Вярнуцца: 2012

№ 5


Дадана: 19-06-2012,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Майскі нумар "Маладосці"

Самае Маладосць №5 цікавае - у часопісе «Маладосць»!
Майскі нумар "Маладосці" выходзіць пад новай вокладкай і ў новым аздабленні. А прачытаць у ім можна апавяданне Алеся Макоўскага "Камандзіровачнае шчасце" ( казалі ж, што не трэба гэтым камандзіровачным верыць, дык не…), кранальныя апавяданні Алесі Кузьміч ( пра жыццё як яно ёсць), выдатныя вершы, а таксама аповесць-нарацыю Івана Саверчанкі "Залаты амулет" - прыгожае, захапляльнае прысвячэнне юбілею Полацка. Да гэтай даты прымеркаваны і артыкулы блока "Публіцыстыка": Уладзя Содаль-Садэльскі прапанаваў часопісу ўспаміны з вуснаў Канстанцыі Буйло пра першую беларускую кнігарню ў Полацку, а палачане Навум Гальпяровіч і Пятро Васючэнка пагаварылі пра родны горад у вольнай манеры. Дзе шукаць Полацкі лабірынт і што хаваецца ў самых яго глыбінях? Даведаецеся, прачытаўшы "Маладосць".

Дарэчы, нагадаем, што пад вокладкай "Маладосці" выходзіць цяпер часопіс для падлеткаў "Бярозка". Цікавыя ўзоры творчасці юных, актуальныя тэмы, спрэчныя думкі, карысныя прапановы, захапляльныя праекты. Мы стараемся!

Часопіс "Маладосць" можна набыць у крамах Саюздруку або атрымаць ў паштовую скрыню, папярэдне аформіўшы на яго падпіску.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX