, што ў пазьнейшыя часы ён сустракаецца ў некаторых наўгародзкіх конструкцыях, напр., у царкве Параскевы Пятніцы, бясспрэчна, пад уплывам Смаленску.
Апроч пералічанага, заслугоўвае яшчэ ўвагі выяўлены раскопкамі 1924 г. прыдзел - магчыма, крыху пазьнейшага за самую царкву пахаджэньня, але не пазьней пачатку XIII сталецьця, - які прылягаў да яе з паўднёвага боку. Не раскапаны цалкам, - так што агульная форма яго невядома, - ён быў прымураваны аж да самага паўднёвага фасаду царквы, канчаючыся на ўзроўні яе альтарнае часткі аднэй вялікай паўкруглай апсідай, прычым, аднак, у тоўстай сьценцы, якая ўтварала рог прыдзелу, прылеглы да рагавой лапаткі царквы, замест бакавой апсіды была зроблена невялічкая нутраная ніша паўкруглае формы, нічым ня вызначаная знадворку і, нават, замаскаваная нязвычайным у гэтым месцы паглыбленьнем сьцяны ў два абломы. Такая конструкцыя, чыста-ўсходняга характару, зьяўлялася, як мы ўбачым у далейшым, звычайнай і тыповай для полацка-віцебскага будаўніцтва XII сталецьця, так што прысутнасьць яе, хоць можа і выпадковая, у Смаленску - мае асаблівы інтарэс, паказваючы або на прамежкавую крыніцу яе для полацка-віцебскай архітэктуры (калі прыпусьціць, што ў Смаленску маглі і не захавацца ранейшыя аналёгічныя конструкцыі), - або на адваротны ўплыў Віцебску ці Полацку на Смаленск.
Нарэшце, з ліку дэкорацыйных дэталяй Багаслоўскае царквы, якія ў большасці сваей зусім не захаваліся, досыць цікаўным зьяўляецца рэльефны крыж, выкладзены цэглаю на паўночна-ўсходнім рагу старадаўняга муру над адным з закладзеных першапачатковых вокан. Крыж гэты мае архаічную форму, блізкую, між іншым, да тэй, што сустракаецца ў Беларусі на г. зв. "барысавых каменьнях". Але самы спосаб ужываньня такіх рэльефных аздоб наагул у архітэктуры XII сталецьця,. апроч толькі гэтага выпадку, нам невядомы. У Ноўгарадзе падобная орнамэнтыка зьяўляецца, мабыць, не раней XIV сталецьця, як, напр., у Спасаўскім саборы па "Торговой стороне" 1374 г.
Апошнім па часе, і, можа, найболей цікаўным помнікам смаленскае архітэктуры XII сталецьця зьяўляецца царква Міхала Архангела, або так званая Сьвірская, што знаходзіцца ў Сьвірскай слабадзе, у раёне былай "княскай мясцовасьці". Згодна летапісных вестак, царква гэтая пабудавана ў княжэньне Давыда Расьціславіча [41], які панаваў у Смаленску з 1180 да 1197 г., і хутчэй за ўсё не раней 1194 г., як гэта ў большасьці лічыцца ў літаратуры [42]. У процілегласць звычайнаму характару летапісных паведамленьняў аб царкоўных будовах, летапісец у гэтым выпадку не абмежаваўся простым упамінам аб факце яе пабудаваньня, але дадаў да гэтага яшчэ сваю ўласную характарыстыку: "такое-же (царквы) нЂсть въ полунощной странЂ, - кажа ён, - и всим приходящимъ къ ней дивитися изряднЪй красотЪ ея" [43]. Паколькі, - мы паўтараем, - такія характарыстыкі, агулам кажучы, зусім не ўласьцівы звычайным сухапротокольным летапісным весткам, - пастолькі, здаецца нам, упоўне магчыма, што прыведзены намі сказ не зьяўляецца адным толькі рыторычным зваротам, але выяўляе запраўдныя погляды сучасьнікаў, у вачох якіх Сьвірская царква, бясспрэчна, магла выдзяляцца па формах сваіх, як нейкае, быццам, асаблівае і нязвычайнае зьявішча з ліку іншых Смаленскіх царкоўных будынкаў.
У параўнаньні да гэтых іншых, папершае, агульная вышыня асноўнага кубу ў Сьвірскай царкве крыху павялічана, так што ўвесь масыў будынку здаецца значна болей стройным і лёгкім, нават цяпер, калі пазьнейшае чатырохскатавае накрыцьцё канчальна запсавала сваёю важкаю формай усю горнюю частку будовы. Падругое, самы характар першапачатковага накрыцьця не супадаў, як відаць, з звычайнай смаленскай традыцыяй. У той час як усе пералічаныя намі вышэй будынкі мелі, бясспрэчна, пааркавыя, закамарныя перакрыцьці, - у Сьвірскай царкве, як сьведчаць досьледы на гары яе, зробленыя Смаленскім Музэйным аддзелам, закамары, хутчэй за ўсё, былі толькі на сярэдніх палёх на кожным фасадзе, так што дах, адпаведна сымэтрычнаму трохчленнаму падзелу фасадаў, меў, пэўна, форму двох перакрыжаваных пад кумпалам палавінных цыліндраў (калі ён дакладна адпавядаў закамарам) са скатнымі пакрыцьцямі над бакавымі палямі, што крыху нагадвае некаторыя каўкаскія сыстэмы. Нязвычайны для Смаленску характар маюць таксама пропорцыі самага падзелу фасадаў і некаторыя дэталі іх апрацоўкі: кожны фасад мае па чатыры шырокія лапаткі, у форме якіх наглядаецца далейшае разьвіцьцё тыпу романскіх палавінных колюмн да формы пазьнейшых романскіх пучкоў пілястраў; дзьве з іх знаходзяцца па рагох, а дзьве выдзяляюць сярэдняе поле, якое амаль што ў два разы шырэй за бакавыя. Згары на лапатках ляжыць выносны гзымс, які складаецца з трох шэрагаў пліт, што выступаюць адна над аднэй, потым двох шэрагаў аналёгічных пліт, пакладзеных на кант, далей - шэрагу закругленых пліт, і нарэшце яшчэ аднаго шэрагу пліт, пакладзеных кантам. У цяперашні час на гэты гзымс абаперты брус, да якога прымацаваны кроквы, што падтрымліваюць сучасны чатырохскатавы дах. Крыху ніжэй гзымсу, навакол усяго будынку праходзіць вузкі паясок, які перарываецца на паўднёва-заходнім рагу на 5 мэтраў у кожны бок. Першапачатковыя вокны зьмяшчаліся ў два шэрагі; дольні складалі звычайныя вузкія вокны з паўцыркульнымі перамычкамі; у горнім-жа яны мелі круглую форму, у відзе розэтак; некаторыя з іх яшчэ захаваліся да нашага часу, часткова - на паўднёвым і паўночным фасадах, іншыя закладзены, або перароблены. Уваходаў у царкву раней было тры, да якіх далучаліся невялікія, простакутныя ў пляне прыбудоўкі- прытворы, аналёгічныя тым, што існавалі калісьці, як гэта намі ўжо зазначана, у Багаслоўскай царкве; у XVII сталецьці, у часе пераробак, якія зьнішчылі і ранейшае пакрыцьцё, прыбудоўкі гэтыя былі павялічаны ў вышыню і зроблены як-быццам аддзяленьнямі самае царквы, так што апошняя атрымала крыжападобную ў пляне форму: але пры выпадковым ападзе тынку ў сярэдзіне царквы, а таксама ў часе рэмонтных прац 1891 г. выявілася, што на вышыні 4 мэтраў у гэтых прыбудоўках над старадаўняй кладкай XII сталецьця пачынаецца іншая болей позьняя кладка; значыцца, у першапачатковай конструкцыі яны мелі параўнальна нязначную вышыню; аднак, ня гледзячы на гэта, магчыма, што яны да вядомай ступені. гралі ў гэтай конструкцыі ролю нейкіх контрфорсаў, служачы для надворнага падтрыманьня муроў, крыху болей высокіх, ніж гэта было наагул звычайным у смаленскай архітэктуры таго часу.
Найбольшае ўвагі заслугоўвае конструкцыя альтарнае часткі, дзе ў першы раз ужыта тая спрошчаная форма, якую пазьней мы можам сустрэць у некаторых помніках наўгародзкага будаўніцтва XIV сталецьця. Прынцып патройнага падзелу альтара тут яшчэ захаваны, але адзначаная намі ўжо ў Петрапаўлаўскай царкве тэндэнцыя да паніжэньня апсід знайшла сабе яшчэ болей яснае выяўленьне, асабліва ў адносінах да апсід бакавых, відазьмена якіх, характэрная для Сьвірскае царквы, паўтарылася потым у Ноўгарадзе, разам з бакавымі прытворамі, як літаральны сколак з гэтага орыгіналу, напрыклад, у царкве Параскевы Пятніцы. Праўда, у Ноўгарадзе пэўная відазьмена бакавых апсід адбывалася, часам, яшчэ і раней, нават у канцы таго самага XII сталецьця, выяўляючыся ў некаторым іх паніжэньні ў параўнаньні да асяродкавай апсіды, пры захаванні ранейшай акруглай формы, першы прыклад чаму мы сустракаем у царкве Тамаша апостала на Мячыне 1196 г., г. зн. толькі на два гады пазьней за Сьвірскую царкву. Магчыма, што аналёгічны процэс спрашчэньня альтарных конструкцый меў месца ў Смаленску і ў Ноўгарадзе адначасна, так што конструкцыя царквы Тамаша апостала ня мела з Сьвірскай царквой беспасрэднае сувязі, тым болей, што ўжо вельмі хутка наўгародзкае будаўніцтва перайшло да аднаапсідных тыпаў царкоўных будынкаў, - мабыць, пад уплывам полацка- віцебскіх будоў. Ні ў якім разе, аднак, гэтага нельга сказаць аб царкве Параскевы Пятніцы, конструкцыя якой выяўляе простую залежнасць ад Сьвірскай царквы, што, між іншым, часткова ўжо вызначалася ў спэцыяльнай літаратуры [44]. У Сьвірскай царкве конструкцыя гэтая характарызуецца тым, што спрашчэньне апсід не абмежавалася толькі іх паніжэньнем, але пацягнула за сабой як агульнае зьмяншэньне памераў іх, так і відазьмены ў форме. Паўкруглая ў пляне асяродкавая апсіда тут моцна выдаецца ўперад да ўсходу, і ў цяперашні час падымаецца да вышыні орнамэнтальнага поясу, хаця магчыма, што першапачаткова яна была крыху ніжэй; адпаведна сярэдняму полю фасаду і шырокаму асяродкаваму нэфу, яна амаль што ў два разы шырэй за бакавыя апсіды. Гэтыя апошнія адпавядаюць больш вузкім бакавым палём і нутраным бакавым нэфам, і маюць форму невялічкіх чатырохсьценьнікаў, прыціснутых з поўначы і поўдня да масыўнага корпусу асяродкавае апсіды, што робіць надзвычайна лёгкай па формах усю ўсходнюю частку будынку. Апроч таго, усярэдзіне апсіды аддзелены адна ад аднэй мурамі, і злучаны між сабой праробленымі ў гэтых мурох праходамі, у асяродкавую-ж прастору царквы яны адчыняюцца аркавымі пралётамі, зробленымі ва ўсходняй сьцяне; такім чынам, уся альтарная частка зьмешчана тут у апсідах і зусім вынесена за межы асноўнага кубу, у процілегласьць усім іншым смаленскім цэрквам, дзе аддзяленьне альтарнае часткі адбываецца пры дапамозе ўсходняе пары нутраных слупоў. Усё гэта цалкам зьяўляецца для Смаленску зусім новым прыёмам, прычыны зьяўленьня якога, магчыма, трэба шукаць у нейкіх адносінах да ўсходняга, часткова, каўкаскага будаўніцтва.
У пэўнай сувязі з гэтым знаходзяцца, мабыць, і некаторыя іншыя дэталі. Нутраныя слупы ў Сьвірскай царкве захаваны ў колькасьці чатырох, але значна адсунуты да кутоў будынку, што, паміж іншым, мы знаходзім пазьней у наўгародзкай царкве Тодара Страцілаха 1360 г., дзе гэты прыём, таксама, можа, запазычаны з Смаленску, у сувязі з іншай сыстэмай перакрыцьця быў даведзены да свайго лёгічнага завяршэныія шляхам набліжэньня падпорных слупоў і арак ледзь не да самых муроў. Застаючыся яшчэ болей свабоднымі, слупы Сьвірскае царквы набылі, аднак, у параўнаньні да іншых смаленскіх будынкаў, значна большую лёгкасць і стромнасць, а разьмяшчэньне іх бліжэй да кутоў утварыла крыху большую прастору ў асяродкавай частцы. Даволі тонкія, крыжападобныя ў разрэзе, яны энэргічна выносяць над гэтай прасторай на звычайнай сыстэме аркавых сувязяй і парусоў досыць высокі, круглы кумпальны барабан, прарэзаны чатырма запраўднымі вокнамі, разам з чытырма глухімі, закладзенымі старадаўнімі цаглянымі пліткамі.
Першапачатковая кладка XII сталецьця захавалася да самага верху барабана; знадворку горняя частка яго аздоблена складаным гзымсам, аналёгічным гзымсу асяродкавае альтарнае апсіды (дзе ён, магчыма, быў паўтораны пры надбудоўцы). Гзымс гэты складаецца з шэрагу пліт, падтрыманых кронштэйнамі; пад апошнімі праходзіць патройны пояс, утвораны злучэньнем двох звычайных паяскоў, паміж якіх замацаваны куточкі цаглін; яшчэ ніжэй знаходзіцца шырокі аркавы пояс з васьмі арак над вокнамі. Сучасны кумпал - пазьнейшага пахаджэньня, бо ранейшы быў зруйнаваны яшчэ да 1634 году, як гэта можна бачыць па малюнку Сьвірскае царквы на пляне Гонда; але апроч маленькае шыйкі і макаўкі форма яго, магчыма, набліжаецца да першапачатковай, блізкай да плоскіх, шырокіх бізантыцкіх адменьнікаў, - калі толькі не прыпусціць, што ў сувязі з адзначаным намі част- ковым падабенствам царквы да ўсходніх конструкцый кумпал яе мог быць вытрыманы ў конусападобнай форме, па каўкаскім узоры [45].
Апошняе пытаньне, зразумела, зьяўляецца спрэчным, як і ўсё пытаньне аб перакрыцьці царквы наагул. Другім няясным момантам у яе конструкцыі трэба лічыць адзначаны намі вышэй перарыў орнамэнтальнага паяска на паўднёва- заходнім рагу. Магчыма, што ён паказвае на існаваньые калісьці ў гэтым месцы нейкай высокай прыбудоўкі, тым болей, што недалёка адсюль у 1886 годзе, пры капаньні магілы, знойдзены былі цагляныя плінфы і рэшткі старадаўняе кладкі. Калі гэта так, дык можна дапусьціць, што ў першапачатковай конструкцыі тут магла быць нейкая назіральная вежа, якая служыла ў той самы час званіцай, і злучалася, магчыма, з хорамі. На жаль, аднак, дэтальнае дасьледваньне і канчатковае вырашэньне гэтага пытаньня ў цяперашні час зьяўляецца амаль што немагчымым, бо якраз у гэтым месцы да старадаўняга корпусу царквы ў 1833 годзе прыбудаваны Барысаглебскі прыдзел.
Дэталі нутранога ладу не ўяўляюць асаблівае цікавасьці, паколькі ў процілегласць надворнаму выгляду будынку яго нутраная частка значна больш зьменена пазьнейшымі пераробкамі. Гэта, праўда, зусім не датычыць самае конструкцыі, якая захавалася і ўсярэдзіне досыць ясна; але бясспрэчна, што гэтыя пераробкі канчаткова зьнішчылі шмат якія характэрныя рысы нутранога ўбраньня царквы, якія выклікалі калісьці, як сьведчыць летапісец, агульнае захапленьне сучасьнікаў. Як сьцены, так і скляпеньні царквы ў цяперашні час расьпісаны, але росьпіс гэты належыць, мабыць, да XVII, або нават да XVIII сталецьця, і ад першапачатковых фрэсак (а такія, напэўна, былі) нічога не захавалася, так што без папярэдніх рэстаўрацыйных прац зусім немагчыма судзіць аб першапачатковым выглядзе сьцен і характары іх орнамэнтыкі. Адзіная вартая ўвагі, але ўжо крыху іншага парадку, асаблівасць, што захавалася ад ранейшае конструкцыі, - гэта прысутнасьць нешматлічных, праўда, галасьнікоў, якія знаходзяцца ў перадальтарных слупох. Паколькі галасьнікі лічыліся да гэтага часу за характэрную прыналежнасьць, галоўным чынам, толькі наўгародзкага будаўніцтва, дзе яны зьявіліся з канца XII сталецьця [46], прычым пахаджэньне іх у Ноўгарадзе заставалася, пакуль што, яшчэ нявысьветленым, - пастолькі прысутнасьць галасьнікоў у Сьвірскай царкве можа быць цікаўнай ласьне ў гэтым сэнсе, паказваючы, магчыма, ізноў на Смаленск, як на тую прамежкавую крыніцу [47], з якой прыём гэты мог быць перададзены наўгародзкаму будаўніцтву, разам з іншымі, паказанымі намі вышэй, чыста конструкцыйнымі дэталямі.

3. Полацка-віцебскія архітэктурныя помнікі ХІ-ХІІ сталецьця

У Полацка-Віцебскай зямлі, як мы ўжо вызначалі раней, разьвіцьцё каменнае царкоўнае архітэктуры пайшло крыху іншымі ў параўнаньні да Смаленску шляхамі. З прычыны адсутнасьці помнікаў, першапачатковыя крыніцы гэтага будаўніцтва застаюцца нам невядомымі, хаця пачатак яго, магчыма, павінен быць аднесены яшчэ да канца X сталецьця. Так, напрыклад, Віцебскі летапіс пад 974 годам памінае аб закладцы віцебскіх цэркваў Добравешчаньня і Міхала: "Roku 974…Olha…załoŜyla Zamek Drewniany nazwala odrzeki WidźWitebskim wymurowała Cerkiew w Wysznim Zamku Swientego Michała. A w niŜnim Zwiastowanie…" [48]. Гэтай апошняй царкве, аднак, некаторыя аўтары зусім няправільна ўпадабляюць тую царкву ў імя Добравешчаньня, якая яшчэ і цяпер існуе ў Віцебску [49], - бо гэтая апошняя фактычна была пабудована ў кожным выпадку не раней паловы XII сталецьця, - магчыма, праўда, на старым фундамэнце першапачатковае аднайменнае царквы, як гэта было ў звычаі.
(9KB) Плян руін у Барысаглебскім манастыры на Бельчыцы ў Полацку. XI - XII ст. (Па А. М. Паўлінаву). Крыху болей мы маем падстаў, каб аднесьці некаторыя архітэктурныя рэшткі да канца XI, або да пачатку XII сталецьця, як, напр., руіны самай старой царквы з ліку будынкаў б. Барысаглебскага манастыра на Бельчыцы ў Полацку. Руіны гэтыя сьведчаць, што першапачаткова і ў Полацкай зямлі, аналёгічна Смаленску, ужываўся пашыраны ў тыя часы трохапсідны кубічны тып. На жаль, аднак, амаль што поўнае зьнішчэньне руін не дае магчымасьці прасачыць тыя дэталі, якія ў даным выпадку маглі-б быць характэрнымі. У агульных рысах конструкцыя царквы [50] можа быць адноўлена як чыста кубічная, з правільным квадратам у пляне і трыма ўсходнімі апсідамі, з якіх цэнтральная значна болей і шырэй за бакавыя; у сярэдзіне знаходзіліся чатыры крыжападобныя ў разрэзе слупы, і паміж іх два меншыя, квадратовыя ў разрэзе, якія служылі, магчыма, для падтрыманьня бакавых хор. Прысутнасьць гэтых дадатковых слупоў - адзіная вартая ўвагі асаблівасць, паколькі конструкцыя царквы наагул выразана чатырохслуповая.
Прыблізна да таго-ж самага часу належаць і рэшткі старадаўняй полацкай Сафіі, якія цяпер уваходзяць у склад барочнага будынку уніцкай катэдры, пабудаванай у палове XVIII сталецьця. На ўсходнім баку гэтае катэдры, зьвернутай сваёй альтарнай часткай на поўнач, знаходзяцца цалком захаваныя апсіды першапачатковай будовы, якія ў агульнай конструкцыі пазьнейшага будынку скарыстаны для бакавога прыдзелу. Апроч таго, пад падлогай захаваліся часткі муроў і фундамэнты нутраных слупоў, што дазваляе скласьці прыблізны плян усяго старадаўняга будынку.
Гэтыя дэталі ў першы раз былі выяўлены ў часе рэмонтных прац, якія рабіліся пад кіраўніцтвам П. П. Пакрышкіна, прычым і быў складзены плян, апублікаваны ў X томе "Записок отделения русской и славянской археологии Н. Рус. Археологического О-ва" [51]. Плян гэты, аднак, на нашую думку зьяўляецца ня зусім дакладным, у чым мы мелі магчымасьць пераканацца на месцы ўлетку 1926 г., зрабіўшы агляд сутарэньня будынку і больш-менш падрабязныя прамеры захаваных частак старадаўняе кладкі. Асноўная няправільнасьць памянёнага пляну, з нашага пагляду, у тым, што тая пазьнейшая (XVIII ст.) хаця і зробленая часткова з старадаўняга матар'ялу прыбудоўка ў выглядзе трох апсід, якая знаходзіцца на заходнім фасадзе сучаснага будынку, сымэтрычна да запраўдных апсід усходняга фасаду, - палічана тут за першапачатковую частку архітэктурнага пляну, які набывае, такім чынам, нейкі дзівосны і абсолютна непраўдападобны выгляд кубічнага будынку з бакавымі ўваходамі і дзьвюма групамі апсід з усходу і з захаду. Па нашых назіраньнях, аднак, захаваныя ў сутарэньні муры выразна сьведчаць аб незалежнасьці заходніх апсід ад першапачатковай конструкцыі і выяўляюць на месцы іх ясныя сьляды галоўнага ўваходу з порталам, перад якім у прытворы будынку на асноўнай яго восі знаходзіцца невялічкі васьмікантовы постамэнт, мабыць, для хрышчальнай купелі. Апошнюю дэталь аўтары пляну таксама не зразумелі, і растлумачылі гэты постамэнт, як частку васьмікантовага слупа, які служыў нібыта для падтрыманьня хораў; адсюль ужо зьявілася і другая памылка, а ласьне думка аб існаваньні бакавых уваходаў, перад якімі знаходзіліся аналёгічныя слупы, што фактычнымі рэшткамі муроў і падмуровак зусім не пацьвярджаецца. Агульным вынікам усіх гэтых памылак зьявілася абсолютна няправільнае ўяўленьне самых асноўных форм будынку, якое дало магчымасьць бачыць у некаторых деталях яго нейкія ўплывы заходня-эўропейскае архітэктуры, існаваньне якіх, з нашага пагляду, надзвычайна проблематычна. Гэта-ж дало і неправераны матар'ял для некаторых пазьнейшых дасьледчыкаў, якія паўтараюць часам тыя самыя памылкі, карыстаючыся памянёным плянам [52].Мы з свайго боку, прыводзячы тут складзены намі плян, хаця і павінны зазначыць пэўную яго схэматычнасьць, якая абумоўлена цяжкасьцю, а ў некаторых мясцох, нават, і немагчымасьцю абсолютна дакладных прамераў у цёмным, нізкім і брудным сутарэньні, - але маем падставы быць пэўнымі, што ў сваіх агульных рысах ён бліжэй адпавядае запраўднасьці, і лепей выяўляе характар Полацкае Сафіі, як правільнага, амаль што квадратовага пяцінэфнага будынку з нормальнай сыстэмай усходніх апсід, які хоць і мае некаторыя ўласныя асаблівасьці ў дэталях, але агулам знаходзіць сабе досыць блізкія аналёгіі ў шэрагу іншых славянабізантыцкіх помнікаў.
Магчыма, праўда, што ў першую чаргу ласьне гэтыя дэталі і трэба лічыць найболей істотнымі для характарыстыкі данага помніку, як узору полацкага будаўніцтва.
У шмат якіх мясцох характэрная кладка захаваных частак, невядомая ў Смаленску, складаецца тут з шэрагаў няправільнай формы булыжных каменьняў на вапнавай рашчыне і некалькіх тонкіх пластоў 2,5- сантымэтравай цэглы з тоўстымі цэмэнтнымі швамі, прычым камень і цэгла чаргуюцца паміж сабой. Кладка гэтая бліжэй падыходзіць да кладкі кіеўскіх і чарнігаўскіх будынкаў, і ў пахаджэньні сваім, магчыма, бліжэй за смаленскую зьвязана з бізантыцкай тэхнікай [53]. Аднак, у самае форме апсід, амаль што цалкам захаваных у сваім першапачатковым відзе, апроч падвышэньня цэнтральнай апсіды і пераробкі вокан, - тут наглядаецца істотны ўхіл ад звычайных славяна-бізантыцкіх тыпаў. Паўкруглыя апсіды, найболей пашыраныя як у кіеўскіх, так і ў іншых усходня-славянскіх, а таксама і ў беларускіх будовах, у даным выпадку падменены прызматычнымі кантовымі апсідамі сірыйскага тыпу, адзіным узорам якіх у Кіеве зьяўляюцца, можа, толькі апсіды Вялікай Лаўрскай царквы [54]; у апошнім выпадку, аднак, асяродкавая апсіда яшчэ заставалася паўкруглаю, і толькі бакавыя мелі выгляд трохсьценных прызм, - у той час, як у полацкай Сафіі далёка высунутая наперад цэнтральная апсіда таксама мае прызматычнуго форму вялікага масыўнага пяцісьценьніка, пры аналёгічных лаўрскім трохсьценных формах апсід бакавых.
Адсутнасьць падобных конструкцый у Кіеве, дый наагул на славянскай глебе, прымушае шукаць нейкіх іншых крыніц магчымага іх пахаджэньні для Полацку, прычым узьнікаюць досыць далёкія ў тэрыторыяльным сэнсе набліжэньні. Так, напрыклад, падобныя сыстэмы альтарных апсід мы сустракаем у цэлым шэрагу малаазійскіх цэркваў V-VІ сталецьця, пачынаючы з Сафіі Солунскай [55] і канчаючы Шкейскім храмам [56]; пазней гэты тып пераходзіць у Арменію, дзе ў VШ-ІХ сталецьці ён сустракаецца, напр; у царкве ў Драндзе [57], найболей блізкай у гэтай частцы да полацкай Сафіі. Варта ўвагі пры гэтым, што ва ўсіх памянёных будынках, якія ўяўляюць сабою злучэньне цэнтральных плянаў з базылікальнымі, наглядаецца тэндэнцыя да пераходу ў познія-бізантыцкі крыжовы тып, што выяўляецца найболей ясна ў царкве ў Драндзе, дзе нутраная прастора ў пляне мае выгляд роўнаканцовага крыжа, упісанага ў квадрат.
Апошняя асаблівасьць, - калі нават у паказаных помніках і нельга бачыць беспасрэдных крыніц данай полацкай конструкцыі,- зьяўляецца ўсё-ж досыць важнай пры спробах прыблізнага аднаўленьня першапачатковага выгляду полацкае Сафіі на падставе захаваных рэштак, - тым болей, што першыя спробы, зробленыя ў гэтым напрамку А. Паўлінавым [58] і Н. Шэроцкім [59], трэба лічыць ня зусім удалымі. Першы з памянёных дасьледчыкаў, пасылаючыся на плян альтарнае часткі, лічыў адзіна магчымым аднесьці ўсю царкву да чыстага кубічнага тыпаў. Ён ня прымаў, аднак, пад увагу ані прыведзеныя намі набліжэньні, ані рэшткі муроў і слупоў у сутарэньні царквы, самае існаваньне якіх, здаецца, засталося яму невядомым. Тым часам, ужо па аналёгіі да памянёных намі ўсходніх помнікаў можна было сумнявацца ў чыстай кубічнасьці полацкае Сафіі, - рэконструкцыя-ж пляну яе па даных з сутарэньня дае для гэтага яшчэ болей падстаў. Па гэтых даных першапачатковы плян царквы ўяўляецца ў відзе вялікага простакутніка памерам у 21x22 мэтры, падзеленага пры дапамозе 16 нутраных слупоў на пяць нэфаў, з якіх тры сярэднія закончаны апсідамі, а крайнія простымі сьценкамі; сярэднія чатыры пары слупоў выдзяляюць з асноўнага квадрату крыжападобную ў пляне прастору, у той час як усходнія слупы служылі раней для аддзяленьня альтарнае часткі, заходнія-ж для падтрыманьня хор. Такім чынам, мы маем у даным выпадку ня чысты кубічны, але комбінаваны кубічнакрыжовы плян, які набліжаецца ў гэтых адносінах да іншых вядомых нам славянскіх Сафій, г. зн. кіеўскай і наўгародзкай, а таксама да Усьпенскага сабору ў Уладзімеры, пры большай, аднак, прастаце конструкцыі.
Супольнай рысай усіх памянёных будынкаў зьяўляецца пяцінэфны плян (заблытаны ў наўгародзкай і кіеўскай Сафіях пазьнейшымі прыбудоўкамі); пры гэтым, разьмеркаваньне слупоў у Ноўгарадзе і ў Кіеве блізка да полацкай конструкцыі, у той час як валадзімерскі Усьпенскі сабор мае альтар, вынесены цалком у апсіды, з прычыны чаго асяродкавы кумпал бліжэй адышоў тут да запраўднага цэнтру будынку. Але апроч таго ўсе яны збліжаюцца між сабой у значнай шырыні крайніх сваіх нэфаў, закончаных, праўда, парознаму: у Кіеве круглымі апсідамі, а ў Ноўгарадзе і Валадзімеры, аналёгічна Полацку, плоскімі сьценкамі. Тым часам, полацкая Сафія мае, наадварот, надзвычайна вузкія крайнія нэфы, і ў гэтым яна бліжэй, напрыклад, да царквы ў Мокві (у Абхазіі), што разам з конструкцыяй яе альтарнае часткі паказвае хутчэй на Каўказ, як на магчымую крыніцу ўплыву. Прыведзеныя намі набліжэньні да кіеўскай і наўгародзкай Сафіі, а таксама да валадзімерскага Усьпенскага сабору, былі прыняты пад увагу Шэроцкім, - але, заблытаны сваім памылковым плянам, ён не заўважыў адзначаных намі ўсходніх рыс і зрабіў вывад, нібыта полацкая Сафія ёсьць відазьменай "паўднёва-рускага" храму, тыпу Кіева ці Чарнігава, пад частковым заходнім уплывам, што з нашага погляду зусім няверна.
Што датычыць пытаньня аб надворным выглядзе полацкае Сафіі - дык, зразумела, яго немагчыма вырашыць цалком бясспрэчна; часткова-ж, аднак, дэталі прыведзенага намі пляну лёгка ўзгадняюцца з паведамленьнем Васкрасенскага летапісу ад 1506 году, дзе ў сьпісе "літоўскіх" местаў памінаецца "...Пол-тескъ на ДвинЪ и на ПолотЪ, древянъ, Святая Софія кам ена о седми връсЪхъ;" [60], што паказвае на існаваньне 7-мі кумпалоў у яе перакрыцьці. Трымаючыся свайго дапушчэньня аб чыстай кубічнасьці будынку, Паўлінаў у даным выпадку лічыць, што асноўны масыў царквы быў пяцікумпаловым, з захаду-ж да яго далучаліся нейкія прыбудоўкі, напр., рагавыя вежы [61]; пры гэтым разьмяшчэньне асноўных пяці кумпалоў ён уяўляе сабе, відавочна, дыягональным, якое адно і магчыма пры кубічнай конструкцыі. Гэтаму дапушчэньню, аднак, супярэчыць фактычнае разьмеркаваньне слупоў, згодна якога асноўныя пяць кумпалоў хутчэй павінны былі тут зьмяшчацца адпаведна крыжовай конструкцыі, г. зн. тры над цэнтральным нэфам і па адным над сярэдзінамі бакавых; два дадатковыя кумпалы маглі ў гэтым выпадку знаходзіцца над прытворам. Пры тэй самай сыстэме магчымы, зразумела, і іншыя комбінацыі, як, напр., зьмяшчэньне толькі аднаго шостага кумпалу над прытворам, а сёмага над нейкай асобна прыбудаванай вежай, аналёгічна мячэці Кілісэ-Джамі [62], - або нават расплянаваньне трох кумпалоў над сярэднім нэфам і трох над прытворам, падобна да Нікейскага храму [63], з сёмым кумпалам над асобнай прыбудоўкай. У кожным выпадку, аднак, тут амаль што зусім выключаецца магчымасьць дыягональнай пяцікумпаловай схэмы, і ў выпадку, калі асноўная група складалася запраўды з пяці кумпалоў, - дык разьмяшчэньне іх, бясспрэчна, павінна было знаходзіцца ў простай залежнасьці ад выразнай крыжовай тэндэнцыі самага пляну [64].
Такая конструкцыя, разам з кантовай формай альтарных апсід, часткова пацьвярджае, магчыма, новыя погляды некаторых дасьледчыкаў, якія лічаць, што сьцісла бізантыцкае (г. зн. константынопальскае, цараградзкае) мастацтва наагул адыграла параўнальна нязначную ролю ў гісторыі разьвіцьця царкоўнага будаўніцтва Х-ХII сталецьцяў ва ўсходня-славянскіх краінах, бо гэтыя апошнія, шляхам гандлёвых зносін, значна бліжэй былі зьвязаны з бізантыцкімі провінцыямі, у тым ліку з Малой Азіяй і Каўказам [65]. Для Полацка-Віцебскай зямлі, дый наагул для Беларусі, факт гэты мае асабліва рэальнае значэньне, паколькі беспасрэдныя сувязі Беларусі з Усходам з бясспрэчнасьцю выяўляюцца яшчэ і ў значна болей раньнюю, г. зн. кургановую эпоху, пачынаючы з VII або нават VI сталецьця, - што магло цягнуцца і далей і рабіць вядомы ўплыў на пазьнейшую царкоўную архітэктуру, як гэта часткова мы ўжо прыпушчалі ў адносінах да Смаленску, і што ў сувязі з вызначанымі намі ў самым пачатку агульнымі гістарычнымі ўмовамі яшчэ хутчэй магло мець месца ў Полацку.
Праўда, у Полацка-Віцебскай краіне прыклад Сафіі застаўся адзінкавым і формы яе, асабліва конструкцыя альтарнае часткі, болей нідзе не паўтараліся. Варта, аднак, увагі, што ў другой палове XII сталецьця тут зьявілася іншая, таксама ў аснове сваёй усходняга, часткова сірыйскага пахаджэньня, конструкцыя, якая захоўвалася досыць стала, а пазьней перайшла і ў Ноўгарад. Спрашчэньне альтарнае часткі, пры захаваньні яе нормальнага падзелу, выявілася тут сірыйскім прыёмам [66] зьнішчэньня бакавых апсід, з пераносам афяравальніка і дзяканіка ў два паўкруглыя ў пляне паглыбленьні (нішы), зробленыя па бакох асяродкавае апсіды ў тоўшчы ўсходняга муру, які атрымаў, такім чынам, гладкія простыя вуглы па рагох, з аднэй толькі асноўнай альтарнай апсідай, моцна высунутай уперад. Конструкцыя гэтая сустракаецца ў віцебскай царкве Добравешчаньня, а таксама ў саборнай царкв Спаса- Ефрасіньнеўскага манастыра ў Полацку; апроч таго, ёсьць падставы лічыць, што першапачаткова яна мела месца таксама ў Барысаглебскай і Пятніцкай цэрквах полацкага Бельчыцкага (Барысаглебскага) манастыра. У пахаджэньні сваім яна ўсходзіць да сірыйскай базылікі ІV-V сталецьця, дзе ўпяршыню замест малых апсід зьявіліся маленькія чатырохкутныя памяшканьні з бакоў асяродкавай многасьценнай або круглай апсіды, лепшым узорам чаго можа быць, напрыклад, базыліка ў Кальб-Лузэхе [67]. Падобная сыстэма пазьней ужывалася і ў цэнтрычных будынках, як, напр., у Эсрэ [68], пашырыўшыся далей у V-VI сталецьцях у межах Малое Азіі, дзе мы знаходзім яе, напрыклад, у Мірлікійскай базыліцы Міколы [69], у Бінбіркілісе [70], і ў інш. мясцох. У далейшым яе разьвіцьці ў тоўшчу ўсходняе сьцяны ўцягнулася таксама і асяродкавая апсіда, так што з надворнага боку ўсходні фасад зрабіўся зусім роўным і толькі ў некаторых выпадках намечаныя ў ім нязначныя вэртыкальныя паглыбленьні выяўлялі нутраны падзел альтарнае часткі. Прыкладамі такога тыпу ў Сірыі зьяўляюцца цэрквы Сакузы [71], Руэйха [72] і Турманіна [73], у Бізантыі - царква Ірыны 532 г. [74] (пры базылікальным пляне), нарэшце ў архітэктуры Каўказа: царква Рыпсімы ў Вагаршапаце [75] і царква ў Нікарцміндзе [76] VII сталецьця, сабор у Ані [77] і царква ў Далісхане [78] ІХ-Х ст. Кутаіскі сабор [79] і царква ў бэдыі [80] XI-XII ст. Але побач з гэтым у каўкаскім будаўніцтве, як, напр., у царкве ў Хопі [81], сустракаецца і чысты сірыйскі тып з высунутай асяродкавай апсідай і захаваньнем бакавых у тоўшчы сьцяны, прычым апошнія з нутранога боку набылі паўкруглую форму.
(8KB) Плян альтарнае часткі царквы Добравешчаньня ў Віцебску. (Па абмерах І. Хозерава). Такі самы тып мы знаходзім у Віцебску і Полацку. Прынцып першапачатковае сірыйскае конструкцыі захаваны тут цалкам, так што паўкруглая асяродкавая апсіда надзвычайна энэргічна высоўваецца наперад, домінуючы сваёю паўкружынаю на роўным усходнім фасадзе, бакавыя-ж маюць форму паўкруглых ніш. У віцебскай царкве Добравешчаньня цэнтральная апсіда ў пляне мае выгляд правільнага паўкругу, прычым часткі ўсходняга фасаду ад асновы яе да паўночнага і паўднёвага рагоў па шырыні сваёй амаль што ў два разы меней за шырыню самое апсіды. Гэта выклікае няроўнамерны трохчленны падзел усходняга фасаду, з занятым апсідай болей шырокім сярэднім полем, што адпаведна нутраным нэфам выяўляецца пры дапамозе лапатак таксама і на заходняй сьцяне. У полацкай Спасаўскай царкве апсіда болей звужана; шырыня яе амаль што аднолькавая з шырынёй бакавых частак сьцяны, так што з усходу вытрыманы роўнамерны трохчленны падзел фасаду. У заходнім фасадзе ён, аднак, не паўтараецца, так што пропорцыі апошняга ў агульных рысах застаюцца падобнымі да царквы Добравешчаньня.
Зьяўленьне гэтае конструкцыі ў Віцебску і Полацку трэба аднесьці, мабыць, не раней, як да другой паловы XII сталецьця, паколькі спачатку, як мы гэта бачылі па прыкладах Сафійскага сабору і аднаго з будынкаў Барысаглебскага манастыра, тут ужываліся яшчэ трохапсідныя пляны. Апроч таго, на падставе летапісных і некаторых іншых крыніц, полацкая Спасаўская царква можа быць датавана 1171 годам [82] або ў кожным выпадку не пазьней 1173 году, гэта значыць, году сьмерці яе закладчыцы Ефрасіньні. Падабенства-ж плянаў і некаторых дэталяй конструкцыі дае падставы лічыць, што віцебская царква Добравешчаньня таксама павінна належаць прыблізна да гэтага часу.
(12KB) Перакрой царквы Добравешчаньня ў Віцебску. (Па А. М. Паўлінаву). Магчыма, нават, што гэтая апошняя была пабудована і крыху раней за Спасаўскую царкву, паколькі ў дэталях яна выяўляе многа меней самастойнасьці і орыгінальнасьці. Фактычна яна зьяўляецца толькі модыфікацыяй шасьціслуповага кубічнага тыпу, але з прычыны занадта малой шырыні бакавых апсід і бакавых нэфаў, а таксама ў сувязі з іншым разьмеркаваньнем слупоў, яна мае большы, ніж звычайна, уздоўжны працяг, што надае яе пляну пэўны ўхіл да базылікальнасці. У сувязі з гэтым, у сыстэме альтарных апсід наглядаецца значная неапаведнасьць паміж сярэдняй і бакавымі; апошнія, у выглядзе маленькіх ніш ва ўсходняй сьцяне, шмат меней па сваіх памерах за асяродкавую паўкружыну, што выклікала патрэбу павялічэньня іх нутраное прасторы за кошт бакавых нэфаў. Гэта дасягаецца значнай масыўнасьцю ўсходніх слупоў, якія злучаны сьценкамі з асновай сярэдняй апсіды, утвараючы перад бакавымі паўкружынамі асобныя чатырохкутныя памяшканьні, злучаныя з альтаром пры дапамозе вузкіх праходаў у памянёных сьценках, з няправільнымі аркавымі пралётамі на досыць значнай вышыні. Тыя самыя слупы і сьценкі аддзяляюць і асяродкавую альтарную прастору, якая ў пляне мае від правільнага квадрату з паўкруглай апсідай на ўсходзе.
Крыжападобныя ў разрэзе нутраныя слупы ў ліку шасьці расплянаваны так, што сярэдні нэф як-быццам падзяляецца на чатыры аднолькавыя квадраты, лічачы тут і памянёны альтарны. У бакавых нэфах аддзяляюцца адпаведныя простакутнікі ў два разы меншыя па шырыні. Паміж сабой слупы злучаны на рознай вышыні паўкруглымі аркамі, прычым найболей высака зьмешчаны яны над другім ад альтарнага квадратам, дзе аркатура служыла раней для падкумпальнага барабану. Першым дзьвём парам слупоў, як звычайна, адпавядаюць на нутраных сьценах невялікія плоскія выступы [83], адзначаныя знадворку лапаткамі. Заходняя-ж пара слупоў у цяперашні час злучаецца з бакавымі мурамі пры дапамозе ўсьцяжных перагародак пазьнейшага пахаджэньня, якія зусім аддзяляюць у гэтых мясцох прытвор і хоры ад галоўнай часткі царквы. Раней прытвор адчыняўся ў сярэдзіну будынку высокім пралётам з аркай, перакінутай на заходніх слупох, што ўтварала пэўнае прасторавае адзінства асяродкавай часткі. Аднак, і першапачаткова гэтая прастора, хоць яна і была квадратовай у пляне, ня мела чыстага кубічнага характару, бо розныя часткі яе былі перакрыты на рознай вышыні, кумпал-жа займаў не цэнтральнае, а бліжэйшае ад усходу месца.
Надворны падзел фасадаў царквы Добравешчаньня цалком адпавядае нутраному падзелу. Пры дапамозе сярэдніх і рагавых лапатак на бакавых фасадах падзел гэты зьяўляецца роўнамерным чатырохчленным, а на заходнім - няроўнамерным трохчленным. Першапачаткова фасады ажыўляліся трыма ўваходамі з паўкруглымі перамычкамі пралётаў; адзін з іх знаходзіцца і цяпер у масыўнай заходняй сьцяне, дзе, апроч таго, у паўночна-заходнім куце зьмешчаны ўсходы на хоры; два другія, праробленыя ў бакавых фасадах паміж другой і трэцяй лапаткамі, вялі ў сярэднюю падкумпальную частку; паўночны цяпер закладзены, другі-ж адчыняецца ў пазьнейшую прыбудоўку, якая прылягае да паўднёвага фасаду царквы.
У часе рэмонтаў першапачатковая конструкцыя будынку ў шмат якіх мясцох была відазьменена. На месцы ранейшай альтарнай загародкі паміж усходніх слупоў быў зроблены каменны іканастас. Старадаўнія хоры з заходняга боку былі пашыраны і перароблены. З таго самага боку да царквы прымуравана вялікая прыбудоўка з званіцай, у дольнім паверсе якой, у бакавых каморках, можна бачыць лапаткі закрытага заходняга фасаду. Яшчэ болей зьмелены надворны выгляд будынку; старадаўнія вокны ў большасьці тут зусім закладзены [84], а ў некаторых мясцох падменены новымі [85]; нанова перароблена ўсё накрыцьцё а таксама затынкавана і часткаю рэпаравана першапачатковая кладка.
Кладка гэтая зьяўляецца блізка падобнай да бізантыцкіх узораў. Яна складаецца з тонкай, пераважна прадоўжнай, але часам і квадратовай цэглы з моцнымі цэмэнтнымі швамі, якая чаргуецца з тоўстымі вапніковымі плітамі. За двума пластамі цэглы ідзе вапняк, потым ізноў паўтараецца цэгла і г. д., прычым у некаторых мясцох замест двох пластоў цэглы сустракаецца па тры, ці нават па чатыры пласты. Такім чынам, у першапачатковым відзе фасады царквы ня мелі аднастайнае афарбоўкі, але ажыццяўляліся праслойкамі чырвонае цэглы па жоўташэрым фоне вапняку.
Першапачатковае пакрыцьцё царквы было па закамарах, што ясна можна бачыць на гары царквы пад сучасным дахам [86], хоць цэгла ў рэштках ранейшых скляпеньняў мясцамі належыць, мабыць, ужо да XIV сталецьця, паказваючы на зробленыя ў гэты час выпраўленьні [87].
Усе зазначаныя намі конструкцыйныя асаблівасьці віцебскае царквы Добравешчаньня зусім выразна выяўляюць некаторыя характэрныя рысы таго асобнага шляху, якім ішло полацка- віцебскае будаўніцтва XII сталецьця, далёка адыходзячы ад тых архітэктурных тыпаў, якія ўжываліся ў іншых частках Беларусі, напрыклад, у Смаленску Базылікальныя тэндэнцыі пляну і модыфікацыя альтарнае часткі па сірыйскім узоры сьведчаць, хутчэй за ўсё, аб пэўных усходніх крыніцах, якія ўплывалі на гэтае будаўніцтва, амаль што незалежна ад усіх тых іншых крыніц уплыву, якія мелі значэньне ў процэсе разьвіцьця смаленскае архітэктуры тэй самай эпохі. Адасобневае становішча Полацкае зямлі спрыяла, відаць, значнай сталасьці апрадаваных тут пад гэтымі ўсходнімі ўплывамі досыць орыгінальных конструкцый, - і ў кожным выпадку тып, характэрны для віцебскае царквы Добравешчаньня, зьяўляецца тут не адзінкавым прыкладам, але тыповым узорам у цэлым шэрагу іншых помнікаў, часткова, напэўна, ужо зьнішчаных, часткова-ж захаваных і да цяперашняга часу ў галоўным асяродку старадаўняга Полацкага княства, г. зн. у самым Полацку. Адносна полацкіх помнікаў такога тыпу, таксама як і адносна царквы Добравешчаньня, мы, праўда, ня лічым магчымым падаваць дакладныя даты; ня маючы цьвёрдых і бясспрэчных падстаў, мы нават схіляемся да таго, каб наогул пакінуць зусім нявырашаным пытаньне адносна таго, якія з іх ліку зьяўляюцца ранейшымі і якія пазьнейшымі, - так што выказанае намі вышэй дапушчэньне аб болей раньнім часе пабудовы царквы Добравешчаньня трэба прыняць чыста ўмоўна, тым болей, што без асаблівай памылкі, здаецца нам, усе гэтыя помнікі можна лічыць больш- менш адначасовымі. Але на нашую думку пытаньне дакладнае іх хронолёгіі зусім і ня мае асабліва істотнага значэньня. Важна тое, што ўсе яны па сваіх конструкцыйных і морфолёгічных адзнаках, бясспрэчна, складаюць адну суцэльную групу, якая найболей характарызуе полацка-віцебскае будаўніцтва пэўнага часу, - пры гэтым ня надта доўгага, які замыкаецца прыблізна ў межы другое паловы XII сталецьця, калі ў Полацку і былі ўтвораны найболей выдатныя і орыгінальныя ўзоры свайго ўласнага і шмат у чым зусім асаблівага архітэктурнага стылю.
З ліку гэтых узораў на першым месцы трэба, бязумоўна, паставіць Спасаўскую царкву ў б. Ефрасіньнеўскім манастыры, якая адна захавалася, апроч таго, у больш-менш суцэльным відзе да нашага часу. Конструкцыя яе беспасрэдна зьвязана з віцебскай царквой Добравешчаньня, але, паўтараючы ў агульных рысах той самы асноўны тып, Спасаўская царква мае зусім іншыя пропорцыі ў сувязі з асобнаю сыстэмаю накрыцьця.
Як выяўлена спэцыяльнымі досьледамі Н. Брунова [88] і I. Хозерава [89], вынікі якіх пацьвярджаюцца і нашымі ўласнымі назіраньнямі, у першапачатковай сыстэме накрыцьця тут быў ужыты надзвычайна цікаўны і невядомы ў іншых помніках XII сталецьця прыём як-бы падвойнага шэрагу закамар на асяродкавым падкумпальным перакрыжжы, у выглядзе, як вызначае Бруноў, нейкіх асобных масыўных дадаткаў да надзвычайна высокага падкумпальнага барабану з трохдольнымі аркамі накшталт "какошнікаў", зьвязанымі згодна з нормальнай конструкцыяй падкумпальных арак і слупоў. Надмерная нагрузка апошніх, абумоўленая дадатковым цяжарам гэтага накрыцьця, зьявілася прычынай шэрагу грунтоўных відазьмен у самым разьмеркаваньні архітэктурных мас будынку, што выявілася ў значным патоўшчаньні арак, слупоў і муроў, у памяншэньні памеру нутраных бакавых апсід і ў звужэньні цэнтральнае апсіды. Адсюль-жа вынікла і крыху іншая, ніж у царкве Добравешчаньня ў Віцебску разьбіўка пляну [90].
Звужэньне асяродкавае апсіды абумоўвіла тут роўнамерны падзел усходняга фасаду; пры гэтым, аднак, асновы альтарнае паўкружыны крыху ссунуты да асяродку без адпаведнай зьмены асяродкавага нэфу, так што нутраныя слупы разьмясьціліся ўсё-ж вельмі блізка да бакавых муроў, утварыўшы надзвычайна вузкія бакавыя нэфы пры няроўнамерным падзеле заходняга фасаду. Далей, муры царквы настолькі таўсьцей за муры царквы Добравешчаньня, што схаваныя ў іх на ўсходзе нішы бакавых апсід значна болей малыя і вузкія. Пры гэтым, усходнія слупы настолькі масыўны і настолькі блізка прыстаўлены як да бакавых муроў, так і да паміжапсідных выступаў усходняе сьцяны, што перад бакавымі апсідамі застаюцца значна меншыя памяшканьні, ніж мы гэта бачым у царкве Добравешчаньня1). З тэй самай прычыны альтарная прастора паміж усходнімі слупамі і асновай апсіды, якая ў царкве Добравешчаньня мае форму квадрату, у даным выпадку набліжаецца да простакутніка, выцягнутага ў папярочным кірунку; наступная пара слупоў, аднак, зьмяшчаецца, зразумела, на такой адлегласьці ад першай, што асяродкавая падкумпальная прастора ўсё-ж мае ў пляне належную квадратовую форму. Далейшы падзел пляну адпавядае прынятаму ў пачатку: крайнія, гэта значыць, заходнія два слупы пастаўлены вельмі блізка да асяродкавых, так што абмежаваная імі частка будынку ў другі раз паўтарае альтарны простакутнік; Добравешчаньня, што схаваныя ў іх на ўсходзе нішы бакавых апсід значна болей малыя і вузкія. Пры гэтым, усходнія слупы настолькі масыўны і настолькі блізка прыстаўлены як да бакавых муроў, так і да паміжапсідных выступаў усходняе сьцяны, што перад бакавымі апсідамі застаюцца значна меншыя памяшканьні, ніж мы гэта бачым у царкве Добравешчаньня [91]. З тэй самай прычыны альтарная прастора паміж усходнімі слупамі і асновай апсіды, якая ў царкве Добравешчаньня мае форму квадрату, у даным выпадку набліжаецца да простакутніка, выцягнутага ў папярочным кірунку; наступная пара слупоў, аднак, зьмяшчаецца, зразумела, на такой адлегласьці ад першай, што асяродкавая падкумпальная прастора ўсё-ж мае ў пляне належную квадратовую форму. Далейшы падзел пляну адпавядае прынятаму ў пачатку: крайнія, гэта значыць, заходнія два слупы пастаўлены вельмі блізка да асяродкавых, так што абмежаваная імі частка будынку ў другі раз паўтарае альтарны простакутнік; адсюль-жа да заходняга муру ізноў застаецца квадратовая ў пляне частка, якая зьяўляецца разам з суседнімі часткамі бакавых нэфаў - у ніжняй сваёй палове прытворам, а ў верхняй хорамі, з дзьвюма невялічкімі бакоўкамі, куды вядуць усходы, закладзеныя ў тоўшчы заходняга муру, з дзьвярыма ў паўночным куце, таксама як і ў віцебскай царкве Добравешчаньня.
Адпаведна нутраному падзелу ў папярочным кірунку, надворны падзел бакавых фасадаў выяўляецца ў асымэтрычнай разьбіўцы іх на чатыры палі- два вузкія і два шырокія якія чаргуюцца паміж сабою. З .нутранога боку сьцен толькі першай пары слупоў адпавядаюць звычайныя плоскія выступы: у іншых частках сьцены зусін гладкія, але гэта тлумачыцца, магчыма, пазьнейшымі пераробкамі, пры якіх, апроч таго, заходнія, першапачаткова крыжападобныя ў разрэзе слупы сточаны былі да васьмікантовай формы, у мэтах пашырэньня занадта цеснай нутраной прасторы будынку. Затое знадворку ўсе слупы, а таксама рагі, адзначаны лапаткамі з прыстаўленымі да іх паўкруглымі пілястрамі, апалёгічнымі смаленскім, і толькі крыху болей тонкімі, якія падтрымлівалі калісьці асновы закамар, прычым толькі ўсходні фасад зусім ня мае ніякіх, нават рагавых лапатак.
У перакроі пропорцыі Спасаўскае царквы ў параўнаньні да царквы Добравешчаньня значна болей зграбныя: у той час як апошнія занадта прысадзістая і выцягнута ў даўжыню, - Спасаўская царква ўздымаецца ў вышыню, прычым выразнасьць асяродкавае падкумпальнае часткі выяўляецца яшчэ болей ясна аднальковаю вышынёю абодвых прылеглых да яе частак будынку, чаго ў царкве Добравешчаньня няма, з прычыны рознае вышыні яе асобных частак.
(16KB) Спроба рэконструкцыі заходняга фасаду полацкае Спасаўскае царквы.  (Па І. Хозераву). Пры гэтымі ў надворнай апрацоўцы верху царквы ў першапа-атковай конструкцыі выяўляліся тыя-ж самыя суадносіны. Цэнтральная частка, апроч свайго надзвычайна высокага кумпальнага барабану з прыстаўленымі да яго памянёнымі намі вышэй дадаткамі, выдзелена была яшчэ і тым. што скляпеньні і закамары заходняга прытвору першапачаткова былі, магчыма, ніжэй усіх іншых частак перакрыцьці, так што з заходняга боку ў будынку наглядалася пэўная яруснасьць у выглядзе двох шэрагаў закамар і высокага падкумпальнага постамэнту, з бакавых-жа фасадаў, ня гледзячы на агульны базылікальны плян будынку, ён меў выгляд быццам высокай вежы на квадратовай аснове, з двох бакоў якой знаходзіліся болей нізкія часткі, г. зн. апсіда і прытвор [92]. Уся гэтая конструкцыя зьяўляецца зусім нязвычайнай у архітэктурным помніку XII сталецьця, ня толькі ў Беларусі, але і наогул, і набывае ў гісторыі нашага старадаўняга будаўніцтва вялізарнае значэньне. Памянёны намі Бруноў правільна падкрэслівае, што тут мы маем першы выпадак такой грунтоўнай пераапрацоўкі бізантыцкага ў сваёй аснове будынку, што помнік гэты ўжо нельга лічыць помнікам чыста бізантыцкага будаўніцтва [93], а таксама, што ў конструкцыі перакрыцьця ён зьяўляецца пэўным папярэднікам пазьнейшага маскоўскага будаўніцтва XV сталецьця. Магчыма, што правільны і дапушчэньні Брунова аб нейкай народнай аснове гэтага тыпу [94]. Але адначасна з тым разважаньні аўтара адносна магчымых крыніц яго ў кіеўскай архітэктуры, а таксама і некаторыя іншыя набліжэньні [95], ня вытрымліваюць з нашага пагляду ніякае крытыкі. На нашу думку тып гэты можа быць пастаўлены ў вядомую сувязь з архітэктурай Каўказу і наогул Усходу, дзе наглядаецца аналёгічная тэндэнцыя да паніжэньня прытвору і выдзяленьня цэнтральнае часткі; таксама ўсходняе пахаджэньне магла мець і трохдольная форма арак у падкумпальным постамэнце, асабліва прымаючы пад увагу чыста дэкорацыйны характар апошняга, а таксама і тое, што ўплыў сірыйска-каўкаскіх архітэктурных тыпаў адчуваецца тут і ў некаторых асноўных прыёмах, як, напрыклад, у конструкцыі альтарнае часткі. Што-ж датычыць далейшага ўплыву гэтага тыпу, дык нельга абмінуць і магчымасьць яго разьвіцьця ў трохдольныя фронтоны некаторых наўгародзкіх цэркваў ХІІІ-ХV сталецьця, што добра вызначыў у сваім дасьледваньні I. Хозераў [96].
З іншых конструкцыйных асаблівасьцяй Спасаўскае царквы перш за ўсё варта ўвагі кладка. У той час як у некаторых архітэктурных помніках Полацка-Віцебскай краіны, як, напр., у полацкай Сафіі і віцебскай царкве Добравешчаньня, - ужываецца мяшаная кладка з каменю і цэглы, у даным выпадку ўжыта чыста-цагляная кладка, з асобным прыёмам машкіроўкі прамежкавых шэрагаў цэглы з дапамогаю досыць шырокіх пластоў надворнага тынку, чым дасягалася таксама, як і ў будынках Бельчыцкага манастыра, тая-ж першапачатковая паласатасьць фасадаў як і ў будынках, зробленых з цэглы і вапняку, пры большай, аднак, тэхнічнай лёгкасьці і таннасьці пабудовы [97].
Другая цікаўная дэталь - гэта надворная апрацоўка фасадаў пры дапамозе паўкруглых пілястраў. Аналёгічны прыём мы маем у Смаленску, але па рагох там яшчэ захаваны - у кожным выпадку ў сьмядынскіх будовах - звычайныя простакутныя лапаткі, у той час як тут усе лапаткі аздоблены поўкалёнкамі. Магчыма, што гэты прыём зьявіўся ў Полацка- Віцебскай краіне вынікам запазычаньня з захаду, або далейшым разьвіцьцём смаленскага тыпу; здаецца, аднак, што тут ён ня меў асабліва значнага пашырэння, паколькі побач з ім мы сустракаем і плоскія лапаткі, напрыклад, у Барысаглебскай царкве на Бельчыцы, якая ў формах сваіх амаль што адналькова са Спасаўскай, або там-жа ў Пятніцкай царкве, болей простага, таксама аднаапсіднага, але бясслуповага тыпу.
Абедзьве гэтыя цэрквы ў апошнія часы настолькі разбураны, што незаўсёды , нават, магчыма аднавіць асноўныя элемэнты іх конструкцыі. Разьбітая ў часе вайны Параскева-Пятніцкая царква (аб якой, між іншым, Сапуноў чамусьці памылкова паведамляе, быццам яна была збудавана ў 1670 г. - "Река Западная Двіна", 422) у сучасны момант мае выгляд рэштак невялічкага кубічнага будынку, ад якога захаваліся паўночны і паўднёвы муры, а таксама масыўныя перадальтарныя слупы, на палове сваёй вышыні злучаныя тоўстымі нутранымі сьценкамі з бакавымі мурамі. Старадаўняя кладка XII сталецьця з тонкае цэглы падымаецца да асновы былых скляпеньняў, а ў некаторых мясцох і крыху вышэй. У шмат якіх мясцох відаць пазьнейшыя папраўкі пры дапамозе больш буйное цэглы. З заходняга боку знаходзяцца рэшткі зруйнаванае пазьнейшае прыбудоўкі, і скляпеньне над засыпаным сутарэньнем, таксама пазьнейшага пахаджэньня: магчыма, што гэта і ёсць тыя будовы XVII сталецьця, аб якіх паведамляе Сапуноў, няправільна адносячы да іх усю царкву цалком. Падлога царквы зруйнавана. З надворнага боку бакавыя фасады маюць досыдь шырокія плоскія лапаткі па рагох. Альтарная частка зусім зьнішчана і на месцы яе знаходзіцца вялікая груда цаглянага сьмецьця; аднак, абрыс вялікае паўкруглае аркі на сучаснай надворнай сьцяне, якая некалі была нутраной сьцяной альтара, паказвае, што апошні, хутчэй за ўсё меў выгляд аднэй шырокай і ня надта высокай апсіды, якая прылягала з усходу да асноўнага кубічнага масыву будынку. Адсутнасьць нутраных слупоў, якая вымагала беспасрэднае абапоры кумпалу на асноўныя муры, сьведчыць, што ў даным вьпадку меў месца адзін з найболей спрошчаных варыянтаў кубічнага тыпу пры аднаапсіднай конструкцыі. Барысаглебская царква мае выгляд высокага прадоўжнага будынку значна большых за Пятніцкую памераў. Старая кладка таксама падымаецца тут да асновы скляпеньняў і вышэй, і ў шмат якіх мясцох, аналёгічна Пятніцкай царкве, відаць сьляды паднаўленьня больш позьняй цэглай. З захаду і з усходу некалі існавалі пазніейшыя прыбудоўкі, у сучасны момант зруйнаваныя; першапачаткова-ж з усходу была, як відаць, адна альтарная апсіда, аналёгічна Пятніцкай, або Спасаўскай царкве. Падзел бакавых муроў унутры - трохчленны, пры дапамозе дзьвюх плоскіх лапатак з кожнага боку, на якія раней абапіраліся скляпеньні; рэштак слупоў ня відаць, але, напэўна, яны былі. Знадворку падзел пяцічленны; пры гэтым чатыры асяродкавыя лапаткі разьмеркаваны папарна, і ў прамежках паміж іх знаходзяцца вузкія закладзеныя вокны ў два ярусы. Заходні фасад мае толькі чатыры лапаткі і, значыцца, трохчленны падзел. Такім парадкам, уся конструкцыя будынку амаль што адналькова з конструкцыяй Спасаўскай царквы [98].
У абодвых памянёных выпадках плоская форма лапатак здаецца досыць сталай, але ўсё-ж магчыма, што яна зьявілася вынікам пазьнейшых пераробак, аналёгічна таму, што мы сустракаем у Смаленску ў Петрапаўлаўскай і Яна-Багаслоўскай цэрквах, чаго без спэцыяльных досьледаў і раскопак, пакуль што яшчэ не праведзеных, вырашыць канчаткова нельга.
Нарэшце трэцяю важнаю асаблівасьцю Спасаўскае царквы, супольнаю з віцебскай царквой Добравешчаньня, зьяўляецца, бязумоўна, ужо памянёная намі конструкцыя альтарнае часткі, якая грунтуецца, як мы вызначалі, на захаваньні прынцыпу надзелу альтара на тры асобныя памяшканьні, пры выключэньні, аднак, бакавых апсід з надворнага фасаду і зьмяшчэньні іх у нутраных паглыбленьнях усходняга муру. Для XII сталецьця такая сыстэма зьяўляецца вынятковай, таксама як і агульнае падоўжваньне будынкаў у базылікальным характары. Прымаючы пад увагу першапачатковую трохапсіднасьць полацкіх будоў, аналёгічную з Смаленскам, трэба заўважыць, што пераапрацоўка і відазьмена гэтага тыпу, пад інтэнсыўным, пэўна, уплывам Усходу, адбылася тут, мабыць, яшчэ шпарчэй, ніж у Смаленску. У апошнім процэс спрашчэньня альтарнае часткі ў самым канцы XII сталецьця быў даведзены толькі да паніжэньня бакавых апсід з наданьнем ім чатырохкутнага пляну, як гэта характэрна, напрыклад, для конструкцыі Сьвірскае царквы. Тым часам, у полацка-віцебскай архітэктуры прыблізна ўжо ў канцы трэцяе чвэрткі XII сталецьця спрашчэньне гэтае было даведзена да канца, разам з канчатковым зьнішчэньнем надворных бакавых апсід. Пры гэтым, няма падстаў думаць, каб тут маглі мець уплыў аднаапсідныя тыпы некаторых маленькіх чарнігаўскіх цэркваў, напрыклад, накшталт Ільлінскае, - бо ў гэтым выпадку зьяўлялася-б зусім незразумелай адсутнасьць падобных конструкцый у Смаленску, які падтрымліваў у той час досыць сьціслую і мірную сувязь з Кіеўшчынай, чаго ня было ў Полацка-Віцебскай Беларусі. Хутчэй, пры сталай варожасьці, якая існавала між Полацкім княствам і Кіевам, у даным выпадку, як мы ўжо зазначалі вышэй, выявілася пэўная залежнасьць ад тых ці іншых архітэктурных узораў з усходняе сфэры бізантыцкага ўплыву, г. зн. ад малаазійскіх і сірыйскіх форм, перададзеных праз пасярэднідтва Каўказу, што магло быць лёгічным вынікам старадаўніх гандлёвых зносін. Часткова (хоць, мабыць, і меней, як у Смаленску) да гэтага далучыліся таксама і некаторыя заходня-эўропейскія элемэнты, але толькі ў асобных дэталях.
У адносінах да наўгародзкае архітэктуры гэты полацка-віцебскі тып адыграў такую самую ролю, як і некаторыя смаленскія конструкцыі. Спачатку, відазьмена альтарных частак адбывалася там па смаленскіх узорах, г. зн, шляхам паніжэньня апсід, асабліва бакавых, што знайшло сабе найболей яснае выяўленьне ў цэрквах: Спаса-Нярэдзіцкай і Тамаша апостала на Мячыне і, нарэшце, у царкве Параскевы Пятніцы, дзе чатырохкутная конструкцыя бакавых апсід, апрацаваная ў Сьвірскай царкве, як мы ўжо паміналі вышэй, была прынята амаль што цалком. Потым да гэтых сыстэм далучыўся, мабыць, таксама ўплыў і з боку полацка-віцебскіх конструкцый, у выніку чаго асяродкавая апсіда засталася паніжанаю, бакавыя-ж зьніклі зусім, схаваўшыся ў тоўшчы ўсходняга муру. Першы прыклад такон альтарнай конструкцыі мы сустракаем у царкве Міколы на Ліпне 1292 г.; аднак, тут быў пераняты толькі самы прыём, але ня дэталі яго, бо зьмешчаныя ў сярэдзіне ўсходняга муру памяшканьні афяравальніка і дзяканіка страцілі пры гэтым характар паўкружын і зьвярнуліся ў маленькія простакутныя пакоі, - агульны-ж тып царквы застаўся строга кубічным, чатырохслуповым. Прыём гэты ў Ноўгарадзе, быў некалькі раз паўтораны; аднак, бакавыя альтарныя памяшканьні ў хуткім часе былі зусім зьнішчаны, што замацавала чысты тып аднаапсіднае царквы; характэрны для наўгародзкага будаўніцтва эпохі росквіту; а крыху яшчэ пазьней ізноў пачалі ўжывацца трохчленныя падзелы муроў і трохапсідныя конструкцыі альтарных частак. Такім чынам, ва ўсіх сваіх дэталях полацка-віцебскія тыпы ў Ноўгарадзе не паўтарыліся, застаўшыся ў архітэктуры XII сталецьця наогул адным з найболей орыгінальных варыянтаў усходня-бізантыцкае тэмы, строга абмежаваным у сваім чыстым відзе на тэрыторыі Беларусі.

4. Калажанская царква ў Горадні

Асобнае месца у беларускай архітэктуры XII сталецьця займае так званая "Калажанская" Барысаглебская царква ў Горадні. Паўтараючы ў агульных рысах звычайны кубічны трохапсідны тып, яна ўхіляецца ад яго толькі ў некаторых дэталях, крыніцы якіх, аднак, немагчыма знайсьці ў іншых беларускіх помніках. Час пабудаваньня Калажанскае царквы дакладна невядомы. У інвэнтарным апісаньні горадзенскага Барысаглебскага манастыра ад 1738 году, якое было складзена базыліянскім архімандрытам Ігнатам Кульчынскім, памінаецца, між іншым, што "царква Барыса і Глеба пабудавана ў часе ўдзельных князёў, яшчэ да хрышчэньня Літвы" [99]. Гэта можа быць, зразумела, нічым не пагрунтаваным паданьнем; але кладка будынку, з дакладна апрацаваных цагляных плінф (памерам у 33,2x22,2x3,8 сант.), зьвязаных тоўстымі пластамі надзвычайна моцнага цэмэнту, блізка нагадвае прыёмы смаленскага будаўніцтва XII сталецьця, а таксама полацкай Спасаўскай царквы і руін манастыра на Бельчыцы; досыць тыповы і плян царквы ў тры нэфы, з трохапсіднай альтарнаю часткаю. Усё гэта дае вядомыя падставы лічыць упаўне магчымым аднесьці пабудову яе да XII сталецьця [100].
(13KB) Плян.Калажанскае царквы ў Горадні. ХІІ ст. За доўгі час свайго існаваньня Калажанская царква не адзін раз разбуралася [101]. Найболей значная катастрофа зруйнавала яе ў 1853 годзе, калі з прычыны вясеньняга разводзьдзя з раптоўным апоўзкам берага Нёмну заваліўся ўвесь паўднёвы мур царквы і частка заходняга, зьнішчыўшы апошнія рэшткі першапачатковага перакрыцьця, галоўная маса якога была зруйнавана яшчэ ў пачатку XVIII сталецьця, у часе аблогі Горадні Карлам XII. К 1893 году ад першапачатковай будовы заставаліся толькі: паўночны мур, палова паўднёвага, дзьве ўсходнія паўкружыны і чатыры нутраныя слупы; вышыня муроў даходзіла да 9,5 мэтраў, прычым у горніх частках іх знаходзілася пазьнейшая кладка з цэглы ХVІ-ХVШ сталецьцяў, зробленая ў часе розных паправак [102]. Як гэтыя папраўкі, аднак, так і наступныя да рэмонтных прац 1886 году ўключна [103], зусім ня мелі характару пераробак і не зьмянялі старадаўніх архітэктурных форм будынку, так што ўся першапачатковая конструкцыйная аснова царквы і да цяперашняга часу выяўляецца вельмі выразна.
У захаваным пляне Калажанская царква мае форму выцягнутага простакутніку, які канчаецца на ўсходзе трыма паўкруглымі апсідамі, а з захаду досыць шырокім прытворам, аддзеленым калісьці пры дапамозе пары прадоўжна-крыжападобных у разрэзе слупоў, сьляды якіх ясна вызначаюцца на падлозе будынку. З іншых слупоў захаваліся дзьве пары: першая з усходу блізка прылягае да паміжапсідных сьценак, зьяўляючыся як- быццам іх працягам, і служыць для ўтварэньня праходаў з асяродкавай апсіды ў бакавыя; у перакроі слупы гэтыя маюць васьмікантовую форму; трэцяя пара з усходу мае круглуго форму, прыблізна да трох чвэртак агульнае вышыні, а далей пераходзіць у чатырохсьценную, што зьяўляецца асабліва цікаўным (калі гэта толькі ня вынік пазьнейшае пераробкі), паколькі такая конструкцыя слупоў звычайна лічылася за выключную прыналежнасьць пскоўскіх будынкаў, у самы-ж апошні час абвешчана наўгародзкаю формай, прычым пасылаюцца на царкву Прачыстае на Волатавым полі 1352 г. [104], не зазначаючы, аднак.што аналёгічны прыём сустракаецца, магчыма, на Беларусі яшчэ ў XII сталецьці. Другая з усходу пара слупоў не захавалася, але існаваньне яе бясспрэчна на падставе вестак у інвэнтары Кульчынскага, дзе выразна зазначана, што "ў самай сярэдзіне царквы стаяць чатыры круглыя колюмны, цагляныя, пабеленыя вапнаю" [105].Такім чынам, нутраных слупоў тут было агулам ня тры, як звычайна ў цэрквах падобкага тыпу, але чатыры пары. Аднак, надворных лапатак на паўночнай і паўднёвай сьценах было толькі па пяць, а на заходняй - нормальна, г. зн. чатыры, так што на бакавых фасадах быў вытрыманы звычайны чатырохчленны, а на заходнім трохчленны падзел. Атрымалася гэта з прычыны таго, што першыя з усходу лапаткі, якія звычайна зьяўляюцца рагавымі і незалежнымі ад нутраных слупоў, у даным выпадку былі зьмешчаны каля асновы бакавых апсід, і прыходзіліся якраз насупроць першае пары васьмікантовых слупоў, у той час як заходнія лапаткі засталіся самастойнымі.
Пахаджэньне гэтае конструкцыі цяжка высьвстліць цалкам бясспрэчна. Нешта падобнае, але ня.тое самае, мы сустракаем у Чарнігаўскім саборы, які набліжаецца да Калажанскае царквы чатырма парамі нутраных слупоў. Аднак, з усходняга краю на бакавых фасадах тут захаваны якраз тыя рагавыя лапаткі, адсутнасьць якіх характэрна для Калажанскае царквы. З гэтай прычыны, агульны лік лапатак на бакавых фасадах быў-бы тут роўны шасьці, калі-б толькі заходнія рагавыя лапаткі не засланяліся вежамі. Што-ж датычыць нутранога ладу, - дык у агульных рысах ён блізкі да Калажанскае царквы, што дазваляе, можа, па сыстэме накрыцьця дапушчальна аднесьці апошнюю да пяцікумпаловага, аналёгічнага Чарнігаўскаму сабору, тыпу. Пры гэтым, конструкцыя Чарнігаўскага сабору, а значыцца і Калажанскае царквы, можа быць зьведзена да тыпу малаазійскае кумпальнае базылікі [106]; апроч альтарнае часткі, калажанскі плян, напрыклад, мае некаторыя супольныя рысы з царквою Апосталаў у Солуні, якая належыць да VII сталецьця.
Аднак,не выключаецца магчымасьць знаёмства будаўнікоў Калажанскае царквы таксама і з тымі ці іншымі каўкаскімі ўзорамі з ліку помнікаў армяна-грузінскае архітэктуры; паказвалі, напрыклад, на царкву ў Лехне (Соук-Су) у Абхазіі, як на магчымы першаўзор Калажанскае будовы [107];. і запраўды, пры параўнаньні плянаў гэтых будынкаў выяўляюцца сьляды бясспрэчнага падабенства, як у разьмеркаваньні першае пары ўсходніх слупоў, незалежна ад кумпальнае сыстэмы, надзвычайна блізка да паміжапсідных сьценак, так і ў конструкцыі прытвору, аддзеленага ад асноўных нэфаў царквы ня цэльнаю сьцяною, алс толькі слупамі падоўжаяае ў папярочным кірунку формы, што сустракаецца, па між іншым, таксама і ў першапачатковых смаленскіх будовах на Сьмядыні! Але ў некаторых дэталях ёсьць і вядомая розьніца: перш за ўсё, у царкве ў Лехне чатыры сярэднія слупы крыху пасунуты ў кірунку да ўсходу, так што кумпал тут не займас цэн-тральнага месца; далей надворныя фасады царквы зусім гладкія і нутраныя слупы ані чым не адзначаны зкадворку; з усходу-ж муры капчаюцца невялікімі простымі кутамі, усьлед за яісімі толькі пачынаюцца параўнальна нязначныя выступы бакавых паўкружын; нарэшце, царква ў Лехне абстаўлена з трох бакоў чатырохкутнымі крытымі прытворамі (як у Смаленску - Яна-Багаслоўская і Сьвірская цэрквы), што надае ёй у пляне быццам крыжападобнуго форму, ня гледзячы на ясна выяўлены базылікальны характар асноўнае прасторы. Часткова набліжаецца плян Калажаынкае царквы таксама і да храму ў Піцундзе, хоць у апошнім вытрыманы крыху іншыя пропорцыі, асабліва ў разьмеркаваньні слупоў і кумпалу. Але бліжэйшымі аналёгіямі застаюцца ўсё-ж солунская царква Апосталаў і царква ў Лехне, што сьведчыць аб пэўным уплыве з боку ўсходніх узораў, - праўда ня выключным, бо і аб гэтых апошніх ні ў якім разе нельга сказаць, каб яны зьяўляліся поўнымі першаўзорамі Калажанскае царквы.
Пераходзячы да дэталяй, трэба ў першую чаргу адзначыць орыгінальную конструкцыю альтарнае часткі. Бакавыя апсіды маюць падвойныя сьценкі, паміж якіх знаходзяцца праходы і драбіны, што вялі калісьці ў асобныя памяшканьні, зробленыя над альтарнымі скляпеньнямі. У паўночнай апсідзе такі праход пачынаецца каля самае асновы яе, з праходу паміж бакавою і асяродкаваю апсідамі, і цягнецца як па ўсёй паўкружыне, так і ў частцы паўночпае сьцяны да паловы другой лапаткі. Пачатак праходу ў паўднёвай апсідзе, з прычыны яе частковага зруйнаваньня, вызначыць немагчыма; у паміжапсіднай сьценцы ён канчаецца тупіком. Такая конструкцыя бакавых апсід зьяўляеца цалкам орыгінальнай і апроч Калажанскае царквы нам болей нідзе невядома. Трэба зазначыць, што наагул якія-небудзь драбіны ў альтарных частках будаваліся надзвычайна рэдка; нешта падобнае мы бачым, нанрыклад, у бізантыцкай царкве Ірыны 532 г.; але ў гэтым выпадку простакутныя бакавыя апсіды з адцятымі ў кірунку да асяродкавае апсіды касымі кутамі пры дапамозе выступаў і слупоў падзяляюцца на дзьве асобныя часткі, з якіх усходнія зьяўляюцца спэцыяльна прызначанымі для зьмяшчэньня драбін, заходнія-ж граюць ролю афяравальніка і дзяканіка, злучаючыся праходамі з асяродкаваю апсідаю. Такім чынам, аналёгічны прынцып, што і ў Калажанскай царкве, г. зн. зьмяшчэнне драбін у альтарнай частцы будынку, выяўлены тут пры дапамозе зусім іншай конструкцыі.
Горняя частка Калажанскае царквы, як мы ўжо зазначалі, зусім не захавалася. Адсутнасьць скляпеньняў, а таксама старадаўняе цаглянае кладкі ў горніх частках муроў, не дазваляе з дакладнасьцю аднавіць першапачатковую форму яе накрыцьця. Слупы і лапаткі, якія яшчэ існуюць на нутраных і надворных мурох, падымаюцца ня вышэй за асновы скляпеньняў, прычым на гары чатырохкутпых частак асяродкавых слупоў можна заўважыць толькі рэшткі дугападобных выгінаў, зьвернутых у напрамку да бакавых муроў. Але можна, ня мыляючыся прыпусьціць, што паміж слупамі і бакавымі мурамі былі перакінуты паўцыркульныя аркі, на якія абапіраліся карабовыя скляпеньні, а таксама падкумпальныя барабан, ці нават барабаны, у выпадку, калі аналёгічна Чарнігаўскаму сабору або солунскай царкве Апосталаў тут была пяцікумпаловая сыстэма. Самае накрыцьцё было, напэўна, па закамарах, прычым асяродкавая кубічная частка, г. зн. асноўны масыў будынку, была крыху падвышана ў параўнаньні да болей нізкіх альтара і прытвору. Вартым увагі ў гэтым сэнсе трэба прызнаць проект рэконструкцыі Калажанскае царквы, зроблены: Горнастаевым [108], дзе досыць удала закругленыя закамары разьмешчаны толькі на сярэдніх палёх у той час як іншыя часткі маюць скатныя пакрыцьці, што зьяўляецца блізкім да некаторых каўкаскіх узораў, а з ліку беларускіх помнікаў - да смаленскай Сьвірскай царквы. З другога боку, аднак, па падабенству да вышэйпамянёных намі прыкладаў з Лехны Піцунды не выключаецца таксама і магчымасьць рэконструкцыі перакрыцьця Калажанскае царквы і па базылікальным тыпе, г. зн. накшталт двохскатных або плоскіх дахаў, - хаця падобнае прыпушчэньне і меней праўдападобна.
З ліку іншых дэталяй асабліва цікаўнай зьяўляецца орнамэнтацыя надворных бакоў царквы ў до льніх частках муроў і лапатак. Роўная паверхня сьцен, складзеных з правільных шэрагаў цэглы, аздоблена шматлічнымі ўстаўкамі з рознакаляровых паліваных кахляй, у формах якіх сустракаюцца простакутнікі, квадраты, ромбы, трапэзы, кругі і іншыя геомэтрычыыя фігуры, злучаныя ў сваю чаргу ў выглядзе многакутнікаў і крыжоў. Формы гэтых крыжоў набліжаюцца да бізантыцкіх і ўсходніх узораў, прычым найболей часта сустракаюцца крыжы з закругленымі канцамі (аналёгічная фрэскам Барысаглебскае царквы на Сьмядыні ў Смаленску), а таксама складзеныя з пяці квадратаў, злучаных разам сваімі кутамі. Кахляныя аздобы багата запаўняюць як усе вольныя часткі сьцен, прыблізна да паловы іх вышыні, так і прамежкі паміж вокан. У дольніх частках сьцен, а таксама на лапатках, да іх далучаюцца досыць вялікія, рознае велічыні і колераў, гранітавыя каменьні, няправільнае формы, але гладка абчэсаныя і адшліфаваныя. Каменьні гэтыя разьмешчаны ў роўных шэрагах, і разам з кахлямі як-быццам падмяняюць да вядомай ступені тыя мармуровыя і алябастравыя аздобы, якія ўжываліся ў Бізантыі і на Ўсходзе хоць яны і значна слабей за тыя як па складанасьці орнамэнтальных мотываў, так і ў сэнсе іх узгадненьня паміж сабога. Ня гледзячы на гэта, аднак, калажанскія аздобы ўсё-ж маюць вынятковы інтарэс, бо прысутнасьць іх у Калажанскай царкве зьяўляецца адзіным ня толькі ў Беларусі, але і наагул на славянскім грунце выпадкам, калі ў будове XII сталецьця захавалася кахляная орнамэнтыка фасадаў. Паасобныя кахлі знаходзілі і ў Кіеве, і на Сьмядыні ў Смаленску, - аднак, пры гэтым ня было ніякіх падстаў для таго, каб даведацца, дзе ласьне яны зьмяшчаліся і які характар мелі складзеныя з іх орнамэнтальныя композыці. Разьмяшчэньне кахляных аздоб па надворных фасадах Калажанскае царквы дае адказ на першае пытаньне; што-ж датычыць другога, -дык, зразумела, калажанская орнамэнтыка не вырашае яго ў поўным абхваце, і толькі ў адносінах да Калажанскае царквы сьведчыць аб поўнай яе незалежнасьці ад Кіева, разам з вядомым набліжэньнем да Смаленску, дзе мы сустракаем аналёгічныя калажанскім дэкорацыйныя мотывы, - праўда толькі ў нутраным фрэскавым росьпісу. Трэба, аднак, зазначыць, што і Калажанская царква была калісьці расьпісана фрэскамі, параўнаньне якіх да смаленскіх магло-б пысьветліць крыху болей пытаньне аб іх орнамэнтальных узаемаадносінах; на жаль, аднак, апошнія рэшткі калажанскіх фрэсак былі канчаткова зьнішчаны ў часе рэмонтных прац у 70-х годах мінулага сталецьця [109].
Затое добра захавалася іншая, ня меней цікаўная і характэрная асаблівасьць нутранага ладу Калажанскае царквы, а ласьне - шматлічныя галасьнікі, закладзеныя ў тоўшчы першапачатковых муроў, пачынаючы з вышыні 1,5 мэтраў ад падлогі і канчаючы вокнамі, а таксама ў арцы пад драбінаю, што знаходзідца ўсярэдзіне бакавое апсіды [110]. У разьмяшчэньні гэтых галасьнікоў наглядаецца вядомая правільнасьць: яны ўмацаваны строга паземна, з такім разрахункам, каб іх адтуліны дакладна супадалі з паверхняю сьцен; у частках з болей значнымі плоскімі паверхнямі яны расплянаваны ў шахматным парадку правільнымі паземнымі радамі з адлегласьцю ў 35 сант. паміж радоў і 31 сант. паміж адтулін асобных начыньняў [111]; у тых-жа мясцох, дзе плоскія паверхні малыя, як, напр., на лапатках, або там, дзе сьцены абмежаваны крывымі роўніцамі, як, напр., у альтарных апсідах, - правільнасьць гэтая зьнікае, і разьмяшчэньне галасьнікоў задавальняе ня столькі запатрабаванням сымэтрыі, колькі відавочнаму імкненьню запоўніць імі як-мага большую частку данае паверхні [112]. У апошніх адносінах Калажанская царква наагул ня ведае сабе роўнай, бо хоць галасьнікі і не зьяўляюцца выключнай яе прыналежнасьцю, і сустракаюцца, як вядома, таксама і ў шмат якіх іншых будовах ХІІ-ХІV ст. (асабліва ў Ноўгарадзе і Пскове), - аднак нідзе колькасьць іх не дасягае такіх вялізарных памераў, як тут, і абмяжоўваецца, звычайна, толькі зьмяшчэньнем галасьнікоў у скляпеньнях і ў горніх частках муроў. У Калажанскай царкве, наадварот, галоўная маса галасьнікоў знаходзіцца якраз у асяродкавых частках сьцен [113], што дазваляе, між іншым, наагул паставіць аа болей ці меней цьвёрды грунт пакуль што яшчэ нявырашанае канчаткова пытаньне аб прызначэньні гэтых прылад.
Як вядома, адносна галасьнікоў існуюць два супярэчныя погляды: адзін з іх лічыць, што зьмяшчэньне гліняных начыньняў у цаглянай кладцы царкоўных сьцен рабілася з мэтамі палепшаньня акустычнага ладу будынку, адкуль і вынікла самая назва - "галасьнікі"; згодна другога, начыньні гэтыя ня мелі ніякіх адносін да акустыкі, і аналёгічна таму, як гэта рабілася ў некаторых старадаўня-рымскіх і ўсходніх (індыйскіх) будынках, - ужываліся выключна з тэхнічнымі мэтамі, як болей лёгкі будаўнічы матарял для горніх частак муроў і скляпеньняў [114]. Гэты апошні погляд як-быццам знаходзіў сабе вядомы грунт у прыкладах пскоўскіх і наўгародзкіх будынкаў, дзе галасьнікі зьмяшчаюцца запраўды толькі ў горніх частках. Але ён ня мог вытлумачыць прычыны, чаму ў гэтых выпадках начыньні заўсёды выходзяць у сярэдзіну будынку сваімі раструбамі. Прыклад-жа Калажанскае царквы робіць яго яшчэ болей спрэчным, паколькі зьмяшчэньне начыньняў у дольніх і ў сярэдніх частках муроў з мэтамі іх палягчэньня ня мела-б, зразумела, ніякага сэнсу, а значыцца і прызначэньне самых гэтых прылад у даным выпадку чыста тэхнічным быць не магло. Праўда, у тэй самай Калажанскай царкве ў некаторых мясцох на гары сустракаюцца начыньні або зусім замураваныя, або зьвернутыя сваімі раструбамі ў надворны бок, якія нельга, бясспрэчна,. тлумачыць у якасьці акустычных прылад; але гэта паказвае, мабыць, наагул на пэўную магчымасьць падвойнага прыстасаваньня аднальковых начыньняў і для акустычных і для тэхнічных мэт, што ўзгадняе паміж сабой абодва вышэйпрыведзеныя погляды. Першапачаткова, ва ўсходняй і рымскай архітэктуры, начыньні ўжываліся выключна для палягчэньня найменей моцных частак будынку; потым некаторыя з іх маглі быць прыстасаваны як галасьнікі, для палепшаньня рэзонансу ў тых будынках, дзе ў гэтым сустракалася патрэба. Калажанская царква дае прыклад выразнага падзелу начыньняў згодна іх функцый, прычым адны з іх, у асяродкавых частках сьцен, зьяўляюцца толькі галасьнікамі, другія-ж, у горніх частках, служаць, магчыма, і тэхнічным мэтам. У процілегласьць ёй, у наўгародзкіх цэрквах ХІII-ХІV сталецьцяў абедзьве гэтыя функцыі, звычайна, зьліваюцца так што адны і тыя-ж начыньні адначасова служаць для абодвых мэт, будучы зьмешчаны ў горніх частках муроў і ў скляпеньнях.
Трэба зазначыць, аднак, што складаная сыстэма калажанскіх галасьнікоў ня мае беспасрэднае сувязі з якім-небудзь пэўным першаўзорам, асабліва на славянскім грунцсе. Кіеўская і чарнігаўская архітэктура зусім ня ведае галасьнікоў, начыньні-ж наогул сустракаюцца там толькі як вынятак. Так, напр., у 1809 г. пры рэмонце кіеўскага Сафійскага сабору ў пазухах скляпеньняў знайшлі замураваныя з усіх бакоў пукатыя гаршчкі [115], бясспрэчна не галасьніковага характару; таксама падаваліся весткі аб гаршкох, якія нібыта калісьці знаходзіліся ў Васілеўскай царкве ў Оўручы [116],- але дрэнная захаванасьць гэтае царквы да яе рэстаўрацыі [117] пазбаўляе апошняе паведамленьне асаблівае вартасьці. У процілегласьць першапачатковай украінскай архітэктуры, галасьнікі настолькі пашыраны ў царкоўным будаўніцтве Ноўгарада і Пскова, што да апошняга часу іх нават лічылі выключнай прыналежнасьцю толькі гэтай краіны, прычым, аднак, пытаньне аб іх пахаджэньні заставалася нявысьветленым [118]. Можна паказаць, напрыклад, на наўгародзкія цэрквы: Добравешчаньня на Мячыне (1179 г.), Спаса-Нярэдзіцы (1198 г.) і Міколы на Ліпне (1292 г.), а таксама на цэлы шэраг маленькіх цэркавак па берагох Чудзкага возера [119], як на ўзоры закончаных і складных галасьніковых сыстэм. Але ва ўсіх гэтых выпадках галасьнікі разьмешчаны, як мы ўжо зазначалі вышэй, выключна ў горніх частках муроў і ў скляпеньнях [120], пры гэтым ў колькасьці многа меншай за Калажанскую царкву. Апроч таго, і самыя начыньні значна розьняцца між сабой па сваёй конструкцыі. Папершае, калажанскія галасьнікі маюць большыя ў параўнаньні да наўгародзкіх і пскоўскіх памеры; велічыня іх дасягае 38x20 і 50x38 сант., што перавышае нават самыя буйныя з ліку наўгародзкіх начыньняў. Падругое, у той час як наўгародзкія і пскоўскія галасьнікі магоць выгляд круглых гаршкоў з доўгім горлам і шырокім раструбам [121], - форма калажанскіх галасьнікоў набліжаецца да антычных амфор, калі пазбавіць апошнія ручак і адцяць завостраны ніз, зьмяyіўшы яго на плоскае дно.
Апошняя форма значна бліжэй падыходзіць да тых першапачатковых узораў ужываньня гліняных начыньняў у архітэктурных будовах, дзе гэтыя начыньні яшчэ не зьяўляліся акустычнымі прыладамі, і можа якраз з гэтай прычыны калажанскія галасьнікі, у формах сваіх яшчэ непрыстасаваныя спэцыяльна для акустычных мэт, павінны былі зьявіцца ў амаль што надмернай колькасьці, чаго мы не наглядаем у наўгародзкіх цэрквах, дзе коўбападобная форма галасьнікоў зьявілася, мабыць, вынікам ужо больш дасканалае распрацоўкі спэцыяльнай сыстэмы рэзонатараў [122]. У гэтых адносінах, бясспрэчна, нельга згадзіцца з поглядамі некаторых аўтараў, якія паказваюць на Калажанскую царкву, як на адзін з найлепшых узораў акустычнага ладу будынку [123]; хутчэй у даным выпадку мы маем, наадварот, адну з самых першых і далёка яшчэ не дасканалых спроб спэцыяльнага прыстасаваньня гліняных начыньняў з мэтамі павялічэньня рэзонансу, якое толькі пазьней было палепшана і належным чынам распрацавана часткова ў Смаленску (Сьвірская царква), але галоўным чынам у наўгародзкіх і пскоўскіх конструкцыях.
Таксама няма падстаў, каб згаджацца і з іншымі аўтарамі [124], якія выводзяць царкоўныя галасьнікі наагул з тых досыць складаных акустычных прылад антычных тэатраў, аб якіх памінае Вітрувій, і вызначаюдь магчымую сувязь з імі праз пасярэдніцтва Рыму і Бізантыі, - бо ў гэтых апошніх галасьнікоў у сьціслым сэнсэ гэтага слова, г. зн. начыньняў, прызначаных для акустычных мэт, ніколі ня было . У Рыме мы сустракаем толькі перанятую з Усходу конструкцыю кумпалоў з гліняных гаршчкоў або амфор, найболей старадаўнія прыклады чаго мы бачым у цырку Максэнтыя [125], а таксама ў храме Minerva Medica 263-268 г. [126]. У VI сталецьці аналёгічны прыём пераходзіць у Равэнну, дзе, злучаючыся з бізантыцкімі архітэктурнымі конструкцыямі, ён паўтараецца у цэрквах San-Giovammi in fonte [127] і San-Vitale [128], а яшчэ пазьней, ужо ў романскіх будовах, ён сустракаецца часам у Францыі (Арль), у Гішпаніі і нават у Швэцыі. Але ва ўсіх гэтых выпадках начыньні зусім не зьяўляюцца акустычнымі прыладамі, і зусім ня зьвязаны з памянёнымі Вітрувіем конструкцыямі; яны ўжываюцца тут выключна ў якасьці лёгкага будаўнічага матар'ялу, прычым вельмі часта маюць звычайную форму амфор (нават цалком, г. зн. з ручкамі), з якіх сьпіральна складзены горнія часткі кумпалоў, з прамежкамі, залітымі цэмэнтнай рашчынай [129]. Магчыма, праўда, што якраз з гэтай конструкцыі і разьвілася ў далейшым сыстэма галасьнікоў, шляхам расчыненьня некаторых начыньняў сваімі раструбамі ў сярэдзіну будынку; але пэўных вестак аб гэтым няма, і ў кожным вьшадку ані ў заходня-эўропейскай, ані ў бізантыцкай архітэктуры падобных прыкладаў мы зусім ня ведаем [130]; таксама і на славянскім грунце - у кіеўскай Сафіі, найболей блізкай да бізантыцкіх першаўзораў, знойдзеныя начыньні былі цалком замураваны, і значыцца таксама не зьяўляліся галасьнікамі.
З ліку вядомых нам помнікаў ласьне Калажанская царква ўяўляе сабой адзін з першых прыкладаў іншага разьмяшчэньня, і разам з тым іншага, г. зн. акустычнага скарыстаньня начыньняў. Зразумела, няма магчымасьці вызначыць, ці тут была ўпяршыню распрацавана гэтая новая конструкцыя, ці можа яна зьявілася толькі паўтарэпьнем нейкіх ранейшых, да цяперашняга часу не захаваных першаўзораў; але ў адносінах да крыніц яе надзвычайна цікава, што форма калажанскіх галасьнікоў больш за ўсё набліжаецца да равэнскіх амфор, - у той час як кіеўскія, напрыклад, начыньні маюць зусім іншую форму, болей блізкую да звычайных гаршкоў, што выключае магчымасьць зьвязваць у гэтых формах Горадню з Кіевам, і праз яго з Бізантыяй. Хутчэй калажанская галасьніковая сыстэма, калі не цалком, дык часткова, магла мець заходняе пахаджэньне, прычым пертш за ўсё гэтая конструкцыя была занесена ў Горадню, потым перакінулася ў Смаленск, і перайшла нарэшце ў Ноўгарад і Пскоў, дзе дасягнула найболей поўнага свайго разьвіцьця [131].

Крыніцы

1. З рукапісу кіеўскага Міхалаўскага манастыра: "ЛЂта 6649 Ростиславъ Мстиславичъ. устро(и) гра(дъ) великій Смоленсъкъ и церковъ созда святаго Спаса верхъ Смядыни и град Мстиславъль на вехре. Онъ же созда. И княжения его 6 лЂтъ [132] было. ЛЂта 6650 августа 15 индикта 13 освятися церковь святыя Богородица внутри града Смоленъска отъ Мануйла перваго епископа града Смоленъска. ЛЂта 6746 . Давидъ, Ростиславичъ. созда церковь на пристани соборъ. архангела Михаила и Бориса и ГлЂба на Смядыни. И принесение мощей изъ Вышгорода и святаго Василія церковь созда". (Описание рукописи. собр., наход. в Киеве. "Чтения в О-ве Истории и Древностей Российских", 1897, II,153, № 457/1656).
2. Наўгародзкія IV і V летапісы: "Въ лЂто 6653. Заложи церковь святаго Бориса и ГлЂба каменноу на СмядынЂ. въ СмоленьскЂ".("Полное собрание русских летописей" выд. Архэографічнай Камісіі, ІV(1), 151; IV(2), 152).
3. Наўгародзкі Iлетапіс пад 6653 годам: "Въ то же лЂто заложиша церковь камену на СмядынЂ, Борисъ і ГлЂбъ, СмольньскЂ. ("Полн. собр. рус. лет.", III, 10).
4. Ніканаўскі летапіс пад 6653 годам: "Того же лЂта въ СмоленецЂ заложиша церковь камену святыхъ страстотерпець Бориса и ГлЂба на СмедынЂ". ("Полн. собр. рус. лет.", IX, 168).
5. Цьвярскі летапіс пад 6653 годам: "Того же лЂта заложиша церковь камену на СмядынЂ, Бориса і ГлЂба вь Смоленъску". ("Полн. собр. рус. лет."; XV, 205).
6. Ніканаўскі летапіс пад 6654 годам: " Того же лЂта здЂлаша чытыре церкви камены: въ. СмоленскЂ святыхъ. страстотерпець Бориса і ГлЂба на СмедынЂ; а во градЂ святыхъ верховныхъ, апостолъ Петра и Павла, и святаго пророка Боговидца Ильи, п святыхъ чюдотворець безсребряникъ. Козмы и Дамьяна. Того жо лЂта бысть знаменіе на небеси: солнечныа лучя погибоша, а луна крована". ("Полн. собр. рус. лет.", IX, 172).
7. Наўгародзкі Iлетапіс пад 6654 годам: "Томъ же лЂтЂ сьдЂлаша 4 церкви: святую мученику Бориса і ГлЂба во градЂ, святаго пророка Ильи и святую апостолу Петра и Павла на ХълмЂ, и святую безмездьнику Козму и Даміяна". ("Полн. собр. рус. лет.", 111,10).
8. Цьвярскі летапіс пад 6655 годам: " Того же лЂта здЂлаша 4 церкви: святаго Бориса і ГлЂба въ городЂ, и святаго Илію і святаго Петра и Павла, и святого Козму и Даміяна" [133] ("Полн. собр. рус. лет.", XV, 208).
9. Іпацеўскі летапіс пад 6688 годам, пры апісаньні і сьмерці смаленскага князя Рамана Расьціславіча" "...и созда церковь камену святаго Іоана, и украсивъ ю всякимъ, строеньемъ, церковнымъ и иконы, златомъ н финифтомъ украшены, память сдЂвая роду своему, паче же и души своей оставлнніе грЂховъ прося"; ("Пол. собр. рус. лет.", II, 123).
10. Іпацеўскі летапіс пад 6705 годам пры апісаньні сьмерці смаленскага князя Давыда Расьціславіча: " Самъ бо сяковъ, обычай имЂеть: по вся дни ходя ко церкви святаго архистратига Божія Михаила, юже бЂ самъ создалъ во княженьн своемъ, такое же нЂсть в полунощной странЂ, н всимъ приходящимъ, къ ней дивитися изряднЂй красотЂ. ея, иконы златомъ и сребромъ, н жемчюгомъ, и каменіемъ драгимъ украшены, и всею благодатью исполнена". ("Полн. собр. рус. лет." II, 151).
11. Васкрасенскі летапіс у сьпісе літоўскіх местаў 1506 г.: Полтескъ на ДвинЂ и на ПолотЂ , древянъ, святая Софія камена о седми връсЂхт," ("Полн. собр. рус. лет.", VII, 240).
12. Летапіс места Віцебску: "Roku 974. Zbiwszy Olha Jacwingow I Pieczyngow y przeprawiwszy sie przez Rzeka Dzwine zanocowawszy z woyskiem y upodobawszy gure załoŜyła Zamek Drewniany nazwała od rzeki Widźby Witebskim wymurowała Cerkiew w Wysznim Zamku Swientego Michała; A w niznim Zwiastowanie dwa roki zmieszkawszy od iechała do Kilowa". " Roku 1171. W Połocku xienzna Jefrosinia wymurowała cerkiew Swientego Spasa y tam mniszko była…" (Рукапіс Віцебскага аддзяленьня Беларускага Дзяржаўнага Музэю пад загалоўкам: "Dzieje Miasta Witebska. Spisane z rękopismu Michała Pancernogo z roku 1760 przez Stefana Awierkę, z własnemi jego I oyca dodatkami. Teraz na nowo przepisane w Petersburgu r. 1868". Аркушы 6-7).
13. Стара-беларускі летапіс па сьпісе Рачынскага: "По смерти пакъ отца своего княз великии Мингаило собравшы войско свое и поидеть на город Полтэскъ, ино мужы Полочане которые вЂчемъ справовалися іакъ Великии Новгород и Псковь, и напервеи прышли къ городу их реченому Городъцу и мужы Полочане собравшыся с полъки своими и стрЂтили их под Городцомъ и великии бои и сЂчу межы собою мЂли, и поможеть Бог великому князю Минкгаилу и побил мужеи Полочан на голову и город ихъ. зъжогъ на имя Городец, и городъ Полтэскъ возметь и зосталъ великим княземъ Полоцкимъ, и будучы ему великим князем Новгородскимъ, и Полоцкимъ пановалъ много лЂт и вмер, и оставил по собЂ двух сынов своихъ одного Скирмонта, а другого Кгинвила, и Скирмонтъ почнеть княжыти на Новегородъцы, а Кгинвил на Полоцку, и поиметь Кгинвилъ дочку у великого кнзя Тверского у Борыса именем Марю для которое ся окрестилъ у Рускую вЂру и дали ему имя Борысъ и мЂлъ, с нею сына именем Рогволода которого назвал Руским именем Василеи, и тот Кгинъвил реченый Борыс вчынилъ город на имя свое на рецэ Березыни и назвал его Борысов, и будучы ему Русином был велми набожон н вчынилъ. цэрковъ каменую в Полоцку святое СофЂи, а другую святого Спаса девичыи манастыр у верхъ реки Полоты от города у полумилю, а третюю цэрковъ манастыр на Бельчыцы свягого Борыса и ГлЂба". [134] ("Полн. собр. рус. летоп.", XVII, 300-301).
14. Варыянт па сьпісе Быхаўца: "...а poymeł Ginwił doczku u welikoho kniazia Twerskoho w Borka imenem Maryiu, dla kotoroieŜ ochrystyłsia w Ruskuiu wiru y dali imia jemu Jurij, y tot kniaź Borys wczynił horod na imia swoie na rece Berezyni I nazwał ieho Borysow. J buduczy iemu Rusinom NaboŜon, y wczynił cerkow kamennuiu u Połocku swiatoie Sofij. Druhuju swiatoho Spasa, dewic monastyr, u werch reki Połoty ot horoda w połu mili. Tretiuiu cerkow monastyr na Bełczycy swiatoho Borysa y Hleba". ("Полн. собр. рус. лет.", XVII, 479).
15. Хроніка Стрыйкоўскага ў разьдзеле " Boris Ginwiłowicz xiąŜe Połocki": " Boris xiąŜe, uczyniwszy ojcowi obyczajem chrześcianskim pogrzeb uczciwy, z wielką sławą I dzielnościa rycerską, xięśtwo Połockie sprawował. Ten chcąc zostawić po sobie znak wieczny chrześcianstwa, umyślił kościoły ku czci Panu Bogu budować I zmurował naprzōd w zamku wysznym cerkiew świętej Sophiae, to jest: mądrości BoŜej, obyczajem greckim, jakom sam widział znać iŜ kosztem nie malym. Na Bielczycy teŜ monaster z wieŜami ochędoŜny I kościoł Borissa I Hleba świętych, murem ozdobnie wystawił, czwierć mile, jako mi się zda (bom nie mierzył tylkom widział) od Połocka. Drugizaś Dziewicy monastir w wierzch rzeki Połoty od zamku puł mile, w ktōrym Kniaź Wielki Moskiewski miał stanowisce swoje, gdy Połocka dobywał; czwarty kościoł S. Spassa, zbudował: a na to budowanie przewaŜnym kosztem aŜ z Lifland, cegłę, wapno, alabaster I insze potrzeby w strugach DŜwiną rzeka woŜono". ( :Kronika Polska Litewska Zmodzka y wszystkiey Rusi… Przez Macieia Osostewiciusa Striykowskiego dostatecznie napisana… Drukowano w Krolewcu u Gerzego Osterbergera M. D. LXXXII". Кніга VI, разьдзел XII, стар. 241).

Літаратура

1. А. М. Павлинов. История русской архитектуры. Москва, 1894.
2. А. М. Павлинов. Древние храмы Витебска и Полоцка. "Труды IX Археологического Съезда в Вильне",т. I. Москва, 1895.
3. А. Некрасов. Византийское и русское искусство. Москва, 1924.
4. И. Орловский. Борисоглебский монастырь на Смядыни в Смоленске и раскопки его развалин. "Смоленская старина", вып. I. ч. 1. Смоленск 1909.
5. Е. Н. Клетнова. Доклад Московскому Археологическому О-ву о раскопках на Смядыни, произведенных Смоленской Ученой Архивной Комисснией в 1909 году. "Древности", т. IV, 288-297.
6. Е. Н. Клетнова. О раскопках на Смядыни, произведенных Смоленской Ученой Архивной Комисснией в сентябре 1909 года. (Без вызначэньня месца і году выданьня).
7. С. П. Писарев. Княжеская местность и храм князей в Смоленске. Смоленск, 1894.
8. С. П. Писарев. Памятная книга гор Смоленска. Смоленск, 1898.
9. П. Цветков. Страничка из истории Петропавловской в Смоленске церкви. Смоленск, 1911.
10. "Древности", III, 105 - 108. (Даклад Никитина і Попова аб руінах на Сьмядыні).
11. А. Сапунов. Полоцкий Софийский собор. Витебск, 1888.
12. А. Сапунов. Древности Спасо-Евфросинневского монастыря в Полоцке. 1885.
13. А. Сапунов. Памятники времен древних и новейших в Витебской губ. Витебск 1903.
14. А. Сапунов. Витебская старина. Т. I і V.
15. П. Красавицкий. Памятники церковной старины Полоцко-Внтебского края и их охранение. "Полоцко-Внтебская старина", кн. 1, 1 асобным выданьнем: Витебск, 1911.
16. К. Говорский. Исторические сведения о Полоцком Софийском соборе. "Вестник Юго-Западной и Западной России", Февраль 1864, отдел II.
17 К. Говорский. Историческое описание Полоцкого Борисоглебского монастыря. "Вестник Западной России." 1865. Ноябрь.
18. Н. Шероцкий. Софийский собор в Полоцке. "Записки отделения русской и славянской археологии И. Русского Археологического О-ва", т. X, стар. 77-90, і асобнымі адбіткамі: Петроград, 1915.
19. Памятная книга Витебской губ. на 1865 г.
20. В. Грязнов. Коложская Борисоглебская церковь в гор. Гродне. Вильна, 1893.
21. Памятники древнего русского зодчества изд. Академии Художеств. Петербург. 1900. VI, 1.
22. Замечательности Северо-Западного края, вып. I. Вильна, 1868.
23. Еп. Иосиф. Коложская в гор. Гродне церковь. Воронеж, 1899.
24. Памятная книга Гродненской губ. па 1866 г. Стар. 7-36.
25. Виленский календарь на 1890 год.
26. И. Орловский. Гродненская старина. Гродна, 1910. Стар. 14-17, 40-42.
27. Археографический Сборник документов, относящихся к истории Северо- Западной России. (Выд. Віленскае Вучэбнае Акругі). Т. IX, стар. VI-X прадмовы.
28. М. Шчакаціхін: Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра, у часоп. "Наш край", выд. Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускае Культуры, № 1 за 1925 г., стар. 18-31.
29. Н. И. Брунов: Извлечепие из предварительного отчета о командировке в Полоцк, Витебск и Смоленск в сентябре 1923 года. Москва, 1926.
30. I. Xозераў. Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў Полацку. Гістарычна- Архэолёгічны зборнік № 1, выд. Інстытуту Беларускае Культуры. Менск, 1927.

[1] А. М. Павлинов. История русской архитектуры. М. 1894. Стар. 23. Н. В. Покровский. Церковная археология. П. 1916. Стар. 153. Памятники христианской архитектуры. СПБ. 1910. Стар. 49.

[2] М. Грабарь. История русского искусства, I, 2, стар. 172.

[3] Покровский. Памятники христианской архитектуры, 49.

[4] Ibidiem, 38−39. Павлинов, 6-14.

[5] Грабарь. История русского искусства, I, 2, стар. 172.

[6] Ibidiem, 174−176.

[7] Ibidiem, 176−180.

[8] В. Січинський: Архітектура старокнязівськоі доби. Прага, 1926. Рыс. № 17.

[9] Ibidiem, рыс. № 19.

[10] Чтения в О-ве Истории и Древностей Российских, 1897: П, 153; № 457/1656.

[11] Полное Собрание Русских Летописей, выд. Археографічнае Камісіі, III, 10.

[12] Ibidiem, IV (1), 151 (а не IV, 7 гэта памылкова паказана ў рэгістры і паўторана Орловским).

[13] Ibidiem, IV (2), 152.

[14] Ibidiem, IX, 168

[15] Ibidiem, XV, 205.

[16] Ніканаўскі летапіс, IX, 172; варыянты ў Наўгародзкім I-III, 10 і Цьвярскім над 6655 годам - XV, 208.

[17] Аб гэтым гл. у И. Орловского: Борисоглебский монастырь па Смядыни. "Смоленская старина", вып. I. ч. 1. Смолепск, 1909. Стар. 214-217.

[18] Орловский, ор. сіt., стар. 287-299.

[19] Е. Клетнова. О раскопках на Смядыни, произведенных Смоленской Ученой Архивной Комиссией в сентябре 1909 г. (Месца і году выданьня няма). Стар. 7-10. Таксама: "Древности" Маскоўск. Архэолёгічн. Т-ва, т. IV, стар. 288-297.

[20] Орловский, ор. сіt., стар. 297; самы плян на стар. 300.

[21] В. Січинський , ор. сіt, стар. 17, рыс. 17 і 56.

[22] Першы прыклад альтарных апсід з пілястрамі мы сустракаем толькі ў царкве Тодара Страцілата на Гандлёвым Баку 1360 г. - И. Грабарь. История русского искусства. Вып. 2, стар. 199.

[23] Плян гэгы мае агульны загалоўны надпіс: "Smolenscium Urbs, Ope Divina Vladislai IV Pol. Sveciaeque Regis invictissimi Principis virtute liberatum obsessi pbsessores Moscovitae et auxiliaril. Victi armis Hostes fortitudine. Vita Donati Clementia inusitata: Anno MDCXXXIV"; з левага боку знаходзіцца наступны дадатковы надпіс: "Per S-oe R-oe M-tis Architectum Militarum Dn Joannem Pleitnerum in ipso loso Delineatum Mensuratumac Designatum А-о 1634 Et per S-oe R-oe M-tis Chalcoglyptem Iconographum et perspectivarium Delineatorum Privilegiatum Guilielmum Hondum vices incisum Gedani Anno 1636". Адзін з адбіткаў яго знаходзіцца ў Смаленскім Музэі (№ 1028). Апублікаваны А. Даниловским: "Материалы Военно-Ученого Архива. Картографические материалы." Вып. ІІ.СПБ. 1904.

[24] Некаторыя дасьледчыкі датуюць Барысаглебскую царкву болей познім часам. Так, напр., Е. Клетнова ("О раскопках на Смядыни", стар. 20-23) адносіць яе да 1188 г., пасылаючыся на запіс у рукапісу Міхалаўскага манастыра: " ЛЂта 6746 Давидъ Ростиславичъ созда церковь на пристани собор Архапгела Михаила и Бориса и Глеба на Смядыни", і прымаючы папраўку Орловского (" Смоленская старина" I, 226) 6746 на 6696, г. зн. 1188. Па нашай думцы, аднак, гэта надзвычайна спрэчна; папершае таму, што такое дапушчэньне супярочыць выразнаму падвойнаму паміну аб сьмядынскіх будовах, які мы знаходзім у тым-жа рукапісу і ў летапісных крыніцах, а падругое з прычыны таго, што памянёны запіс 1188 г., хутчэй за ўсё, мае дачыненьне не да новых будоў, а толькі да тых пераробак, якія былі зроблены князем Давыдам у пабудаваных раней сьмядынскіх цэрквах, часткова ў Спасаўскай. У апошнім мы цалкам згаджаемся з Орловским. Апроч таго, трэба зазначыць, што сучасныя назвы сьмядынскіх цэркваў чыста ўмоўны; магчыма, што ў XII сталецьці якраз вялікая царква звалася " Барысаглебскай", або што абедзьве яны пад агульнай назвай складалі Барысаглебскі манастыр.

[25] Гл. малюнкі ў Орловского, ор. сіt., стар. 294.

[26] Пар., папр., думку Н. Н. Никитина: ibidiem, стар. 295

[27] Гл. "Труды Московского Археологического О-ва", т. 1, вып. 2, М. 1867, табл. VIII-IX. А. Котляревский (Ibidiem, 248) разглядае гэтыя знакі ў якасьці дамовых знакаў уласнасьці, або фабрычных знакаў, лічачы, што яны маглі азначаць пачатковыя літары імён у рунічным напісаньні. Michelson, аднак, не згаджаецца з рунічным іх тлумачэньнем. ("Dіе Hausmarke"., 1853, стар. 4).

[28] Гл. Авенариус. Дрогичин Надбужский, у "Материалах по археологии России", № 4. Таксама ў "Трудах Московского Археологического О-ва", т. I, вып. 2, стар. 116-122.

[29] Смоленская старина, вып. I, стар. 292-293, 296.

[30] Е. Клетнова. О раскопках на Смядыни, стар. 6.

[31] Ibidiem, стар. 4 і 6.

[32] Гл. наш артыкул: "Орнамэнтальныя росьпісы сьмядынскай Барысаглебскай царквы ў Смаленску" ў "Гістарычна-Архэолёгічным зборніку" № 1, выд. Інстытуту Беларускае Культуры, Менск 1927.

[33] Орловский, 214−217; Голубовский. История Смоленской земли, 235, ув. 1.

[34] С. П. Писарев. Памятная книга города Смоленска. Смоленск, 1898. Стар. 115−116.

[35] П. Цветков. Странички из истории Петропавловской в Смоленске церкви. Смоленск, 1911.

[36] Працы гэтыя зроблены Смаленскім Губэрскім Музэем, пры ўдзеле Рэстаўрацыйнага пададдзелу Галоўнавукі РСФСР.

[37] Пар. А. Некрасов. Византийское и русское искусство. М. 1924.

[38] Раскопкі гэтыя былі зроблены Смаленскім Музэйным Аддзелам і выявілі часткі муроў XII сталецьця з цікаўнымі трохабломнымі лапаткамі, а таксама частку бакавога порталу з двума простакутнымі абломамі і поўкалёнкай між іх.

[39] Iпацеўскі летапіс пад 6688 г. "Полное Собрание Русских Летописей", II, 123.

[40] Раскопкі гэтыя праведзены Смаленскім Музэйным аддзелам для дасьледваньня паўднёвага прыдзелу царквы, аб якім ніжэй.

[41] Iпацеўскі летапіс пад 6705 г. "Полное Собрание Русских Летописей", II, 151.

[42] Напр.: Орловский. Достопамятности Смоленска. Смоленск, 1905; стар. 10-13. С. П. Писарев. Княжеская местность и храм князей в Смоленске. Смоленск, 1894; стар. 36-46.

[43] Iпацеўскі летапіс, lос. cіt.

[44] Пар., напр.: А. Некрасов. Византийское и русское искусство. М. 1924, стар. 79-80.

[45] С. П. Писарев. Княжеская местность и храм князей в Смоленске. Смоленск, 1894; стар. 36-46. Там-сама і агульнае апісаньне царквы.

[46] Покровский. Церковная археология. Петроград. 1916 г.,; стар. 157-158. Грабарь. История русского искусства. Вып. 2; стар. 236-237.

[47] Варта ўвагі, што ў Кіеве галасьнікоў зусім ня было; тым часам у Беларусі, як мы ўбачым у далейшым, у тым самым XII сталецьці галасьнікі сустракаюцца ня толькі ў Смаленску, але таксама ў Калажанскай царкве ў Горадні; магчыма, значыцца, што гэтыя прылады былі прынесены з Захаду, мінуючы Кіеў.

[48] "Dzieje Miasta Witebska" рукапіс у Віцебскім аддзяленьні Беларускага Дзярж. Музэю, аркуш 6; А. Сапунов. Витебская старина. I. 455.

[49] Напр. Н. Барсов. Материалы для историко-географического словаря России. Вільня. 1865. Стар. 165. Нават А. Павлинов імкнецца адсунуць яе прынамсі да XI сталецьця; История русской архитектуры М. 1894. Стар. 38-45. Древние храмы Витебска и Полоцка. "Труды IX археологического съезда в Вильне". Т. I. М. 1895. Стар. 1-8.

[50] Прыблізны плян яе складзены Павлиновым: Древние храмы Витебска и Полоцка, стар. 11-12.

[51] Н. Шероцкий. Софийскнй собор в Полоцке. Ор. сіt., стар. 77-90 і асобнымі адбіткамі - Петроград, 1915.

[52] Такія памылкі робіць, напрыклад, Н. I. Бруноў у сваёй працы "Беларуская архітэктура ХІ-ХІІ сталецьця", вядомай нам у рукапісу (Масква, 1926).

[53] Некрасов. Византийское и русское искусство. М. 1924. Стар. 37-38, 57.

[54] Ibidiem, стар. 59, мал. 86.

[55] Ibidiem, 24, мал. 35. H. Holtzinger. Die altchristiche und byzantinische Baukunst. "Handbuch der Architektur", von A. Essenwein. Stuttgart, 1889. ІІ-З, 155, мал. 247.

[56] Некрасов, 24, мал. 42.

[57] Ibidiem, 31, мал. 49. Кондаков и Толстой. Русские древности в памятниках искусства, IV, 67, мал. 59.

[58] Древние храмы Витебска и Полацка, стар. 11.

[59] Ор. сіt.

[60] "Полное собрание русских летописей", выд. Архэографічнае Камісіі, VII, 240.

[61] Древние храмы Витебска и Полацка, стар. 11

[62] Некрасов, ор. сіt., 36-37, мал. 57.

[63] Ibidiem, 24, мал. 42.

[64] Праўда, ёсьць весткі, што пры рэмонце полацкае Сафіі Іозафатам Кунцэвічам, апошні "cztery wegielne wieczyste wierzchy niepotrzebne, і Ŝadney kościolowi ozdoby nieprzydajace zrzucił, śrzedni pieknie ozdobiwszy wyniosl" (I. Kulczyński. Menologium Bazyliańskie. W. Wilnie, 1771, II, 206), што сьведчыць аб існаваньні ў будынку нейкіх рагавых вярхоў. Але мы лічым, што гэтыя вярхі маглі быць вынікам пазьнейшых пераробак, напрыклад, з часу маскоўскае окупацыі, калі царква магла быць больш-менш дапасавана да маскоўскай пяцікумпальнай схэмы.

[65] Ibidiem 53

[66] Некрасов. Византийское и русское искусство, стар. 9.

[67] Edouard Corroyer. L'architecture romane. Paris. 1888. Мал. 43.

[68] Некрасов. 14, мал. 13.

[69] Ibidiem, 18, мал 15.

[70] Ibidiem, 1 7, мал. 18.

[71] Corroyer, мал. 40.

[72] Ibidiem, мал. 48.

[73] Ibidiem, мал. 49.

[74] Голубовский, XVI, 1.

[75] Некрасов, 31, мал. 45.

[76] Ibidiem, 32, мал. 50.

[77] Ibidiem, 39, мал. 66.

[78] Ibidiem, 40, мал. 69.

[79] Русские древности, IV, мал. 39.

[80] Ibidiem, мал. 42.

[81] Ibidiem, мал. 55.

[82] "Dzieje Miasta Witebska", аркуш 7, пад 1171 годам; аб тым самым у А. Сапунова: Витебская Старина. I. 456. Пар., таксама, надпіс на вядомым крыжы з гэтай царквы

[83] На паўночнай сьцяне выступ гэты не даходзіць да самага долу.

[84] Напр., у асяродкавай апсідзе, у дзяканіку, у афяравальніку і ў паўднёвай сьцяне прытвору.

[85] Згары ў альтарнай апсідзе і ў бакавых фасадах.

[86] Павлинов няправільна зазначае, як-быццам гэтыя сьляды відаць па заходняй сьцяне."Древн. храмы Витебска и Полацка", 4-5.

[87] Магчыма, што ў сувязі з гэтымі выпраўленьнямі Stryjkowski памылкова паведамляе аб пабудове ў гэтым месцы новай царквы ў часы Альгерда; "...dwie cerkwi w Witebsku, greckim kształtem kosztownie zmurował … jednę W niŜnym zamku, a druga w polu za ruczajem albo przykopem zamkowym…." Kronika, XII, 3, стар. 14, - грунтуючыся на чым некаторыя аўтары часам датуюць царкву Добравешчаньня XIV сталецьцем, на што няма ніякіх болей падстаў. Пар., напр., А. Сапунов. Река Западная Двина. Витебск, 1893. Стар. 385-386.

[88] Н. М Брунов. Извлечение из предварительного отчета о командировке в Полоцк, Витебск и Смоленск в сентябре 1923 года. Москва. 1926. Изд. Российской Ассоциации Научно-Исследовательских Институтов Общественных Наук. (Праца гэтая - маленькая брошурка, спэцыяльна прысьвечаная полацкай Спасаўскай царкве, і вельмі цікаўная сваім фактычным матар'ялам, але надзвычайна характэрная па тэй традыцыйнай бесцэрамоннасьці, з якой аўтар разглядае полацкі помнік, як помнік "древне-русского зодчества домонгольского периода" (гэта ў Беларусі, г. зн. у краіне, якая да XVI ст. ня ведала ніякіх манголаў!) і тлумачыць яго асаблівасьці ўплывам "русской художественной волны (стар. 6), тут-жа зазначаючы, аднак, што апроч другога таксама полацкага помніку Барысаглебскай царквы - ён ня мае сабе іншых аналёгій, з чаго, зразумела, ясна, што тыпу гэтага, апроч Беларусі, болей нідзе няма. З такімі, досыць даўняга пахаджэньня прыёмамі, нажаль яшчэ і цяпер захаванымі ў расійскай навуцы, можа і ня варта распачынаць палеміку. Зазначым толькі, што і апроч гэтага ў поглядах аўтара па магчымае пахаджэнне такога архітэктурнага тыпу ў Полацку мы бачым зусім беспадстаўныя зацьверджаньні, пагрунтаваныя на поўным незнаёмстве нават з самымі асноўнымі гістарычнымі суадносінамі беларускага мінулага.

[89] Досьледы гэтыя зроблены загадчыкам Смаленскага Губэрскага Музэю

[90] Хозеравым улетку 1926 году; паведамленьні аб іх надасланы ў Камісію гісторыі мастацтва Інстытуту Беларускае Культуры. Болей поўная справаздача падана ў артыкуле "Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў Полацку", надрукаваным у "Гістарычна-Архэолёгічным зборніку" № 1, выд. Інстытуту Беларускае Культуры, Менск, 1927.

[91] Трэба зазначыць, аднак, што прыведзены тут плян А. М. Паўлінава ня зусім дакладны ў сваіх дэталях, асабліва ў альтарнай частцы.

[92] Пар., Брунов, ор. сіt., стар. 3 і 6.

[93] Ibidiem, 6. Аўтар, зразумела, кажа аб пераапрацоўцы на "русской почве"; мы кажам "зразумела", бо з самай першай старонкі мы знаходзім у яго і"южно-русский" и "западно-русский"- словам увесь апарат "вялікадзяржаўнай" навукі; але цікаўна, ці доўга яшчэ расійскія дасьледчыкі будуць трымацца гэтай застарэлай тэрміналогіі? I ці ня досыць для іх сваіх-жа расійскіх аўторытэтаў, якія ў апошнія часы ўжо даведаліся аб тэрмінах "украінскі" і "беларускі" і навучыліся іх ужываць у правільным сэнсе?

[94] Ibidiem, стар. 7-8

[95] Ад Кіеву, як мы зазначалі з самага пачатку, Полацак нічога не пазычаў з прычыны сталых варожых з ім адносін; каб бачыць у полацкай Спасаўскай царкве паменшаную копію кіеўскае Сафіі (стар. 7), - трэба мець занадта багатую фантазію, тым болей, што асаблівасьці полацкае царквы лёгка вытлумачыць з усходніх тыпаў; на сувязь з усходам, часткова з Каўказам, паказвае, праўда, і Бруноў у адносінах да царквы Добравешчаньня ў Віцебску (стар. 4), але зусім не разумее, відаць, характару гэтае сувязі; ён лічыць, што плян віцебскага будынку паходзіць з кіеўскага Міхалаўскага сабору, відазьмененага пад уплывам усходняй і заходняй архітэктуры, прычым усходнія рысы ён бачыць у суадносінах шырыні нэфаў, а заходнія ў базылікальнасьці пляыу і ў конструкцыі бакавых апсід і лічыць, што злучэньне гэтых рыс магло адбыцца ў Галіцкім княстве; але гэта поўная бязглузьдзіца, бо базылікальныя пляны вельмі тыповы для архітэктуры Каўказу, а схаваныя ў сьцяне бакавыя апсіды - характэрны сірыйскі прыём, вядомы таксама на Каўказе. Заходнія рысы выяўляюцца ў Полацку зусім у іншых дэталях, якія маглі быць прыняты беспасрэдна, бяз усякага ўдзелу Галіцкага княства; аснова-ж - усходняя, што, апроч гандлёвых зносін, знаходзіцца, можа, у сувязі з вандроўкай на Ўсход закладчыцы полацкае царквы Ефрасіньні.

[96] Гл. яго артыкул "Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў Полацку", стар. 289-291.

[97] Асаблівасьць гэтая ныкрыта досьледамі I. Хозерава, аб чым гл. яго артыкул,

[98] Аб іншых дэталях гэтых будынкаў гл. наш артыкул: "Фрэскі Полацкага арысаглебскага манастыра" ў часопісу "Наш Край", выд. Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускае Культуры, № 1 за 1925 г., стар. 18-27.

[99] Памятники Древнего Русского Зодчества, изд. Имп. Академии Художеств, Петроград, 1900. Вып. VI, аркуш. 1- Замечательности Северо-Западного края, вып. I, Вильна, 1868. В. Грязнов: Коложская Борисоглебская церкооь в г. Гродне. Вильна, 1893.

[100] Выказваліся думкі, што Калажанская царква належыць да болей позьняга часу; гл., папр., "Древности" Маскоўскага Архэолёгічнага Т-ва. т. VI. стар. LXV, увага 1. Нам здаецца, аднак, што дапушчэньне гэтае ня мае падстаў.

[101] Еп. Иосиф. Коложская в г. Гродне церковь. Воронеж, 1899. стар. 25-26.

[102] Грязнов, стар. 4.

[103] Еп. Иосиф, стар. 75-85.

[104] Некрасов: Византийское и русское искусство, стар. 95.

[105] Грязнов, стар. 9.

[106] Некрасов: Византийское и русское искусство, 55.

[107] Напр., Грязнов, стар. 4. Плян царквы ў Лехне, гл. Кондаков и Толстой; Русские древности в памятниках искусства, вып. IV, мал. 48.

[108] Памятники древней русской архитектуры, изд. Академией Художеств, вып. VI, аркуш 1.

[109] Грязнов, ор. сіt., стар. 10.

[110] Ф. В. Покровский. Виленский Музей Древностей, XX.

[111] Грязнов, 7-8.

[112] Ф. В. Покровский. XX.

[113] Магчыма, зразумела, што першапачаткова падобныя-ж галасьнікі былі і вышэй, г. зн. у скляпеньнях, у цяперашні час зруйнаваных.

[114] Н. В. Покровский. Церковная археология, стар. 157-158.

[115] В. Стасов. Голосники в древних новгородских и псковских церквах. "Известия императорского Археологического О-ва", III, 135-136.

[116] Археографический Сборник документов по истории Северо-Западного края России. Выд Віленскае Вучэбнае Акругі. Т. IX, стар. VІ-Х прадмовы.

[117] Грабарь. История русского искусства, I, 154, ув. 1.

[118] Н. Покровскнй. Церковная археология, 157-158.

[119] Грабарь, 11,237, уп. 1.

[120] Стасов, 126.

[121] Стасов, 126.

[122] Альбо "глушыцеляў", паколькі самая істота акустычнага эфэкту галасьнікоў зусім яшчэ ня высьветлена.

[123] Напр., Грязнов, стар. 9.

[124] Стасов, ор. сіt., а таксама Н. Покровский, Грязнов і інш.

[125] Handbuch der Architektur v. Essenwein, II, 3 (1), стар. 78-80.

[126] Ibidiem, стар. 55-57.

[127] Ibidiem, стар. 79-80, мал. 91.

[128] Соrrоуer. L'Architecture romanne, 118-119. Флетчер. История архитектуры, вып. II, стар. 7-10, табл. 83, Д.

[129] Пар., напрыклад, конструкцыю San-Vitale, а таксама ў падгробку Галлы Пляцыдыі. A. Springer. Handbuch der Kunstgeschichte, II, 42, мал. 53.

[130] Паказаньні Ф. Покровского на капліцу сьв. Бардульфа, а таксама на царкву сьв. Ўласа ў Арле ("Виленский Музей Древностей ", XX, 1-2.) яшчэ патрабуюць праверкі.

[131] У пытаньні аб сувязі тагачаснае Горадні з захадам пэўнае значэньне можа мець знойдзены ў Калажанскай царкве Iavarium (aquamanile) у выглядзе коньніка з груба апрацаванае бронзы, паколькі падобныя прадметы часта сустракаюцца ў романскіх цэрквах Нямеччыны, дзе пачынаючы з XI сталецьця яны вырабляліся ў спэцыяльных майстэрнях у ваколіцах Аўгсбургу. Пар. Н. Кондаков. Императорский Эрмитаж. Указатель отделния Средних Веков и эпохи Возрождения. СПБ. 1891. Стар. 227-228.

[132] У рукапісу памылка замест 16, бо Расьціслаў Мсьціславіч сеў на Смаленскае

княства ў 6633 (1125) годзе.

[133] Відавочна памылка, бо Давід Расьціславіч памёр у 6705 (1197годзе. Орловскім запрапанована папраўка 6746 на 6696, г. зн. 1188. "Смоленская старина", I,226. У контэксьце гэтае паведамленье знаходзіцца беспасрэдна пасьля паведамленьня аб прызначэньні наўгародзкім пасаднікам Канстантына Мікулініча.

[134] Аналёгічнае паведамленьне з нязначнымі варыянтамі паўтараецца ў іншых сьпісах, а ласьне: Красінскага (XVII,232), Архэолёгічнага т-ва (ХVII,245), Альшэўскім (XVII, 426-427) і Еврэінаўскім (XVII, 362).

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX