Вярнуцца: Мемуары

Лiда i лiдзкi павет 150 гадоў таму


Аўтар: Мірон Брaніслаў Нарбут,
Дадана: 21-06-2015,
Крыніца: Нарбут Мiрон Бранiслаў. Лiдскi павет у сярэдзiне XIX ст // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Укладальнікі: Леанiд Лаўрэш, Аляксандр Фядута. Мінск, 2015. С. 106-124.

Спампаваць




Лiдскi павет у сярэдзiне XIX ст.

Першы публiкатар мемуараў Мiрона Бранiслава Нарбута - найлепшы ў ХХ ст. знаўца лiдскай гiсторыi Мiхал Шымялевiч - пiсаў: «Аўтар успамiнаў Мiрон Бранiслаў Нарбут, сын Фрыдэрыка, скарбовага камiсара Гродзенскай губернi па межах, нарадзiўся ў маёнтку Варонiчы цi Нiкадзімава Сабакiнскай воласцi (Сабакiнцы, цяпер Першамайскае. - Л. Л.) Шчучынскага павета ў 1822 г. Яго дзед Караль Нарбут быў земскiм пiсарам ў Лiдскiм павеце, прадзед Iгнат - земскiм суддзёй, прапрадзед Iосiф Казiмiр Нарбут - у 1759-1768 гг. маршалкам Лiдскага павета. Пасля заканчэння 5-класнай павятовай вучэльнi ў Лiдзе Мiрон Бранiслаў Нарбут паступiў служачым канцылярыi на службу да павятовага маршалка ў Лiдзе i тут у 1853 г. стаў сакратаром той жа канцылярыi. У 1863 г. пераведзены на такую самую пасаду ў Навагрудак. У 1863 г. узяў удзел у паўстаннi i быў сасланы ў Арэнбургскую губерню, дзе i пачаў пiсаць гэтыя мемуары. Праз нейкi час пасля амнiстыi вярнуўся ў родны край i памёр, жывучы ў сваякоў. Быў жанаты з Канстанцыяй Марачэўскай i пакiнуў патомства. Мемуары я атрымаў у 1913 г. з рук пана Мацея Марачэўскага, ганаровага суддзi Лiдскага павета, якому тут за дазвол апублiкаваць мемуары сардэчна дзякую. Божа адудзяч!

Мемуары напiсаны на 107 старонках фармату чвэрцi звыклага аркуша паперы рукой аўтара. У мемуарах шмат розных выпiсак з розных аўтараў на польскай, рускай, украiнскай, чэшскай i французскай мовах. Сам тэкст мемуараў у некалькiх месцах не чытаецца, на некалькiх старонках ёсць толькi загалоўкi. Тэкст скарочаны адносна арыгiнала. На жаль, не ўсе пададзеныя аўтарам факты, даты i iмёны дакладныя. Мемуары напiсаны ў выгнаннi пасля дзесяцiгадовай нябытнасцi аўтара на радзiме i таму мусяць мець памылкi, якiя, аднак, не змяншаюць дужа іх вагi як дакумента эпохi. Выправiць мемуары i зрабiць i заўвагi немагчыма праз брак месца (у "Ziemi Lidzkaj". - Л. Л.). Частка мемуараў прайшла праз расiйскую цэнзуру i без пазначэння iмя аўтара была надрукаваная ў 80-я гг. прошлага стагоддзя (у 1880-я гг. - Л. Л.) у "Каласах" [1]. Тая публiкацыя сталася бiблiяграфiчнай рэдкасцю. Зараз мемуары друкуюцца цалкам» [2].


ЛIДА I ЛIДЗЯНЕ [3]

Лiдскi павет - даўнейшы асяродак маёй сям'i, якая заўсёды прысвячала сваё жыццё грамадскаму служэнню свайму Краю. Там я нарадзiўся, там правёў значную частку свайго жыцця, таму гэтая малая Радзiма заўжды мне дарагая. Таму ўспамiны пра яе мiлыя майму сэрцу i цешаць мяне ў самоце, да якой выгнанца давяло выгнанне, i гэтыя ўспамiны саграваюць мяне. Не раз уваскрасаюць у памяцi знаёмыя постацi, вядомыя калiсьцi шырокаму колу лiдзян; жыва паўстаюць перад вачыма розныя здарэннi, найбольш значныя акалiчнасцi з грамадскага жыцця павета, разнастайныя выпадкi: калi самотныя, калi смешныя, а часам i ўзнёслыя, на якiя багатая гiсторыя кожнай шляхцянскай сям'i на Лiтве.

I абуджаецца ахвота занатаваць хоць што-небудзь з тых успамiнаў, каб даўжэй захаваць iх для сябе, бо толькi iмi жывiцца выгнанец памiж сваiмi.

Лiда - павятовы горад Вiленскай губернi, месцiцца на раўнiне над малой рэчкай Лiдзеяй, жыхарства з большага яўрэйскае, налiчвае да 4000 жыхароў. Па-жмудску слова «Лiда» азначае месца, выцерабленае ад лесу. З даўнейшых лiцвiнскiх часоў належала ўдзельным князям Гальшанскiм, было невялiкай фартэцыяй цi малым абарончым замкам, рэшткi муроў якога - адзiныя сведкi старажытнасцi ў гэтым горадзе. За польскiм часам Лiда была павятовым горадам Вiленскага ваяводства, пасля падзелу Краю яе прылучылi да Гарадзенскай губернi, а ў 1843 [4] годзе зноў была прыпiсаная да Вiленскай губернi. Адзiная доўгая вулiца пад назвай Вiленская праходзiць праз усю даўжыню горада на адлегласць вярсты. Упоперак iдзе другая доўгая вулiца Каменская, убок - кароткiя вулiцы: Сенатарская i Крывая, напрыканцы якой - рынак, дзе прадаюць розныя спажывецкiя тавары. Ёсць тры касцёлы: Фара - фундацыi Масявiчаў, пакармелiцкi (цяпер у руiнах) - фундацыi Нарбутаў i папiярскi (перароблены на расейскую царкву), пабудаваны ў тым лiку за кошт расійскага цара Паўла I, i некалькi мураваных камянiц [5]. Горад мае павятовую школу, якую даўней утрымоўвалi пiяры, аптэку, цукерню ды вайсковы шпiталь. На прыгожых i добра дагледжаных стараннямі Клары Якавiцкай з агульных складак парафiяльных могiлках ёсць драўляны касцёл, фундаваны Вiнцэнтам Нарбутам [6] - мясцовым пробашчам i дэканам.

Даўней, калi ў цэлай Рэчы Паспалiтай вiравала грамадскае жыццё, i Лiда мела цiкавейшыя часы: вялiкiя зборы шляхты на сеймiкi для выбараў дэпутатаў i паслоў на сеймы, барацьба партый i шумная агiтацыя за тых цi iншых паслоў.

Пасля падзелу Краю, ужо пры панаваннi Аляксандра I, на якога лiцвiны ўскладалi вялiкiя надзеi ў паляпшэннi будучынi Краю, iснавалi гучныя казiно i забавы. Пазней з гэтага развiлося шулерства, разбэшчанасць i п'янства так, што гэтыя звады панавалi тут болей, чым дзе-нeбудзь у другiм месцы. Моцна i голасна высмейваў iх друкаваны ў тыя часы ў Вiльнi сатырычны часопiс «Навiны Бруковыя».

Трымаў у Лiдзе вiнны шынок яўрэй Азiк (якога я помню яшчэ з часоў, калi хадзiў у школу). Апроч тых гасцей, што прыбывалi з павета i наведвалi гэтую ўстанову, было некалькi жыхароў горада сталага ўзросту, якiя цэлыя днi праводзiлi ў шынку. Гэта былi так званыя агульнiкi - пастаянныя наведвальнiкi, якiя плацiлi Азiку поўную квоту i мелi права пiць у яго гарэлку без разлiку, зразумела, нiкога не частуючы. Гаспадар шынка дасканала ведаў ступень жадання i мажлiвасцi кожнага дарослага жыхара наваколля i таму нiколi не меў страт. Апавядалi мне i пра гульню, што праводзiлася толькi ў вiнярнi Азiка. Кола бiбулаў [7] сядалі вакол стала, у келiхi налiвалася вiно i ў поўным маўчаннi, з напружанай увагай, пiльнавалi палёт мух: на чый першы келiх сядала муха, той выйграваў, г. зн. меў права выпiць вiно з усiх налiтых келiхаў. Гульня гэтая называлася «мушка». Зусiм п'яных Азiк укладаў спаць у асобым алькове i адтуль выдаваў мужоў iхнiм жонкам.

Калi ў Лiдзе панавала п'янства, памiж пiякамi быў распаўсюджаны спеў «Гiмн перад пiццём гарэлкi»:

Вiтай змест над крышталём!

Усе цябе хваляць.

Ты суцяшаеш у смутку.

Ты саграваеш у азнобу.

Цябе паны, цябе панi

За пасiлак маюць раннi,

Табе цэлае людское племя,

Носам рыючы, б'е ў зямлю.

О радасць, о вяселле!

Поунай губай пейце смела!

Аўтар гэтага гiмна пан Маркевiч, землямер, чалавек вельмi дасцiпны, меўшы востры розум i язык, якi зброяй сатыры хацеў уздзейнiчаць на сваix землякоў. Для Таварыства Трубна-Бiбуларнага [8] ён злажыў статут, якi складаўся з вельмi камiчных прадпiсанняў для сяброў. Сябe Маркевiч называў маршалкам гэтага таварыства. Аднойчы, вяртаючыся ўранку ад знаёмага, ён заехаў у касцёл на рараты [9] i, усеўшыся на лаўку, убачыў уваходзячага ў касцёл хicткiм крокам мажнага, напалову п'янага мужчыну, які сеў на другую лаўку. Гэта быў гарлiвы вызнаўца Бахуса граф Платэр, дзедзiч Шайбакполя. Пасля набажэнства Маркевiч зайшоў да гвардыяна [10] францiшканаў на гарэлачку. Знайшоў там i Платэра з некалькiмi iншымi суседзямi. Гвардыян пазнаёмiў Маркевiча i Платэра. Маркевiч, аддаўшы паклон, кажа Платэру: «Пане граф! Мiла мне ў асобе пана пазнаць мужа праўдзiвай дасканаласцi. Дагэтуль я быў маршалкам Таварыства Трубна-Бiбуларнага i ўпiваўся звычайна каля 10 ранiцы - першым за любога iншага сябра; сёння я пераканаўся, што нягодны гэтай пасады i аддаю яе ў больш прыстойныя рукi пана, што ўмее быць п'яным ужо на раратах. Прашу толькi адкрыць мне, як можна дайсцi да такой дасканаласцi». На што ўзрадаваны Платэр адказаў: «Вельмi проста - не трэба наогул цверазець». Потым былi пацiсканнi рук, абдымкi i запрашэнне Маркевiча з суседзямi ў свой маёнтак, дзе Платэр паiў усiх адборным вiном тры днi.

У часы майго жыхарства ў Лiдзе, г. зн. ад 1846 года, п'янства ўжо амаль не было, але шулерства iснавала. Выбраны бурмiстр шляхцiц Ян Андрушкевiч [11], чалавек праўдзiвы, энергiчны i разважлiвы, сваiм уплывам на грамадзян, а таксама пробашч дэкан Хлявiнскi сваiмi трапнымi прамовамi i навучаннямi паствы ў касцёле значна паўплывалi на падвышэнне маральнасцi гарадской супольнасцi. У 1848 годзе маршалак павятовы граф Путкамер уваскрасiў даўнейшае казiно пад змененаю назвай «рэсурсы», куды госцi з павета запрашалiся асабiста i танчылi аж да ўпаду. Аднак кантракты, прыпадаючыя на свята святога Юp'я рымскага, штогод былi менш колькасныя, i горад не мог узвысiцца да заможнейшага стану.

Найбольш значнымi ў гiсторыi Лiды былi: побыт у ёй караля Александра Ягелона падчас хваробы, ад якой ён памёр у Вiльнi; праезд цара расійскага Паўла I з сынамi Аляксандрам i Канстанцiнам, падчас якога ён выдаў грошы з уласнай шкатулкi на будаўнiцтва касцёла пiяраў; у 1831 годзе сутычка расiян з польскiм аддзелам генерала Хлапоўскага i, напрыканцы, у 1863 годзе расстрэл С. П. Фалькоўскага [12], пробашча iшчалнскага за абвяшчэнне з амбона манiфеста Народнага Урада аб паўстаннi.

Цяпер звыклую цiшу прарываюць хiба што мясцовыя плёткi i раз на год 14 верасня на Узнясенне Св. Крыжа 40-гадзiннае набажэнства ў Фарным касцёле, на якое збiралiся з усяго павета жыхары i ксяндзы i некалькi дзён панаваў ажыўлены рух: прызначалiся ўзаемныя вiзiты, а часам у знятых папярэдне салонах, у найманых падчас набажэнства кватэрах i танчылi. У гадах 1847 i 1848 у Лiдзе iснавала больш агульнадаступная магчымасць для забаў. Усе чыноўнiкi, нават нежанатыя, адзначалi днi сваiх iмянiн з музыкай i танцамi. Рэсурсы папаўнялiся заўжды гасцямi, але асэнсаванае грамадскае жыццё заўжды ў горадзе спала. Моладзь, што працавала ва ўстановах, iгнаравала кнiжкi, аддаючы перавагу гульнi ў карты. З газетай у руцэ нават нязручна было сустрэцца з кiм-небудзь.

Жыхарства горада Лiды захоўвае самую ўдзячную памяць аб с. п. Фабiяне Шукевiче, які з заможнага грамадзянiна з прычыны захаплення картачнай гульнёй дайшоў да таго, што быў вымушаны працаваць, здабываючы хлеб рознай юрыдычнай працай, асеў у Лiдзе i, хоць меў вялiкую радню, умеў заўсёды знайсцi сродкi для паляпшэння гаротнага стану найбяднейшых жыхароў горада i таму заслужана насiў пахвальны тытул «Бацька ўбогiх».

Ржэвускi (аўтар «Лiстапада») у творы «Апавяданнi старца», выдадзенага ў Варшаве ў 1854 г., у томе II на с. 220 успамiнае пра цуд, якi зрабiў у Лiдзе святы каплан-базылiянiн Атаназ Галаўня ў часы голаду, якi панаваў на Лiтве ў 1744 годзе. На гарадскiм рынку сярод дня ён стос камянёў у стос боханаў знакам Святога Крыжа перамянiў, што пацверджана паказаннямi сведкаў: болей за тысячу сялян i некалькi дзясяткаў шляхты хлебам накормленых.

Лiдскi павет меў каля 80000 жыхароў пераважна рыма-каталiцкага веравызнання: 21 парафiя ў невялiкай частцы па-над берагам Нёмана да мяжы Навагрудскага, Слонiмскага, Ваўкавыскага i Гарадзенскага паветаў, 12 парафiй даўняга ўнiяцкага абраду (цяпер праваслаўная расійскага веравызнання) па некалькi сот душ, а таксама яўрэi i татары. Павет за польскiм часам быў населены заможнай шляхтай - уладальнiкамi зямлi, магнаты мелi тут вялiкую маёмасць: графства Белiцкае, князь Караль Радзiвiл - ваявода вiленскi, званы Пане Каханку, цяпер уласнасць князя Вiтгенштэйна [13]; графства Шчучынскае, Юзаф дэ Кампа Сцыпiён - стараста лiдскi [14]; графства Жалудоцкае, Тызенгаўз [15] - падскарбi лiтоўскi, i графства Гародненскае [16], граф Тышкевiч (цяпер уласнасць Маўрыцыя графа Патоцкага).

У вынiку падзелаў Краю, расходаў на свецкае жыццё, расходаў з уласнага за кошт для патрэбаў Краю цi ўтрыманне партый на сеймiках вялiкiя маёнткi заможных сямействаў - Нарбутаў, Аляксандравiчаў, Францкевiчаў, Шушкевiчаў, Ельцаў, Гiнетаў, Шэмётаў, Длускiх, Скiндараў - прайшлi праз эксдывiзii [17], i таму з'явiлася шмат новых дробных гаспадароў. А акрамя таго, ад даўнейшых часоў тут была густа расселеная засцянковая ваколiчная шляхта i да сёння, нягледзячы на пераслед яе расійскiм урадам, дастаткова вялiкая. Дзякуючы гэтаму ў павеце ўсталявалася грамадзянская роўнасць i дух шляхецка-дэмакратычны, якi iснуе i да сёння. Цяжка знайсцi ў Лiдскiм павеце двух жыхароў - уладальнiкаў зямлi, якiя б не ведалi адзiн аднаго асабiста. Адсюль салiдарнасць памiж шляхтай у пытаннях, датычных добрай будучынi краю, гэта салiдарнасць тут была нават большай, чым у iншых паветах на Лiтве. У апошнiя часы, з пункту гледжання распаўсюджання навуковай асветы i ўзроўню салоннай культуры, супольнасць лiдзян стаiць невысока, але яны захоўвалi лепей, чым iншыя, шмат старапольскiх цнот i агульную пабожнасць, гасцiннасць i гатоўнасць прысвяцiць сябе Айчыне i суродзiчам. У 1863 годзе тут найперш, чым у астатняй Лiтве, сабралася павятовая харугва, а iмя яе кiраўнiка - Людвiка Нарбута - айчынная гiсторыя запiсала на сваiх старонках для пераказу наступным пакаленням.

У даўнейшыя часы шляхта лiдская была ахвочая да шаблi на сеймiках i схiльная да вiна i келiха, але i таксама да абароны межаў Рэчы Паспалiтай ад нашэсця ворагаў: у канфедэрацыi Барскай, у паўстаннi Касцюшкi i ў пазнейшых баях з ворагамi прынiжанага Народа несла свае жыццi i маёмасць на ахвяру Краю. Павет Лiдскi на сеймах меў прадстаўнiкоў, якiя гарлiва адстойвалi межы Рэчы Паспалiтай: гэта Тадэвуш Нарбут [18], падкаморы лiдскi, пасол на сейм вальны 1776 г., якi не падпiсаў ратыфiкацыю першага падзелу Рэчы Паспалiтай i за гэта пераследаваўся ўладамi; меў потым пасла Войцеха Нарбута [19], шамбеляна [20] караля Станiслава Аўгуста, гарлiвага працаўнiка на варшаўскiм сейме 1788 г., на якім адбылася без пралiцця крывi агульная польская рэвалюцыя праз прыняцце векапомнай Канстытуцыi 3 Мая, якая дазволiла ўшляхцiць цэлы народ, даць яму грамадзянскiя свабоды, якiмi дагэтуль карысталася выключна шляхта.

У часе апошняга падзелу Краю шляхта лiдская яшчэ пратэставала супраць палiтычнага гвалту над ужо безабаронным Народам. Такiмi, як Тыматэвуш Боньча Вiльканец, быў прыняты манiфест да жыхароў горада i павета, у якім на пазнейшыя пакаленні ўскладаўся абавязак вяртання адабранай маёмасцi i грамадзянскiх свабодаў. Дух вольнасцi так моцна прышчапiўся ў лiдзян, што i па падзеле Краю, пры расійскай уладзе, лiдскiя сеймiкi былi актыўныя: так, напрыклад, сеймiк, якi праводзiўся праз некалькi трохгадовых тэрмiнаў у барацьбе за павятовае маршалкоўства памiж Каралем Ласковiчам i Аляксандрам Нарбутам, з сутычак гэты апошнi заўсёды выходзiў пераможцам, умеючы трапным выступам i папулярнасцю знайсцi сiмпатыi большасцi шляхты. У 1812 годзе пры французах падпрэфектам лiдскiм быў выбраны (з маршалка) Iгнацы Скiндар [21] - дзедзiч маёнтка Лацк. Паслом лiдскiм на сейм варшаўскi генеральнай канфедэрацыi Каралеўства Польскага выбраны быў з 822 галасуючых 688 галасамi Войцех Нарбут. Кандыдатамi на пасольства былi: Нарбут - 688 галасоў «за», Караль Ласковiч - 522, Кастравiцкi - 200, Рассудоўскi - 50. Нават пры маёй памяцi лiдскiя сеймiкi заўсёды праходзiлi у гарачай барацьбе партый. Так працягвалася аж да сеймiкаў, канчаткова забароненых урадам пасля паўстання 1863 года на Лiтве i Русi.

Падчас уваходу ў 1812 годзе ў Лiтву французаў амаль уся тагачасная шляхецкая моладзь Лiдчыны аб'ядналася пад айчыннымi харугвамi. Некаторыя вярнулiся пакрытыя ранамi, другiя палеглi ў бiтвах, а былi i такiя, як Гаспар Длускi, якiя падалiся потым у Амерыку i там бiлiся за свабоду. Длускi вярнуўся з Амерыкi паранены, стаў ксяндзом. Быў пробашчам у Наваградку, а ў 1831 годзе пакiнуў месца пробашча i як каплан мясцовага аддзела паўстанцаў Кашыца [22] сеў на каня. Потым эмiграваў з польскiм войскам у Францыю. У 1855 годзе пасля амнiстыi вярнуўся ў Край i тут, у Наваградскiм павеце, у вайсковага калегi Уладзiслава Брахоцкага, маршалка наваградскага, у Вераскаве, скончыў свой слынны жыццёвы шлях.

Лiдзяне - людзi таварыскiя, сардэчныя, гасцiнныя ў доме, рэдка калi выязджалi за межы павета, а яшчэ радзей за межы Краю. Тут мала замежнага, усё сваё, роднае, лiцвiнскае. Шануюцца тут прыгожыя даўнейшыя хатнiя традыцыi, дзе ўсё пачыналася ад Бога i канчалася з Богам. Жаніліся па згодзе, дзецi шанавалi бацькоў, моладзь з належнай павагай ставiлася да сiвога веку, а жанчын лёгкiх i дрэнных паводзiн нiколi я не бачыў. Выхаванне гарадской моладзi доўга было ў заняпадзе, абмяжоўвалася навучаннем сына ў гiмназii [23] альбо ў павятовай школе, а па заканчэнні гэтых устаноў адпраўлялi ў войска цi чыноўнiкам у якую-небудзь установу. Сыны больш заможных бацькоў пасля заканчэння школ асядалi пры бацьках альбо асобна, i навучыўшыся іграць у прэферанс, гандляваць коньмi на кірмашах цi трохi паляваць, лiчылiся сталымi людзьмi. Рэдкi лiдзянiн пасылаў сына ва ўнiверсiтэт. Толькi з 1855 года настаў больш шчаслiвы час для набыцця адукацыi. Найперш засцянковая шляхта, а за ёй i ўсе астатнiя гараджане пачалi выхоўваць сваiх дзяцей ва ўнiверсiтэтах i вышэйшых навуковых установах, а некаторыя вучылi нават на iнжынераў ці тэхнiкаў. Дзяўчаткi часцей выхоўвалiся дома пад наглядам матак альбо ў прыватных пансiёнах у Вiльнi, i па сутнасцi iх выхаванне было заўжды больш практычнае, чым у мужчын, над якімі яны часта стаялi вышэй з пункту гледжання маралi i розуму. З 1860 года, калi ў цэлым Краi пачаў абуджацца разумовы рух, актыўна клапацiлiся аб заснаванні народных школ i лiдзяне, а духавенства пашырала таварыства цвярозасцi з вельмi паспяховым вынiкам, так, што побыт лiдзян значна палепшыўся, i ў 1862 годзе спаткаць п'янага лiдзянiна было ўжо рэдкасцю.

* * *

У 1863 годзе павет з усёй гарлiвасцю служыў справе Айчыны i даў ёй на ахвяру цэлы букет сваёй моладзi. Так у бiтвах пад Кавалькамi [24] i Дубiчамi [25] палеглi: Людвiк Нарбут, Краiнскi, Францiшак i Аляксандр Бразоўскiя, Уладзiслаў Навiцкi, Войцех Нарбут, Уладзiмір Паплаўскi, Пакемпiновiч, Стэфан Губаровiч, Уладзiслаў Жукоўскi i iншыя. Расстраляны: Баляслаў Колышка, Ляснеўскi i Альберт Ласковiч, а таксама ксяндзы: вiкарый жалу доцкi Iшора, пробашч ваверскi Зямацкi, пробашч ішчалнскi Фалькоўскi. Пакрытыя ранамi, высланыя да цяжкiх работ у Сiбiр: капiтан Уладзіслаў Клiмантовiч, рэктар Пясецкi, Войцех Мiнскi, рэктар Струмiла; на высылку - Баляслаў Нарбут, Андрэйкавiч, Ансельм Патрыкоўскi, Ян Жукоўскi i многiя другiя, а таксама ксёндз Ануфры Сурвiд, пробашч васiлiшскi. У выгнанне: Адам Марачэўскi, Ксаверы Александровiч, Гжымала Фелiкс, Бранiслаў Нарбут, Яраслаў Табенскi, Тэадор Вiльканец, Казiмiр Шалевiч, Адольф i Аляксандр Звяровiчы, Людвiк Геншаль, Томаш Шукевiч, Ян Рыхлевiч, Напалеон Пуляноўскi, Вiнцэнт Захватовiч, Масальскi, двое Маргевiчаў, Станiслаў Ржанснiцкi, Ян Сямашка, трое Янковiчаў, доктар Тышкевiч i iншыя; са шляхты засцянковай цэлая ваколiца Шчукаў з парафii Дэмбраўскай, Стэфан Вiльбiк, Фелiкс Сумарок з братам i многа асуджаных у салдаты. Лiдскi i Троцкi паветы найболей пацярпелi ў часе паўстання. Троцкi павет амаль вылюднеў. Падалiся ў эмiграцыю лiдзяне: Францiшак Нарбут, Юзэф Сумарок, Цыпрыян Табенскi, Тэадора Манчунская, Уладзiслаў Геншаль, Генрых Клiмантовiч i iнш. Дзве сястры Альжбета i Антанiна Табеньскiя прысуджаны да цяжкiх работ, на высылку Крыстыны Нарбут, Клюковiч i Масальская з роду Захватовiчаў (памерла).

Рыма-каталiцкае духавенства Лiдскага павета вылучалася сваёй адукаванасцю, адказнасцю ў выкананнi сваiх абавязкаў i гарачай любоўю да Краю. Такiя капланы, як кс. Ануфрый Сурвiд, пробашч васiлiшскi, кс. Iшора, кс. Фалькоўскi - сапраўдны гонар Краю, кс. Дзiянiсiй Хлявiнскi - дэкан лiдскi, магiстр тэалогii, кс. Райцевiч - пробашч навадворскi, кс. Ясiнскi - пробашч жалудоцкi, кс. Адам Зарэцкi, пробашч забалацкi i кс. Рыхлевiч, пробашч ражанкаўскi, мелi заслужаную павагу сваiх парафiян.

Лiдскiя татары Рамановiчы, Сабалевiчы, Талькоўскiя i iншыя, такая ж засцянковая шляхта татарская, палюбiлi сапраўдную Лiтву, дзе вялiкiя князi далi iм усе правы i свабоды, i заўсёды верна служылi Краю. У Лiдскiм павеце яны маюць сваю мячэць у Некрашунцах Нацкай парафii.

Ваколiчная [26] засцянковая шляхта пераважна жыла ў Эйшышскай, Лiдскай, Ваверскай, Забалацкай i Радунскай парафiях, але няма нiводнай парафii, дзе б ваколiц не было. Дагэтуль ваколiчная шляхта захавала пачуццё старапольскасцi, гонару, шляхетнасцi i рыцарства.

Вясковы люд Лiдскага павета дзелiцца ракой Пеляса, на ўласна Русь i Лiтву, гаворыць мовай беларускай i 3/4 ёсць рыма-каталiцкага веравызнання, а на ¼ ёсць даўняга грэка-ўнiяцкага веравызнання, цяпер праз урад прыпiсаны да праваслаўя. За ракой Пелясой, пачынаючы ад Праважы аж да мяжы з Троцкiм паветам, у парафiях Нацкай, Радунскай i Эйшышскай гавораць на летувiскай мове i ўсе без выключэння рыма-каталiцкай рэлiгii. Вясковае насельнiцтва Лiдскага павета мае глыбокую веру ў Бога i працавiтасць, а iнтэлiгентнасцю перавышае вяскоўцаў, якiя насяляюць занёманскiя паветы Лiтвы. У часы апошняга паўстання 1863 года не толькi сiмпатызавалi народнай справе, але нават сяляне скарбовыя ў многiх мясцовасцях станавiлiся ў шэрагi, i многiя з iх загiнулi на полi славы цi былi высланыя на пасяленне ў Сiбiр. Я сам у Арэнбургу сустрэў дастаткова вялiкую партыю сялян з парафiй Эйшышскай, Нацкай i Радунскай, якiх гналi на пасяленне ў Башкiрыю за ўдзел у паўстаннi. Селянiн Лiдскага павета нават свайго роднага брата, якi вяртаецца з войска дахаты, заўжды называе маскалём. Сяляне прывязаны да страхi айчыннага дому; дзяўчаты не цешацца выходзiць замуж у другiя вёскi нават з гэтай самай парафii, а тым болей у больш аддаленыя, кажучы: «Не хачу жыць у чужой старане!». Займаюцца гаспадаркай, часам рамяством i зусiм не маюць ахвоты гандляваць, а таму нiколi гандлем не займаюцца. У падарожжа пускаюцца толькi да блiжэйшых мястэчак на кiрмаш цi да цудоўных месцаў дзеля адпушчэння грахоў, а найдальшыя падарожжы - да Вiльнi цi да Гродна, калi селянiн наймаецца дзеля перавозу на продаж якiх-небудзь прадуктаў. 2/3 вясковага насельнiцтва ўмее чытаць па-польску або па-летувiску. Умеючых пiсаць нямнога. У Лiдскiм павеце найчасцей сустракаюцца дваровыя людзi, якiя i пасля атрымання волi не пакiдаюць сваiх былых гаспадароў, служачы iм верна ўсё жыццё. Я i сам меў слуг з такiх вяскоўцаў, што былi мне сапраўднымi сябрамi.

Звычаi насельнiцтва нiчым не адрознiваюцца ад звычаяў у iншых мясцовасцях Лiтвы. Народныя танцы розныя i вясёлыя, як мяцелiца, скакуха, казак i iнш. Спевы павольныя, сумныя i працяглыя. На Вельканач iснуе выключны звычай, якога не сустрэнеш нiдзе болей: паходы з вiншаваннямi па дамах праз цэлую ноч. Грамада вiншуючых складаецца з некалькiх маладых мужчын з падабранымi галасамi i скрыпкай, якiя падходзяць пад акно i просяць дазволу на вiншаванне. Атрымаўшы дазвол, адзiн са старэйшых пачынае са слоў: «Хай будзе ўхвалёны Езус Хрыстус» - i звычайна завяршае зварот словамi: «Каб дачакалiся свята праз год з малымi грахамi i з вялiкiмi пацехамi, каб жыццё вечнае атрымалi!». Потым увесь хор спявае для гаспадароў дому песню: «Вясёлы настаў для нас сёння дзень». Для кавалераў i дзяўчат святочныя песнi складаюцца асобна. Звычайна ў iх спяваецца пра ўдзячнасць той, каторую вiншуюць, пажаданнi добрага мужа «панiча, каралевiча», а на заканчэнне кожнай такога кшталту песнi наступнае:

Жадаем пана дарам дарыцi

Да вiно ж, вiно зеляно.

Дарам дарыцi, нам заплацiцi

Да вiно ж, вiно зеляно.

Сорак яек на полумiсак

Да вiно ж, вiно зеляно.

Кiлбаскаю акружыце

Да вiно ж, вiно зеляно.

Белым сырком заквяцiце

Да вiно ж, вiно зеляно.

I пры тым чырвоны злоты

Да вiно ж, вiно зеляно.

Мужыку на боты

Да вiно ж, вiно зеляно.

Разагрэтыя гарэлкай i свянцоным, абдараныя пэўнай квотай грошаў, вiншавальнiкi, цi, як люд iх называе, галасоўшчыкi, рухаюцца далей да блiжэйшага двара або вёскi. Абход працягваецца ўсю ноч, а вярнуўшыся з начной вандроўкi, дзеляцца сабранымi грашамi i свянцоным.

Убранне сялян Лiдскага павета ладнае. Мужчыны носяць белыя або сiвыя сярмягi, шырокiя скураныя пасы, называныя дзяга, доўгiя боты i высокiя суконныя шапкi, аздобленыя футрам шэрага барана. Замужнiя жанчыны надзяваюць каляровыя гарсэты з паркалю або сукна, цёмна-сiнiя спаднiцы, яскравыя фартухi, кашулi з белага паркалю, на галовах - белыя высокiя шапкi або каляровыя каптуры з матэрыялу, з-пад якiх выглядае лiстачка чапца, цi каляровыя хусткi, завязаныя з тылу без канцоў; на шыi пацеркi, а на грудзях скапуляры [27]. Дзявочы ўбор падобны да ўбору замужняй жанчыны з той рознiцай, што носяць валасы, сплеценыя ў два вузлы з мноствам уставак, або таксама хустка на галаве са спушчаным на тыл доўгiм канцом, болей каляровых пацерак на шыi i малы скапуляры.

Вёскi ў Лiдскiм павеце па большай частцы файна забудаваны, звычайна па адным баку вулiцы стаяць: хата, насупраць свiран, пасярэдзiне падворка студня з жоравам, за хатай садок або гародчык, а па другім баку: гумно, стайня, аборы для жывёлы, птушкi i iншыя гаспадарчыя забудовы. Падворкi агароджаны. Так i iдуць вельмi доўгiмi радамi гаспадарчыя забудовы.

Люд дастаткова разважлiвы, але ў яго легендах i казках заўсёды прысутнiчае вера ў цуд i сапраўдная паэзiя.

Лiдскi павет меў людзей, якiя займалi не апошняе месца ў дзеях айчыннай лiтаратуры: пiяр Казiмiр Нарбут [28], абат парадыйскага, аўтар першай на польскай мове логiкi, паэт Антон Гарэцкі [29], муж вялiкай эрудыцыi, аўтар «Дзеяў Лiтоўскага народа» i iншых гiстарычных прац Тэадор Нарбут, Юстын Нарбут [30] - аўтара «Dziejow wewnetrznych Narodu Litewskiego» i Камiла Нарбут [31] - аўтарка некалькiх аповесцей. З мастакоў вызначылiся сваiмi талентамi заўчасна памерлы сын Антона Гарэцкага, якi пакiнуў удаву Марыю, дачку нашага несмяротнага паэта Адама Мiцкевiча. Помню, як нейкi час у Лiдскiм павеце жыў Тамаш Зан - заснавальнiк Таварыства прамянiстых, якое аб'ядноўвала выдатных лiдзян: Ксаверыя Турскага, Ваўжынца Путкамера (мужа апяванай Мiцкевiчам Марылi), Тэадора Нарбута, Аляксандра Карловiча, Алаiза Бародзiча i iнш.

Меў Лiдскi павет i свайго вершаплёта - вандроўнiка шляхцiца Лабуха, які памятаў пра кожныя iмянiны ў павеце. I кожны iмянiннiк або iмянiннiца атрымоўвалi ад яго напiсаныя ўласнаручна на файнай паперы прыгожыя вiншаваннi. За што ён звычайна атрымоўваў пэўны ганарар. Рэдкасны ў той час быў тып вандроўнага кантара касцельнага, але ў павеце iм быў шляхцiц Саковiч. Ён з'яўляўся на кожным фэсце i ўрачыстым набажэнстве ў касцёле, браў апякунства над спяваючымi ружанец цi другiя святыя песнi i, як капельмайстар, дырыжыраваў спевам, выбiваючы такт. Летам вандраваў аж да вiленскай Кальварыi i там служыў праваднiком пабожным пры абходзе ў касцёле стацый Крыжовага шляху Збавiцеля.

Лiдскi павет падзяляўся на пяць акруг цi ўчасткаў (станаў): Жырмунскi, Жалудоцкi, Шчучынскi, Васiлiшскi i Эйшышскi. У кожнай такой акрузе ёсць асэсар (станавы прыстаў), г. зн. ураднiк выканаўча-адмiнiстрацыйнай палiцыi. Павет меў 21 рыма-каталiц кую парафiю, гэта: Лiдская, Белагрудская, Нецецкая, Ельнiнская, Жырмунская, Воранаўская, Беняконская, Асаўская, Эйшышская, Нацкая, Радунская, Забалацкая, Васiлiшская, Ваверская, Iшчалненская, Жалудоцкая, Лацкая, Навадворская, Шчучынская, Ражанкаўская i Дэмбраўская. Гэтыя парафii належаць да двух дэканатаў: Лiдскага з рэзiдэнцыяй дэкана ў Лiдзе i Радунскага з рэзiдэнцыяй дэкана ў Беняконях. Найпрыгажэйшыя касцёлы: Шчучынскi, Жалудоцкi, Ражанкаўскi (з пункту гледжання архiтэктуры) i Забалацкi з прыгожымi абразамi ў вялiкiм алтары - Пана Езуса на крыжы, а ў бакавых алтарах - Святой Сям'i i святой Ганны, вельмi добрага пэндзля. Найвялiкшы касцёл - Эйшышскi. Царквы, даўней унiяцкiя (цяпер расійскiя), драўляныя, размешчаны: у Сабакiнцах, Радзiвонiшках, Ганчарах, Зблянах, Астрыно, Орле, Ракавiчах, Турэйску, Бабрах, Глыбокiм i Белiцы; найвыдатнейшыя ў Дзiкушках i Мураванцы (вельмi старажытная). У Белiцы ёсць драўляны кальвiнскi касцёлiк. Да 1835 г. iснавалi наступныя кляштары: кармелiтаў - у Лiдзе i Жалудку; дамiнiканцаў - у Васiлiшках, фундацыi Лiманта i ў Ельнi; францiшканаў у Шайбакполі; пiяраў у Шчучыне i Лiдзе; базiлiянаў - у Глушнях i сясцёр мiласэрнасцi [32] - у Шчучыне. У Радунскай парафii быў фiлiяльны касцёл у Дубiчах, пабудаваны ў лесе над возерам, дзе знаходзiлася фiгура Пана Езуса, слынная сваiмi ласкамi. Сюды з розных, нават далёкiх краёў збiралiся людзi для атрымання адпушчэння граху. Цяпер на загад расійскага ўрада касцёл знесены, а фiгура Збавiцеля перанесена да касцёла парафiяльнага ў Начы.

Праз Лiдскi павет цякуць рэкi: Нёман, Дзiтва, Пеляса, Котра, Лебяда, Нявiша i Лiдзея; ёсць некалькi азёраў, найвялiкшае - Дубiцкае i Дзявочае Вока. На выспе возера руiны замка каралевы Боны.

Лiдскi павет мае прыгожыя i вялікія лясы, над ракой Дзiтва вялiкае мноства лугоў. З прадпрыемстваў на тэрыторыi павета размешчаны: шкляная гута каля Воранава, шорная фабрыка ў Беняконях, паперня ў Болцiшках; у мястэчках дзейнiчаюць невялiкiя яўрэйскiя гарбарнi. Гандаль збожжам з Каралеўцам праходзiць на Нёмане, а галоўны порт для рачных судоў i аптовыя крамы-склады былi ў Перакопе [33] i належалi маршалку лiдскаму Юзафу Марачэўскаму.

Мястэчкi ў Лiдскiм павеце наступныя:

Шчучын Лiтоўскi - маёмасць князёў Любецкiх, з касцёлам пiярскiм i кляштарам сясцёр мiласэрнасцi, гiмназiю слынную на ўсю Лiтву перад 1830 г., утрыманую пiярамi; чыстае i файна забудаванае, мае някепскiя крамы, дом паштовы, аптэку; праходзяць кірмашы па продажы коней.

Эйшышкi - вялікае i дастаткова люднае, але бруднае мястэчка. Па канстытуцыi 3 Мая на кароткi час было сталiцай асобнага Эйшышскага павета; праводзiўся буйны гандаль збожжам, коньмi, свiннямi, хатняй жывёлай. Кожны чацвёрты чацвер адбывалiся вялiкiя таргi. Гэтае мястэчка называецца Вiленскiм прадмесцем, бо перакупшчыкi з Вiльнi прыязджаюць сюды рабiць закупы разнастайных прадуктаў. Касцёл мураваны, пабудаваны часткова на грошы з квесты [34], часткова з фундушоў былога пробашча эйшышскага Калiноўскага.

Жалудок - маёмасць графа Урускага, чыстае i добраўпарадкаванае мястэчка, мае невялiкiя крамы i вiнны шынок, зрэдку бываюць кірмашы па продажы коней; прыгожы парафiяльны касцёл.

Астрына не малое, але бедна забудаванае мястэчка. Насельнiцтва яўрэйскае вельмi ўбогае.

Васiлiшкi - мястэчка люднае i гандлёвае, мае добрыя крамы i разнастайных рамеснiкаў-яўрэяў; мураваны касцёл дамiнiканаў фундацыi маршалка лiдскага Лiманта.

Воранава славiцца пончыкамi, якiя там выпякаюць; мае драўляны касцёл.

Белiца - маёмасць князя Вiтгенштэйна, каля Нёмана з царквой i Кальвiнскiм зборам.

Орля таксама над Нёманам з царквой.

Радунь - мястэчка малое i беднае.

Ражанка - маёмасць графа Паца (цяпер сканфiскаванае у казну) з касцёлам парафiяльным шыкоўнай архiтэктуры, фундацыi Паца.

Становішча Лiдскага павета раўнiннае, узгоркi сустракаюцца рэдка. Грунты па большай частцы жытнiя, пшанiцы сеюць меней. Сельскую гаспадарку праводзяць даўней шым спосабам: трохполле. Жывёла звычайная. Авечак мерыносаў нямнога. Конi сустракаюцца часцей добрыя. Матэрыяльнае становiшча насельнiцтва павета больш заможнае, чым у суседнiх паветах.

Яўрэi ў Лiдскiм павеце пераважна цёмныя i фанатычныя, але досыць працавiтыя; акрамя гандлю займаюцца разнастайным рамяством i часта сустракаюцца вельмi добрыя цесляры. Прывязаныя да Краю; я нават ведаў некалькiх з iх гарачых патрыётаў.

Як сведкi гiстарычных падзей, стаяць лiдскiя курганы каля Шайбакполя; у гэтым месцы адбылася вальная бiтва лiцвiнаў з татарамi, у якой Шайбак, брат хана Батыя, быў забiты [35]. З той пары гэтая мясцовасць атрымала назву Шайбакполя. У 1863 г. каля ваколiцы Вiльканцаў у Эйшышскай парафii зiмовай парой некалькi дзясяткаў людзей бачылi бiтву паветранага войска ў старажытнай вопратцы; пiсаў пра гэта Тэадор Нарбут да тагачаснага губернатара гарадзенскага Допельмейра з просьбай прыслаць каго-небудзь са спецыяльных людзей дзеля дазнання: цi была гэта фата-маргана [36], цi метэор невядомай дагэтуль прыроды. Але замест астранома быў прысланы спраўнiк, якi забаранiў пад страхам быць павешаным усiм сведкам гаварыць пра тое, што бачылi, i на гэтым справа скончылася. У Шаўрах, маёнтку Тэадора Нарбута, знаходзiлася многа археалагiчных лiтоўскiх знаходак з розных раскопак у Лiдскiм павеце; некаторыя камянi з гэтых раскопак былi ўмураваныя ў браму на дарожцы да саду.

ШЛЯХТА ВАКОЛIЧНАЯ [37]

Шляхта засцянковая, альбо, як яе паўсюдна на Лiтве называюць, ваколiчная, найвялiкшая ў Лiдскiм павеце, у парафiях: Эйшышкi, Pадунь, Лiда, Нача, Забалаць, а таксама i ў iншых ваколiцах; у вёсках, што цягнуцца на некалькi дзясяткаў дамоў, дзе жыве толькi сама шляхта часам i нават аднаго прозвiшча, як, напрыклад, Ёдка, Чапля, Вiльканец, Гервiланец, Болтуць, Сангiн, Панятоўскi i iнш.

Ваколiцы гэтыя маюць толькi невялiкiя адрозненнi ад звычайных вёсак сялянских строем забудовы: з аднаго боку стаяць дамы пад жыллё, свiран, студня з жоравам, агароджаны падворак, пасярэдзiне вулiца, а на другiм баку - гумно, стайнi, аборы для жывёлы, птушкi хлеўнай. Рознiца iснуе толькi ў дамах.

Дом шляхцiца мае сенi, з якiх адны дзверы вядуць у гасцiнны пакой - пакой з большымi вокнамi, з драўлянаю цi цаглянаю падлогай; сцены пабеленыя, а на iх абразы Збаўцы, Маткi Божай, святых патронаў, у некаторых партрэты Касцюшкi альбо князя Юзафа Панятоўскага. Ля сцен стаяць зэдлiкi, накрытыя кiлiмкамi [38], альбо некалькi старасвецкай работы крэслаў, столiкi простыя цi шлiхтаваныя, а часам са стальнiцай у краты для гульнi ў шашкi; на столiку можа быць калода старых зашмальцаваных картаў для гульнi i некалькi кнiжак для набажэнства, жыццеабрысы святых, зрэдку якая-небудзь iншая кнiжка з тэкстам свецкiм: Старажытная хронiка, альбо Марфей - разгадчык сноў, альбо Гiсторыя пра Мелюзiну [39].

За гасцiным пакоем - другi пакой, званы альковам, дзе стаяць куфры з адзеннем, бялiзнай. Адначасова алькоў з'яўляецца спальным пакоем для гаспадароў. Пад абразом Маткi Божай Вастрабрамскай старанна захоўваюцца завешаныя фiранкай старая карабэля [40] i пара пiсталетаў цi флiнтa [41] - як памяткi пра прадзедаў.

З другой паловы сяней дзверы вядуць у вялiкую хату, дзе месцiцца чэлядзь, з малымi вокнамi, цагляным токам; печ без комiна, толькi з дымнiкам, званым пякарняй. Хата гэта нiчым не адрознiваецца ад звычайнай сялянскай хаты лiтоўскай.

Проста ад увахода ў сенi бывае камора [42], дзе захоўваецца варанае i розныя гаспадарчыя прыпасы. Ва ўсiх шляхецкiх дварах захоўваецца аднолькавая планiроўка з рознiцай толькi ў тым, што ў некаторых дамах замест алькова на адзiн пакой болей. У дварах ёсць сады, дзе пад садовымi дрэвамi стаяць вуллi, а на градах квiтнеюць камелi [43], кракосы [44], пiвонi, астры, зелянее рута, божае дрэўца [45], мята пярцовая.

У такiх дамках жыве грамадства шляхецкае: дзяды, бацька з дарослымi сынамi, дачка з малымi дзецьмi. Усе разам працуюць, уласнымi рукамi абрабляюць частку зямлi, перайшоўшую iм у спадчыну, што iх кормiць i якую яны любяць. Рэдка шляхцiц прадае сваю сялiбу, хоць бы яму i добра абяцалi плацiць.

Вопратка засцянковага шляхцiца рознiцца кроем ад сялянскай сярмягi. Найчасцей носяць капоты [46] з даматканага альбо крамнага сукна ў фалды з тылу на манер тарататкi [47] альбо сурдут, доўгi за калена, камiзэльку, каляровую хустку на шыi i боты. Шляхцянкi носяць сукенкi з рысавальнага паркалю альбо з воўны, чапцы i капелюшы. Паненкi галаву не пакрываюць. У часе работы нават на полі, а асаблiва ў жнiво, шляхцянка засцянковая заўсёды ўбрана ў сукенку, шырокаполы саламяны капялюш i нiцяныя пальчаткi.

Уся сям'я з патрыярхальным укладам слухаліся гаспадара. Раскоша для яе чужая, патрэбы абмежаваныя. Ужо некалькi гадоў вольная ад падаткаў шляхта не ведае бядноты. А стaранны шляхцiц меў добры запас грошай, што згодна са старадаўнiм звычаем змяшчаў пад працэнты ў больш заможнага грамадзянiна, не даючы веры адшчаднаму банку i iншым крэдытным расійскiм iнстытутам. У такой шляхецкай сям'i заўсёды панавалi адзiнства i пакой. Простая шчырая вера, пабожнасць i гасцiннасць, любоў да айчыннай зямлi - гэта ва ўсе часы адметныя рысы засцянковага шляхцiца.

Да касцёла моладзь найчасцей едзе конна, мужчыны сталага веку i жанчыны - у брычках. Калi шляхцiцу надарыцца iсцi пехатою, то боты нясе на кiйку, наблiжаючыся да мэты падарожжа, абувае iх, а робiць гэта дзеля замiлавання навакольных. П'янства i разбэшчанасць рэдка сустракаецца мiж шляхтай, аднак часцей пiяцтва, якое найбольш зацятых даводзiць да самагубства. Штодзённая ежа шляхецкiя рознiцца ад ежы сялянскай большай разнастайнасцю страў. На бяседах i памiнках, вяселлях, хрысцiнах, ушанаваннях i т. п. - вялiкая колькасць ежы, багацце страў. На стале апроч гарэлкi i пiва з'яўляецца мядок i кiслае вiно з блiжэйшага мястэчка, а ў больш заможных - кава i гарбата. Танцы шляхты - гэта ўжо не скокi i матляханнi, а паланэз, англес, вальс, галопа да, часам мазурка i овертас. Апрача набожных песень, калi надыдзе вясёлая пара, з прыемнасцю можна паслухаць песнi, што спяваюць мужчыны: «Курдэш над Курдэшамi» [48], «Сядзiць заяц пад мядзведзем» i iншыя, альбо паненка заспявае: «Выйдзi, выйдзi, прыгожая, з хаткi», «Тыя некалькi бяроз», «Чaго вочкi заплакала», «Страцiўшы шчыгла» i да т. п., якiя для патрыёта роднай зямлi з'яўляюцца ўзорам тэксту i мелодыi.

Шляхта засцянковая лiдская заўжды пiльнуецца дому i гаспадаркi, рэдка выязджае за межы павета, таму часта ў размовах з людзьмi карыстаецца досыць скажонай польскай мовай, якае мае ўдзельныя, толькi ёй уласцiвыя правiнцыяналiзмы i звароты мовы. Напрыклад: «Мусi быць в тым лесе веверкi ест», «Як я в бабкi паньскей служыл i седзял в столе пшы вечежы», альбо на пытанне «Пане С, чы сон юж ксенжа в косцеле?» шляхцiч адказаў: «Ту сон вшыстке народы, але не вшыстке обычае», гэта значыць: тут людзi розных заняткаў, але духавенства няма; альбо на пытанне адной грамадзянкi: «Панi Р, цi добра аддала дачку замуж i за каго?» шляхцянка адказала: «Ласне я панi не мувiла? За Мядовскегo», - «Чы добже?» - «Ат добже, недобже, ды пшынаймней пiльноваць не тшеба!».

Пасля дажынак, восенню па Усiх Святых, шляхта адпраўляе памiнальныя службы за душы памерлых родных. Гэтыя службы ў парафiях, населеных шляхтай, адпраўляюцца кожны дзень цэлы месяц i прыносяць немалы даход пробaшчу. Пасля службы госцi звычайна запрашаюцца на цэлы дзень i пры чарцы ўспамiнаюць пра годнасцi i прыгоды памерлых, пра лепшыя часы, у якiя тыя жылi.

У шляхты лiдскай ёсць сiмпатыi да Францыi i вера, што толькi з яе дапамогай Край уздыхне. Вера гэта глыбокая i паходзiць з памяцi старэйшага пакалення, што помнiць яшчэ Вялiкую армiю Напалеона, якая ў 1812 годзе iшла праз Лiтву да Расіi. Пры наблiжэннi француза нiводнага маскаля на Лiтве не было. Помню, аднаго разу вярнуўся я з Вiльнi, зайшоў да мяне сусед, шляхцiц засцянковы Буйко, па навiны з горада, i калi я яму распавёў, што выйшаў указ, каб сыны грамадзян, маючых сто душ, абавязкова служылi ў вайсковай альбо цывiльнай службе, Буйко з вялiкай упэўненасцю сказаў: «Калi так, то будзе вайна, даю пану слова!» Пытаюся: «Адкуль такая ўпэўненасць i чаму павiнна быць вайна?» Адказаў: «Француз гэтага не сцерпiць». Я змаўчаў на гэткi пераканаўчы аргумент.

Пераслед i ўцiск на засцянковую шляхту праводзiўся касаваннем яе шляхецтва, за пiсам у aднаасобнiкi i забiраннем у рэкруты, знявераная i абдзiраная чынавенствам, з памяццю ад дзядоў i бацькоў пра свае даўнейшыя свабоды i роўнасцi грамадзянскiя, калi шляхцiц на нарадзе быў паважаны за роўнага з ваяводам, шляхта засцярожылася ў сабе i старанна захоўвала ў сваiх сэрцах ва ўсiх пакаленнях любоў да Айчыны i дух пасвячэння для яе, а ў звычаях хатнiх - народныя традыцыi з даўнiны. Калi б пiсьменнiкi гiстарычных аповесцяў хацелi б праўдзiва намаляваць паспалiтую шляхетнасць, то толькi i трэба, што змаляваць з натуры больш сталага па ўзросце прадстаўнiка шляхты засцянковай лiдскай.

Пасля заняпаду Рэчы Паспалiтай i падзелу Краю шляхта лiдская мала клапацiлася аб навуцы i адукацыi сваiх сыноў. Зрэдку пасылала iх да школ пiярскix пры сваix касцёлax, што фiнaнсавалiся з розных прыватных фундушоў, пакуль тыя не былi забраныя ў скарб расейцамi; альбо аддавалi iх за паслужнiкаў да ксяндзоў - прафесараў, aльбо пры багацейшых панiчах - студэнтах, з якiмi разам вучылiся ў школах. Такiя шляхецкiя сыны па заканчэнні школ павятовых найчасцей мелi працу ў канцылярыi павета i не раз займалi высокiя ступенi ў чынавенскай iерархii, не трацячы пры гэтым цалкам рысы народнага духу Рэчы Паспалiтай. Другiя паступалi ў семiнарыi свецкiх ксяндзоў альбо да навiцынiятаў законных альбо арандавалi драбнейшыя маёнткi. Шляхцянкi ў кляштарах у законнiц навучалiся работам i выходзiлi да прaцы служанкамi i аптэкаркамi. Паўсюдна навука шляхцiца i шляхцянкi засцянковай абмяжоўвалася веданнем катэхiзiса, уменнем чытаць, пiсаць i лiчыць. Уменне набывалася ў шляхцiца, што зiмой кватараваў у доме, альбо ад мясцовага арганiста. Аднак значная частка шляхты наогул не ўмела пiсаць.

Лiдская шляхта давала на ўсю Лiтву аканомаў, намеснiкаў, пiсараў павятовых. З яе кола былi арганiсты, садоўнiкi, ключвойты [49]. Рамяством i гандлем, як i даўней, шляхцiц не займаўся. Да службы вайсковай расійскай таксама не ўступаў, хiба што прымусова, калi былi пераробленыя на аднаасобнiкаў.

У апошнiя часы, калi шляхта засцянковая лiдская жыла лепей, чым звычайныя грамадзяне, г. зн. па-паўпанску, узнiкла патрэба вучыць дзяцей навукам, i шляхта пасылала сваiх сыноў не толькi ў школы, але i ва ўнiверсiтэты, а дачок, найчасцей з сем'яў аканомаў, навучалi ў прыватных пансiёнах. Паненкi затым працавалi гувернанткамі, а некаторыя праз шлюб з заможным чалавекам, падымалi з упадку ўсю сваю збяднелую сям'ю.

У 1831 годзе i ў апошнiм паўстаннi 1863 года шляхта засцянковая пастаўляла найвялiкшы кантынгент моладзi ў шэрагi народныя, несла апошнi грош на ахвяру дзеля Краю, таму шляхта засцянковая цярпела найбольшы пераслед з боку ўрада. Спальвалiся дамы і гаспадарчыя пабудовы, забiралiся маёнткi i цэлыя сем'i шляхецкiя высылалiся этапам у Сiбiр альбо ўглыб Расіi, нават без aнiякай прычыны, дастаткова было даносу першага жандара альбо палiцыянта, што захоўваецца зброя альбо што калiсьцi ў засценку ўкрывалi паўстанца. Так у Лiдскiм павеце ў Дэмбраўскай парафii вынiшчана цэлая ваколiца Шчукi i некалькi iншых.

На высылцы ў Расіi, наколькi я мог бачыць, шляхта засцянковая вызначалася працавiтасцю, пачцiвасцю, мiласцю да веры дзядоў-прадзедаў сваiх i глыбокай верай у блiзкае ўваскрашэннe i будучыню Айчыны.

Не зламаны пераследам дух неаднойчы ўзбуджаў пашану ў самiх маскалёў. На высылцы ў Расіi найчасцей шляхцiц браўся за рамяство i нават займаўся дробным гандлем.

У вязнi ў Вiльнi ў кляштары Св. Пятра бачыў шляхцiца засцянковага з-пад Лiды Стэфана Вiльбiка. Ён набiраў добраахвотнiкаў у аддзeлы Людвiка Hарбута ў Лiдскiм па веце i дастаўляў жывёлу. Арыштаваны расейцамi з мандатам Урада Народнага, пасаджаны быў у вязню i адданы пад ваенны суд. Захоўваў поўны спакой i моцную волю i нiкога не скампраментаваў. У калегi па вязнiцы, які яго мне прадставiў, Вiльбiк пытаўся: «Скажы, пан, якi можа мне быць дэкрэт?» «Могуць павесiць», - той адказаў. Задумаўся трошкi Вiльбiк, але праз хвiлiну спытаў: «А цi я буду ў гiсторыi?» - «Абавязкова: гiсторыя пераказвае нашчадкам iмёны ўсiх, хто заслужыў у Айчыны», - адказаў той. На што Вiльбiк з усёй энергiяй выказаў: «Хвала Богу - няхай вешаюць!» Потым яго выслалi на цяжкiя работы ў Сiбiр.

ПАН ЮЗАФ ГРУЖЭЎСКI [50]

Знаў я аднаго з дэпутатаў былога сейма, жыхара Лiдчыны Юзафа Гружэўcкага [51], які меў ўжо болей за 80 гадоў, афiцэра яшчэ з часоў Касцюшкi, дэпутата былога Трыбунала Лiтоўскага i прэзiдэнта межавага суда ў Лiдзе. Быў гэта ветэран сеймаў i чалавек рэдкай дасцiпнасцi i яснасцi думак (precense d'esprit), так, што нават такому дзiкаму варвару, як тагачасны губернатар гарадзенскi Мураўёў, здолеў спадабацца i ўсё ад яго атрымаў. Нават калi потым губернатар стаў мiнiстрам дзяржаўных маёмасцяў, ён дапамог Гружэўскаму выйграць судовы працэс i набыць маёнтак Кульбакi.

Апавядаў мне мой бацька пра яго некаторыя анекдоты. Напрыклад.

Гружэўскi, будучы яшчэ маладым кавалерам, любiў іграць у карты i жыць напаказ, многа гаварыў пра свой дастатак, а кiшень не заўсёды была поўная. У Вiльнi, калi быў дэпутатам Трыбунала, неяк перад кабетамi пахвалiўся, што нiбыта каля горада набыў прыгожы вясковы фальварак. Жанчыны ўпрасiлi, каб у гэтай набытай маёмасцi зрабiў вясковы падвячорак з танцамi. Гружэўскi авансам запрасiў iх, паабяцаўшы прызначыць дзень i паказаць дарогу, па якой належыць ехаць, але, выйшаўшы, задумаўся, як выбрацца з гэтага клопату. Успомнiў сабе, што мае паблiзу Вiльнi даўнейшага знаёмага сваiх бацькоў, пана чашнiкa Лучку - гаспадара маёнткa ў вельмi прыгожым кутку. Прыязджае да яго i просiць дазволу на прыём дам у яго доме. Пасля доўгiх адказаў i размоў пра марнатраўства чашнiк згадзiўся. Узрадаваны Гружэўскi вяртаецца ў Вiльню, рыхтуе ўсё, што патрэбна да вечарыны, запрашае гасцей i прыязджае, каб пераканацца, што ўсё прыгатавана як належыць. Смутная трывога нараджаецца ў яго, калi на выгане ён бачыць нераспакаваныя фурманкi i дазнаецца, што чашнiк перадумаў i не дазваляе ў сябе анiякiх гуляў! Просiць яго зноў, даводзiць яму, што ён кампрамэтуе Гружэўскага, але дарэмна. Нарэшце згаджаецца, што праект няўдалы i што ён неадкладна вышле да Вiльнi лiсты з прабачэннямi i адменiць гасцiну. Пасля гэтага выходзiць на выган i прыказвае служкам неадкладна заняцца неабходнымi прыгатаваннямi, а сам, дабыўшы з воза некалькi бутэлек вiна, вяртаецца да чашнiка i прапануе перакулiць разам з iм па-сяброўску бутэлечку. I пачынаюць пiць! Калi пасля некалькiх бутэлек чашнiк ужо добра даспеў, Гружэўcкi прапанаваў яму, каб не пагаршаць справу, перайсцi ў спальны пакой i там пры бяседзе прадоўжыць тосты. Праводзiць туды добра разамлеўшага чашнiкa, пераапранае яго ў шляфрок [52], чапец i ўгаворвае трошкi паспаць.

Той скора засынае. Гружэўскi замыкае яго на ключ, кажа зачыніць акно i ўжо свабодна кiруе падрыхтоўкай салону. З'язджаюцца госцi, дамы хваляць прыгожую маёмасць i вiншуюць з яе набыццём. Аднак калi пасля афiцыйнай часткi распачалася забава i танцы, чашнiк прабудзiўся, бо спальны пакой яго быў каля салона, i пачаў галасiць, каб яго выпусцiлi. Ствараецца агульнае замяшанне, Гружэўскi пачынае перапрашаць гасцей i расказвае, што мае сваяка дзядка, слабаватага на розум, які мае пункцiк: пачувае сябе гаспадаром дому i лічыць, што з яго дому робяць карчму, таму ён, Гружэўскi, змушаны падчас прыёму гасцей у сябе закрываць дзядка. У гэты час адчыняюцца дзверы i паказваецца чашнiк у неахайным туалеце, напалову п'яны. Прысаромлены, ён просiць адчынiць акно i вылазiць праз яго. Астатак ночы, пакуль не параз'яджалiся госцi, праводзiць у дoме прыслугi.

Пасля балу Гружэўскi папрасiў прабачэння, патлумачыўшы, што, прыцiснуты абста вi намi, быў вымушаны выставiць пана Лучку за вар'ята, неабходна ж было яму запэўнiць кабет, што ён асабiста i ёсць уладальнiк маёнтка. Наступiла згода i новая папойка.

Калiсьцi ў Варшаве Гружэўскi іграў у карты i не меў крэдыту. Удаўся слабым i па прасiў гаспадара дому, у якiм жыў, прывесцi да яго адваката для напiсання тастамента. У тастаменце аб'яўляе, што ён бяздзетны i не мае блiзкiх крэўных, таму значную частку свайго дабра на Лiтве адпiсвае сваiм прыяцелям: пералiчвае фaльваркi, запiсвае кожны фальварак канкрэтнаму ўладару, а адзiн фaльварак (належны да скарбу) даруе гаспадару, якога просiць быць свeдкам тастамента. Мiж тым наракае на недакладнасць свайго агента, якi не прысылае яму грошы. Гаспадар пераканаўся, што Гружэўскi ёсць пан заможны, сам яму пазычыў сто дукатаў, з якiмi хiтрун патаемна выехаў з горада. Доўг гэты потым адаслаў.

На сейме ў часы Мураўева ўмеў дасцiпнымi i трапнымi рэплiкамi выправадзiць з зала сейма прысланага ад урада пракурора i застаўся непакараны. Калi на iншым сейме адзiн з грамадзян, жывучых на поўным пансiёне ў Гружэўскага, кiнуў супраць яго чорную крэску (у вазон для галасавання, прагаласаваў супраць), Гружэўскі гэта запомнiў i, вярнуўшыся дахаты падчас абеду, калi усе восем яго кватарантаў сабралiся разам, пачаў раздаваць суп з вазы - суповай мiсы. Перад тым палiчыў асоб, паўтараючы, што ёсць памылка. Адзiн з iх спытаўся, што гэта можа значыць, калi ў наяўнасці было восем каля стала. Адказаў: «Як да вазона, дык сем, як да вазы - дык восем, выразная памылка». Вiнаваты моцна пачырванеў, а абед пайшоў далей аздоблены дасцiпнай размовай Гружэўскага.

У найбольш цяжкiх становішчах, у якiя не раз трапляў, заўжды яго ратаваў трапны выраз, яснасць думкі i хуткi розум.

СЕЛЯНIН У ЛЕТАРГIЧНЫМ СНЕ [53]

З-за мяжы паміж зямельнымі ўладаннямі Гружэўскi меў судовую справу з суседам. Суседа жадаў настрашыць i пры мусiць да саступак i згоды, карыснай для сябе, таму ўжыў такога фортэля.

На спрэчным кавалку зямлi здарылася свара i бойка памiж сялянамi Гружэўскага i яго суседа, якая скончылася сiнякамi - варожыя бакi ўзаемна ўзнагародзiлi імі адзiн аднаго. Сярод браўшых удзел у бойцы быў селянiн Гружэўскага - Мацей, хударлявы мужчына з бледна-жоўтай скурай.

Пан паклікаў яго i ўгаварыў, каб сказаў, што моцна збiты. Гэтым часам хутка робяць труну i назаўтра рана, пусцiўшы пагалоску, што Мацей памёр, вязуць труну за 10 вёрстаў у павятовы горад Лiду. Мацей i некалькi людзей з вёскi, некалькi кабет, iдучы пры труне, весела гамоняць, а Гружэўскi па дарозе гэты картэж падганяе. Наблiзiўшыся да горада ён пачаставаў усiх гарэлкай, загадаў Мацею лажыцца ў труну i прыкінуцца памерлым, кабетам - плакаць i галасiць, пералiчваючы даброты нябожчыка, згодна са звычаем лiтоўскiх сялян; а сам, як мiнiстр цырымонii, павольна паехаў за труной. Заехалi ў горад Лiду - бабы яшчэ галасней плачуць. Збiраецца на вулiцы купка зацiкаўленых. I тут Гружэўскi кажа пахавальнаму картэжу спынiцца, а сам, адаслаўшы двух коней да карчмы, iдзе да павятовага доктара, каб з iм пагаварыць аб выдачы пасведчання, што Мацей на самай справе забiты, завяраючы яго, што гэтае пасведчанне ўраду перададзена не будзе. Сустракае доктара на вулiцы i пачынае пераказваць свой iнтарэс. Доктар Замяцiн быў маскаль, але здаўна жыў у Лiдзе, жонку меў тутэйшую, любiў выпiць, але быў больш сумленным ад сваiх землякоў i знаў сваю навуку; добра ведаў Гружэўскага i здагадаўся, што ў гэтый справе ёсць нейкая мiстыфiкацыя. Не дазволiўшы яму скончыць аповед, пытаецца: дзе цела памерлага? Гружэўскага адказвае, што картэж затрымаўся на вулiцы за некалькiх крокаў, i разам з доктарам iдзе аглядаць нябожчыка. Гружэўскi стараецца адвесцi яго як найдалей ад труны, але яны сустракаюць па дарозе павятовага справавода. Доктар прапаноўвае разам з iм напiсаць патрэбны акт. Гружэўскi не мае часу папярэдзiць справавода, чаго ён уласна хоча, бо яны ўжо падыходзяць да труны. Пакiдае ён усё на волю выпадку. Замяцiн наблiжаецца да труны, загадвае яе адчыніць i, зiрнуўшы на селянiна, з упэўненасцю гаворыць: «Забiты!» Гружэўскi рады i зараз жа дамагаецца выдачы пасведчання, але доктар (разам з ім быў i цiкаўны да ўсяго такога яго фельчар Маеўскi) удакладняе, што трэба зрабiць уздоўж цела разрэз, г. зн. ускрыць труп. Гружэўскi просiць адкласці такую рэч, але Замяцiн патрабуе зрабiць гэта неадкладна i загадвае заехаць з памерлым на першы падворак i кажа фельчару: «Маeвский, принеси инструменты!» Селянiн ляжыць спакойна, бо, чуючы пра iнструменты, думае, што будзе нейкая музыка. Гружэўскi, збянтэжаны, просiцца. Праз некаторы час прыносяць скрыню з хiрургiчнымi iнструментамi. Доктар, дастаўшы скальпель, дае яго Маеўскаму i, падмiргнуўшы, моцна крычыць: «Режь ему брюхо!» Мацей, пачуўшы такi вырак, падымаецца з труны. Настрашаны цiкаўны люд разбягаецца ў розныя бакi, а нябожчык уцякае за плот. Доктар, справавод i фельчар смяюцца. Гружэўскi прыкiдваецца aслупянелым ад здзiўлення.

Доктар наблiзiўся да яго i гаворыць: «Пан Гружевский! Вы хотели старого доктора обмануть». Гружэўскi спакойна паўтарае: «Бедны Мацей быў у летаргiчным сне!» Замяцiн i справавод замаўчалi, потым пачалi зноў смяяцца, i ўся справа мела працяг пры бутэльцы i так пайшла ў нябыт. Мацей, вярнуўшыся дадому, ужо больш нiколi не ўдаваўся за памерлага.

Гружэўскi аддзячыў сялян, саступіў суседу ў справе аб мяжы, а гаворка пра гэты трагiкамiчны выпадак доўга кружыла ў павеце.

Юзаф Гружэўскi быў жанаты з Казiмiрай Нарбутоўнай - дачкой Антонiя Нарбута - маршалка лiдскага з лiнii кобрынскай. Памёр бяздзетны. Маёнтак Кульбакi пасля яго смерцi перайшоў да яго раднi Вэндзiгольцаў.

ДУБIЧЫ [54]

У Лiдскiм павеце, у глыбiнi лясоў, над вялiкiм возерам стаяў невялiкi дpаўляны фiлiяльны касцёл у Дубiчах, а ў iм у вялiкiм алтары - фiгура Пана Езуса з цярновым вянком, падобная да фiгуры, што знаходзіцца ў Вiльнi на Антокалі ў даўнейшым касцёле. Богу спадобiлася гэтае места асвяцiць сваiмi ласкамi.

На працягу года ў Дубiчах было некалькi фэстаў. Прыбывалi асабiстыя панскiя павозкi, брычкi шляхецкiя, вазкi ўсялякага роду з пабожнымi i шмат пешых пiлiгрымаў. Усялякiх класаў людзi спяшалiся на вiгiлiю на ўрачыстыя нешпары [55]. Маленькая лiтоўская вёска з некалькiх дамоў пры касцёле, невялiкi домiк ксяндза i адзiная карчмa былi не ў стане змясцiць прыбываючых. Гумны i свiраны служылi паням за будуары i салон, а люд вясковы большай часткай адпачываў пад голым небам i пры першым святле спяшаўся да спавядальнiц. Зранку ў дзень фэсту прыязджалi яўрэi-крамнiкi, развешвалi ў прызначаных будах розныя тавары: рознакаляровыя пацеркi, яскравыя хустачкi, iголкi, напарсткi, разнастайныя нiткi, зiхоткi, усё гэта цешыла вока, i кожная пакупнiца спяшалася што-небудзь набыць. У другім баку прадавалася палатно хатняга вырабу, сушаныя грыбы, шапкi i боты мужчынскiя.

Перад касцёлам у два шэрагі сядзяць жабракi. Рознага кшалту калекi спяваюць разнастайныя святыя песнi альбо, паўтараючы раз i назаўсёды завучаныя вершаваныя слупкi, заклiкаюць да лiтасцi тых, хто выходзіць з касцёла. I сыплюцца грошы да iх рук, а хлеб - да торбаў. Гоман ад размоваў, крыкаў i плачучых спеваў жабракоў, рознакаляровыя строi сялян, яўрэяў, шляхты i паноў - усё гэта ўяўляла з сябе абразок, годны пэндзля мастака фламандскай школы.

Ксяндзы спавядалi не толькi ў касцёле, але i на могiлках пры касцёле. Iсцi за працесiяй можна было з цяжкасцю з-за людскіх тлумаў. Пасля св. iмшы i нешпараў уся гэтая гурма людзей вярталася дадому, i на наступны дзень у Дубiчах зноў панавала звычайная цiшыня, аж да наступнага фэсту. Мясцовыя сяляне былi заможныя, богабаязныя i любiлi Край, жылi з гаспадаркi i рыбалоўства.

У 1863 годзе, калi пачалося народнае паўстанне, лiдскi аддзел пад кiраўнiцтвам Людвiка Нарбута часта быў у Дубiцкiх лясах, i ў гэтых лясах у красавiку 1863 года адбылася бiтва з расейцамі на чале з Цiмафеевым, у якой цэлая партыя паўстанцаў здолела перайсцi ў iншае месца, але яе кiраўнiк з трынаццаццю ваярамi з блiзкага атачэння лiдскай шляхты палеглi. Салдаты маскоўскiя абадралi трупы на полі бiтвы i да Дубiч прывезлi iх нагiя целы. Тагачасны генерал-губернатар вiленскi Назімаў дазволiў ушанаваць памерлых пахаваннем у касцёле. Была сабраная патрэбная адзежа i зроблены труны. Целы гэтыя ляжалi тры днi ў бабiнцы касцельным. Рыцарскi катафалк з дванаццацi простых трун паставiлi ў касцёле, а слёзы люду вiленскага i грамадства, енкi мацярок, сясцёр i сiрот палеглых, быў найвыразнейшай мовай на iх пахаваннi.

Усе прысутныя мелi за гонар несцi гэтыя дарагiя труны да места iх вечнага спачыну i пакладзены яны ўсе былi ў адной агульный магiле пры касцёле, а людзi ўпрыгожылi гэтае месца найпрыгажэйшым помнiкам, бо курган быў насыпаны уласнымi рукамі з роднай зямлi. Магiла абаронцаў Волi была страшнай для ворагаў: людзi збiралiся ля магiлы i чыталi малiтвы. Рускiя знеслi касцёл i, не баючыся святакрадства, раскiдалi курган, зруйнаваўшы яго з зямлёй. Аднак не згiнула праз гэта памяць пра верных сыноў Краю, захоўваецца яна ў сэрцах усiх справядлiвых i годных лiцвiнаў i палякаў.

ШЛЮБНЫЯ ВОЙСКI [56]

Часта i цяпер сярод лiдзян старэйшага веку можна пачуць тытулы-мянушкi: «капiтан войска Лясковiча», «маёр войска Валёвай» i т. п., якiмi жартаўлiва называлi людзей сямейных. А гiсторыя з'яўлення такiх тытулаў наступная.

Быў у Лiдскiм павеце быў заможны стараста па прозвiшчы Валь, уладар Iшчалны, Голдава i iншых вялiкiх гаспадарак. Ён ужо у сталым веку ажанiўся з паннай з Шукевiчаў i быў у яе так закаханы, што перад шлюбам апiсаў на жонку ўсю сваю маёмасць. Панi Валёва была досыць энергiчнай жанчынай i праз некаторы час самастойна кiравала не толькi маёнткам, але i асобай мужа, пра iснаванне якога ўсе пачалi забывацца, бо ў размовах упамiналi толькi пра панi Валёву. Аднаго разу, калi ў маёнтку былi госцi, Валь некалькi разоў паспрабаваў падтрымаць бяседу, аднак адна з госцяў цiшком запыталася ў Валёвай: «Як завуць гэтага старога, напэўна гэта эканом панi?» I тая, пачырванеўшы, працадзiла праз зубы: «Гэта мой муж». Сястра ж панi Валёвай была замужам за Каралем Лясковiчам. Лясковiч быў чалавек небагаты, але меў добрую галаву i моцную волю. Сваёй жонкай кiраваў дэспатычна. Прыкладна гэтак жа, як Валь у жонкi, яна не мела анiякага голасу ў мужа. Абедзве пары жылi разам, бо Лясковiч быў даверанай асобай Валёвай i займаўся яе гаспадарчымi справамi.

Кароль Нарбут, лiдскi крайчы [57] i земскi пiсар, будучы чалавекам вясёлага характару, падзялiў сваiх жанатых землякоў на два войскi: «войска Валёвай» i «войска Лясковiча». Усе мужчыны, якiя былi пад абцасам у жонак, i тыя, якія паслухмяна выконвалi жаночыя загады, адносiлiся да афiцэраў войска Валёвай.

А ў залежнасцi ад ступенi заслуг - хто больш цi менш быў пакорны i падатлiвы, атрымоўвалi патэнт на званнi, ажно да генерала. I наадварот, мужы, якія трымалi сваiх жонак моцна, былi афiцэрамi войска Лясковiча.

Армiя Валёвай мела ў сваiх шэрагах i капеланаў. Гэтымi капеланамi былi пробашчы, заваяваныя сваiмi гаспадынямi.

Патэнты войска Валёвай гучалi прыблiзна так:

«Мы, з яснавяльможнай ласкi, фельдмаршал войска Валёвай, абвяшчаем усiм навокал i кожнаму асобна, каму аб гэтым ведаць патрэбна, што капiтану NN прызначаецца (пералiчвалiся заслугi (падзеi), якiя давалi права на ўзнагароду) званне маёра; пра гэта абвясцiлi i даводзiм: усiм генералам, штаб- i обер-афiцэрам, усiм шараговым вышэйназванага NN прызнаваць за маёра i належным чынам вайсковы гонар аддаваць. Выдадзена ў нашым галоўным штабе».

Подпiс фельдмаршала i начальнiка штаба, а таксама пячатка на воску. На пячатцы быў вобраз тоўстай бабы, якая сядзела ў фатэлi з пугай, а перад ёй укленчаны муж. Вакол iх надпiс: «Пячатка войска Валёвай». На пячатцы войска Лясковiча быў мужчына які карае схiленую перад iм жанчыну i ўнiзе надпiс: «Гэта я, служка пана майго». Вакол надпiс: «Пячатка войска Лясковiча». Калi ж хто-небудзь з афiцэраў войска Валёвай знаходзiў адвагу стаць самастойным у сям'i, яго пераводзiлi ў войска Лясковiча; аднак гэта здаралася рэдка, i часцей афiцэры войска Лясковiча пераходзiлi да Валёвай, бо нездарма Красiцкi напiсаў: «Мы кiруем светам, а намi жанчыны».

У войску Валёвай быў асобны катэхiзiс: былi абавязаны верыць, што адкупiла i асвяцiла iх Яе Мосць. Як узнагароду за заслугi вышэйшыя афiцэры атрымоўвалi ад Яе Мосцi права звацца адмысловым дрожджавым блiнам, спечаным без агню i вады белай ручкай панi на марсавых iх палiчках. Добры шляхецкi гумар выяўляўся ў гэтых жартах. Жартавалi ўзаемна, не крыўдуючы. Прылiчалi сябе да найстаражытнейшых рыцараў, бо першы чалавек Адам ужо ў раі прыслугоўваў Еве. Гэтыя званнi так увайшлi ў моду ў Лiдскiм павеце, што амаль кожны абывацель меў пэўны вайсковы чын i прыпiску да аднаго з войскаў.

Аднойчы на балi ў вёсцы Перапечыца Рапнiна пазнаёмiлi з крайчым Нарбутам. Падчас знаёмства Рапнiн сказаў: «Я з'яўляюся фельдмаршалам [58] расійскай армii i меў бы задавальненне даведацца аб тым тытуле, якi я мог бы мець у войску, створаным панам Нарбутам». На што Нарбут адказаў: « Гэта будзе залежыць ад заслуг Вашай княскай светласцi, заўважаных на адпаведным полi славы, прызначаным выключна для гэтых войскаў».

Праз нейкi час дамы намовiлi княжну Рапнiну падысцi да мужа, якi іграў у карты, i палашчыць яго па твары, што яна i зрабiла. Прайшло некалькi хвiлiн, i камердынер прынёс вялiкi запячатаны пакет, якi падаў князю. Рапнiн неадкладна адкрыў пакет i знайшоў у iм патэнт на чын падхарунжага «войска Валёвай». Задаволены, ён, схаваўшы гэты патэнт, сказаў, што далучыць яго да iншых сваiх патэнтаў з вайсковымi тытуламi i ўзнагародамi.

Пераклад Галiны ЛАЎРЭШ, каментары Леанiда ЛАЎРЭША



[1] «Шлюбныя войскі» таксама друкаваліся: Tygodnik Illustrowany №. 18 tom 1. 29 kwietnia 1876. У заўвагах да артыкула пазначана, што тэкст - частка вялікай працы "Ліда і Лідзяне" якую павінен цалкам выдаць Браніслаў Ортык.

[2] Ziemia Lidzka. 1936. № 5.

[3] Miron Bronisław Narbutt. Lida i Lidzianie // Ziemia Lidzka. 1997. № 4-5 (26-27).

[4] Насамрэч у 1842 г.

[5] Першым касцёлам у Лiдзе быў Фарны, ён знаходзiўся побач з замкам i пабудаваны з дрэва на ахвяраваннi князя ВКЛ Ягайлы ў 1387 г. У 1765-1770 гг. ксяндзом М. Зянкевiчам быў пабудаваны новы цагляны. Насупраць Фарнага касцёла на сродкi Адама Нарбута i яго жонкi Эльжбеты ў 1672 г. Быў пабудаваны цагляны касцёл i кляштар кармелiтаў, якi быў зачынены ў 1832 г., у 1908 г. будынкi касцёла i кляштара кармелiтаў былi разабраныя, цэгла пайшла на будаўнiцтва казармаў паўночнага вайсковага гарадка. Лiдскi Iосiфаўскi касцёл пiяраў будаваўся ў 1794-1825 гг. 15 траўня 1797 г. падчас пераезду са Слонiма ў Вiльню кляштар наведаў расiйскi iмператар Павел I са сваiмi сынамi Аляксандрам i Канстанцiнам. Ён ахвяраваў на пабудову храма 5000 руб. У 1825 г. пасля 25-гадовага будаўнiцтва будынак пiярскага касцёла быў завершаны i ўрачыста асвечаны 4 лiпеня 1825 г. У жнiўнi 1842 г. касцёл пiяраў згарэў. У 1863 г. перароблены ў праваслаўную царкву Мiхаiла Архангела. З 1920-х гг. Каталiцкi касцёл, з 1962 г. i да сярэдзiны 1990-х - планетарый. Цяпер зноў праваслаўная царква - Л.Л.

[6] У 1805 г. пробашчам i дэканам лiдскiм ксяндзом Вiнцэнтам Нарбутам у цэнтры могiлак пабудаваная драўляная каплiца Св. Барбары.

[7] Бiбула - гуляка. - Заўвага перакладчыцы.

[8] Towarzystwa Rurowo-Bibularnego.

[9] Рараты - пачатак а 8-й ранiцы. - Заўвага перакладчыцы.

[10] Гвардыян - у дадзеным выпадку эканом. - Заўвага перакладчыцы.

[11] Ян Андрушкевiч, цi «Иван Степанович Андрушкевич», гл. Памятная книжка Виленской губернии на 1850 г. Вильно, 1850. С. 82.

[12] Адам Фалькоўскi, пробашч Iшчалны, прачытаў паўстанцкі манiфест i заклiкаў сялян да паўстання, быў арыштаваны i расстраляны ў Лiдзе 24 (13) чэрвеня 1863.

[13] Ранейшая ўласнасць Радзiвiлаў, сканфiскаваная пасля вайны 1812 г.

[14] Род Сцыпiёнаў дэ Кампа iтальянскага паходжання, гл.: Данскiх Сяргей. Шляхта iтальянскага паходжання ў Лiдскiм павеце ВКЛ: пытаннi рэцэпцыi i асiмiляцыi // Герольд Litherland. 2006. № 17. С. 57-68.

[15] У XVIII - першай палове XIX ст. мястэчка Жалудок - уласнасць старажытнага роду Тызенгаўзаў герба «Буйвал». Найбольш знакамiты з iх - Антонi Тызенгаўз (1733-1785), увайшоў у гiсторыю як славуты падскарбi надворны лiтоўскi i адмiнiстратар каралеўскi, магнат i палiтык, пахаваны ў Жалудку.

[16] Гародна ў першай палове XVIII ст. было спадчыннай уласнасцю княгiнi Саламеi Радзiвiл з Сапегаў. У 1762 г. яна падаравала яго стрыечнаму ўнуку Людвiку Скумiн-Тышкевiчу (памёр у 1809 г.), жанатаму з княгiняй Канстанцыяй Панятоўскай (1759-1830). Пасля смерцi Людвiка Скумiн-Тышкевiча ўвесь гэты вялiкi маёнтак атрымала ў спадчыну ягоная адзiная дачка Ганна (1779-1867). Яна была замужам за Аляксандрам Патоцкiм, а потым за Станiславам Дунiным-Вансоўскiм. Тастаментам ад 1867 г. перапiсала Гародна сыну ад першага шлюбу М. Патоцкаму (1812-1879), пасля смерцi якога ўсё перайшло ў спадчыну ў 1880 г. графу Аўгусту Патоцкаму. Напрыканцы ХIХ ст. А. Патоцкi прадаў Гародна рускаму генералу Асатураву, ад якога маёнтак перайшоў да графа Iгнацьева, ад яго - да генерала Кiпрыяна Кандратовiча. У той час маёнтак складаўся з 23 200 дзесяцiн зямлi i 15 фальваркаў, але Кандратовiчы купiлi толькi ягоную частку разам з Гароднам.

[17] Эксдывiя (exdywizye) - юрыдычны тэрмiн, у Лiтве iснаваў закон, па якiм у выпадку неплацежаздольнасцi даўжнiка, яго маёмасць не прадавалася з аўкцыёну, але дзялiлася на часткi адпаведна колькасці крэдытораў.

[18] Тадэвуш Нарбут (каля 1740 - ?) - падкаморы Лiдскага павета i каралеўскi шамбелян, сын Казiмiра Юзафа Нарбута (каля 1700 - ?). Ад першага шлюбу ў Тадэвуша Нарбута каля 1760 г. нарадзiлiся тры дачкi: Канстанцыя, Аляксандра i Тэкля, ад другога шлюбу з Кацярынай Вяжэвiч - сын Войцех (1762-1837), каралеўскi шамбелян, посол сейма 1788 г. ад Лiдскага павета, i дачка Ганна.

[19] Войцех Нарбут - сын Тадэвуша Нарбута.

[20] Шамбелян - тое самае, што i камергер, ад французкага слова chambellan.

[21] Падпрэфектам Лiдскага павета ў 1812 г. быў Iгнацы Скiндар. Абавязкi падпрэфекта практычна нiчым не адрознiвалiся ад абавязкаў маршалка. Для дапамогi ў справах падпрэфект меў 2 павятовых радцаў, ён жа кiраваў павятовай палiцыяй. У 1819-1821 гг. Скiндар Iгнацы Мiхайлавiч. Mасон 3-й ст. гродненскай ложы «Сябры чалавецтва» («Pzyjaciele Ludzkości»).

[22] Юзаф Кашыц (1795- 1868) - удзельнiк паўстання 1830-1831 гг. Паходзiў з пiнскай шляхты. У 1811 г. паступiў на матэматычны факультэт Вiленскага ўнiверсiтэта. На баку французаў, у складзе 17-га ўланскага палка, удзельнiчаў у вайне 1812 г. У 1812-1815 гг. у эмiграцыi, з 1815 г. асеў у Навагрудскiм павеце. У 1830 г. абраны навагрудскiм маршалкам. У час паўстання 1830-1831 гг. арганiзатар выступленняў у Навагрудскiм i Слонiмскiм паветах. У сваiм маёнтку Ятра стварыў асобны атрад, якi ў лiпенi 1831 г. налiчваў каля 1 тыс. чалавек. Меў шмат сутычак з расiйскiмi войскамi. Пасля аб'яднання з корпусам Г. Дэмбiнскага атрад Ю. Кашыца перайшоў на тэрыторыю Польшчы. Прызнаны расiйскiм урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыi, эмiграваў у Францыю, яго маёнтак, у т. л. мястэчка Ятра, быў канфiскаваны i перададзены скарбу.

[23] Найблiжэйшай гiмназiяй была ў Вільні.

[24] Бiтва пад Кавалькамi 20 красавiка 1863 г. памiж паўстанцкiм атрадам Людвiка Нарбута i рускiмi войскамi.

[25] Бiтва пад Дубiчамi 5 траўня 1863 г., у гэтай бiтве загiнуў Людвiк Нарбут.

[26] Ваколiца - пасяленне шляхты розных радоў, засценак - пасяленне шляхты аднаго роду (прозвiшча), наогул шляхта жыла ў ваколiцах цi засценках, а не ў вёсках.

[27] Скапуляры, цi малы скапуляры, уяўляе з сябе два прастакутныя кавалкі тканіны цi iншага матэрыялу, на якiя нанесеныя рэлiгiйныя выявы цi тэксты, змацаваныя памiж сабой шнурамi. Носiцца на целе пад адзеннем такiм чынам, што адзiн вобраз знаходзiцца на спiне, другi - на грудзях.

[28] Казiмiр (Данiэль) Нарбут (1738-1807), мысляр-асветнiк, прадстаўнiк эклектычнага кiрунку ў фiласофii эпохi Асветнiцтва ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм. У 1769 г. выдаў у Вiльнi падручнiк па логiцы («Логiка, або Навука разважання i меркавання пра прадметы навукi»). Аўтар курса «Эклектычнай фiласофii». Пераклаў з французскай мовы на польскую кнiгу «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў» (1771). Член Адукацыйнай камiсii, займаўся рэформай школьнага навучання. Пахаваны ва ўнiяцкай царкве ў Радзiвонiшках на Лiдчыне.

[29] Антонi Гарэцкi (1787-1861) - паэт, удзельнiк напалеонаўскiх войнаў i паўстання 1831 г., пасля чаго эмiграваў у Парыж. Яго сын быў жанаты з дачкой Адама Мiцкевiча.

[30] Юстын Нарбут (каля 1773 - 25.09.1845), гiсторык, у 1818 г. у Гродне выйшла яго праца «Нарыс каранёў лiтоўскага народа», у якой прыведзены звесткi пра мясцовую гiсторыю i мiфалогiю. У Вiльнi надрукавана яго праца «Унутраная гiсторыя лiтоўскага народа з часоў Яна Сабескага i Аўгуста II…».

[31] Камiла Нарбут (каля 1800 - ?) - дачка гiсторыка Юстына Нарбута, жыла ў маёнтку Юршышкi. Выступала ў перыядычных выданнях з рыфмаванымi i празаiчнымi творамi. Выдала кнiгу «Pisma moralne» (Вiльня, 1835).

[32] Сёстры мiласэрнасцi св. Вiкенцiя дэ Поля, вiкенцiянкi (Szarytki), шэрыя сёстры, каталiцкая жаночая кангрэгацыя, заснаваная ў 1633 г.

[33] Цапер вёска Мастоўскага раёна, раней тут праходзiў стары шлях з Вiльнi.

[34] Квеста - збор сродкаў.

[35] Гэта мiфiчная гiсторыя пра хана Шэйбака.

[36] Фата-маргана - рэдка сустраканая складаная аптычная з'ява ў атмасферы, якая складаецца з некалькiх формаў мiражоў, пры гэтым аддаленыя аб'екты бачныя шмат разоў i з разнастайнымi скажэннямi.

[37] Miron-Bronisław Narbutt. Szlachta okoliczna // Ziemia Lidzka. 1997. № 6 (28).

[38] Дыванамi без ворсу - Заўвага перакладчыцы.

[39] Мелюзiна - фея з кельцкiх i сярэднявечных легендаў, дух свежай вады ў святых крынiцах i рэках. Часта малявалася як жанчына-змяя цi жанчына-рыба (русалка). Выходзiць замуж за смяротнага, паставiўшы яму ўмовай, каб ён нiколi не бачыў яе ў звярыным аблiччы. Калi ён застае яе ў такiм выглядзе, кiдае яго. Каля 1182 г. пра гэтую гiсторыю згадвае Вальтэр Мап (Walter Map) у «Henno cum dentibus», каля 1200 г. - Элiян дэ Фруадмон (Hélinand de Froidmont), у 1211 г. Гервасi Тыльбэрыйскi (Gervase of Tilbury), у XІV ст. П'ер Б'ерсiр (Pierre Bersuire), пра Мелюзiну пiсалi Вальтэр Скот, Гётэ i т. д.

[40] Карабэля - парадная шабля ў XVI-XVIII стст., якую выкарыстоўвалi выключна для ўпрыгожван ня шляхецкага ўбору - Заўвага перакладчыцы.

[41] Флiнта - старадаўняя крэмніевая стрэльба - Заўвага перакладчыцы.

[42] Камора - кладоўка - Заўвага перакладчыцы.

[43] Камелi - рамонкi - Заўвага перакладчыцы.

[44] Кракосы - календула - Заўвага перакладчыцы.

[45] Божае дрэўца - мiрт - Заўвага перакладчыцы.

[46] Капота - кафтан - Заўвага перакладчыцы.

[47] Тарататка - кароткi кафтан - Заўвага перакладчыцы.

[48] Курдэш - ад турэцкага слова karyndasz (брат, кампаньён), у старажытных лiцвiнскiх святочных песнях гэтым словам завяршалася страфа.

[49] Ключвойт - выбраны прадстаўнiк ад жыхароў ўсяго ключа. Ключ - вялiкi двор, якi дзялiўся на фальваркi цi засценкi. - Заўвага перакладчыцы.

[50] Miron-Bronisław Narbutt. Imc. W. Pan Józef Grużewski // Ziemia Lidzka. 1998. № 1 (29).

[51] Юзаф Гружэўскi, капiтан войск польскiх, суддзя мяжовы Лiдскага павета i апошнi прэзiдэнт гродскi лiдскi, нарадзiўся ў 1760 г., памёр у 1845 г., у 1826 г. набыў ад герцага де Бiёль фальварак Кульбакi, 11 км ад Лiды (у 1826 г. вёска Кульбакi, дамоў 24, душ мужчынскiх 60, жаночых 54) i тут жыў да смерцi. - Заўвага М. Шымялевіча.

[52] Шляфрок - хатнi халат. - Заўвага перакладчыцы.

[53] Miron-Bronisław Narbutt. Imc. W. Pan Józef Grużewski // Ziemia Lidzka. 1998. № 1 (29).

[54] Miron-Bronisław Narbutt. Dubicze // Ziemia Lidzka. 1998. № 2-3 (30-31).

[55] Нешпары - чытаннi малiтваў нараспеў. - Заўвага перакладчыцы.

[56] Miron-Bronisław Narbutt. Armije małżeńskie // Ziemia Lidzka. 2002. № 1 (48).

[57] Крайчы - пасада пры княжацкiм двары з ХIII ст.: наразаць ежу пасля таго, як стольнiк прынёс стравы на княжацкi стол

[58] Iмператар Павел 18 лiстапада 1796 г. прысвоiў 62-гадовому Рапнiну чын генерал-фельдмаршала, а ў 1798 г. звольнiў яго са службы. Гэта дазваляе датаваць падзеi ў Перапечыцы памiж 1796 i 1798 гг.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX