Вярнуцца: Мастацтва

Габрусь Тамара. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла


Аўтар: Габрусь Тамара,
Дадана: 21-06-2013,
Крыніца: Габрусь Тамара. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына №1-1993. С. 69-75.



Сярод іншых гарадоў Беларусі Слуцак мае адзін з самых паэтычных i загадкавых гербаў - срэбны крылаты конь (Пегас) на блакітным полі, накрыты чырвонай гунькай, на якой пад княжацкай каронай размешчана манаграма. Выяву гарадскога гербу Слуцка з розных гістарычных крыніцаў узнавіў вядомы спецыяліст па геральдыцы Анатоль Цітоў, які прысвяціў гэтай тэме асобны артыкул, змешчаны ў пятым нумары «Спадчыны» летась. У ім шмат цікавага i слушнага, аднак... Вось якую гіпотэзу, звязаную з «вытворчай сымболікай», прапануе даследчык пра паходжанне гэтага гербу. Спасылаючыся на інфармацыю А. Грыцкевіча, што ў 1661-1801 гг. у Слуцку «найбольшая колькасць рамеснікаў была занята ў гарбарстве (40-50 %, а па даных 1737 i 1765 гг. нават крыху болей за 50 %). Слуцак на працягу гэтага перыяду быў рамесным цэнтрам навакольнага раёну, які спецыялізаваўся на апрацоўцы скур», А. Цітоў піша: «Колькасная перавага прадстаўнікоў гарбарнага i футравага рамёстваў, багацце іхніх цэхаў прывяло да таго, што ў агульнагарадскім жыцці i ў магістраце яны дамінавалі. Род заняткаў заможнай большасці насельніцтва, іхняя моцная пазіцыія ў органах самакіравання i паўплывалі на выбар сымбалю для ўсяго горада. Прадмет працы ў крыху апаэтызаванай форме i замацаваўся ў якасці гербу места Слуцкага». Прабачце за доўгую цытату, але з яе ўвачавідкі вынікае простае пытанне: што ж усё-такі галоўнае ў Пегаса - скура ці крылы?

Мы прапануем сваю гіпотэзу стварэння гарадскога гербу Слуцка. Упершыню самакіраванне паводле (23KB)  Герб Слуцка. магдэбургскага права Слуцак атрымаў у 1441 г., калі ім валодалі Алелькавічы, нашчадкі Альгерда i кіеўскіх князёў. Уладальнікі паступова поўнасцю скасавалі правы гараджанаў. Другі раз магдэбургскае права было нададзена ў 1652 г. паводле прывілею караля Яна Казіміра, адначасова горад атрымаў герб. У той час Слуцак на правах прыватнай уласнасці належаў княimgзю Багуславу Радзівілу. Цікава, што А. Цітоў у сваей кніжцы «Гарадская геральдыка Беларусі» не ўспамінае пра гэта наогул, а ў азначаным артыкуле толькі ўскосна прыгадвае недатаваны акт, які захаваўся ў копіі 1739 г.: «Натацыі (заўвагі. - А. Ц.) Яго Міласці княimgзя Багуслава Радзівіла да парадку мескага». Між тым менавіта той факт, што Слуцак атрымаў самакіраванне, як кажуць, «з рук» Б. Радзівіла, на нашу думку, дазваляе раскрыць семантыку гарадimgскога гербу.

Багуслаў Радзівіл (1620-1669) быў адным з самых багатых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага (71KB) Багуслаў Радзівіл (1620-1669). Родавы герб Радзівілаў. i належаў да біржанскай лініі гэтага магутнага феадальнага роimgду. Ен тытулаваўся князем «на Біржах, Дубінцы, Слуцку i Капылі», i агульнае ягонае багацце ацэньвалася ў 590 000 чырвоных злотых (дукатаў). Удзельныя Слуцкае i Капыльскае княствы, як ужо ўпаміналася, з 1395 г. належалі славутаму праваслаўнаму роду Алелькавічаў, апошні мужчынскі прадстаўнік якога Юры Юр'евіч памёр у 1586 г. у хуткім часе за сваёй жонкай Кацярынай з роду Кішак. Яны пакінулі немаўлятка - дачimgку Соф'ю, апекунамі якой сталі Юры i Геранім Хадкевічы. У 1600 г. чатырнаццацігадовая Соф'я, пасля цяжкіх маёмасных спрэчак паміж Хадкевічамі i Радзівіламі, была выдадзена замуж за кальвініста Януimgша VI Радзівіла з біржанскай лініі пры ўмове, што яна i дзеці ад гэтага шлюбу захаваюць праваслаўнае веравызнанне. Княгіня Соф'я, якая вызначалася праведimgным жыццём i нават залічана ў лік праваслаўных беларускіх свяimgтых, памерла ў 1617 г. з цяжкіх родаў, не пакінуўшы нашчадкаў. Магчыма, таму i доўгачаканы сын, які нарадзіўся праз тры гады ад другога шлюбу Януша Радзівіла з Елізаветай Сафіяй, князёўнай Брандэнбургскай, быў названы адзіным у сваім родзе імем Багуслава. Праз 7 месяцаў памёр ягоны бацька, маці праз 8 гадоў выйшла замуж другі раз. Маленькага Багуслава адвезлі ў Вільню, дзе ён выхоўваўся пад наглядам дзеда Хрыстафора Радзівіла, затым у кальвінскай школе ў Кейданах. Выхаванне i веравызнанне на ўсё жыццё вызначыла апазіцыйнае стаўленне Багуслава Радзівіла да пракаталіцкіх пануючых колаў Рэчы Паспалітай i самога караля Яна Казіміра. Палітычны i рэлігійны сепаратызм Багуслава абумовіў ягонае выступление на баку шведскага караля Карла Густава (19KB) Гарадскі пейзаж. Малюнак з натуры. падчас польска-шведскай вайны 1655-1660 гг. Разам ca сваім стрыечным братам Янушам Радзівілам, вялікім гетманам літоўскім, які ўзначаліў літоўскіх магнатаў шведскай арыентацыі, Б. Радзівіл далучыўся да Кейданскай дамовы 1655 г. - уніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй. Гэта на стагоддзі вызначыла негатыўны гістарычны партрэт Багуслава Радзівіла ў польскай гістарыяграфіі, які да нашага часу не пераацэньваўся.

Сучаснік напаўміфічнага д'Артаньяна, роўны з ім па адвазе i майстэрстве фехтавання, князь Багуслаў мог бы трапіць на пяро Аляксандра , Дзюма, і, магчыма, ягоныя незвычайныя жыццёвыя прыгоды былі б апісаны больш аб'ектыўна i прыцягальна. Але склалася іначай. Першае жыццеапісанне Б. Радзівіла паводле рукапісу ягонага невядомага сучасніка было выдадзена ў Познані ў 1840 г. i паслужыла крыніцай для Эдварда Каблубая, складальніка галерэі гістарычных партрэтаў нясвіжскіх Радзівілаў i энцыклапедычных выданняў, дзе паўсюдна ён вызначаецца «чынным (дзейсным), але не для сваёй радзімы», якая атаясамляецца з Польшчай. Аднак Б. Радзівіл разумеў пад гэтым паняццем хутчэй Вялікае Княства Літоўскае i па-свойму разумеў ягоныя інтарэсы. Як вынікае з вышэйзгаданых «Нататкаў» княimgзя, ягоная замкавая пячатка Слуцкага княства была Пагоня.

Пазней гэтая неардынарная асоба эпохі «сарматызму» зацікавіла Генрыка Сянкевіча, для якога адданасць ідэі «польскасці» была асноўнай, у выніку чаго князь Багуслаў стаў галоўным адмоўным героем гістарычнага рамана «Патоп», рэальным прататыпам выдуманай меладраматычнай любоўнай інтрыгі.

(77KB) Эскізны праект алтара. Царква ў Слуцку. Фрагмент.

Між тым i грамадскае i прыватнае жыццё Богуслава Радзівіла нельга ацэньваць адназначна. Бляск i багацце суправаджалі яго ў юнацкія гады. Малады князь шмат вандраваў па Прусіі, Памераніі, Галандыі i Францыі, сябраваў з асобамі каралеўскіх дынастыяў, сярод якіх быў i брат караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV - каралевіч Ян Казімір, прынцы Кандэ, Аранскі i Насаў. Ен уступіў добраахвотнікам у войска Генрыха Аранскага i вызначыўся адвагай у бітве з іспанскім войскам за крэпасць Ганд. Як зацятага дуэimgлянта князя заключыў кардынал Мазарыні ў Бастылію, але хутка ён быў вызвалены.

Яшчэ за мяжой князь Багуслаў, адпаведна свайму высокаму паходжанню, багаццю i храбрасці, атрымаў чын харунжага, а ў 26 гадоў, пасля вяртання на радзіму, - ганаровы тытул канюшага Вялікага Княства Літоўскага. Праз два гады ён прымае ўдзел у выбарах на сойме новага караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра, пад кіраўніцтвам якога ўдзельнічаў у падаўленні казацкіх хваляванняў i якому пазней здрадзіў. I яшчэ шмат незвычайнага было ў драматычным жыцці Багуслава Радзівіла: выратаваў жыццё падчас замаimgху шведскаму каралю Карлу Густаimgву; паранены ў галаву князь трапіў у татарскі палон, з якога быў танна выкуплены як малазначны афіцэр, бо татары не ведалі, хто ён. Дый шэраг іншых прыгодаў перажыла гэтая асоба.

Але ў жыцці Б. Радзівіла быў яшчэ адзін бок, на жаль, у значнай ступені закрыты для гісторыі бляскам i штучна створанай адыёзнасцю ягонай асобы. Князь Багуслаў быў высокаадукаваным i таленавітым чалавекам з грунтоўнымі навуковымі ведамі i развітым эстэтычным светаўспрыманнем, чалаimgвекам новага часу.

Характэрна, што польскія крыніцы ўпарта замоўчваюць ягоныя жыццё i дзейнасць у Слуцку, i нават той факт, што асноўная частка багацця паходзіла ад праваслаўных Алелькавічаў. Між тым паміж 1648-1655 гг. Слуцак быў асноўнай рэзідэнцыяй Б. Радзівіла, які стаяў на чале літоўскіх кальвіністаў. Як некалі пры Алелькавічах Слуцак лічыўся цэнтрам праваслаўя, так пры князю Багуславу стаў апошняй апораю рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сам князь складаў эвангелісцкія гімны, шэраг з якіх апублікаваны ў канцыянале, выдадзеным у Гданьimgску ў 1723 г. Да таго ж яму быў не чужы пашыраны ў той час эпісталярны жанр - значны збор ягоных пісьмаў захоўваецца ў бібліятэцы Залускіх. Як большасць буйimgных магнатаў, Б. Радзівіл быў мецэнатам i збіраў творы выяўленчага мастацтва. Амаль ва ўсіх ягоных маёнтках знаходзіліся зборы жывапісу галандскіх, нямецкіх i мясцовых майстроў, якія пад канец ягонага жыцця былі звезены ў апошнюю рэзідэнцыю ў Караляўцы (Кёнігсберг), куды князь быў сасланы каралём Янам Казімірам.

Яшчэ ў маладыя гады Багуслаў Радзівіл вывучаў фартыфікацыйныя сістэмы Амстэрдама i іншых магутных галандскіх крэпасцяў. У сярэдзіне ваяўнічага XVII ст., калі толькі 32 гады былі мірнымі для Вялікага Княства, па ягонай ініцыятыве паводле найноўшых заходнееўрапейскіх узораў былі перабудаваны гарадскія ўмацаванні Слуцка. Вакол Старога i Новага места фартыфікатар Т. Спіноўскі ўзвёў магутныя земляныя ўмацаванні з бастыёнамі i равелінамі, якія ўтваралі ў плане амаль правільны круг - форму, запазычаную з рэнесансавых трактатаў аб «ідэальных» гарадах. Шляхі зносінаў перакрываліся чатырма добimgра ўмацаванымі брамамі. Для самога магната быў узведзены Новы замак, які ўваходзіў у сістэму абарончых збудаванняў Новага места. Магутнасць фартыфікацыйнай сістэмы Слуцка прынесла гораду ў XVII ст. славу «бастыёна Літвы».

(56KB) Праект печы для барысаўскай пякарні. Эскізны праект кафлянай печы.

Багуслаў Радзівіл актыўна цікавіўся не толькі ваеннай, але i цывільнай архітэктурай. Ен быў нядрэнным мастаком i архітэктарам-аматарам. Каля (37KB) Праект брамы ў Дурэмічах (фрагмент). дваццаці гадоў таму мне давялося выявіць збор малюнкаў i чарцяжоў Багуслава Радзівіла i апублікаваць частку з ix. Калекцыя не была датаваная i захоўвалася ў нясвіжскім архіве Радзівілаў. Датаванне зрабілі, але ў той час нельга было па-новаму раскрыць ягоную асобу, таму што ўсе Радзівілы лічыліся «польскімі магнатамі».

Графічную спадчыну Б. Радзівіла складаюць малюнкі з натуры, панарамы гарадоў з асаблівасцямі забудовы i гарадскіх умацаванняў, зробленыя, верагодна, падчас ваенных дзеянняў, а таксама эскізы i праектныя чарцяжы асобных збудаванняў, пераважна драўляных. Цікавасць князя да народнага дойлідства была, відавочна, настолькі глыбокая, што ў гістарычнай рэтраспектыве яе нельга разглядаць толькі як забаўку дылетанта. Больш таго, гэтая ўнікальная з'ява - наяўнасць праектнага чарцяжа ў драўляным дойлідстве Беларусі сярэдзіны XVII ст. - дазваляе больш высока ацаніць узровень нацыянальнага будаўнічага i цяслярскага рамяства адносна суседніх народаў.

Сярод графічных лістоў Б. Радзівіла (а ix у зборы 44) ёсць некалькі праектных чарцяжоў, якія адносяцца менавіта да Слуцimgка. Найбольш эскізных варыянтаў мае праект надбрамнай царквы - прыгожага трох'яруснага збудавання, абкружанага арачнай галерэяй i завершанага высокім спічаком. Сярод шматлікіх дробных формаў, з якіх складаецца спічак, ужыты васьмярык «сармацкага» тыпу з кантрастным падзелам святла i ценю на фасадах. Верагодна, для гэтага праваслаўнага храма Б. Радзівілам распрацаваны i праimgект іканастаса, таму што даўжыня апошняга - 12 локцяў (5,52 м) - адпавядае ў маштабе шырыні алтарнай прыбудовы царквы. У праекце адчуваецца ўплыў барочнай эстэтыкі - фрамугі другога яруса іканастаса падзелены пругкімі валютамі накшталт «ільвіных лапаў», якія надаюць кампазіцыі дынаміку i аб'ёмнасць. У цэнтры на разьблёным тымпане ужыты вельмі пашыраны ў народным драўляным дойлідстве салярны матыў. Відавочна, Б. Радзівіл добра ведаў архітэктуру праваслаўных храмаў, што было нядзіўна ў сям'і, дзе захоўваліся запаветы Соф'і Алелькаўны. Пасля яе смерці Януш Радзівіл пацвердзіў усе зробленыя ёю шматлікія фундушы праваслаўным манастырам.

У зборы чарцяжоў Б. Радзівіла асабліва цікавы праект драўлянай ратушы для гарадскога магістрата. На праекце - план i фасад трохпавярховага прамавугольнага ў плане будынка, накрытага двусхільным высокім дахам. Да падоўжнага фасаду ратушы прымыimgкала вежа - васьмярык на чацверыку, завершаная складаным купалам-банькай з фігурным абрысам. На вежы i на вільчаку даху наказаны сцяжкі-флюгеры, на якіх, верагодна, размяшчаўся герб горада.

На нашу думку, i герб места Слуцкага ў выглядзе крылатага каня - сымбалю творчасці - распрацаваў сам Б. Радзівіл, паэт i мастак, які з уласцівай яму самаўпэўненасцю ўвасобіў i падкрэсліў у ім свае творчыя памкненні. Дзіўна, але ў азначаных даследаваннях А, Цітоў не робіць спробы расшыфраваць манаграму на гуньцы, накінутай на Пегаса. Між тым манаграма, размешчаная пад княжацкай каронай, даволі легка раскладаецца на лацінскія літары «В» i «R» - пачатныя літары імені Багуслава Радзівіла. Адсюль становіцца цалкам зразумелым - навошта i кім каню дадзены крылы.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX