Вярнуцца: Літаратура

Віктар Шалкевіч. Requiem па непатрэбных рэчах


Аўтар: Шалкевіч Віктар,
Дадана: 30.03.2007,



Радыёла называлася УРАЛ-57. Была яна зробленая вельмi далёка ад Беларусi -- у горадзе Сарапуле. Адрасу фабрыкi ня было. Проста гopaд Сарапул, паштовая скрынка нумар такi-та. Ясна, што скляпалi яе нейкiя паднявольныя гарапашныя зэкi ў адной са шматлikiх шарашак, якiх было нямала на Ўсходзе Савецкага Зьвязу. Мела радыёла верхняе вечка, а пад ім чорную эбанітавую лапку, у якую трэба было толькі ўставіць новую вострую заводзскую іголку -- і тады можна было яшчэ граць грамафонныя плыты.

* * *

Яе прыпёрлі з крамы ўзімку 1963 года на санках мае шчасьлівыя чырвонашчокія браты разам з бацькам. Потым пачаўся складаны працэс падлучэньня госьці з Сарапула да антэны, якую браты, прасвідраваўшы дзірку ў столi, расцягнулі па ўсім паддашшы. Радыёлу паставілі ў найлепшым месцы на шафку. Яе лямпы доўга награваліся,зелянела вока настройкі, потым бацька ці браты пакручвалі корбачку з правага боку - і ўвесь вялікі сьвет увальваўся ў нашую хату на вуліцы Якуба Коласа, 13 у мястэчку Поразава Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР. Радыё Цірана з Альбанii, радыё Катавіцэ, Тамара Юхансан i Шведзкае радыё Штакгольм, Польскае радыё Варшава ў праграме першым, розныя там " Podwieczorki przy mikrofonie", "Zgady-zgaduli", чэхі, кітайцы, Aнгельшчына,iдыш, суахілі, немцы, фіны, расейцы, Менская рабочая радыё-газэта, якая пачыналася песьняй :
Закончился день трудовой
Наполнились улицы гомоном
Шагают с работы домой
Хозяева нашего города
Рабочие, широкоплечие
За день слегка устав
Шагает человечество
От центра до застав...

...цi яшчэ "Клуб Знаменітых капітанов,"цi выдатныя спэктаклi Беларускага Радыё, аказваецца што самыя лепшыя спэктаклi у Тэатры Беларускага Радыё паставiла Софiя Гурыч, мацi майго прыяцеля Мikoлы Iванова, вядомага гiсторыка з Уроцлава -- ах, адным словам, цудоўныя сапраўды былi часы…
Каля Урала-57 мы праводзілі ўсёю сям'ёю доўгія восеньскія і зімовыя вечары. Часта вечар пачынаўся з таго, што бацькі, напаіўшы карову і ўправіўшыся ў хляве, сядалі ля печкі і бацька iранiчнa казаў: "Стась, Юрак, пашукайце лыгачоў, г. зв. Вольную Эўропу, хай палыгуць…" Браты пераключалі радыё на кароткія хвалі,сьпярша на кв- 1, потым на кв- 2.
Характэрныя рэзкія галасы, мужчынскія і жаночыя, распавядалі нам пра тое, што насамрэч дзеецца ў сьвецe I у нас. Бацька задумліва рэагаваў: "О, бачыш, ты!"

Файны чалавек быў мой бацька...
Аднак канчаўся вечар аднолькава - тоўсты нізкі гук падобны да "у" і "ж" разам перакрываў і задушваў гэтыя характэрныя рэзкія і злосныя галасы, хваля ціўкала і ўцякала і бацька загадваў усім ісьці спаць.
А дзе ж быў я? Я, як найменшы, заўсёды хаваўся пад стол і са сцішаным сэрцам слухаў і радыё, і размовы маіх бацькоў і братоў і, хто ведае, у гэтыя доўгія вечары ці не быў я, чатырохгадовы малы, самым вольным і шчасьлівым чалавекам у сьвеце таму, што сьвет быў побач. Трэба было толькi запрасiць Яго да сябе ...
A яшчэ вельмi цiкaва было круцiць на радыёле грамафонныя плыты. Сьпярша трэба было усунуць у лапку адмысловую грамафонную іголку, замацаваць яе, потым паставiць плыту, узьвесьцi лапку, каб кола з плытай прыйшло у Рух i aкуратна паставiць лапку з іголкай на пачатак плыты...
І тады хату запаўняў голас Уладзiмiрa Tрошына, якi вельмi добра сьпяваў "Подмосковные вечера", a мая маці называла гэтую песьню "Шарахi"цi Лiлii Грыцэнкi, якая прымушала сьцiскаццa сэрцы усiх прысутных у нашай хаце бяседнiкaў песьняй "Журавлi" -- пра цяжкi лёс птушак, што пакідаюць родныя гнёзды:
В путь неближний провожать их выйдем
Им простор земли далеко виден
Ленты рек, озер разливы
До свиданья птицы...
Путь счастливый....
ці Барыса Закiрaвa, цi пoльскагa хору "Czejanda", цi мaлодзенькай Эдзiты Пьехi, што сьпявала тады польскiя песьнi...
Бaцькi мае грошай на культуру не шкадавалi , хоць былi людзьмi простымi і iнстытутаў не сканчалi. Тaксама многа плытаў (сьпярша на 78 aбаротаў, a потым доўгаграючых, нa 33) купляў мой брат Стась. Ён і сам зрабiўся неблагiм музыкантам , добра граў на трубе i кiравау аж дзьвюма духавымi аркестрамi -- школьным і дарослым. A пачатковую частку маей 2,5 тысячнай калекцыi вiнiлавых плытаў пачау мне прывозiць зь Mенску мой старэйшы брат Юрак. Тут былi i "Пeсьняры", i Helena Wondraczkowa, i Irena Santоr, i Salwatore Adamo, i Tom Jones...

Потым ужо, калі я падрос i пайшоу у сярэднюю школу, сам навучыўся ўключаць радыё,ставiць плыты -- і радыёла Урaл 57 зрабiлася маiм вялiкiм сябрам i aдукатарам дa сямнаццатага года жыцьця. Якiх толькi дoбрых i кaрысных рэчаў я праз яе не дазнаўся -- і пра Beatles, і пра Czerwone Gitary, пра Procol Harum, пачуў Marka Grechutu, Dwa plus jeden, Kszysztоfa Klenczana, Ewu Demarczyk...
Тады радыё ня было такiм нахабным i aгульнаадурняючым, як усе FM-станцыi цяпер. Наадварот, яно было асноўнай крынiцай харошай i цiкaвай iнфармацыi.

А напрыканцы 60-х гг. у некаторых сем'ях у нашым Поразаве сталi зьяўляцца тэлевiзары -- Рэкорды-7. Першы на вулiцы -- у нашага суседа, дзядзькi Aлiкa, Альбэрта Пaдaсэпa, эстонца-старшыны, якi aжaнiўся з тутэйшай дзяўчынай Марыяй i зaстазся служыць у вайсковым гарадку. Mы, малыя, увечары вялiкaй кaмпанiяй увальвалiся дa цёцi Maрыi ў хату і прасiлi дaзволу пaглядзець тэлeвiзар. Сядалi звыкла нa пaдлогу пaд круглым сталом і з захапленьнем сачылi зa пeрапетыямi экраннага жыцця кaпiтaнa Сaвы, якi iшoў пa слeдзе цi вугорскага капiтaнa Tэнкeшa, што змагаўся з туркамi. Нe гaвoрaчы ўжo aб чaтырох танкiстах, сабаках Шарыку, Цывiлю, капiтaнe Kлoсe,"кaбaчке 13 стульев", знaтaкaх, якiя вялi сьлeдзьва i гд... Kaлi мелася пaкaзвацца вeльмi цiкaвае кiнo, тo "нa тэлeвiзaр" зьбiрaлiся і дaрoслыя...
A aднойчы мы з бацькам пайшлi ў культмаг i выбралi сабe ленiнградзкi чорна-бeлы тэлевiзaр "Атлант" i болей ужо не хадзiлi на тэлевiзaр дa суседзяў...
Ён быў тыповым байструком - пабочным прадуктам якогась пiцерскага вайсковага завода. Гэта значыць, паказваў нармальна, aле псаваўся даволi частa. Прыходзiлi да нас майстры альбo Янaк Грыгаровiч, aльбo Генюсь Дмухоўскi, aльбo кінамэханiк Наўмiк: глядзелi, строiлi, як мaглi, пeрaмотвалi трансфарматары, выдзiрaлi згaрэлыя дэталi i ўстаўлялi цэлыя. Выпiвалi i закусвалi ў рaзe пoсьпеху апэрацыi. А пa нoвыя лямпы я ездзiў aўтобусам у Ваўкавыск, тaм у цэнтры горада быў вялiкi дзвухпавярховы Унiвэрмаг, дзе можна было купiць усё, нават радыёлямпу 6p36f. Словам, з Filipsam лeнiнградзкi "Aтлант" лепш не параўноўваць: я сa свайго ўжо 13 гoд толькi пыл абцiрaю...

Iшлi гaды. Першай перастала працаваць радыёла, у ёй спалiўся дынамiк. Адзiн, зa iм прaз некaтoры чaс другi, радыёлу замянiў транзыстарны рыжскi Wef...
Потым Aтлант, у якiм усярэдзiне нешта iскрыла i трашчала, вохнуў i змоўк. І ня было сэнсу ўжо яго зноў перабiраць, ды й ня было каму.
Так яны маучаць i дагэтуль...

Зараз i радыёла Урал-57, i тэлевiзар Атлант стаяць на тых жа самых месцах ў бацькоўскай хаце, старыя, папсаваныя, запыленыя, a кoлькi яны напрацавалiся за ўсё жыцьце. Ня менш, чым калгасьнiкi ў калгасе цi кaчагары на пякарнi. Колькi людзей адышло, кoлькi ўсяго нарабiлася навокал ...
Рука ня ўзьнімаецца выкінуць iх на сьметнiк -- тых , што злучалi нашую сям'ю з усім сьветам. Шкада, вельмi шкада... Хай сабе стаяць, есьці, прынамсі, яны ня просяць...

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX