Вярнуцца: Мастацтва

Кушнярэвіч Алесь. Кальвінскі збор у Койданаве


Аўтар: Кушнярэвіч Алесь,
Дадана: 02-10-2013,
Крыніца: Кушнярэвіч Алесь. Кальвінскі збор у Койданаве // Спадчына №2-1994. С. 50-52.



У шэрагу цікавых помнікаў старадаўняй беларускай архітэктуры, бессэнсоўна знішчаных у наш час, апынуўся i кальвінскі збор у Койданаве (сучасны Дзяржынск). Першапачатковая назва мястэчка - Крутагор'е - засведчаная ў летапісе з XII ст. Новую назву мястэчка, калі верыць легендзе, атрымала ад імя хана Койдана, (45KB) Агульны выгляд збора (па Ядкоўскаму). Заходняя частка храма. Фота 30-х гг. XX ст. войскі якога былі тут разбітыя ў 1249 г. князем Міндоўгам. 3 1539 г. Койданава належала каралю Жыгімонту, а ў 1550 г. перайшло да Радзівілаў. У другой палове XVI ст. яно зрабілася буйным цэнтрам кальвінізму. Каля 1564 г. (26KB) Агульны выгляд збора. Мал. Н. Орды. XIX ст. Агульны выгляд эбора з тылу. Мал. пачатку XX ст. Мікалай Радзівіл Руды пабудаваў тут драўляны збор. На пачатку XVII ст. быў узведзены на Гаштольдавай гары збор з мураванымі сценамі ды вежамі. Паводле сведчання Сыракомлі, сінод гельвецкага веравызнання, які адбыўся ў 1691 г. у Вільні, прыняў пастанову, каб кожны чацвёрты год усеагульны з'езд літоўскіх кальвіністаў ладзіўся ў Койданаве.

Доўгі час лічылася, што мураваны збор пабудаваны ў XVI ст. Аднак даследнік Ю. Якімовіч на падставе выяўленых архіўных матэрыялаў аргументавана даказаў, што помнік узведзены на пачатку XVII ст.

План асноўнага аб'ёму меў прастакутную форму. Прэсбітэры заканчваўся кантовай апсідай. Да ягонае паўночнай i паўднёвай сценаў прылягалі дзве сакрысціі. У цэнтры галоўнага фасада стаяла шмат'ярусная вежа. Помнік быў накрыты высокім двусхільным дахам, на якім узвышалася драўляная вежачка з ветранікам.

Выяўленыя намі архіўныя здымкі 30-х гг. дазваляюць упершыню досыць дэталёва апісаць арганізацыю ўнутранай прасторы помніка. Так, над уваходам у храм меліся драўляныя хоры. Да ix, а таксама ў вежу i на паддашак храма вялі сходы, размешчаныя ў заходняй сцяне. Інтэр'ер помніка падзялялі чатыры васьмікантовыя слупы, якія ў аснове мелі амаль квадратную форму (1,9-1,75 м), на тры нефы. Бакавыя былі вузейшыя за цэнтральны неф, які адпавядаў шырыні апсіды. Нефы i аўтарную частку перакрывалі зорчатыя скляпенні, уласцівыя гатычнай архітэктуры. Бакавыя адрэзкі нервюраў i падпружных арак абапіраліся на кранштэйны, зробленыя ў сценах. Асноўны аб'ём храма злучаўся з прэсбітэрыем аркай спічастай формы. Яна трымала ўсходні франтон, а таксама часткова скляпенні асноўнай i аўтарнай частак. Збор асвятляўся праз вокны, якія завяршаліся перамычкай паўцыркульнай формы. Бакавыя сцены былі ўмацаваныя контрафорсамі.

У аб'ёмнай кампазіцыі помніка дамінавала чатырохярусная вежа. Уваход у яе знаходзіўся з паўднёвага боку. Ba ўсіх ярусах, акрамя першага, былі зробленыя байніцы. У апошнім меўся гадзіннік.

Збор абкружала мураваная сцяна з дзевяццю вежамі. Яны былі двуярусныя, круглыя i завяршаліся канусаватым дахам. Таўшчыня сценаў дасягала 1,5 м. У кожным ярусе вежаў налічваліся тры байніцы. Вакол мураванае сцяны меліся вал i роў, што злучаўся з р. Няцечай. Праз яго да брамы, увенчанай гербам Радзівілаў, вёў драўляны мост.

Выдатны помнік архітэктуры быў знішчаны пасля апошняе вайны савецкімі вандаламі. Нікога, вядома, за гэтае злачынства не пакаралі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX