Папярэдняя старонка: Мастацтва

Гужалоўскі А. Як рабавалі беларускія музеі 


Аўтар: Гужалоўскі Аляксандр,
Дадана: 05-03-2013,
Крыніца: Гужалоўскі Аляксандр. Як рабавалі беларускія музеі // Спадчына №5-1992. С. 56-59.



Гісторыя музейнай справы на Беларусі - адзін з найбольш трагічных раздзелаў мартыралогу беларускай культуры. З часоў з'яўлення ў XVI ст. першых збораў у магнацкіх палацах пераважная большасць нашых музейных сховішчаў была аб'ектам рабаўніцтва з боку моцных суседзяў. Падчас шматлікіх войнаў, паўстанняў, рэлігійных сутычак Беларусь страціла шмат з таго, што павінна было зрабіцца падмуркам нацыянальных музеяў - гістарычнага, мастацкага, прыродазнаўчага i іншых. Сёння добра вядомы сумны лёс прыватных калекцыяў Радзівілаў, Сапегаў, Храптовічаў, Ельскіх, музеяў Полацкай езуіцкай i Гродзенскай медыцынскай акадэміяў, Горы-Горацкага земляробчага Інстытута i Віленскага музея старажытнасцяў.

Але факты рабаўніцтва беларускіх музеяў пры савецкай дзяржаве (за выключэннем знішчэння музея імя I. Луцкевіча нкусаўцамі ў 1946 г.) амаль што не вядомыя. Між тым гісторыя нашай культуры не будзе поўная без гэтай павучальнай старонкі.

У пачатку 20-х гадоў, на хвалі нацыянальнага адраджэння i ўздыму краязнаўчага руху, на Беларусі пачалося развіццё культуры ўвогуле i музейнай справы ў прыватнасці. У выніку высілкаў з боку грамадства ў розных гарадах паўстала шмат новых музеяў, сярод якіх буйнейшыя знаходзіліся ў Менску, Віцебску, Магілёве i Гомелі. За кароткі час былі створаны шматлікія калекцыі краязнаўчага кірунку, большасць якіх аб'ектыўна адлюстроўвала палітычнае, эканамічнае, рэлігійнае, мастацкае жыццё насельніцтва краю ў мінулым. Пытаннямі развіцця музейнай справы займаўся адпаведны аддзел у Народным камісарыяце асветы, была наладжана прафесійная падрыхтоўка музейных кадраў.

Але ў канцы 20-х гадоў пачаліся адваротныя працэсы. Сталінскі рэжым арганізаваў ідэалагічную атаку на нацыянальныя непралетарскія культуры, наяўныя сведчанні якіх перахоўваліся ў музеях. Згодна з загадамі партыйнага кіраўніцтва, праводзіліся «рэарганізацыі» збораў, так званыя «рэстаўрацыі» i «чысткі». А ў выніку «цэнтралізацыі» i «ўзбуйнення» музеяў у пачатку 30-х гадоў шмат з ix знікла наогул. У 1933 г. беларускі карэспандэнт часопіса «Савецкі музей» так характарызаваў стан музейнай справы ў недалёкім мінулым: «...контррэвалюцыйныя нацдэмы імкнуліся выкарыстаць музей у сваіх класавых мэтах, дзеля падмацавання сваіх «самабытных» тэорый, выхвалення «сталінскага» мужыка. Існавалі царкоўныя аддзелы (а таксама аддзелы сінагог), якія з'яўляліся месцамі набажэнстваў, культу. Замест прапаганды ленінскай нацыянальнай палітыкі, ішла прапаганда шавінізму (яўрэйскі аддзел пры Менскім музеі збіраў рэлігійныя i побытавыя рэчы рамеснікаў, а не рабочых ды сялянаў). Акрамя Менскага плацдармам нацыянал-дэмакратаў з'яўляўся i Віцебскі музей... Рашучыя змены ў музейнай справе адбыліся пасля ўдару па нацдэмаўшчыне...» [Пружмнмна Я. Б. Музейное строительство БССР // Советский музей. 1933. № 2.]

Як частку дзяржаўнай палітыкі трэба разглядаць i продаж мастацкіх i гістарычных помнікаў, што давала валютныя сродкі для выканання першай сталінскай пяцігодкі. Знікалі шэдэўры еўрапейскіх майстроў, мэбля, ювелірныя вырабы, рэлігійныя помнікі, старадрукі i рукапісы. Продаж закрануў усе найбольш буйныя музеі былога СССР. На жаль, не абмінулі яны i Беларусь.

Падборам i вывазам музейных рэчаў за мяжу займалася экспартна-імпартовая кантора «Дзяржгандбел», якая выконвала загады «вядомага» ўсесаюзнага аб'яднання па экспарце «Антыкварыят». Першай ахвярай рабаўнікоў стаў Менскі музей, дзе ў 1928 г. быў канфіскаваны шэраг праваслаўных абразоў, якія зацікавілі заходніх калекцыянераў. Трохі пазней гэткім жа шляхам з фондаў зніклі карціны М. М. Антакольскага, Ю. М. Пэна, Я. М. Кругера i іншых вядомых мастакоў. У наступным годзе вываз музейных рэчаў 3 Беларусі дасягнуў такога ўзроўню, што ўзнікла неабходнасць стварыць у Менску экспартную камісію i экспартны музейны фонд (размяшчаўся па вуліцы Чырвонаармейскай, 3).

Але тэмпы i аб'ёмы канфіскацыяў, відаць, не задавальнялі маскоўскае кіраўніцтва (музейныя супрацоўнікі шукалі хоць якія зачэпкі, каб замарудзіць справу). Таму ў канцы 1931 г. на Беларусь быў камандзіраваны прадстаўнік «Антыкварыяту» А. Брук, які ажыццявіў адну з самых буйных рэквізіцый. Пра гэта красамоўна сведчаць дакументы, прыведзеныя ніжэй.

Зразумела, гэтым не вычэрпваецца спіс помнікаў гісторыі i культуры Беларусі, ахвяраваных у імя рэалізацыі утапічных праектаў. Будзем спадзявацца, што ў хуткім часе мы атрымаем поўны пералік - дзеля таго, каб ён ніколі не падоўжыўся.


Уполнаркомвнешторга СССР при

СНК БССР тов. Редеру

При сем прилагаются акты на выделение экспортного товара из музеев: Гомельского, Витебского, Могилевского и Минского. По получении из центра подтверждения об отправке вышеназванных вещей прошу послать телеграммы за подписью т. Платуна об упаковке и отправке выделенных вещей в адрес: Ленинград, Набережная 9 января, № 18, в/о «Антиквариат». Ответственность за тщательную упаковку возложить на директоров музеев. Расходы по упаковке и отправке за счет в/о «Антиквариат».

Минск член 6 ноября 1931 года

правления в/о «Антиквариат»

А. Брук


АКТ

1931 года ноября 4 дня на отобранные предметы, имеющие экспортное значение, из Гомельского Государственного Музея для передачи Всесоюзному объединению «Антиквариат». Вещи эти могут быть переданы без ущерба для экспозиции музея.

1. 1018. Овальный столик на гнутых ножках 125 р.

2. 1282. Часть турецкой палатки 1500 р.

3. 132. Деревянное бюро с фарфоровыми вставками 1000 р.

4. 134. Два бронзовых подсвечника нa фарфоровых подставках 300 р.

5. 135. Бронзовая чернильница с фарфоровой вставкой 300 р.

6. 1. Гобелен фламандской работы наборный 3,9х3,19 10 000 р.

Итого на сумму 12 925 р.

Указанные в настоящем акте цены являются ориентировочными, окончательная оценка будет произведена по прибытии вещей в г. Ленинград Правительственной Оценочной Комиссией.

Заведующий Гомельским Государственным Музеем Антонов

Член правления В/О «Антиквариат» Брук


АКТ

1931 года ноября 2 дня на отобранные предметы, имеющие экспортное значение, из Витебского Государственного Музея для передачи Всесоюзному объединению «Антиквариат». Вещи эти могут быть переданы без ущерба для экспозиции музея.

1. Две гравюры Дюрера 6000 р.

2. 222. Персидская гравюра в красках 100 р.

3. 26. Хануко [1] с 8 кувшинчиками для масла, вверху корона с открывающимися шкафчиками в средине, серебро 150 р.

4. Годас [2] филиграновый, серебро 25 р.

Окончательная оценка будет установлена по прибытии вещей в г. Ленинград Правительственной Оценочной Комиссией.

Представитель музея [няма подпісу]

Представитель «Антиквариата» Брук


АКТ

1931 года ноября 3 дня на отобранные предметы, имеющие экспортное значение, из Могилевского Государственного Музея для передачи Всесоюзному объединению «Антиквариат». Вещи эти могут быть переданы без ущерба для экспозиции музея.

Из особого фонда

1. Кружка с крышкой филигранной, серебро, с 4 медальонами, Нюрнберг 500 р.

2-3. Ароматницы, филигрань, серебро 50 р.

4. Два футляра для тфилим [3] 25 р.

5. Ароматница эмалированная 45 р.

6. Наконечник для Торы [4] со стразами 35 р.

7. Большая корона для Торы 350 р.

8. Корона для Торы со стразами 259 р.

9. Бокал на высокой ножке 35 р.

10-12. Серебряный бокал с чернью [5] 25 р.

11-12. Ароматницы, филигрань 50 р.

13-18. Яды с чернью 25 р.

19-21. Ароматницы 65 р.

22. Яд 15 р.

23. Филигрань 25 р.

24-25. Чарочки на 3 шариках 30 р.

26. Серебряный бокал 35 р.

27. Подвесок серебряный для Торы 35 р.

28. Подвесок серебряный для Торы с открывающимся шкафчиком 100 р.

29. Мнора [6] филиграновая 150 р.

30. Два наконечника для Торы 25 р.

31. Два наконечника для Торы со стразами 35 р.

32. Подвесок для Торы 75 р.

33. Блюдо маленькое 35 р.

34. Серебряный футляр для книги 40 р.

35. Доска деревянная с серебряной накладкой 20 р.

36. Футляр для книги, серебро 50 р.

37-38. Серебряные мегило [7] 350 р.

39. Большая корона для Торы 250 р.

40. Серебряный подвесок 15 р.

41-42. Хануко для масла 100 р.

43. Серебряная миска 325 р.

44. Большая корона Торы 300 р.

45. Серебряный подвесок 35 р. 46-47. Большие короны для

Торы 350 р.

48-57. Малые короны для Торы 640 р.

58. Бокал с накладкой из массы 25 р.

59-61. Подвески для Торы 200 р.

62. Нортомид (кадильница) 30 р.

63-64. Подвески для Торы 35 р.

65. Указки серебряные по 20 р. за штуку 180 р.

66-76. Наручники для Торы 590 р.

77-78. Малые короны 140 р.

79. Яд золочёный 50 р.

80. Большой кувшин с крышкой 200 р.

81. Серебряный бокал, Лейпциг 60 р.

82. Вазочка, Кенигсберг 40 р.

83. Кубок с крышкой, Аугсбург

40 р.

Из общего фонда

84-118. Ризы 4425 р.

119 Парейхос [8] 50 р.

120 Воздух [9] 10 р.

121 - 122. Скатерти 25 р.

123-125. Парейхосы 65 р.

126-127. Ризы 40 р.

128. Скатерть 10 р.

Указанные в настоящем акте цены являются ориентировочными, окончательная оценка будет произведена по прибытии вещей в г. Ленинград Правительственной Оценочной Комиссией.

Научный сотрудник музея Цитович

Член правления В/О «Антиквариат» Брук


АКТ

1931 года ноября 2 дня на отобранные предметы, имеющие экспортное значение, из Минского Государственного Музея для передачи Всесоюзному объединению «Антиквариат». Вещи эти могут быть переданы без ущерба для экспозиции музея

1. Серебряная мегила (в стенной витрине) 100 р.

2. Гравюра немецкая 50 р.

3. Бронза, группа евреев Айзенберга 600 р.

4. Серебряная тарелка 500 р.

5. Корона для Торы серебряная (в наличнике) 200 р.

6. Серебряный сосуд для эсерок, 2 полушария на листе 159 р.

7. Серебряная хануко, 2,5 кило 300 р.

8. Серебряная хануко золочёная 200 р.

9. Два серебряных подсвечника 75 р.

10. Серебряная кружка с дву мя ручками 500 р.

11. Серебряная хануко 100 р.

12-14. Годасы филиграновые 125 р.

15. Футляр для мегилы 25 р.

16. Корона для Торы с колокольчиками 40 р.

17. Малая корона 25 р.

18. Большая хануко для масла 400 р.

19-21. Годасы серебряные 45 р.

22. Серебряный бокал с еврейской надписью 35 р.

23. Серебряная мегила 50 р.

24. Годас серебряный 20 р.

25. Яд с цепочкой 25 р.

26. Годас серебряный 20 р.

27. Чарочка серебряная 20 р.

28. Серебряный яд и годас 35 р.

29. Серебряный стакан 35 р.

30-54. Серебряные подвески для Торы 410 р.

55. Большой парейхос 35 р.

56-57. Малые парейхосы 95 р.

58. Пять больших парейхосов и тринадцать малых из Быховска 359 р.

59. Парейхос, тиснёный бархат тёмно-синий 100 р.

60-61. Парейхосы красные плюшевые 125 р.

62. Два ломбрекена [10] 35 р.

(...) 66. Медный таз для умывания 100 р.

67. Большая серебряная хануко 300 р.

68. Хануко медная 30 р.

69. Хануко фарфоровая 40 р.

70. Медный подсвечник для 4 свечей с еврейской надписью 75 р.

71. Медная хануко для 10 свечей 40 р.

72-73. Нортомиды 35 р.

74. Медная хануко 25 р.

75-77. Столики с бронзой 400 р.

78. Кувшин Веджвуд [11] 20 р.

79.Чайник Веджвуд 20 р.

80-96. Слуцкие пояса 2075 р.

97-100. Ризы 350 р.

101. Пелена [12] 50 р.

102. Риза 75 р.

103. Два гобелена 6000 р.

104. Две гобеленовых портьеры с польскими гербами 8000 р.

105-111. Ризы 750 р.

112. Занавес 75 р.

113-140. Ризы 3000 р.

141 - 143. Пелены 175 р.

144-145. Две книги английских гравюр 325 р.

146. Парейхос 50 р.

147. Ломбрекен, тиснёный фар 10 р.

(...) Заместитель директора Минского музея:

Из перечисленных в акте экспонатов не все могут быть переданы без ущёрба для экспозиции музея. Передача экспонатов, отмеченных в акте под №№ 2, 3, 4, 33, 36, 37, 41, 43, 84, 89, 91, 93, 104, и 145, отразится на научно-исследовательской и экспозиционной работе музея.

[Подпіс неразборлівы]

Ленинград. 11 марта 1932 г.

Уполнаркомвнешторга. Минск

Сообщаем, что нами получены уже вещи из белорусских музеев. На днях вышлем приёмочные акты.

Брук.


[ЦДАКР РБ, ф. 126, воп. 1, спр. 176, арк. 7, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17.]



[1] Хануко (ханукія) - яўрэйскі ритуальны дзевяцісвечнік.

[2] Годас - ритуальная рэч, ужываецца для набажэнстваў у сінагозе.

[3] Тфілім - рытуальныя рэчы, якія яўрэі апранаюць падчас ранішніх набажэнстваў.

[4] Т о р а - у яўрэяў першая частка Бібліі, Пяцікніжжа Майсеева. Яе чытйнне прадугледжвала выкарыстанне розных аксесуараў (напр. кароны).

[5] Я д - указка для чытання Торы.

[6] М н о р а (менора) - яўрэйскі рытуальны сямісвечнік.

[7] М е г i л а - пергамент са старажытнымі тэкстамі, чытаецца на яўрэйскае рэлігійнае свята Пурым.

[8] Парэйхос - багата аздобленая запавеса, якая пакрывае шафу ў сінагозе, дзе перахоўваецца Тора.

[9] Воздух - пакровец для святых дароў, падрыхтаваных да пасвячэння ў праваслаўнай царкве.

[10] Ламбрэкен - дэкаратыўная фіранка, звычайна для аздаблення дзвярэй.

[11] Веджвуд (Уэджвуд) - фабрыка вядомых керамічных вырабаў, заснаваная ў 1762 г. у Англіі.

[12] П е л е н а - тканіна з нашытым крыжам, якая ўжываецца ў праваслаўнай царкве як пакровец для стальца ці падсцілка над святарнае начынне.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX