Вярнуцца: 2013

№ 02


Дадана: 22-02-2013,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




Другі нумар часопіса “Маладосць” 2013.

Маладосць

Увазе прыхільнікаў айчыннай літаратуры, крытыкі і публіцыстыкі!.. Выйшаў з друку другі нумар часопіса “Маладосць”. У ім — размаітыя творы ды матэрыялы на розны густ. Сярод дэбютантаў выдання пад рубрыкай “Упершыню ў “Маладосці” — Алесь Мойскі з нізкай вершаў “Берагоў не знойдзеш у маёй ракі…” і Паліна Лук’яновіч з апавяданнем “Гарадская”. Аматарам паэзіі прапануюцца падборкі іншых аўтараў: Анатоля Зэкава, Бажэны Мацюк, Станіслава Валодзькі ды Валерыя Мацулевіча. Проза прадстаўлена такімі творцамі, як Уладзімір Дамашэвіч. Анатоль Казлоў, Ганна Навасельцава, а таксама працягам аповесці легендарных часоў Сержа Мінскевіча “Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Тайна магнітнага замка”.
“Калі задумацца пра тое, адкуль цячэ метафізічная плынь у нашай літаратуры, нельга не прыгадаць творчасць Максіма Гарэцкага.
Зразумела, што карані беларускай літаратурнай метафізікі растуць не з нашаніўскага перыяду. Да таго былі стагоддзі найскладанейшага суіснавання жанраў свецкай і духоўнай літаратуры, прычым аснову апошняй складаў арыгінальны хрысціянскі сімвалізм”, — так пачынаецца крытычны артыкул Ціхана Чарнякевіча “Максім Гарэцкі і метафізіка”, прысвечаны нашаму слыннаму пісьменніку, літаратуразнаўцу, перакладчыку, чый 120-гадовы юбілей мы адзначалі ў лютым.
Часопіс “Маладосць” прапануе розныя іншыя цікавыя публікацыі. Чакаем вас у шэрагу нашых чытачоў і падпісчыкаў.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX