Фарны касцёл. Main catholik church
Першым касцёлам у Лiдзе быў Фарны, якi знаходзiўся побач з замкам. Ён пабудаваны на ахвяраваннi князя ВКЛ Ягайлы ў 1387 г. Першы будынак - драўляны. У 1765-70 гг. ксянзом М. Зянкевiчам быў пабудаваны новы цагляны касцёл па праекту архiтэктара Iагана Хрыстафора Глаўбiца. Асвенчаны бiскупам Томашам Iгнацыем Зянкевiчам, пляменнiкам заснавальнiка касцёла, у 1770 г. Будынак практычна захаваў свой першапачатковы вонкавы выгляд, толькi на пачатку 70-х гадоў ХХ ст. была разбурана каменная агароджа. Насупраць Фарнага касцёла , на сродкi Адама Нарбута i яго жонкi Эльжбеты, ў 1672 г. быў пабудаваны цагляны касцёл i кляштар Кармелiтаў, якi быў зачынены ў 1832 г. , у 1908 г. будынкi касцёла i кляштара Кармелiтаў былi разабраны i гэта цэгла пайшла на будаўнiцтва казармаў паўночнага вайсковага гарадка.
Лiдскi Крыжаўзвiжанскi (Фарны) касцёл, помнiк архiтэктуры сталага барока. Касцел Т-падобны ў плане, трохнефавы, з прамавугольнай алтарнай часткай, якая прадаўжае центральны неф, i 2-мя квадратнамi ў плане сакрысцiямi. Iнтэр'ер упрыгожаны фрэскавай размалеўкай, скульптурнай i арнаментальнай лепкай. На скляпеннях у барочным арнаментальна-дэкаратыўным абрамленьнi размешчаны манум. Жывапiсныя кампазiцыi: "Узвiжаньне крыжа", "Мацi Боская", "Благавешчанне".Скляпеннi дэкарыраваны арнаментальнымi матывамi. У касцёле 3 мураваныя алтары- галоўны i 2 бакавыя.