Вярнуцца: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т.1.


Дадана: 01-03-2011,
Крыніца: Мінск, "Беларуская навука", 2008.

Спампаваць




Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Інстытут філасофіі
ГІСТОРЫЯ ФІЛАСОФСКАЙ І ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ

Том 1

Эпоха Сярэднявечча

Мінск
«Беларуская навука»
2008

УДК 2(476)+1(476)
ББК
Г

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Аўтары: В. Б. Евароўскі, А. С. Майхровіч, В. М. Новікаў, С. І. Санько, Т. М. Тузава, І. М. Бабкоў, А. В. Дзерман, У. М. Конан, В. У. Старасценка, А. А. Падалінская

Рэдакцыйная калегія: В. Б. Евароўскі, А. А. Лазарэвіч, В. М. Новікаў, Т. М. Тузава, Д. І. Шыраканаў

Рэцэнзенты: кафедра філасофіі культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кафедра гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, доктар філасофскіх навук прафесар М. І. Вішнеўскі, доктар габілітаваны прафесар Станіслаў Едынак (Люблінскі універсітэт, Польшча), доктар гістарычных навук прафесар С. І. Міхальчанка (Бранскі дзяржаўны універсітэт, Расія), доктар філасофскіх навук А. Э. Душын (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт, Расія), кандыдат гістарычных навук А. І. Дзярновіч, доктар Галіна Рарот (Люблінскі універсітэт, Польшча)

ISBN 978-985-08-0967-4
© Інстытут філасофіі НАН Беларусі, 2008
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2008

Кніга ў PDF


ЗМЕСТ

Прадмова ... 8

Уводзіны ... 10

1. Спадчына, ідэнтычнасць і гістарычны выбар (Новікаў В. М. ) ... 10

2. Асноўныя этапы гісторыі айчыннай філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (Майхровіч А. С.) ... 22

Глава 1. Інтэлектуальная гісторыя Беларусі: часава-прасторавы кантэкст ... 29

1. Філасофская думка Беларусі ў кантэксце еўрапейскай філасофіі: гістарычная тыпалогія (Конан У. М. ) ... 29

2. Гісторыя філасофскай думкі Беларусі: метадалогія, дысцыплінарнасць, канон (Бабкоў І. М. ) ... 32

3. Полістратэгічны падыход у гісторыка-філасофскім даследаванні (Новікаў В. М. ) ... 39

4. Гісторыя філасофіі і адзінства філасофскага досведу (Тузава Т. М. ) .... 48

5. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: гісторыя станаўлення (Евароў скі В. Б. ) ... 63

6. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: метафізіка «тутэйшасці» (Дзерман А. В. ) ... 82

7. Інтэлектуальны вобраз Беларусі: «тэрыторыя транзіту» ці «зямля трансцэндэнцыі»? (Санько С. І. ) ... 92

7.1. Мадэль першая: Беларусь паміж Захадам і Усходам ... 97

7.2. Мадэль другая: Беларусь паміж Поўднем і Поўначчу ... 101

8. Кантэкст кагнітыўнай геаграфіі (Евароў скі В. Б. ) ... 103

9. Практыкі арганізацыі гісторыка-філасофскага пошуку (Евароў скі В. Б. ) ... 111

10. Духоўная спадчына Вялікага княства Літоўскага: розныя культуры - супольная ідэнтычнасць (Новікаў В. М. ) ... 130

Глава 2. Духоўная перадгісторыя Беларусі: свет-соцыум-чалавек у міфа-паэтычнай карціне свету ... 137

1. Міфалогія беларускага Сярэднявечча як прадмет гісторыка-філасофскага вывучэння (Санько С. І. ) ... 137

2. Праблема крыніц (Санько С. І. ) ... 143

3. Стан даследаванняў (Санько С. І. ) ... 153

4. Міфалогія як крыніца першасных катэгарызацый і канцэптуалізацый (Санько С. І. ) ... 158

5. Архаічныя беларускія міфалагічныя наратывы (Санько С. І. ) ... 160

5.1. Касмаганічны наратыў ... 160

5.2. Этнагенетычны наратыў ... 166

5.3. «Царскі наратыў» і блізнечныя міфы ... 172

6. Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры

ў беларускім фальклоры (Санько С. І. ) ... 197

6.1. Прасторавыя структуры ... 199

6.2. Эпічныя часавыя структуры ... 208

6.3. Каляндарныя аспекты рэканструкцыі старажытных светапоглядных сістэм ... 212

7. Архаічнае права і традыцыйная правасвядомасць (Дзерман А. В.) ... 233

Глава 3. На скрыжаваннях культурных плыняў: праблема вытокаў беларускай сярэднявечнай філасофіі ... 243

1. Русь і візантыйска-балгарская тэалагічная і філасофская традыцыя: праблема вучнёўства (Евароўскі В. Б. ) ... 243

2. Свет як цэлае. «Слова аб законе і міласці» мітрапаліта Іларыёна (Евароў скі В. Б. ) ... 256

3. Драматызм разарванасці быцця. Рэлігійны аскетызм кіева-пячэрскага манаства (Евароў скі В. Б. ) ... 263

4. Сацыяльна-палітычныя філасафемы ў старажытнарускай кніжнасці (Евароў скі В. Б. ) ... 270

5. Пытанні філасофіі гісторыі. «Аповесць мінулых гадоў» (Евароў скі В. Б. ) ... 273

6. Праблема асабовага пачатку ў філасофскай і этычнай думцы Кіеўскай Русі (Евароў скі В. Б. ) ... 277

7. Кіеўская Русь: асноўныя філасофскія вынікі (Евароўскі В. Б. ) ... 280

Глава 4. Духоўныя пошукі ранняга Сярэднявечча ... 284

1. Фарміраванне ідэальнага ўзору. Абгрунтаванне хрысціянскай маральнасці (Майхровіч А. С. ... 284

2. Сярэднявечная жыццепавучальнасць. Чалавек у жыційнай літаратуры (Евароў скі В. Б.) ... 287

3. Заходнеруская агіяграфія: Еўфрасіння Полацкая (Евароўскі В. Б. ) ... 310

4. Клімент Смаляціч (Евароўскі В. Б. ) ... 342

5. Філасофскія падставы творчасці Кірылы Тураўскага (Евароўскі В. Б. ) ... 347

Глава 5. Станаўленне грамадска-палітычнай свядомасці ... 361

1. Канцэпцыя гісторыі, агульнае дабро і дзейны індывід у беларускіх летапісах (Майхровіч А. С. ) ... 361

2. Перадумовы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа (Старасценка В. У. ) ... 401

3. Рэцэпцыя ідэй Антычнасці ў філасофскай думцы сярэднявечнай Беларусі (Падалінская А. А. ) ... 415

4. Ідэі вальнадумства і свабоды рэлігіі ў айчыннай думцы эпохі Сярэднявечча Старасценка В. У. ) ... 441

4.1. Вытокі і асноўныя асаблівасці ... 441

4.2. Станаўленне гуманістычных ідэй у сацыяльнай і палітычнай этыцы, эстэтыцы і гістарыясофіі ... 448

4.3. Ерэтычныя рухі Сярэднявечча ... 456

4.4. Генезіс рэлігійнай талерантнасці беларусаў ... 466

5. Эстэтыка сярэднявечнай культуры ў Беларусі (Конан У. М. ) ... 471

5.1. Асноўныя паняцці і тыпалогія ... 471

5.2. Вытокі і эстэтычныя катэгорыі сярэднявечнай культуры ... 474

5.3. Эстэтыка народнай культуры ... 489

6. Фарміраванне ідэалагічнай традыцыі (Евароў скі В. Б. ) ... 498

Заключэнне (Евароўскі В. Б. ) ... 524

Паказальнік імёнаў гістарычных асоб (Тарасюк Я. В., Новік І. М. ) ... 535

Літаратура ...


ПРАДМОВА

Прапанаваны том адкрывае шасцітомную серыю манаграфічных прац па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Гэта вынік даследаванняў у галіне сярэднявечнай філасофіі, якія праводзіліся ў Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за апошнія тры дзесяцігоддзі.

Выданне першага тома «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» вырашае шэраг узаемаспалучаных задач. З аднаго боку, кніга прэтэндуе на сістэматычны выклад станаўлення шляхоў і спосабаў асэнсавання чалавека, прыроды і грамадства, якое фарміравалася ўнутры протабеларускай супольнасці з ІХ па XV стагоддзе. З іншага боку, як аказалася, упершыню ў інтэлектуальнай гісторыі Усходняй Еўропы быў узноўлены цэльны вобраз таго феномена, які ў гэтых канкрэтных сацыягеаграфічных умовах можа быць названы філасофскай культурай Сярэднявечча дадзенага рэгіёна. Вырашэнне задач пераасэнсавання рэпрэзентацыі філасофскай культуры патрабавала асаблівай увагі да прапісвання метадалагічнага апарату гісторыка-філасофскага даследавання Беларусі.

Прыняты абгрунтаваны полістратэгічны падыход да гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, а таксама дапушчэнне пры кампанаванні ўсяго тэксту метадалагічнага плюралізму (прапанаваны тэкст уяўляе сабой хутчэй поліфанію, чым аднагалоссе) дазволілі, на наш погляд, дасягнуць аб'ёмнасці, стэрэаскапічнасці, панарамнасці карціны, якая ўзнаўляецца з выкарыстаннем розных інтэрпрэтатыўных і рэканструктыўных тэхнік. Аднак тая акалічнасць, што даследаванні праводзіліся ў розныя часы, у розных грамадска-палітычных умовах, нарэшце проста рознымі даследчыкамі, якія зыходзілі з розных метада лагічных установак і ўласных зацікаўленняў, не магла не адбіцца на характары пададзеных у гэтым томе тэкстаў. З увагі на гэта ўкладальнікі

1-га тома палічылі мэтазгодным уключыць спецыяльны ўводны раздзел, прысвечаны рэфлексіям аўтараў над агульнатэарэтычнымі і метадалагічнымі прынцыпамі зробленага даследавання, па сваіх задачах - гэта тэарэтычныя ўводзіны не толькі да гэтага, але і да ўсіх наступных тамоў.

На жаль, некаторыя аўтары, якія зрабілі каштоўны ўклад у змест адпаведных тамоў, ужо адыйшлі. Гэта Альфрэд Сцяпанавіч Майхровіч і Сямён Аляксандравіч Падокшын. Мы ўключылі іх тэксты з мінімальнымі рэдакцыйнымі праўкамі і купюрамі, якія абазначаны праз <...>.

У выданні прынята наступная сістэма спасылак: у квадратных дужках пазначаецца прозвішча аўтара(ў) або першыя словы на звы, затым год выдання і праз двукроп'е старонка(і).

Даследаванні, вынікі якіх уключаны ў 1-ы том «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», выконваліся пры частковай падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў: гранты № Г06-047, Г06-216 ад 01.04.2006 г. і Г07-114 ад 01.04.2007 г.

Аўтарскі калектыў выказвае самую шчырую падзяку рэцэнзентам доктару філасофскіх навук А. Э. Душыну (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт), доктару філасофіі Галіне Рарот (Люблінскі універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры), доктару габілітаванаму прафесару Станіславу Едынаку (Люблінскі універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры), кандыдату гістарычных навук А. І. Дзярновічу (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), доктару гістарычных навук прафесару І. П. Крэню (Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы), доктару філасофскіх навук прафесару М. І. Вішнеўскаму (Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова), доктару гістарычных навук прафесару С. І. Міхальчанку (Бранскі дзяржаўны універсітэт імя І. Г. Пятроўскага) за ўважлівае прачытанне рукапісу і зробленыя карысныя заўвагі; нашым калегам доктару філасофскіх навук Далюсу Вялюнусу (Інстытут культуры, філасофіі і мастацтва, Вільнюс), доктару філасофскіх навук прафесару Т. І. Адула (Інстытут філасофіі НАН Беларусі). Акрамя таго, аўтары ўдзячныя малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі Я. В. Та расюк і І. М. Новіку за вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы рукапісу 1-га тома да друку.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX