Папярэдняя старонка: Іншае

Артыкулы Брэсткай унii 1596 года 


Дадана: 16-05-2001,
Крыніца: Надрукавана ў газэце 'Царква' № 3-4 (7-8) 1996 г.



Брэсткая унiя 1596 г. Артыкулы, якія належаць да злучэньня з Рымскаю Царквою

Беларуска-украiнскiя ерархi падрыхтавалi дзьве версii "Артыкулаў" польскай i лацiнскай мовамi, памiж якiмi ёсць некаторыя адметнасцi. Тут публiкуецца пераклад польскамоўнага тэкста, якi быў першасным i непасрэдна перадае настроi i прагненьнi бiскупаў

Артыкулы, на якія img/ikona.jpgмы патрабуем парукі ад паноў рымлянаў перад тым, як прыступім да еднасьці з Рымскаю Царквою.

1. Таму, што між рымлянамі і грэкамі існуе спрэчка пра паходжаньне С[ьвятога] Духа, якая неабыяк перашкаджае злучэньню і, праўдападобна, трывае не праз што іншае як праз тое, што мы не жадаем адзін аднаго зразумець,- просім, каб нас да іншага веравызнаньня не прымушалі, а каб мы засталіся ў тым, якое знаходзім выкладзеным у С[ьвятым] Пісьме, у Евангеліе, а таксама ў пісаньнях С(ьвятых) грэцкіх Дактароў (Айцоў), а іменна, што С|ьвяты| Дух ня мае двох пачаткаў, і падвойнага паходжаньня, а паходзіць з аднаго пачатка, як з крыніцы - ад Айца праз Сына.

2. Каб Божая хвала і ўсе малітвы - ранішнія, вячэрнія і начныя - нам засталіся нязьменнымі згодна са старадаўнім звычаем Усходняй Царквы, а іменна С|ьвятыя| Літургіі, якіх ёсьць тры - Базыля, Залатавуснага і Епіфанія, якая бывае на Вялікі пост з раней асьвячанымі дарамі,- а таксама ўсе іншыя цырымоніі ды абрады нашае Царквы, якія мы мелі дагэтуль, паколькі гэта зьберагацца і ў Рыме пад послухам Найвышэйшага Архірэя; і каб усе гэта ў нас было нашаю моваю.

3. Каб найсьвяцейшыя Тайны Цела і Крыві Госпада нашага Ісуса Хрыста былі нам захаваныя цалкам такімі, якімі мы іх ужывалі дагэтуль пад абодвума відамі - хлеба і віна, каб нам гэта было захаванае на вечныя часы, цалкам і непарушна

4. Каб Тайна С[ьвятога ] Хросту ды яе форма была захаваная цалкам, без аніякіх дадаткаў,- так, як мы яе ужывалі дагэтуль

5. Пра Чысьцілішча не ўдамся ў спрэчку, але мы гатовыя да таго, каб С[ьвятая ] Царква нас навучыла.

6. Новы каляндар, калі ня можна ўжываць старога, мы прыймем, аднак не парушаючы Пасхаліi і нашых сьвятаў, гэта значыць так, як гэта было ў часы згоды, бо мы маем некаторыя свае асаблівыя сьвяты, якіх панове рымляне ня маюць гэта, напрыклад, у дзень 6 студзсня, калі адзначаецца памяць Хросту Госпада Хрыста, і на першае аб'яўленьне Бога, у Тройцы адзінага, якое у нас завецца Богазьяўленьнем, у гэты дзень мы маем асаблівую цырымонію пасьвячэньня вады.

7. Каб нас не прымушалі адбываць працэсій на дзень сьвята Цела Хрыстовага, а каб мы маглі хадзіць з працэсіямі са сваімі Сьвятымі Тайнамі, бо у нас ёсьць іншая [практыка адносна ] Сьвятых Тайнаў.

8. Каб [нас таксама не прымушалі ] перад Вялікаднём пасьвячаць агонь, ужываць калаталы, а таксама адбываць іншыя цырымоніі, якіх мы ў нашай Царкве дагэтуль ня мелі, а каб мы зьберагліся - згодна з парадкам і статутам нашай Царквы - бяз зьменаў у нашых цырымоніях.

9. Каб сем'і сьвятароў засталіся нязьменнымі, за выняткам дваяжонцаў

10. Каб мітрапаліцкіх, біскупскіх ды іншых высокіх духоўных санаў нашага абраду не давалі нікому іншаму, акрамя людзей народу рускага або грэцкага і нашай рэлігіі. А паколькі у нашых канонах зазначана, што такія асобы, як мітрапаліт або ўладыкі, якія найперш абіраюцца духавенствам, павінны быць людзьмі годнымі, просім яго Карал [еўскую] м[іласьць] даць нам свабоду такіх выбараў; з тым, каб пры гэтым не парушалася воля яго Карал [еўская] м [іласьць ] прызначаць абраньніка паводле ўласнага жаданьня. Гэта азначае, каб мы неўзабаве пасьля сьмерці дастойніка абралі чатырох кандыдатаў, а яго Карал [еўская ] м [іласьць ] прызначыла з іх таго, хто ёй будзе пажаданы. Гэта перадусім для таго, каб на гэтыя высокія пасады абіралі людзей годных і вучоных, паколькі яго Карал [еўская ] м [іласьць], будучы іншае рэлігіі, ня можа ведаць, хто ёсьць для гэтага годны. Бо раней трапляліся такія невукі, сярод якіх асобныя ледзь умелі чытаць. Калі ж яго Карал [еўская ] м [іласьць] з ласкі сваёй пажадае аддаць такую духоўную ўладу нейкай сьвецкай асобе, дык яна павінна будзе напрацягу ня больш як трох месяцаў прыняць сьвячаньні, пад пагрозаю (у выпадку затрымкі) страціць гэтую ўладу, адпаведна ўхвале Гарадзенскага сойму і артыкулам сьветлай памяці караля Жыгімонта Аўгуста, якія пацьвердзіў цяперашні кароль. Бо цяпер ёсьць такія, што па некалькі гадоў духоўнай уладай валодаюць, а ў духоўны сан не высьвячаюцца, абараняючы сябе нейкімі выняткамі, наданымі карал[ём]. Просім, каб у будучыні такога не было.

11. Каб нашых уладык не пасылалі да Рыму па сакру [грамату на сьвячаньне], але калі яго Карал [еўская ] м[іласьць] пажадае надаць якое-небудзь уладыцтва, дык архібіскуп-мітрапаліт кожнага такога [дастойніка] паводле старадаўняга звычаю павінен высьвяціць. Аднак сам мітрапаліт, перад тым, як прыняць мітрапалічую ўладу, павінен зьвярнуцца да Айца Папы па сакру, і толькі пасьля таго, як такая сакра надыйдзе з Рыму, каб уладыкі (найменш двое) высьвяцілі яго згодна з нашым звычаем. А калі кагосьці з біскупаў абралі на мітрапаліта, дык ён ужо ня мусіць зьвяртацца па сакру, бо яго ўжо раней высьвяцілі на біскупа; а толькі скласьці свой послух Найвышэйшаму Архірэю перад А(йцом) архібіскупам Гнезьненскім, але не як перад архібіскупам, а як перад прымаеам.

Падпiсаньне Унii ў Рыме: Папа Клiмент VIII бласлаўляе I. Пацея i К. Цярлецкага.

12. Каб мы мелі большую ўладу і каб нашыя авечкі нас больш паважалі і шанавалі, просім надаць нашым мітрапаліту і біскупам месцы ў сенаце яго Карал[еўскай] м[іласьці], і гэта дзеля шматлікіх слушных прычынаў: мы маем такую самую біскупскую ўладу і годнасьць, як і іх м[іласьці| панове рымляне. А найперш з той прычыны, што калі б нехта з нас складаў сенацкую прысягу, дык адначасова мог бы скласьці прысягу і на послух Найвышэйшаму Архірэю, каб ня здарылася якога-небудзь разрыву, які стаўся пасьля сьмерці кіеўскага мітрапаліта Ісідара, калі ўладыкі, якіх не абавязвала аніякая прысяга і якія пражывалі аддалена, легка адступіліся ад еднасьці, ухваленай на Фларэнцкім саборы. Калі ж [біскуп] будзе зьвязаны сенацкаю прысягаю, яму будзе цяжка і падумаць пра разьяднаньне. Таму няхай да нас таксама дасылаюць лісты пра скліканьне сойму і соймікаў.

13. Калі б з часам, з Божае волі, і рэшта братоў нашых, народу і рэлігіі грэцкай далучылася да гэтай жа сьвятой еднасьці, то каб яны нам не рабілі закідаў за тое, што мы іх апярэдзілі ў гэтай еднасьці. Бо мы мусілі гэта ўчыніць з пэўных і слушных прычынаў дзеля згоды ў хрысьціянскай Р (эчы ) П [ аспалітай ] і каб пазьбегнуць далейшага няладу і нязгодаў.

14. Каб не дапускаць да таго, каб пасланцы з Грэцыі чынілі якія-небудзь падбухторчыя дзеяньні, уязджалі ў дзяржаву з лістамі пра адлучэньне ад Царквы і ламалі гэтую згоду, параджаючы беспарадкі ў народзе. Бо сярод людзей засталося яшчэ нямала такіх зацятых, якія гатовыя пры найменшай нагодзе прывесьці людзей да хваляваньняў. Ды наогул, таго, хто сеяў бы неспакой і прыязджаў у дзяржаву пра адлучэньне ад Царквы, належыць караць, бо тыя ягоныя дзеяньні маглі б перарасьці ў міжусобную вайну. А перадусім трэба дбаць пра тое, каб у нашых епархіях сьвятары нашае рэлігіі - архімандрыты, ігумены, прасьвітары ды іншыя духоўныя асобы, якія ня хочуць нам скарыцца,- нідзе ня сьмелі выконваць духоўных чыннасьцяў. А асабліва, каб не асьмельваліся выконваць духоўныя чыннасьці ў нашых епархіях чужынцы - уладыкі і манахі, якія прыязджаюць з Грэцыі. Бо калі такое дазволіць, дык ад нашае згоды не застанецца і сьледу.

15. Калі б у будучыні людзі нашай рэлігіі, пагарджаючы сваёй рэлігіяй і цырымоніямі, пажадалі прыняць рымскія цырымоніі,- то каб іх не прымаць як такіх, якія пагарджаюць цырымоніямі адной Божай Царквы; вось жа, перабываючы ў адной Царкве, будзем мець аднаго Папу.

16. Няхай будуць дазволены шлюбы паміж рымлянамі і русьсю без прымусу да рэліі [аднога з сужонцаў] , бо яны [перабываюць ] у адной Царкве.

17. 3 той прычыны, што немалая колькасьць нашых царкоўных маёнткаў сталася супрацьпраўна пакінутаю з віны нашых папярэднікаў, якія, будучы часовымі гаспадарамі, маглі пакідаць іх толькі на час уласнага жыцьця,- мы пакорна просім, каб гэтыя маёнткі былі павернутыя цэрквам; бо праз зьбядненьне нашых пасадаў мы ня тое што ня можам задаволіць патрэбы Божай Царквы, але і самі ня маем неабходнага забесьпячэньня. А калі б хтосьці меў права пажыцьцёвага валоданьня царкоўнымі маёнткамі, то няхай бы з іх плаціў царкве хаця б нейкую арэнду, а пасьля ягонай сьмерці гэтыя [маёнткі ] няхай бы вярталіся царкве; і каб ніхто ня мог іх дамагчыся бяз згоды біскупаў ды кліраса. Тыя ж ўсе наданьні, якімі царква цяпер валодае і якія ўпісаныя да Евангеліе, нават калі на іх не было прывілеяў, але якія ёсьць яе маёнткамі здаўна,- каб і надалей належалі [царкве] і каб царква мела права вярнуць сабе і тыя, што былі даўно адабраныя.

18. Каб пасьля сьмерці мітрапаліта і біскупаў ані старасты, ані падскарбіі ня ўмешваліся ў справы царкоўных маснткаў, а каб імі, як гэта заведзена ў Рымскай Царкве, да часу выбараў новага біскупа, распараджаўся клірас. Што да прыватных маснткаў самога біскупа, то каб падданым і родным памсрлага не рабілі крыўды, але каб усе адбывалася так, як пасьля іх сьмсрці паноў духоўных Рымскай Царквы. На гэтае мы ўжо маем прывілсй, але [просім)| яго ўнссьці ў канстытуцыю.

19. Архімандрыты, ігумены, манахі ды іх манастыры няхай і надале, як спрадвеку, перабываюць пад послухам у біскупаў сваёй спархіі, бо ў нас ёсьць толькі адзін манаскі статут, якім кіруюцца і ўладыкі. А правінцыялаў ня маем.

20. Каб мы ў трыбунале паміж панамі духоўнымі рымскімі маглі мець дзьвюх (духоўных асобаў) нашага абраду, якія б адстойвалі правы нашых цэркваў.

21. Каб архімандрытам, ігуменам, сьвятарам, архідыяканам і дыяканам ды іншаму нашаму духавенству надавалася такая ж пашана, што і панам духоўным рымскім; каб яны карысталіся тымі даўнімі вольнасьцямі, якія ім надаў кароль Уладзіслаў; і каб яны былі звольнены ад уплаты падаткаў з асобы і з царкоўнай маёмасьці, якія на іх дагэтуль накладаліся, хіба што хто з іх меў бы ўласныя маёнткі; тады ён павінен плаціць падаткі, як і іншыя, але не з асобы і не з царквы. А тыя духоўныя [асобы ] і сьвятары, якія трымаюць наданьні у паселішчах паноў і шляхты, павінны лічыцца са сваім падданствам і праяўляць послух сваім панам, перадусім зважаючы на іхнія грунты і наданьні, не зьвяртаючыся да іншай інстанцыі і не выклікаючы сваіх паноў да суду, а цалкам зьберагаючы за сваімі панамі права патранату. Але зважаючы на асобу і духоўную ўладу, якой яны валодаюць, іх ніхто ня мае права караць, акрамя ўласнага біскупа, па прадстаўленьні іх паноў. Асабліва гэта стасуецца тых [духоўных асобаў], якія ёсьць уласнымі падданымі і годнымі сынамі сваіх паноў. І так ня будуць парушаны ані духоўнае, ані сьвецкае права, ані шляхецкія вольнасьці з абодвух бакоў.

22. Каб паны рымляне не забаранялі нам у нашых цэрквах па гарадах і ўсюды званіць у Вялікую Пятніцу.

23. Каб нам незабаранялася прылюдна, пры сьвечках і ў рызах, згодна з нашым звычаем, несцi да нядужых Сьвятыя Тайны.

24. Няхай нам будзе дазволена ў сьвяточныя днi, калi будзе патрэба, без нiякiх перашкодаў хадзiць з працэсiямi паводле нашага звычаю.

25. Каб манастыры i цэрквы нашы рускiя не перараблялi на касьцёлы I наогул, калi б католiк у сваiм маёнтку зрабiў шкоду цэрквам, то ён павiнен iх для сваiх падданых народу рускага адбудаваць, або новыя пабудаваць, або старыя аднавiць.

26. У выпадку, калi царкоўныя брацтвы - нядаўна заснаваныя патрыярхамi i зацьверджаныя яго Карал[еўскаю] м[iласцю], як, напрыклад, у Львове, Берасцi, Вiльнi ды дзе яшчэ, - з якiх Божая Царква мае вялiкую карысць i дзякуючы якiм памнажаецца Божая хвала, хочуць быць у гэтай еднасцi, то няхай застаюцца непарушнымi пад послухам бiскупаў (мiтрапалiта) той епархii, у якой яны ёсьць, i да якой належаць.

27. Каб нам было дазволена засноўваць школы, семiнарыi грэцкай i славянскай моваў у тых месцах, дзе будзе вельмi дарэчы, а таксама адчыняць друкарнi, але пад наглядам мiтрапалiта i бiскупаў ды з iхняга ведама; i няхай у iх нiчога не друкуецца бяз дазволу бiскупаў, каб запабегнуць пашырэнньню якiх-небудзь ерасяў.

28. А паколькi - як у каралеўскiх землях, гэтак i ў [маёнтках] паноў ды зямянаў - маюць месца вялiкiя страты i непаслушэнства нам ад сьвятароў нашых, якiя часам пад абаронай сваiх уладальнiкаў i паноў чыняць вялiкiя страты i распусту, [даючы] разводы сем'ям ; а часам i самi паны старасты ды некаторыя iхнiя ўпраўленцы дзеля тых мiзэрных прыбыткаў, якiя звычайна атрымоўваюць за такiя разводы, сваiх сьвятароў бароняць, на саборы да біскупаў не пускаюць, а нам, біскупам, караць свавольных не дазваляюць, нашых візітатараў аббрэхваюць, ганьбяць і б'юць,- просім пакласьці гэтаму канец, каб мы мелі права караць свавольных і наглядаць за парадкам. А калі б біскуп кагосьці за непаслушэнства ці якое-небудзь злоўжываньне адлучыў ад Царквы, то каб уладары і паны, даведаўшыся пра біскупаў і візітатараў, такім (сьвятарам) не дазвалялі адпраўляць духоўныя чыннасьці, ані служыць у цэрквах, пакуль яны не апраўдаюцца перад сваім пастырам. Гэта датычыцца і архімандрытаў, і ігуменаў, і іншых духоўных асобаў, якія падлягаюць біскупам і іхняй уладзе.

29. Каб у вялікіх гарадах і ўсюды ў дзяржаве яго Карал [еўскай ] м[іласьці1 саборы і парафіяльныя цэрквы, незалежна ад іхняй улады і падданства - каралеўскай, гарадзкой або шляхецкай датацыі - знаходзіліся пад юрысдыкцыяй і ўладай сваіх біскупаў, а сьвецкія людзі каб імі не кіравалі. Бо ёсьць такія, якія выяўляюць непаслушэнства сваім біскупам і самі на свой розум кіруюць імі, а сваім біскупам не жадаюць падпарадкоўвацца, дык вось, каб на будучыню такога не было.

30. Калі ж каго-небудзь за нейкую правіну свае біскупы адлучылі ад Царквы, то таго няхай не прымаюць у Рымскам Царкве; больш за тое: няхай яго абвясьцяць выклятым; тады і мы будзем рабіць таксама з тымі, каго адлучылі ад Рымскай Царквы, бо гэта нашая агульная справа.

31. Калі б Госпад Бог са Сваей С[вятой ] волі і ласкі даў нам дачакацца таго, каб і рэшта нашых братоў Усходняй" Царквы грэцкага абраду далучылася да сьвятой еднасьці з Заходняй Царквою, і пасьля агульнага зьяднаньня ды дазволу ўсёй Царквы было ўведзена выпраўлсньне ў абрадах і правапарадку Грэцкай Царквы,- то каб мы ва ўсім гэтым бралі ўдзел, як людзі адной рэлігіі.

32. Ведаючы, што некаторыя паехалі да Грэцыі, каб выклапатаць сабе пэўныя царкоўныя паўнамоцтвы, ды пасьля, павярнуўшыся сюды, узначаліць і падпарадкаваць сабе духавенства і пашырыць на нас сваю юрысдыкцыю,- то каб між людзьмі не было вялікіх хваляваньняў, просім, каб яго Каралеўская м (іласьць) дазволіў даць панам старастам распараджэньне сачыць на межах за тым, каб нікога з такімі юрысдыкцыямі ці экскамунікамі ў дзяржаву яго Карал[еўскай] м(іласьці) не прапускаць, бо тады пачаліся б немалыя хваляваньні паміж пастырамі і авечкамі Божае Царквы.

33. Мы, ніжэй менаваныя асобы, прагнучы гэтай сьвятой згоды на хвалу Божага імя ды дзеля міру Сьвятой Хрысьціянскай Царквы ўсе гэтыя артыкулы, якія лічым патрэбнымі нашай Царкве, і ўмовы, на якія найперш патрабуем запэўненьня С [ьвяцейшага ] Айца Папы і ад нашага міласьцівага пана яго Карал (еўскай ] м[іласьці],- дзеля лепшай пэўнасьці выклалі ў гэтай нашай інструкцыі для нашых найвялебных братоў у Богу айца Іпація Пацея, протатронія, біскупа Ўладзімірскага і Берасьцейскага, ды айца Кірылы Цярлецкага, экзарха і біскупа Луцкага і Астрожскага, каб яны ад нашага і свайго імя прасілі найсьвяцейшага Айца Папу і нашага міласьцівага пана яго Карал [еўскую] м (іласьць) наперад пацьвердзіць і запэўніць гэтыя ўсе артыкулы, якія мы падалі пісьмова. Каб такім чынам мы, будучы ўпэўненыя ў (захаваньні) нашай веры, Сьвятых Тайнаў і нашых цырымоніяў без парушэньня сумленьня нашага і даручаных нам авечак Хрыстовых,- прыступалі да гэтай сьвятой згоды са сьвятою Рымскаю Царквою; каб пасьля і іншыя, якія яшчэ вагаюцца, пабачыўшы, што нам усё нашае захавана непарушным,- тым хутчэй усьлед за намі да гэтай с(ьвятой) еднасьці прыйшлі.


Дадзена Божага году 1595 чэрвеня, 1 дня за старым календаром.

Міхаіл мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі.

Іпацій біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі, уласнаю рукою.

Кірыла Цярлецкі Божаю ласкаю экзарх, біскуп Луцкі і Астрожскі, уласнаю рукою.

Лявонцій Пельчыцкі з ласкі Божай біскуп Пінскі і Тураўскі, рука ўласная.


 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX