Вярнуцца: Суднік Станіслаў

Мой Грунвальд


Аўтар: Суднік Станіслаў,
Дадана: 07.05.2001,
Крыніца: Ліда 1999 г.



Слова пра кнігу


Кніга " Мой Грунвальд" пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго.

Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася і свядомасць народа і свядомасць кожнага чалавека, мяняўся ўзровеь ведаў пра Беларусь. Пэўныя падзеі выклікалі пэўныя асацыяцыі, і ўзнікалі вершы. Пазіцыі многіх вершаў можна сёння аспрэчыць, але тады, пад час тых падзей яны здаваліся бездакорнымі. Усе мы жывыя людзі і ўсе мы маем права на нейкую памылку. Ідэі, закладзеныя ў вершы, на нечую думку будуць не ўспрымальнымі, а на нечую - абсалютна беззаганнымі. І ў гэтым няма нічога страшнага. Жыццё дыктавала гэтыя вершы. Нажаль, вершы не маглі дыктаваць жыцця, а мусілі толькі адлюстроўваць.

Вершы згрупаваны ў цыклы. Магчыма лепш было б даць іх у храналагічнай паслядоўнасці, але хацелася і пра мову, і пра Нясвіж, і пра выбітных людзей, і пра ўсё іншае сказаць на адпаведным фоне і ў адпаведнай чарговасці.

Я выказваю шчырую падзяку Валерыю Сліўкіну за падтрымку гэтага выдання, а таксама ўсім тым, чые імёны назваць яшчэ рана, але, без каго, кніга б не выйшла.

Вось і ўсё пасляслоўе. Час ідзе далей. Напішацца нешта новае. А ўсё выкладзенае ў гэтай кнізе мусіць застацца ў мінулым, каб жыць сваім самастойным жыццём.






Хай лепей ніколі не будзе краіны,

Чым будзе краіна без волі.

Джахар Дудаеў

(29KB) Гатычны Троіцкі касцёл у в.Ішкальдзь (1472г.).







ВЕРШЫ

Станіслаў Суднік "Мой Грунвальд"

На беларускай мове Наклад 250 асобнікаў

На правах рукапісу аўтара

У якасці ілюстрацый скарыстаны кампутарныя коладжы паводле малюнкаў мастакоў М. Рыжага, В. Сташчанюка і інш. Кампутарны дызайн Максіма Судніка

Кніга надрукавана пры дапамозе Гарадзенскага грамадскага аб'яднання "Ратуша" "The Ratusha Regional Public Amalgamation"









ЗМЕСТ

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX