Вярнуцца: Паэзія

Гражына Хруль


Дадана: 07-10-2011,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011.

Спампаваць




Гражына Хруль нарадзілася 04.09.1992 у горадзе Лідзе. Вершы пачала пісаць з 2008 году. Друкавалася ў "Лідскай газеце", у складанцы вершаў "Шануйце роднае слова!"


* * *

Як ляцела птушкай рэчаіснаць

Над маёю роднаю пустэчай.

Летуценнем думкі падаліся...

Не загіну. Хочацца ў рай збегчы.


Быццам поўз павук па павуціне,

Не прынёс ён цяжару натхнення...

Выпадкова ворагі загінуць,

Застануцца толькі летуценні.

* * *

Не прыходзіла тыдзень ці болей.

Ашчаперыла сумам, не воляй.

Ва ўспамінах асеннія вочы

Ды суровы вясновы прывід.

Запыталася: "Хочаш памерці?",

"Не хачу", - але сціснула сэрца.

Забываюцца летнія ночы,

Што колісь манілі ў блакіт.

Памылковае сябра Каханне!!!

Адмаўляю твае катаванні!

Пацалункам прайшлося па твары

Ды абуткам па чыстай душы.

Адзінота на сэрцы зайграе,

Я не ведаю, я прадчуваю,

Надакучылі словы і чары

Мы на пекла і раю мяжы…


Невыноснага болю пакуты

Ды бясконцага жалю атрута,

Словы хочуць забрудзіць паперу,

І любоў змарнавала абшар.

Той адзіны, хто ведае гора…

Ціхата. Адзінота. Прастора.

Я ў вечнае шчасце не веру!

Толькі ты для гаспадар!

ТЫ

Ты - не мара і не рэчаіснасць,

Проста шлях. Проста крок. Проста сцежка.

І хвіліны жыццём мне здаліся,

І жыццё падалося мне ўсмешкай.


Ты - прывід, ты не ўбачыш штодзённа,

Як цяжарнасць, надзьмутая ветрам.

Як дажджамі абмыты анёлак,

Я спрабую не думаць аб гэтым...


Ты - няздзейснены вычын жыццёвы,

Неправераны, не памяркоўны…

Толькі кроплі дажджу на далоні

Нагадалі твой позірк суровы.


Ты прыйшоў да мяне летуценнем.

Выпадковасцю наша спатканне!

Невядома: куды мы глядзелі?

І цікава: чаго мы чакалі?


І балюча, і крыўдна да болю,

Але зараз я ведаю гэта:

Адзінота завецца не воляй,

А жыццём без кахання і мэты.

НІКОМУ НІКОЛІ

Няма жыцця. Мне падаецца, збегла мара…

І птушка шэрая зляцела з падваконня.

Штодзень гляджу на мноства розных твараў,

Аднак не скарджуся нікому і ніколі.


Вялікі Жаль сустрэне на дарозе,

Так сустракаюцца блакітныя аблокі.

І хто сказаў, што розум нецвярозы?

І хто сказаў, што шчасце за два крокі?


Мы не пакінем стомленай пакуты,

Пакуль яна нам не пакажа сцежку,

Пакуль не знікне горкая атрута,

Пакуль не ўзнікне радасная ўсмешка...

ВОСЕНЬ

Гэта тое, што добрага просіць…

Што гарэзліва грукае ў сенцы,

Мабыць, доўгую, марную восень

Я ўбачыла ў жоўтай сукенцы.


Залатыя яе завушніцы,

Ціхім грукатам дорачы згоду,

Цягнуць песню, бы хочуць спыніцца,

Каб застацца ў нас назаўсёды.


Яе пацеркі колеру мора

Ціхім шолахам смагу натоляць!

Мы забыцца павінны на ўчора,

І на вечную прагу спакою!

КАХАННЕ

Мне нялёгка даецца цярпенне.

Паўтару: я кахаю цябе!

Можа, мара або летуценне,

Толькі кроў маё сэрцайка б'е…


Можа, д'ябла або анёла?

Толькі сэрца сціскаецца ўраз.

Ну а ты выглядаеш вясёлым,

Баючыся пакрыўдзіць той час.


Можа, косткі, а можа, скура

Не даюць супакою зімой.

Толькі дыхае вецер панура,

Пасварыўшыся быццам з табой…


Можа, з'явы, а, можа, прадметы

Перамешваюць позіркам кроў?

Хто ж дазволіў цудоўнае ведаць?

... Невыказная сэрцам любоў!

* * *

Усё здаецца знаёмым: згрызоты сумлення,

Нянавісць да ворагаў, зайздрасць сяброў,

І жарты агідныя ды летуценні

Прыходзяць у сэрца, як дзеці дамоў.


Знаёмыя кветкі і водар чаканняў…

І страчаны розум, і слова: "Хадзем", -

І думкі аб гэтым адвечным пытанні:

Навошта кахаем, навошта жывем?


Не страчаны нашы каштоўныя рэчы,

Не страчаны мары, не страчаны рай,

Так хочацца верыць і марыць аб лепшым,

Не церпіцца крыкнуць камусьці: "Бывай"!!!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX