Навучальныя установы
Educational establishments
![]() |
122. Прагiмназiя М. Навiцкай, 10-я гады ХХ ст. Будынак захаваўcя, зараз СШ № 3 Глядзi арыкул: Гiмназiя М. Навiцкай |
![]() |
123. Прагiмназiя М. Навiцкай, 10-я гады ХХ ст. |
![]() |
124. Гiмназiя М. Навiцкай, 10-я гады ХХ ст. |
![]() |
125. Жаночая протагімназія Цыпкінай |
![]() |
126. Гарадское рамеснае вучылiшча, пачатак ХХ ст. Будынак знаходзiўся з паўночнага бока Лiдскага замку. У 20 -30я гады ў iм месцiлася гарадская школа № 5. Будынак не захаваўся |
![]() |
127. Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча пад час будоўлі |
![]() |
128. Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча (Школьная 62). Пабудавана ў 1930 г. Зараз - педвучылiшча |
![]() |
129. Дзяржаўная гiмназiя iм. Караля Хадкевiча |
![]() |
130. Школы № 1 i 2 . Будынак пабудаваны ў 1929 г. Зараз - СШ № 1 |
Лiдская жаночая гiмназiя М. Навiцкай - прыватная сярэдняя установа. Адчынена ў 1901 г. на базе 2-х класнага вучылiшча як 4-х класнае жаночае вучылiшча. У 1906 г. ператворана ў 6-класную прагiмназiю. У 1910 г. адкрыты 7-мы клас. З 21.06.10 г. нададзены права ўрадавай гiмназii. Утрымлiвалася за кошт платы за навучанне. У 1914г. гiмназiю скончылi 18 чал., у 1916 г. - 26 чал. Глядзi арыкул: Гiмназiя М. Навiцкай
Лiдская мужчынская гiмназiя - сярэдняя агульнаадукацыйная ўстанова. Заснавана ў 1913 г. у складзе 2 класаў, у 1914 г. адкрыты 3-цi i падрыхтоўчы класы. Утрымлiвалася за кошт дзяржаўных сродкаў i платы за навучанне. У 1913 г. было 74, у 1914 г. - 167 навучэнцаў. Праiснавала да 1917 г.
У 1907 г. была адчынена яўрэйская прыватная прагімназія Цыпкінай на 45 вучаніц.
У 1921 г. польскiмi ўладамi былi арганiзаваны 7-мi класныя школы, у 20-х гадах была адчынена Дзяржаўная гiмназiя iм. гетмана Караля Хадкевiча. Спачатку месцiлася ў будынку былой гiмназii М. Навiцкай, у 1930 г. быў пабудаваны новы будынак па адрэсу Школьная (Кiрава) 62. Першы дырэктар - гiсторык Адам Казлоўскi, з 1936 г. па 1939 г. дырэктар - гiсторык Казiмiр Мятлевiч. Гiмназiя мела 4-х гадовы цыкл адукацыi. Выпуснiк гiмназii пiсьменнiк Ежы Путрамант (1910-1986 г.) напiсаў успамiны аб горадзе i гiмназii ( "Паўвека", т. 1-4, 1966-1969 г.). Выкладчыцай лацiны была сястра пiсьменнiка Даленгi-Мастовiча, будучая жонка перадваеннага прэ'ера Польшы Славой-Складоўскага, - Ядвiга Мастовiч. Пад час вайны, у будынку месцiлiўся : гебiтскамiсарыят, а з 1944 г. - казарма войскаў НКУС.
У 1938 г. паўстала прыватная Гiмназiя звязу асаднiкаў , месцiлася у школе № 4 па вул. Каштанавай ( зараз СШ № 10 - вул. П.Марозава.). Дырэктар - Юзэф Мяжык. Для гэтай гiмназii пачалi будаваць новы будынак па вул. Школьнай, але не паспелi да 1939 г., пасля вайны будынак быў дабудаваны як дом для афiцэраў Савецкага войска (дом насупраць басейна).
Камерцыйная гiмназiя, пры касцёле Пiяраў, месцiлася ў будынку тагачаснай школы № 3.У 20-30я гады працавалi 5 агульнаадукацыйных школ ( 7-мi гадовага навучання ).
Школа № 1 iм. Габрыэля Нарутовiча (першага презiдента Польшы), дырэктар Юзэф Мiхневiч.
Школа № 2 дырэктар Антонi Катынскi. Зараз у будынку былых школаў №1 i №2 знаходзiцца
СШ № 1., падчас вайны - шпiталь.
Школа № 3, месцiлася каля касцёлу Пiяраў, зараз у гэтым будынку спартовая школа.
Школа № 4 дырэктар Владзiслаў Даброўны, зараз СШ № 10, падчас вайны - гестапа.
Школа № 5 дырэктар Фердзiнанд Оркуш. Знаходзiлася каля паўночнай сцяны замка, будынак не захаваўся.Яўрэйская школа ( iешыва ), дырэктар -Хабэр.
Акрамя таго былi 2 рамесных школы (zawodowy):
Дзяржаўная механiчная школа , Сувальская 182.
Школа кравецкая, жаночага звязу працы, Сувальская 90.Аб гiмназiях глядзi Гимназическая Беларусь