Вярнуцца: Ад Лiдскiх муроў 6

Вераніка Мікулка. Паэзія


Аўтар: Мікулка Вераніка,
Дадана: 11.08.2003,



Легенда


Я вельмі паважаю горад свой
Люблю мясціначку,
дзе мама калыхала
І трэба,
каб паміж табой і мной
Любоў спрадвечная
вякамі не згасала

Ідзём па горадзе
і бачым засень дрэў,
У цэнтры - помнік
першадрукару Скарыне,
У зялёным парку
розных птушак спеў
І замак, што ўзвялі
пры Гедзіміне.
Там рэчка працякае
гнуткай змейкай,
Што зараз называецца
Лідзейкай.
Была ў князя і любімая дачка
І зваў яе ён проста -Лідачка.
Князёўна спрытная
і лёгкая, як вецер,
Разумніца. Не ведала турбот
"Ты самая,
прыгожая на свеце!"-
Так гаварылі князь
і ўвесь народ.
Ішлі гады,
князёўна пакахала...
Ды не багатага,
а хлопца-пастушка,
На стрэчы з ім,
як птушка, вылятала,
Спатканні тыя
бачыла рака.
Сусед аднойчы
ў замак завітаў,
Стары, багаты,
у пошуках нявесты,
А бацька-князь
раптоўна згоду даў...
Князёўне ж было,
куды падзецца
Прасіла і маліла: "Тата мілы,
Не аддавай мяне старому,
Бо лепей я сайду ў магілу,
Чым сканаваць
жыццё палонам!"
Але князь-бацька
быў няўмольны,
Бо слова моцна
ўмеў трымаць,
Магчыма, усё
зрабіў бы па-другому,
Каб ведаў,
што так будзе гараваць.
Як тая птушка,
распрасцёршы крылы,
Не ў сілах пазабыць
сваю любоў.
У думках развітаўшыся
з любімым,
Дзяўчына з вежы
кінулася ў роў.
Забіты горам Гедзімін -
той князю,
Раку ля цвердзі даў загад
назваць Лідзеяй,
А з тых часоў
легенда засталася
Для смутку, слёз,
пакут, надзеі...

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX