Вярнуцца: Мастацтва

Дадзіемава Вольга. Нашае першае нотнае выданне


Аўтар: Дадзіемава Вольга,
Дадана: 19-06-2014,
Крыніца: Дадзіемава Вольга. Нашае першае нотнае выданне // Спадчына №4-1995. С. 3-10.



Асновай для гэтай публікацыі сталіся галоўным чынам тыя звесткі, што прыведзеныя ў кнізе: Przywecka-Samecka М. Drukarstwo muzyczne w Polsce do końca XVIII wieku. Kraków. 1969.

Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515-1565) - слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў - гісторыкаў i тэолагаў, філосафаў i мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага чалавека вымагае адэкватнага i рознабаковага яе асэнсавання. Спробай такога асвятлення шляху Радзівіла Чорнага - чалавека, палітыка, мецэната - сталі сёлетнія лютаўскія чытанні, прысвечаныя 480-м угодаам з дня яго нараджэння. Матэрыялы той канферэнцыі, вельмі розныя па сваёй праблематыцы i навуковых падыходах, думаю, часткова ўжо дайшлі да чытача праз перыядычныя выданні. Гэтыя нататкі, зробленыя намі паводле даклада на згаданай канферэнцыі, тычацца параўнальна мала вядомай галіны дзейнасці Мікалая Радзівіла Чорнага, звязанай з музычным мецэнацтвам.

Вядома, што ў час, калі жыў Чорны, перадумовамі палітычнай дзейнасці i неабходнымі якасцямі грамадскіх дзеячоў былi высокі інтэлект i адукаванасць. Гэтыя ж ды іншыя якасці - высакароднасць, розум, выхаванасць, заможнасць, былі, як правіла, адзнакамі i нават сінонімамі мецэнацтва. Невыпадкова росквіт мецэнацтва на Беларусі прыпадаў звычайна на часы ўздыму шляхоцкіай гуманістычнай хвалі - у яе рэнесансавым, а нотым i асветніцкім «модулі». Радзівіл Чорны быў прадстаўніком адраджэнскага этапу гуманістычнага руху, а яго мецэнацкая дзейнасць аказалася моцным фактарам пашырэння гэтага руху ў розных яго адгалінаваннях.

Мяркуючы па выяўленых на сённяшні дзень звестках, мецэнацкая дзейнасць Радзівіла Чорнага адыграла значную ролю ў развіцці на Беларусі рэнесансавай музычнай культуры, культуры новага тылу, звязанай з новымі формамі музіцыравання i новымі стылямі, новымі падыходамі да музычнага мастацтва i шляхамі яго распаўсюджання. Менавіта ў радзівілаўскіх друкарнях былі выдадзеныя першыя ў Вялікім Княстве Літоўскім нотныя сборнікі - Берасцейскі i Нясвіжскі канцыяналы (спеўнікі) адпаведна 1558 i 1563-1564 гг. Пры ягоным двары знайшлі творчае асяроддзе й умовы для сваёй працы выдатныя дзеячы еўрапейскага музычнага Рэнесансу - Цыпрыян Базылік i Вацлаў з Шамотул.

Музычна-мецэнацкая дзейнасць Радзівіла Чорнага, думаецца, была цесна звязаная i абумоўленая яго канфесійнай арыентацыяй як прадстаўніка рэфармацыйнага руху. Вядома, што вялікую ўвагу рэфарматары надавалі музычнаму афармленню набажэнства, дзе адным з самых важкіх элементаў быў спеў паствы, гучанне пратэстанцкага харала. Не меншае значэнне мела музыка i ў рэфармацыйных выхаваўчых i адукацыйных цэнтрах (у тым ліку ў навучальных установах на Беларусі - у Іўі i Слуцку). Прадстаўнікі гэтай канфесіі дбалі пра пашырэнне сваёй веры праз друкаванае, тыражаванае слова. (Нагадаем, што менавіта Германія - радзіма друкарскага станка была й радзімай пратэстантызму.

Да сярэдзіны XVI ст. у Заходняй i Усходняй Еўропе ўжо склаліся пэўныя традыцыі нотадрукавання. Яны былі цалкам улічаныя, выкарыстаныя i прадоўжаныя ў нашых першых нотных выданнях, што паўстаді ў радзівілаўскай друкарні ў Берасці ў 1550-х гг. На жаль, меркаваць пра тыя друкі можна ці па апісаннях у літаратуры, ці па унікальных, цудам захаваных асобніках, якія знаходзяцца далека за межамі Беларусі. Так, адзіны асобнік Нясвіжскага канцыянала захоўваецца ва Упсале (Швецыя), адкуль удалося атрымаць яго фотакопію дзякуючы дапамозе польскіх калег. Што да Берасцейскага спеўніка, дык ён увогуле беззваротна страчаны, і меркаваць пра ягоны змест можна толькі па больш познім выданні Крулявецкага канцыянала Яна Секлюцыяна 1559 г., куды ўвайшлі песні з Берасцейскага канцыянала (фотакопія крулявецкага выдання таксама трапіла да мяне з Польшчы, дзе захоўецца i арыгінал таго рэдкага друку).

(25KB) Фрагмент Берасцейскага канцыянала. 1558 г.

Некаторыя ўяўленні пра нашае першае нотнае выданне, якое выйшла з берасцейскай друкарні Радзівіла Чорнага, можна атрымаць з працаў беларускіх i польскіх даследнікаў (Парэцкай, Касцюкавец, Пшывецка-Сямецкай, А. i З. Швяйкоўскіх ды інш.), якія грунтуюцца на апісаннях таго выдання. Паводле ix, Берасцейскі канцыянал, «Песні хвал боскіх», складзены Яцам Зарэмбам, меў 2 часткі. У першай змяшчаўся ўласна канцыянал, што аб'ядноўваў 100-140 аднагалосных i чатырохгалосных песняў рэлігійнага (у асноўным антыкаталіцкага) i свецкага зместу на лацінскай i польскай мовах. Аўтарамі тэкстаў был i Андрэй Тшэцэскі, Сымон Зацыус, Цыпрыян Базылік і, магчыма, Станіслаў Семідаліус. Музыку апрацавалі Цьшрыян Базылік i Вацлаў з Шамотул. Другую частку складаў катэхізіс i малітоўнік («Пастэрства Дамова»), апрацаваны Якубам Сільвіусам. У вершаваным уступе да зборніка Ян Зарэмба зазначаў» што чатырохгалосныя напевы прызначаліся для аматараў прыгожых «фігурацый». Варта сказаць, што факт публікацыі шматгалосных спеваў меў у гісторыі музыкі Беларусі прынцыповае значэнне, паколькі на той час шматгалоссе, шырока распаўсюджанае ўжо ў заходнееўрапейскім музычным мастацтве (прыгадайма хоць бы нідэрландскую поліфанічную школу), яшчэ не ўкаранілася ва ўсёй Усходняй Еўропе (у Расеі, напрыкдад, шматгалоссе, як i нотадрукаванне, стала вядомым значна пазней). Такім чынам, Беларусь бачыцца ў святле гэтага факту самым усходнім на той час арэалам шматгалоснага спеву.

Канцыянал Зарэмбы быў выдадзены на вельмі высокім паліграфічным узроўні. У нотазапісу выкарыстаная мензуральная (квадратная) пяцілінейная натацыя, якая звычайна ўжывалася ў тыя часы пры запісах харавых твораў. Гэты нотадрук стаў узорам для многіх больш позніх, у тым ліку i крулявецкіх ды віленскіх, выданняў такога кшталту.

Канцыянал Яна Зарэмбы быў, аднак, не адзіным нотадрукам, што пабачыў свет у Берасці. Яшчэ перад ім, у 1553-1554 тт., калі друкаром тут працаваў Бернард Ваяводка, выходзілі асобныя песні i песенныя зборнікі, тэксты якіх пісаў i тлумачыў разам з Ваяводкам Андрэй Тшэцэскі. Пасля смерці друкара ў ліпені 1554 г. дзейнасць па выданні нотаў спынілася i ўзнавілася толькi тадьі, калі ў Берасце прыбыў кракаўскі выдавец Станіслаў Мармеліус. У яго бытнасць тут былі выдадзены шматгалосныя (зноў падкрэсліваю гэтую акалічнасць) песні, з якіх захавалася толькі адна (цяпер захоўваецца ў Оксфардскай бібліятэцы). Паводле звестак нашых замежных калег, знаёмых з яе арыгіналам, i гэты друк вылучаецца высокай паліграфічнай i мастацкай якасцю. Пасля Мармеліуса берасцейскім друкаром на працягу васьмі гадоў (з 1562 па 1570) працаваў Цыпрыян Базылік, які таксама выдаваў тут не толькі свае літаратурныя, але й музычныя творы (на жаль, сёння яны невядомыя).

Першыя нашыя нотадрукі выходзілі i ў Нясвіжы, прыватнаўласніцкім горадзе Мікалая Радзівіла Чорнага. Заснавальнікам Нясвіжскай друкарні быў Мацей Кавячьшскі, тэхнічным кіраўніком у 1562-1571 гг.- Даніэль з Ленчыцы. Яны й выдалі ў 1563-1564 гг. катэхізіс, які складаўся, як было тады прынята, з пытанняў i адказаў, малітоўніка i ўласна канцыянала з 54 псальмаў i 110 песняў з нотамі, частка якіх была арыгінальная, а частка трапіла з Кракаўскага i іншых тагачасных канцыяналаў. Тэксты, змещчаныя ў канцыянале, самыя розныя - не толькі рэлігійныя, але й свецкія - аб цноце й снравядлівасці, радасцях i пакутах чалавечага жыцця. Аўтары тэкстаў - Мікалай Рэй, Андрэй Тшэцэскі i Якуб Любельчык. Разам з катэхізісам быў пераплецены невялікі нотны зборнік з 5 псальмаў i 8 свецкіх песняў антыкаталіцкага зместу (аўтары тэкстаў - Рэй, Каханоўскі i Чаховіч). Даследаванне Нясвіжскага песенніка яшчэ не завершана музыказнаўцамі, таму мы вымушаныя абмежавацца прыведзенымі праз яго звесткамі. Дадам толькi, што ў 1572 г. Нясвіжскую друкарню набыў Ян Кішка, i яна была пераведзеная ў Лоск. А ў 1594 г. у Вільні выйшла паўторнае выданне Нясвіжскага канцыянала, але ca скаротамі за кошт ерэтычных антыкаталіцкіх песняў (арыгінал гэтага друку захоўваецца ў Польшчы, адкуль удалося атрымаць яго копію).

Як адзначалася, двор Радзівіла Чорнага стаў месцам працы двух славутых дзеячоў эпохі Адраджэння - Цыпрыяна Базыліка i Вацлава з Шамотул. Цыпрыян Базылік (прыкладныя гады жыцця 1535-1600) - праслаўлены пісьменнік, перакладчык, выдавец i кампазітар, працаваў у Чорнага з 1558 г., пасля таго як пакінуў месца прыдворнага музыканта Жыгімонта Аўгуста. У гісторыю ўсходнееўрапейскай культуры Базылік увайшоў як аўтар мноства літаратурных твораў. З музычных опусаў Базыліка прыгадваюцца песні i псальмы, выдадзеныя ў Берасці ў 1558-1569 гг., канцыянал, а таксама 11 чатырохгалосных песняў, выдадзеных у 1556--1559 гг. у кракаўскіх друкарнях Лазара Андрысовіча i Мацеуша Зыбенайхера. Для твораў кампазітара, што дайшлі да нашага часу (у асноўным гэта зноў жа шматгалосныя песні), характэрныя трывалыя сувязі з поліфанічнай школай эпохі Адраджэння i з традыцыяй пратэстанцкага харала з уласцівай для яго ўзвышанасцю пачуццяў, прастатой выразных сродкаў i строгасцю формы.

Вацлаў з Шамотул (прыкладныя даты жыцця 1526- 1568) таксама трапіў у Нясвіж (яшчэ ранёй за Базыліка, у 1555 г.) з капэлы караля Жыгімонта Аўгуста, дзе ен лічыўся адным з лепшых музыкантаў, якому давяралася стварэнне i выкананне музыкі да самых адказных прыдворных урачыстасцяў. Музыку Вацлава ведалі не толькі ў Каралеўстве Польскім i Вялікім Княстве Літоўскім, але й у заходнееўрапейскіх краінах (гэтак у 1554 г. яго матэт быў выдадзены ў Нюрнберзе ў зборніку, куды ўвайшлі лепшыя ўзоры класікаў тагачаснай музыкi - Віларта, Гомберта, Вярдэлы i інш.). Можна ўявіць, якім аўтарытэтам у галіне музычнага мецэнацтва лічыўся Радзівіл Чорны, калі такі вядомы Музыкант, як Вацлаў, аддаў перавагу працы пры яго двары перад службай у караля. На гэты выбар маглі паўплываць i канфесійныя перакананні кампазітара. Пры радзівілавым двары Вацлаў разам з Базылікам актыўна займаўся творчай i нотна-выдавецкай справай. Мяркуючы па тых опусах, якія дайшлі да нашага часу, а гэта некалькі песняў чатырохгалосных матэтаў i іншых чатырох- і шасцігалосных літургічных твораў, выдадзеных у Кракаве, кампазітар дасканала валодаў тэхнікай шматгалоснага пісьма i ўвасобіў у сваёй творчасці шмат якія дасягненні сучаснага яму музычнага мастацтва. Несумненна, што праца на Беларусі гэтакіх буйных i аўтарытэтных музыкантаў, як Базылік i Вацлаў, іхная дзейнасць, якая стала магчымай дзякуючьі патранату Радзівіла Чорнага, спрыялі ўздыму тутэйшага музычнага мастацтва.

Звесткі, прыведзеныя ў гэтым артыкуле, канешне, далёкія ад паўнаты i вычарпальнасці. Аднак яны дазваляюць зрабіць выснову пра тое, што двор Радзівіла Чорнага быў важным асяродкам музычнай культуры, які спрыяў працэсу фармавання ў ёй моцнага прафесійнага пласту, укараненню традыцый прафесійнага музычнага мастацтва, яго вестэрнізацыі i арганічнаму ўключэнню ды замацаванню ў агульнаеўрапейскай музычна-культурнай прасторы. Фактарамі i паказчыкамі гэтага працэсу былі i ранняе станаўленне нотадрукавання i прыцягненне на Беларусь высокапрафесійных музыкантаў, i развіццё ў іхнай творчасці харавога шматгалосся. Апрача таго, мецэнацкія захады Радзівіла спрыялі фармаванню таго поліканфесійнага аблічча мясцовай культуры, якое на стагоддзі сталася яе адметнасцю i праявілася праз суіснаванне ў ёй розных музычна-канфесійных плыняў. У хрысціянскай традыцыі - праваслаўная музыка з яе магутнай харавой культурай, каталіцкая, з высокім развіццём інструменталізму i пратэстанцкая, што дайшла да нас на ўзорах харавога мастацтва, хоць таксама не адмаўляла інструментальнага выканання. Не гаворачы нават пра больш познюю ўніяцкую традыцыю і музычныя плыні нехрысціянскіх канфесій, можна меркаваць, што факт суіснавання ў культуры Беларусі, як у мадэлі Еўропы, вызначаных музычна-канфесійных кірункаў, магчымых дзякуючы«падтрымцы розных канфесій буйнымі мецэнатамі (у тым ліку i Радзівілам Чорным), у шмат чым абумовіў багацце праяваў нашай колішняй мастацкай культуры, шматкаляровасць яе гукавой палітры, далучанасць тутэйшага насельніцтва да музыкі розных музычна-прафесійных традыцый, знаёмства з рознымі вакальнымі ды інструментальнымі музычна-прафесійнымі формамі ды трывалае замацаванне ix у культурнай свядомасці i рэчаіснасці Беларусі.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX