Вярнуцца: 2012

№ 6


Дадана: 19-06-2012,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Чэрвеньскі нумар "Маладосці"

Чэрвеньскі Маладосць №6 нумар часопіса "Маладосць", па праўдзе кажучы, створаны спецыяльна для таго, каб разам са святкаваннем юбілея Янкі Купалы адзначыць і такі любы сэрцу кожнага патрыёта факт, што вандраваць па роднай зямлі - дзіва дзівоснае, цуд незвычайны, мара запаветная ( калі ж яшчэ вандраваць, як не летам, якое, дзякуй Сонцу на небе і багоўкам на Зямлі, такі пачалося?!). Ну і вось, значыцца, адразу некалькі матэрыялаў чэрвеньскай "Маладосці" прысвячаецца менавіта вандроўкам. Іван Ждановіч узгадвае тут сваё колішняе 120-дзённае падарожжа па Беларусі пешшу ( бо Хутка едзе машына - але ж і ўражанні ад такой дарогі імгненна вылятаюць...") - з благаславення Святой Еўфрасінні, праз магілу Цёткі, пад рамантычны акампанемент птушак, лясных і садовых. Кацярына Безмацерных прадстаўляе своеасаблівы майстар-клас аб тым, як падарожнічаць аўтастопам ( матэрыял пададзены на тэрыторыі "Бярозкі" і адрасуецца самым маладым чытачам). Леанід Лаўрэш тым часам распавядае пра свае пошукі Лідскай Дайнавы і Радуньскага замка ( паспяховыя!). А Уладзімір Содаль дзеліцца думкамі, якія ўзнікалі ў яго падчас вандровак у ваколіцы Вязынкі ў пошуку бабкі-павітухі, што прыняла на белы свет Ясіка Луцэвіча - будучага Янку Купалу. І яшчэ ж не ўсё. Самыя натхнёныя асобы могуць ( прачытаўшы чэрвеньскі нумар "Маладосці", канечне ж) ажыццявіць вандроўку ў Купальскую ноч - містычную, загадкавую, поўную "апраметных" падзей і жыццесцвярджальных думак ( а таксама атрымаць некаторыя дакладныя звесткі аб тым, дзе шукаць Папараць-Кветку).

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX