Вярнуцца: 2012

№ 8


Дадана: 28-08-2012,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




«Маладосць» жніўня: парад прысвячэнняў

Прысвячэнне (56KB) Маладосць.першае — Берасцейшчыне. Настасся Нарэйка, Васіль Дэбіш, Мікола Бусько, Вячаслаў Бурдыка, Зінаіда Дудзюк, Аляксей Каўко, Ігар Гетман, Святлана Локтыш, Анатоль Галушка, Марыя Кобец, Мікола Антаноўскі… Гэтыя імёны звязаны з рамантычнымі і глыбокімі вершаванымі разважаннямі, дасціпнымі празаічнымі старонкамі, а таксама юбілейнымі прысвячэннямі: “берасцейскі” нумар ствараўся з нагоды дня нараджэння Уладзіміра Калесніка і пяцігоддзя літаратурнай прэміі яго імя.
Другое прысвячэнне часопіса адрасавана Святу беларускага пісьменства ў Глыбокім. Чытайце вершы “дэбютанткі” з Глыбокага Людмілы Гуйда і “глыбоцкі дзённік” Еўдакіі Лось у “Маладосці”, а таксама творы юных жыхароў Глыбоччыны на старонках “Бярозкі”.
Часопіс закранае юбілей Пімена Панчанкі і Дзень археолага, змясціўшы артыкул-захапленне і артыкул-успамін. Тут жа, пад вокладкай з васільком, — трэцяя частка праекта “Дыялог” — “Аналогіі”. Што лепш: знайсці вечны спакой у Вестмінстэрскім абацтве, месцы, дзе знаходзяцца самыя прэстыжныя могілкі свету, ці быць аб’яўленым непераўзыдзеным геніем, але гадоў гэтак праз дзвесце, не раней? Такое вось неардынарнае пытанне паўстае перад чытачамі і аўтарамі “Маладосці” на гэты раз. Побач — адказы на іншыя: чым дакладна геній адрозніваецца ад талента і хто на самай справе атрымлівае, а галоўнае — плоціць ганарары.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX