Вярнуцца: Філалогія, гісторыя літаратуры

Купалава "пакаянне"


Дадана: 31-01-2018,
Крыніца: Купалава "пакаянне" // Спадчына. 1998. №2. С. 189-203.



Друкуецца паводле: Станкевіч Станіслаў. Янка Купала. На 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня. - Выдавецтва газэты «Беларус», Нью Ёрк, 1982.

20 лістапада 1930 г. пасля шматлікіх абвінавачанняў у «нацдэмаўшчыне» ў прэсе i допытаў у ГПУ народны паэт Беларусі Янка Купала робіць спробу скончыць жыцьцё самагубствам. Гэта быў пратэст супроць уласных духоўных пакутаў, але не ў меншай ступені - супроць вяртання бальшавіцкай Масквы да адкрытых формаў каланіяльнай палітыкі.

Як вядома, паэт быў адратаваны i вылечаны, а, вярнуўшыся па волю, мусіў падпісаць пакаяльны «Адкрыты ліст», упершыню надрукаваны ў газеце «Звязда» 14 снежля 1930 г. (Існуе меркаванне, што сапраўдным аўтарам ліста быў адзін з найбольш адыёзных «літаратуразнаўцаў» тае пары Лука Бэндэ.) У тым самым месяцы яго змясціў часопіс «Комуністычнае выхаваньне», a JI. Бэндэ i A. Кучар уключылі Купалава «пакаянне» ў свае «Матэрыялы да нарысаў па гісторыі беларускай літаратуры» («Маладняк», 1931 г., № 6-7).

З таго часу «Адкрыты ліст» ні кім нідзе i ніколі не перадрукоўваўся, i сёньня беларускаму чытачу на Бацькаўшчыне практычна невядомы. На нашую думку, гэты дакумент павінен стаць здабыткам не толькі вузкага кола даследчыкаў. Гісторыя мае ўласцівасць паўтарацца i не заўсёды ў выглядзе фарсу...

Ліст друкуецца паводле кнігі вядомага літаратуразнаўца i дзеяча беларускай эміграцыі Станіслава Станкевіча «Янка Купала. На 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня». У якасці пасляслоўя да публікацыі прапануем увазе чытачоў зроблены Ст. Станкевічам у тым самым выданні аналіз «Адкрытага ліста»

Уладзімір АРЛОЎ.

АДКРЫТЫ ЛІСТ Я.КУПАЛЫ

Паважаны тав. рэдактар, прашу зьмясьціць у вашай газэце наступнае:

Адбываюцца нячуваныя, грандыёзьнейшыя ў гісторыі чалавецтва падзеі. У СССР, адзінай на ўсім сьвеце краіне пролетарскай дыктатуры, рабочая кляса, у цесным саюзе з бядняцка-серадняцкімі масамі сялянства, пад кіраўніцтвам комуністычнае партыі, рэальна ажыцьцяўляе запаветныя ідэалы найгеніальнейшых настаўнікаў i правадыроў працоўнага люду - Маркса i Леніна, пераможна, з нявіданым творчым энтузыязмам i запалам будуе соцыялістычнае грамадзтва.

Але шлях гэтага будаўніцтва ня лёгкі.

Капіталістычны сьвет усё з большай i большай трывогай, азьвярэньнем i нянавісьцю сочыць за гэтай соцыялістычнай будоўляй, добра ведае i адчувае, што справядлівай гісторыяй ужо палічаны апошнія гадзіны яго існаваньня. I ня толькі сочыць. Імпэрыялістычная загранічная буржуазія адзіным фронтам з рэшткамі капіталістычных элемэнтаў у СССР напружвае ўсе свае сілы для таго, каб перашкодзіць гэтай творчай рабоце працоўных мас, каб зьнішчыць соцыялістычную дзяржаву, апору сусьветнага рэволюцыйнага пролетарыяту ў яго барацьбе за вызваленьне з-пад ярма рабства i эксплёатацыі, Буржуазія як замежная, так i ўнутраная не перабірае ніякімі мэтодамі i сродкамі барацьбы супроць СССР. Шкодніцтва, дывэрсыя, шпігоўства, інтэрвэнцыя, - усё гэта пускаецца ў ход, каб толькі зруйнаваць такія бастыёны соцыялізму, як індустрыялізацыя i колектывізацыя, абы толькі ўзарваць пяцігадовы плян, які ажыцьцяўляецца нячуваным уздымам i захапленьнем рабочай клясы i бядняцка-серадняцкага сялянства пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі. Адгэтуль нязвычайнае абастрэньне клясавай барацьбы, адгэтуль шалёнае супраціўленьне капіталістычных элемэнтаў усім пачынаньням i мерапрыемствам савецкай улады.

Арэнай такой абвостранай клясавай барацьбы зьяўляецца, зразумела, i БССР. Але ва ўмовах нашай рэспублікі ролю зьбіральніка i організатара контр-рэволюцыйных сіл, ролю застрэльшчыка сусьветнага капіталізму ўзяў на сябе беларускі нацыянал-дэмократызм, выступаючы пад сьцягам рэстаўрацыі буржуазнага ладу, звароту капіталістам фабрык i заводаў, памешчыкам - зямлі, пад сьцягам падняволеньня рабочых i сялянскіх працоўных мас.

Для ажыцьцяўленьня гэтае мэты група контр-рэволюцыйных нацыянал-дэмократычных інтэлігентаў, у хаўрусе i пад кіраўніцтвам заходня-беларускага нацыянал-фашызму, гэтай агентуры польскага імпэрыялізму, на працягу раду год вяла шкодніцкую контр-рэволюцыйную работу амаль на ўсіх участках соцыялістычнага будаўніцтва, накіроўваючы галоўныя ўдары, аднак, па лініі культуры зямельнай экономікі. Пранікаючы i стараючыся паступова прыбіраць у свае рукі найадказьнейшыя вучасткі савецкага дзяржаўнага апарату (Наркомасьветы, Наркомзем, БДВ i г.д.), контр-рэволюцыйныя нацыянал-дэмократы спадцішка, але няўхільна, падточвалі соцыялістычныя элемэнты савецкае дзяржаўнасьці, падменьваючы іх нацыянальна-буржуазнымі. Асаблівую ўвагу аддавалі яны разбурэньню таго адзінства, тае інтэрнацыянальнай базы, на грунце якое працоўныя масы ўсіх нацыянальнасьцей СССР зьлітнымі колёнамі ідуць па шляху да соцыялізму. Лезунгу аб'яднаньня рабочых i сялян беднякоў i сераднякоў розных нацыянальнасьцей Савецкага Саюзу пад ленінскім сьцягам. контррэволюцыйныя беларускія нацыянал-дэмократы супроцьставілі лёзунг самабытнасьці беларускай нацыі, сэпаратысцкага разьяднаньня, нацыянальнага антаганізму, каб гэтым самым аблягчыць сваёй нацыянальнай буржуазіі перамогу, панаваньне i ўгняценьне беларускіх працоўных мас. У гэтай контр-рэволюцыйнай рабоце беларускія нацыянал-дэмократы апіраліся, з аднаго боку, на кулацтва, якое ліквідуецца ва ўмовах колектывізацыі як кляса, a з другога боку, на зарубежныя сілы, i гэтым пракладвалі шлях для інтэрвэнцыі, бо яны добра ведалі, што ня ўласнымі сіламі, a толькі пры збройным падтрыманьні замежнае інтэрвэнцыі змогуць зьнішчыць ненавісную ім дыктатуру пролетарыяту, каб падмяніць яе дыктатурай капіталу.

Якую ролю я асабіста i мая літаратурная творчасьць адыгралі ў гэтай контр-рэволюцыйнай дзейнасьці беларускага нацыянал-дэмократызму?

На літаратурную ніву я выступіў у 1905 г., надрукаваўшы свой першы верш «Мужык», Мэта, якую ставіў я перад сваёй паэтыцкай творчасьцю, гэта было паказаць у мастацкай форме ўсю беднату, цемнату, нядолю i паднявольле батрацтва i бядняцтва беларускае вёскі, якая горка пакутавала пад соцыяльным i нацыянальным гнётам крывавага царызму. Але, пачаўшы з 1908 г., у часы самае чорнае рэакцыі, працаваць у «Нашай Ніве», я падпаў пад уплыў нашаніўскага дробнабуржуазнага i кулацкага нацыяналістычнага адраджанізму, захапіўся гэтымі адраджэнцкімі ідэямі нацыянал-дэмократычнай дзяржаўнасьці i пачаў іх адбіваць у сваёй далейшай творчасьці, апяваючы, як нешта пазаклясавае, беларускі «народ», ідэямі, даючы ў некаторых сваіх творах гістарычнае мінулае, значыцца, фэодальна-паншчыннае Беларусі, зацямняючы гэтым самым клясавую сутнасыдь соцыяльнае i нацыянальнае барацьбы за вызваленьне, якая i ў гэты пэрыод, хоць гірыдушана, але хвалявалася, узбуралася ў імкненьнях i парывах мас (нелегальная рэволюцыйная літаратура, забастоўкі i г.д.).

Гэтае захапленьне дробнабуржуазнымі нацыянал-дэмократычнымі ідэаламі прычынілася таму, што я i ў першыя гады Кастрычнікавае рэволюцыі ня змог ад іх пазбавіцца ды ўразумець i ўсвядоміць усю веліч i гістарычную нямінучасьць пролетарскае рэволюцыі, якая адна несла сапраўднае соцыяльнае i нацыянальнае вызваленьне працоўным былой царскай Расіі, у тым ліку i Беларусі. Дзякуючы гэтаму свайму асьляпленьню, зьявіліся мае такія творы з ярка нацыянал-дэмократычнымі настроямі, як, прыкладам, «Паўстань», «Перад будучыняй», п'еса «Тутэйшыя» i інш.

Комуністычная партыя i савецкая ўлада даравалі мне гэтыя грубыя нацыянал-дэмократычныя памылкі ў маёй творчасьці. І за мае ранейшыя заслугі перад беларускім працоўным людам надалі мне высокую годнасьць народнага поэты. I ў апошнія гады я ўсімі сіламі намагаўся далучыцца сваёй творчасьцю да вялікага соцыялістычнага будаўніцтва, якое так магутна разгортваецца ў нашай краіне, прыкладам, творы: пераклад «Інтэрнацыяналу», «На сьмерць С.Булата», «Безназоўнае», «Арлянятам», «Дзьве сястры» (аб работніцы i сялянцы), «Шляхам гадоў», «З угодкавых настрояў» (на дзесяцігодзьдзе Кастрычнікавай рэволюцыі), «На могілках ваякаў» (да дзесяцігодзьдзя БССР), «Дыктатура працы», «Працай дружнай, калектыўнай» (аб выстаўцы) i інш. Але ўсё-ж такі ў гэтым напрамку я зрабіў вельмі мала, не зважаючы на тыя магчымасьці, якія мне давала партыя i савецкая ўлада.

Прасякнуты нацыянал-дэмократычнай заразай, прышчэпленай мне нашаніўскім пэрыодам маёй літаратурнай працы, калі я стаў быў адным з ідэолёгаў буржуазна-дэмократычнага адраджэнства i «незалежніцтва», я i пасьля Кастрычнікавае рэволюцыі не адмежаваўся, як гэта належала, абкружаючага мяне нацыянал-дэмократычнага асяродзішча, a быў уцягнуты ім i прыняў самы блізкі ўдзел у контррэволюцыйнай рабоце віднейшых беларускіх нацыянал-дэмократаў, якія на грунце констытуцыі Савецкае Беларусі, скарыстаўшыся давер'ем, якое аказана было ім з боку савецкай улады, прыкрываючыся хлусьліва заслонай фальшывых крывадушных дэклярацый i запэўненьнем, праводзілі свае шкодніцкія нацыянал-дэмократычныя ідэі на культурным фронце.

Працуючы ў навукова-тэрмінолёгічнай комісіі ў Інбелкульце, БАН, гэтых кіруючых штабах беларускага нацыянал-дэмократызму, бачачы сваімі вачыма іхнія несумяшчальныя з інтарэсамі беларускіх працоўных мас i запатрабаваньнямі партыі i савецкае ўлады ўстаноўкі i мерапрыемствы ў культурным будаўніцтве, я ня толькі ні разу не асудзіў іх, але, наадварот, моральна падтрымліваў i дапамагаў іх рэалізацыі.

Але гэты этап пройдзены. Цяпер я бачу ўсю шкоднасьць i гібельнасьць таго шляху, па якім памыкаліся беларускія нацыянал-дэмократы павярнуць ход гісторыі. Гіганцкімі крокамі ідзе культурнае i экономічнае будаўніцтва Беларусі . Краіна, быўшая ўвасабленьнем рабства, убоства i беспрасьветнай цемры, ператвараецца ў краіну вольнае працы. На месцы некалі гнілых дрыгвяных балот вырастаюць фабрыкі, заводы, электрастанцыі. На месцы ўбогіх сялянскіх палосак красуюцца колгасныя нівы, навейшыя дасягненьні аграноміі, тэхнікі i пладатворчай колектыўнай працы. На месцы народнай цемры вырастаюць бязупынна ўсё новыя i новыя культурныя, навуковыя i навучальныя ўстановы.

Будуецца соцыялізм.

Балюча i цяжка ўсьведамляць мне сёньня, што я, адарваўшыся ад здаровага творчага асяродзішча рэволюцыйных пролетарскіх працоўных мас i ўвесь час утапаючы ў пратухлым балоце абкружаючых мяне контр-рэволюцыйных нацыянал-дэмократычных дзеячоў, з авантурыстычным політычным мінулым, я так сьлепа, так упарта на працягу раду год ідэолёгічнымі памылкамі ў сваёй творчасьці, популярнасьцю i аўторытэтам, як народны поэта, не данамагаў з усёй адданасыдю i захапленьнем ажыцыдяўленьню запаветных лятуценьняў чалавецтва, ажыцьцяўленьню соцыялізму.

Балюча i цяжка. Але гэты чад, як сон кашмарны, мінуў. Сёньня, пранікнуты ясна сьвядомасьцю поэта i грамадзяніна, я рашуча i раз назаўсёды як у сваёй літаратурнай творчасьці, так i ў сваіх імкненьнях i грамадзкай дзейнасьці парываю з беларускім нацыянал-дэмократызмам ва ўсіх яго праяўленьнях.

У нашу векапомную эпоху героічнага змаганьня пролетарыяту за вызваленьне працоўных з-пад няволі капіталізму, калі пролетарыят усё старое ніштожыць i на руінах гэтага старога будуе новае соцыялістычнае існаваньне, - праступна ўваскрашаць мінулае, прасякнутае нявольніцка-буржуазнымі каліталістычнымі традыцыямі, праступна ўтвараць нацыянальную адмежаванасьць, асноўваючыся на самабытнасьці, гэта-значыць, на пазаклясавасьці якой-бы ні было нацыі ці народу.

Парываючы сам катэгарычна i беспаваротна ідэйна i організацыйна з беларускім нацыянал-дэмократызмам, як з нейкай хвароблівай зданьню, якая палоніла мяне на працягу доўгіх год майго сьвядомага жыцьця, я шчыра жадаю, каб гэты мой горкі вопыт паслужыў навукай для тэй часткі беларускай інтэлігенцыі, якая яшчэ ня зусім вызвалілася ад нацыянал-дэмократычнага шалупіньня, якая канчаткова ня прыйшла да перакананьня, што, толькі працуючы пад кіраўніцтвам комуністычнае партыі, гэтага авангарду рабочае клясы, толькі аддаючы свае сілы на соцыялістычнае будаўніцтва, яна ня будзе адмецена жыцьцём, як агідная памятка рабскага мінулага.

Усе сілы - соцыялістычнаму будаўніцтву на зацьвітаючай новымі агняцьветнымі краскамі індустрыяльна-колгаснай глебе Савецкай соцыялістычнай Беларусі!

Няхай жыве культура, зьмест i форма якой выпісаны на ленінскім сьцягу найвялікшым сучасным правадыром пролетарыяту т. Сталіным, - культура - пролетарская па сваім зьмесьце, нацыянальная па форме!

Няхай жыве Комуністычны інтэрнацыянал, гэты адзіны загартаваны правадыр, які вядзе чалавецтва да новага сьветлага, радаснага жыцьця!

Няхай жыве Беларуская соцыялістычная савецкая рэспубліка, адзін з краевуглавых каменьняў Савецкага Саюзу! Няхай жыве СССР, братняя дапамога якога забясьпечвае нявіданыя i нячуваныя тэмпы разьвіцьця Савецкай соцыялістычнай Беларусі!

Янка Купала.

Менск, 10-ХІІ.1930 г.

ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОЎЯ

З кнігі Станіслава Станкевіча «Янка Купала. На 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня»

Вельмі важнымі мамэнтамі Купалавае біяграфіі савецкага пэрыяду была спроба ягонага самагубства ў 1930 годзе й трагічная, праўдападобна таксама самагубная, ягоная сьмерць у вельмі загадкавых абставінах у 1942 годзе, хаця афіцыйныя й неафіцыйныя савецкія крыніцы пра гэта маўчаць. Аднак агульна ведама, што ў 1930 годзе, быўшы арыштаваным, па дарозе ў турму Купала прабаваў пакончыць самагубствам, але ў час быў адратаваны й вылечаны. Гэтаму факту тыя-ж афіцыйныя й неафіцыйныя савецкія крыніцы ня мелі адвагі ані тады, ані аж да апошняга часу публічна запярэчыць. Прычынай гэтае спробы самагубства Купалы быў пратэст супраць ягоных духовых мукаў, як i супраць зьдзекаў чырвонае Масквы над беларускім народам.

Па выхадзе з турмы Янка Купала ў канцы гэтага 1930 году быў змушаны падпісаць i надрукаваць прадыктаваны яму пакаяльны «Адкрыты ліст», згадваны намі толькі што, у якім уся ягоная дакастрычніцкая творчасьць зьмяшаная з балотам. Сяньня чырвоная Масква навет саромеецца гэнага вымушанага ад Купалы пакаяльнага ліста. Пасьля першага ягонага надрукаваньня ў менскай газэце «Звязда» (№ 291 за 14 сьнежня 1930) i часапісе «Комуністычнае выхаваньне» (№ 12 за сьнежань 1930), a так-жа ў «Матэрыялах да нарысаў na гісторыі беларускай літаратуры» Л.Бэндэ й А.Кучара ў № 6-7 часапісу «Маладняк» за 1931 год ліст гэны нідзе ніколі больш ня перадрукоўваўся, навет ніразу ня згадваўся ў друку, бо, у выпадку навет пашырэньня весткі аб ім, прынесла-б гэта бальшавіком сьмяротную ганьбу. (...)

Пануры, прыгнечаны й заблытана цяжкі стыль гэтага ліста, зусім адрозны ад Купалавай публіцыстычнай мовы, або ўзвышана-ўрачыстай, як у прыведзеных ужо частках ягонае юбілейнае прамовы ў Менску 24 чырвеня 1920 году, або наагул просты й ясны, як у іншых ягоных публіцыстычных выступленьнях, выдатна сьветчыць аб духова-маральных муках i цяжкіх перажываньнях, што спадарожнічалі ягонаму напісаньню. З усіх ведамых нам Купалавых публіцыстычных дакумэнтаў ягоны пакаяльны «Адкрытьі ліст» - гэта найцяжэйшае абвінавачаньне бальшавізму й нязмытая па ўсе часы нашае гісторыі ганьба для апошняга!

Вышэй перадрукаваны даўжэзны Купалаў самаасуджальны «Адкрыты ліст» гаворыць сам за сябе й асаблівых камэнтараў не патрабуе. Але ёсьць у ім адна зьява, міма якой прайсьці нельга. Гэта тое, што зьвінавачваючы беларускіх адраджэнцаў i «незалежнікаў» часоў сваёй працы ў «Нашай Ніве», ня кажучы ўжо пра беларускіх «нацыянал-дэмакратаў» 20-ых гадоў савецкага часу, Купала зьвінавачвае іх агульна, не называючы іхных прозьвішчаў. Не назваў навет Вацлава Ластоўскага, зь якім у 1913 годзе, як «адзін з парнасьнікаў знаходзіўся нейкі час у стане канфлікту, ані Антона Луцкевіча (Навіны), зь якім прынцыпова разыходзіўся, як зь перакананым марксыстым, ані нікога з гэтых «нацыянал-дэмакратаў» савецкага пэрыяду. Інакш кажучы, Купала паступіў у гэтым выпадку зь непахіснай людзкай i нацыянальнай годнасьцяй,

Пры гэтай пагодзе варта прыгадаць пра падобны пакаяльны адкрыты ліст, вымушаны ў гэным часе й ад Якуба Коласа таксама. Пра гэты свой ліет Якуб Колас у пачатку 1940 году, яшчэ пры жыцьці Янкі Купалы, паінфармаваў маладога тады дасьледніка й энтузіястага Коласавай творчасьці Юльяна Пшыркова, a гэты апошні надрукаваў пра ўсё гэта інфармацыю ў чырвеньскім нумары часапісу «Полымя» за 1967 год. Згодна з гэтай інфармацыяй, Якуб Колас сказаў Юльяну Пшыркову наступнае:

«З Купалам мы дапусьцілі недаравальную слабасьць, публічна ў друку ахаялі сваю дакастрычніцкую творчасьць, але хіба выкінеш тое, што прайшло праз душу й сэрца, што зьяўляецца часьцінкай уласнага жыцьця.»

Зварачаючыся да Юльяна Пшыркова, Якуб Колас, як быццам даючы запавет маладому ў васобе Пшыркова пакаленьню, працягваў:

«Вам, маладым, трэба будзе вывучыць усё й як трэба ацаніць. Толькі ня крывіце душой, як некаторыя нашы цяперашнія крытыкі й гісторыкі. Абапірайцеся на факты. Гаварыце праўду. Насіце яе каля самага сэрца. Старых пісьменьнікаў зараз усяляк ахайваюць, a яны варты павагі. Мінулага няма чаго баяцца, як прывідаў уначы. Мінулага баіцца той, хто няўпэўнены ў сваім сёньняшнім i заўтрашнім дні.

* * *

Ня менш важныя й вымоўная справа, што датычыцца да загадкавай сьмерці Янкі Купалы. У маскоўскіх газэтах зьявілася была кароткая зацемка аб «неспадзяванай» i «трагічнай» сьмерці Япкі Купалы 28 чырвеня 1942 году. Прычыны ж сьмерці й ейнае «трагічнасьці» ні савецкія газэты, ні пазьнейшыя савецкія біяграфы паэты ne падалі. Але сярод устрывожаных раптоўнай сьмерцяй найвялікшага пясьняра Беларусі тых ягоных суродзічаў, што жылі тады ў Маскве, кружыла ўпорыстая чутка, што Янка Купала кінуўся із сходаў чацьвертага паверху гатэлю «Масква», у якім тады жыў. Вестку гэтую па скапчэньні вайны пацьвердзілі тыя, якім удалося перабрацца із Савецкага Саюзу na Захад.

Апрача гэтага, курсуе сярод Беларусаў Савецкага Саюзу ды паўтараецца й да сяньня іншая вестка, i гэта ў колькіх адрозных варыянтах, паводля якой Купалу «памаглі» выскачыць, інакш кажучы, сьпіхнулі яго із сходаў. Навет калі трымацца й першае вэрсіі, на нашую думку, больш праўдападобнае - самагубства, дык усёроўна ў сьмерці найвялікшага нашага паэты вінаватая Масква...

Выпяткавая роля й значэньне Янкі Купалы ў беларускай літаратуры й нязвычайна вялікая ягоная папулярнасьць у народзе былі галоўнай прычынай, што бальшавікі не адважыліся поўнасьцяй вычыркнуць яго з гісторыі беларускай літаратуры, як гэта яны зрабілі із шмат якімі іншымі беларускімі пісьменьнікамі. Нельга было зьліквідаваць Купалы, не зважаючы на тое, што дачыненьні ягоныя да камунізму й бальшавіцкай сыстэмы давалі для гэтага дастатковыя асновы. Яшчэ ў сваёй дарэвалюцыйнай творчасьці паэта культываваў i разьвіваў нацыянальна-вызвольныя ідэі, ня ўсе зь якіх маглі быць пазьней талераваныя Камуністычнай партыяй. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі дачыненьні Купалы да камунізму спачатку былі адкрыта нэгатыўныя, навет варожыя, a пазьней, у меру штораз большага завайстрэньня бальшавіцкага ціску, скрыта варожыя. Хаця ў вапошнім пэрыядзе жыцьця й творчасьці вымушаюцца ад Купалы дачыненьня да савецкае ўлады афіцыйна пазытыўныя, але ёсьць шмат дадзеных для таго, што гэтая «ідэялягічная перабудова» паэты была няшчырая й адно вонкавая. Тым ня менш, не адважваючыся зьліквідаваць непакорнага Купалы, партыя ўважала за выгаднейшае пакінуць яго прынамся часова ў супакоі.

Гэтак інтэрпрэтуюць дачыненьні бальшавікоў да Купалы ды другога выдатнага беларускага паэты Якуба Коласа й вучоныя заходняга сьвету. Адзін зь іх, ведамы ангельскі вучоны чэскага паходжаньня Васіл Коларж у выдадзенай паангельску (ды перакладзенай i ў францускую мову) сваёй кнізе «Расея й ейныя калёніі» пісаў:

«Роля, якую ігралі Колас i Купала ў савецкай Беларусі, ня мае сабе падобных ува ўсім СССР. Ніводзін беларускі бальшавік ніколі ня йграў ролі народнага правадыра Беларусаў, гэтая роля правадырства была ў руках Коласа й Купалы. Заміж «адхіліць» двух паэтаў савецкі ўрад пробваў кіраваць на «добры шлях» іхную паэтычную дзейнасьць i выкарыстоўваць іх для камуністычнай прапаганды. Колас i Купала былі часта аб'ектамі крытыкі; у пэўных мамэнтах выглядала, што яны ў няласцы, але ялы ніколі ня зьніклі, як гэта сталася із шматлікімі выдатнейшымі пісьменьнікамі й паэтамі амаль усіх галаўнейшых народаў Савецкага Сшозу.

Вычышчэньне Коласа й Купалы было-б раўназначных з банкроцтвам савецкай культурнай палітыкі ў Беларускай ССР, таму што гэтыя два чалавекі былі ня толькі выдатнымі пэрсанажамі, але, на справе, культурнымі «ініцыятарамі» свайго народу. Беларусь магла-б абыйсьціся без сваіх гісторыкаў i фальклярыстых «нацыянал-дэмакратаў», яна магла абыйсьціся без сваіх кіруючых палітыкаў, але Колас i Купала былі неабходнымі. Іхны выпадак паказвае, што на ўсё ёсьць межы, навет на чысткі ў Савецкім Саюзе. Нельга было пасунуць чыстку на Беларусі аж да таго, каб паставіць пад небясьпеку культурныя асновы трэйцяга народу Савецкага Саюзу. Вось чаму Колас i Купала былі ашчаджаныя, не зважаючы на іхныя «грахі» i «ўхілы»».

Паколькі Янка Купала быў пакінуты ў беларускай літаратуры, падобна як два іншыя беларускія паэты ягонага naкаленыня - Якуб Колас i Зьмітрок Бядуля, бальшавікі ўважалі за конца неабходнае правесьці грунтоўную й толькі імі аднымі тарнаваную апэрацыю зь ягонай літаратурнай спадчынай, каб у нічым яна не разыходзілася з прынцыпамі савецкай палітыкі ў нацыянальным пытаньні. Гэтую апэрацыю яны й праводзілі старанна на працягу ўсяго паваеннага часу, паслугоўваючыся трыма наступнымі спосабамі.

Першае, пад усёй Купалавай творчасьцяй была праведзеная старанная цэнзурная «чыстка», у выніку якой да паваенных выданьняў Купалавых твораў ня была дапушчаная вялізарная колькасьць твораў, нясугучных палітычнаму курсу паасобных паваенных пэрыядаў.

Другое, тыя-ж творы, што перавыдаваліся, тэндэнцыйна іптэрпрэтаваліся савецкай літаратурнай крытыкай у вымаганым Камуністычнай партыяй кірупку.

Трэйцяе, пэрыяд вымушанай саветызацыі паэты пасьля 1930 году, не зважаючы на параўнальна мізэрную колькасьць i мастацкую ўбогасьць напісаных у ім твораў, гэная крытыка тэндэнцыйна асьвятляла й асьвятляе як пэрыяд найбуйнейшага росквіту паэтычнага таленту Янкі Купалы. (...)

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX