Вярнуцца: Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва

Пасляслоўе


Аўтар: Шчакаціхін Мікола,
Дадана: 26-07-2012,
Крыніца: Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, Мінск, 1993.



З імем Міколы Шчакаціхіна (1896-1940) звязаны пачатак і станаўленне беларускага мастацтвазнаўства.
Вучоны прыйшоў у беларускую навуку ў яе ш часлівую пару, у 20- я гады, калі яна зведала сваю карот кую і яркую вясну. Бы ла гэта пара аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, культуры, духоўнасці наогул. Ішоў ужо не аднойчы перапы нены працэс кансалідацыі беларускай нацыі, і ім былі пазначаны ўсе сферы жыцця. Уз рослая сам асвя дом асць і з вязаная з ёй акт ы ўнасць народа прыносілі добры плён, асабліва прыкмет ны ў мастацкай творчасці і навуцы, і перш-наперш у такіх галінах ведаў, як мовазнаўства і літаратуразнаўства, эт награфія і гісторыя. Не засталася ўбаку ад агульнага рэнесансу і навука аб мастацтве, Першапраходцам яе стаў Мікола Шчакаціхін. Уласна дзякуючы яму навука аб вобразны х або прасторавых мастацтвах, як тады яе называлі, ужо к канцу 20-х гадоў заняла належнае месца ў агульнай сістэме беларусаз наўства.
А пачы наць М. Шчакаціхіну давялося, папраўдзе, на голым месцы. Да яго існавала адно само паняцце "беларускае мастацтва", год некалькі таму ўведзенае ў навуковы ўжытак нямецкім вучоным А. Іппэлем, ды з дзесятак апісанняў помнікаў пераважна царкоўнай архітэктуры, не без тэндэнцыйнасці пададзеных у рускіх і польскіх дарэвалюцыйны х выданнях пра Беларусь.
М. Шчакаціхін пачы наў з гісторы і: гэта дазваляла ў кантэксце часу асэнсаваць асноўныя здабыткі беларускага мастацтва, убачыць этапы і напрамкі яго развіцця.
У 1923-1924 гг. у сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта ім упершы ню быў прачытаны курс гісторыі беларускага мастацтва. Сваю распрацоўку малады вучоны на універсітэцкай кафедры абараніў як дысертацыю, акрамя таго пазнаёміў з ёй шырэйшае кола культурна-асветнай і навуковай грамадскасці (гл. часопіс "Асвета", 1925, № 3).
У 1925 г. М. Шчакаціхін, ужо дацэнт БДУ, быў запрошаны на працу ў Інстытут беларускай культуры, дзе тады канцэнтраваліся асноўныя навуковыя сілы рэспублікі. Пяць гадоў у Інбелкульце сталіся на рэдкасць плённымі ў жыцці і творчасці даследчыка. Тут хораша разгарнуўся талент Шчакаціхіна гісторыка і крыты ка, тэарэтыка і практыка-арганізатара мастацтва.
Вучоны стварае пры Інбелкульце Камісію гісторы і мастацтва, у якой збірае м енскіх і перы ферыйных, пераважна віцебскіх, мастацтвазнаўцаў, мастакоў, жывапісцаў і графікаў. У часопісах "Трыбуна мастацтва", "Полымя", "Наш край" выступае з артыкуламі на актуальныя тэмы мастацкага жыцця Беларусі: засяроджвае ўвагу на засваенні нацыянальны х мастацкіх традыцый як перадумове паспяховага развіцця сучаснай творчасці, на падставе практы кі асобны х творцаў ары ентуе моладзь на стварэнне нацыянальнай мастацкай ш колы.
Уздымае пытанне пра пеабходнасць стварэння ў Беларусі вышэйшай мастацкай школы (акадэм іі), рупіцца аб згуртаванні творчых сіл ва Усебеларускую мастацкую асацыяцы ю. Дзейсна ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні трох усебеларускіх, як я ны тады называліся, мастацкіх вы ставак: складае каталогі, робіць крытычныя агляды паказаных твораў.
Аднак асноўную ўвагу, час аддае вывучэнню мастацкай спадчы ны. Даследуе фрэскі цэркваў рэзідэнцыі полацкіх князёў у Бельчыцах, старажытнае манументальнае дойлідства Полаччы ны, старабеларускі іконапіс, творчасць магілёўскага гравёра канца XVII - пачатку XVIII ст. Васіля Ваш чанкі, помнікі архітэкт уры старога Менска.
Важкі ўклад М. Шчакаціхіна ў мастацкую скары ніяну. Яму належыць аўтарства арыгінальнай гіпотэзы адносна даты і года нараджэння наш ага перш адрукара ("Полы мя ", 1925, № 5). У ш эраг у публікацы й "Дрэварыты і арнам ент у вы дання х Скарыны ", "Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Франціш ка Скары ны " (апош няя ў кніз е "Чатырохсотлецце беларускага друку 1525-1925") М. Шчакаціхін засведчыў аб сабе як глыбокі знаўца і іптэрпрэтатар мастацтва Скары навы х кніг.
Сваю асноўную задачу, так бы мовіць звышзадачу, даследчы к бачыў у стварэнні цэласнай гісторыі развіцця мастацкай думкі, мастацкіх формаў на Беларусі. Бачыў яе, гэта вы нікес з прадмовы да першага тома "Нарысаў з гісторыі беларускага мастацтва", ў пяці тамах. Перш ы том, выдадзены ў 1928 г., уключаў чатыры манаграфічныя раздзелы з дадаткам каля 90 ілюстрацый, бібліяграфіі і геаграфічнага паказальніка.
У гэтым томе М. Шчакаціхін прааналізаваў мастацкае развіццё Беларусі ад самых просты х яго формаў часоў радавога грамадства да такік складаных і дасканалы х, як храмы абарончага тыпу XVI ст. Асноўную ўвагу ён аддаў старажыт наму дойлідству, найбольш пераканаўчым яго здабыткам. Прасачы ў лінію развіцця, архітэктуры Беларусі ад манументальных культавы х збудаванняў перыяду Полацкага княства праз замкавае будаўніцтва, выкліканае да жыцця экспансіяй кры жакоў, да царкоўна-абарончых храмаў XVI ст., якія, паводле думкі вучонага, уяўляюць сабой беларускі сінтэз усходніх і заходніх мастацкіх традыцый.
Прадметам даследавання гісторыі беларускага мастацтва ў наступных тамах М. Шчакаціхін назначы ў драўлянае дойлідства, старажыт ны жы вапіс, графіку старога беларускага кнігадрукавання, разьбу па дрэве і розныя віды ўжытковы х мастацтваў.
Працу - задуму жыцця М. Шчакаціхіну завяршыць не ўдалося. Летам 1930 г. ён стаў ахвярай таталітарнага рэжыму. Арыштаваны ў ліку іншых вядучы х беларускіх вучоных, М. Шчакаціхін бы ў вы сланы на пяць гадаў у Баш кіры ю. У Белебеі, вымушаны брацца за першую, якая трапіла пад руку, работу: давялося служыць статыстам, планавіком у райспажыўсаюзе, затым выкладчы кам рускай і нямецкай моў у сярэдніх навучальных установах, вучоны не пакідае думкі вярнуцца ў навуку. У лісце да акадэміка У. Пічэты, што воляю выпадку вярнуўся ў Маскву, М. Шчакаціхін расказвае пра няўдалую спробу, а пасля сканчэння тэрміну высылкі ён на гэта лагічна спадзяваўся, уладкавацца на навуковую працу. Пры гэтым паведамляе, што на высы лцы (апошнім часам ужо не ў Белебеі, а ў Колтаўцы, за 30 км ад гарадка, дзе ў сельскай ш коле яму літасціва дазволілі працаваць) ён закончы ў дзве навуковыя працы "Нарыс гісторы і літоўскай манеты XVI-XVII стст." і "Вадзяныя знакі Літоўскай метрыкі". У 1931 г. яшчэ меў магчымасць узяць з сабою па высылку такі-сякі доследчы матэрыял. У сваім лісце да калегі М. Шчакаціхін ледзь хавае адчай, кры к душы: "Я не мару цяпер ні аб чым больш, не імкнуся ў буйныя цэнтры; мяне здаволіла б самая маленькая, самая сціплая павуковая работа дзе заўгодна ў правінцыі, - хоць самым малодшым навуковым супрацоўнікам; гатоў хоць зноў пачы наць навуковую кар'еру з асістэнта, як 17 гадоў назад - абы. толькі зноў мець магчымасць цалкам аддацца любімай навуковай працы . Я яшчэ не стары - м не толькі сорак два гады ".
Але не лёс быў М. Шчакаціхіну вярнуцца да любімай працы. Яго паволі і надзейна дабівалі жорсткія абставіны. Беларускі вучоны памёр на сорак чацвёртым годзе жыцця ў Белебеі ад туберкулёзу, што набыў пры чарговым прафілакты чным арыш це, я кі звычайна адбываўся перад кожным рэвалюцыйным святам.
"Нарысы з гісторы і беларускага мастацтва" М, Шчакаціхіна выходзяць трэцім разам. Папярэдняе выданне іх было здзейснена беларускім замежжам.
Новае, трэцяе выданне кнігі Шчакаціхіна, хочацца спадзявацца, стане пачаткам перавыдання ўсёй спадчы ны таленавітага вучонага. Напісанае першым беларускім мастацтвазнаўцам заслугоўвае ўвагі сучаснікаў ні толькі дзеля ўшанавання яго памяці, але і для патрэб развіцця сучаснай мастацкай думкі. Пошукі і навуковыя вы сновы М. Шчакацікіна нямала чаго прадвызначы лі ў сённяш нім вывучэнні беларускіх мастацкіх здабыткаў. Адданы навуцы, народу, чы ім геніем, увасобленым у велічныя храмы, манументаьніы жывапіс, графіку скары навы х кніг, залататканыя слуцкія паясы, вучоны захапляўся і натхняўся, Мікола Шчакаціхін назаўсёды застанецца ў айчы ннай навуцы.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX