Вярнуцца: 2013

№ 01


Дадана: 22-01-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Першы нумар часопіса “Маладосць” 2013 г.

Маладосць

Увазе прыхільнікаў айчыннай літаратуры, крытыкі і публіцыстыкі — студзеньскі нумар часопіса “Маладосць”. У ім — размаітыя творы ды матэрыялы на розны густ.
Сярод дэбютантаў выдання пад рубрыкай “Упершыню ў “Маладосці” — вершы Аксаны Сівец “Побач з зорамі, па-над дахамі…” і апавяданне Алены Камісаравай “Беззаганны”. Таксама ўвазе чытачоў “Маладосці” прапануюцца нізкі вершаў Таццяны Барысюк, Анатоля Брусевіча, Міколы Чарняўскага, Яўгена Макарэвіча і празаічныя творы Жанны Каралёнак, Васіля Гігевіча, Навума Гальпяровіча, Васіля Ткачова, ды Сержа Мінскевіча.
Наш сталы аўтар Яўген Конеў у сваім артыкуле №Падчарка ва ўласным доме” закранае тэму рэпертуару нашых тэатраў: “Шчыра кажучы, не дужа падабаецца мне адмысловая рыса нашага менталітэту — нястомна енчыць, як усё блага, і чакаць, што ў недалёкім часе нехта вырашыць нашы праблемы. Аднак паколькі гаворка датычыць стану сучаснай беларускай драматургіі, то мне цяжка ўстрымацца ад мінорных нотак у голасе. Бо, праўду кажучы, падаецца, што беларускя драматургія пачуваецца ў нацыянальным тэатры на правах падчаркі ва ўласным доме”.
Але гэта не ўсё, што прапануе часопіс “Маладосць” сваім чытачам. Хай іншыя публікацыі застануцца для вас пакуль загадкай, пакуль… не разгорнеце гэта выданне.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX