Лiда на старых малюнках, частка 2

Lida on the old pictures, part 2

 

Lida_Drazdovich1.jpg (30132 bytes)

        11. Лiдскi замак. Малюнак Я.Драздовiча,1929 г.

У 1929 г. Язэп Драздовіч выдаў альбом "Ліда". Ён занатаваў:"Учора і сёння меў прыемнасць аглядаць велічава прыгожыя   муры, як старажытнейшы помнік нашай краёвай беларускай архітэктуры".

 Lida_Drazdovich2.jpg (20487 bytes)

12. Лiдскi замак. Малюнак Я.Драздовiча, 1929 г.

 Lida_Drazdovich3.jpg (28619 bytes)

 

13. Лiдскi замак. Малюнак Я. Драздовiча, 1929 г.

На двух апошнiх малюнках бачны дзве прыгожыя сaсны, аб якiх у горадзе расказвалi   лягенды. Казалi, што гэта сёстры - княжны зачараваныя чорнакнiжнiкам, цi што гэта два святара забiтыя паганамi (насамрэч у 1369 г. манахаў- францішканаў пазабівалі паганы), казалi, так сама, што пад соснамi ляжыць старжытны рыцарь, якi абавязкова абудзiцца падчас вялiкай бяды баранiць наш край, цi што гэтыя дрэвы плачуць крывавымi слязамi калi наша Радзiма мае вялiкую бяду.

 

14. Лiдскi замак. Малюнак Я. Драздовiча, 1929 г.

 

 

[Library page] [Book page] [Next page]