Вярнуцца: Паэзія

Алеся Якубоўская


Дадана: 07-10-2011,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011.

Спампаваць




Алеся Якубоўская нарадзілася 20 красавіка 1990 у горадзе Лідзе. Студэнтка БДЭУ. У афіцыйных выданнях не друкавалася.


* * *

Збегчы і не вяртацца -

Каб нікога не бачыць…

Збегчы і не вяртацца -

Каб нішто не тлумачыць….

Збегчы і не вяртацца -

Каб не чуць, не слухаць, не абазначыць,

Каб зноў прыйсці потым, пасля ….

І зноў напартачыць,

Збегчы і не вяртацца, збегчы.

Проста збегчы.

Збегчы, каб не здавацца.

* * *

Хаджу па снезе

І душу. Крышу мары.

Паветра колкае

Ўдыхаю. Маўчу гучна.

І нешта скамечанае

Ў сэрцы. Льецца салёнае.

Хачу трымацца.

І адрываю пачуцці.

* * *

Маўчыш?

Маўчы!

І я маўчу!

Так склаўся лёс!

Ты - хочаш так!

І я хачу..

І ў Самалі,

І ў Кярчы..

Трымай свой крык..

І памаўчы!

Інакш ніяк

Альбо ўсё фарс,

А ты маўчы!

Усе адно не зразумеюць нас..

* * *

Піраміда ланцугоў і ланцуг выпадковасцей,

І мы з вамі нясём гэты цяжар у будычыню!

Колы аднолькавасцей і спіралі ўмоўнасцей

Падперчым нашай постсавецкай "рашучасцю".

Раздробім казусы "ворагаў", і рэдкія кашыцы гонару,

Каб усім выпусціць пару і ўдыхнуць пабольш яду пошласці.

Дадзім усім крэдыты і набудзем усім равары,

І ніхто не будзе казаць, што мы супраць калабароснасці!

Піраміда з людзей, хмарачосы з улад,

Чалавек стаіць на галаве чалавека,

Працягваем руку, а потым сціскаем у кулак,

Гніе ўсё ўнутры, не краіна - калека!

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX