Вярнуцца: Ад Лiдскiх муроў 5

Людміла Шот. Паэзія


Аўтар: Шот Людміла,
Дадана: 03.02.2002,



Родная мова,
нібы крыніца
з чыстай
студзёнай вадой,
быццам раса серабрыцца,
ажыўляе ўсё раніцой.
Родная мова -
голас матулі,
кожнае слова
з далёкіх часоў.

Родная мова

Родная мова,

нібы крыніца

з чыстай

студзёнай вадой,

быццам раса серабрыцца,

ажыўляе ўсё раніцой.

Родная мова -

голас матулі,

кожнае слова

з далёкіх часоў.

Яна, як вясёлка

на небе ззяе,

гучыць, як песня,

ў сэрцы маім.

Хто не кахае яе,

той не знае

ўсёй прыгажосці

мовы маёй!


* * *


Птушкай хачу я стаць,

Каб узляцець высока.

Птушкай хачу я быць,

Каб паляцець далёка.

Хачу я маленькай быць,

Каб мама была маладая.

Не трэба ў госці хадзіць

Туды, дзе яна чакае.

Матыльком мне б пархаць

Найпрыгажэйшым у свеце,

Толькі адна бяда,

Каб не злапалі дзеці.

Някепска і зорачкай быць,

Толькі б бліжэй да месяца,

Карагоды вадзіць

З ім на небе хочацца.

А можа звыклым рамонкам?

Хто небудзь сарве, паварожыць,

З бялюсенькім пялёсткам

Хай шчасце ў хату ўваходзіць!


* * *


Свецяць на небе зорачкі -

Маленькія агеньчыкі,

Нібы ў руках ліхтарыкі,

Трымаюць чалавечыкі.

Усе яны прыгожыя

Пры добрым надвор'і,

І бачна, як сузор'ямі

Водзяць карагоды.

Карагод Мядзведзіцы,

Стральца і скарпіёна...

Можа гэта дзеці?

Бо іх вельмі многа.

Дзеці, на планеце --

Блакітнага неба,

Як вы там жывеце?

Вам, пэўна, пра нас вядома!


* * *


Люблю бацькоў,

сваіх дзяцей,

люблю я сонечны прамень.

Шумлівы лес,

пахучы бэз,

за загуменнем ядлавец.

Люблю я снег,

люблю я дождж…

вось бы ўзляцець

мне да нябёс.

Усё жывое зберагчы

і даць спакой

маёй Зямлі!


* * *


Зіма!

Можа паведаміш,

куды адыходзіш ты?

Я так прывыкла,

ты ведаеш,

да тваёй белізны,

да тваіх маразоў

з завірухамі

з шчодрымі снегападамі,

да вакол з узорамі,

з гурбамі непраходнымі,

катка каля хаты,

дзяцьмі што багата!

Лыжнёй на ўзлеску,

па беразе рэчкі…

Скажы!

Куды адыходзіш, зіма?

Калі вернешся,

я знаю сама!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX