Вярнуцца: Ад Лiдскiх муроў 4

Святлана Цішук. Паэзія


Аўтар: Цішук Святлана,
Дадана: 17.12.2001,



Святлана Цішук

Мінуламу

сонцу,

мінуламу дню

Ёсць месца,

ёсць схованка

ў сэрцы...



Хоць я - жыву

Не паспелі мама, тата

(Сёння плачу я аб іх)

Падарыць сяятрычку, брата

Мне. Цяжкі мой сумны ўздых!

Я без брата, без сястрычкі

Засталася. Мне адной

На вяку, бы ў небе знічцы,

Зімна летайкам, вясной.

Не магу я вінаваціць

Тату, маму. Не дала

Надалей жыцця ім звада -

Крыважэрная вайна.

Маладых вайна, прыгожых,

Поўных марай, пачуццём

Пазбівала, быццам з голля

Збіла здзекліва лісцё.

Крыважэрная вайнеча

Тату, мамачку, братоў

Ненароджаных знявечыла…

Не накрыць для іх мне стол!

Не сустрэць мне іх падзякай

Свайго сэрца. Ім руку

Не падаць. Свет сонца блякне

Мне без іх. Хоць я - жыву!

Пралікі лёсу

Майго сэрца ліст апаўшы

Круціць, б'е вятрыска.

Маё сэрца ўжо не лашчыць

Шчасце - сонца пырскі.

Я не ведаю. Не бачу,

Куды шчасце знікла.

За вакном надвор'е плача…

Мае лёс пралікі!

Я не магу дапамагчы

Рукамі добрымі кахання

Я не магу дапамагчы

Зямлі Чырнобылем параненай.

Я не магу зямлю лячыць!

Таму мой жаль бяссіллем плача

За кветку, возера, лясок,

За грыб, за ягаду і значыць -

За Беларусі дзень і сон.

Таму і спачуванне нізка

Маё схіляе галаву

Перад разломанай калыскай

Зямлі маёй, дзе я жыву!

Радасці сэрца аддаю

Сонца свеціць, грэе і лагодзіць.

Радуюся сонечнаму дню.

Знікнуў сум. Яго пасохла голле…

Радасці я сэрца аддаю!

Мне прыемна бачыць сонца, лета.

Не хаваюся ад летняга дажджу.

Хочацца мне ўвагай

быць сагрэтай…

Не люблю я слёз, іх капяжу!


* * *


Сярод няспыннага дажджу,

Сярод халоднае сумоты

Вяргіняй змоклаю дрыжу,

Дрыжу адна ад свету ўпотай.

Гляджу на дождж, на сэрца сум -

Не бачу добрага надвор'я.

Я стужку сумную ў касу

Ўпляла… А сонца было ўчора!

Мінулае я не згублю

Заглядвае месяц вачысты ў акно.

У месяца погляд халодны.

Не страшыць мяне яго подых:

Мінулага дня мне шчэ сонца відно.

Мінуламу сонцу, мінуламу дню

Ёсць месца, ёсць схованка ў сэрцы.

Мінулае б'ецца люстэркам…

Мінулае я не згублю. Не паб'ю!

Здаецца я гіну ...

Сумуе таполя адна ў адзіноце.

Таполя і я ў гэтым свеце.

А песня жыцця вакол льецца.

Не чую я спеваў: я глухну ў

маркоце.

Ні сонца лагоднасць,

ні спевы сінічкі

Адолець маркоту не здольны.

Здаецца, я гіну нябеснаю

знічкай,

Што падае моўчкі, паволі…

Я люблю

Я смеласць люблю ручаёў

гаваркую.

слязу веснавой капяжыны

люблю.

Увесну і птушка гняздоўе ладкуе.

Кідаю я новае семя ў раллю.

І я спадзяюся,

што вырасце кветка,

Прыгожая, новая кветка ў

жыцці...

Люблю веснавога сонейка ветлівасць.

Прыемнасцяў шмат можа сэрца

змясціць!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX