Вярнуцца: Нехвядовіч Казімір

Успамiны аб падарожжы ў Суботнiкi


Аўтар: Kazimierz Niechwiadowicz,
Дадана: 17-06-2003,
Крыніца: Гаўя 01/02/00.



Асеньняе падарожжа

Дaрога з Польшчы ў Суботнікі складаецца як звычайна, зь некалькіх этапаў. Першы гэта падарожжа цягніком у Беласток з перасядкай у Варшаве. У Беластоку іду на недалёкі аўтобусны вакзал. Якраз субота (29.09), i ў гэты дзень (таксама, як i ў сьвяты) не курсуе аўтобус у Ліду, што на 14 30. Але ёсьць білеты на аўтобус Беласток - Менск праз Ліду на 15 20. У гэтай жа касе купляю білет у Ліду за 32 злотыя i ваўчар, які дае магчымасьць уезду на Беларусь. За 5 першых дзён побыту плаціцца агулам 28 злотых, а за кожны наступны дзень па 5 злотых.

Аўтобус амаль поўны. Бальшыня людзей едзе ў Менск. Ёсць некалькі палякаў. Сярод ix настаўнгца, што едзе ў Maгiллў навучаць дзяцей польскай мове. На Беларусь едзе першы раз, i ўсё для яе навіна. Даязджаем да мяжы, дзе чакаем мытнага дагляду больш за 2 гадзіны. Але потым адбываецца ён вельмі хутка, i мы едзем далей.

Робіцца усё больш цёмна, i дажджавыя хмары ў небе не паказваюць на добрае надвор'е. Праязджаем праз Гродна. Гэта вялікі горад, але ў змроку выглядае прыгнечана, бо мала асьветлены. Нават у вокнах жылых дамоў толькі дзе-нідзе сьвятлеюць жоўтыя плямкі. Мост праз Нёман. Гэтая рака заўсёды выклікае цёплыя пачуцьці ў сэрцы i ў думках.

Напоўдрэмлючы даязджаем да Ліды. Ужо 23 00 мясцовага часу. Нгхто мяне не чакае ў пустым вакзале. Бяру цяжкі багаж i іду, спыняючыся праз кожныя некалькі дзясяткаў мэтраў. Спатыкаю маладую дзяўчыну, што вышла з недалёкага клюбу. "Мяне завуць Дануся," -- назвалася яна i дапамагла мне несьці сумкі. Яна палячка, гаворыць прыгожай віленскай гаворкай ("убачыўшы", "пайшоўшы"), перанятай ад бацькоў, якія жывуць у Вільні. Нясучы сумкі розным спосабам, даходзім да стаянкі таксі. За 2000 рублёў (1 даляр 1500 рублёў) даязджаю да цёткі. Гэта канец другого этапу падарожжа.

Назаўтра рана (30.09) іду зь цёткай на недалёкі, на шчасьце, аўтобусны прыпынак. Гэта край городу, i тут спыняецца маршрутны аўтобус Ліда-Жэмаслау. Калі пашанцуе, выязджаючы зь Беластоку мікрааўтобусам у 14 30, можна пасьпець на гэты аўтобус у той жа дзень. Холадна. Ноччу быў прымаразак да -4°С. Трава пакрыта інеем, але неба погоднае. Відаць на ім бляск узыходзячага сонца. Пад'язджае аўтобус, i гэтак пачынаецца трэці i астатні этап майго падарожжа.

Выязджаем з гораду. Мінаем вёскі, дзе у аўтобус падсядае няшмат людзей. Xiбa што ў Сьціганях перад Ліпнішкамі далучаецца да нас грамадка бабулек. Яны цёпла апранутыя, на галавах хусткі, ператканыя залатой ніткай. Такія самыя, як 20-30 гадоў таму. Яны ажыуленыя, лагодныя, з зачырванелымі ад марозу усьмешлівымі тварамі. Едуць на нядзельную сьвятую імшу ў Ліпнішскі касьцёл.

У аўтобусе снуецца пазмова пра штодзённыя справы. Пра тое, ці выкапалі ўжа бўльбу. Пра тое, што жывучы на ўскраіне Ліды, можна там мець 70 сотак (700 м 2) бульбы i выкарміць трох парсюкоў. "Але гэта ўжа апошні раз," кажа адна жанчына. Вельмі я люблю такія падарожжы, назіраць за людзьмі i за зьменьлівым краявідам. Увесь час перад намі ўзыходзячае сонца. На пачатку трохі сьпераду, а потым з правага боку. Сьвеціць так інтэнсіўна, што зь лёгкасьцю прабіваецца праз туман, што падымаецца здалёк. Ён падобны на ryстыя клубы ваты, якая набывае часам выгляд тонкіх малочных нітак. Гэты прыгожы від разьлягаўся на вялікгх прасторах лугоў.

(6KB) Хмары плывуць па нашым небе.

Увесь час падстаўляю твар под сонца. Халоднай раніцай яго праменьні хоць яшчэ i ня грэюць, але ажыўляюць. Нясуць у сабе сьвятло i радасьць, паказываюць на добры дзень. Праязджаем мост на Апіце пад Ліпнішкамі, над вадой падымаецца імгла. Мінаем Зыгмунцішкі, Каменчаны, Нацкавічы, Чэхаўцы, Баравікі i нарэшце, зьяўляецца шыльда з надпісам Суботнікі. 3 аўтобусу адразу іду ў плябаню, каб пакінуць там цяжкія кніжкі, а потым да сваякоў на Антаколь.

(30.09) Нядзельная сьвятая імша у Суботніках толькі адна, у 11 00. Людзей сёньня няшмат. Падчас казані а.Францішак чытае ліст біскупа Дзямянкі на тэму значэньня марыйных маёвых i кастрычніцкіх сьвятаў. У савецкія часы ў шмат якіх парафіях не было ксяндзоў. Якраз гэтыя сьвяты, якія адзначалі вернікі, дазволілі ім утрымацца пры Богу , зьберагчы касьцёл i яго вартасьці. Пад конец імшы, ў час чытаньня аб'яваў, гавару некалькі словаў пра кніжку, якую я прывёз з сабой -- "Мае Суботнікі". Здаецца, што мяне ня надта добра пачулі.

Сёлетняе сьвята Маткі Боскай Ражанцовай прыпадае дакладна 7 кастрычніка i, як кажа старая традыцыя, у першую нядзелю кастрычніка. Стась Багдзюль сцьвярджае, што перад вайной прытрымліваліся больш даты. Таму урачыстасьць адбывалася ў розныя дні тыдня. У гэтым месяцы ажыўляюцца ражанцовыя кружкі. Яны зьбіраюцца пазбаўляцца ад асобаў, якія, на жаль, гоняць i прадаюць самагонку, а таксама ад тых, якія ўзбуджаюць варожасьць i неахвоту.

Па абедзе ідзём са сваяком на могілкі. Спатыкаем знаёмага (не тутэйшага па нараджэньні), які з трыумфам кажа: "Мы перамаглі!" маючы на увазе нядаўнія прэзыдэнцкія выбары у Белорусі. "Але, адказвае мой сваяк. Перамаглі, i ад учарашняга дня падаражэў хлеб, а неўзабаве падаражэе шмат іншых рэчаў."

Распачалася праца па агароджаньні новага могільніка. Людзі звозяць каменьне пад будаўніцтва агарожы, якая будзе металічная. Адшукваем дзьве магілы з прыгожымі эпітафіямі, пасьвечаныя людзям, што служылі ў Умястоўскіх.

"Панна Гераніма Прэўс, якая верна служыла 30 гадоў у графства Ўладзіслава i Яніны Умястоўскіх у Жэмаславе, дзе памерла, маючы 70 гадоў, у 1919 г. Вечны спакой дай ёй, Божа. Крыж паставіла марграфіня Яніна Умястоўская з Жэмаслава.""Юзаф Грынюк з Дабраулянаў, дасканалы кухар, добры чалавек. Служыў верна 70 гадоў тром пакаленьням у Жэмаславе. Якубу i Ганьне Умястоўскім, сыну - маршалку Казімгру i Юзэфе Умястоўскім, унукам - графу Ўладзгславу i Яніне Умястоўскім. Памёр, маючы 99 гадоў у 1917 г. Вечны спакой дай яму, Божа. Крыж паставіла марграфіня Яніна Умястоўская з Жэмаслава."

Вось мы на магіле бацькі i яго пяцігадовага сына. Трагічна загінулі летам на Геранёнскай дарозе. Абміналі грузавік у моцных клубах пылу i стукнуліся наўпрост зь едучай насустрач машынай.

На наступны дзень (01.10) надвор'е зусім іншае. Ня холадна, але пахмурна i апоўдні пачынае ісьці дождж. Ці не пачалася ўжо асеньняяслата? Восень у гэтым годзе настала раней. Няма такой цеплыні, як у папярэднія сьвяты. У ноч зь нядзелі на панядзелак увесь час ішоў дождж. Лісьце, аднак, увесь час мае тыя надзвычайныя фарбы i колеры, якіх няма ні у якой іншай пары. Сьцелецца ўзорыстымі дыванамі, якімі б не пагрэбаваў i пэрсідзкі дывановы ткач.

Мой прыяцель вецер, суботніцкі вецер, той жа самы, пераважна заходні. Іграе блізкую сэрцу мэлёдыю. Бывае, што гэта павеў, іншым разам парыў, а часам раптоўны кароткі віхор. Кідае у мяне каляровымі лісьцямі, чапляе, а можа, жартуе. То ізноў робіцца такім модным, што спыняе мяне, калі йду. Ці, можа, хацеў мяне перад нечым стрымаць? Шуміць, як быццам зьбіраўся мне нешта сказаць, альбо проста гуляе.

Сонца ад паўдня то хаваецца за хмарамі, то рассоўвае ix сваімі праменьнямі. І тады на ліст паперы падае цень ад самапіскі, якой запісьаю сьае думкі. З поўначы, зь летувіскага боку, хмары зь якіх можна чакаць усяго. Ідучы ад Суботнікаў лынтупскай дарогай, аглядаю абшары, якгя мінаю. Зь левага боку лёгкое узвышша палёў, з-за якога паказваюцца штораз большыя электрычныя слупы. 3 правага боку ­- як бы невялгкая даліна геранёнскай дарогі i рэчкі Матруны.

Серада (03.10). Калі ў гэтую пару пачынае падаць з дрэваў сухая iглiцa, то праз месяц выпадзе сьнег. Гэтак кажа народная прыкмета. У гэтым годзе быў добры ураджай. У лесе толькі маліна не урадзіла. Ідзём зь Янкам па грыбы. Уваходзгм у сасновы бор, пакрыты мяккім i густым дываном моху, палянкамі з кусьцікамі чарніцаў i брусьніцаў. Тут растуць грыбы, якія называюцца i>курычкамі, паньчукамі ці немчыкамі. Я ix ня ведаю i ніколі б па ix не схілгуся. Яны з роду пласьцінкавых, i тут ix вельмі шмат. "Можно ix смажыць i варыць, вельмі смачныя," - кажа сваяк. І сапраўды добрыя. У Познані я спрабаваў ix разгадаць. Гэта хутчэй за ўсё "розітэс капэрата" - адзін з найсмачнейшых i найвыдатнейшых вядомых грыбоў. Знайшоў некалькі баравікоў, рыжыкаў i, як тут кажуць, "польскіх грыбоў" ці падбярозавікаў. Рыжыкаў Янкава жонка вельмі шмат засаліла на зіму.

Бульба у гаспадарках урадзіла сярэдне. Вельмі шмат было гародніны. Раней, чым звычайна, пачаліся туманы. У ліпені на працягу одной ночы зжоўклі агуркі, пачарнелі памідоры, дасталося i бульбе. Пад канец ліпеня пранёсься над Суботнікамі раптоўны віхор, кажуць нават, што гураган. А ў Лунінцы, дзе жыве Янкаў брат, выпаў град велічынёй з курыныя яйкі. І тым ня менш - ураджай. Шмат яблыкаў i грыбоў, а гэта, як кажуць , пад Горадняйб можа паказваць на вайну.

(13KB) Працэсія уваходзіць у касьцёл.

І яшчэ адзін сказ пра грыбы. Вясёлка ці "срамотнік бессаромны". Яго зьбіраюць, як толькі пакажацца з зямлі у выглядзе кулькі, i заліваюць гарэлкай (адна вялікая кулька на 0,5 л.). Потым трымаюць месяц у цёмным месцы, найлепш закапаць у зямлю. Быццам бы добра лечыць катар страўніка. Выраслы грыб зразаюць, сушаць i таксама заліваюць гарэлкай - выкарьстоўваюць як націраньне.

Былы прэзыдэнт выйграў выбары. Стаўку зрабіу на новага прэм'ера i ўрад. Ягоныя члены на 60% паходзяць з Магілёва i з гэтай вобласьці, гэтак жа як i іхны начальнік. Ці ня сталася тут гэтак, як у новым палітычным анекдоце?

Пан Бог паклікаў да сябе прэзыдэнтаў усіх краінаў i кажа: "Праз тры гады надыйдзе канец сьвету. Падрыхтуйце свае народы." Прэзыдэнт Буш аб'явгў амэрыканцам: "Маю для вас дзьве інфармацыі: одну добрую i другую дрэнную. Добрая гэта тая, што Бог, у якога мы ўвесь час верылі існуе, я яго бачыў. Дрэнная тая, што праз тры гады будзе канец сьвету. Таму гуляйце, карыстайцеся жыцьцём, перастаньце працаваць."

Пуцін у прамове да народу сказаў: "Маю для вас два паведамленьні, абодва дрэнныя. Бог, у якога мы ня верылі, у сапрауднасьці існуе, я быў у яго. А другое ­ гэта тое, што праз тры гады надыйдзе канец сьвету. Дык гуляйце, едзьце на Чорнае Мора, адпачывайце."

(13KB) Касьцёльны кірмаш, мая выстава i стэнд з кніжкамі.

Лукашэнка ў тэлевізгйным звароце да народу паведаміў: "Дарагія, маю для вас дзьве інфармацыі, i абедзьве добрыя. Пан Бог прызнаў мяне за прэзыдэнта. 3апрасіў да сябе i размаўляў са мной. А другая добрая вестка тая, што буду вашым прэзыдэнтам да канца сьвету."

Цана хлеба у адзін дзень падскоквае эмаль на 30% уверх, каб на наступны вярнуцца да папярэдняй. Праз пару дзён яна ізноў іншая. Гэтак улады робяць увесь час. Падвышаюць цану з прычыны павышэньня якасьці мукі, зь якой выпяканы хлеб. І сапраўды ён стаў лепшы. Але праз нейкі час якасьць хлеба зьніжаецца, а высокая цана застаецца.

Бальшыню цэнаў зьбіраюцца зрабіць вольнымі, а на больш за дзясятак прадуктаў будуць дзяржаўныя цэны. Ці за гэтым усім пойдуць адпаведныя падвышкi зарплаты, пэнсгяў i выплат? Як адрэагуе грамадзтва? Што тады загавораць тыя, што казалг: "Мы выйгралі!"?

Хутары, малыя вёскі выміраюць. На месцы некоторых паселішчаў засталіся толькі прывіды пакінутых хатаў. Маладыя даўно выехалі у мястэчкі i гарады. Янка успамінае, што як скончыў школу ў Кудэйшах на пачатку 70-х гадоў, было у ёй 100 вучняў у 9-цг клясах. Цяперака ёсьць 16 вучняў. У 1984 г. у Сьлесарах было 156 жыхароў. Цяпер 51, зь ix 5 яшчэ працуюць, рэшта пэнсіянеры.

Чацьвер (04.10). Еду роварам у Шаркуці. Па дарозе маленькая вёска Рыбакі. Шаркуці разьмешчаны на невысокім узвышшы. Адсюль таксама вельмі прыгожы від на Гаую, якая плыве унізе. Рэчка шырокая i аж просгцца, каб у канцы сьцежак, што вядуць да яе ад сядзібаў, былі прывязаныя лодкі.

Пятніца (05.10). Раніцай а 5 30 яшчэ соладка сьпіцца. А я еду ў Ліду па польскія жаночыя часопісы, якія там пакінуў. Бальшыню дня адбыў, ходзячы па горадзе. Люблю Ліду, яе вуліцы. Жанчыны, маладыя дзяўчаты з тонкімг зграбнымі фігурамі i валасамі, ад вельмі сьветлых бляндынак да колеру сьпелай пшаніцы. Піражкі зь мясам, капустай i грыбамі, што прадаюцца гарачымі, асабліва смачныя ў марозныя зімовыя дні. Лідзкае піва з гаркавым смакам, холодны хлебны квас, што аж зубы баляць, марожанае сьметанковае ў вафлёвым кубачку.

(11KB) Мой дзядзька Вацюк Нехвядовіч з Хілевічаў, празваны 'Цыган' (павернуты тварам) агітуе купіць кніжку..

Вяртаюся ў Суботнікі вячэрнім аўтобусам. Ён поўны людзей, што едуць на выхадныя дні да родных хатаў. Стаю ў канцы, дзе вельмі горача ад працы матора. За Ліпнішкамі групка моладзі сьпявае нейкую песьню, ажыўляе сонную атмасфэру. Бальшыня выходзіць у Суботніках.

Нядзеля (07.10). Пахмурнае неба не абяцае добраго надвор'я на Ражанцову. Даехалі да Суботнік i астатнія мае кніжкі. Першая сьвяточная імша у 11 00, потым выстаўленьне найсьвяцейшага сакрамэнту i ражанец. У 13 30 пачынаецца сьвяточная касьцельная служба з працэсіяй вакол касьцёла. На пачатку яе йдуць дзеці, якія нясуць вялікі ражанец.

Каля касьцёла сьвяточны кірмаш. Стаяць прыватныя легкавікі з выкладзенымі на ix прадуктовымі таварамі. Каля ўваходнай брамы расклаўся ліцьвін з рэлігйнымі вырабамі: сьвятыя абразы, ражанцы, лямпачкі, сьвечкі і ліхтарыкі на магілы. 3 другога боку брамы стаў я са сваімі кніжкамі.

Бальшыня людзей, што выходзіць з касьцёла, кіруецца ў супрацьлеглы бок. Некаторыя самы падыходзяць да мяне, альбо пасьля майго запрашэньня. Глядзяць кніжкі, пытаюць пра цану. Яна тут крыху ніжэйшая ад сабекошту прадукцыі. Але аказваецца, што яна і так завысокая на тутэйшыя магчымасьці.

Людзі ня маюць пры сабе грошай, то кyпiлi перад гэтым сьвятыя абразы, ражанцы, а настаўнікі якраз перад зарплатой. Кніжак прадаю няшмат i мушу падумаць, якім чынам распрадаць тыя, што засталіся. Напэўна, патрэбна на гэта больш часу, цярплгвасьці, адпаведнай рэклямы i, магчыма, зьніжэньне цаны. Але думаю, што усё добра.

Найважнейшае, што кніжка ёсьць i яна тут. Атрымаў віншаваньні i сьведчаньні прызнаньня маёй працы ў лістах ад землякоў, што жывуць у Польшчы. А тут ад адзінкавых людзей, ад рэдакцыі "Ziemi Lidzkiej". У Лідзе падараваў кніжку групе польскай моладзі. Мяркую, што павінна яна знаходзіцца галоўным чынам у іхных руках, у моладзі нашага мястэчка i ваколіцы.

3 УСПАМІНАЎ

Прапаную рубрыку для кожнага. Успаміны даўнія i цяперашнія, добрыя i дрэнныя, вясёлыя i сумныя. Вось тыя, якія я прывёз з апошняга падарожжа.

50-я гады. Мама з Стасяй Кулеш-Васілеўскай зpaбiлi аднадзённае падарожжа ў Вільню па абутак. Вярталіся вельмі позна. Было ужо цёмна, калі, трымаючыся за рукі, ішлі з Дзявенішак пехотой. Спыняліся i аж сьціскаліся, калі чулі нейкія дзіўныя адгалоскі i трэск.


Стася засталася ў Шаркуцях, а мама пайшла ў Суботнікі ужо сама. Тады людзі былі радыя ўсяму. У Шаркуцях было больш дзяўчат, чым хлопцаў. Таму на вечарынкі запрашалі маладзёнаў зь іншых вёсак. Танцавалі, сьпявалі, гулялі. Цяпер жа, як хто вечарам сьпявае, то няйначай п'яны.

Антона Курсэвіча з Лынтупаў празывалі "Перчык". Ён займаўся ў тыя гады гандлем (між іншым, прадаваў перац, адсюль i прозьвІшча), спэкуляваў быдлам. Ён браў сабе часам у памочнікі мамінага брата Янку, у той час молодого хлопца. Цяпер цяжка гэта уявіць, але яны прадавалі коровы у Менску, ганяючы ix туды пехотой. Мяса было такім тайным, што каб нешта зарабіць, трэба было выбіраць найтаньнейшы спосаб дастаўкі.

Старэйшыя людзі часта ўспамінаюць брэжнеўскія часы. За месячную зарплату можно было шмат купіць, i яшчэ пару капеек заставалася. А цяпер? Але ці хацела б моладзь, каб вярнуліся тыя часы, пра якія ўспамгнаюць іхныя дзяды i бацькі?

У гэтым годзе памерлі: Юзэфа Навіцкая, у дзявоцтве Гражынская, якая жыла у Даўгялаўшчыне; Вацюк Кавэцкі (пахаваны 18.10.2001), які жыў у Сважэндзу каля Познані. Жаўнер ІІ Польскай Apмii, пасьля вайны прымаў удзел у баях з УПА у Бешчадах. Два гады таму у Miлiчy памёр Мечыслаў Пілецкі. Ён быў ахрышчаны ў Суботніках, маці ягоная паходзіла з сям'i Наронаў (бацька Юзаф Нарон). Пілецкія мелі малы дамок на Ліпнішскай вуліцы каля Багдзюлёў. Мечыслаў быў у АК, прымаў удзел у акцыі "Вострая Брама", быў вывезены у Калугу, рэпатрыяваны у студзені 1946 г.

Вечны супакой дай ім, Божа, i сьвятло вячыстае хай ім сьвеціць. Хай супакояцца ў вечным спакоі. Аман.
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX