Вярнуцца: ПАЭЗІЯ

Дзмітрый Гуліцкі


Аўтар: Гуліцкі Дзмітрый,
Дадана: 17-03-2016,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў № 8; Ліда, 2015.

Спампаваць




Дзмітрый Гуліцкі нарадзіўся 24 чэрвеня 1956 г. у г. Лідзе. Скончыў СШ №1 у 1973 г., БДУ, механіка-матэматычны факультэт, у 1978 г. Працуе праграмістам. Жыве ў Лідзе.


   
   КЕША

Шэры кот, не каляровы,
За гаспадара сёння ў доме.
З кута ў кут пайшоў-прыйшоў,
Ўсё, што трэба, там знайшоў.

Няспешна, са смакам ён паеў,
Прыкрыў запас ён 
                        медным тазам,
Смятанку на дэсерт злізаў,
Літровы слоік і прыбраў.

Цяпер на печ. Як дапаўзці?
Каб хто памог жывот знясці.
Так не, усё яму самому,
Ён не патрэбен больш нікому.

Прайшла гадзіна, дзве і тры,
І вось у хату ўвайшлі.
Усё недзе лазяць, выглядаюць,
Дзвярыма ляскаюць, 
                     штось шукаюць.

- А-а-а, ты во дзе, абармот,
Шэры наш нялюдскі кот! -- 
Раптам хтось прамармытаў,
Я так спрасонку не пазнаў.

- Псік з хаты, вон, далоў,
Каб мы не бачылі ізноў,
Каб ты ўжо смалы напіўся,
З якой памыйкі к нам прыбіўся? 

Такой абразы кот не стрымаў
І мяўкнуў, хвост трубой узняў.
- А каб вас мышак забіў,
Чым я вам тут не дагадзіў?

Чаго вы чэпіцеся да мяне,
Паспаць яшчэ не даяце?
Ці я мышэй вашых чапаў,
Ці я не так іх даглядаў?

За гэта хто хацеў ціскаў
І нат у пысу цалаваў.
Даваў за хвост сябе трымаць
І бессаромна падымаць.

У памперсах на ложак клалі
І без мяне не засыналі.
Пад шыйкай, вухам я даваў,
Хоць чэс той мяне ўжо дастаў.

Сам сябе я не бярог,
Я ледзь цягну ўжо пяты год.
І за гэтую во ўзнагароду
Вы шыеце мне тут шкоду? -

Усё выказаў, што хацеў,
Пакуль з хаты ён ляцеў.


РЭКС

Рэкс быў сёння не ў гуморы,
Хоць бы стрэўся дзе каторы.
"Ніхто не йдзе, ну што за ліха?
Чаму за плотам усё ціха?
Чаму ніхто не пазаве,
Не свісне пару разоў мне?
Тады б я ўжо адпрацаваў,
І міску ў зубы я не браў.
І не хадзіў бы з ёй кругамі,
Не кленчыў: 
                 "Дайце, бо здыхаю".
Учора адзін тут мне свістаў.
Ну, я яго брэхам і дастаў.
Чаго свісціш, я што, спужаўся?
На гукі дурня я паддаўся?
Так на ланцузе лятаў, круціўся,
Аж на дыбкі я станавіўся.
І выў, і слуп грыз, абхапляў,
Глядзі, во так цябе б дастаў
І, як анучу б, парваў.
Ды зноў жа гаспадар не даў.
Зноў лыч заліў і гаўкнуў мне:
- Сядзець у будзе ціха мне!
Чаго, дурны, ты тут завёўся,
На гэты добры свіст павёўся?
Як злодзея ты сустракаў?
Чаму хвастом яму віляў
І, калі трэба, паджымаў?
Мяне так вінен сустракаць,
Хвастом круціць, далонь лізаць.
Чаму ты вухам не вядзеш,
А толькі поўну міску жрэш? --

Так лаянку ён распачаў.
Але і я раз гаўкнуў, не змаўчаў.
Раве, я моўчкі ў адказ лаю,
Бо сам сябе я паважаю.
Але з буды я не пайду,
Адзін я ведаю чаму.
Божа, крый яго ты маць,
Не дасць ён ціха мне сканаць.
Няма каму мяне цаніць,
Каб гэту міску не насіць.

Каб хто пачуў мой дзіўны брэх,
Узлез бы я на самы верх.
Брахун Падбрэхіч Пустабрэхаў.
Во правадыр, 
                     во "вождь" народа,
Няма тут слухаць больш нікога.
Яго нам трэба выбіраць
І статак наш "увазглаўляць".


Тады я б ўсім вам так панёс,
Не то што нейкі там панос.
Мой брэх бы кожны з вас пісаў,
На кожна слова "так" ківаў.
Зірнуў бы я ліхім Барбосам,
Калі пакруціш недзе носам.
Навешаў бы я ўсіх сабак,
На тых, хто слухаў абы як.

А так сяджу на ланцугу,
Падайце костку хоць адну".


ВЕЛІКОДНЫ ВАЛЬС

Хрыстос, Хрыстос, 
                    Хрыстос ўваскрос!
Зышоў, зышоў, зышоў з нябёс.
Я чую гэты дзіўны звон.
Цілі-цілі, ціль, бом-бом, 
              цілі-цілі, ціль, бом-бом.

Цірлінь, цірлінь, 
                     цірлінь, ціў-ціў.
Я гэтай птушцы гняздо звіў.
"Траля ля-ля, - дадала я. -
Кахаю, Хрыстос, кар-кар, я".

УЧОРА З БОГАМ

Учора з Богам размаўляў,
Чаму ён мне мазгі не даў?
- Я дурняў ўсіх падлогай збіў,
Аднога, - кажа, не дабіў.


ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Хрыстос уваскрос!
З Вялікім святам я віншую,
Хутчэй за стол я прапаную.
Чырвоных яек вельмі шмат,
І рвецца ў бойку твой мацак.
Ўваскрос? Дзе? Як? Калі?
Няўжо ізноў мы праспалі?
З паўночы ён у храме там.
О наш Хрыстос, даруй ты нам.
Лабацін мы не пашкадуем.
Сапраўды ўваскрос! 
                     Цябе віншуем!

***

Ціхутка вецер хвалі гоніць,
Плывуць няспешна, думкі тояць.
Няма нікога. Адзін лебедзь.
Ім яго думкі добра ведаць.
Яны з ім разам пасумуюць,
Пачуцці ў глыбіні ўсе чуюць,
Як тут любіліся, кахалі,
Як шыйкі ў сэрца выгіналі.

   
    
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX