Папярэдняя старонка: Філасофія, роздумы

Нут Март. Калябарацыянізм 


Аўтар: Нут Март,
Дадана: 27-10-2016,
Крыніца: Нут Март. Калябарацыянізм // Спадчына №4-1996. С. 210-218.



Друкуецца паводле: часопіс "Радуга" (Талін), № 8, 1991 г.


Гэтае паняцьце апошнім часам стала ужывацца амаль гэтак жа часта, як i пасьля Другое сусьветнае вайны, калi пошукі калябарантаў былі у самым разгары. Для простага чалавека гэтае слова заўсёды было лаянкаю i ужывалася у дачыненьні да асобы, што выклікала антыпатыю. Асабліва кал i чалавек браў удзел у палітычным жыцьці або у ягоным мінулым у сплывала штосьці невыразнае. Само па сабе гэтае слова яшчэ не азначае нічога заганнага. У францускай мове "collaboration" азначае усякае супрацоўніцтва. У нас нэгатыўнае адценьне надае яму суфікс - ізм. Калябарацыянізм - гатоўнасьць да супрацоўніцтва, калябарацыянт - чалавек, які ідзе на супрацоўніцтва, - здраднік. Для характарыстыкі апісванай зьявы гэты тэрмін цалкам прыдатны, асабліва калі мець на ўвазе значэньне яго лацінскага корня ("collabor" - абваліцца, разбурыцца), што дазваляе вытлумачваць яго i як маральнае разлажэньне.

Першапачаткова паняцьце "калябарацыянізм" ужывалася досыць канкрэтна. Ім шальмавалі французаў, якія ў гады Другое сусьветнай вайны супрацоўнічалі зь нямецкімі акупантамі. Да ix залічвалі найперш сяброў ураду Вішы, а таксама больш дробных чыноўнікаў, нават i шараговых паліцыянтаў. У сувязі з гэтым варта падкрэсьліць, што адпаведна нормам міжнароднага права менавіта ўрад Вішы, а не генэрал дэ Голь ёсьць правапераемцам Францускае Рэспублікі. Паводле францускіх законаў дэ Голь - здраднік, які перайшоў на службу іншае дзяржавы - Вялікабрытаніі - i арганізаваў падрыўную чыннасьць супраць законнага ўрада Францыі. З гэтага гледзішча калябарантам зьяўляецца менавіта дэ Голь, а ўчыненая ім падтрымка хаўрусьнікаў ёсьць спрыяньне замежнай інтэрвэнцыі. У міжнародным праве таксама маюцца свае хітрыкі, якія дазваляюць надаць акупацыі арэол законнасьці.

У хуткім часе паняцьце калябарацыянізму займела больш шырокае значэньне. Калябарантамі сталі называць усіх, незалежна ад нацыянальнасьці, хто ў гады Другое сусьветнае вайны супрацоўнічаў зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Шырокаўжываным гэтае слова стала ў тых краінах, дзе асабліва сурова зводзілі рахункі з памагатымі акупантаў, напрыклад, у Нарвэгіі i СССР. У маральным пляне рэпрэсаваць памагатых акупантаў лягчэй за ўсё, але помета за людзкія памылкі i слабасьці, г.зн. прынцып "вока за вока", зноў-такі заводзіць вельмі далека. У Даніі часоў акупацыі дзейнічаў даваенны ўрад, ён жа застаўся ля ўлады i пасьля акупацыі. У Нарвэгіі i Францыі, ня кажучы ўжо пра Ўсходнюю Эўропу, сяброў гэтага ўраду чакала б шыбеніца. Данія нанесла ў вайне значна меншыя страты, чым Нарвэгія ці Францыя, i ніяк ня скажаш, што датчане з-за гэтага былі менш шчасьлівыя. На ўсё можна глядзець з розных пунктаў гледзішча, але эскаляцыя сьмерці заўжды цягне за сабою няшчасьце.

На сёньняшні дзень "калябарацыянізм" - агульнае паняцьце, ужыванае адносна людзей, якія супрацоўнічаюць з уладамі краіны, - суб'екта акупацыі або анэксіі. Калябарацыянізмам лічыцца i супрацоўніцтва прадстаўніка прыгнечанага народа з урадам, які трымае ўладу, прыкладам, удзел нэграў i каляровых Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі ў кіраваньні бантустанамі i служба ў паліцыі альбо прамаскоўская арыентацыя камуністычнае партакратыі ў Азэрбайджане. Паўстае пытаньне, ад якога моманту супрацоўніцтва можна разглядаць як калябарацыянізм. Паколькі "калябарацыянізм" ня ёсьць ані навуковым, ані юрыдычным, ані нават паліталягічным тэрмінам, а сфэра ягонага ўжытку абмежаваная рамкамі прэсы i паўсядзённае мовы, ён не мае дакладнага тлумачэньня. Гэта дазваляе ўжываць яго адвольна.

Акупацыя i анэксія, як i заняволенасьць народу, - рэальныя станы грамадзтва. Яны несправядлівыя, аднак жа, яны існуюць i працягваюць існаваць дзякуючы праву моцнага. Гэта вымушае заняволены народ уваходзіць у пэўныя зносіны з дзяржавай- занявольнікам. Калі чапляцца да словаў, то i гэткія кантакты можна назваць калябарацыянізмам. Аднак падобная трактоўка вядзе да абсурду. Нават жыхарства на акупаваных тэрыторыях у свой час уважалася за калябарацыянізм. У СССР здраднікамі радзімы аб'яўляліся людзі, якія не пажадалі пакінуць свае дамы нямецкім акупантам. Дзясяткам тысячаў людзей абвінавачваньне ў калябарацыянізьме накідвалася адно за тое, што яны працавалі каб пракарміць сябе, i мусілі з сваіх заробкаў плаціць падаткі акупацыйным уладам.

Паколькі тэрмін "калябарацыянізм" мае, у першую чаргу, ацэначны характар, ён набывае i рознае тлумачэньне. Сваю ролю тут адыгрывае ступень этнічнае самасьвядомасьці народу, тып культуры, узровень адукаванасьці i пэўныя каштоўнасныя арыентацыі, а таксама час пражываньня пад чужою ўладаю, які так або інакш уплывае на ўсе гэтыя фактары. Калі пэўныя кантакты прыгнечанага народу зь дзяржаваю-прыгнятальнікам выдаюцца непазьбежнымі, то было б лягічным лічыць калябарацыянізмам такое супрацоўніцтва, якое з гледзішча народу ня ёсьць непазьбежным. Найчасьцей кіруюцца менавіта гэтым. Чым даўжэйшая акупацыя, тым шырэйшае робіцца кола кантактаў, неабходных для існаваньня. Іншымі словамі, межы калябарацыянізму звужаюцца з падаўжэньнём тэрміну акупацыі. Тое, што будзе калябарацыянізмам праз месяц пасьля пачатку акупацыі, неабавязкова лічыцца ім пасьля пяцідзесяці гадоў акупацыі. На пытаньне, ці можа калябарацыянізм як зьява зьнікнуць празь нейкі пэрыяд анэксіі, можна адказаць станоўча. Гэткая зьява паўстае, калі заняволены народ цалкам асыміляваны або зьнішчаны.

Эстонія пражыла ў варунках анэксіі з боку чужое дзяржавы пяць дзесяцігодзьдзяў, i таму мы павінны адрозьніваць калябарацыянізм 40-га году ад калябарацыянізму 80-х гадоў. Адбылося непазьбежнае пашырэньне кантактаў эстонцаў з уладамі дзяржавы - зьдзяйсьняльніка анэксіі, i доля іхняга ўдзелу ў ворганах і арганізацыях гэтае дзяржавы ўзьнялася. Паволі з сфэры калябарацыянізму выпала колькі абшараў. Аднак жа эстонцы не расплыліся ў чужым народзе i даастатку не зьнішчаныя таму ўжываньне паняцьця "калябарацыянізм" цалкам дарэчы. Звужэньне сфэры калябарацыянізму адбывалася наступным чынам.

Як ужо адзначалася, будзённую працу, паўсядзённую дзейнасьць чалавека нельга разглядаць як калябарацыянізм. Калябарацыянізм усё ж абдымае сфэру грамадзкае чыннасьці. Удзел у працы розных аматарскіх згуртаваньняў паводле інтарэсаў непалітычнага кірунку, прыкладам, гурткоў рукадзельля, хароў, танцавальных ансамбляў i да т.п., ніколі не ўважаўся за калябаранцкі. Іначай выглядае справа з удзелам у дзейнасьці ўсесаюзных арганізацыяў. Тут варта адрозьніваць арганізацыі трох тыпаў. Гэта найперш вонкава непалітычныя арганізацыі (па сутнасьці ж, усе арганізацыі таталітарнае дзяржавы зьяўляюцца палітычнымі). Да ix залічваюць спартыўныя таварыствы, Чырвоны Крыж, прафсаюзы; да гэтай самай групы варта далучыць i народную дружыну, грамадзкую аўтаінспэкцыю, ДТСААФ ды іншыя. У першыя гады акупацыі да людзей, якія уступалі ў гэтыя згуртаваньні, ставіліся даволі непрыхільна. Аднак у пасьляваенныя гады прыналежнасьць да ix ужо не лічылася за калябарацыянізм, бо ў выпадку адмаўленьня гэтае дзейнасьці чалавек мог мець вялікія непрыемнасьці.

Людзей, якія уступалі ў камсамол, у 40 - 41-м гадах, як i ў пасьляваенныя гады, уважалі за здраднікаў. Стаўленьне да іх зьмянілася ў другой палове 50-х гадоў, калі мажлівасьць атрыманьня адукацыі ставілася ў залежнасьць ад удзелу ў гэтай арганізацыі. Ад тае пары большая частка эстонскае моладзі прайшла "баявы хрост" камсамолам.

Уступленьне ў КПСС у пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі гэтаксама лічылася калябарацыянізмам. Становішча зьмянілася ў часы першае "адлігі", уяўна-лібэральнае палітыкі Хрушчова, калі ўведзеныя ў зман прадстаўнікі інтэлігенцыі ўступалі ў партыю. Бальшыня іх шчыра жадала аблегчыць становішча эстонскага народу. Паколькі для займаньня больш высокае пасады, а таксама заняткаў навуковаю дзейнасьцю абавязкова трэба было быць сябрам партыі, у другой палове 60-х гадоў i партыйнасьць перастала быць прыкметаю калябарацыянізму.

Значна больш складанасьцяў выклікаў удзел эстонцаў у агульнасаюзных мерапрыемствах i прадстаўніцтвах СССР за мяжой. Маецца на ўвазе, напрыклад, прыналежнасьць да спартыўных камандаў i прадстаўніцтва ва ўсялякіх дэлегацыях, удзел у днях культуры, міжнародных конкурсах. Часьцей за ўсё народ не разумеў, што гэта насамрэч яшчэ большы калябарацыянізм, чым фармальны ўдзел ва ўнутраных арганізацыях дзяржавы - зьдзяйсьняльніка анэксіі. За мяжою гэта выглядала на дэманстрацыю дабрахвотнага удзелу прадстаўнікоў Эстоніі ў мерапрыемствах СССР і, такім чынам, на ўскоснае прызнаньне анэксіі. Зразу мелым ёсьць жаданьне людзей пабачыць сьвет, а часьцяком яны i самі не ўсьведамлялі, што такімі ўчынкамі прыносяць шкоду нацыянальным інтарэсам свайго народу. У гады вайны грамадзяне акупаваных або анэксаваных Германіяй дзяржаваў, за выключэньнем аўстрыйцаў, ніколі не прадстаўлялі Германію.

Удзел у рабоце ворганаў улады ніжэйшых узроўняў разглядаўся як калябарацыянізм ажно да апошніх выбараў у мясцовыя ворганы ўлады. У выніку выбараў сытуацыя, на думку народа, зьмянілася, бо на чале ворганаў улады сталі ў большасьці яго паўнамоцныя прадстаўнікі. Гэта, натуральна, не азначае, што мясцовыя ворганы ўлады займелі легітымнасьць. Проста паўстала сытуацыя, калі ў акупацыйных ворганах працуюць людзі, якія абараняюць інтарэсы Эстоніі ды ігнаруюць распараджэньні акупанцкае краіны.

Работнікам райкамаў партыі i кіраўнікам аддзелаў усесаюзных арганізацыяў у Эстоніі змыць зь сябе кляймо калябарантаў усё ж не ўдалося.

Цяпер ужо ніхто не аспрэчвае той факт, што абраныя ў 1940 годзе дэпутаты былі актыўнымі калябарантамі. Калябарантамі ня лічаць адно дэпутатаў Вярхоўнага Савета апошняга скліканьня, абраных у выніку адносна свабодных выбараў, i сябраў цяперашняга ўраду. Аднак i па сёньня досыць згодна калябарацыянізмам прызнаюць працу ў вышэйшых органах улады СССР, прыналежнасьць да кіраўніцтва КПЭ, афіцэрскую службу ў Савецкай Арміі i супрацоўніцтва з КДБ.

За колькі апошніх гадоў у Эстоніі склалася парадаксальная сытуацыя. Сфэра калябарацыянізму хутка звужаецца. У пэўнай ступені гэта лягічйа: краіна-акупант здала шмат якія пазыцыі этнацэнтрыстам. Але анэксія працягваецца. Гэта шкодная тэндэнцыя. Калі Эстонія за бліжэйшыя некалькі гадоў не здабудзе незалежнасьці, звужэньне сфэры калябарацыянізму будзе азначаць легалізацыю анэксіі.

Чаму ж сфэра калябарацыянізму звуждецца? Заняволеная краіна робіцца ўсё больш залежнаю ад спраўцы анэксіі. Канечне, на гэта i скіраваная сьвядомая палітыка СССР. Але прычына зьмяшчаецца ня толькі ў гэтым. Калябарацыянізму перашкаджаюць найперш псыхалягічныя ды культурныя структуры, надлом якіх зьмяняе стаўленьне людзей да сыстэмы. Тое, што раней уважалася за здрадніцтва, цяпер успрымаюць як належную, нават i вартую зайздрасьці сытуацыю, бо акупацыйныя ўлады паклапаціліся аб прывілеях для калябарантаў. Ці трэба дадаваць, што зьмена стаўленьня да сыстэмы не зьмяняе прававога аспэкту гэткае дзейнасьці. Паколькі заканадаўства Эстонскае Рэспублікі юрыдычна спраўнае (легітымнае), кожнае супрацоўніцтва з СССР, шкоднае для Эстоніі, ёсьць злачынствам.

Карані калябарацыянізму хаваюцца ў глыбінях культурна-псыхалягічнае структуры этнасу. У кожным этнасе, які існуе ва ўмовах дзяржаўнае будовы, маюцца тры досыць яўна вызначаныя культурна-псыхалягічныя групы:

· духоўная эліта, носьбіт нацыянальных культурных каштоўнасьцяў, адукацыйнага ўзроўню i этнічнае самасьвядомасьці, г.зн. нацыянальнае саматоеснасьці, якаснага патэнцыялу нацыі;

· масы, што ў сфэры культуры зьяўляюцца спажыўцом, аднак утвараюць колькасны фонд нацыі;

· нігілістычна настроеная апазыцыя, група пратэсту, незадаволеная становішчам у культуры, эканоміцы i палітыцы i гатовая любымі шляхамі зьмяніць яго. Адкіды нацыі.

Першая трупа - духоўная эліта - мае найбольш трывалы імунітэт да калябарацыянізму. Ва ўмовах працяглага захоўваньня чужога панаваньня дадзеная група ўзыходзіць на шлях калябарацыянізму апошняю, i гэта найчасьцей азначае адміраньне калябарацыянізму як зьявы, зьнікненьне этнічнае саматоеснасьці i завяршэньне працэсу асыміляцыі. Менавіта таму дзяржава, якая ўчыняе акупацыю, імкнецца як найхутчэй зьнішчыць інтэлігенцыю заняволенай дзяржавы. Натуральна, гэта не выключае таго, што які-небудзь прадстаўнік духоўнае эліты робіцца калябарантам, Нігілісты-апазыцыянэры, ды й проста нягоднікі, маюцца ва ўсіх трупах насельніцтва. Бо i ў Эстоніі мелася даволі прадстаўнікоў інтэлігенцыі, навукоўцаў i пісьменьнікаў, якія ў 1940 годзе пасьпяшаліся на службу да новых уладаў.

Масы заўжды пасыўныя, лётка схіляюцца над пэўнымі ўплывамі, аднак жа яны выяўляюць волю народу. Грамадзкая думка - гэта думка масаў. Гэта значыць, ацэнку калябарацыянізму даюць масы. Распаўсюджваньне калябарацыянізму залежыць ад стаўленьня масаў, а звужэньне ятонай сфэры робіцца паказчыкам таго, што на шлях калябарацыянізму сталі самыя масы. У паняволенай краіне ідзе своеасаблівая барацьба за масы. З аднато боку, духоўная эліта наматаецца з усяе моцы захаваць этнічную самасьвядомасьць i культурную саматоеснасьць i, абапёршыся на этыку, запавольвае спаўзаньне да калябарацыянізму. Зь іншата боку, акупацыйная дзяржаўная ўлада з памкненьнямі да ўніфікацыі прапагандуе ідэалёгію, якая супрацьпастаўляе эліту i масы (прыкладам, тэорыя клясавае барацьбы), усыпляючы праз гэта этнічную самасьвядомасьць, адчужаючы масы ад нацыянальнае культуры ды надаючы калябарантам прывілеяваны стан.

Нігілістычна зарыентаваная апазыцыя звычайна складае нешматлікую скрайнюю групу, якая ўласнымі сіламі дасятнуць сваіх мэтаў ня ў стане. Таму яна ад пачатку абапіраецца на дапамоту з-за мяжы. У незалежнай дзяржаве гэтая трупа ўяўляе зь сябе пятую калёну замежнае дзяржавы, а ва ўмовах акупацыі зь яе паўстае першая генэрацыя калябарантаў. Гэтая група распачынае актыўную рэпрадукцыю калябарацыянізму, у той самы час рупліва дапамагаючы акупацыйным уладам зьнішчаць духоўную эліту i накіроўваць масы на шлях калябарацыянізму. Да гэтае трупы належалі ў Эстоніі i так званыя "чэрвеньскія камуністы".

Працятлае існаваньне чужое ўлады пасьлядоўна зьмяняе культурна-псыхалягічную структуру этнасу, дзе роля эліты ўвесь час слабне, ейная доля ў этнасе скарачаецца, нацыянальная культура набывае прыкметы культуры масавае, а масы - калябарацыянісцкую арыентацыю; нігілістычная апазыцыя, у сваю чаргу, злучыўшы нетрывалыя элемэнты з масаў i эліты, ператвараецца ў прыстасаваны да новых варункаў прывілеяваны стан, люмпэн-эліту. Гэта працэс паступовага звырадненьня этнасу.

Калябарацыянізму спрыяюць разнастайныя асабістыя матывы. Досыць распаўсюджаны звычайны, выкліканы эгаізмам, кар'ерызм - імкненьне дамагчыся, хаця б i коштам уласнага народу, лепшых умоваў жыцьця й працы, улады i бясьпекі. Часьцяком калябарацыянізм жывіцца (ці хаця б апраўдваецца) адчуваньнем беспэрспэктыўнасьці нацыі. Нацыянальны пэсымізм наўпрост зьвязаны з дэфармацыяй культуры, а значыцца, i маралi. Гэта стымулюе жаданьне кампэнсаваць страты коштам угрунтаваньня асабістае пазыцыі. Акрамя сьвядомага калябарацыянізму даволі шырока распаўсюджаны i несьвядомы. Яго можна назваць наівісцкім кар'ерызмам. Кар'еру можна рабіць i з патрыятычных намераў. Так, напрыклад, чалавек перакананы, што, працуючы ў апараце дзяржаўнае ўлады чужынцаў, ён здолее папярздзіць або зьмякчыць рэпрэсіі супраць народу, а нават i прынесьці яму карысьць. Гэткую форму калябарацыянізму можна ўважаць за пасіўнае супраціўленьне. На жаль, жыцьцё больш складанае, i наівісцкі кар'ерызм абарочваецца самападманам, выклікаючы ў чалавека запозьненыя згрызоты сумленьня ды прыносячы народу адну толькі шкоду. Усё гэтае, аднак жа, паказвае, што з гледзішча маралі калябарацыянізм нельга ацэньваць адназначна. Чалавек, пэўны таго, што сваёю чыннасьцю ён прыносіць карысьць свайму народу, адказны перад законам, але ў маральным пляне ён невінаваты. Гэта вяртае нас да праблемаў з часоў Другое сусьветнае вайны. Як ужо адзначалася, у Даніі дзяржаўныя дзеячы, захаваўшы ўладу ў гады акупацыі, не былі пакараныя, тым часам, калі ў Нарвэгіі ды Францыі ix асуджалі на сьмерць. Абедзьве дзяржавы мелі на тое юрыдычныя падставы. Дзейнасьць гэтых людзей можна бьіло разглядаць як дзяржаўную здраду, i за гэткае злачынства заканадаўства адпаведных краінаў прадугледжвала страту на сьмерць. На жаль, мы скрайне мала ведаем пра маральныя развагі Квісьлінга, Пэтэна ды Лаваля. Ці пайшлі яны на супрацоўніцтва з акупантамі з-за нянавісьці да свайго народу? У кожным разе, тое, што Квісьлінг i Лаваль мелі прыхільнасьць да нацыскага рэжыму, агульнавядомае. Ці яны-такі спадзяваліся пазьбегнуць праліцьця крыві? З маральнага гледзішча гэта, безумоўна, цалкам па-іншаму адлюстравала б іхныя ўчынкі. Натуральна, аніякага апраўданьня гэтым людзям быць ня можа, але ж, у залежнасьці ад матываў, злачынства было альбо наўмысным альбо ненаўмысным. А гэта мае значэньне для вынясеньня пакараньня.

Аналіз прыведзеных прыкладаў цягне за сабою пытаньне, ці ня можа калябарацыянізм у пэўных умовах уважацца за маральны. Да прыкладу, у сытуацыі, калі альтэрнатыву калябарацыянцкім паводзінам становіць пагібель. Ba умовах чужацкае таталітарнае ўлады адступленьне можа падавацца адзінаю магчымасьцю, спадзеючыся на лепшыя часы, захаваць жыцьцё народа, яго культуру ды саматоеснасьць. Што лепшае - гераічная сьмерць ці няволя? Згодна эўрапейскіх прынцыпаў маралі, магчыма, i няволя, бо няволі можна пазбыцца, а мёртвага ўжо не ажывіць. Эстонцы трапілі пад чужынскае ярмо ў XIII стагодзьдзі. Аднак яны захавалі сваю сама­тоеснасьць. Магчыма, мела б рацыю дазволіць зьнішчыць сябе за некалькі дзесяцігодзьдзяў? У маральным аспэкце паўстае яшчэ адна складаная праблема. Ніхто не аспрэчвае, што здрада радзіме - амаральнае дзеяньне. Але ж ня менш амаральна адбіраць у наступных пакаленьняў права прымаць рашэньні, адрозныя ад нашых. Зрабіўшы выбар на карысьць гераічнае сьмерці, мы пазбаўляем ix гэткага права. На ўсе гэтыя пытаньні не існуе гатовых адказаў, аднак перад тым, як даваць ацэнкі або прымаць рашэньні, варта ўразумець сутнасьць рэчы.

Тыя ня менш, нельга сцьвярджаць, што выбар паміж гераічнаю сьмерцю i калябарацыянізмам - гэта выбар паміж жыцьцём i сьмерцю. Хутчэй, гэта выбар паміж марудным паміраньнем ды хуткацечнаю сьмерцю. Выбар калябарацыянцкага шляху мае на ўвазе пастаянны працэс спаду, звырадненьня ды агоніі. Гэты працэс можа прыпыніцца ў выніку разбурэньня дзяржавы-прыгнятальніка ці спыненьня акупацыі, у залежнасьці ад таго, у якой ступені народ захаваў сваю жыцыдёвую моц. Гэты працэс тым даўжэйшы, чым маруднейшае ўцягваньне масаў у калябарацыянізм i занядбаньне духоўнаю элітаю саматоеснасьці. Пераломны момант надыходзіць тады, калі адчуваньне беспэрспэктыўнасьці ў духоўнай эліты дасягае ўзроўню, за якім яна адмаўляецца ад чыннасьці на карысьць народу i выбірае дзейсны шлях самарэалізацыі. Гэта працэс зрошчваньня з элітаю пануючага народу, дабрахвотная асыміляцыя. "Адцёк мазгоў" вядзе да таго, што народ застаецца без духоўнае эліты. Цалкам справядлівым будзе разглядаць гэта як форму несьвядомага калябарацыянізму. З-за падобнае зьявы заняволеныя народы пакутуюць болей, чым з-за чаго іншага. Чума нішчыць усіх роўна - i геніяў, i дурняў, а "адцёк мазгоў" вядзе да разрыву натуральнае структуры нацыі, да яе духоўнага жабрацтва. Гэткі працэс уласьцівы не адно для тых 700 гадоў, цягам якіх Эстонія гібела ў няволі, але і для генэрацыі, што пражыла 50 гадоў ва ўмовах анэксіі. У нас даволі творчых дзеячоў, схільных прадаваць плён сваёй чыннасьці чужынцам, - ці то ў Маскве, ці то ў Нью-Ёрку.

Калябарацыянізм хавае ў сабе найстаражытнейшую этычную праблему - як паміраць? Годна або ўкленчыўшы? Калябарацыянізм ёсьць вешчуном маруднае сьмерці нацыі. Гэтае пытаньне ня мае адказу, прыдатнага для ўсіх. Пэўна ж, i ня будзе мець. Асуджаць ці апраўдваць калябарацыянізм - гэта значыць вучыць, як паміраць. Мажліва, ня варта было пры аналізе нашае праблемы гэтак заглыбляцца ў філязофію, аднак нам ужо замала разгляду яе на ўзроўні прэсы, ёю мусяць заняцца палітолягі, i да гэтага з улікам этычных крытэрыяў. Калябарацыянізм падае сабою складаную як у сацыяльным, гэтак i ў маральным аспэкце зьяву. Разглядаючы яго з выключна ацэначных пазыцыяў, мы рызыкуем ужываць яго як абразьлівы ярлык.

Калябарацыянізм у нас не зьвядзецца да таго часу, пакуль Эстонія ня стане вольнаю або ня зьнікне ca сьвету. Мы яшчэ мусім зь ім сутыкнуцца. Палітыка - не паліталёгія. Першае - практыка, другое - тэорыя, i нам выпадае сутыкнуцца менавіта з палітычным аспэктам калябарацыянізму. Акрамя таго, палітыка - гэта мастацтва навязваньня пэўных ідэяў ды мэтаў, а сродак у гэтым працэсе становяць грошы, дэмагогія, падман ды паклёп. У гэтай блытаніне калябарацыянізм робіцца зручным ярлыком, з дапамогаю якога можна пазбаўляцца канкурэнтаў. Зь іншага боку, мы маем справу з палітыкамі, мінулую дзейнасьць якіх іначай як калябаранцкай i нельга назваць. Аднак жа зьнішчыць калябарацыянізм немагчыма - ягоныя прычыны схаваныя глыбей, чым можна сабе ўявіць. Але яго-тaкi можна ўтаймаваць. I для гэтага не патрэбныя ані помста, ані пакараньні, ані ярлыкі, ані зачэпкі. Мы мусім проста здаваць сабе справу з таго, кім мы ёсьць, дзе нашае мейсца i якія магчымасьці мы маем. Калі мы будзем вышэйшыя за нашых праціўнікаў, калябарацыянізм зьнікне сам сабою, i працэс набудзе адваротны характар. Кал i гэта адбудзецца - мы ўратаваныя. Зрэшты, іншага выбару мы i ня маем.

Пераклад Аляксея КРУКОЎСКАГА.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX