Вярнуцца: ПАЭЗІЯ

Міхась Мельнік


Аўтар: Мельнік Міхась,
Дадана: 17-03-2016,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў № 8; Ліда, 2015.

Спампаваць




Міхась Мельнік нарадзіўся 7 лістапада 1949 года ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1974 года жыве на Лідчыне. З 1984 па 2010 год выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Лідскім каледжы.

З 2004 па 2011 год кіраваў літаратурным аб'яднаннем "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідскай газеты".

Суаўтар (разам з Пятром Чаборам) зборніка вершаў "Скрыжаванне" (Менск, 1996 г.), аўтар кнігі вершаў "Лодка жыцця" (Ліда, 2009 г.). Укладальнік і рэдактар анталогіі твораў лідскіх літаратараў пра беларускую мову "Шануйце роднае слова!" (2008 г.).


  
  РОДНАЯ  ЗЯМЛЯ

Пахнеш, як мама,
ты сырадоем.
І кожны мне твой каласок
так знаёмы,
і кожная сцежка твая,
і ручэй,
а дні без цябе -
нібы цемень начэй…,
але і ў расстанні -
табою жыву,
таму я
жыццём заўжды даражу.


ТАБЕ

Маёй жонцы Святлане

Я думаю аб тым, што будзе заўтра,
Чаго не дарабіў, чаго не дасягнуў…
Я думаю аб тым, ці ж было варта
Кахаць цябе за ўсё жыццё адну.

І што б там ні было: ці сваркі, ці няўдачы,
Ці шэраг непрадбачаных падзей,  -
Ды ўсёй душой сваёй і з пачуццём гарачым
Я жыў з табой, заўжды не трацячы надзей.

І зараз, праз дзясяткі год пражытых,
Пра многае шкадую, што было…
Ды толькі я хачу, каб з вернасцю адкрытай
Да скону дзён жыло ўзаемнасці цяпло.

***

Жанчына
з заснежанымі бровамі
ўвайшла ў маю цёплую хату.
Вось чаму
радуе мяне
завейная зіма. 

***

Дрэўца
ссякалі без жалю,
таму што засціла вокны яно..
У хаце
стала крышку святлей,
ды затое ў душы
цёмна-цёмна!

***

Назаўсёды
растае сцяжынка
ў маленства.
З таго часу,
як мой сын
пачаў хадзіць,
беспарадак
у маім пакоі
не раздражняе мяне.


  
  
  
 
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX