Вярнуцца: Віктар Дольнік

Ці існуюць біялагічныя механізмы рэгуляцыі колькасці людзей


Аўтар: Дольнік Віктар,
Дадана: 17.12.2006,
Крыніца: Спадчына № 1 - 1994 г.



Ці існуюць біялагічныя механізмы рэгуляцыі колькасці людзей?

Віктар Рафаэлевіч Дольнік, доктар біялагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Заалагічнага інстытута РАН. Віцэ-прэзідэнт Расейскай арніталагічнай суполкі, ганаровы сябра арніталагічных суполак ЗША, Нямеччыны ды Нідэрландаў. Навуковыя інтарэсы звязаныя з экалогіяй ды паводзінамі жыеёлаў.

Друкуецца паводле часопіса «Природа», № 6, 1992 г.


Яшчэ Т. Мальтус папярэджваў прамаючыя адбыцца перанаселенасцьЗямлі ды голад. У XX ст. да гэтага дадалася глабальная экалагічная катастрофа, бо чалавецтва, здабываючы хлебнадзённы і розныя даброты для сябе,саскрэбвае пладаносную зямлю і ўсё, што існуе на ёй, нібы скажурку з яблыка.

Шмат якія вучоныя лічаць: патрэбны тэрміновыя меры ў ахопе ўсёй цывілізацыідзеля рэгулявання колькасці людзей, прыкладам, «сертыфікаты» на права нарадзіць дзіця. Тады гадоў праз сто паменшыцца народанасельніцтва, а затым стабілізуецца на ўзроўні 500 млн. чалавек (Горшков В. Г., Кондратьев К. Я., Шерман С. Г. Устойчивость биосферы и сохранение цивилизации // Природа, 1990. № 7).

Але можна і ненасільна знізіць колькасць чалавецтва. Гэта «адольвае» любы біялагічны від, што вельмі размножыўся. Чалавек жа, хоць ён і «цар прыроды», застаецца заалагічным відам.

Дэмаграфічны выбух, экалагічныкрызіс, калапс -- яшчэ нядаўна гэтыяпаняцці ўжывалі біёлагі, затым янытрапілі ў лексікон грамадскіх і дзяржаўных дзеячоў, цяпер іх згадваюць усе, прычым без яснага разумення, што стаіць за гэтымі паняццямі. А стаіць за імі агульны для ўсіх відаў на Зямлі экалагічны закон: выбух--крызіс-- калапс -- стабілізацыя.

Папуляцыі кожных відаў -- бактэрыяў, раслінаў, жывёлаў, трапіўшы ў спрыяльныя ўмовы, колькасна ўзрастаюць па экспаненце выбуховым чынам. Павелчэнне колькасці з разгону большае, што адпавядае біялагічнай ёмістасці асяроддзя пражывання віду, і яшчэ пэўны час доўжыцца. Залішняя папуляцыя збядняе ды разбурае асяроддзе пражывання. Настае экалагічны крызіс, колькасць папуляцыі падчас яго імкліва зніжаецца да ўзроўню больш нізкага, чым дэградаваная емістасць асяроддзя. Гэта калапс. За час калапсу асяроддзе паступова ўзнаўляецца, узрастае і колькасць папуляцыі. Яна стабілізуецца, калі ейная колькасць будзе вагацца на ўзроўні, зададзеным ёмістасцю асяроддзя. Чалавечыя папуляцыі атрымалі ў спадчыну гэтую біялагічную асаблівасць. Цяперака чалавецтва ў экспаненцыяльнай фазе росту.


Народанасельніцтва расце

Кожным разам, калі ёмістасць асяроддзя павялічвалася -- асвойвалася паляванне, узнікала земляробства, жывёлагадоўля ці засяляліся новыя абшары,-- колькасць людзей узрастала. Нам ведамыя тры глабальныя перыяды такога падвышэння. Першы -- напрыканцы плейстацэну, спароджаны асваеннемлалявання на буйных жывёлаў і хуткімрассяленнем паляўнічых далёка за межыайкумены збіральнікаў, амаль па ўсімсвеце. Другі -- каля 10 тыс. гадоў таму, па адкрыцці земляробства, (7KB) Рост народанасельніцтва. дзякуючы якому колькасць людзей узрасла ў20--30 разоў. Трэці -- знаходзіцца ўзвязе з распачатаю колькі стагоддзяўтаму прамысловай рэвалюцыяй. Поспехі навукі і тэхнікі дазволілі павялічыць плошчы ўробленых земляў у два-трыразы, а ўраджайнасць -- у сем. Жыхарства пабольшала яшчэ ў дваццаць разоў.

Дзесяць тысячаў гадоў таму на Зямлібыло 10 млн. чал., да пачатку нашаеэры--200 млн.; да 1650 г., умоўнагапачатку рэвалюцыі,-- 500 млн.; даXIX ст.--1 млрд.; на пачатку XX ст.-- 2 млрд. Цяперака нас 5 млрд., і большае на два працэнты за год. Дзеля дасягнення першага мільярда чалавецтву спатрэбілася больш як мільён гадоў. Другога -- 100 гадоў, трэцяга--40, чацвёртага-- 15, пятага--10, шостага ды, магчыма, сёмага спатрэбяцца гады, што засталіся да гіачатку другога тясячагоддзя. Павелічэнне колькасці трымалася эксланенты з аднолькавымі каэфіцыентамі,г. зн. было тым жа. «Дэмаграфічным выбухам» названа яно нядаўна, калі адмоўныя наступствы зрабіліся відавочныя.

Чалавецтва большае на два працэнтыза год і падвойваецца кожныя 30 гадоў.Рост колькасці людзей, як біялагічнага віду, адбываецца адпаведна зменам колькасці ежы, галрўнага паказчыка біялагічнай ёмістасці асяроддзя. А яго павялічвае чалавек. Ён урабляе новыя дзялянкі, выводзіць найбольш ураджайныя гатункі, уносіць угнаенні, выкарыстоўвае ядахімікаты. Апераджальнае павелічэнне ўкладанняў у выраб харчавання бачнае з таго, што спажыванне энергіі, звязанае з ім, узрастае на пяць працэнтаў за год і падвойваецца праз14 гадоў; вады--на сем працэнтаў, іпадвойваецца кожныя 10 гадоў; вытваругнаенняў -- таксама на сем працэнтаўза год, ядахімікатаў -- на дзесяць працэнтаў. Гэта знясільвае рэсурсы, разбурае і забруджвае асяроддзе.

Чалавек інтэнсіўна выкарыстоўвае паклады вугалю, нафты, газу, мінеральнай сыравіны, што назапаліся за папярэднюю гісторыю чалавецтва, таму і назіраецца эткі рост. А радовішчы не ўзнаўляюцца.Таму цяперашняяамаль бязмежная магутнасць чалавецтва канчатковая па часе. Кожны біёлаг на пытанне, што адбудзецца, калі рэсурсы скончацца, адкажа:разбурыцца асяроддзе пражывання, скароціцца вытвар харчу (глабальныэкалагічны крызіс), услед зменшыццаколькасць да ўзроўню, што будзе забяспечаны ўзнаўленчымі рэсурсамі. Але чалавек вынаходлівы, таму сцвярджацьнаконт змяншэння колькасці людзей дапершабытнага ўзроўню немагчыма. 3 другога боку, і расці бязмежна яна неможа.


На колькі чалавек разлічаная зямля?

Аказваецца, эколагі на гэтае дзіўнае пытанне адказваюць дакладна. У біясферы захаваны просты закон: памеры відаў, што спажываць арганічную ежу,звязаныя з іхнай колькасцю. Адметнаяроля ў плынях рэчыва ды энергіі ў біясферы дробных арганізмаў, а буйных -- нязначная, другарадная. Мікраскапічныя бактэрыі, (5KB) image002.jpg грыбы ды найпростыя -- галоўныя спажыўцы ў біясферы. Затымдробныя жывёлы -- чарвякі, малюскі,членістаногія. Спажываюць дзікія хрыбтовыя насельнікі (земнаводныя, паўзуны, птушкі, млекакормячыя) вельмі мала -- каля аднаго працэнта прадукцыі біясферы. Чалавек павінен быць у гэтымгурце, г. зн. спажываць менш за адзінпрацэнт. Сучасны ж чалавек спажывае(разам з хатнімі жывёламі ды з выняткам лесу) 7 працэнтаў прадукцыі, г. зн. выйшаў за межы таго, што прызначанабуйным спажыўцам. Ён парушыў, узбурыў біясферную паслядоўнасць.

Але біясфера -- самарэгулюемаясістэма, таму імкнецца ўзнавіць колькасць людзей да дазволенага ўзроўню. Ён жа ў 25 разоў меншы за сучасны -- 200 млн. на ўвесь свет (за кошт паступеннай ды аднаўленчай крыніцы энергіі можа жыць 500 млн. чалавек). Выміранне патрэбных чалавеку жывёлаў і раслінаў, заняпад прадуктыўнасці самых каштоўных для нас экасістэмаў, адкіданне ад біясферных колазваротаў нашых забруджванняў -- усё гэта можна зразумець як высілкі зваротнага звязу, біясфернага механізма, што імкнецца абмежаваць колькасны рост чалавецтва.

Рост народанасельніцтва Зямлі. Бегам 400 гадоў колькасць чалавечай папуляцыі павялічылася экспанцыянальна, тое ж папуляцыямі іншых біялагічных відаў, што жывуць у залішнім па ёмістасці асяроддзі.

Колькасць людзей на Зямлі залежыць ад біялагічнай ёмістасці асяроддзя. Яна заўсёды ўзрастала, калі надаралася павялічыць біялагічную ёмістасць асяроддзя -- прыкладам, здабыць болей ежы. Ведамыя тры гэткія глабальныя эфекты: асваенне агню і пачатак палявання на буйных жывёлаў (I), асваенне земляробства ды жывёлагадоўлі (II), узнікненне земляробства, заснаванага на выкарыстанні энергіі выкапнёвага паліва (III).

Спажыванне прадукцыі біясферы гетэратрофнымі арганізмамі ў непарушнай (скразная лінія) ды ўзбуранай чалавекам біясферы (рыскавая лінія). Бачна» што спажыванне адваротна прапарцыянальнае памерам арганізмаў: бактэрыі, ніжэйшыя грыбы і найпростыя (I) спажываюць значную частку, затым чарвякі, членістаногія ды малюскі (II), наземныя пазваночныя жывёлы (III). Спажыванне чалавекам ды хатнімі жывёламі разам з высечкай лясоў цяпер значна перавышае дазволены біясфераю ўзровень для ўсіх пазваночных і павялічылася, дзякуючы меншаму спажыванню мікраарганізмамі -- асноўным элементам біясфернага рухавіка.


Дэмаграфічны калапс

Чаканае паніжэнне колькасці можа набыць некалькі формаў. Найпершым фактарам станецца голад, калі паменшае харчовых рэсурсаў. Гэты механізм добраведамы, ён і цяпер «працуе» ў некаторых краінах. На планеце толькі 500 млн. чалавек харчуюцца дабраякасна, але 2 млрд. ядуць дрэнна ці галадаюць, таму штогод паміраюць 20 млн. чалавек. Колькасць жа чалавецтва павялічваецца на парадак. Калі памерлых ад голаду пабольшае ўсяго на парадак, рост спыніцца, калі ж яшчэ ўзрасце, колькасць пачне змяншацца. Прынамсі, людзі будуць паміраць «далёка і рэдка», таму сусветная супольнасць можа рабіць выгляд, быццам нічога не заўважае. Гэта самы «натуральны» варыянт калапсу.

Другі варыянт небіялагічны: прыкладам, адна ядзерная дзяржава паспрабуе захапіць рэшткі неаднаўляльных рэсурсаў, другія ж распачнуць з ёю ядзерную вайну. Менавіта да крытычнага моманту дэмаграфічнага выбуху чалавецтва шляхам вялікіх высілкаў вынайшла і назапасіла шмат атамнае зброі, таму ў любы момант яно можа колькасна зменшыцца. Гэта збег варункаў ці бязлітасная праява нейкіх законаў эвалюцыі? Няхай думаюць філосафы. Але ёсць надзея, што палітыкі не дазволяць адбыцца гэткаму сцэнарыю.

Трэці варыянт палітычны: краіны свядома абмяжоўваюць нараджальнасць і паступенна змяншаюць колькасць жыхарства. Але плоднасць чалавека вызначаецца папуляцыйнымі біялагічнымі механізмамі, таму дагэтуль усе спробы дзяржаўнага стымулявання ці абмежавання нараджальнасці плёну не далі.

I, нарэшце, чацвёрты варыянт калапсу, самы прыдатны, жаданы. Біясфера настойліва сігналізуе, што мы значна перавысілі сваю колькасць. Сігналы падаюцца нам як біялагічнаму віду і павінны па-за свядомасцю дзейнічаць на нашыя папуляцыйныя механізмы. Чалавек мусіць рэагаваць на іх. Але ўспрыманне ды рэагаванне знешне не надта будуць падобныя на рэакцыі іншых відаў, бо замаскаваныя ўсім складам нашых адметнасцяў як людзей цывілізаваных. Эколаг жа ў стане распавесці, як можа стацца дэмаграфічны калапс.


Біялагічныя механізмы скароту колькасці

Від, што колькасна большае, нібыта ўзмацняе ціск на экасістэму, біясферу, асяроддзе пражывання. Апошняе, абымаючы яшчэ шмат відаў, у тым ліку харчовых аб'ектаў, (11KB)  Памеры арганізмаў, мкм..спаборнікаў і спажыўцоў гэтага віду, адказвае ўзмацненнем сустрэчнага ціску. Біясфера значна мацнейшая за ўсякі з відаў, таму ў канчальным выніку яна стабілізуе колькасць віду ці скароціць да прымальнага для іншых узроўню. Біёлагам ведама, як біясфера «абложвае» зашмат размножаны від. Яны падзяляюць уздзеянні на колькасць віду на дзве групы. Першая абымае першасныя (ультыматыўныя) фактары асяроддзя: ежа, спаборнікі, паразіты, драпежнікі, забруджванні і небіялагічныя, але спраўджаныя біясфераю фактары (газавы склад атмасферы, ападкі, надвор'е). Дзейнічаюць ультыматыўныя фактары бязлітасна. Другая група -- другасныя (сігнальныя) фактары, ускосна нагадваюць віду пра залішнюю колькасць. Калі від мае генетычныя праграмы сачэння за зменамі сігнальных фактараў, што заўчасна паведамляюць аб павелічэнні шчыльнасці асобінаў ці змяншэнні біялагічнай ёмістасці асяроддзя пражывання, ён можа загадзя стабілізаваць колькасць ці распачаць ейны скарот. Калі кантроль першаснымі фактарамі непазбежны для ўсякага віду, дык папераджальны сігнал другасных фактараў могуць скарыстаць толькі тыя віды, у якіх натуральны адбор выпрацаваў спецыяльныя механізмы рэагавання на іх. Гэтыя механізмы выяўляюцца на папуляцыйным ўзроўні, на індывідуальным яны не дзейнічаюць.

Ультыматум першасных фактараў. Усялякі від прыстасоўваецца да сваёй ежы. Калі спажыванне яе павялічваецца, дык запасы ў прыродзе не паспяваюць аднаўляцца, і колькасць ежы скарачаецца. Прыкладам, нейкі від раслінаў спажывае зашмат пажыўных рэчываў, глеба спусташаецца. Калі пэўны від жывёлаў празмерна есць улюбёныя віды раслінаў ці жывёлаў, то колькасна ён зніжаецца. 3 прычыны недахопу харчу павялічваецца смяротнасць, змяншаецца плоднасць, і колькасць падае. Папуляцыі людзей здаўна падпадалі пад гэткае ўздзеянне. Першабытныя паляўнічыя на буйных жывёлаў вельмі хутка спусташалі паляўнічыя ўгоддзі.

Па заняпадзе лепшых дзялянак харчу від пераходзіць да ,іншых. Але ж да іх ён меней прыстасаваны фізіялагічна. Таму якасць ежы пагаршаецца. Першапачатна натуральная ежа чалавека была вельмі разнастайная: прыдатныя да ежы карэнішчы, гарэхі, кузуркі, малюскі, дробныя хрыбтовыя, калі-нікалі больш буйныя. 3 гэтага бачна, у межах дабраякаснага па ўтрыманні бялкоў ды вітамінаў харчавання чалавек можа змяняць сваю ежу: у эскімосаў яна ў асноўным жывёльнага паходжання, у некаторых плямёнаў Індыі -- раслінная. Калі ежа збядняецца на вітаміны ды пратэін, калі ў хлеб падмешваюць траву, кару, здароўе людзей, але найперш дзяцей, пагаршаецца.

Недахоп дабраякаснае ежы парушае энергетычную раўнавагу. 3 ёю падаецца меней энергіі, чым патрэбна арганізму дзеля засваення. У выніку актыўнасць пошуку ежы змяншаецца, і гэта бачна ў папуляцыях чалавека, што недаядаюць. Спецыялісты ЮНЕСКА зрабілі выснову:папуляцыі, што дрэнна харчуюцца, ахоплівае безыніцыятыўнасць, абыякавасць, прыгнечанасць, якія вядуць да ўзмацнення голаду і гэтак ускладняюць з ім барацьбу, што робяцца больш згубнымі, чым голад.

Залішняяшчыльнасць папуляцыі пагаршае асяроддзе пражывання. Яно не паспявае аднаўляцца і робіцца ўсё меней прыдатным не толькі дзеля гэтага віду, але і карысных яму суседзяў. Пагаршаюць сваё асяроддзе і бактэрыі, і расліны, і жывёлы. Прыкладам, пасля росту ліку шаўкапрадаў лясы Сібіры робяцца голыя. Забруджванне таксама пагаршае наваколле. Ва ўраўнаважаным прыродным асяроддзі ўсе вынікі жыццядзейнасці аднаго віду зліквідоўваюцца другімі. Кучы гною расцягваюць кузуркі, а канчальна перапрацоўваюць бактэрыі ды грыбы. Калі раўнавага парушаная, забруджванні назапашваюцца. Паклады каменнага вугалю -- гэта аграмадная колькасць дрэваў, што загінулі. Па нашым часе гэтаксама ўтвараюцца тарфянікі.

Чалавек заўсёды засмечваў навакольнае асяроддзе. Пакуль людзей было мала, прырода паспявала перапрацаваць забруджванні. Прыкладам, вада ў рацэ ачышчалася праз тры кіламетры за вёскаю. Цяпер жа прырода не паспявае перапрацоўваць забруджванні, бо іх занадта шмат. Апроч таго, ёсць такія, што перапрацаваць у прыродзе іх няма каму. А дзеля некаторых забруджванняў, да прыкладу радыеактыўных, такія віды і не з'явяцца. «Адмова» біясферы перапрацоўваць плён чалавечае працы непазбежна будзе дзейнічаць як ультыматыўны фактар у дачыненні да чалавека.

Забруджванне наваколля некалі рэдкімі ці новымі рэчывамі -- не навіна ў біясферы. Нельга нават уявіць якая экалагічная катастрофа суправаджала з'яўленне фотасінтэзу з вылучэннем у якасці забруджвальніка кіслароду. Ен быў згубны амаль для ўсіх відаў на Зямлі на той час. У адказ біясфера вынайшла віды, што дыхаюць кіслародам. Дзеля іхнага памнажэння спатрэбіўся геалагічны па маштабах час. Чалавецтва гэткага часу не мае.

Каб не сутыкацца з абмежаваннямі фактараў, папуляцыі віду часткова пашыраюць арэал, засяляючы вольныя ці неспрыяльныя абшары. Існаванне тутака няўстойлівае, выжывальнасць нізкая, таму папуляцыя трымаецца дзякуючы падмозе з асноўнага арэалу, прычым за кошт маладых асобінаў. Вельмі напорыстае пашырэнне сферы панавання вядзе да неспрыяльнага ўзроставага складу ў асноўнай частцы арэалу і высокай смяротнасці на ўскраінах. Бегам часу белыя буслы ў Еўропе прасунуліся на ўсход (умовы існавання для іх тутака ненадзейныя), і колькасць іх у Заходняй ды Цэнтральнай Еўропе -- заўсёдных, але перанаселеных дзялянках арэалу -- скарацілася. 3 бусламі пакуль больш-менш, а вось са шпакамі колькі гадоў таму здарылася бяда. Усяго дзве неспрыяльныя вясны запар ва Ўсходняй Еўропе ў спалучэнні з маразамі на асвоеных шляхам пашырэння панавання новых месцах зімоўкі выклікалі значнае змяншэнне колькасці.

Чалавек рабіў гэтак жа: калі-нікалі паспяхова (пры асваенні вікінгамі Ісландыі), але найчасцей усё сканчалася трагічна (асваенне Грэнландыі тымі ж вікінгамі). Наш сучаснік можа перавезці харчы на вялікія адлегласці, таму насяляе неспрыяльны для сельскай гаспадаркі абшары (прыкладам, на поўначы), не забяспечаныя сваім вытварам ежы. Калі ж раптам падмога з асноўнага арэалу перапыніцца, то людзі стануцца ахвярамі.

Шматлікасць віду, якім харчуюцца іншыя, стварае спрыяльныя ўмовы дзеляразмнажэння драпежнікаў, паразітаў ды ўзбуджальнікаў хваробаў. Існуюць віды, для якіх драпежнікі -- галоўны рэгулятар ліку: калі ахвяраў шмат, яны добра харчуюцца, хутка размнажаюцца, з'ядаюць яшчэ больш сваіх ахвяраў, але, знішчыўшы іх, калапсуюць самі. Пры малой колькасці драпежнікаў ахвяры размнажаюцца, следам павялічваецца іхны лік -- і цыкл паўтараецца зноў. Чалавеку гэты фактар ме страшны ўжо шмат тысячаў гадоў, іншая справа -- пошасці. Шмат у якіх відаў, прыкладам у трусоў, у шматлікай папуляцьп ўзнікае ды распаўсюджваецца эпізаотыя (масавае заражэнне), з-за чаго папуляцыя скарачаецца ў дзесяткі й нават тысячы разоў. На чалавечыя папуляцыі моцна ўздзейнічалі шматлікія пошасці. Усім ведамы выпадак--эпідэмія чумы. У XIV ст. жыхарства Еўропы за два гады скарацілася ўдвая. Цяпер пошасцям «старых» хваробаў супрацьстаіць медыцына, таму, нягледзячы на вельмі высокую колькасць людзей, не выяўляецца іхная сакрушальная сіла. Але эколагі ўжо даўно прадказвалі, што павінен з'явіцца новы для чалавека від узбуджальніка хваробы, да барацьбы з якім медыцына будзе не падрыхтаваная, і ён можа выклікаць моцную пандэмію. Такі ўзбуджальнік сёння--вірус СНІДа. Ён мае неабходны набор якасцяў, што дазволяць скараціць лік людзей у шмат разоў.

Узмацняючы ціск на залішні па колькасці від пералічанымі ўльтыматыўнымі фактарамі ці хаця б часткаю іх, біясфера павялічвае ягоную смяротнасць, змяншае пладавітасць і вядзе да стану калапсу. Цяпер навуцы добра ведамы механізм зніжэння колькасці віду. Але ад гэтага ён не зрабіўся менш пагражальны.

Трыццаць гадоў таму набліжэнне экалагічнай катастрофы і дэмаграфічнага калапсу абдумвалі ўсяго некалькі эколагаў на ўсёй планеце (публіка ж, абазваўшы алармістамі, насміхалася з іх). Сёння ж масы простых людзей адчулі нарастаючы ціск першасных фактараў. Чалавечая свядомасць вельмі хутка перакінулася ад кашчунных ды святатацкіх адносінаў да прыррды да прымхлівага пакланення. Апошняе цяпер завецца «экалагізм». Ад экалагізму карысці мала, бо заснаваны ён на тым жа антропацэнтрызме («што добра чалавеку, тое добра наогул»). Сапраўднае ж экалагічнае (не экалагісцкае) мысленне біясферацэнтрычнае («чалавеку можа быць добра толькі тое, што добра біясферы»). Таму слушнае пытанне: да якога тыпу відаў адносімся мы? Няўжо да рэгулюемых толькі першаснымі фактарамі, поруч з дражджамі ды трусамі? Ці да тых, чыя стратэгія мяняецца ў адказ на сігналы папярэджання біясферы? Большасць эколагаў залічаюць чалавека да першага тыпу.

Галоўны аргумент -- чалавек мог цалкам страціць неабходныя генетычныя праграмы. Калі ж яны і засталіся, дыква ўмовах, зусім не падобных да першабытных, не спрацоўваюць. Я, як і некаторыя іншыя, думаю інакш.

Дзейнасць сігнальных фактараў. Тэрытарыяльнасць. У прыродзе існуюць віды, якія загадзя змяншаюць свой лік пасля атрымання ўмоўных знакаў пра тое, што ён набліжаецца да мяжы. Адкрыццё гэткіх відаў -- дасягненне экалогіі апошніх дзесяцігоддзяў. Што да кожнага віду, дык асяроддзе валодае пэўнай біялагічнай ёмістасцю, якая дазваляе папуляцыі мець тую ці іншую шчыльнасць насельніцтва. Ёмістасць асяроддзя непастаянная, яна вагаецца, прычым заўсёды вызначаецца тым фактарам, што знаходзіцца ў мінімуме. У сасонніках мала птушак дуплагнездавікоў не таму, што там не хапае ежы, а таму, што ў соснах амаль няма дуплаў. Развесіўшы дуплянкі, мы зліквідоўваем гэтае абмежаванне, павялічваем ёмістасць лесу, і колькасць дуплагнездавікоў будзе ўзрастаць, пакуль не сутыкнецца з новым фактарам, што знаходзіцца ў мінімуме, і г. д. Але нам не ўдасца, зліквідоўваючы адзін за адным абмежаванні, павялічыць лік віду-дуплагнездавіка да межаў, абумоўленых колькасцю ежы, калі яму ўласцівыя тэрытарыяльныя паводзіны: самцы дзеляць лес на дзялянкі і ахоўваюць іх, а іхнае ўяўленне пра дапушчальныя памеры дзялянкі гіпертрафіраванае, яно гэткае, што ежы тамака болей, чым патрэбна сям'і. Найбольш агрэсіўныя самцы падзеляць між сабою ўвесь лес, астатніх жа пакінуць без дзялянак. Калі які-небудзь ізгой і зойме маленькую, дрэнную дзялянку, размнажацца ён не зможа: тая ж генетычная праграма самкі кантралюе дапушчальны памер дзялянкі, што прапануе ёй самец. Самца з дрэннаю дзялянкаю, а тым больш без яе яна наагул адхіляе.

Такім чынам, тэрытарыяльныя віды вызначаюць сваю плоднасць на патрэбным узроўні і не сутыкаюцца з ультыматыўным фактарам недахопу ежы. У чалавека тэрытарыяльныя праграмы цалкам не разбураныя: пры адпаведнай нагодзе ён імкнецца мець сваю тэрыторыю. Апроч таго (у адрозненне ад дуплагнездавікоў, але як чалавекападобныя малпы), людзі вызначаюць групавыя тэрыторыі і абараняюць іх. Як зазначаюць, у першабытнага чалавека групавы тэрытарыялізм быў галоўным рэгулятарам колькасці.

Агрэсіўнасць.Уласцівая бальшыні відаў жывёлаў настырнасць -- аснова самых розных унутрывідавых структураў. Кожная асобіна пры зносінах імкнецца да больш высокага, дамінантавага становішча. Высвятленне адносінаў вядзе да самаарганізацыі групы ў іерархічную лесвіцу ці піраміду, з дамінантамі наверсе. 3 павелічэннем шчыльнасці ці змяншэннем ёмістасці асяроддзя між агрэсіўнымі відамі сутычкі ўзмацняюцца апераджальнымі тэмпамі, а гэта вельмі трывожны сігнал. Падобны механізм падрабязна вывучаны на многіх відах і выяўляецца ў разнастайных формах.

Чалавек не толькі від з агрэсіўнымі паводзінамі, але адзін з самых агрэсіўных відаў. Раз'юшаны, можа нават забіць супляменніка. Яму ж уласціва ствараць і складаныя іерархічныя структуры. Бо таталітарныя сістэмы -- ад банды да дзяржавы -- гэта і ёсць іерархічныя сістэмы. Яны самазбіраюцца, варта даць волю інстынктыўным праграмам. 3 гледзішча біёлага, таталітарныя сістэмы, якімі б складанымі ні былі знешне,-- самыя прымітыўныя. Дзеля таго, каб яны самасабраліся і падпарадкавалі сабе папуляцыю, не патрэбна геніяльных арганізатараў -- гэта проста адольваюць звычайныя «паханы», «гарылы» ды «фюрэры». Калі шчыльнасць усіх відаў павялічваецца, агрэсіўныя сутычкі пачашчаюцца. З'яўляецца суб'ектыўнае адчуванне, што «нас занадта шмат» і «нехта тут лішні». Гэтае адчуванне апярэджвае сапраўдны рост шчыльнасці, выступае як папераджальны сігнал. У папуляцыі большае жывёлінаў, што трапілі ў стан стрэсу ды неўрозаў. Яны доўга не жывуць і найчасцей не размнажаюцца.

Умоўны знак «тут нехта лішні» запускае праграму, якая ёсць амаль ва ўсіх відаў, «знаходзь сваіх ды адасабляйся ад чужых; разам са сваімі прагані чужых». Калі ў сапраўднасці існуюць свае ды чужыя (прыкладам, на адной пашы цесна двум статкам), зразумела, хто чужы і што трэба рабіць. Але ў эксперыментальных умовах можна лёгка схаваць, хто свой, а хто чужы, і тады жывёлы падзяляюцца па любых другарадных, у тым ліку лжывых, прыкметах. Людзі пры спрыяльных абставінах звычайна ставяцца да «нянашых» міралюбна, з сімпатыяй, гасцінна. Адпраўце дзяцей у школу -- і праз колькі дзён аднакласнікі -- свае, суседні клас -- чужыя. Збярыце іх з некалькіх гарадоў у летніку ці казарме (старэйшых) -- яны падзеляцца па прыкметах зямляцтва, пра якое ўчора яшчэ й не ведалі. Размяжоўвацца на «сваіх» ды «чужых» мы можам па расах, нацыянальнасці, мове, веравызнанні, класах, занятках, поглядах, колеры валасоў, адзенні -- усё прыдатнае, але скучце нас або пазбаўце дабрабыту. У гурце ці папуляцыі ўспыхвае непрыязнасць да «чужых», нават нянавісць, жорсткасць. Сведкі ўсіх часоў адзначаюць: у войнах па палітычных прычынах з чужым, прыкладам, з іншым гаспадарствам назіраецца нешт накшталт гуманнасці, няма гэткай жорсткасці, як падчас братазабойных унутрыпапуляцыйных выбухаў.

У жывёлаў, пры вялікай шчыльнасці, адключаюцца прыроджаныя праграмы не квапіцца на тое, што належыць іншым. Агрэсіўныя асобіны парушаюць межы дзялянак суседзяў, адбіраюць ежу, гнёзды, норы. Прыгнечаныя асобіны гэтага зрабіць не могуць, але імкнуцца выкрасці незаўважна. Хто назіраў за чайкамі, пэўна, дзівіўся на іхныя паводзіны: толькі некаторыя ловяць, астатнія бестурботна плаваюць побач. Калі ж нехта зловіць рыбіну, распачынаецца неймаверны гвалт, усе ўздымаюцца ў паветра і ганяюцца за здабытчыцай, пакуль хто-небудзь не адбярэ. Тады лётаюць за ім, і ўсё паўтараецца. Уладкаванасць, якасць жыцця папуляцыі ў выніку зменаў паводзінаў пагаршаецца хутчэй, чым узрастае шчыльнасць. У людзей падобныя паводзіны выяўляюцца ў форме рабаванняў, дробных крадзяжоў, заняпаду прадукцыйнай працы, адабрання плёну працы ў тых, хто здольны да яе, і бессэнсоўнай дзяльбы аднятага.

Зніжэнне якасці жыцця ўзмацняе агрэсіўнасць ды іерархічнасць і вядзе папуляцыю да размежавання на захавальнікаў для сябе добрых умоваў харчавання--дамінантаў, і астатніх. Падкормліваючы сініц, вы, мабыць, заўважалі, што дамінант не падпускае іншых птушак да кармушкі, хавае корм ці нібыта купаецца ў ім, раскідваючы яго крыламі з кармушкі. Словам, робіць усё, каб слабыя асобіны галадалі. Дзіўныя паводзіны дамінантаў падзяляюць папуляцыю на тых, хто добра перазімуе, і тых, хто будзе галадаць.

Падобныя паводзіны і ў чалавека, калі яму здаецца, што харчу мала. Голад заўсёды ўзмацняецца няўпэўненасцю людзей у заўтрашнім дні: усё назапашваецца ў вялікай колькасці, зерне закопваецца ў зямлю, багатыя скупляюць яго, абдзяляючы іншых.

Яшчэ адна дзіўная рэакцыя -- страта асцярогі. У людзей пры пагаршэнні дабрабыту яна выяўляецца ў бунтах, калі тыя раптоўна губляюць страх перад уладаю, паліцыяй, гуртам ідуць насустрач кулям ды смерці. Прыгнечаная частка папуляцыі не клапоціцца пра асабістую гігіену ды захаванне чысціні ў месцах пражывання. Побач харчуюцца дамінантавыя прыгажуны і брудныя раскудлачаныя птушкі. Голубу патрэбна гадзіна на дзень дзеля падтрымання пёраў у парадку. Няўжо гэтыя гаротнікі яе не маюць? Не, час ёсць, але няма жадання. Менавіта гэткія прыгнечаныя, заняпалыя жывёліны -- носьбіты ды распаўсюджвальнікі паразітаў, інфекцыяў у папуляцыі. 3 гэтае прычыны ўзнікаюць эпізаотыі ды скарачаецца лік. Між людзьмі пры скучанасці, недахопе харчоў таксама з'яўляюцца заняпалыя асобы. У іх шмат вошай, якія разносяць заразныя хваробы. Падчас першай сусветнай вайны яны забралі чалавечых жыццяў больш, чым зброя.

3 апісанага комплексу зменаў паводзінаў бачна: яшчэ да дасягйення залішняй колькасці папуляцыя падзеліцца на тых, хто перажыве калапс, і асуджаных на пагібель. Нельга адмаўляць дзеянне падобных механізмаў і ў чалавечых папуляцыях. Як і многія біялагічныя механізмы, яны існуюць па-за нашай свядомасцю ці трансфармуюцца ёю недакладна. 3 нашага гледзішча, гэты механізм, вядома, жорсткі. Але што робіць грамадства, сутыкнуўшыся з недахопам харчоў? Яно жорстка кантралюе размеркаванне ежы і гэткім чынам падзяляе сябе на тых, хто харчы будзе размяркоўваць, і тых, каму іх будуць размяркоўваць. Значыцца, уключаецца ўсё той жа механізм, бо даўно ведама: «хто што ахоўвае. той тое і мае, а хто нічога не ахоўвае, той нічога не мае».

Інвазіі ды нашэсці. У прыродзе дзейнічаюць яшчэ больш дзіўныя механізмы: у пакаленняў, што знаходзяцца ў стрэсе, нараджаюцца нашчадкі, у якіх рэалізуецца альтэрнатыўная праграма паводзінаў, пры лепшых умовах жыцця заблакаваная. Яны не могуць жыць гэтак жа, як жывуць іхныя бацькі, скажам, на індывідуальных дзялянках. У спрыяльных варунках саранча жыве па тэрытарыяльным прынцыпе: кожны самец ахоўвае сваю дзялянку. Калі шчыльнасць папуляцыі павялічваецца і чужыя самцы ўрываюцца на абшары, саранча адкладвае яйкі, з якіх выйдзе «паходнае» патомства. Прыкладам, можна зрабіць наступнае: парастаўляць на дзялянцы шмат невялікіх люстэркаў, і самец будзе канфліктаваць са сваімі адбіткамі. «Паходныя» нашчадкі губляюць тэрытарыяльнасць, таму збіраюцца разам, іхныя чароды павялічваюцца да аграмадных памераў і пачынаюць куды-небудзь рухацца. Чароды «паходнай» саранчы пакідаюць абшары папуляцыі, урываюцца на іншыя прасторы, часта непрыдатныя дзеля жыцця, і ўрэшце гінуць. Падобна лаводзяць сябе падчас нашэсцяў лемінгі, а інвазія ўласцівая шматлікім відам млекакормячых ды птушак. Мэта нашэсця -- выкінуць за межы пераўшчыльненай папуляцыі залішняе маладое пакаленне. Удзельнікі нашэсця робяцца адважнымі, не баяцца загінуць, асабліва калектыўна.

У людзей між моладдзю ў падобных варунках таксама адбываюцца змены: яна не хоча жыць гэтак, як жылі бацькі, утварае гурты, што лёгка ператвараюцца ў агрэсіўныя орды. Аналогіі між інвазіямі жывёлаў ды некаторымі нашэсцямі ордаў відавочныя. Але прычыны нашэсцяў варвараў ведамыя недастаткова, таму складана вызначыць, ці гэта знешняе падабенства, ці некаторыя нашэсці асноўваліся, у прыватнасці, вандроўнікаў Цэнтральнай Азіі, на інвазійным механізме. Калі так, дык іхная «пасіянарнасць» (паводле Л. Гумілёва) не патрабуе ніякіх тлумачэнняў--гэта людзі, якія ажыццяўляюць альтэрнатыўную праграму.

Калапсуючыя зборы. Гэтая форма рэгуляцыі колькасці менш драматычная. У варунках абвастрэння сацыяльных адносінаў частка асобінаў страчвае цікаўнасць да барацьбы за тэрыторыю, іерархічную ступень і зніжае агрэсіўнасць. Тады перавагу атрымлівае альтэрнатыўная агрэсіўнасці праграма -- збліжэння, аб'яднання, згрулавання. Такія асобіны збіраюцца ў гурты, якія ці вандруюць, ці жывуць асела. У групах жывёліны ці зусім не размнажаюцца, ці размнажаюцца нязначна, меней, чым патрэбна дзеля ўзнаўлення.

Скучанасць між людзьмі набывае некалькі формаў, самая магутная з іх -- урбанізацыя, зборы ў гарадах. Зацемім, што ў вялікіх гарадах (у адрозненне ад маленькіх) у многіх народаў пладавітасць гараджанаў другога пакалення зніжаецца настолькі, што не забяспечвае ўзнаўлення. Такое адбывалася ў Старажытным Рыме, такое і цяпер паўсюль -- ад Нью-Йорка й Мехіка да Масквы, Санкт-Пецярбурга, Токіо ды Сінгапура. Урбанізацыя, што суправаджаецца калапсаваннем у гарадах, можа быці» натуральным, простым шляхам зніжэння нараджальнасці ў цяперашнім свеце і свеце будучым.

Для сацыёлага ці дэмографа гэта нечаканая і не бясспрэчная выснова. Але перш чым адхіляць яе, варта зразумець біёлага: ён ведае, што агрэгацыя вядзе да зніжэння пладавітасці ў многіх відаў жывёлаў; горад для яго -- форма агрэгацыі, і ён ведае праз дэмографа, што нараджальнасць у гарадах меншая за кампенсуючую смяротнасць. Адсюль біёлаг зазначае: чым бы ні былі для людзей гарады, дзеля чаго б яны ні ўзнікалі, адначасна яны спрацоўваюць як калапсуючыя агрэгацыі. Яшчэ раз зацемім: біялагічныя папуляцыйныя механізмы дзейнічаюць па-за свядомасцю асобінаў і жывёлаў. Гэтая асаблівасць павінна выяўляцца і ў людзей.

Зніжэнне пладавітасці. Трэці комплекс заўчаснага змяншэння колькасці жывёлаў звязаны са зменай шлюбных адносінаў ды стаўлення да патомства. Часта яно пры павелічэнні ліку ўжо не з'яўляецца галоўнай каштоўнасцю папуляцыі. Нават бацькі пазбягаюць размнажэння, нясуцца і нараджаюць абы-дзе, не клапоцяцца пра дзіцянят, умярцвляюць ды ядуць іх. Пазбаўленыя ўвагі, малыя (у тым ліку малпы) робяцца нерашучымі, агрэсіўнымі, з цяжкасцю ствараюць пары, часцяком няўстойлівыя, і ў сваю чаргу, дрэнна даглядаюць сваіх дзіцянят. Такім чынам, нараджальнасць зніжаецца, смяротнасць узрастае.

Падобнае назіраецца і ў няўдалых чалавечых папуляцыях. Прыкладам, эмансіпацыя жанчын, ведамая з гісторыі многіх цывілізацыяў. Ёйныя паследкі -- павелічэнне ліку мацярок-адзіночак. Звычайна яны маюць няшмат дзяцей. нараджаюць удвая менш за тых, што пабраныя шлюбам. Апошнія падчас эмансіпацыі таксама не імкнуцца да шматдзетнасці. Гэта самы просты шлях зніжэння нараджальнасці. І ўсе загады ды заклікі і даўней і цяпер безвыніковыя.

Недахоп рэгулюемых механізмаў. Такім чынам, у людзей, як і ў некаторых жывёлаў, дзейнічаюць механізмы самарэгуляцыі колькасці і падтрымання яе на аптымальным ўзроўні. Між імі і жорсткія, і параўнаўча бяскрыўдня, прычым лепшы з іх -- зніжэнне нараджальнасці. Гэты механізм можа ўдвая скарачаць лік кожныя 35 гадоў, калі ў сярэднім у сям'і гадуецца толькі адно дзіця. Пачні ён дзейнічаць паўсюдна ўжо цяпер, магчыма, гэтага й дастаткова, каб пазбегнуць экалагічнага крызісу. Але бяда ў тым, што, з аднаго боку, чалавек -- від з самай маруднаю зменай пакаленняў, з другога,-- здатны вельмі хутка мяняць біялагічную ёмістасць асяроддзя. Таму на некаторых этапах імклівага развіцця чалавецтва рэгуляцыя колькасці адстае ад той, што патрабуе асяроддзе. Экалагічны крызіс -- глабальная з'ява, да якой адны папуляцыі ўжо гатовыя, а другія знаходзяцца яшчэ ў стане дэмаграфічнага выбуху, доўжыцца ён можа больш за той час, што адведзены тэмпамі дэградацыі асяроддзя пражывання.

Вось такая агульная схема папуляцыйных рэакцыяў чалавека на павелічэнне шчыльнасці і змены ёмістасці асяроддзя.


Гульня жыцця са смерцю на сцэне гісторыі

Зразумець разнастайнасць дэмагра фічных працэсаў у цяперашнім свеце нельга, не прасачыўшы іхных зменаў на ўсім шляху ад дачалавечых продкаў да чалавека, не параўнаўшы ў розныхрэгіёнах у наш час.

Нараджальнасць і смяротнасць. Цяпер у развітых краінах найчасцей сустракаюцца адна-, двух-, радзей -- трохдзетныя сем'і. Часта нам нагадваюць, што нашыя прадзеды мелі па чатыры-сем братоў ды сясцёр, нібыта гэта нейкая старадаўняянорма. А якое меркаванне біёлагаў? Каб зразумець недарэчнасць гэтага пытання, трэба спытаць: колькі дзяцей дастаткова дзеля ўзнаўлення папуляцыі? Адной сярэднестатыстычнай маці (калі няма дзіцячай смяротнасці ды смяротнасці ў рэпрадуктыўным узросце) можна нарадзіць толькі адну дачку, што ў сярэднім адпавядае двум дзецям абодвух полаў. Гэтага хопіць дзеля падтрымання стабільнай колькасці любых відаў раслінаў і жывёлаў, уключаючы чалавека. У сапраўдным жыцці нашчадкаў спатрэбіцца больш, бо частка загіне, не паспеўшы размножыцца. Колькі нашчадкаў трэба нарадзіць, каб папоўніць страты ад дзіцячай і рэпрадуктыўнай смяротнасці, залежыць ад узроўню смяротнасці: чым ён вышэйшы, тым больш пладавітай павінна быць самка. Кожны від мае сваю мяжу -- патэнцыяльную пладавітасць. Узровень смяротнасці задаецца найперш умовамі асяроддзя пражывання у звязку з ладам жыцця. Але від можа яго памяняць, выбраўшы іншую стратэгію ўзнаўлення. Селядзец штогод адкладвае сотні тысячаў дробных ікрынак у мора і зусім пра іх не клапоціцца -- а раптам з гэткае процьмы нашчадкаў хто-небудзь ды выжыве. Гэта, як кажуць эколагі, К-стратэгія. Трохгольчатая колюшка адкладвае няшмат, але буйных ікрынак. Самец загадзя знаходзіць прыдатную дзялянку на дне, ахоўвае яе, ладзіць там гняздо, аэруе пакладзеную ў ім ікру, а затым ахоўвае малявак. Гэтыя рыбкі, без сумніву, у параўнанні з селядцом клапоцяцца значна больш пра сваіх нашчадкаў. Натуральна, дзіцячая смяротнасць у іх значна меншая. Гэта завецца К-стратэгіяй. Яна ўласцівая чалавеку як віду. Але ў межах сваёй патэнцыяльнай пладавітасці ён можа рухацца ў бок К-стратэгіі. Гэтак неаднойчы здаралася ў мінулым.

У параўнанні з іншымі млекакормячымі падобных памераў, патэнцыяльная пладавітасць у чалавека нізкая. Бальшыня жанчын не можа нарадзіць больш чым 6--11 дзяцей за жыццё. Але і гэта на працягу многіх соцень тысячаў гадоў не рэалізоўвалася. Даўней сярэдняя працягласць жыцця чалавека складала ў чалавекападобных малпаў: 25--27 гадоў. Першабытныя людзі займаліся збіральніцтвам, і ежа іхная была такая, што дзеці маглі яе спажываць толькі з трох гадоў, калі вырастуць зубы. Да гэтага іх кармілі ці падкормлівалі матчыным малаком. Многія слушна лічаць: наступная цяжарнасць не наставала, пакуль маці карміла малаком (як і цяпер у чалавекападобных малпаў). У спрыяльнай сітуацыі маці паспявала нарадзіць трох дзяцей і памірала раней, чым малодшыя дасягалі самастойнасці. Пры гэткай нізкай пладавітасці ледзь удавалася падтрымліваць колькасць папуляцыі, павялічвалася яна марудна. Трэба зацеміць, што па тым часе дзеці гінулі ад голаду, траўмаў ды драпежнікаў, але затое зрэдку паміралі ад заразных хваробаў, бо людзі жылі невялікімі ізаляванымі гуртамі.

Асваенне земляробства ды жывёлагадоўлі дазволіла разоў у 10 павялічыць шчыльнасць папуляцыі ў параўнанні са збіральнікамі ды паляўнічымі. На лепшых землях шчыльнасць дасягала вельмі высокага ўзроўню. Дзіцячая смяротнасць узрастала (вялікая шчыльнасць стварае, як ведама, спрыяльныя ўмовы дзеля распаўсюджвання дзіцячых, г. зн. найбольш заразных, хваробаў). Але яе кампенсавала павелічэнне нараджальнасці. Яно сталася магчымым, па-першае, таму, што пры ўстойлівай вытворчасці ежы ўзрасла працягласць жыцця дарослых, па-другое, спажыванне малака хатніх жывёлаў ды пладоў культурных раслінаў дазволіла знайсці заменнікі матчынага малака дзецям старэйшым за год. Нараджаць сталі часцей. Але многія тысячагоддзі (на сталых земляробчых абшарах) і стагоддзі (на новых) нараджальнасць ледзь папаўняла страты ад высокай дзіцячай смяротнасці. У гэтых умовах у земляробчых народаў цалкам рэалізавалася пладавітасць жанчын (нараджалі 6--11 дзяцей). За 17 стст. нашае эры колькасць людзей павялічылася ўсяго ад 200 да 500 млн. Гэта азначае, што ў сярэднім у маці выжывала крыху болей за двух дзяцей -- меней, чым у сучаснай. Так, у адрозненне ад нас, нашыя продкі мелі шмат братоў ды сясцёр, але на могілках. У такіх варунках у традыцыйных земляробаў сфармавалася спалучэнне імкнення займець шмат дзяцей, дзеталюбства з лёгкімі адносінамі да іхнае смерці (бог даў--бог узяў).

Новая стратэгія ў новых умовах. Чаму цяпер у прамыслова развітых краінах пераважаюць нешматдзетныя сем'і? У другой палове XVII ст. некаторыя еўрапейскія паўночныя народы (ангельцы, затым галандцы ды французы) пайшлі па шляху прамысловае рэвалюцыі, якая пазней у гэтых жа краінах перарасла ў навукова-тэхнічную. Перыяд гэты доўжыўся тры стагоддзі -- занадта доўга ў параўнанні з працягласцю жыцця аднаго пакалення. Згаданыя народы ўсё вынаходзілі ды ўкаранялі самі, паспявалі прыстасавацца да створаных імі ўмоваў. 3 развіццём гігіены ды медыцыны дзіцячая смяротнасць зніжалася, працягласць жыцця ўзрастала, і рост папуляцыі магла забяспечыць меншая нараджальнасць. І яна паступова скарачалася, папуляцыі пераходзілі да К-стратэгіі. Ангельцы, галандцы, французы перажылі дэмаграфічны выбух у XIX ст. ён быў не моцны. Пазней немцы, шведы, прыбалты, расейцы, што пайшлі тым жа шляхам, на пачатку XX ст. зазналі больш моцны дэмаграфічны ўсплеск. Зараз і тыя, і другія знаходзяцца на стадыі стабілізацыі ліку, і нараджальнасць іхная нізкая. Народы, што сталі на гэты шлях яшчэ пазней (іспанцы, грузіны, японцы), завяршаюць перыяд дэмаграфічнага выбуху ў наш час.

Старая стратэгія ў новых умовах. Многія дзівяцца, бо бачаць нейкі парадокс у тым, што імклівы рост насельніцтва Зямлі адбываецца дзякуючы Кітаю, Індыі, Індакітаю, Блізкаму Усходу ды Лацінскай Амерыцы (у нас -- Сярэдняй Азіі), дзе ўзровень жыцця жадае лепшага. Эканамічна для гэтых народаў ён неспрыяльны. Менавіта ў краінах, што сталі на шлях развіцця (у асноўным сельскагаспадарчыя цэнтры), цяперака адбываецца дэмаграфічны выбух надзвычайнай моцы. У многіх з іх рост жыхарства перавышае прырост прадукцыі, і жыццёвы ўзровень, першапачатна нізкі, падвышаецца марудна ці нават зніжаецца. Ствараецца ўражанне, быццам недахоп ежы ды голад стымулююць нараджальнасць -- насуперак усім біялагічным законам. Гэты парадокс -- тупік для дэмографаў. Але біёлагі ведаюць механізмы, што рэгулююць нараджальнасць у папуляцыі, яны змяняюцца марудна.

Гэтыя народы пайшлі па шляху НТР нядаўна, ды не самі імкнуцца да яго, а запазычваюць ягоны плён, прычым вельмі хутка й не заўсёды паслядоўна. Так, у Еўропе вакцынацыя супроць воспы распачалася ў XVIII ст. Спатрэбілася 200 гадоў напружанай працы, каб, паслядоўна перамагаючы дыфтэрыт, шкарлятыну, сухоты, адзёр, адолець (усяго 20 гадоў таму) поліяміэліт -- апошнюю масавую заразную дзіцячую хваробу. Створаныя праграмы ўсеагульнае вакцынацыі дзяцей ажыццяўляюцца ў вышэйпамянёных краінах на працягу некалькіх гадбў. Гэта самая танная, эфектыўная ды гуманная дапамога. Рэалізацыя падобнай праграмы зніжае смяротнасць у паўднёвых папуляцыях з вялікай шчыльнасцю ў шмат разоў. У выніку яшчэ нядаўна, як і тысячы гадоў таму, з 6--11 дзяцей у сям'і паміралі 4--9, а сёння бальшыня з іх жыве. Высокая нараджальнасць, нядаўна вельмі неабходная ў гэтых папуляцыях дзеля кампенсацыі высокай дзіцячай смяротнасці, раптам зрабілася залішняй. Але нараджальнасць -- не смяротнасць, яе нельга змяніць прышчэпкамі адразу. Яна кантралюецца біяла гічнымі механізмамі, вельмі складанай біялагічнай сістэмаю, падтрыманай побытам, традыцыямі, веравызнаннем. Папуляцыі патрэбен час, некалькі пакаленняў, каб наць а дпавядала новаму ўзроўню смяротнасці. І на працягу гэтых гадоў будзе адбывацца дэмаграфічны выбух, нават калі ён нявыгадны папуляцыі, абганяе рост прадуктаў харчавання.

Развітыя народы не павінны асуджаць астатніх за праблемы, выкліканыя дэмаграфічным выбухам: яны самі іх дэстабілізавалі, далі, жадаючы лепшага, зашмат моцнадзейных дозаў. Падобнае адбываецца і ў Сярэдняй Азіі. На жаль, апошнім часам там узрасла дзіцячая смяротнасць. Гэта прыкра яшчэ і таму, што на рост смяротнасці папуляцыя адказвае павелічэннем нараджальнасці.

У стабільных папуляцыях нараджальнасць адпавядае смяротнасці--высокай ці нізкай. Дабрабыт, калі ён скіраваны на зніжэнне смяротнасці (прычым дасягнуты поспех), стварае перадумовы для змяншэння нараджальнасці, для пераходу ад К- да К-стратэгіі. Але спатрэбіцца час, каб нараджальнасць у гэтых краінах адпавядала новаму нізкаму ўзроўню смяротнасці, дасягнутаму дзякуючы эканамічным поспехам. Некаторыя нешматлікія народы на поўначы Азіі ды Амерыкі мелі першапачатна невысокую смяротнасць (з прычыны ізаляванасці ад заразлівых хваробаў) ды малую нараджальнасць. Засяленне іхных земляў іншымі народамі значна падвысіла дзіцячую смяротнасць. Нараджальнасць заставалася нізкаю на працягу некалькіх пакаленняў, ды й цяпер яшчэ не перавышае стратаў ад смяротнасці, і лік зніжаецца. Ейнае маруднае рэагаванне на змены ў жыцці добра бачнае ў ЗША. Тутака ў нядаўніх эмігрантаў з краінаў, дзе значная смяротнасць -- Лацінскай Амерыкі, Азіі, Афрыкі,-- высокая нараджальнасць захоўваецца ў двух-трох пакаленняў, паступова набліжаецца да нараджальнасці эмігрантаў з развітых краінаў. У карэннага насельніцтва -- індзейцаў -- яна доўгі час была меншая, чым у эмігрантаў, але ў адрозненне ад іх расла.

Дзяржава й нараджальнасць. Зразумела, чаму біёлагі супраць дзяржаўнага ўмяшання ў рэгуляцыю нараджальнасці. Яны пярэчаць і таму, што гэта -- умяшанне ў біялагічныя папуляцыйныя механізмы, прычым, зазвычай, некампетэнтнае. Пладавітасць папуляцыі вызначаецца папуляцыйнымі механізмамі, што дзейнічаюць па-за (а часцяком і насуперак) нашай калектыўнай свядомасцю. Бяда ў тым, што ў наш хуткаплынны час яны спрацоўваюць марудна.

Усе спробы штучна стымуляваць нараджальнасць у народаў са стабільным ці зніжаным лікам выніку не далі. У друку калі-нікалі паведамляецца, што з дапамогай эканамічных захадаў ці праграмаў непасрэдных санкцыяў у якойсьці краіне паўплывалі на нараджальнасць. Але пасля аказваецца, што гэта ці заведамая мана, ці натуральная флуктацыя нараджальнасці, ці на нейкі перыяд удалося завабіць у пастку невялікую частку жыхарства. Колькасць французаў стабілізавалася каля 100 гадоў таму. 3 тае пары ў краіне неаднаразова абвяшчалі кампанію па стымуляцыі нараджальнасці. Былі заклікі, запалохванні адстаць ад іншых народаў, матэрыяльныя стымулы, крымінальная адказнасць за пазбаўленне ад цяжарнасці, забароны на супрацьзачаткавыя прэпараты -- а французаў столькі ж.

Не далі плёну і спробы зменшыць нараджальнасць у народаў падчас дэмаграфічнага выбуху. У Індыі праграма штучнага абмежавання нараджальнасці абымала ўсе ведамыя метады. Яна таксама была беспаспяховая. Калі ж яе паспрабавалі ўзмацніць масавай прымусовай стэрылізацыяй мужчынаў, выбух абурэння вымусіў I. Гандзі пайсці з пасады. Дарэчы, гэты прыклад паказвае «навуковы» ўзровень творцаў падобных праграмаў: яны нават не разумеюць, што пладавітасць жанчын у папуляцыях не залежыць ад ліку здатных да размнажэння мужчынаў -- іх заўсёды хапае. Прыклад нашай краіны (дзе тайна ўжываліся ўскосныя метады стымуляцыі нараджальнасці -- прапаганда, узнагароджванне шматдзетных мацярок, забарона пазбаўляцца цяжарнасці, адсутнасць эфектыўных супрацьзачаткавых сродкаў, дапамогі адзінокім маці, кватэры па-за чаргой шматдзетным ды г. д.) вельмі паказальны. Адны і тыя ж уздзеянні на кароткі тэрмін стымулявалі нараджальнасць у тых народаў, у якіх яна і так высокая (прыкладам, у Сярэдняй Азіі), але не ўплывалі на народы са стабільнаю (расейцы) ці зніжанай (прыбалты) колькасцю.

Стварэнне праграмаў абмежавання нараджальнасці ў грамадствах, што знаходзяцца ў стане дэмаграфічнага выбуху, выклікана рэальнымі патрэбамі, таму дамаганні за іх зразумелыя. Зусім іншыя матывы ў тых, хто падчас дэмаграфічнага выбуху на Зямлі патрабуе стымуляцыі нараджальнасці. Хто выступае за гэта? Нацыяналісты, бо для іх не свая нацыя -- нелюдзі, хай другіх

будзе меней, а сваіх болей. Мілітарысты, чым больш дзяцей, тым большае войска, больш генеральскіх пасадаў. Ды прыдворныя дэмографы, што абяцаюць за кошт павелічэння колькасці рабочых рук заткнуць дзіркі ў экстэнсіўнай эканоміцы. Апошнія часткова слушна гавораць, але забываюцца на тое, што рухі гэтыя не спатрэбяцца ва ўмовах вынішчэння рэсурсаў.


Аглядная будучыня

Прадказваць будучыню чалавецтва -- занятак антынавуковы. Але будучыня чалавека як біялагічнага віду больш прадказальная: экалагічны крызіс ды зніжэнне ліку непазбежныя. У рамках гэтых двух абмежаванняў эколаг можа прапанаваць некалькі сцэнарыяў, заснаваных на тых жа працэсах, што назіраюцца ў розных кутках зямнога шара і цяпер.

Ужо гатовыя перайсці да стану калапсу, высокаразвітыя папуляцыі пачнуць, захоўваючы добры ўзровень жыцця, паступова змяншаць свой лік трохі зніжаючы нараджальнасць. Іншыя папуляцыі, скарачаючы сельскае жыхарства, будуць калапсаваць у гарадах, якім уласцівая нізкая нараджальнасць. У трэціх папуляцыях павялічыцца раздзяленне на вярхі з высокім узроўнем жыцця ды напаўгалодныя калапсуючыя масы. Між апошнімі магчымыя г пошасцарэінвазуючых групаў, адсюль магчымыя спусташальныя міжнацыянальныя ды грамадзянскія войны. Калі б гэтым папуляцыям дапамагалі высокаразвітыя, яны калапсавалі б не гэтак моцна. Але ці здолее чалавецтва падчас экалагічнага крызісу дзейнічаць супольна, меркаваць не біёлагу.

Лягчэй пераадолеюць калапс тэхнічна развітыя народы з нізкай нараджальнасцю. У іх адны маці маюць шмат дзяцей, іншыя ўвогуле бяздзетныя, а ў бальшыні па двое, радзей па адным дзіцяці. Калі (захоўваючы тую ж долю шматдзетныбяздзетных мацярок) устаноўка бальшыні крыху зрушыцца (часцей адно дзіця, чым два), папуляцыя пачне плаўна скарачацца, прычым даволі хутка. Пры сярэдняй колькасці дзяцей -- адзін з невялікім («невялікае» будзе роўнае дзіцячай ды рэпрадуктыйнай смяротнасці) -- папуляцыя пачне скарачацца на 2 % на год (за кошт натуральнай смяротнасці старых). За 100 гадоў чалавецтва па гэткім сцэнарыі скарацілася б у 10 разоў, да 500 млн., і адбывалася б гэта непрыкметна, як і цяперашні рост ліку, маючы падобныя тэмпы. Біялагічная стратэгія не апакаліптычная, калі не атрымаюць свабоды дзеянняў аўтары небіялагічных сцэнарыяў.

І яшчэ. Нас непакоіць, ці захаваецца цывілізацыя пры гэткай нізкай колькасці. Але ейны ўзровень залежыць не ад ліку людзей, а шчыльнасці. Знакамітыя вынаходствы навукі й тэхнікі, лепшыя дасягненні культуры чалавецтва стварала, маючы невялікія папуляцыі. Не гаворачы пра старажытныя Грэцыю, Рым ці Кітай, нават у часы Шэкспіра, Ньютана ці Пятра І на Зямлі жыло не болей за 500 млн. чалавек, а цывілізаваных -- менш за тое. У іх жа не было сучасных (а тым больш будучых) сродкаў камунікацыі, якія дазваляюць людзям забыцца на адлегласці, што іх падзяляюць.

OCR:Leon

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX