Бацькоўскае шчасце
Як птушаня ў гняздзечку,
як кураня да курыцы,
дзяўчыначка ў пасцельцы
бліжэй да мамы туліцца,
сваёй маленькай ручкаю
за шыю абдымаецца.
Магчыма, гэта шчасцем
бацькоўскім называецца.
Чысцюля
"Ірыначка, Ірынка,
маленькая дзяўчнка,
дзяўчынка-шчабятушка,
ці мыла свае шчочкі?
Ці мыла свае вочкі?" -
пытаюся, усміхаюся,
з Ірынкай забаўляюся.
Ірыначка мне кажа:
"Я ўся была ў сажы,
я мыла свае шчочкі,
і вушкі два, і вочкі.
Я ручкі доўга мыла,
аж не хапіла мыла".
Якая малайчынка,
Дзяўчыначка - Ірынка!
Чамучка
Язычок той не прыціснуць
і пытанняў не спыніць:
Чаму дожджык раптам сціхнуў?
Чаму сонейка не спіць?
Чаму вокны адчынілі,
напусцілі камароў?
Чаму супу наварылі
з памідораў, буракоў?
Па дарожцы будзе бегаць
то ўзад, то ўпярод.
Чалавек усё хоча ведаць,
бо яму ўжо пяты год!
 Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
        