Вярнуцца: Ад Лiдскiх муроў 4

Вадзім Лаўрэш. Апавяданні


Аўтар: Лаўрэш Вадзім,
Дадана: 17.12.2001,



Стыхiя Час

Толькi ад Часу можна чакаць

рашуча ўсяго…

Л. Вовэнарг

Знiшчаючы чалавецва, Уладары забiвалi Час, бо гiсторыю - свядомы Час стварылi людзi, i калi б загiнулi стваральнiкi, несвядомай сталася б i сама стыхiя Часу.


Векавечны непрадказальны Час. Ён з'яўляецца стваральнiкам i разбуральнiкам. Час ёсць самым лепшым настаўнiкам, але забiвае сваiх вучняў...

Уладары Агню, Вады, Зямлi i Паветра сышлiся на Раду Чатырох Вялiкiх, каб вырашыць адно вельмi важнае пытанне. Першым узяў слова самы старэйшы - Уладар Агню:

Вадзім Лаўрэш

- Мiльярды гадоў таму не было анiчога, потым з'явiуся агонь. Быў ён без гаспадара. I толькi напрыканцы чацвёртага перыяду з'явiўся Я - ягоны Ўладар. Сёння ж, у шосты перыяд, быў створаны чалавек. Толькі ўзнік, а ўжо спрабуе завалодаць падуладнымі нам cтыхiямі, або знішчыць іх. Напрыклад, cтварае сiнтэтычным спосабам стыхію Агню.

Уладар прамаўляў цвёрдым і магутным як навальнічныя грымоты голасам, вочы блiшчэлi крывава - чырвоным колерам, у руках трымаў кiй з вогненым шарам на канцы. Гэты чароўны кій даваў сiлу над падуладнай яму стыхiяй i файна пасаваў да чырвона - рудой барады. Уладар Агню змоўк. На вуснах застыла дэманiчная ўсмешка.

Наступным узяў слова Уладар Вады - сівы з вялікімі блакітнымі вачыма, які трымаў у руках кій з вадзяным шарам на канцы. Шар той мяняў свой колер ад лагодна-нябескага да гняўліва-сіняга ў залежнасці ад настрою свайго Ўладара:

- Многа, незлiчона многа гадоў таму, - пачаў ён пералiвiстым i глыбокiм голасам, - на бераг з калыскi акiяну выйшла першая, жывая iстота, i ўжо зараз знiкла гаючая вада, а хутка наогул не будзе чыстай вады . Што за неразумная iстота чалавек! Мала яму Атлантыды цi Сусветнага патопу!

- І нашыя ўладаннi ім забруджваюцца i спустошваюцца. З кожным днём - усё больш і больш,. - сказалi падобныя, як дзве сястры - блiзняткi, але кожная па-свойму адметная, Уладаркi Зямлi i Паветра. Першая з iх была прыгожая i маладая, але нешта, мажлiва глыбокiя чорныя вочы, выдавалi ў ёй мудрасць гадоў. Чорны, класічнага крою строй рабiў яе яшчэ прыгажэйшаю. Другая ж, Уладарка Паветра, была ў лёгкiм адзеннi, падобным на вецер. Яна была вельмі падобнаю на сваю падуладную стыхiю: такая ж лёгкая i прыгожая, зменлiвая i няўлоўная, як свежы брыз. Цвёрдасцю характару абедзве не саступалі Уладарам Агню i Вады.

Пастановай Рады Уладары прынялi рашэнне ўчынiць Вялiкi патоп, пакiнуўшы кожнай iстоце па пары ( у тым лiку i чалавеку). Але мудрасць Уладара Вады прымусіла Савет пераглядзець рашэнне: пакiнуць на зямлi толькi жывёл, бо чалавек праз некалькi тысяч гадоў зноў паўторыць здзек над Прыродай.

Але пры размовах Уладары забылiся на яшчэ адну стыхiю - Час, якую стварылi самi людзi. Гэтая стыхiя ведала ўсё, але яе не бачыў нiхто, бо яна была без твару, без Уладара. I калi яна даведалася пра рашэнне Рады знiшчыць яе, стала ратавацца. Знiшчаючы чалавецва, Уладары забiвалi Час, бо гiсторыю - свядомы Час стварылi людзi, i калi б загiнулi стваральнiкi, несвядомай сталася б i сама стыхiя Часу.

Спярша Час Уладарам не быў ворагам i не перашкаджаў iм, але стыхiя, якая не мае гаспадара - зменлiвая…

У глыбокую будучыню, неабсяжную розумам, стыхiя Часу перанесла Бессмяротных Уладароў.

Там у халоднай i чорнай прасторы, не было анiчога, дакладней, быў Ён - мацнейшы бязмежны Хаас, Чорнае Нiшто, з якога ўсе ўтварылася i калi-небудзь там жа і павiнна было згiнуць. Але пакуль гэтага не здарылася, Уладары бездапаможна вiселi ў мiжчассі нiбы ў павуцiне i стыхii былi iм больш непадуладныя...

Людзi навучылiся ўладарыць над вадой, зямлей, агнём i паветрам, але не над Часам, хоць і самі яго стварылі.

Аднак Час без гаспадара зменлiвы і непрадказальны…

сакавiк, 2000 г.


Адзін дзень з жыцця Трыфа.

" Ты што, зусім з глузду з'ехаў? Зараз жа 10 гадзін паводле полтэргейсту! Нядзеля! Што? Не! Я ж кажу, не! Што ты сказаў? Калі ласка?! Ну, добра!" - Трыф быў разгневаны раннім званком з міжпрасторавай аўтобуснай станцыі, дзе ён працаваў шафёрам. Трэба было перавезці чарговую партыю Духаў на Зямлю.

Знешнасць яго была зусім непрываблівай: вялікі нос, маленькія губы фіялетавага колеру, скура колеру цвілі, чатыры клыкі: два зверху і пара знізу, агромністыя вушы, з якіх тырчэў непаліты прымяты мох. Да таго ж, рожкі былі без манікюру. А ў астатнім ён меў падабенства да звычайнага чалавека, калі яшчэ не лічыць хваста.

Жыў Трыф на Мярзоцкай вуліцы ў Замагільным раёне.

Па дарозе на працу, маючы трошкі вольнага часу, Трыф вырашыў зайсці ў відэакафэ прагледзець жахліўчык, замовіць гамбургер з павукамі, крывавую каву і горкае бізэ.

" Файнае надвор'е і настрой трохі палепшыўся". - Гэтак прамаўляючы да самога сябе, ён сеў у метро і хутка даехаў да Трупаўскай вуліцы.

На выхадзе з падземкі Трыф сутыкнуўся з чортавай старушэнцыяй - ейныя косткі добра-такі забразгацелі па лесвіцы! Ён папрасіў прабачэння замест таго, каб дадаць ёй добрага піндзюля, як гэта было паўсюдна прынята.

"Гэтаму свету засталося нядоўгае існаванне, ён вельмі хутка становіцца добрым і ветлівым", - падумаў Трыф.

І думка спраўдзілася. На другі-ж дзень знік той свет, ў якім яны жылі тысячы, а можа і мільёны год.


Лаўрэш Вадзім, 13 год

СШ №16, 7"А", г. Ліда

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX