Папярэдняя старонка: Ад Лiдскiх муроў 6

Нашы аўтары 


Дадана: 11-08-2003,



Ірына Багдановіч. Багдановіч Ірына Эрнстаўна нарадзілася 30.04.1956 г. у Лідзе ў сям'і інжынераў. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага універсітэта (1978), аспірантуру пры інстытуце літаратуры Беларусі (1978-81). З 1983 г. працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута, адначасова з 1997 года выкладае на кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1985). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1989).
Вершы друкуе з 1973 года, літарарурна-крытычныя артыкулы з 1979 г.
Выдала зборнікі паэзіі "Чаравікі маленства" (1985), "Фрэскі" (1989), "Вялікдзень" (1993). Аўтар шматлікіх арыкулаў і рэцэнзій аб беларускай паэзіі 20-х гадоў і сучаснага перыяду. Выдала манаграфію "Янка Купала і рамантызм" (1989), кнігу "Авангард і традыцыя. Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння" (2001).

Міхась Мельнік. Мельнік Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці 07.11.1949 г. скончыў філалагічны факультэт Гарадзенскага педінстытута (1972). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Астравецкай школе, завучам у Красноўскай і Голдаўскай СШ. З 1984 года выкладае беларускую мову і літаратуру ў Лідскім педагагічным каледжы.
Друкуецца з 1975 г. Сааўтар зборніка вершаў "Скрыжаванне" (1996).

Ян Чачот (1796-1847гг.) нарадзіўся ў маёнтку Рэпіхава каля в. Крывошын Ляхавіцкага раёна. Вучыўся разам з Адамам Міцкевічам у Наваградскай дамініканскай гімназіі, затым - у Віленскім універсітэце. Адзін з заснавальнікаў таварыства Філаматаў. Займаўся зборам беларускага фальклору. Аўтар 6-ці тамоў "Вясковых песень з-над Нёмна і Дзвіны" (Вільня, 1844 -1846гг.), у якіх змясціў каля 40 арыгінальных твораў на беларускай мове. Аўтар 55 гістарычных баладаў "Спевы пра даўніх ліцьвінаў" на польскай мове.

Ганна Камінская. Нарадзілася 5 лютага 1971 года ў вёсцы Клюкавічы Лідскага раёна. Закончыла Гарадзенскі дзяржаўны медінстытут у 1996 годзе. З 1997-га года працуе ў Установе аховы здароўя "Лідскае ТМА" хірургам па аказанні экстраннай дапамогі Лідскай ЦРБ і хірургам гарадской паліклінікі Паўднёвага гарадка ў Лідзе. Друкуецца ў перыядычным друку.
Алесь Нічыпар нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лідзе. Працаваў фельчарам на службе "Хуткая дапамога". Зараз працуе на мытні. Друкуецца ў перыядычным друку.
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX