Папярэдняя старонка: Ад Лiдскiх муроў 4

Нашы аўтары 


Дадана: 17-12-2001,



Пётр Калбыка. Нарадзіўся ў в.Шынкоўцы, што пад Астрына, былога Лідскага павету (зараз Шчучынскі раён) у 1926 г. Вучыўся ў Шчучынскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Загінуў 6 лютага 1945 г. ва Ўсходняй Прусіі. Вершы друкуюцца ўпершыню.

Сяргей Астравец. Вучыўся ў СШ №9 г. Ліды. Працуе ў перыядычным друку. Творы публікаваў у рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках і альманахах. Аўтар кнігі 62-х апавяданняў "Цэнзарскія нажніцы" (2000г., 548с.)

Святлана Цішук. Нарадзілася ў 1938 годзе ў Гомлі. Скончыла Гарадзенскі фізкультурны тэхнікум і Гарадзенскі педінстытут імя Янкі Купалы. Друкуецца з 1979 года. Аўтарка кнігі паэзіі "На крылах белай вароны" (1999г). Жыве і працуе ў Лідзе.

Уладзімір Васько. Нарадзіўся ў в.Ліпчанка Шчучынскага раёна. Скончыў Гарадзенскі педінстытут імя Я.Купалы. Працаваў дырэктарам сярэдняй школы на Дзятлаўшчыне, у рэдакцыі Дзятлаўскай раённай газеты "Перамога", намеснікам рэдактара "Лідскай газеты". Аўтар кніг паэзіі "Прасветленасць" і "На небасхілах берагоў". Друкаваўся ў рэспубліканскім перыядычным друку.

Станіслаў Суднік. Нарадзіўся ў 1954 г. ў в.Сейлавічы на Нясвіжчыне. Скончыў Менскую вышэйшую зенітную ракетную вучэльню СПА і Цвярскую камандную акадэмію імя Жукава. Падпалкоўнік запасу. Жыве ў Лідзе. Працуе і друкуецца ў перыядычным друку. Аўтар паэтычных зборнікаў "Пагоня за мову" і "Мой Грунвальд" (1999г.)

Юры Карэйва. Нарадзіўся ў 1961г. у Лідзе. Скончыў філфак Гарадзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы. Настаўнічаў. Друкаваўся ў рэспубліканскім перыядычным друку, зборніках паэзіі "Шлях" і "Кола".

Лілея Сазанавец. Нарадзілася 10 чэрвеня 1963 года ў в. Лукашына на Івейшчыне. Скончыла Лідскі індустрыяльны тэхнікум. Працавала на "Оптыцы", на ААТ "Лакафарба". Студэнтка Віленскага педінстытута. Выдала кнігу навэлаў "Непланаванае забойства".

Іосіф Масян. Нарадзіўся 29 жніўня 1959 года ў в. Опіта Івейскага раёна. Скончыў Лідскі індустрыяльны тэхнікум, факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Публікуецца ў перыядычным друку. Працуе на чыгунцы.

Уладзімір Малец. Нарадзіўся 10 красавіка 1951г. у в.Ігнаткаўцы ля Голдава Лідскага раёна. Скончыў Лідскі індустыяльны тэхнікум. працаваў у Менску, зараз працуе ў Лідзе на даследным заводзе "Нёман".Друкуецца ўпершыню.

Сымон Лапата. Нарадзіўся 10 ліпеня 1935 года ў в.Бурдукі Івейскага раёна. Cкончыў Менскі фінансава-эканамічны тэхнікум, Менскі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у кантрольна-рэвізійным упраўленні (КРУ) Мінфіна Беларусі. Зараз на пенсіі. Друкуецца ўпершыню.

Васіль Каламіец. Нарадзіўся 16 красавіка 1985 года. Вучыцца ў 8 класе Бердаўскай сярэдняй школы. Друкаваўся ў перыядычных выданнях.У нашым часопісе друкуецца ўпершыню.

Рэлікоўская Ганна. Нарадзілася 8 ліпеня 1964 года ў вёсцы Кянці Лідскага раёна. Пасля васьмігадовай школы скончыла Ваўкавыскую педагагічную навучальню, а затым, завочна, гістарычны факультэт Беларусккага дзяржаўнага універсітэта. Працавала настаўніцай пачатковых класаў. Зараз - настаўніца гісторыі.Жыве ў Лідзе. Друкавалася ў перыядычных выданнях.

Алесь Хітрун. Нарадзіўся ў в.Крупава Лідскага раёна ў 1984 годзе. Вучыцца на ІІІ курсе ПТВ-196 г. Ліды. Друкаваў вершы ў "Лідскай газеце". Прозу друкуе ўпершыню.

Алесь Стадуб. Родам з Меншчыны. Дзевяць год кіраваў мастацкімі харавымі калектывамі. Працаваў у сродках масавай інфармацыі. Зараз - у сістэме адукацыі. Жыве ў Лідзе. Даўно выступае ў абласным і рэспубліканскім друку.

Вадзім Лаўрэш. Нарадзіўся ў 1986 г. у Лідзе. Вучыцца ў 7 класе СШ №16. Друкуецца ўпершыню.

Людміла Васько. Нарадзілася 20 снежня 1983 года ў в.Відугароўшчына. Вучаніца 10 класа Ходараўскай СШ. Друкуецца ўпершыню.

Пётр Макарэвіч. Нарадзіўся ў 1938 годзе на Меншчыне. Скончыў Менскі педінстытут імя М. Горкага. Працаваў у рэдакцыі "Лідскай газеты". Друкуецца з 1962 года. Аўтар зборніка "Злітак".

Алесь Нічыпар. Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лідзе. Працаваў фельчарам на службе "Хуткая дапамога". Зараз працуе на мытні. Публікаваўся ў перыядычным друку.

Хрысціна Ярмак. Нарадзілася ў 1983 годзе на Астравеччыне. Вучыцца ў Лідскай педнавучальні. Друкуецца ўпершыню.

Дзінара Мазітава. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Лідзе. Студэнтка музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі. Аўтарка больш 70-ці п`ес для фартэпіяна, опер, балетаў, цыклаў песень на ўласныя вершы іншых аўтараў. Лаўрэат шматлікіх музычных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (з 1992 года), пераможца 2-х тэлефестываляў. Піша вершы на беларускай мове.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX