Вярнуцца: ПАЭЗІЯ

Святлана Герагозава


Аўтар: Герагозава Святлана,
Дадана: 17-03-2016,
Крыніца: Ад Лідскіх муроў № 8; Ліда, 2015.

Спампаваць




Святлана Герагозава нарадзілася ў лютым 1986 года ў Лідзе. Да 1996 года жыла з бацькамі ў г. Пінску, дзе яны працавалі пасля вучобы па накіраванні навучальнай установы. У Лідзе Святлана скончыла сярэднюю школу №15 з беларускай мовай навучання, а затым Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (факультэт "Міжнародныя адносіны"). Атрымала спецыяльнасць "рэферэнт-перакладчык англійскай і французскай моў". Выйшла замуж, жыве ў г. Маскве, працуе у Цэнтральным апараце фонду сацыяльнага страхавання па санаторна-курортным лячэнні.


  
ВЕЦЯРОК АСЕННІ

Вецер раніцою стукнуў у акенца,
Быццам усміхнуўся дружалюбна мне,
Прашаптаў лагодна пра цяпло, здаецца,
Каб не замярзала ў блізенькай зіме.

Ноччу сон прысніўся: ты са мною побач…
Хіба ж можна верыць тым спантанным снам?
Так хачу пачуць я твой прызыўны покліч,
Разам бы адолець перашкоды нам.

Спадзяюся, радасць прынясе нам восень,
Быццам ветрык стукне ў акенца мне,
Мы успомнім лета між зялёных соснаў,
Ты таемна словы радасці шапнеш.


СПАДЗЯВАННЕ

Ужо даўно за поўнач. Цішыня такая.
Нехта нарадзіўся, хтосьці і памёр.
І гадзіннік стрэлкамі тэрмін адмярае,
І раптоўны выкрык у цішы замёр.

А жыццё ж чаруе новым спадзяваннем,
Побач з горам радасць, слава перамог.
Многа прыгажосці ў нашых парываннях
І ў цікавых сцежках зведаных дарог.

Мы ў жыцці сумуем, плачам і кахаем,
Часта забываем пазваніць сябрам.
І ў душы трывогу ад людзей хаваем…
Будзем жыць надзеяй: Бог паможа нам!

*   *   *

Ты - воблака ў сінім бязвоблачным небе.
Ты  - музыка, чутная мне ў цішыні.
Ты - свежая мякаць у чарсцвеючым хлебе.
Ты - слодыч у кіслым і церпкім віне.

Павер, без цябе не чуваць сэрца стук.
Вакол свет, гаркавы ад слёз і нягод.
І валяцца справы надзённыя з рук.
Мне дзень без цябе нібы змулены год. 


Я МАЛЮЮ

Малюю пах я з водарам язміну.
Малюю воблака і побач з ім цябе,
Малюю снег, што з колерам маліны,
І нават дождж, салодкі, як бізэ.

Малюю ноч і зоркі ў небе чыстым,
Малюю свет загадкавы зямны,
Малюю сонца фарбаю агністай
І мірны дом, дзе будзем побач мы.

Малюю смак гаркава-шакаладны
Ад пацалункаў на губах маіх.
Малюю кветкі, родныя прысады,
Малюю прыгажосць для нас дваіх.

Каханне наша беражна малюю,
Што б'ецца ў сэрцы нашым кожны дзень,
Якое шчасціць, радуе, хвалюе
І засцілае даўніх спрэчак цень.

  
  
  
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX