Вярнуцца: Мастацтва

Гужалоўскі Аляксандр. З гісторыі рабункаў нясвіжскага замка


Аўтар: Гужалоўскі Аляксандр,
Дадана: 27-06-2013,
Крыніца: Гужалоўскі Аляксандр. З гісторыі рабункаў нясвіжскага замка // Спадчына №2-1993. С. 26-27.



Нават спіс аўтараў, якія прысвячалі свае творы гісторыі Нясвіжскага замка, заняў бы значнае месца. Сярод ix - Сыракомля, Шпілеўскі, Кіркор, Ельскі, Ткачоў... Яны пісалі пра шэдэўр, які пры натуральных умовах культурнага развіцця павінен быў стаіць для беларусаў тым жа, чым для французаў з'яўляецца Луўр, гішпанцаў - Прада, расейцаў - Крэмль. Ды не стаў. Не апошняй прычынай гэтага былі рэгулярныя рабункі замка акупантамі.

Падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай у замку пагаспадарыў усходні сусед, пасля чаго бібліятэкар Пецярбургскай Акадэміі навук I. Бакмэйстэр зрабіў наступны запіс: «...полученное библиотекою в 1772 году другое приращение, о котором никак умолчать не можно, превосходит все преждепомянутые. Многочисленные собрания книг, хранимые в то время в Несвице, что в Литовском княжестве, привезено и приобщено к нашему. Дивно, что война наукам везде зловредная, в России им полезна. Она пособием нам служила в начальном еще заведении библиотеки и доставила ей наибольшую часть скопленных ею книг» (Опыт о библиотеке и кабинете редкостей и истории натуральной... СПб., 1779, с. 43).

Чарговым выпрабаваннем для Нясвіжа сталася вайна 1812 г., у якой Дамінік Радзівіл выступіў на баку Напалеона. 9 студзеня 1813 г. генерал П. В. Чычагаў аддаў загад № 284: «Из числа добычей, взятых вверенною мне Армнею от неприятеля в Несвиже, находящихся ныне в Минске, предписываю... 1) древние медали и монеты, коим доставили мне реестр, отправить в Харьковский университет, в который прилагается при сем и моё отношение; 2) вообще церковные вещи отослать в Московский собор с реестром им; 3) самые редкости и древности препроводить к Д. С. Советнику Валуеву, но ему тоже прилагается мое письмо; 4) все прочия за тем остающемся, которые имеют весьма мало значения, продать с аукциону и, сколько выручено будет денег, мне донести и пожаловать в церковь и к Валуеву вещам доставить реестр» (Апухтин В. Р. Сердце России... Очерк и архивные материалы. М., 1912, с. 58).

Тое, што засталося ў Нясвіжы пасля гэтых рэквізіцыяў, паволі гінула на працягу XIX ст. I толькі напачатку нашага стагоддзя, пасля вяртання замка Радзівілам, пачалося ягонае адраджэнне.

Сусветная вайна злітавалася над Нясвіжам - ні немцы, ні палякі, ні расейцы (карнілаўцы), якія кватаравалі ў замку, амаль нічога не кранулі. Большасць скарбаў загінула трохі пазней, у пачатку 1919 г., калі на пэўнай частцы Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада. Пра гэта сведчьщь наступны эпізод, варты таго, каб заняць адпаведнае месца ў мартыралогу беларускае культуры.

«После ухода [з Нясвіжа] немцев пришел отряд «товарища» Солдатова, отряд 6-ой пунктовой Чрезвычайной Комиссии 8-го участка Смоленского округа. Завладел «тов». Солдатов историческим замком и на правах владетельного князя стал править городом. Наложил на город контрибуцию в несколько десятков тысяч рублей, от которых, впрочем, нет никакого следа в Слуцком казначействе, а когда, возмущенные феодальным правом «тов.» Солдатова, местные коммунисты собрались, чтобы обсудить меры против этой «чрезвы чайной оккупации», он окружил дом, где происходило собрание, расставил кругом пулемёты и приказал разойтись. Однако коммунистам удалось-таки собраться в другой раз; они, образовав ревком, решились на крайнюю меру: при помощи стоявшей в Несвиже роты Н-ского полка они разоружили чрезвычайный отряд Солдатова, после чего было установлено, что из замка пропали все драгоценности, неоценимые предметы искусства, дивные гобелены и другие сокровища, не поддающиеся оценке. Следствие партийной и местной следственной комиссии уже закончено. «Товарищ Солдатов и его сподвижники понесли заслуженную кару, но разграбленные сокровища остались неразысканными»(«Звезда». 1919. № 388).

Ды гэта было неапошняе рабаўніцтва замка. Шмат нясвіжскіх каштоўнасцяў было знішчана альбо згублена без следу ў 1939 г. Але пра гэта асобная гаворка.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX