Вярнуцца: Ад Лiдскiх муроў 4

Сымон Лапата. Паэзія


Аўтар: Лапата Сымон,
Дадана: 17.12.2001,



Сымон Лапата
Наша мова

Мова -

гэта ёсць святыня,

Сіла, слава

і багіня!

Хто не знае

сваёй мовы -

Тому імя

пень яловы.

Радзіма

Мілей за ўсё мне тая вёска,

Дзе стаіць бацькоўска хатка,

Дзе абраз з Выявай Боскай:

Матка, на руках - Дзіцятка.

Ад каменняў ды пясчынак,

Тое ўсё, што бачыць вока,

Да бярозак, да травінак -

У душы маёй глыбока.

Не засмечаная мова,

Што культуру нашу гадзіць,

Але родны подых слова

Маё сэрца, душу гладзіць.

Родны кут, места святое,

Дзе любоў, дзе ласка льецца -

Толькі тут маё ўсё тое,

Што Радзімаю завецца!

Студзень 2000г.

Увосень

Восень… Цёмна, невясёла,

Сумны месяц лістапад.

Дзе ні глянь - усюды гола,

Хто ж такой парою рад?..

Хмары звіслі над зямлёю -

Хоць рукою іх бяры!,

Мокры снег і гразь з вадою -

Зноў разводдзе на двары.

Хоць ты ў неба падыміся

І ў тых хмараў запытай:

Хмары, мо відней вам з высяў,

Хмары, дзе мой родны край?

За хмарой каторай тою

Я б сышоў з зямлі тутэйшай,

Як за роднаю сястрою,

Бо наўкол - чужбіна злейша!..

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX