Lida_emblem

 

Эканоміка горада ў 20 - 30-х гадах. Economy of city in 20 - 30 years

Падрабязнае апiсанне Лiдскага бiзнесу

 

 

Найстарэйшымi прамысловымi вытворчасцямi ў Лiдзе лiчылiся бровары. Адзiн з iх належаў да спадкаемцаў Якуба Папiрмайстра, якi залажыў гэты бровар у 1874 годзе. Бровар знаходзiўся пры вулiцы Сувальскай, 72 ( сёння - Савецкая). Разам са сладоўняй, вытворчасцю газаванай вады i тартаком, займаў плошчу 2,5 га. Была паравая машына 48 к.с. У 1936 годзе на вытворчасцi было занята каля 40 работнiкаў i 10 асоб тэхнiчнага пэрсаналу. Прадпрыемства ў мiжваеннае двадцацiгоддзе развiвалася слабей, чым перад I Сусветнай вайной. У першай палове 1935 года бровар пачаў вытворчасць газаваных напояў. Рабiлiся спробы для выкарыстання ў вытворчасцi пiва ячменю мясцовага паходжання, замест прывазнога з цэнтральнай Польшчы. Хмель прывозiлi з Любельшчыны. Пастаўшчыком бутэлек была гута шкла "Нёман".

Другi бровар пад назвай "Бровар, сладоўня i вытворчасць газаванай вады" належаў братам Марку i Сымону Пупко. Заснаваў Носаль Пупко ў 1876 годзе. Бровар месцiўся пры вулiцы Сувальскай, 88. Статутны капiтал складаў 10 000 злотых. У сваiм распараджэннi бровар меў электрычныя рухавiкi моцай 87 к.с. Пры бровары знаходзiўся паравы млын i тартак. У 1936 годзе ў бровары працавала 28 работнiкаў i 8 чалавек тэхнiчнага персаналу. Гадавая вытворчасць бровару складала 40 000 гэкталітраў пiва . У 1936 г было перапрацавана 157,3 т ячменю, 950 кг хмелю i 87,7 т соладу. Вытворчасць бровару ў гэтым годзе склала 4797 гэкталітраў пiва . Фiрма Браты Пупко трымала свае прадстаўнiцтва ў гарадах Наваградскага ваяводства ( Баранавiчы, Наваградок, Гарадзея), Вiленскага (Вiльня, Маладэчна), Палескага (Бяроза Картузкая, Луненец, Пiнск) i Беластоцкага (Ваўкавыск).

У 1937 г. у Польшчы было 165 бровараў i сладовень. Лiдскiя бровары адносiлiся да нявялiкiх. Гадавая вытворчасць пiва абодвух лiдскiх бровараў у гадах 1932/33, 1933/34, 1934/35 была адносна невялiкая: каля 10728 гэкталітраў пiва. У адносiнах да агульнай вытворчасцi, гэта складала 0,9%. Пасля спынення вытворчасцi ў броварах братоў Любецкiх у Нясвiжы, лiдскiя бровары засталiся адзiнымi ў сваiм родзе дзеючымi вытворчасцямi ў 30-х гадох у Наваградзкiм ваяводстве. Толькi ў 1938 г распачаў выпуск пiва наноў збудаваны бровар А. Брахоцкага ў Малым Мажэйкаве. Дзякуючы адпаведнай вадзе, лiдскае пiва па якасцi не было горшым за пiва з вiленскiх бровараў ( "Шапэн" меў разлiў па вул. 3-га Мая), гарадзенскiх ( Марголiс, Слуцкi) i беластоцкiх (Дойлiды).

"За якасць вырабленнага пiва бровары атрымлiваюць мэдалi i дыпломы, прызнаныя на розных выставах краю i за мяжой",- пiсала перадваенная "Ziemia Lidzka" (1936/9). А вось што пiша С. Адлянiцкi-Пачобут у сваёй манаграфii: " Мясцовае пiва з лiдскiх бровараў у параўнанню з пiвам бровараў цэнтральных i iншых ваяводстваў, з пункту гледжання нiзкай цаны, знаходзiць вялiкi попыт сярод гараджан i гарадзкога пралетарыяту не толькi ў гэтым ваяводстве, але i ў ваяводствах суседнiх, перад усiм - Вiленскiм. Аднак, разам з тым, для гурманаў завозiцца вялiкая колькасць пiва лепшай якасцi i значна даражэйшага".

Найвялiкшым прамысловым прадпрыемствам у Лiдзе, маючым значэнне як вытворца гумовага абутку на цэлую Польшчу, было "Акцыянернае Таварыства Гумовай Вытворчасцi "Ардаль", вул. Фабрычная, 8. Слова "Ардаль" на іўрыце азначае "бот, калёш". "Ардаль" вырабляў калёшы, снягоўцы, абутак гумовы летнi.Вытворчасць была распачата ў 1929 годзе. Акцыянерны капiтал у 1929 годзе складаў 750 000 злотых, да 1939 г павялiчыўся да 1 830 000 злотых. Вясной 1938г "Ардаль" прыняў на працу каля 800 працаўнiкоў. Старшынём акцыянернага таварыства быў Саламон Мэлуп. Значэнне "Ардалю" вельмi вырасла пасля 1936 г, калi ён стаў гаспадаром збанкрутаваных прадрыемстваў "РeРeGe"( Польскi пшэмысл гумовы) у Грудзёндзу. У  20-я гадах прадрыемствы "РeРeGe" былi найвялiкшым вытворцам у Польшчы гумовага абутку i iншых гумовых вырабаў.  Мелуп, як гаспадар "РeРeGe", прэтэндаваў на першынство сярод краёвых вытворцаў гумовага абутку. У 1937/38 г каля 25% польскай вытворчасцi гумовага абутку паходзiла з "Ардалю" i "РeРeGe", астатнiя 75% прыпадалi на 5 канкурэнтаў: "Джентэльмэн" (Лодзь), "Шваiкерт" (Лодзь), "Рыгавар" (Варшава), "Вудэта" (Кросьно), "Бата" (Хэлмэк). Частку сваiх вырабаў "Ардаль" экспартаваў.

У 1934 г прадукаваць гумовыя вырабы пачала фабрыка "Унiгум" па вул. Замкавай ( зблiзку цяперашняга гатэлю "Лiда"). 

Будынак гэтай фабрыкi меў 3 650 куб.м . "Унiгум" прадукаваў розныя гумовыя вырабы: гумовыя сандалы, падэшвы, абцасы (каблукi), скургуму, рачкi i гуму пэдалёвую для равароў, шнуры для вазоў i брычак, асартымэнт тэхнiчны.

Хiмiчную вытворчасць у Лiдзе з 1929 г. прэзэнтавала фiрма "Карона" - Ш.Савiцкi & K°" , вул. Крупаўская, 22 (сёння: 8-га Сакавiка). Пазней на шыльдзе фiрмы з'явiлася прозвiшча У.Сакалоўскi & K° . Кампаньёнамi былi: М. Пупко, З.Камянецкi i С.Каток (дырэктар). "Карона" вырабляла фарбы ( водныя, артыстычныя i масляныя), чарнiла, тушы, лакi для бутэлек i лiстоў, пластылiн i клей, забяспечвала iмi рынак краю i канкуравала з вырабамi iмянiтых краёвых фiрм. У 1936 г працавала 50 чалавек, у тым лiку 30 рабочых.

Прадукцыя машын i сельскагаспадарчых прылад у Лiдзе мела многагадовую традыцыю. Найстарэйшае i найвялiкшае прадпрыемства на паўночна-усходнiх землях, заснавана тут у 1900 г. У мiжваенныя часы знаходзiлася пры вул. Сувальскай. 170. Гэта была фабрыка с/г машын i жалезнага лiцця Братоў Шапiра. Выраблялi манэжы, штыфтовыя i цэповыя малатарні, конныя i ручныя сячкарнi, станкi мэханiчныя, лiццё, запчасткi для машын уласных i чужых.

У 1926 г была адчыненна другая фабрыка с/г машын i прылад сельскагаспадарчых пад назвай "Бэнланд". Яе заснавальнiкамi былi: З. Штэйнбэрг, А. Ароньчык i Лянд. Знаходзiлася пры вул. Сувальскай, 142. Прадукавала вырабы падобныя да выпускаемых фiрмай Братоў Шапiра: манэжы, штыфтовыя i цэповыя сэпаратары для малака, конныя i ручныя сячкарнi, веялкi, плугi i льномялкі.

Вартасць прадукцыi абодвух фабрык складала каля 360 000 злотых (1934г). У 1937г. у Польшчы працавалi 104 фабрыкi машын i прылад с/г.

Хутка развiвалася заснаваная ў 1926 г "Дротiндустрыя". Знаходзiлася зблiзку "Ардалю" (Фабрычная, 6). Належала таварыству, што утварылi: Гiрш Чарток, Гдалія Чарток, Сымон Савiцкi i Мардух Езiмiцкi. Статутны капiтал складаў 280 000 зл. (1936г). Фабрыка мела свой рухавiк высокай напругi 150 к.с., давала работу 90 працаўнiкам, 4 асобам тэхнiчнага персаналу i 3 кiраўнiкам. Выпрацоўвала светлы жалезны дрот (каля 36 т), жалезныя цвiкi ( каля 280 т), жалезныя нарожнiкi, будаўляныя ўмацаваннi (скобы), набойкi для абутку. "Дротiндустрыя" згарэла восенню 1936 г. Пажар нарабiў шкоды на 200 000 зл., працаўнiкi страцiлi работу.

Адбудаваная " Дротiндустрыя" мела будынак 6 350 куб.м. Выпрацоўвала прадукцыю i лiчылася фірмовым таварыствам. У 1937 годзе ў Польшчы дзейнiчала 58 фабрык цвiкоў i дроту.

Пра фабрыку спружын "Звой" i яшчэ адну вытворчасць газаваных напояў дакладнай iнфармацыi няма .

У 1928 годзе былi адчынены 2 вытворчасцi кафлi, а ў 1936г была пабудавана i трэцяя. Кафлярню "Танур" ( танур - печ, іўрыт  ) заснавалi Ёсель Руды i Бэрко Рыбацкi. Яна знаходзiлася на вул. Вызвалення, 66 (сёння: Калiнiна), займала плошчу 0,4 га. Працавала цэлы год, забяспечвала працай 10 спэцыялiстаў i каля 20 рабочых. Мела 2 печы выпальвання. Дзённы выпуск кафлi складаў 400 штук. На мясцовы рынак выраблялася кафля, так званая "квадратэльныя" (21х13 См). Для пакупнiкоў з Памор'я i Велькапольшчы, выраблялi пляскiя, вялiкiя кафлi, "берлiнскiя". Абарот фiрмы "Танур" у 1936 г. складаў каля 48 000 зл.

Кафлярня "Рааф" (рааф - кафля, іўрыт) была размешчана на вул. Легiёнавай. Яе заснавальнiкамi былi: Хаiм Куле, Iсак Цэпелевiч i Абэ Куле. Без поспеху яны кiравалi прадпрыемствам да 1931 г. Непрацуючую кафлярню перанялi ў 1932 г Ашэр Чапялiнскi i Рубiновiч. Новыя гаспадары змагалiся з часовымi перашкодамi i падобна, што кафлярня "Рааф", як i "Танур", выйшла на рынак паморскi i велькапольскi.

Гаспадаром трэцяй кафлярнi з назовам "Нэшэр" быў Сымон Пупко з сынамi, якi папярэдне быў сябрам таварыства кафлярнi "Танур". "Нэшэр" адрознiвалася тым, што кафлi ў ёй выраблялiся мэханiчным спосабам, а не ручным, як гэта рабiлася на кафлярнях "Танур" i "Рааф". "Нэшэр" знаходзiлася на вул. Сувальскай 20.

У дваццатых гадах працавалi дзве вытворчасцi цэглы (цагельнi) (29 працаўнiкоў у 1927 г.) i цэментоўня, якiя пазней збанкрутавалi.

Сярод дзвух фабрык войлаку, адна першапачаткова была вядомая як "Перапацоўка воўны братоў Г. Я. Жыжэмскiх i Я.Левiна". Пазней яна стала называцца фабрыкай. Звестак пра другую фабрыку няма.

Лiдскiя алeярнi (вытворчасцi алею), лiчылiся сярод 22-х працуючых у 1934 г. у наваградзкiм ваяводстве, вялiкiмi. Праўдападобна, насенне богатае алеем прывозiлi з-за мяжы. Таварыства "Шэмен" належала Я. Шэпетыньскаму i сябрам.У дваццатых гадах знаходзiлася на вул. Сувальскай, пазней на вул. Домб-Бернацкага (сёння: Шубiна).

Другая алеярня "Олід" была на вул. Пяскі 6. Яна працавала з 1934 г. Вырабляла льняны алей, аліфу і жмых.

Рафінэрыя скіпідара "Дэстылят" знаходзілася  на вул. Фабрычнай, побач "Ардалю".

Перапрацоўкай дрэва займалiся 6 тартакоў . Найстарэйшы лiдскi паравы тартак Бэрка Мельнiка быў заснаваны ў 1892 г. на вул. Пастоўскай, 39 ( сёння: Фрунзе).

Тартак Кронiка на вул. Тартакi (сёння: Труханава) быў пабудаваны ў 1920 г. Яго афiцiйная назва ў 1936 г. гучала так: "Прамысловае прадпрыемства "Тарлас" -Э. Гурвiч & K°" . Супольнiкамi па бiзнэсу Элiяша Гурвiча (дырэктара) былi: Лейба Кронiк, Iсаак Гурвiч i Ной Гiмельштэйн. Фiрма займалася эксплуатацыяй лясоў. Мела локамабiль 215 к.с., дзве пiларамы i дзве стругаркi. На вул. Фалькоўскага.33(сёння: Перамогi) працаваў паравы тартак Я.Полячэка i таварышаў, зарэгiстраваны ў Лiдзе ў 1929 г.

Фiрма "С.Элкiн & K°" пачала iснаванне ў 1935 г на вул. Шэптыцкага, 72 (сёння: Астроўскага).. Належала М. Кiвеловiчу i М. Рафаловiчу. Тартак даваў працу 30 работнiкам i 4-м кiраўнiкам. Вартасць прадукцыi складала 123 400 зл. (1936г).

Апрача вышейназваных, працавалi тартакi пры абодвух броварах. "Ардаль" таксама меў уласны тартак.

Лiда мела 8 млыноў. Троцкi i Палячэк былi гаспадарамi млына "Аўтамат" на вул. Пастаўскай. У 1927г на млыне працавала 49 чалавек. На гэтай жа вулiцы знаходзiўся паравы млын Б.Мельнiка.

Таварыства "Хiцiм" мела гандлёвы млын на вул. Сувальскай, 140.

На вул Сувальскай знаходзiліся паравы млын Зельдовiча і авльцовы братоў Пупко і А. Зарэцкага.

На Пясках, ад 20-х гадоў працаваў млын з электрычным рухавiком Карпейчыка, Паўлоўскага i Робчыка i другi такi самы млын Сапожнiкава, Шэваховiча i Лейбовiча. Яшчэ адзiн млын на Пясках быў уласнасцю Б. Шэваховiча.

Тры мясцовыя фiрмы выраблялi цукеркi. Гэта заснаваная ў 1908 г. фабрыка цукерак i шакалада "Рэкорд" па вул. Сувальскай 74.Вытворчасць Казiмера Iнгiлевiча (заснавана ў 1934г.,  Рынак 22), i яшчэ адна фабрыка.

Сярод 8-мi пякарань, найбольш знанымi былi: "Адзiнства" (таварыства), "Прагрэс" i пякарня Я. Цукернiка i Шмуйловiча. Дзеючая ад 1931г пякарня Д. Гiршэвiча, па прыказу мясцовых улад была зачынена, як немэханiзаваная.

Палiграфiчныя паслугi выконвалi 4 друкарнi. У мiжваенныя часы на вул. Сувальскай працавалi: друкарнi Я. Каплiнскага i Сымона Зельдовiча. На вул. Фалькоўскага - вугал са Школьнай (сёння: Перамогi - Кiрава) знаходзiлася друкарня Лявона Трэбiнскага. На вул. 3-га Мая працавала друкарня "Магата".

 

 

 

Лiтаратура

  1. Ksiega Adresowa Handlowa , Warszawa - Bydgoszcz .1929
  2. Lech Ciehanowicz. Przemysl lidzki w dwuidzuestoleciu miedzywojennym.// Zemia Lidzka. № 41, 2000

  3. Lech Ciehanowicz Przemysl gumowy "Ardal" S.A. // Zemia Lidzka. № 36, 1999

 

[Library page] [Book page] [Next page]