Папярэдняя старонка: Генрык Жавускі. Успаміны Сапліцы

КСЁНДЗ МАРЭК 


Аўтар: Генрык Жавускі,
Дадана: 07-12-2012,
Крыніца: Генрык Жавускі. Успаміны Сапліцы. Мінск Лімарыус, 2005.

Спампаваць




Што ж гэта робіцца на свеце! Ужо няма аніякага цярпення глядзець на людскія справы i слухаць розныя чуткі. Так забыцца на Бога, так абыякава ставіцца да ягоных спраў! Ужо здаецца нават, што Яго вучэнне было толькі нейкім вымыслам, які ні да чаго не абавязвае. О, разумныя людзі, разумныя людзі! Жорстка пакараны будзеце вы за тое, што тыя святыя дары, якія атрымалі з Яго ласкі, вы павярнулі супраць Яго i не ўтаймоўваеце тых прыдуркаў, якія баламуцяць ваш розум, часцей за ўсё баючыся, што ix прымуць за дурняў, хочуць лепей даць патачку вашай нерастаропнасці, чым трымацца таго, чаму вучыць ix вера i што сапраўды цэняць вялікія i разумныя людзі, чаму яны гатовы былі прысвяціць усё жыццё. Так, падобных натхнёных людзей, якія поўнасцю прысвяцілі б сябе служэнню веры, нямнога, але ёсць нямала такіх, асабліва сярод разумных людзей, якія або даводзяць, што Бог ёсць, або адмаўляюць Яму ў існаванні i ўплыве на нашы справы, кажучы, што Бога няма.

Паводле ix слоў, цуд - гэта сведчанне цемры. Бог не адменіць усталяваных ім парадкаў; маліся хоць сто разоў на дзень, але не вымаліш таго, чаго не зробіш сваім розумам i працай. Святыя былі разумнымі людзьмі, прыстасоўваліся да павеваў часу, да тагачасных уяўленняў, гэта людзі прыпісалі ім нешта надзвычайнае, але ix учынкі не вытрымліваюць разумовага вывучэння. Абрады, таінствы - гэта ўсё прамудрасць i выратавальныя прыдумкі для простага народа, якія набожны чалавек павінен паважаць, i нічога болей! Так яны прастарэкуюць пра Божыя законы, нібы гэта пры ix была Пастаянная рада, у якой яны самі засядалі. Але я чалавек шчыры, i ў мяне хапае вопыту i розуму, каб не адмаўляць таго, што сцвердзілі столькі стагоддзяў, столькі язычнікаў, столькі разумных i талковых мужоў, столькі незвычайных учынкаў, нарэшце, столькі нявінна пралітай крыві. О, так i я заслужыў бы, каб мяне зрабілі святым!

Бывала, некалі пазнанскі ваявода Аўгуст Сядльніцкі, які быў адданым грамадзянінам бацькаўшчыны i нашым аднадумцам, а ўсё ж, паездзіўшы па заграніцах, задурыў сабе галаву i без асаблівай патрэбы назаляў нам, спрабуючы вытлумачыць усё па-свойму, а мы не раз вымушаны былі затыкаць сабе вушы, так ён нам надакучваў, а то i абрываць яго. За гэтую балбатню на яго аднойчы моцна ўзлаваўся генеральны маршалак канфедэрацыі яснавяльможны Красінскі:

- Хіба васпан - прарок, каб вучыць нас новай веры? Мы трымаемся нашай, ваюем за яе, калі ж васпану яна не даспадобы, тады вяртайся да Панятоўскага, там ты знойдзеш колькі заўгодна фармазонаў i пярэваратняў, якія будуць падтакваць табе.

Але я магу пацвердзіць, што пан Сядльніцкі прыплятаў свае глупствы больш для таго, каб выдацца дужа разумным, а не таму, што сам верыў у ix. Ён не адзін раз, бывала, падбіваў на спрэчку ксяндза Марэка, які яго цярпліва слухаў, але ўрэшце i ў яго, бывала, цярпенне лопне, i тады ён адказвае адно i тое ж - што ва ўсякім разе свядомаму чалавеку цяжка ўступаць у certamen (спрэчку) з тым, хто нахапаўся ведаў, але не заглыбіўся ў ix. Аднойчы Сядльніцкі па сваёй звычцы выклікаў ксяндза на дыспут i даводзіў яму па-свойму, што верыць трэба толькі ў Бога, i больш ні ў кога. Ксёндз Марэк спачатку тлумачыў усё як мае быць, але ўрэшце ўбачыў, што той упёрся, i рантам спытаў яго:

-А ці даўно васпан спавядаўся?

Той адказаў яму ні так, ні сяк, гады ксёндз i кажа яму:

- Заўтра зранку прыйдзеш у касцёл, я васпана паспавядаю, а зараз ідзі i рыхтуйся да споведзі, гэта будзе лепей, чым трубіць мне ў вушы пра тое, што я разумею не горш за цябе.

Ваявода збянтэжыўся, а нам было цікава, што з гэтага будзе, мы раніцой пайшлі ў касцёл i ўбачылі яго там у спавядальні на каленях. Ён не спрачаўся з ксяндзом, а біў сябе Ў грудзі i каяўся. Які з яго бязбожнік! Але, як казаў ксёндз Марэк: ці можна верыць усяму, што чалавек расказвае пра сябе? Яшчэ добра, што ён трапіў на божага чалавека, які павярнуў яго на правільную дарогу, але ці варта наклікаць на сябе небяспеку толькі дзеля таго, каб пахваліцца сваім красамоўствам, i пры гэтым рызыкаваць сваім збавеннем? Што да мяне, то не толькі нейкія іншыя прычыны, але адны гутаркі з ксяндзом Марэкам i ўбачаныя на свае вочы ягоныя ўчынкі самі па сабе пераканалі мяне, што ёсць на свеце людзі, якім Бог даў вялікую ўладу i здольнасць тварыць цуды. А тое, пра што я збіраюся цяпер пісаць, адбывалася ў часы барскай канфедэрацыі; яшчэ ёсць нямала такіх, хто чуў пра гэта ад сваіх бацькоў, відавочцаў тых падзей.

Ксёндз Марэк ужо таму быў выдатным мужам, што мог самых разумнейшых магнатаў i самых зухаватых шляхціцаў той канфедэрацыі зрабіць сваімі прыхільнікамі, карыстаўся ў ix такім даверам, што толькі там, дзе яго не было, парушалася наша адзінства; i што самае дзіўнае: ён надаваў нам моцы i цярплівасці, не цешачы марнымі надзеямі. Бывала, я неаднойчы ад яго чуў, што Бог не дасць нам шчасця, што айчыну чакаюць вялікія бедствы, але ўсё роўна трэба спаўняць свой абавязак: «Невялікі гонар удзельнічаць у паспяховых справах, калі нібы плывеш з вадою. А вось той, хто прысвеціць сябе святой справе, хай сабе i нешчаслівай, не будзе марка старацца. Бог любіць i блаславіць яго».

- Людцы мае, Бог стварыў вас без вас i без вас Ён вас не ўратуе, - тлумачыў ксёндз у адной сваёй казані, гэта было пасля таго, як прыйшла вестка пра няўдалую бітву над Сталовічамі, калі многія завагаліся. - Тое самае i з бацькаўшчынай. Хіба мала мы ведаем святых, якія сваё жыццё прысвяцілі пакаянню, ні пра што не думалі, толькі пра Бога, але не маглі знайсці сабе супакаення? Бог нічым не мог суняць ix унутраны холад. I хіба яны тады казалі: «Няма рады, усе нашы старанні марныя, трэба пагаджацца з д'яблам». Не, не, браты мае! Яны яшчэ больш натхняліся на не бачныя нікому ўчынкі, i Бог у адпаведную пару ix усіх узвысіў. Што адбываецца з бацькаўшчынай, тое i з асобным чалавекам. I няхай сыны яе церпяць усе нягоды, няхай працуюць i працуюць, не зважаючы, піто Бог не дае ім суцяшэння, не згаджаючыся з д'яблам. Бог на ўсё знойдзе свой час. А гаварыць, што Ён забудзецца пра ахвяры дзеля бацькаўшчыны, такое самае блюзнерства, як i размовы пра тое, што Бога няма.

Такімі словамі ён падтрымаў наша згуртаванне, якое магло ўжо распасціся.

- Нашы бацькі, - казаў ён, не памятаю ўжо з якой нагоды, - кавалка не даядалі, каб унукам лепей жылося; я i вас за гэта не віню, таму што багацце - таксама Божы дар, будзьце цярплівымі, памнажайце яго для нашчадкаў, а вашы ахвяры Бог блаславіць. Але набярыцеся цярплівасці i ў больш важных справах. Хай вас суцяшае надзея, што вашы ўнукі i дзеці будуць мець тыя радасці, якіх вы пазбаўляеце сябе дзеля ix; суцяшайцеся, хаця праца i пакуты невымерныя, затое дзеці i ўнукі будуць вольнымі; бо без айчыны, без волі навошта ім здалося тое багацце? Не можа быць багатым той, хто валодае нечым такім, што можна адабраць у любую хвіліну.

Аднойчы мы стаялі лагерам над Ендрыхавам, дзе жыў сандзецкі кашталян, яснавяльможны Анквіч, добры чалавек, які нам дапамагаў. Ён не меў шчасця ў сыне, той не найшоў па ягоных слядах, але хай яму будзе пухам зямля. Гэты паважаны сенатар запрасіў нашу старшыну на вялікі абед, а нам, ніжэйшым, былі пастаўлены сталы на дварышчы. Мы весялімся, i з панамі за сталом сядзіць ксёндз Марэк, кашталян ведаў, што гэта за чалавек. Узносіліся тосты за здароўе правадыроў добрай справы, пасля кожнага крычалі віваты, i тут устае ксёндз Марэк з бакалам віна:

- Яснавяльможныя i вяльможныя паны, дазвольце i мне падняць тост за здароўе, пасля якога, можа быць, не будзе такіх гучных віватаў Папрашу паноў выйсці са мной на ганак.

Усёй кампаніяй выйшлі яны на панадворак, мы ix убачылі, а ён падняў бакал i некалькі хвілін стаяў нібы ў непрытомнасці, а потым сказаў:

- За здароўе Найсвяцейшай Тройцы! - выпіў i перахрысціў хмарку, якая праплывала над намі.

I ў той жа момант як пачало бліскаць i грымець, пярун ударыў сем разоў запар, усе пачалі туліцца да ксяндза, просячы, каб ён супакоіў ix, i прызнаючыся, што моцна перапалохаліся. Ксёндз Марэк прамовіў:

- Не бойцеся, дзеці мае! Сам Бог блаславіў вашы забавы. - I ён перахрысціў хмару драўляным крыжам, які разам з ружанцам насіў пры боку паводле звычаю кармелітаў, хмара тут жа разышлася i зноў засвяціла сонца.

Яшчэ лепей удалося яму здзівіць нас над Ржэшавам. Наша войска заняло Развадаў, а Масква паспрабавала выкурыць нас адтуль, адбылася сутычка, i мы ix прагналі, аж яны ганебна ўцяклі да сваіх шанцаў над Пшаворскам; мы тады ўзялі Ў палон больш за сто чалавек, не лічачы, колькі было забітых. Ксёндз Марэк на кані з крыжам у руцэ быў наперадзе ў час бою, i некалькі разоў яго ледзь не акружылі казакі. Ён быў бы для ix выдатнай здабычай, бо яны добра ведалі, што гэта быў за чалавек, ведалі, што ён значыў для нас болей, чым сто гармат. На яго так вастрылі зубы, што каб некаторыя з нашых вайскаводаў кінуліся наўцёкі, нават калі б з імі быў сам Казімір Пулаўскі, то невядома, за кім бы кінуліся казакі наўздагон, толькі яны не ведалі пра ягоную набожнасць, наадварот, думалі, што ён звязаўся з нячысцікам, які па ягоным загадзе ўтварае розныя дзівосы, пра якія яны ўжо чулі неаднойчы. Акружылі яго, мы хацелі яго бараніць, а ён нам: «Не зважайце на мяне, рабіце сваё. Яны мне рады не дадуць». Як нам яго не наслухацца? I гэта саслужыла нам добрую службу. За ім пагналася нямала казакаў, мы тым часам білі іншых. На яго пачалі насядаць, каб узняць на пікі, а ён перахрысціць ix сваім драўляным крыжам, i пікі цэляць у неба, нават расу не кранаюць, а ксёндз толькі ўсміхаецца, казакі ж шалеюць ад злосці; нарэшце некаторыя з ix, убачыўшы, што хоць ён бадай што зусім без зброі, але яго не бярэ ні жалеза, ні свінец, спрабавалі схапіць яго рукамі і звалачы з сабой, бо конь ксяндза ні ў чым не быў вінаваты, а ён сам, як манах, крычаў па-лацінску і не ўцякаў. Але, як толькі хто-небудзь набліжаўся да ксяндза, ён перахрысціць яго і казак падае з каня, а той кідаецца наўцёкі, але не да сваіх, а да нашых; так ён некалькіх наклаў, хоць яны і ўсталі жывыя і здаровыя, але ўжо без коней. Казакі ўбачылі такое і самі пачалі хрысціцца, навярнулі назад, крычучы, што ляхаў бароніць сам чорт, а мы за імі, i калі б не ix гарматы, мы захапілі б увесь ix лагер.

Але на гэтым яшчэ не ўсё скончылася. Мы са славай i здабычай вярнуліся ў свой лагер, а пан Казімір Пулаўскі выдаў паводле свайго звычаю загад, каб ніхто па адным з лагера не выходзіў, i загадаў яго абвясціць войску Мы пайшлі на спачын, а ксёндз Марэк узяўся за свой трэбнік. Калі добра сцямнела, ён пайшоў да Пулаўскага i звярнуўся да яго:

- Пане стараста, хачу папрасіць вас пра вялікую ласку.

- Загадвай, ксенжа. Што можам i маем, усё зробім, як загадаеш.

- Дазвольце мне выйсці з лагера.

- Куды?

- Мне трэба абавязкова пабыць ноччу ў рускім лагеры.

- У імя Айца i Сына i Святога Духа, ці не жартуеш ты, ксенжа? Які ў цябе там клопат?

- Вялікі, так хоча Бог, але як без дазволу прыёра нельга пайсці з манастыра, так без ведама начальніка нельга выйсці з лагера. Бог звястуе мне, што ва ўчарашнім баі быў смяротна паранены адзін ix палкоўнік, ён неўзабаве памрэ. Ён нашай веры, хаця паскудзіць сярод ix. Бог ласкавы i захацеў, каб да яго прыйшоў ксёндз. Мне трэба падрыхтаваць яго да смерці.

- Мой ксенжа, ты лепей ведаеш сваё, чым я, але дазволь сказаць, што ix лагер за дзве мілі ад нашага. А што, як ён сканае ранкам? Яму ты не данаможаш, а трапіш ім у рукі, яны цябе замардуюць. Паглядзі, каторая гадзіна ўжо. Каб ты i галопам скакаў, то ўсё роўна жывым табе яго не застаць. А як толькі маскалі цябе схоняць, тут жа пойдуць на наш лагер, калі ж нашы дазнаюцца, што цябе няма, то што я ім скажу? Хай чэрці забяруць таго маскаля, а ты ідзі спаць.

- Нядобра так казаць, пане стараста. Хрыстос аддаў сябе на пакуты за злодзея, як i за ўсіх нас. А што часу мала, тое не страшна. Калі ўжо Бог загадвае ісці туды, то паклапоціцца, каб я трапіў туды ў час, i ўжо раніцай я збіраюся адпраўляць імшу ў нашым лагеры.

- А ці вернешся ты?

- У колькі гадзін пан стараста скажаце вярнуцца - вярнуся. Я ніколі не падаваў прыкладу непаслухмянасці, але трэба, каб вы мяне адпусцілі.

- Калі ўжо так, то загадваю табе, ксенжа, быць тут у восем гадзін раніцы. Ідзі з Богам, як Ён табе загадвае, але памятай, што ты задаў мне вялікі клопат. Вазьмі хаця б майго каня, бо на сваім далёка не заедзеш.

-Я дайду пехатой, праводзьце мяне толькі да фарпостаў.

Пан Пулаўскі загадаў каменданту лагера Янушу Гарэцкаму, які заўсёды быў у ягоным намёце як адзін з рады вайскавода, а таму i чуў усю размову, праводзіць ксяндза за лагер. Пан Януш нікому гэтага не даручыў, сам правёў яго, каб заадно паглядзець, як варта пільнуецца сваёй службы. Ксёндз мінуў апошняга вартавога, перахрысціў свайго праводцу i знік з яго вачэй, а ноч была цёмная, хоць вока выкалі.

Як ён дабраўся, ведае толькі сам i Бог, аднак нягледзячы на тое, што ў рускім лагеры была варта, тыя, хто прыходзіў праведаць палкоўніка, са здзіўленнем убачылі яго каля хворага, i ў час апошняга прычасця стаялі каля намёту, але ніхто яму не нерашкаджаў Так ксёндз Марэк па волі Бога, якога ён прывёз з сабой, як таго хацеў палкоўнік, супакоіў яго душу i не пакінуў яго аж пакуль душа не разлучылася з целам, што сталася адразу ж пасля святога прычасця. Толькі тады кіраўнікі рускага войска, якія з падначаленымі акружылі намёт, падступіліся да ксяндза, бо пазналі яго, таму што сярод іх былі тыя, хто напярэдадні бачыў яго на кані i каго ён скінуў з каня, да таго ж яны пра яго добра ведалі.

- А, дык гэта ты наклікаеш на нас чарцей? - закрычалі яны i памкнуліся схапіць ксяндза, але з апасеннем, што ён можа знікнуць з вачэй, ды нічога благога не адбылося, i тады яны асмялелі i звязалі яго. Колькі было радасці, кал i ім гэта ўдалося!

- Ну вось, не заўсёды цябе чорт слухаецца, - сказалі яны. - Рускі Бог старшы па званні. У Сібіры даведаешся, як плоцяць тым, хто зачароўвае кулі i пікі.

Ва ўсім лагеры была вялікая радасць, што захапілі такога ваяку. Вырашылі адвезці яго ў Львоў, дзе быў князь Рапнін. Звязаўшы ксяндзу рукі i ногі, яго пасадзілі на воз побач з двума дужымі данскімі сотнікамі, i яшчэ два дзесяткі конных суправаджалі ix, каб ніхто не адбіў палоннага; хаця паміж Львовам i Пшаворскам нікога з нашых не было, але ж у страха вочы вялікія.

Паехалі. Ксёндз Марэк спрабаваў загаварыць са сваімі спадарожнікамі, але яны не адгукаліся, бо ў маскалёў была такая прымха, што з чортам размаўляць нельга, да таго ж яны баяліся, каб ён часам не ператварыўся ў птушку i не ўцёк, таму сотнікі толькі тузалі яго ды моцна трымалі за рукі, аж потым з'явіліся сінякі.

Едуць яны гэтак у Львоў, але, як толькі мінула сёмая гадзіна, увесь атрад i воз прыязджаюць проста ў наш лагер, дзе якраз на варце стаялі салдаты палкоўніка Францыска Дзержаноўскага. Не паспелі казакі апамятацца, як палкоўнік пад'ехаў да воза, павітаўся з ксяндзом i магутным голасам крыкнуў, паказваючы на сотнікаў:

- Сцягнуць з воза гэтых лайдакоў!

Конныя казакі тут жа ў галоп i наўцёкі. Палкоўнік ніколі не расставаўся са сваім штуцэрам, злажыўся, стрэліў, але спудлаваў, загадаў сваім ісці ў пагоню, ды, пакуль збіраліся, казакі зніклі з вачэй, ix бы дагнаў ужо хіба толькі вецер. Аднак сотнікаў узялі ў палон, загадалі прывесці ix да Казіміра Пулаўскага, які i сам неўзабаве прыбег на крык i шум з усім сваім штабам, каб паглядзець, што робіцца ў лагеры. Пабеглі i мы за ім. Там пра ўсё i дазналіся, убачылі звязаных казацкіх сотнікаў, у панурым маўчанні яны толькі зыркалі вачыма па баках i былі падобныя больш на зверанят, чым на людзей. Ксёндз Марэк звярнуўся да Пулаўскага:

- Прашу вас загадаць, каб маіх спадарожнікаў развязалі i адпусцілі. Яны мяне сюды прывезлі, за гэта трэба ім аддзячыць.

Ксяндзу ў нас ніхто не пярэчыў, таму стараста загадаў ix адпусціць. Гэта вельмі засмуціла палкоўніка Дзержаноўскага, які лічыў ix сваімі палоннікамі i хацеў ix памучыць. Але з панам старастам размовы кароткія, давялося адпусціць ix па просьбе ксяндза, а яны ўпалі ўсім у ногі, а найперш яму, просячы прабачэння за тое, што мучылі цудатворцу. А потым пачалі ca слязамі прасіць, каб ён даў ім сваю ксяндзоўскую шапачку, яны возьмуць яе з сабой, каб пазбегнуць пакарання, якое чакае ix у лагеры за тое, што не выканалі загаду. Ксёндз Марэк не мог ім адмовіць i аддаў шапачку, але толькі ён адышоўся, каб рыхтавацца да імшы, як Дзержаноўскі загадаў адабраць яе. «Навошта даваць ім нейкую там абарону?» - патлумачыў ён. Адабраў ён i рапарт да князя Рапніна, які ў ix быў, а ix саміх адпусціў, выконваючы загад. Мы потым даведаліся, што сотнікаў i казакаў, якія ix суправаджалі, цэлы дзень збівалі, на тым усё i скончылася. А што за дзівосы былі ў рапарце, які нам пераклаў адзін базыльянін! Ніхто б не наверыў, што мы маем справу з такой цемрай i варварствам.

Такі вось быў цудоўны чалавек ксёндз Марэк. Яго прароцтвы i цяпер ходзяць па людзях, а імя яго так звязана з даўнейшымі падзеямі, што сумленны летапісец не можа ix апусціць. Знойдуцца i такія, хто прачытае тэта, пацісне плячыма i падзвіцца нашай цямноце, як тэта мы можам верыць у такія незвычайныя рэчы. Чаму ж тады людзі вераць ім? Але i цяжка не паверыць таму, што людзі бачылі не сам пасам, не ў гарачцы, а на яве, пры многіх сведках, пры цвярозым розуме. Я не думаю пра тых нямногіх недарэкаў, слабы розум якіх выклікае ў мяне шчырае шкадаванне. Хай будзе блаславёны Валадар над валадарамі, які тварыў такія цуды з дапамогай свайго слугі Марэка.

Каментар

Ксёндз Марэк (с. 230)

Шанцы - палявое ўмацаванне, якое ўзводзілася ў XVII- XVIII стст. для абароны населеных пунктаў.

Трэбнік - богаслужэбная кніга, зборнік малітоўных тэкстаў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX